Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Навіны

30.11.2016

У НАН Беларусі адбудзецца канферэнцыя “Сістэма «навука-тэхналогіі-інавацыі»: метадалогія, вопыт, перспектывы”

1 снежня 2016 года ў НАН Беларусі адбудзецца Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Сістэма «навука-тэхналогіі-інавацыі»: метадалогія, вопыт, перспектывы”. Арганізатар форуму - Цэнтр сістэмнага аналізу і стратэгічных даследаванняў НАН Беларусі.
Вучоныя і спецыялісты Беларусі і Расіі абмяркуюць актуальныя трэнды, мадэлі і прагнозы развіцця навукова-тэхнічнай сферы, працэсы дыфузіі тэхналогій у сістэме «навука-вытворчасць». Не застанецца без увагі і праблема рэсурсаў і інфраструктуры інавацыйнага развіцця.
Канферэнцыя адбудзецца па адрасе - Мінск, пр. Незалежнасці, 66, 2 паверх, аўд. 216. Пачатак - 10.00.

30.11.2016

Старажытнасці III-I тысячагоддзяў да н.э. Беларусі і сумежных тэрыторый абмяркуюць на канферэнцыі ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі

1-2 снежня 2016 г. у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі будзе праходзіць Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Старажытнасці III-I тысячагоддзяў да н.э. Беларусі і сумежных тэрыторый: новы погляд і інтэрпрэтацыі (да 80-годдзя даследавання паселішчаў Крывінскага тарфянішча)”. Гэта адзін з першых за апошнія дзесяцігоддзі навуковых археалагічных форумаў краіны з такім шырокім прадстаўніцтвам вядомых вучоных-археолагаў, якія прыехалі з Германіі, Францыі, Фінляндыі, Эстоніі, Латвіі, Літвы, Польшчы, Украіны, Расіі і Беларусі.
Адкрыццё канферэнцыі ў 10.00. Адрас: вул. Акадэмічная 1, актавая зала (4 паверх).

28.11.2016

Нанатэхналогіі і новыя матэрыялы абмяркоўваліся на навуковых канферэнцыях у НПЦ НАН Беларусі па матэрыялазнаўстве

У Навукова-практычным цэнтры НАН Беларусі па матэрыялазнаўстве 22-25 лістапада 2016 года прайшла V Міжнародная навуковая канферэнцыя “Нанаструктурныя матэрыялы - 2016: Беларусь - Расія – Украіна” (нана-2016) і VII Міжнародная навуковая канферэнцыя “Актуальныя праблемы фізікі цвёрдага цела “(ФТТ-2016).
У форуме прынялі ўдзел вядучыя вучоныя Беларусі, Расіі і Украіны. Яны абмеркавалі сучасны стан і праблемы нанаструктурнага матэрыялазнаўства, каардынацыю намаганняў у галіне атрымання, даследавання і прымянення нанаструктураваных матэрыялаў. У праграме канферэнцый былі пленарныя, стэндавыя і секцыйныя даклады, круглыя сталы, выстава перспектыўных матэрыялаў.

28.11.2016

1 снежня адбудзецца адкрыццё мемарыяльнай дошкі ў гонар акадэміка НАН Беларусі Станіслава Аляксандравіча Астапчыка

1 снежня 2016 года на будынку Фізіка-тэхнічнага інстытута НАН Беларусі будзе адкрыта мемарыяльная дошка ў гонар акадэміка НАН Беларусі Станіслава Аляксандравіча Астапчыка - вядомага вучонага-матэрыялазнаўца, заслужанага дзеяча навукі Рэспублікі Беларусь, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР у галіне навукі і тэхнікі.
С.А. Астапчык з 1983 па 2002 год узначальваў Фізіка-тэхнічны інстытут НАН Беларусі, на працягу 10 гадоў - з 1987 па 1997 год з’яўляўся акадэмікам-сакратаром аддзялення фізіка-тэхнічных праблем машынабудавання і энергетыкі (цяпер ОФТН). За заслугі перад Айчынай акадэмік А.С. Астапчык быў узнагароджаны ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1986), “Знак Пашаны” (1976), медалямі.
Мітынг, прысвечаны адкрыццю мемарыяльнай дошкі, плануецца правесці 1 снежня 2016 года ў 12:00 па адрасе г. Мінск, вул. Купрэвіча, 10.

28.11.2016

Беларускі вучоны узнагароджаны вышэйшай узнагародай Нацыянальнай інжынернай акадэміі Казахстана

Саветнік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, акадэмік Пётр Нікіценка ўзнагароджаны вышэйшай навуковай узнагародай Нацыянальнай інжынернай акадэміі Казахстана - Залатым медалём. Высокай узнагароды вучоны ўдастоены за вялікі ўклад у распрацоўку і ўкараненне інавацыйнай палітыка-эканамічнай наасфернай мадэлі сацыяльна-эканамічнага і навукова-тэхналагічнага развіцця Казахстана. Залаты медаль з’яўляецца вышэйшай ступенню прызнання працы вучонага і адной з самых прэстыжных узнагарод у дадзенай галіне ў Казахстане.
Залаты медаль уручаны акадэміку Пятру Нікіценку у г. Алматы падчас юбілейных мерапрыемстваў Нацыянальнай інжынернай акадэміі Рэспублікі Казахстан 24 - 27 лістапада 2016 года, прысвечаных 25-годдзю Незалежнасці Казахстана і 25-годдзя з дня заснавання Акадэміі.

25.11.2016

Сардзінскую і беларускую дыеты абмеркавалі на міжнародным навуковым семінары ў НАН Беларусі

25 лістапада 2016 года ў НАН Беларусі адбыўся Міжнародны навуковы семінар “Параўнанне сардзінскай міжземнаморскай дыеты і беларускай дыеты з мэтай падтрымання здароўя і актыўнага ладу жыцця ў сталым узросце”. Мерапрыемства праводзілася ў рамках Міжнароднага Тыдня італьянскай кухні пры навуковай падтрымцы Сусветнай супольнасці даўгалецця. Мэтай сустрэчы вучоных Беларусі і Італіі стаў абмен інфармацыяй пра ўзаемасувязь паміж харчаваннем і здаровым, актыўным ладам жыцця ў пажылым узросце.

25.11.2016

Актуальныя праблемы і перспектывы сучаснай беларускай тэксталогіі абмеркавалі ў Інстытуце літаратуразнаўства імя Янкі Купалы

22—23 лістапада 2016 года ў Інстытуце літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі адбылася першая Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя “Сучасная беларуская тэксталогія: актуальныя праблемы і перспектывы развіцця”.
У канферэнцыі прынялі ўдзел вядомыя беларускія і ўкраінскія навукоўцы. Падчас працы навуковых секцый былі абмеркаваны шматлікія пазіцыі тэксталагічнай навукі, сярод якіх: праблемныя пытанні сучаснай і гістарычнай тэксталогіі; тэксталогія і гісторыка-літаратурны працэс; асаблівасці падрыхтоўкі навукова каментаваных збораў твораў з улікам нацыянальнай спецыфікі; тэксталогія і эдыцыйная практыка; гісторыя тэксту, атрыбуцыя і датаванне, творчая воля аўтара, унутраная і знешняя цэнзура, асаблівасці выбару асноўнага і дэфінітыўнага тэкстаў, тэкст, пераклад, каментарыі; тэксталогія пісьменнікаў і асобных твораў і інш.

23.11.2016

У Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі адбудзецца прэзентацыя выдання «Лінгвістычны мікраатлас Тураўшчыны»

24 лістапада ў 14.00 у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі адбудзецца прэзентацыя выдання «Лінгвістычны мікраатлас Тураўшчыны».
Выключнае месца ў фарміраванні беларускага этнасу займае Тураў і Тураўшчына – адзін са старажытныых цэнтраў племені дрыгавічоў, што склалі яго аснову.
Кніга змяшчае ўнікальны моўны матэрыял, сабраны ў населеных пунктах культурна-гістарычнага і прыродна-геаграфічнага рэгіёна Тураўшчыны і яго праекцыю на картах мікраатласа. Цэнтральнае становішча Тураўшчыны ў межах Беларускага Палесся дазваляе прасачыць яго сувязі з іншымі дыялектнымі зонамі і адначасова сведчыць пра захаванне рэгіянальнай моўнай культуры.
«Лінгвістычны мікраатлас Тураўшчыны», з’яўляючыся ў значнай ступені своеасаблівым дадаткам да «Тураўскага слоўніка» (1982 – 1987), ставіць і часткова вырашае свае спецыфічныя задачы ў галіне лінгвагеаграфіі, сацыялінгвістыкі і псіхалінгвістыкі.

22.11.2016

Дырэктар Інстытута мозгу чалавека РАН акадэмік Cвятаслаў Усеваладавіч Мядзведзеў правядзе лекцыю пра таямніцы чалавечага мозгу

Часопіс «Навука і інавацыі» пры падтрымцы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Беларускага рэспубліканскага геранталагічнага грамадскага аб’яднання праводзіць публічную лекцыю вядомага расійскага фізіёлага, дырэктара Інстытута мозгу чалавека РАН, акадэміка Cвятаслава Усеваладавіча Мядзведзева. Тэма лекцыі – “Навэлы пра мозг”, пра тое, як ён кіруе псіхікай чалавека, пра яго загадкі, магчымасці ўздзеяння на нашу свядомасць, маніпуляцыі ім і многіх іншых таямніцах, звязаных з разумовай дзейнасцю людзей.
Сустрэча са C.У. Мядзведзевым адбудзецца 24 лістапада 2016 г. у 14.00 па адрасе: Мінск, пр. Незалежнасці, 66, канферэнц-зала.
Уваход свабодны.

22.11.2016

У НАН Беларусі пачала работу XIII Міжнародная навуковая канферэнцыя “Моладзь у навуцы – 2016”

У НАН Беларусі пачала работу XIII Міжнародная навуковая канферэнцыя “Моладзь у навуцы – 2016”. Як адзначыў у сваім слове на адкрыцці мерапрыемства Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў, у гэтым годзе былі пададзены даклады больш чым ад 420 чалавек, таксама пашыраецца і геаграфія ўдзельнікаў канферэнцыі. Даклады паступілі з Расіі, Казахстана, Украіны, Арменіі, Азербайджана і Францыі. Таксама, звяртаючыся да маладых вучоных, Уладзімір Гусакоў падкрэсліў неабходнасць закладваць трывалыя веды ў фундаментальных абласцях, “так як поспех моладзі сёння - гэта поспех нашай краіны”.

21.11.2016

Акадэмік Сяргей Уладзіміравіч Абламейка ўзнагароджаны Залатым медалём НАН Беларусі

Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Рыгоравіч Гусакоў уручыў рэктару Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктару тэхнічных навук, прафесару, акадэміку Сяргею Уладзіміравічу Абламейку вышэйшую ўзнагароду Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі - нагрудны знак “Залаты медаль Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі” За вялікі ўклад у развіццё навукі “.
С.У. Абламейка ўдастоены ўзнагароды “за вялікі ўклад у развіццё тэорыі і метадаў апрацоўкі і распазнавання выяў, прынцыпаў пабудовы аўтаматызаваных сістэм апрацоўкі графічнай інфармацыі, шматгадовую плённую навуковую, навукова-арганізацыйную і педагагічную дзейнасць”, згодна з Пастановай Прэзідыума НАН Беларусі № 53 ад 11 кастрычніка 2016 г.

21.11.2016

23-25 лістапада 2016 г. у НАН Беларусі адбудзецца III Міжнародная навуковая канферэнцыя “Генетыка і біятэхналогія XXI стагоддзя: праблемы, дасягненні, перспектывы”

23-25 лістапада 2016 года адбудзецца III Міжнародная навуковая канферэнцыя “Генетыка і біятэхналогія XXI стагоддзя: праблемы, дасягненні, перспектывы” да 115-годдзя з дня нараджэння акадэміка А.Р. Жэбрака і XI з’езд Беларускага таварыства генетыкаў і селекцыянераў (БТГіС).
III Міжнародная навуковая канферэнцыя “Генетыка і біятэхналогія XXI стагоддзя: праблемы, дасягненні, перспектывы” аб’яднае працу канферэнцыі і з’езда БТГіС. Будуць прадстаўлены вынікі сучасных генетычных і біятэхналагічных даследаванняў вучоных Беларусі, Расіі, Украіны, Казахстана, Велікабрытаніі (Шатландыя). Усяго ў рабоце канферэнцыі прымуць удзел каля 200 прадстаўнікоў.

18.11.2016

22-25 лістапада 2016 года ў НАН Беларусі пройдзе XIII Міжнародная навуковая канферэнцыя “Моладзь у навуцы – 2016”

22 лістапада 2016 года ў НАН Беларусі адбудзецца ўрачыстае адкрыццё XIII Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Моладзь у навуцы – 2016”. У форуме прымуць удзел больш за 300 маладых вучоных, аспірантаў, магістрантаў, студэнтаў і школьнікаў з усёй Беларусі, а таксама маладыя даследчыкі з 5 краін - Расіі, Украіны, Казахстана, Францыі і Азербайджана. У праграму канферэнцыі ўключана каля 350 дакладаў. Праца канферэнцыі будзе праходзіць па 16 секцыях у рамках 9 напрамкаў: “Аграрныя навукі”, “Біялагічныя навукі”, “Гуманітарныя навукі і мастацтва”, “Медыцынскія навукі”, “Фізіка, матэматыка і інфарматыка”, “Фізіка-тэхнічныя навукі”, “Хімія і навукі аб Зямлі”, Прыродазнаўчыя дысцыпліны (навучэнцы) і Гуманітарныя дысцыпліны (навучэнцы). У рамках XIII Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Моладзь у навуцы – 2016” пройдзе Круглы стол па міжнародным навукова-тэхнічным супрацоўніцтве маладых вучоных.

17.11.2016

У Інстытуце філасофіі НАН Беларусі прайшоў міжнародны круглы стол “Беларуская філасофская традыцыя ў кантэксце сусветнай філасофскай культуры”, прымеркаваны да Сусветнага дня філасофіі

Інстытут філасофіі НАН Беларусі ў рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да святкавання Сусветнага дня філасофіі 17 лістапада 2016 года правёў міжнародны круглы стол “Беларуская філасофская традыцыя ў кантэксце сусветнай філасофскай культуры”.
Дыскусія сабрала вядомых прадстаўнікоў гісторыка-філасофскай школы Рэспублікі Беларусь і Украіны. У яе ходзе абмяркоўваліся пытанні аб месцы і ролі нацыянальнай філасофскай традыцыі ў дынаміцы глабальных філасофскіх ведаў. Удзельнікі круглага стала пастараліся раскрыць і асэнсаваць узаемасувязь паміж самаразуменнем нацыянальнай філасофскай школы і культурна-гістарычнай самаідэнтыфікацыяй нацыі. Таксама ў кампаратыўным ключы былі разгледжаны асаблівасці філасофскага працэсу ў Рэспубліцы Беларусь і Украіне ў эпоху савецкай філасофіі (пачынаючы з сярэдзіны ХХ стагоддзя) і ў перыяд незалежнасці.

17.11.2016

У Інстытуце біяарганічнай хіміі НАН Беларусі пачала працу Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Беларускія лекі"

17 лістапада 2016 года ў Інстытуце біяарганічнай хіміі НАН Беларусі адбылося адкрыццё Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Беларускія лекі”. У форуме, які працягнецца 17-18 лістапада 2016 года, прымаюць удзел вучоныя і спецыялісты, а таксама прадстаўнікі медыцынскіх устаноў і фармацэўтычных прадпрыемстваў з Беларусі, Расіі і Украіны. На канферэнцыі абмяркоўваюцца такія важныя праблемы, як развіццё фармацэўтычнай галіны Рэспублікі Беларусь, распрацоўка і вытворчасць лекавых прэпаратаў, праблемы, метады і прадукты сучаснай тэхналогіі лекавых рэчываў; тэхналогіі вытворчасці гатовых лекавых формаў; сучасныя метады аналізу біялагічна актыўных рэчываў; даклінічныя і клінічныя выпрабаванні; таксікалогія; біяэквівалентнасць генерычных лекавых сродкаў; клінічная фармакалогія і інш.

17.11.2016

У Інстытуце гісторыі НАН Беларусі прайшоў Міжнародны круглы стол “Актуальныя пытанні найноўшай гісторыі Расіі і Беларусі”

15 лістапада 2016 года Фонд “Гістарычная памяць” (РФ) і Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі правялі Міжнародны круглы стол “Актуальныя пытанні найноўшай гісторыі Расіі і Беларусі”. У працы круглага стала прынялі ўдзел прадстаўнікі акадэмічнай і вузаўскай навукі Беларусі і Расіі, архівісты, грамадскія дзеячы. Былі разгледжаны актуальныя праблемы ўзаемадзеяння гісторыкаў дзвюх краін. Падчас працы круглага стала было падкрэслена, што развіццё інтэграцыйных працэсаў у рамках Саюзнай дзяржавы, патрабуе актывізацыі сумеснай працы над гістарычнай праблематыкай. З гэтай мэтай было прапанавана стварыць асацыяцыю гісторыкаў “Саюзная ініцыятыва памяці і згоды”, у рамках якой плануецца правядзенне канферэнцый і семінараў, арганізацыя выстаў, публікацыя навуковых прац. “Нам хацелася б, каб у рамках Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі супрацоўніцтва расійскіх і беларускіх гісторыкаў выйшла на якасна новы ўзровень, каб пашыралася тэматыка, колькасць вучоных, уцягнутых у сумесныя праекты, каб мы разам супрацьстаялі спробам фальсіфікацыі гісторыі нашых краін”, - падкрэсліў падчас працы круглага стала дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі В. Даніловіч.

15.11.2016

НАН Беларусі прадстаўляе свае распрацоўкі на выставе ў Нью-Дэлі 14-27 лістапада 2016 года

Больш за 50 беларускіх кампаній дэманструюць прадукцыю на выставе ў Нью-Дэлі (Індыя) 14-27 лістапада 2016 года. Сярод кампаній таксама прысутнічае Нацыянальная акадэмія навук Беларусі.
На калектыўным стэндзе Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Беларусі прадстаўлены навукова-тэхнічныя распрацоўкі арганізацый Нацыянальнай акадэміі навук і Міністэрства адукацыі. У прыватнасці, палімерныя матэрыялы для 3D прынтараў, аптычныя сістэмы, медыцынскія імплантаты і інструменты для траўматалогіі і остэасінтэзу, фільтры-пасткі для ўлоўлівання тромбаў.

14.11.2016

У Аб’яднаным інстытуце праблем інфарматыкі НАН Беларусі пройдзе XV Міжнародная канферэнцыя "Развіццё інфарматызацыі і дзяржаўнай сістэмы навукова-тэхнічнай інфармацыі (РІНТІ-2016)"

17 лістапада 2016 года ў 10.00 у Аб’яднаным інстытуце праблем інфарматыкі НАН Беларусі (Мінск, вул. Сурганава, 6) адбудзецца адкрыццё XV Міжнароднай канферэнцыі “Развіццё інфарматызацыі і дзяржаўнай сістэмы навукова-тэхнічнай інфармацыі (РІНТІ-2016)”. У форуме прымуць удзел вядучыя спецыялісты ў галіне інфармацыйных тэхналогій Беларусі, Расіі, Украіны.
На канферэнцыі будуць разгледжаны наступныя праблемы: аналіз стану і праблем развіцця інфарматызацыі і дзяржаўнай сістэмы навукова-тэхнічнай інфармацыі ў Рэспубліцы Беларусь і за мяжой; распрацоўка новых падыходаў да навукова-метадычнага забеспячэння развіцця інфарматызацыі, стварэння інфармацыйных тэхналогій і інфармацыйнай інфраструктуры Беларусі; рэалізацыя стратэгіі развіцця інфарматызацыі ў Рэспубліцы Беларусь на 2016-2022 гг. Вялікая ўвага будзе нададзена пытанням праектавання аўтаматызаваных сістэм навукова-тэхнічнай інфармацыі, стварэння карпаратыўных бібліятэчна-інфармацыйных сістэм і тэхналогій.

14.11.2016

На лекцыю аб кітабістыцы запрашае Савет маладых вучоных Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі

Савет маладых вучоных Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі запрашае маладых вучоных, а таксама ўсіх, хто цікавіцца сучаснымі даследаваннямі ў галіне беларускага мовазнаўства, на сустрэчу з кандыдатам філалагічных навук, дацэнтам, вядучым навуковым супрацоўнікам інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Міхаілам Уладзіміравічам Тарэлкам і кандыдатам філасофскіх навук дацэнтам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Ірынай Анатольеўнай Сынковай.
Тэма выступлення: “Кітабістыка: гісторыя і сучаснасць”.

11.11.2016

Праблемы вывучэння пахавальных помнікаў абмеркавалі ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі

9-11 лістапада 2016 года ў Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прайшла Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Post mortem. Пахавальныя помнікі ў гісторыка-культурнай прасторы: праблемы вывучэння і захавання “.
Праблемнае поле канферэнцыі аб’яднала спецыялістаў розных галін - археолагаў, гісторыкаў, антраполагаў, этнографаў, культураведаў з Беларусі, Расіі, Літвы, Польшчы, Украіны. На дадзены факт звярнуў увагу ва ўступным слове дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вячаслаў Даніловіч. “Толькі агульнымі намаганнямі, праз аналіз дадзеных розных навук магчыма прыйсці да высноў высокай ступені доказнасці”, - падкрэсліў В. Даніловіч. У дакладах канферэнцыі знайшлі адлюстраванне звесткі аб пахавальных помніках ад часоў палеаліту да Другой сусветнай вайны.


Новости 1 - 20 из 30
Начало | Пред. | 1 2 | След. | Конец