Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

28.11.2019

Вучоныя НАН Беларусі і Акадэміі навук Татарстана абмеркавалі ход сумесных даследаванняў

27-28 лістапада 2019 года адбыўся візіт дэлегацыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі пад кіраўніцтвам галоўнага вучонага сакратара Андрэя Іванцова ў Рэспубліку Татарстан.

Прадстаўнікі НАН Беларусі наведалі навуковыя ўстановы Акадэміі навук Татарстана, падраздзялення Казанскага навуковага цэнтра РАН, Нацыянальнага даследчага тэхнічнага ўніверсітэта і Нацыянальнага даследчага тэхналагічнага ўніверсітэта, а таксама Міністэрства па справах грамадзянскай абароны і надзвычайных сітуацыях Татарстана.

Адбылося абмеркаванне ходу і напрамкаў сумесных даследаванняў у галіне прыродазнаўчых і гуманітарных навук, якія ўяўляюць цікавасць для Беларусі і Татарстана.

Візіт беларускай дэлегацыі адбыўся ў рамках дзеючага Пагаднення паміж НАН Беларусі і АН Татарстана.

Паводле інфармацыі сайта Пасольства РБ у РФ