Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

10.01.2020

НАН Беларусі і Сібірскае аддзяленне Расійскай акадэміі навук аб’яўляюць конкурс на саісканне Прэміі імя акадэміка В.А.Капцюга 2020 года

Прэмія імя акадэміка Валянціна Афанасьевіча Капцюга прысуджаецца за лепшую сумесную навуковую работу, серыю сумесных навуковых работ па адзінай тэматыцы, выкананых у рамках напрамкаў, узгодненых дагаворам аб супрацоўніцтве НАН Беларусі і Сібірскага аддзялення РАН.

Прысуджэнне прэміі імя акадэміка В.А.Капцюга ў 2020 годзе будзе ажыццяўляцца Прэзідыумам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

На саісканне прэміі могуць быць прадстаўлены сумесныя работы, завершаныя або апублікаваныя на працягу трох гадоў, якія папярэднічалі году прысуджэння прэміі. Пры прадстаўленні работ вылучаюцца вядучыя аўтары ў калектыве не больш за 10 чалавек. Пры гэтым кожная краіна павінна быць прадстаўлена не менш чым двума вучонымі.

Памер прэміі эквівалентны 5000 долараў ЗША. Грашовая частка прэміі дзеліцца пароўну паміж суаўтарамі работы.

Права вылучэння кандыдатаў на атрыманне прэміі прадастаўляецца: акадэмікам і членам-карэспандэнтам, якія працуюць у НАН Беларусі ці ў СА РАН; вучоным саветам навуковых устаноў НАН Беларусі і СА РАН; праблемным навуковым саветам НАН Беларусі і аб’яднаным вучоным саветам (ОУС) СА РАН па напрамках навукі, вучоным саветам вышэйшых навучальных устаноў; навукова-тэхнічным саветам дзяржаўных камітэтаў, міністэрстваў, ведамстваў Рэспублікі Беларусь; тэхнічным саветам прамысловых прадпрыемстваў, канструктарскім бюро рэгіёнаў Сібіры.

Арганізацыі або асобы, якія вылучылі работу на саісканне прэміі, прадстаўляюць наступныя дакументы:

  • матываванае прадстаўленне, якое ўключае навуковую характарыстыку работы, звесткі аб супрацоўніцтве НАН Беларусі і Сібірскага аддзялення РАН пры яе выкананні, абгрунтаванне значэння працы для развіцця навукі і народнай гаспадаркі;
  • арыгінал апублікаванай навуковай работы (серыі работ), матэрыялы навуковага адкрыцця або вынаходства – у трох экзэмплярах;
  • звесткі пра аўтараў – Curriculum-vitae – на кожнага.
  • Матэрыялы з надпісам “На саісканне прэміі імя акадэміка В.А.Капцюга 2020 года” прадстаўляюцца да 5 сакавіка 2020 г. у Нацыянальную акадэмію навук Беларусі па адрасе: 220072, г. Мінск, праспект Незалежнасці, 66, упраўленне прэмій, стыпендый і ўзнагарод Галоўнага ўпраўлення кадраў і кадравай палітыкі апарату Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, каб. 317, 413.

    Тэлефоны для даведак у г. Мінску: (017) 284-24-56; (017) 284-28-26

    Тэлефон для даведак у г. Новасібірску: 8-10-7-383-330-15-49

    З Палажэннем аб прэміі можна азнаёміцца тут.


    Тэгi
    #прэміі