Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Навіны

30.12.2016

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі назвала Топ-10 вынікаў за 2016 год

Па выніках праведзенага конкурсу Бюро Прэзідыума НАН Беларусі прыняло рашэнне прызнаць Топ-10 вынікаў Акадэміі навук за 2016 год у галіне фундаментальных даследаванняў.

29.12.2016

Віншаванне Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі акадэміка Уладзіміра Гусакова з Новым 2017 годам і Калядамі

Паважаныя калегі! Дарагія сябры!
Сыходзіць у гісторыю 2016 год. Гэта быў надзвычай насычаны і напружаны год. Тым не менш, лічу, што пражылі мы яго дастойна. Акадэмічная супольнасць з усёй адказнасцю, ускладзенай сёння на вучоных, вырашала самыя складаныя навуковыя і практычныя задачы.
Калектыў НАН Беларусі працаваў на ўмацаванне аўтарытэту айчыннай навукі ў краіне і за яе межамі. Мы пашырылі міжнародныя кантакты, прымалі вядучых вучоных з розных краін свету. Прадстаўнікі акадэмічных інстытутаў, маладыя вучоныя прызнаны пераможцамі і прызёрамі шматлікіх прэстыжных міжнародных конкурсаў. Беларуская акадэмічная навука стала найважнейшым элементам беларускай сацыяльна-эканамічнай мадэлі, фактарам высокага прызнання нашай краіны на міжнароднай арэне.

28.12.2016

Адбылася цырымонія адкрыцця Кітайска-Беларускага цэнтра камерцыялізацыі інавацый і падпісанне пагаднення аб стварэнні Кітайска-Беларускага фонду венчурных інвестыцый

28 снежня 2016 года адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця Кітайска-Беларускага цэнтра камерцыялізацыі інавацый і цырымонія падпісання дамовы аб стварэнні сумеснага Кітайска-Беларускага фонду венчурных інвестыцый. У мерапрыемстве прынялі ўдзел першы намеснік Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Сяргей Чыжык, Старшыня ДКНТ Аляксандр Шумілін, генеральны выканаўчы дырэктар СЗАТ “Кампанія па развіцці індустрыяльнага парка” Ху Чжэн, намеснік генеральнага дырэктара па эканоміцы Сюй Баомінь.

27.12.2016

Аб’яўлены конкурс па марскіх і водных тэхналогіях у рамках праекта ЕС ERA-NET Cofund MarTERA

У праграме ЕС “Гарызонт 2020” прыняты да фінансавання новы праект ERA-NET Cofund “Maritime and Marine Technologies for a New ERA” (2016 - 2021), https://www.martera.eu
Першы конкурс у рамках ERA-NET Cofund Maritime and Marine Technologies for a New ERA аб’яўлены 16 снежня 2016 г. Ён ахоплівае пяць ключавых галін: экалагічна чыстыя марскія тэхналогіі; распрацоўка новых матэрыялаў і збудаванняў; сенсары, аўтаматызацыя, маніторынг і назіранні; сучасная вытворчасць; бяспека.
Да ўдзелу ў ім запрашаюцца арганізацыі Рэспублікі Беларусь, якія ўдзельнічаюць у нацыянальных праграмах па тэматыцы конкурсу.

27.12.2016

Адбылася прэс-канферэнцыя на тэму “Год навукі ў Беларусі”

26 снежня 2016 года ў Прэс-цэнтры БЕЛТА адбылася прэс-канферэнцыя на тэму “Год навукі ў Беларусі”. На мерапрыемстве з паведамленнямі выступілі: Сяргей Чыжык, першы намеснік Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук, Аляксандр Шумілін, Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях, Вадзім Богуш першы намеснік міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь, Сяргей Гапоненка, дырэктар выканаўчай дырэкцыі Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў Нацыянальнай акадэміі навук і Васіль Філанюк, начальнік аддзела навукі Міністэрства аховы здароўя Беларусі.

27.12.2016

Прадстаўнікі НАН Беларусі наладжваюць супрацоўніцтва з Акадэміяй навук Літвы ў галіне біятэхналогій

Дэлегацыя НАН Беларусі ў складзе акадэміка-сакратара Аддзялення хіміі і навук аб Зямлі Сяргея Усанава, дырэктара Інстытута мікрабіялогіі Эміліі Каламіец, дырэктара РВУП “Акадэмфарм” Наталлі Сафронавай і загадчыка лабараторыі пратэёмікі Інстытута біяфізікі і клетачнай інжынерыі Дзмітрыя Шчэрбіна знаходзілася ў Вільнюсе па запрашэні Акадэміі навук Літвы. Асноўнай мэтай паездкі было ўсталяванне кантактаў і супрацоўніцтва ў галіне біятэхналогій.

27.12.2016

44 таленавітым маладым вучоным НАН Беларусі назначаны стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на 2017 г.

Прэзідэнт Беларусі прызначыў стыпендыі таленавітым маладым вучоным на 2017 год. Адпаведнае распараджэнне №210рп Аляксандр Лукашэнка падпісаў 19 снежня.
У прыватнасці, стыпендыі назначаны 94 маладым вучоным. У іх ліку прадстаўнікі фізіка-матэматычных, тэхнічных, хімічных, біялагічных, медыцынскіх, аграрных, эканамічных, юрыдычных, геолага-мінералагічных, сацыяльных і гуманітарных навук.
Сярод стыпендыятаў - 44 прадстаўнікі НАН Беларусі (поўны спіс лаўрэатаў).

26.12.2016

28 снежня 2016 года ў Інстытуце філасофіі пройдзе рэспубліканскі круглы стол “Філасофія Арыстоцеля і сучаснасць”

28 снежня 2016 года ў Інстытуце філасофіі пройдзе рэспубліканскі круглы стол “Філасофія Арыстоцеля і сучаснасць”, прысвечаны заканчэнню Года Арыстоцеля пад эгідай ЮНЕСКА.
У ходзе круглага стала плануецца разгледзець найважнейшыя аспекты навуковай спадчыны Арыстоцеля, якія захоўваюць актуальнасць у арганізацыі філасофскага даследчага працэсу і адукацыі ў нашы дні. Будзе закрануты ўплыў арыстацелізму на сучасныя даследчыя праграмы ў галіне фундаментальнай касмалогіі, фізікі, логікі і тэорыі пазнання, сацыяльнай філасофіі і філасофіі права. Удзельнікі круглага стала, якія прадстаўляюць не толькі Інстытут філасофіі, але і шэраг устаноў вышэйшай адукацыі рэспублікі, абмяркуюць вопыт і вынікі тэматычных мерапрыемстваў, прымеркаваных да Года Арыстоцеля, выпрацуюць праграму сумеснай дзейнасці па папулярызацыі філасофскіх ведаў на будучы год, які ў Рэспубліцы Беларусь аб’яўлены Годам навукі.

23.12.2016

У НАН Беларусі пройдзе цыкл святочных мерапрыемстваў “Учора звячора засвяціла Зора”

23 і 27 снежня 2016 года, напярэдадні Каляд і Новага года, Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі запрашае ўсіх акунуцца ў атмасферу перадкалядных дзён і прапануе цыкл святочных мерапрыемстваў “Учора звячора засвяціла Зора”.

21.12.2016

У НАН Беларусі адбылося пасяджэнне рэспубліканскага аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні Дня беларускай навукі ў 2017 годзе

21 снежня 2016 года ў НАН Беларусі адбылося першае пасяджэнне рэспубліканскага аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні Дня беларускай навукі ў 2017 годзе і прысвечанага яму рэспубліканскага сходу навуковай грамадскасці. У мерапрыемстве прынялі ўдзел: кіраўніцтва НАН Беларусі, прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў краіны. На аргкамітэце падрабязна абмеркаваны План мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні Дня беларускай навукі, арганізацыйна-фінансавыя пытанні.

21.12.2016

Прадстаўнікі НАН Беларусі трапілі ў лік лепшых інавацыйных праектаў 2016 года

У вялікай канферэнц-зале інкубатара малога прадпрымальніцтва КУП “Маладзёжная сацыяльная служба” 21 снежня 2016 года ўзнагароджвалі пераможцаў і фіналістаў 7-га Рэспубліканскага конкурсу інавацыйных праектаў 2016.
Сярод пераможцаў два праекты прадстаўнікоў арганізацый НАН Беларусі. 3 месца ў намінацыі “Лепшы інавацыйны праект” занялі прадстаўнікі ДНУ “Аб’яднаны інстытут машынабудавання Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі” з праектам распрацоўкі і асваення вытворчасці камбінаванай камунальнай вакуумнай падмятальна-уборачнай і солеразмеркавальнай машыны на базавым універсальным малагабарытным поўна-прывадным шасі з гідрастатычнай трансмісіяй. 3 месца ў намінацыі “Лепшы маладзёжны інавацыйны праект” заняў Кляцкоў Аляксей Віктаравіч ДНУ “Інстытут фізіка-арганічнай хіміі НАН Беларусі” з праектам “Карысныя прадукты на аснове 4-хлорізатыазолаў”.

21.12.2016

Прафсаюзы НАН Беларусі і работнікаў адукацыі аб’ядналіся ў адну структуру

Беларускі прафсаюз работнікаў Нацыянальнай акадэміі навук далучыўся да Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі. 20 снежня 2016 года прайшло пасяджэнне падчас якога былі выпрацаваны і ўзгоднены пазіцыі па пытанні аб’яднання двух прафсаюзаў. Аб’яднанне ў адну структуру дазволіць прадуктыўней узаемадзейнічаць з сацыяльнымі партнёрамі, спросціць дакументаабарот і паспрыяе фарміраванню агульнай палітыкі ў сферах занятасці, аплаты працы, усталяванню цесных прафесійных сувязей паміж усімі ўстановамі адукацыі і навукі.

20.12.2016

Візіт дэлегацыі Ляанінскага ўніверсітэта (КНР)

19 снежня 2016 года адбыўся візіт у НАН Беларусі дэлегацыі Ляонінскага ўніверсітэта (КНР) на чале з доктарам эканамічных навук, прафесарам, дырэктарам Цэнтра даследаванняў палітыкі і эканомікі краін з пераходнай эканомікай і Інстытута міжнародных адносін Ляонінскага ўніверсітэта сп. Лю Хунчжунам. Галоўная мэта візіту - правядзенне перагавораў з кіраўніцтвам НАН Беларусі аб перспектыўных напрамках беларуска-кітайскага супрацоўніцтва. 19 снежня 2016 года адбыліся перагаворы з першым намеснікам Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Чыжыкам С.А.

20.12.2016

Інстытут філасофіі НАН Беларусі запрашае на публічнае выступленне вядомага расійскага вучонага Георгія Генадзьевіча Малінецкага

Інстытут філасофіі НАН Беларусі запрашае наведаць публічнае выступленне вядомага расійскага вучонага, спецыяліста ў галіне міждысцыплінарных даследаванняў, сінергетыкі, тэорыі кіравання рызыкамі Георгія Генадзьевіча Малінецкага.
Мерапрыемства пройдзе ў рамках міждысцыплінарнага навуковага семінара Інстытута філасофіі НАН Беларусі “Філасофскія праблемы прыродазнаўства і тэхнікі” ў чацвер, 22 снежня 2016 года па адрасе: г. Мінск, вул. Сурганава 1, корп. 2 (будынак Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі), аўдыторыя 302 (3-ці паверх). Пачатак у 15:30.
Тэма даклада: "Сінергетыка ў новай навуковай карціне свету”.

19.12.2016

У НАН Беларусі з лекцыяй выступіў прафесар Каледжа Колбі сп. Пол Джозэфсан (ЗША)

19 снежня 2016 года ў НАН Беларусі з лекцыяй па даследчым праекце “Гісторыя рэалізацыі праграм у сферы прыродакарыстання на тэрыторыі былога СССР у XX - XXI стст.” выступіў прафесар кафедры гісторыі Каледжа Колбі (г. Вотэрвіль, штат Мэн, ЗША) сп. Пол Джозэфсан. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі арганізацый НАН Беларусі. Плануецца, што сп. Пол Джозэфсан наведае таксама Інстытут сістэмных даследаванняў у АПК і Інстытут меліярацыі НАН Беларусі.

16.12.2016

У НАН Беларусі пачаў працу XI Беларуска-Сербскі сімпозіум "Фізіка і дыягностыка лабараторнай і астрафізічнай плазмы" (ФДП-11)

16 снежня 2016 г. у 9.30 у Інстытуце фізікі імя. Б.І. Сцяпанава НАН Беларусі (Мінск, пр. Незалежнасці 68) адбылося ўрачыстае адкрыццё XI Беларуска-Сербскага сімпозіума “Фізіка і дыягностыка лабараторнай і астрафізічнай плазмы” (ФДП-11). У працы сімпозіума, які працягнецца да 19 снежня 2016 года, прымаюць удзел больш за 60 беларускіх і сербскіх даследчыкаў. Сярод удзельнікаў – вучоныя і спецыялісты НАН Беларусі, вядучыя ВНУ краіны, прадстаўнікі Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь, Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў, пасольства Рэспублікі Сербія ў Рэспубліцы Беларусь. Сербію на форуме прадстаўляюць дэлегацыі Бялградскага ўніверсітэта і Астранамічнай абсерваторыі ў горадзе Бялград.

16.12.2016

Інстытуту эксперыментальнай батанікі імя В.Ф. Купрэвіча Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі спаўняецца 85 гадоў

Юбілейныя мерапрыемствы, прысвечаныя 85-годдзю Інстытута, адбудуцца 21 снежня 2016 г. у 14-00 па адрасе: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 27 (зала пасяджэнняў Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В.Ф.Купрэвіча Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, 1 паверх, п. 141).
Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В.Ф.Купрэвіча Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі - найстарэйшая ў нашай краіне навукова-даследчая ўстанова біялагічнага профілю. Ён створаны пастановай Прэзідыума Беларускай акадэміі навук 29 сакавіка 1931 года на базе кафедр батанікі, заалогіі, фізіялогіі і эксперыментальнай біялогіі. Савет Народных Камісараў БССР пастановай № 173 ад 13 мая 1931 года адобрыў рашэнне Прэзідыума Беларускай акадэміі навук аб структурнай перабудове - пераходу ад сістэмы кафедр да сістэмы спецыяльных інстытутаў.

15.12.2016

Спецыялісты Аддзялення аграрных навук НАН Беларусі правялі прэс-канферэнцыю на тэму “Прапановы беларускіх вучоных у галіне здаровага харчавання”

15 снежня 2016 года ў Прэс-цэнтры РУП “Дом прэсы” адбылася прэс-канферэнцыя на тэму “Прапановы беларускіх вучоных у галіне здаровага харчавання”. У мерапрыемстве прынялі ўдзел: Алена Маргунова, намеснік генеральнага дырэктара па стандартызацыі і якасці прадуктаў харчавання РУП “Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па харчаванні”, Наталля Лапцёнак, намеснік дырэктара ГП “Белтэхнахлеб”, Наталля Жабанос, загадчыца лабараторыі прыкладных біятэхналогій і дзіцячага харчавання РУП “Інстытут мяса-малочнай прамысловасці” і Ірына Калтовіч, старшы навуковы супрацоўнік аддзела тэхналогій мясных прадуктаў РУП “Інстытут мяса-малочнай прамысловасці”.

14.12.2016

У НАН Беларусі ўзнагародзілі юных даследчыкаў

14 снежня 2016 года ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання ўдзельнікаў гарадскога фестывалю праектна-даследчых работ навучэнцаў пачатковых класаў “Пазнанне і творчасць 2016”. Усяго ў мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 200 юных даследчыкаў. Адзначым: фестываль праводзіцца Мінскім гарадскім інстытутам развіцця адукацыі сумесна з Саветам маладых вучоных Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі. Яго мэта - стварэнне ўмоў для выяўлення, падтрымкі і развіцця інтэлектуальна-творчага патэнцыялу навучэнцаў I ступені агульнай сярэдняй адукацыі. Удзельнікамі фестывалю сталі навучэнцы 2-х - 4-х класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі сталіцы, што аддалі на разгляд журы вучэбна-даследчыя работы і праекты (індывідуальныя або групавыя), рэкамендаваныя ўстановай адукацыі.

14.12.2016

У Інстытуце філасофіі НАН Беларусі адбудзецца адкрыццё Інтэлектуальнага клуба “Жанчыны ў філасофіі”

У Інстытуце філасофіі НАН Беларусі 15 снежня 2016 года ў 15:00 адбудзецца адкрыццё Інтэлектуальнага клуба “Жанчыны ў філасофіі”. Клуб ствараецца ў кантэксце сусветнай практыкі па арганізацыі нацыянальных і міжнародных прафесійных супольнасцей, якія ўносяць значны ўклад у развіццё і папулярызацыю філасофскіх ведаў, ідэй і канцэпцый. Арганізатары ставяць перад сабой мэту ўцягнуць у сумесную дзейнасць жанчын-філосафаў і спрыяць плённаму дыялогу і партнёрству сярод вучоных. У адкрыцці Клуба прымуць удзел супрацоўніцы Інстытута філасофіі і філасофскіх кафедраў г. Мінска, прадстаўнікі навуковай грамадскасці Беларусі.


Новости 1 - 20 из 28
Начало | Пред. | 1 2 | След. | Конец