Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

17.10.2019

НПЦ НАН Беларусі па бульбаводстве і плодаагародніцтве запрашае на фестываль-кірмаш “Беларуская восень. Бульба. Плады. Гародніна”

19 кастрычніка 2019 года (субота) у 10.00 на базе РУП “Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па бульбаводстве і плодаагародніцтве” (Мінская вобласць, аг. Самахвалавічы, вул. Кавалёва, 2а) адбудзецца ўрачыстае адкрыццё фестывалю-кірмашу “Беларуская восень. Бульба. Плады. Гародніна”.

Мерапрыемства праводзіць Рэспубліканскі навуковы цэнтр сістэм бульбаводства і плодаагародніцтва. У фестывалі-кірмашы прымуць удзел вучоныя-селекцыянеры НАН Беларусі, прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў, фермерскіх гаспадарак, індывідуальныя прадпрымальнікі краіны. У праграме фестывалю – выстава дасягненняў вучоных у галіне бульбаводства, пладаводства і агародніцтва, дэманстрацыя новых гатункаў бульбы беларускай селекцыі, тэхналогій вырошчвання раслін, выстава-продаж прадуктаў перапрацоўкі пладоў і ягад.

Наведвальнікаў свята чакае гіганцкая патэльня, на якой гаспадары будуць гатаваць бульбу і частаваць гасцей свята. У праграме таксама – дэгустацыя традыцыйных і арыгінальных страў беларускай кухні, продаж бульбы і плодаагародніннай прадукцыі, забаўляльная праграма, выступленне народнага ансамбля, правядзенне конкурсаў для наведвальнікаў, узнагароджанне пераможцаў памятнымі прызамі.