Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Навіны

30.12.2015

НАН Беларусі і РАН абвясцілі пераможцаў конкурсу 2015 года на саісканне прэмій дзвюх акадэмій

НАН Беларусі і РАН абвясцілі пераможцаў конкурсу 2015 года на саісканне прэмій Расійскай акадэміі навук і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
На падставе прапаноў Расійска-Беларускай камісіі па Міжакадэмічных прэміях, выпрацаваных па выніках конкурсу на саісканне прэмій РАН і НАН Беларусі, вырашана прысудзіць прэміі Расійскай акадэміі навук і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 2015 года за выдатныя навуковыя вынікі, атрыманыя ў ходзе сумесных даследаванняў двум аўтарскім калектывам.

30.12.2015

У Вялікай зале Прэзідыума НАН Беларусі адбыўся Навагодні канцэрт

Перад пачаткам Навагодняга вечара, які прайшоў 29 снежня ў Вялікай зале Прэзідыума НАН Беларусі, да прысутных звярнуўся першы намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Сяргей Чыжык. У сваім выступленні С. Чыжык падвёў вынікі адыходзячага 2015 года для акадэміі і навуковай супольнасці, асабліва спыніўшыся на тэмах міжнароднага навуковага супрацоўніцтва, аптымізацыі структуры НАН Беларусі, росце прызнання публікацый беларускіх вучоных у сусветных індэксах, ролі моладзі ў навуцы. Таксама першы намеснік Старшыні Прэзідыума падкрэсліў, што НАН Беларусі заклікана актыўна ўдзельнічаць у фарміраванні іміджу Беларусі, як краіны з высокім навуковым патэнцыялам.

30.12.2015

Зроблены мантаж установачнай платформы і выканана загрузка першага аб’екта Беларускай антарктычнай станцыі

27-29 снежня 2015 года ў раёне базіравання Беларускай антарктычнай экспедыцыі (БАЭ) каля гары Вячэрняя ва Усходняй Антарктыдзе, з борта расійскага НЭС “Акадэмік Фёдараў” праведзена паветрана-транспартная аперацыя. На месца базіравання БАЭ дастаўлены элементы інфраструктуры Беларускай антарктычнай станцыі, зроблены мантаж установачнай платформы і выканана разгрузка першага аб’екта Беларускай антарктычнай станцыі - трохсекцыйнага лабараторна-жылога модуля. Пра гэта паведаміў начальнік Беларускай антарктычнай экспедыцыі Аляксей Гайдашоў.

29.12.2015

Віншаванне Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі акадэміка Уладзіміра Гусакова з Новым 2016 годам і са святам Нараджэння Хрыстова

Паважаныя калегі! Дарагія сябры!

Сыходзіць у гісторыю 2015 год. Год, які прынёс новыя здзяйсненні і адкрыцці, год умацавання заваяваных пазіцый і далейшага развіцця.

Нам ёсць чым ганарыцца. Мінулы год адзначаны значнымі падзеямі ў жыцці краіны і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

У 2015 годзе адбыліся выбары кіраўніка беларускай дзяржавы. Прэзідэнтам нашай краіны зноў стаў Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка, які прыярытэтную ўвагу надае развіццю навуковай і інавацыйнай сферы. Акадэмія навук актыўна падтрымала яго кандыдатуру, паколькі адчувае падтрымку ў многіх пачынаннях. Наш выбар – гарант стабільнага і паспяховага развіцця дзяржавы і навукі.

28.12.2015

Камітэт па Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь запрашае прыняць удзел у абмеркаванні работ, дапушчаных да ўдзелу ў конкурсе на атрыманне Дзяржаўных прэмій Рэспублікі Беларусь 2016

У адпаведнасці з пунктам 9 Палажэння аб Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 мая 2006 г. № 300 “Аб Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь”, з мэтай шырокага азнаямлення грамадскасці прадстаўляецца інфармацыя аб работах, дапушчаных да ўдзелу ў конкурсе на атрыманне Дзяржаўных прэмій Рэспублікі Беларусь 2016 года.

28.12.2015

Уладзімір Гусакоў аб фінансаванні навукі, знакавых дасягненнях вучоных і моладзі ў навуцы ў інтэрв’ю Народнай газеце

Сучасная Нацыянальная акадэмія навук Беларусі - гэта не проста храм ведаў, але яшчэ і буйная навукова-вытворчая карпарацыя, здольная вырашаць самыя складаныя практычныя задачы. Пра тое, які ўклад вучоныя ўносяць у эканоміку краіны, як прыцягваюць моладзь і што плануюць на будучыню - гутарка Народнай газеты са Старшынёй Прэзідыума НАН, доктарам эканамічных навук, акадэмікам Уладзімірам Гусаковым.



28.12.2015

Намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Наталля Качанава наведала Інстытут біяхіміі біялагічна актыўных злучэнняў НАН Беларусі ў рамках рабочага візіту ў Гродна

Намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Наталля Качанава наведала Інстытут біяхіміі біялагічна актыўных злучэнняў НАН Беларусі ў рамках рабочага візіту ў Гродна, дзе азнаёмілася з абсталяваннем навуковых лабараторый і абмеркавала з вучонымі хвалюючыя іх пытанні. Вучоныя папрасілі Н. Качанаву аказаць садзейнічанне ў прасоўванні атрыманых у інстытуце лекавых субстанцый на клінічным узроўні і запуску ў серыйную вытворчасць на фармацэўтычных прадпрыемствах краіны.

24.12.2015

Памятнае гашэнне, прысвечанае дастаўцы да гары Вячэрняя першага модуля Беларускай антарктычнай станцыі, пройдзе 26 снежня на паштамце ў Мінску

Канверт, прысвечаны дастаўцы да гары Вячэрняя на Зямлі Эндэрбі ва Усходняй Антарктыдзе першага модуля Беларускай антарктычнай станцыі, падрыхтаваны Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь у супрацоўніцтве з дзяржаўнай установай “Рэспубліканскі цэнтр палярных даследаванняў” НАН Беларусі. Таксама Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне памятны спецштэмпель, які будзе выкарыстоўвацца 26 снежня 2015 года для правядзення спецыяльнага памятнага гашэння па гэтым выпадку. Тыраж канверта - 60 тысяч. Намінал маркі «А» адпавядае тарыфу на перасылку простага ліста масай да 20 г уключна ў межах Рэспублікі Беларусь. Месца гашэння - Мінск-паштамт.

23.12.2015

У НАН Беларусі адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і фіналістаў Рэспубліканскага конкурсу інавацыйных праектаў 2015 года

У НАН Беларусі адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і фіналістаў Рэспубліканскага конкурсу інавацыйных праектаў 2015 года. 2-е месца Рэспубліканскага конкурсу інавацыйных праектаў 2015 у намінацыі “Лепшы маладзёжны інавацыйны праект” заняў Бусел Дзмітрый Аляксеевіч, навуковы супрацоўнік ДНУ “Інстытут агульнай і неарганічнай хіміі НАН Беларусі” з праектам “Матэрыял для стварэння палос проціслізгацення пешаходаў на прыпыначных пунктах і пешаходных пераходах”.
З улікам высокага ўзроўню прадстаўленых распрацовак і значнасці для рэспублікі рашэнняў, прапанаваных у праектах па важнейшых напрамках навукова-тэхнічнай дзейнасці, Савет конкурсу прыняў рашэнне аб заснаванні спецыяльнай намінацыі ДКНТ. Сярод узнагароджаных - аспірант НПЦ НАН Беларусі па харчаванні Е. Клішанец з праектам “Новы від біясумяшчальнага сарбенту для харчовай прамысловасці”, а таксама А.Аляхновіч і В.Разлуцкі з НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах за распрацоўку практычных рэкамендацый па атрыманні і подрошчванні малявак ракаў у рыбгасах.

22.12.2015

Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі запрашае акунуцца ў “Чараўніцтва калядных агнёў”

У Цэнтральным батанічным садзе НАН Беларусі 25 снежня з 13.00 - 16.00 пройдзе культурна-асветніцкае мерапрыемства “Чараўніцтва калядных агнёў ў батанічным садзе”. Мерапрыемства прадугледжвае шырокую забаўляльна-пазнавальную праграму для маленькіх наведвальнікаў і іх бацькоў, якая ўключае сустрэчы з Дзедам Марозам і Снягуркай, выставу арыгінальных навагодніх фларыстычных ялінак, спецыяльную фотазону з Дзедам Марозам, катанне з Дзедам Марозам на запрэжцы коней, знаёмства з дэкаратыўнымі іглічнымі раслінамі, экскурсіі , на якіх можна ўбачыць кветкі стрэлітцыі, камеліі, кактуса “Дзекабрыст”, пладоў папаі, кавы, банана і іншых раслін, майстар-клас ад Снягуркі па ўпрыгожванні ялінкі, фларыстычны майстар-клас, аквагрым і многае іншае. Кульмінацыяй свята абяцае стаць файершоу “Калядныя агні”.

22.12.2015

47 таленавітым маладым навукоўцам НАН Беларусі назначаны стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на 2016 год

Прэзідэнт Беларусі прызначыў стыпендыі таленавітым маладым вучоным на 2016 год. Адпаведнае распараджэнне №211рп Аляксандр Лукашэнка падпісаў 21 снежня.
У прыватнасці, стыпендыі прызначаны 92 маладым вучоным, у тым ліку 5 дактарам навук ва ўзросце да 45 гадоў, 52 кандыдатам навук ва ўзросце да 35 гадоў і 35 маладым навукоўцам без ступені ва ўзросце да 30 гадоў. У іх ліку прадстаўнікі фізіка-матэматычных, тэхнічных, хімічных, біялагічных, медыцынскіх, аграрных, эканамічных, юрыдычных, геолага-мінералагічных, сацыяльных і гуманітарных навук.
Сярод стыпендыятаў - 47 прадстаўнікоў НАН Беларусі (поўны спіс лаўрэатаў).

22.12.2015

Аб’яўлены конкурс на атрыманне прэміі імя акадэміка В.А. Копцюга 2016 года

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі і Сібірскае аддзяленне Расійскай акадэміі навук аб’яўляюць конкурс на саісканне Прэміі імя акадэміка В.А. Копцюга 2016 года. На атрыманне прэміі могуць быць прадстаўлены сумесныя работы, завершаныя або апублікаваныя на працягу года, які папярэднічае году прысуджэння прэмій. У адпаведнасці з Палажэннем аб прэміі імя акадэміка В.А. Копцюга, якая прысуджаецца Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі і Сібірскім аддзяленнем Расійскай акадэміі навук, у 2016 годзе прысуджэнне прэміі будзе ажыццяўляцца Прэзідыумам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Прыём матэрыялаў ажыццяўляецца да 1 сакавіка 2016 года. Аб’ява аб конкурсе размешчана тут.

21.12.2015

Праект робататэхнічны канструктар RoboCake стаў пераможцам на кірмашы інавацыйных ідэй у Мінску

Праект Абяднанага інстытута праблем інфарматыкі “Навучальны робататэхнічны канструктар RoboCake” (аўтары - Пракаповіч Рыгор Аляксандравіч, Герасюта Сяргей Леанідавіч, Сыўчоў Уладзіслаў Анатольевіч) перамог на кірмашы інавацыйных ідэй у Мінску ў намінацыі “Лепшы інавацыйны праект для рэалізацыі ў ТАА ”Мінскі гарадскі тэхнапарк”. Урачыстая цырымонія ўзнагароджання адбылася 18 снежня 2015 года ў Парку высокіх тэхналогій. Акрамя таго, ТАА “Мінскі гарадскі тэхнапарк” па выніках кірмашу прыняло рашэнне аб размяшчэнні на сваіх плошчах праекта “Навучальны робататэхнічны канструктар RoboCake”.


21.12.2015

Інстытут гісторыі НАН Беларусі заключыў пагадненне аб навуковым супрацоўніцтве з Музеем "Замкавы комплекс "Мір"

18 снежня 2015 г. Інстытут гісторыі НАН Беларусі заключыў пагадненне аб навуковым супрацоўніцтве з Музеем “Замкавы комплекс “Мір”. Дагавор падпісалі дырэктар Інстытута Даніловіч В.В. і дырэктар Музея "Замкавы комплекс” Мір” Папко А.М. ва ўрачыстай абстаноўцы ў “Партрэтнай зале” адноўленага замка XVI стагоддзя. Падпісанне было прымеркавана да святкавання 15-годдзя ўключэння Мірскага замка ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА і 5-годдзя адкрыцця пастаяннай экспазіцыі музея.
На ўрачыстым пасяджэнні за шматгадовую плённую навукова-даследчую дзейнасць па вывучэнни і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны краіны падзякамі Інстытута гісторыі былі ўзнагароджаны супрацоўнікі замкавага комплексу, а навукоўцы Інстытута Анастасія Скеп’ян і Аляксей Шаланда - падзячнымі лістамі Музея. Інстытут гісторыі НАН Беларусі перадаў для часовага экспанавання ў Музеі ўнікальныя археалагічныя артэфакты, сярод якіх арыгінальны фаянсавы посуд XVIII стагоддзя Свержанскай мануфактуры, а таксама мартырная бомба (вага 50 кг, дыяметр - 30 см) XVII-XVIII стст.

18.12.2015

Ці асцерагацца беларусам ГМА - абмяркуюць на навукова-практычным семінары ў НАН Беларусі

Ці ёсць генна-мадыфікаваныя арганізмы (ГМА) у прадуктах харчавання, якія паступаюць на рынкі Рэспублікі Беларусь? Якія прадукты падлягаюць кантролю? Як адбываецца кантроль якасці і бяспекі прадуктаў харчавання ў нашай краіне? Гэтыя і іншыя пытанні будуць абмяркоўваць удзельнікі Рэспубліканскага навукова-практычнага семінара па дэтэкцыі ГМА.
Інстытут генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі, які выконвае функцыі Нацыянальнага каардынацыйнага цэнтра біябяспекі (НКЦБ), арганізуе Рэспубліканскі навукова-практычны семінар для экспертаў Рэспублікі Беларусь, якія забяспечваюць бяспеку генна-інжынернай дзейнасці. Дадзены семінар праводзіцца ў рамках праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі ЮНЭП-ГЭФ “Падтрымка падрыхтоўкі Трэцяга нацыянальнага даклада па біябяспецы да Картахенскага пратакола па біябяспецы - рэгіёны Лацінскай Амерыкі, Карыбскія астравы, рэгіёны Цэнтральнай і Усходняй Еўропы”.

16.12.2015

НАН Беларусі і Алфёраўскі фонд назвалі пераможцаў конкурсу для маладых навукоўцаў 2015

Рашэннем Бюро Прэзідыума НАН Беларусі па ўзгадненні з кіраўніцтвам Алфёраўскага фонду Прэмія Нацыянальнай акадэміі навук і Фонду падтрымкі адукацыі і навукі (Алфёраўскага фонду) для маладых вучоных у 2015 годзе ў галіне біялогіі, хіміі, медыцыны, аграрных навук і навук аб Зямлі прысуджана загадчыку лабараторыі дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут агульнай і неарганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, кандыдату хімічных навук Іванцу Андрэю Іванавічу. Малады беларускі вучоны атрымаў пры тайным галасаванні камісіі абсалютную большасць галасоў за працу “Атрыманне і ўласцівасці сарбцыйна-каталітычных і мембранных матэрыялаў для ачысткі вады”.
Усяго для ўдзелу ў конкурсе былі вылучаны вядомымі вучонымі Беларусі шэсць кандыдатур маладых вучоных, працы якіх атрымалі прызнанне не толькі ў нашай краіне, але і за мяжой. Прэмія будзе ўручана ад імя заснавальнікаў напярэдадні Дня беларускай навукі.

15.12.2015

Уладзімір Гусакоў: семінар па навукова-тэхнічным супрацоўніцтве з ЗША, які адкрыўся ў НАН Беларусі, - знакавая падзея для нашых краін

15 снежня 2015 года ў НАН Беларусі пачалася праца беларуска-амерыканскага семінара па навукова-тэхнічным супрацоўніцтве. З беларускага боку ў семінары бярэ ўдзел група кіраўнікоў буйных арганізацый у галіне навукі і вытворчасці, кіраўнікоў навукова-тэхнічных праектаў.
Адкрываючы семінар, Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Рыгоравіч Гусакоў назваў дадзенае мерапрыемства “знакавай падзеяй для нашых акадэмій, нашай навуковай супольнасці і нашых краін”. НАН Беларусі звязвае дадзены семінар з добрымі перспектывамі супрацоўніцтва з амерыканскім бокам і адкрыта да ўзаемадзеяння па ўсіх напрамках: “Мы гатовы прадставіць і паказаць нашы вынікі, нашы інстытуты, лабараторыі, каб вы пераканаліся, што беларуская навука мае добрыя напрацоўкі, і мае добры патэнцыял для супрацоўніцтва”, адзначыў Уладзімір Гусакоў.

14.12.2015

Пачаўся візіт дэлегацыі навуковых колаў ЗША ў НАН Беларусі

Дэлегацыя навуковых колаў Злучаных Штатаў Амерыкі наведвае Нацыянальную акадэмію навук Беларусі 13-18 снежня. Сёння з гасцямі правялі сустрэчу Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Рыгоравіч Гусакоў, прадстаўнікі аддзяленняў і інстытутаў НАН Беларусі.
Уладзімір Гусакоў пацвердзіў намер супрацоўнічаць у якасці раўнапраўных партнёраў з навуковымі калегамі з ЗША. Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі адзначыў, што ўжо былі паспяхова выкананы сумесныя праекты вучоных дзвюх краін - у 2013 годзе было рэалізавана 8 сумесных праектаў, у 2014-м - 5. У бягучым годзе таксама прадугледжана выкананне шэрагу праектаў, у прыватнасці, у галіне лазернай фізікі, матэрыялазнаўства, перапрацоўкі адходаў, біятэхналогій, па лініі Батанічнага саду і інш.

12.12.2015

У Інстытуце радыебіялогіі НАН Беларусі 3-4 снежня прайшла Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя “Радыяцыя, экалогія і тэхнасфера”

У працы Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі “Радыяцыя, экалогія і тэхнасфера” прынялі ўдзел супрацоўнікі Інстытута радыебіялогіі НАН Беларусі, Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага інстытута імя А.Д. Сахарава БДУ, Інстытута лесу НАН Беларусі; БНТУ, БДУІР; БДТУ; ГДУ імя Ф.Скарыны.
Дырэктар Інстытута радыебіялогіі Ігар Чэшык правёў прэзентацыю міжнароднага навуковага цэнтра мінімізацыі радыяцыйных рызык, створанага ў 2015 годзе на базе Інстытута радыебіялогіі НАН Беларусі, і прадставіў мэты, задачы і перспектывы развіцця цэнтра. Сярод асноўных перспектыў: распрацоўка і ўдасканаленне метадаў ацэнкі рызык тэхнагеннага і радыяцыйнага ўздзеяння на біёты і чалавека; распрацоўка метадаў кіравання рызыкамі з дапамогай тэхналогій рэабілітацыі тэхнагенна парушаных тэрыторый, сродкаў і спосабаў павышэння рэзістэнтнасці арганізма да неспрыяльных фактараў.

11.12.2015

У НАН Беларусі пройдзе першы Беларуска-амерыканскі семінар па навукова-тэхнічным супрацоўніцтве

13 - 18 снежня 2015 года адбудзецца візіт у Нацыянальную акадэмію навук Беларусі дэлегацыі навуковых колаў Злучаных Штатаў Амерыкі. Мэта візіту - удзел у першым Беларуска-амерыканскім семінары па навукова-тэхнічным супрацоўніцтве, правядзенне перагавораў з кіраўніцтвам НАН Беларусі аб перспектыўных напрамках беларуска-амерыканскага супрацоўніцтва ў галіне навукі і адукацыі і механізмах іх рэалізацыі.
Дамоўленасці аб правядзенні семінара былі дасягнуты ў рамках перагавораў у верасні 2014 года у ходзе візіту ў НАН Беларусі дэлегацыі Нацыянальных акадэмій ЗША і ў красавіку 2015 года падчас візіту ў НАН Беларусі дэлегацыі Нацыянальнай акадэміі навук ЗША па пытаннях навукі і адукацыі.


Новости 1 - 20 из 37
Начало | Пред. | 1 2 | След. | Конец