Аматарскі хор “Акадэмія” Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі аб’яўляе дадатковы набор у харавыя партыі. Заснаваны больш за 35 гадоў таму, хор “Акадэмія” з’яўляецца дыпламантам і лаўрэатам шматлікіх нацыянальных і міжнародных фестываляў. У хоры спяваюць супрацоўнікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, а таксама аматары харавога спеву г. Мінска.
Патрабаванні да кандыдатаў:
Мы чакаем вас, аматары харавога спеву, для сумеснага музіцыравання, выступлення з канцэртамі перад мінскай аўдыторыяй і ўдзелу ў нацыянальных і міжнародных фестывалях.
Рэпетыцыі па панядзелках або аўторках і чацвяргах з 19:00 да 21:00 у канферэнц-зале Інстытута гісторыі НАН Беларусі (Акадэмічная, 1).
Даведкі па тэлефонах: +375 296055493, +375 445155310