Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

09.12.2019

Праблемы і перспектывы падрыхтоўкі навуковых кадраў абмеркавалі ў ІПНК НАН Беларусі

6 снежня 2019 года ў Інстытуце падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Падрыхтоўка навуковых кадраў: вопыт, праблемы, перспектывы”.

У канферэнцыі прынялі ўдзел больш за 60 маладых навукоўцаў, аспірантаў і студэнтаў з 10 навуковых устаноў і ўстаноў вышэйшай адукацыі, у тым ліку з Украіны і Расіі. З прывітальным словам да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнуліся прарэктар па вучэбнай рабоце ІПНК НАН Беларусі Уладзімір Шкурко і прарэктар па навуковай і метадычнай рабоце ІПНК НАН Беларусі Дзмітрый Мазарчук.

У ходзе пленарнага пасяджэння абмяркоўваліся пытанні папулярызацыі навукова-даследчай і інавацыйнай дзейнасці ў маладзёжным асяроддзі; прыцягненне маладых навукоўцаў да вырашэння праблем тэарэтыка-метадалагічных і сацыякультурных аспектаў падрыхтоўкі і прафесійнага развіцця навуковых кадраў, этычных і метадалагічных праблем сучаснай навукі, рэалізацыі творчага і навуковага патэнцыялу магістрантаў, аспірантаў і маладых навукоўцаў.

Па запрашэнні арганізатараў канферэнцыі з дакладам аб пытаннях інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій – кваліфікацыі навуковых кадраў у Украіне выступіў дырэктар Навукова-навучальнага цэнтра прыкладной інфарматыкі НАН Украіны, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт Віктар Распопаў.

У ходзе секцыйных пасяджэнняў удзельнікі канферэнцыі абмеркавалі актуальныя пытанні перспектыўных тэхналогій прыродазнаўчых навук у адукацыі і даследаваннях, а таксама сацыякультурныя і тэарэтыка-метадалагічныя аспекты падрыхтоўкі і прафесійнай дзейнасці навуковых кадраў у Рэспубліцы Беларусь і за мяжой.