Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Навіны

27.11.2015

У НАН Беларусі пройдзе першы Еўразійскі форум маладых вучоных - YES-форум

1 - 4 снежня 2015 г. у НАН Беларусі пройдзе першы Еўразійскі форум маладых вучоных - YES-форум. Гэта будзе адно з найбуйнейшых навуковых мерапрыемстваў, якое рэалізуецца ў нашай краіне ў Год моладзі. У рамках форуму адбудзецца штогадовая XII Міжнародная навуковая канферэнцыя маладых навукоўцаў “Моладзь у навуцы – 2015”. Плануецца, што ў Мінск прыедуць каля 100 удзельнікаў з 12 краін: дзяржаў СНД, а таксама Турцыі, Германіі, Славакіі. Цэнтральнымі фігурамі мерапрыемства будуць маладыя вучоныя з краін-удзельніц ЕАЭС, перш за ўсё з Расіі, Беларусі, Казахстана і Арменіі. На форуме плануецца прадставіць найбольш буйныя міжнародныя і міждысцыплінарныя праекты, навуковыя распрацоўкі, якія рэалізуюцца з удзелам маладых навукоўцаў. У рамках работы YES-Форуму пройдуць таксама Круглы стол да 50-годдзя стварэння Савета маладых вучоных НАН Беларусі з удзелам кіраўнікоў СМУ РАН, НАН Арменіі, Фонду першага Прэзідэнта Рэспублікі Казахстан - Лідара Нацыі. Плануецца прэзентацыя тэматычнага зборніка да юбілейнай даты. У праграме мерапрыемства - тэматычныя круглыя сталы, майстар класы і Фарсайт семінары.

26.11.2015

Адбылося сумеснае пасяджэнне прэзідыумаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Сібірскага аддзялення Расійскай акадэміі навук

26 лістапада 2015 года ў НАН Беларусі адбылося сумеснае пасяджэнне прэзідыумаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Сібірскага аддзялення Расійскай акадэміі навук. У мерапрыемстве прыняла ўдзел вялікая дэлегацыя даследчыкаў з Сібіры. Перад пачаткам мерапрыемства Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў і Старшыня Сібірскага аддзялення Расійскай акадэміі навук Аляксандр Асееў уручылі лаўрэатам прэміі імя акадэміка Капцюга В.А. 2015 года ад беларускага боку дыпломы пераможцаў.
Галоўнай тэмай сумеснага пасяджэння сталі стан і перспектывы развіцця супрацоўніцтва паміж НАН Беларусі і СА РАН. З дакладамі па гэтым пытанні выступілі намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Сяргей Кілін і Старшыня СА РАН Аляксандр Асееў. Падчас мерапрыемства былі заслуханы даклады аб сумесных працах. Сярод пытанняў, якія абмеркавалі навукоўцы - вынікі і перспектывы рэалізацыі сумесных праектаў паміж навуковымі арганізацыямі НАН Беларусі і СА РАН, расійска-беларускае супрацоўніцтва ў галіне нафта- і лесахімічных тэхналогій, інавацыйных біяінжынерных тэхналогій, генетыкі і цыталогіі, лазернай фізікі, сумесныя распрацоўкі тэхналогій глыбокай перапрацоўкі торфу ў інтарэсах розных галін народнай гаспадаркі.

26.11.2015

У НАН Беларусі праходзіць III пасяджэнне Рабочай групы па сумесных інавацыйных праектах з дэлегацыяй Азербайджанскай Рэспублікі

У НАН Беларусі пад старшынствам акадэміка-сакратара Аддзялення фізікі, матэматыкі і інфарматыкі НАН Беларусі Арловіча В.А. праходзіць III пасяджэнне Рабочай групы па сумесных інавацыйных праектах з дэлегацыяй Азербайджанскай Рэспублікі. Бакі абмяркуюць рабочую праграму чарговага пасяджэння. У азербайджанскую дэлегацыю ўвайшлі спецыялісты ў галіне фізікі, медыцыны, адукацыі, высокіх тэхналогій. З беларускага боку прысутнічаюць Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Азербайджанскай Рэспубліцы Генадзь Уладзіміравіч Ахрамовіч, прадстаўнікі Міністэрства адукацыі, навуковых арганізацый НАН Беларусі.
Заўтра госці з Азербайджана плануюць наведаць шэраг навуковых устаноў НАН Беларусі: Аб’яднаны інстытут інфарматыкі, Інстытут фізікі імя Б.І. Сцяпанава, Фізіка-тэхнічны інстытут, Інстытут хіміі новых матэрыялаў, прадпрыемства “Акадэмфарм”.

25.11.2015

Адбылася сустрэча Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Уладзіміра Гусакова з Прэзідэнтам Эстонскай акадэміі навук Тармо Соомере

25 лістапада 2015 года адбылася сустрэча Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Уладзіміра Гусакова з Прэзідэнтам Эстонскай акадэміі навук Тармо Соомере. У час сустрэчы бакі абмяняліся дзелавымі прапановамі па развіцці далейшых адносін. У прыватнасці, кіраўнік Эстонскай акадэміі навук выказаў зацікаўленасць у больш цесным супрацоўніцтве з беларускімі вучонымі ў галіне фізікі, матэматыкі, матэрыялазнаўства, машынабудавання. У сваю чаргу, вучоныя Эстоніі дабіліся значных поспехаў у мікрабіялогіі, астраноміі, фізіцы, антрапалогіі, культуралогіі.
25 - 28 лістапада 2015 г. праходзіць візіт у НАН Беларусі Прэзідэнта Эстонскай акадэміі навук Тармо Соомере. Ён прыбыў у Мінск па запрашэнні кіраўніцтва НАН Беларусі. Галоўная мэта візіту - правядзенне перагавораў з кіраўніцтвам НАН Беларусі аб пашырэнні беларуска-эстонскага навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва. Прэзідэнт Эстонскай акадэміі навук наведае шэраг навуковых устаноў НАН Беларусі: ДНУ “Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі НАН Беларусі”, ДНУ “Інстытут фізіка-арганічнай хіміі НАН Беларусі”, ДНУ “Інстытут фізікі імя Б.І. Сцяпанава НАН Беларусі”, ДНУ “Інстытут мікрабіялогіі НАН Беларусі”, ДНУ “Інстытут хіміі новых матэрыялаў НАН Беларусі”.

25.11.2015

Беларуская сельскагаспадарчая бібліятэка імя. І.С. Лупіновіча НАН Беларусі прадастаўляе доступ да Wiley Online Library і Znanium.com

У БелСГБ па 22 снежня адкрыты доступ да інтэрнэт-бібліятэкі Wiley Online Library. Гэты рэсурс змяшчае больш за 2 300 часопісаў, больш за 16 000 электронных кніг, сотні шматтомных даведачных выданняў, баз даных і іншых рэсурсаў па розных дысцыплінах. Бібліятэка ахоплівае матэрыялы John Wiley & Sons, а таксама асноўныя друкаваныя выданні, такія як Wiley-Blackwell, Wiley-VCH і Jossey-Bass. Платформа забяспечвае зручны інтэграваны доступ да вынікаў больш за 200 гадоў даследаванняў, сярод якіх найбольш аўтарытэтныя крыніцы па біялагічных навуках, сельскай гаспадарцы, аквакультуры, харчовай прамысловасці, ветэрынарнай медыцыне і інш. Грамадазнаўчых, сацыяльных і гуманітарных навуках. Пры стварэнні працоўнага профілю карыстальніка праз камп’ютарную сетку ў сценах БелСГБ вы зможаце карыстацца Wiley Online Library на працягу месяца ў сябе дома без абмежаванняў.
Таксама ў БелСГБ да 31 снежня адкрыты тэставы доступ да электронна-бібліятэчнай сістэмы (ЭБС) Znanium.com. Гэтая сістэма ўтрымлівае тысячы манаграфій, падручнікаў, даведнікаў, навуковых часопісаў, дысертацый і навуковых артыкулаў у розных галінах ведаў. Рэсурс пастаянна папаўняецца электроннымі версіямі выданняў, якія публікуюцца Навукова-выдавецкім цэнтрам Інфра-М, калекцыямі кніг і часопісаў іншых расійскіх выдавецтваў, а таксама творамі асобных аўтараў. У ЭБС рэалізавана сістэма пошуку і адбору дакументаў з зручнай навігацыяй, стварэннем закладак, фарміраваннем віртуальных “кніжных паліц”, сэрвісам пастаронкавага капіравання, а таксама іншымі сэрвісамі, спрыяльнымі для паспяховай навуковай і вучэбнай дзейнасці.

25.11.2015

Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі У.Р. Гусакоў правёў перагаворы з дэлегацыяй Сібірскага аддзялення РАН на чале з А.Л.Асеевым

25 лістапада 2015 года Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі У.Р. Гусакоў правёў перагаворы з дэлегацыяй Сібірскага аддзялення Расійскай акадэміі навук на чале са Старшынёй СА РАН акадэмікам Аляксандрам Леанідавічам Асеевым. Бакі абмяняліся дзелавымі прапановамі з нагоды развіцця далейшага супрацоўніцтва. У прыватнасці, сібірскія калегі выказалі зацікаўленасць у больш шчыльным супрацоўніцтве ў галіне хімічнага сінтэзу, новых матэрыялаў, інжынернай біятэхналогіі, вытворчасці лекавых прэпаратаў, угнаенняў для сельскай гаспадаркі. Беларускі бок выказаў асаблівую цікавасць да вопыту калег у галіне паглыбленай перапрацоўкі нафты і спадарожных прадуктаў.
Дырэктарам Інстытута фізікі імя Б.І. Сцяпанава НАН Беларусі акадэмікам Мікалаем Станіслававічам Казаком быў агучаны шэраг праектаў, па якіх магчыма далейшае ўзаемадзеянне з СА РАН, у прыватнасці: радыёфатоніка, вырошчванне паўправадніковых структур, ЗВЧ-электроніка, п’езаэлементы, лазерная медыцына і электроніка, лідары, матэрыялазнаўства, метаматэрыялы і інш.
Таксама паступіла прапанова па стварэнні каардынацыйнага цэнтра, які адказвае за сумесную працу СА РАН і НАН Беларусі.
Быў зацверджаны парадак дня сумеснага пасяджэння СА РАН і НАН Беларусі, якое адбудзецца 26 лістапада 2015 г. у НАН Беларусі.

24.11.2015

НАН Беларусі прадстаўляе на «EXPO-RUSSIA BELARUS» звыш 200 найноўшых распрацовак

26 арганізацый Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прадставілі больш за 200 найноўшых распрацовак у сферы энергетыкі, машынабудавання, транспарту, сувязі, медыцыны і фармацэўтыкі на Міжнароднай прамысловай выставе «EXPO-RUSSIA BELARUS», якая адкрылася 24. лістапада 2015 ў Нацыянальным выставачным павільёне па вул. Я. Купалы, 27, г. Мінск Калектыўны стэнд НАН Беларусі займае плошчу 100 кв. м. На адкрытай пляцоўцы навукова-практычны цэнтр па механізацыі сельскай гаспадаркі НАН Беларусі прадстаўляе экспазіцыю сваіх распрацовак плошчай 360 кв. м.
У дзень адкрыцця выставу наведаў Першы намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі С.А. Чыжык, які азнаёміўся з прадстаўленымі на стэндах матэрыяламі і прадставіў прадукцыю і распрацоўкі НАН Беларусі мэру горада Навасібірска Анатолю Яўгенавічу Локацю.

23.11.2015

Кіраўнік апарата НАН Беларусі П.А. Віцязь прыняў удзел у сімвалічным запуску новага рухавіка распрацоўкі Мінскага маторнага завода

Кіраўнік апарату НАН Беларусі П.А. Віцязь прыняў удзел у Міжнароднай навукова-тэхнічнай канферэнцыі па вытворчасці рухавікоў, якая прайшла на Мінскім маторным заводзе 19 лістапада 2015 года У канферэнцыі прынялі ўдзел кіраўнікі дзяржаўных органаў кіравання, міністэрстваў і ведамстваў Беларусі, вядучых сусветных кампаній у галіне праектавання і вытворчасці аўтакампанентаў, прадстаўнікі навуковых колаў , бізнесу, банкаў з 24 краін свету.
Акадэмік НАН Беларусі, доктар тэхнічных навук, прафесар П.А. Віцязь прадставіў на пленарным пасяджэнні даклад “Аб ролі навукі ў развіцці айчыннага машынабудавання”, а таксама паўдзельнічаў у сімвалічным пуску новага малалітражнага чатырохцыліндравага рухавіка, распрацоўкі ММЗ - MMZ-4DTI.

20.11.2015

НАН Беларусі працягвае прыём матэрыялаў на конкурс на лепшае прадстаўленне навуковых дасягненняў 2015 года ў СМІ

З мэтай фарміравання цэласнага пазітыўнага вобразу навукі, павышэння яе аўтарытэту, прыцягнення ўвагі шырокіх слаёў грамадскасці да дасягненняў беларускіх вучоных, стымулявання творчай і прафесійнай актыўнасці як журналістаў, так і непрафесійных папулярызатараў навукі Нацыянальная акадэмія навук Беларусі аб’явіла конкурс 2015 г. з уручэннем дыпломаў і грашовых прэмій фізічным асобам па наступных намінацыях: лепшая публікацыя; лепшая публікацыя ў навукова-папулярным выданні, лепшы сюжэт (праграма) на радыё і тэлебачанні; лепшае прадстаўленне дасягненняў НАН Беларусі ў сетцы інтэрнэт. Вылучэнне кандыдатур на конкурс ажыццяўляецца ў парадку і ў тэрміны, устаноўленыя Палажэннем аб конкурсе на лепшае прадстаўленне навуковых дасягненняў у сродках масавай інфармацыі, зацверджаным Пастановай Бюро Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ад 4 сакавіка 2015 г. № 77.

20.11.2015

У НАН Беларусі абмеркавалі праблему ўз’яднання Заходняй Беларусі і БССР у 1939 годзе

19 лістапада 2015 г. у НАН Беларусі адбыўся круглы стол на тэму “Уз’яднанне беларускага народа: актуальныя праблемы даследавання і выкладання”. Для ўдзелу ў круглым стале былі запрошаны вучоныя, прадстаўнікі вузаўскай навукі, урадавых арганізацый.
Абмяркоўваўся наступны шэраг пытанняў: польска-савецкая вайна 1919-1920 гг. і Рыжскі мір 1921 г.; Беларусь ва ўмовах нацыянальнага раз’яднання (сакавік 1921 года - верасень 1939 г.); даследаванні рэгіянальнай гісторыі Заходняй Беларусі; геапалітычнае становішча ў Еўропе ў 1938-1939 гг. і пачатак Другой сусветнай вайны; аб’яднанне Заходняй Беларусі і БССР; падзеі 1921-1941 гг. у гісторыі Беларусі як прадмет гістарычнай памяці народа і дзяржаўнай палітыкі гістарычнай памяці.

19.11.2015

У НАН Беларусі адкрылася штогадовая двухдзённая навукова-практычная канферэнцыя “Традыцыі і сучасны стан культуры і мастацтваў”

19 лістапада 2015 г. у ДНУ “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі” адкрылася штогадовая двухдзённая навукова-практычная канферэнцыя “Традыцыі і сучасны стан культуры і мастацтваў”.
Мэтай канферэнцыі з’яўляецца абмеркаванне ролі навуковых даследаванняў у галіне архітэктуры, выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, тэатразнаўства, музыкі, кіно і экранных відаў мастацтваў у вырашэнні актуальных задач сучаснай культуры; абмеркаванне актуальных праблем вывучэння этнакультурных традыцый, фалькларыстыкі, антрапалогіі; пошук сістэмных падыходаў да вырашэння актуальных задач захавання нацыянальных культур і гісторыка-культурнай спадчыны ва ўмовах глабалізацыі.

19.11.2015

Адбылася сустрэча Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Уладзіміра Гусакова з дырэктарам Аб’яднанага інстытута ядзерных даследаванняў (АІЯД) Віктарам Мацвеевым

19 лістапада 2015 г. адбылася сустрэча Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Уладзіміра Гусакова з дырэктарам Аб’яднанага інстытута ядзерных даследаванняў (АІЯД) Віктарам Мацвеевым. Мерапрыемства праходзіла ў рамках правядзення пасяджэння Камітэта паўнамоцных прадстаўнікоў урадаў дзяржаў-членаў Аб’яднанага інстытута ядзерных даследаванняў (АІЯД) і сустрэчы прадстаўнікоў фінансавага камітэта АІЯД. У ходзе сустрэчы былі абмеркаваны перспектыўныя напрамкі і механізмы супрацоўніцтва.
Як паведаміў намеснік старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Сяргей Кілін перад пачаткам пасяджэння, беларускія вучоныя абмяркоўваюць магчымасць удзелу ў новых праектах на Вялікім адронным калайдары.

18.11.2015

НАН Беларусі наведала дэлегацыя Рэспублікі Куба

17 лістапада 2015 г. НАН Беларусі наведала дэлегацыя Кубінскай акадэміі навук на чале з Саветнікам па навуцы Дзяржаўнага Савета Рэспублікі Куба, Намеснікам Прэзідэнта Кубінскай акадэміі навук Фідэлем Кастра Дыяс- Балартам. У ходзе перагавораў са Старшынёй Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімірам Гусаковым былі абмеркаваны перспектыўныя напрамкі і механізмы беларуска-кубінскага супрацоўніцтва. У перагаворах прыняў удзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Куба ў Рэспубліцы Беларусь Херарда Суарэс Альварэс, кіраўнікі навуковых арганізацый НАН Беларусі.
Госці наведалі музей гісторыі НАН Беларусі, пастаянна дзеючую выставу НАН Беларусі “Дасягненні айчыннай навукі – вытворчасці”, ДНУ “Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі НАН Беларусі”.

17.11.2015

Інстытут гісторыі НАН Беларусі правёў Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю «Браслаўскія чытанні» (да 950-годдзя г. Браслава)

Мэтай Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Браслаўскія чытанні” (да 950-годдзя г. Браслава), якая прайшла 12-13 лістапада 2015 г, стала абмеркаванне найбольш вострых пытанняў гісторыі Віцебшчыны і г. Браслава. Традыцыя правядзення “Браслаўскіх чытанняў” была адноўлена пасля трынаццацігадовага перапынку. Дадзеная канферэнцыя стала ўжо шостай. У дакладах, прадстаўленых на канферэнцыю, знайшлі адлюстраванне пытанні засялення тэрыторыі паўночна-заходняга памежжа беларусаў, латышоў, літоўцаў; развіцця абаронных пунктаў Полацкага княства; матэрыяльнай і духоўнай культуры рэгіёну. Асобная секцыя была прысвечана разгляду пытанняў гісторыі Браслаўшчыны ў XIX - XX стст.
Кола ўдзельнікаў канферэнцыі склалі гісторыкі, археолагі, краязнаўцы з Беларусі, Латвіі, Польшчы.

12.11.2015

Праблемы выкарыстання балот абмяркуюць 16 лістапада 2015 г. у НАН Беларусі эксперты з Германіі, Расіі і Беларусі

На IV Мінскім міжнародным калоквіуме, які прайшоў з 9 па 12 лістапада 2015 г. у Інстытуце цепла- і масаабмену імя А.В. Лыкава НАН Беларусі, абмяркоўваліся такія важныя тэмы як: дынаміка, перанос і элементарныя працэсы ў сістэмах з ударнымі хвалямі, хімічнымі і фазавымі ператварэннямі, а таксама фізічная кінетыка, цеплаабмен і транспартныя працэсы на мікра- і нанамаштабах. Агучаны ў дакладах былі і пытанні, якія тычацца механікі вадкасцей, газаў і плазмы. Важным аспектам вывучэння фізікі ўдарных хваляў, на думку ўдзельнікаў, з’яўляюцца дыягностыка хуткапрацякаючых працэсаў. У праграму калоквіума былі ўключаны даклады і паведамленні пра асаблівасці фарміравання паравадзяных аблокаў у прадуктах згарання лясных гаручых матэрыялаў, вадкіх паліваў і нафтапрадуктаў; аб першых работах з ударнымі хвалямі; пра часы затрымкі ўзгарання ў метанапаветранай сумесі ў прысутнасці жалезных часціц і многае іншае. Больш падрабязную інфармацыю аб праведзеным мерапрыемстве можна атрымаць на сайце http://www.itmo.by/mmk2015/index.html Паводле інфармацыі газеты “Навука”

11.11.2015

Праблемы выкарыстання балот абмяркуюць 16 лістапада 2015 г. у НАН Беларусі эксперты з Германіі, Расіі і Беларусі

16 лістапада 2015 г. ДНВА “НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах” сумесна з Фондам Міхаэля Зукава па ахове прыроды (Германія) праводзіць Міжнародны навуковы семінар “Выкарыстанне біямасы і баланс парніковых газаў з натуральных і паўторна забалочаных нізінных балот”. У рабоце семінара прымуць удзел вядучыя навукоўцы і спецыялісты ў галіне ўстойлівага кіравання балотнымі экасістэмамі з вядучых навуковых цэнтраў і ўніверсітэтаў Германіі, Чэхіі, Расіі, Беларусі.


11.11.2015

У НАН Беларусі адбудзецца публічная лекцыя вядомага расійскага вучонага пра прыроду цёмнай энергіі

Чаму ў Сусвеце ёсць рэчыва і няма антырэчыва? Наколькі адрозніваецца канчатковы час жыцця чорных дзірак? Чаго нам чакаць ад фізікі элементарных часціц у бліжэйшыя 10 гадоў? На гэтыя і іншыя пытанні ў ходзе публічнай лекцыі адкажа адзін з вядучых сусветных спецыялістаў у галіне квантавай тэорыі поля, фізікі элементарных часціц і касмалогіі, доктар фізіка-матэматычных навук, акадэмік РАН Валерый Анатольевіч Рубакоў, тэма якой - найцікавейшыя загадкі Сусвету: цёмная матэрыя і цёмная энергія.


11.11.2015

Галоўны вучоны сакратар НАН Беларусі А.У. Кільчэўскі выступіў з дакладам у Інстытуце генетычных рэсурсаў НАН Азербайджана

Галоўны вучоны сакратар Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандр Уладзіміравіч Кільчэўскі наведаў Інстытут генетычных рэсурсаў Нацыянальнай акадэміі навук Азербайджана, дзе сустрэўся з дырэктарам інстытута членам-карэспандэнтам НАНА Зейналам Акперавым. Сустрэча прайшла ў кантэксце юбілейных мерапрыемстваў з нагоды 70-годдзя НАН Азербайджана.
З. Акпераў праінфармаваў А. Кільчэўскага пра гісторыю стварэння, структуру інстытута, навуковых даследаваннях, дасягненнях вучоных інстытута, а таксама аб праектах, рэалізаваных сумесна з беларускімі інстытутамі.
А.У.Кільчэўскі выказаў удзячнасць за цёплы прыём і шматгадовае супрацоўніцтва, праінфармаваў аб удасканаленні матэрыяльна-тэхнічнай базы ў навукова-даследчых установах Рэспублікі Беларусь, у прыватнасці, у Інстытуце цыталогіі і генетыкі НАН Беларусі, а таксама стварэнні сучасных лабараторый і даследаваннях, якія праводзяцца. Галоўны вучоны сакратар асабліва падкрэсліў правядзенне даследчых работ з выкарыстаннем секвенсараў новага пакалення ў інстытутах НАН Беларусі і Інстытуце генетычных рэсурсаў НАН Азербайджана. Таксама на сустрэчы размова ішла аб магчымасцях супрацоўніцтва ў галіне комплекснага і параўнальнага даследавання і эфектыўнага выкарыстання генетычных рэсурсаў у селекцыі.

10.11.2015

ХIV Міжнародная канферэнцыя “Развіццё інфарматызацыі і дзяржаўнай сістэмы навукова-тэхнічнай інфармацыі” (РІНТІ-2015) адбудзецца 19 лістапада 2015 года ў Аб'яднаным інстытуце праблем інфарматыкі НАН Беларусі

Штогадовая канферэнцыя “Развіццё інфарматызацыі і дзяржаўнай сістэмы навукова-тэхнічнай інфармацыі” праводзіцца НАН Беларусі з удзелам ДКНТ і іншых ведамстваў і арганізацый і прысвячаецца аналізу стану і праблем развіцця інфарматызацыі і дзяржаўнай сістэмы навукова-тэхнічнай інфарматызацыі ў Рэспубліцы Беларусь, распрацоўцы новых падыходаў да навукова-метадычнага забеспячэння развіцця інфарматызацыі, інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій і інфармацыйнай інфраструктуры Беларусі, рэалізацыі Стратэгіі развіцця інфармацыйнага грамадства ў Рэспубліцы Беларусь.

10.11.2015

12-13 лістапада 2015 г. Інстытут філасофіі НАН Беларусі правядзе Другую міжнародную навуковую канферэнцыю “Інтэлектуальная культура Беларусі: кіраванне ведамі ў кантэксце задач сацыяльна-эканамічнай мадэрнізацыі”

Інстытут філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі арганізуе 12-13 лістапада 2015 г. Другую міжнародную навуковую канферэнцыю “Інтэлектуальная культура Беларусі: кіраванне ведамі ў кантэксце задач сацыяльна-эканамічнай мадэрнізацыі”.
Плануецца ўдзел шэрагу экспертаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Казахстана, Літвы, Польшчы і іншых дзяржаў, работнікаў органаў дзяржаўнага кіравання, дыпламатаў, прадстаўнікоў дзелавых колаў, спецыялістаў буйных беларускіх інавацыйных прадпрыемстваў і сістэмы адукацыі, вядучых вучоных-філосафаў, метадолагаў, сацыёлагаў, эканамістаў і даследчай моладзі.


Новости 1 - 20 из 27
Начало | Пред. | 1 2 | След. | Конец