Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

23.10.2019

Прадстаўнік НПЦ НАН Беларусі па жывёлагадоўлі Аляксандр Будзевіч прыняў удзел у прэс-канферэнцыі “Жывёлагадоўля ў Беларусі: павышэнне эфектыўнасці і пашырэнне экспартнага патэнцыялу”

23 кастрычніка 2019 г. у Прэс-цэнтры Дома прэсы адбылася прэс-канферэнцыя на тэму “Жывёлагадоўля ў Беларусі: павышэнне эфектыўнасці і пашырэнне экспартнага патэнцыялу”.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства сельскай гаспадаркі, Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, КУП “Мінаблмясамалпрам”.

Ад НАН Беларусі ў прэс-канферэнцыі ўдзельнічаў намеснік генеральнага дырэктара па навуцы РУП “Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па жывёлагадоўлі” Аляксандр Будзевіч, які расказаў пра ўклад вучоных профільных навукова-практычных цэнтраў НАН Беларусі ў рэалізацыю Дактрыны нацыянальнай харчовай бяспекі Рэспублікі Беларусь да 2030 года. Вучоныя НАН Беларусі робяць упор на максімальнае выкарыстанне існуючага патэнцыялу прадуктыўнасці жывёл пры захаванні іх здароўя і якасці атрыманай прадукцыі, павелічэнне аб’ёмаў вытворчасці кармоў і іх якасці, выкарыстанне новых біялагічна актыўных дабавак. Вядзецца распрацоўка новых праектных рашэнняў для жывёлагадоўчых комплексаў, іх механізацыі і аўтаматызацыі, аснашчэнне сучасным абсталяваннем. Вучоныя НАН Беларусі прымаюць удзел у падрыхтоўцы і пераабучэнні кадраў для жывёлагадоўчага комплексу краіны.