Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Навіны

30.10.2015

3 лістапада 2015 г. у НАН Беларусі адбудзецца Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Традыцыйныя каштоўнасці грамадства - аснова захавання міжнацыянальнай згоды і талерантнасці”

3 лістапада 2015 г. у 10.00 (пр. Незалежнасці, 66, п. 216 малая канферэнц-зала) адбудзецца адкрыццё Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Традыцыйныя каштоўнасці грамадства - аснова захавання міжнацыянальнай згоды і талерантнасці”. Арганізатарамі Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі з'яўляюцца Пасольства Рэспублікі Казахстан у Рэспубліцы Беларусь, Аддзяленне гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Інстытут сацыялогіі НАН Беларусі. У працы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі прымуць удзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Казахстан у Рэспубліцы Беларусь Булегенаў Ергалі Булегенавіч, Старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, акадэмік У.Р. Гусакоў, намеснік Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь В.А. Гумінскі, акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі, член-карэспандэнт А.А. Каваленя, вядучыя вучоныя НАН Беларусі, а таксама прадстаўнікі замежных дыпламатычных місій.

30.10.2015

Хор "Акадэмія" НАН Беларусі аб'яўляе дадатковы набор у харавыя партыі

Заснаваны больш за 30 гадоў таму хор "АКАДЭМІЯ" Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі праводзіць дадатковы набор у харавыя партыі.
Патрабаванні да кандыдатаў:

  • Веданне музычнай граматы
  • Некаторы досвед удзелу ў харавых калектывах
  • Хор чакае аматараў харавых спеваў, для сумеснага музыцыравання, выступленняў з канцэртамі перад мінскай аўдыторыяй і ўдзелу ў міжнародных фестывалях Еўропы.
    Рэпетыцыі хору праходзяць па панядзелках і чацвяргах з 19:00 да 21:00 у канферэнц-зале Інстытута гісторыі НАН Беларусі (вул. Акадэмічная, 1).
    Даведкі па тэлефоне +375 29 6639016
    У хоры спяваюць супрацоўнікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, а таксама аматары харавога спеву г.Мінска.

    29.10.2015

    У НАН Беларусі адбылося ўрачыстае адкрыццё "Школы юных даследчыкаў"

    29 кастрычніка 2015 г. у НАН Беларусі адбылося ўрачыстае адкрыццё "Школы юных даследчыкаў". У мерапрыемстве ўзялі ўдзел навучэнцы сярэдніх навучальных устаноў сталіцы, якіх павіталі члены Савета маладых вучоных НАН Беларусі, прадстаўнікі Мінскага Палаца дзяцей і моладзі, Інстытута падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі.
    "Школа юных даследчыкаў" - гэта праект вышэйазначаных арганізацый, закліканы зацікавіць навуковай працай і даследаваннямі маладых людзей з сярэдніх навучальных устаноў.
    Адкрываючы Школу, Галоўны вучоны сакратар НАН Беларусі А.У. Кільчэўскі выказаў надзею і ўпэўненасць, што для тых вучняў, хто сабраўся ў НАН Беларусі сёння, быў зроблены першы сур'ёзны крок у навуку, які яны працягнуць далей у сценах Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, бо па словах А.У. Кільчэўскага менавіта "моладзь робіць навуку". Галоўны вучоны сакратар запэўніў маладых людзей, што ім заўсёды будуць рады дапамагчы ў НАН Беларусі на ўсіх этапах іх адукацыйнай і навуковай дзейнасці.

    29.10.2015

    У НАН Беларусі дадзены старт восьмай Беларускай антарктычнай экспедыцыі

    29 кастрычніка 2015 г. на пашыраным пасяджэнні Бюро Прэзідыума НАН Беларусі з удзелам кіраўнікоў арганізацый дадзены ўрачысты старт восьмай Беларускай антарктычнай экспедыцыі. У гэтым годзе на лядовы кантынент адправіцца пяць удзельнікаў. Усе яны - акрамя кіраўніка - пачаткоўцы.
    Як адзначыў, выступаючы на пасяджэнні, Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў: “Нацыянальная акадэмія навук Беларусі надае вялікую ўвагу даследаванням у Антарктыцы. Вылучаюцца фінансавыя сродкі не толькі на навуковыя даследаванні, але і на стварэнне ўласнай інфраструктуры на Арктычным кантыненце”. Кіраўнік НАН Беларусі падкрэсліў, што 20 кастрычніка 2015 года адбылася дэманстрацыя першага модуля Беларускай антарктычнай станцыі. У цяперашні час секцыі станцыі ўжо знаходзяцца на расійскім навукова-даследчым судне “Акадэмік Фёдараў”, з борта якога яны па прыбыцці ў Антарктыду будуць верталётам дастаўлены на ўзбярэжжы кантынента на месца базіравання нашай станцыі. Ад імя ўсіх вучоных Акадэміі навук Уладзімір Гусакоў пажадаў удзельнікам экспедыцыі моцнага здароўя, поспехаў у працы і аптымізму.

    28.10.2015

    У Інстытуце эксперыментальнай батанікі імя В.Ф.Купрэвіча НАН Беларусі пачала працу VIII Міжнародная навуковая канферэнцыя “Рэгуляцыя росту, развіцця і прадуктыўнасці раслін”

    Канферэнцыя “Рэгуляцыя росту, развіцця і прадуктыўнасці раслін” праходзіць ужо ў восьмы раз (першая адбылася ў 1999 г.). У гэтым годзе на канферэнцыю сабраліся навукоўцы з Беларусі, Расіі, Украіны, Кітая, Таджыкістана і Азербайджана.
    Як адзначыў на адкрыцці старшыня навуковага камітэта VIII Міжнароднай навуковай канферэнцыі акадэмік Мікалай Апанасавіч Ламан: “Фізіялогія раслін - навука якая налічвае больш за 200 гадоў гісторыі. Яна назапасіла велізарны эксперыментальны матэрыял па фізіка-хімічнай арганізацыі раслін, самарэгуляцыі функцыянальных сістэм, адаптацыі расліннага арганізма да рознага роду стрэсаў, стала тэарэтычнай асновай сучаснага земляробства”. Шмат у чым дзякуючы гэтым дасягненням "мы сёння з'яўляемся ўдзельнікамі вялікай харчовай рэвалюцыі ў свеце, калі тэмпы вытворчасці харчавання апярэджваюць тэмпы прыросту насельніцтва". Акадэмік М.А. Ламан падкрэсліў, што ў апошняй чвэрці ХХ стагоддзя адбылася істотная змена арыенціраў - "сёння велічыня і якасць ураджаю лімітуецца не ўзроўнем фундаментальнай навукі, а фактарамі эканамічнага і сацыяльнага характару. Усё больш актуальнымі становяцца для фізіялогіі раслін праблемы лакальнай, рэгіянальнай і глабальнай экалогіі", што знайшло адлюстраванне ў дакладах гэтай канферэнцыі.

    28.10.2015

    V Кангрэс фізікаў Беларусі ў рамках тыдня фізікі пачаў работу ў Інстытуце фізікі НАН Беларусі

    Старонка мерапрыемства

    28.10.2015

    Інстытут філасофіі НАН Беларусі прыняў удзел у святкаванні 70-годдзя ААН

    Інстытут філасофіі НАН Беларусі сумесна з Брэсцкім дзяржаўным універсітэтам імя А.С. Пушкіна, Дэпартаментам грамадскай інфармацыі Прадстаўніцтва ААН у Рэспубліцы Беларусь выступіў арганізатарам рэспубліканскага навукова-метадалагічнага семінара “70 гадоў ААН і шляхі далейшага ўмацавання дружбы і супрацоўніцтва паміж народамі”.
    Мерапрыемства прайшло 26-27 кастрычніка 2015 г. у г. Брэсце. На семінары былі разгледжаны найважнейшыя вехі гісторыі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, яе цывілізацыйнай місіі, узаемадзеяння з БССР і Рэспублікай Беларусь. Асаблівая ўвага была ўдзелена вопыту працы Прадстаўніцтва ААН у Беларусі, дзейнасць якога налічвае ўжо амаль чвэрць стагоддзя. Удзельнікі семінара абмеркавалі актуальныя задачы, звязаныя з распаўсюджваннем ведаў аб дзейнасці ААН у беларускім грамадстве, развіццём супрацоўніцтва ў сферы адукацыі пад эгідай ААН. Прагучалі паведамленні і даклады, звязаныя з філасофска-аксіялагічнымі аспектамі міжнароднага супрацоўніцтва, такімі як роля ААН ва ўмацаванні дружбы паміж народамі, практычная рэалізацыя крытэрыяў ААН у галіне правоў чалавека.
    Па выніках семінара будзе выдадзены зборнік навуковых прац.

    27.10.2015

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Мікалая Барысевіча

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні родным, блізкім і калегам Героя Сацыялістычнай Працы, заслужанага дзеяча навукі Рэспублікі Беларусь, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Мікалая Барысевіча ў сувязі з яго смерцю.
    «Усё яго жыццё з'яўляецца ўзорам працоўнай доблесці, служэння навуцы і роднай Беларусі. З імем Мікалая Аляксандравіча непарыўна звязаны выдатныя айчынныя навуковыя дасягненні ў галіне спектраскапіі і люмінісцэнцыі, інфрачырвонай тэхнікі, лазернай фізікі, якія атрымалі высокае міжнароднае прызнанне. Яго нястомная праца на карысць Айчыны адзначана высокімі дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь », - гаворыцца ў спачуванні.

    27.10.2015

    Вучоныя-гуманітарыі правялі прэс-канферэнцыю на тэму «Актуалізацыя навуковых даследаванняў у гуманітарнай сферы»

    27 кастрычніка 2015 г. ў Прэс-цэнтры Дома прэсы адбылася прэс-канферэнцыя на тэму: «Актуалізацыя навуковых даследаванняў у гуманітарнай сферы».
    У мерапрыемстве ўзялі ўдзел: Аляксандр Каваленя - акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі, член-карэспандэнт НАН Беларусі, Аляксандр Лакотка - дырэктар ДНУ« Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі », акадэмік НАН Беларусі, Аляксандр Лукашанец - першы намеснік дырэктара па навуковай рабоце Цэнтра, дырэктар філіяла «Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы", член-карэспандэнт НАН Беларусі, Вячаслаў Даніловіч - дырэктар ДНУ «Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» і Анатоль Лазарэвіч - дырэктар ДНУ «Інстытут філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі».

    27.10.2015

    Пяты навукова-вытворчы семінар па 3d-друку пачаў працу ў НАН Беларусі

    27 кастрычніка 2015 года ў НАН Беларусі адбылося адкрыццё Пятага навукова-вытворчага семінара «3D-прынтары: перспектывы прымянення і развіцця».
    Адкрываючы семінар, першы намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Чыжык С.А. адзначыў, што на напрамак 3d-друку звярнулі ўвагу ва Урадзе, на самым высокім узроўні. Сёння арганізацыям і ведамствам даручана даць аб'ектыўную ацэнку перспектыў развіцця тэхналогій адытыўнай вытворчасці ў Рэспубліцы Беларусь. У сувязі з гэтым была прынята прапанова стварыць навукова-тэхнічны савет па аддытыўнай вытворчасці.
    У ходзе семінара прадстаўнікі навуковых арганізацый НАН Беларусі, вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, прамысловых прадпрыемстваў, камерцыйных структур, адукацыйных устаноў і іншых зацікаўленых бакоў абмеркавалі ў рабочым парадку сённяшні стан тэхналогій аддытыўнай вытворчасці ў Беларусі і перспектывы яе развіцця. Пасля чаго ўдзельнікі семінара перамясціліся для працягу навуковай дыскусіі ў БНТУ.

    27.10.2015

    Доступ да самай шырокай у свеце паўнатэкставай калекцыі дысертацый і дыпломных работ па ўсіх галінах ведаў адкрыты ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы НАН Беларусі

    У Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адкрыты тэставы доступ да рэсурсу ProQuest Dissertations and Theses.
    Міжнародная карпарацыя ProQuest Company - адзін з сусветных лідараў у галіне інфармацыйных прадуктаў і тэхналогій для навукі, адукацыі і бізнесу (выданні на англійскай, нямецкай, французскай і іншых еўрапейскіх мовах). ProQuest Dissertations and Theses - самая шырокая ў свеце паўнатэкставая калекцыя дысертацый і дыпломных работ па ўсіх галінах ведаў. Гэта афіцыйны лічбавы архіў дысертацый Бібліятэкі Кангрэсу ЗША і найбуйнейшая база для аспірантаў і дактарантаў. Кожны год у базу дадаюцца звыш 70000 дысертацый і дыпломных работ у рамках партнёрства з 700 вядучымі акадэмічнымі ўстановамі па ўсім свеце.
    Доступ адкрыты да 21 снежня 2015 года па IP-адрасах з камп’ютараў Цэнтра Інтэрнэт-доступу да электронных навуковых рэсурсаў бібліятэкі.

    26.10.2015

    Дэлегацыя В'етнамскай акадэміі навук і тэхналогій знаходзіцца з візітам у НАН Беларусі

    Дэлегацыя В'етнамскай акадэміі навук і тэхналогій на чале з Прэзідэнтам Цьяу Ван Мінем знаходзіцца з 24 па 29 кастрычніка 2015 г. з візітам у Беларусі. Дэлегацыя прыбыла па запрашэнні кіраўніцтва НАН Беларусі. Галоўная мэта візіту - абмеркаванне ходу рэалізацыі сумесных праектаў, правядзенне перагавораў аб перспектыўных напрамках супрацоўніцтва на 2016-2018 гг.
    26 кастрычніка 2015 г. дэлегацыя В'етнамскай акадэміі навук і тэхналогій правяла перагаворы з кіраўніцтвам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Прэзідэнт В'етнамскай акадэміі навук і тэхналогій Цьяу Ван Мінь адзначыў, што бакі асабліва зацікаўлены ў супрацоўніцтве па наступных напрамках: матэрыялазнаўства, пытанні экалогіі, лазерныя тэхналогіі.
    Першы намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі С.А. Чыжык: "Паміж нашымі акадэміямі склалася вельмі цеснае супрацоўніцтва. Інстытут цепла-масаабмену разам з Інстытутам прыкладной фізікі стварылі лабараторыю па развіцці нанадыягнастычных прыбораў. Мы ўжо паставілі першыя ўзоры нашых прыбораў і хацелі б наладзіць сумесную вытворчасць. Мы таксама ствараем сумесную вытворчасць беспілотнай тэхнікі і выканалі ў гэтым напрамку першыя праекты. Нядрэнныя вынікі ў нас у галіне хіміі новых матэрыялаў, у галіне ачысткі вады. Зараз ствараецца лабараторыя для вытворчасці фітапрэпаратаў, лекавых сродкаў. Таксама плануецца стварэнне лабараторыі па лазернай фізіцы ".

    26.10.2015

    Памёр акадэмік М. А. Барысевіч

    Николай Александрович БорисевичБеларуская навука панесла цяжкую страту. 25 кастрычніка 2015 г. на 93-м годзе жыцця памёр вядомы вучоны і арганізатар навукі ў галіне оптыкі і спектраскапіі, лазернай фізікі і інфрачырвонай тэхнікі, акадэмік АН СССР (з 1991 г. - Расійскай акадэміі навук), акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар, Герой Сацыялістычнай Працы, лаўрэат Дзяржаўных прэмій СССР і БССР у галіне навукі і тэхнікі, Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, кавалер Ордэнаў Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны першай і другой ступені, Леніна і Кастрычніцкай рэвалюцыі , Працоўнага Чырвонага Сцяга, Францыска Скарыны, Мікалай Аляксандравіч Барысевіч.
    На працягу 18 гадоў - з 1969 па 1987 гады - акадэмік Мікалай Аляксандравіч Барысевіч з'яўляўся Прэзідэнтам Акадэміі навук БССР.



    23.10.2015

    У Інстытуце эксперыментальнай батанікі імя В.Ф. Купрэвіча адбудзецца VIII Міжнародная навуковая канферэнцыя “Рэгуляцыя росту, развіцця і прадуктыўнасці раслін”

    28-30 кастрычніка 2015 года Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В.Ф.Купрэвіча НАН Беларусі сумесна з Беларускім грамадскім аб'яднаннем фізіёлагаў раслін праводзіць VIII Міжнародную навуковую канферэнцыю “Рэгуляцыя росту, развіцця і прадуктыўнасці раслін”.
    Асноўныя тэматычныя напрамкі работы канферэнцыі: рост, развіццё і прадуктыўнасць раслін, фітацэнозаў і штучных аграэкасістэм; фотасінтэз, дыханне, мінеральнае харчаванне і водны абмен раслін, сігнальныя сістэмы клетак вышэйшых раслін; стрэс і адаптацыя ў раслін, павышэнне іх устойлівасці з выкарыстаннем фізіялагічна актыўных рэчываў і біятэхналагічных прыёмаў.
    У канферэнцыі прымуць удзел вучоныя з Беларусі (з 7 навуковых і вучэбных устаноў), Расіі, Украіны, Кітая, Таджыкістана і Азербайджана. Будуць разгледжаны пытанні абгрунтавання шляхоў максімальнай рэалізацыі патэнцыялу расліннага арганізма ў фарміраванні гаспадарча каштоўнай часткі ўраджаю, устойлівасці да неспрыяльных фактараў асяроддзя на малекулярным, клеткавым, арганізмавым і цэнатычным узроўнях, якія маюць важнае навуковае і практычнае значэнне

    22.10.2015

    У НАН Беларусі праходзіць нарада прадстаўнікоў органаў выканаўчай улады дзяржаў-удзельніц СНД па пытаннях супрацоўніцтва ў касмічнай сферы

    22 - 23 кастрычніка 2015 г. у НАН Беларусі праходзіць нарада прадстаўнікоў органаў выканаўчай улады дзяржаў-удзельніц СНД па пытаннях супрацоўніцтва ў касмічнай сферы. У мерапрыемстве прымаюць удзел: прадстаўнікі Выканаўчага камітэта СНД, прадстаўнічыя дэлегацыі Расіі, Беларусі, Арменіі, Казахстана, Кіргізіі, Украіны і Азербайджана. З прывітальным словам да ўдзельнікаў нарады звярнуўся намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Ігар Бузоўскі, Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў, кіраўнікі дэлегацый.


    22.10.2015

    Фарміраванне навукова-тэхналагічнага кластара па 3D- друку і вучэбна-метадычнае забеспячэнне падрыхтоўкі навучэнцаў і студэнтаў па адытыўных тэхналогіях і мехатроніцы ў Рэспубліцы Беларусь і за мяжой абмяркуюць у НАН Беларусі і БНТУ

    27 кастрычніка (аўторак) 2015 г. у 11.00 у Прэзідыуме НАН Беларусі (пр. Незалежнасці, 66, аўд. 100) адбудзецца адкрыццё, а ў 14.00 - у Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (пр. Незалежнасці, 65, корп. 18, аўд. 312) працягнецца Пяты навукова-вытворчы семінар “3D- прынтары: перспектывы прымянення і развіцця”.

    У семінары прымуць удзел прадстаўнікі навуковых арганізацый НАН Беларусі, вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, прамысловых прадпрыемстваў і камерцыйных структур. Будуць абмеркаваны навукова-тэхнічныя і вучэбна-метадычныя праблемы, звязаныя з распрацоўкай мехатроннага абсталявання, якое рэалізуе аддытыўная тэхналогіі «папластовага вырошчвання» вырабаў з розных кампазіцыйных матэрыялаў і праграмных сродкаў для праектавання і вытворчасці вырабаў на 3D -прынтарах, пытанні падрыхтоўкі навучэнцаў і студэнтаў ад школьнай парты да вышэйшай навуковай кваліфікацыі. Плануюцца круглы стол па перспектывах прымянення і развіцця 3D-друку і падрыхтоўцы спецыялістаў па новых аддытыўных тэхналогіях і робататэхніцы.

    21.10.2015

    НАН Беларусі аб'яўляе адкрыты конкурс па распрацоўцы кампазіцыйных матэрыялаў і тэхналогій вырабу дэталяў вузлоў шруба-электраматорнай групы беспілотнага лятальнага апарата

    У мэтах выканання пункта 7 Палажэння аб парадку фарміравання і выкарыстання сродкаў інавацыйных фондаў, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 жніўня 2012 г. № 357, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі аб'яўляе адкрыты конкурс па наступным праекце (рабоце):

    Назва праекта (работы); тэрмін реалізацыі

    Тып праекта (работы)

    Распрацоўка кампазіцыйных матэрыялаў і тэхналогій вытворчасці дэталей вузлоў вінта-электраматорнай групы беспілотнага лятальнага апарата

    Этап 2015 года.

    Правядзенне навукова-даследчых, доследна-канструктарскіх і доследна-тэхналагічных работ, накіраваных на распрацоўку новых відаў навукаёмістай і высокатэхналагічнай прадукцыі, новых або ўдасканаленых тэхналогій, новых паслуг

    20.10.2015

    У бібліятэках НАН Беларусі адкрыты тэставы доступ да электронных версій навуковых часопісаў выдавецтва Nature Publishing Group

    У Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Я.Коласа НАН Беларусі і Беларускай сельскагаспадарчай бібліятэцы імя І.С. Лупіновіча НАН Беларусі з 19 кастрычніка па 18 лістапада адкрыты тэставы доступ да nature.com complete - навуковага рэсурсу сусветнага ўзроўню. Nature.com - гэта платформа для доступу да поўных тэкстаў больш за 80 аўтарытэтных высока цытуемых навуковых часопісаў, дзе прадстаўлена гісторыя навукі, архівы выданняў Scientific American з 1845 г., Nature з 1869 г. - часопіса № 1 у навуковым свеце з імпакт-фактарам 41.456 у 2014 г. Пералік часопісаў і тэматычныя рубрыкі рэсурсу nature.com Complete.

    15.10.2015

    17 кастрычніка адбудзецца фестываль-кірмаш “Беларуская восень. Бульба. Плады. Гародніна”

    17 кастрычніка 2015 года (субота) у 11.00 на базе РУП “Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па бульбаводстве і плодаагародніцтве” (Мінская вобласць, аг. Самахвалавічы, вул. Кавалёва, 2а) адбудзецца фестываль-кірмаш “Беларуская восень . Бульба. Плады. Гародніна”, прысвечаны стварэнню Рэспубліканскага навуковага цэнтра сістэм бульбаводства і плодаагародніцтва і 90-гадоваму юбілею адукацыі РУП “Інстытут пладаводства”.


    Новости 1 - 20 из 33
    Начало | Пред. | 1 2 | След. | Конец