Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

10.12.2019

НАН Беларусі аб’яўляе конкурсы па выбары выканаўцаў мерапрыемстваў

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі аб’яўляе аб правядзенні конкурсаў па выбары выканаўцаў мерапрыемстваў:

  • 110.1 “Распрацаваць і ўкараніць біятэхналогію крыякансервавання эмбрыёнаў генна-мадыфікаваных коз на аснове вывучэння захаванасці і прыжыўляемасці замарожана-адталага біяматэрыялу жывёл”;
  • 110.2 “Распрацаваць балансуемую кармавую дабаўку для рэгулявання мікрабіялагічных працэсаў у перадстраўніках кароў і павышэння малочнай прадуктыўнасці”;
  • 110.3 “Распрацаваць тэхналогію крыякансервацыі спермы кныроў-вытворцаў з мэтай захавання генафонду айчынных парод”;
  • 110.4 “Распрацаваць тэхналогію вытворчасці энергатлушчавага канцэнтрату для буйной рагатай жывёлы і свіней на аснове фасфатідаўтрымліваючых другасных рэсурсаў алееперапрацоўчай прамысловасці”;
  • 110.5 “Распрацаваць тэхналогію вырабу вакцыны для спецыфічнай прафілактыкі бактэрыяльных энтэрытаў буйной рагатай жывёлы з тэрмалабільным анатаксінам E. Coli”;
  • 110.6 “Распрацаваць тэхналогію вытворчасці імунабіялагічных прэпаратаў для спецыфічнай прафілактыкі асацыіраваных вірусна-бактэрыяльных энтэрытаў маладняку буйной рагатай жывёлы”;
  • 50.3 “Удасканаліць тэхналогію вырошчвання лёну-даўгунцу з выкарыстаннем імунамадулюючых прэпаратаў, якія забяспечваюць павышэнне ўраджайнасці і высокую якасць ільнопрадукцыі”.
  • Названыя мерапрыемствы (праекты) выконваюцца ў рамках падпраграмы 1 “Інавацыйныя біятэхналогіі – 2020” Дзяржаўнай праграмы “Навукаёмістыя тэхналогіі і тэхніка” на 2016-2020 гады.

    Дата канчатковага тэрміну прыёму конкурсных прапаноў: 8 студзеня 2020 г.

    Дата правядзення конкурсу 9 студзеня 2020 г.