Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

03.12.2019

У НАН Беларусі абмеркавалі стратэгію развіцця эканомікі Беларусі

3 снежня 2019 года ў НАН Беларусі адбылося адкрыццё Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Стратэгія развіцця эканомікі Беларусі: выклікі, інструменты рэалізацыі і перспектывы”. Арганізатар – ДНУ “Інстытут эканомікі НАН Беларусі”.

У форуме, які пройдзе 3-4 снежня 2019 года, прымуць удзел вядомыя навукоўцы і спецыялісты Беларусі, Расіі, Украіны, Казахстана, Малдовы, Кітая, прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў краіны, вядучых навукова-даследчых арганізацый і ўстаноў вышэйшай адукацыі.

У цэнтры ўвагі вучоных-эканамістаў будуць актуальныя пытанні доўгатэрміновага эканамічнага развіцця Беларусі, напрамкі і інструменты рэалізацыі знешнеэканамічнай стратэгіі Рэспублікі Беларусь, забеспячэння дэмаграфічнай бяспекі ў кантэксце ўстойлівага развіцця Беларусі, а таксама прававое забеспячэнне эканамічнага развіцця краіны.

Круглыя сталы па напрамках работы канферэнцыі будуць праведзены 4 снежня 2019 г. з 10:00 да 16:00. Месца правядзення – ДНУ “Інстытут эканомікі НАН Беларусі” (г. Мінск, вул. Сурганава, д. 1 корп. 2, аўд. 1110 – зала пасяджэнняў вучонага савета).


Фота С. Дубовік, газета Навука