Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

27.11.2019

Хор “Акадэмія” аб’яўляе дадатковы набор у харавыя партыі

Аматарскі хор “Акадэмія” Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі аб’яўляе дадатковы набор у харавыя партыі. Заснаваны больш за 35 гадоў таму, хор “Акадэмія” з’яўляецца дыпламантам і лаўрэатам шматлікіх нацыянальных і міжнародных фестываляў. У хоры спяваюць супрацоўнікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, а таксама аматары харавога спеву г. Мінска.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • Узрост не больш за 50 гадоў
  • Пажаданы некаторы досвед удзелу ў харавых калектывах.
  • Мы чакаем вас, аматары харавога спеву, для сумеснага музіцыравання, выступлення з канцэртамі перад мінскай аўдыторыяй і ўдзелу ў нацыянальных і міжнародных фестывалях.

    Рэпетыцыі па панядзелках або аўторках і чацвяргах з 19:00 да 21:00 у канферэнц-зале Інстытута гісторыі НАН Беларусі (Акадэмічная, 1).

    Даведкі па тэлефонах: +375 296055493, +375 445155310