Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

17.10.2019

Губернатар Наўгародскай вобласці Расійскай Федэрацыі Андрэй Нікіцін наведаў НАН Беларусі

17 кастрычніка 2019 г. губернатар Наўгародскай вобласці Расійскай Федэрацыі Андрэй Нікіцін наведаў НАН Беларусі. Ён азнаёміўся з распрацоўкамі беларускіх вучоных, прадстаўленымі на пастаянна дзеючай выставе “Дасягненні айчыннай навукі – вытворчасці”, дзе падкрэсліў асаблівую зацікаўленасць у супрацоўніцтве ў галіне сельскай гаспадаркі, офісных суперкамп’ютараў, а таксама гуманітарных навук (у прыватнасці, археалогіі і гісторыі) і інш.

У час візіту адбылася сустрэча са Старшынёй Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімірам Гусаковым. Бакі абмеркавалі напрамкі магчымага далейшага супрацоўніцтва, неабходнасць складання дарожнай карты, абмену дэлегацыямі спецыялістаў.

Фота С. Дубовік, газета “Навука”

Тэгi
#візіты