Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

04.12.2019

У Беларускай сельскагаспадарчай бібліятэцы імя І.С. Лупіновіча пройдзе семінар “Ідэнтыфікатары DOI, ORCID і ROR ў сучаснай навуковай камунікацыі”

13 снежня 2019 года Беларуская сельскагаспадарчая бібліятэка сумесна з Нацыянальным электронна-інфармацыйным кансорцыумам (НЭІКАН) праводзяць навукова-практычны семінар “Ідэнтыфікатары DOI, ORCID і ROR у сучаснай навуковай камунікацыі”.

Тэматыка семінара:

  • Для чаго патрэбен DOI выдаўцам і аўтарам;
  • Якім аб’ектам прысвойваецца DOI;
  • Структура кода DOI;
  • Інтэграцыя DOI з базамі даных;
  • Загрузка даных у Crossref;
  • Адкрыты ідэнтыфікатар даследчыка і ўдзельніка (ORCID);
  • Ідэнтыфікатар навуковай арганізацыі (ROR).
  • Патэнцыйныя ўдзельнікі семінара:

  • навукоўцы, пачаткоўцы-даследчыкі, аспіранты навуковых арганізацый Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, універсітэтаў і інш.;
  • прадстаўнікі выдавецтваў і рэдакцый навуковых выданняў;
  • спецыялісты бібліятэк Беларусі;
  • усе зацікаўленыя асобы.
  • Дакладчык: Скалабан Аляксей Вітальевіч, міжнародны эксперт НЭІКАН.

    Пачатак семінара: 14:00 (13:30 - пачатак рэгістрацыі ўдзельнікаў)

    Месца правядзення: “Беларуская сельскагаспадарчая бібліятэка імя І.С. Лупіновіча” Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (г. Мінск, вул. Казінца, 86, корп.2, к. 112).

    Электронная рэгістрацыя на семінар