Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Навіны

31.03.2016

Міжнародны турнір прыродазнаўча-навуковых дысцыплін сярод студэнтаў і магістрантаў краін СНД урачыста адкрыецца 4 красавіка ў НАН Беларусі

4 красавіка 2016 (панядзелак) у 14.00 у НАН Беларусі (г. Мінск, пр. Незалежнасці, 66) адбудзецца ўрачыстае адкрыццё Міжнароднага турніру сярод студэнтаў і магістрантаў краін СНД «Студэнцкі турнір прыродазнаўча-навуковых дысцыплін - 2016» - «Стэнд» . Турнір пройдзе на базе НАН Беларусі і БДУ з 4 па 8 красавіка 2016 года.
Плануецца, што ў мерапрыемстве прымуць удзел каманды ўніверсітэтаў Беларусі, Расіі і Украіны. У Мінску ён будзе праводзіцца ў другі раз.

31.03.2016

У Беларускай сельскагаспадарчай бібліятэцы па 24 мая адкрыты доступ да актуальнай патэнтнай інфармацыі - базе даных Global Patents

База даных Global Patents змяшчае больш за 77 мільёнаў патэнтных запісаў і больш за 29 мільёнаў патэнтаў у поўным тэксце з 101 патэнтнай арганізацыі з усяго свету па ўсіх галінах ведаў, у т. л. Сельскай гаспадарцы. Доступ прадастаўляецца на платформе EBSCOhost і ў EBSCO Discovery Service (выбраць базу даных Global Patents).
Карыстальнікі бібліятэкі могуць атрымаць выдалены доступ з хатніх камп’ютараў або тэлефонаў, скарыстаўшыся спасылкай http://search.ebscohost.com і паролем. Для атрымання паролю звяртацца па тэл. 212-11-61 ці праз закладку «Задайце нам пытанне» на сайце БелСГБ.

30.03.2016

Прадстаўнік НАН Беларусі прыняў удзел у прэс-канферэнцыі, прысвечанай вынікам інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь за пяць гадоў

30 сакавіка ў прэс-цэнтры Дома прэсы адбылася прэс-канферэнцыя на тэму: “Вынікі інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь за пяць гадоў. Перспектыўныя напрамкі на наступны перыяд”. У мерапрыемстве прыняў удзел Іван Фёдаравіч Салановіч, начальнік Галоўнага ўпраўлення навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйна-вытворчай дзейнасці апарату НАН Беларусі, а таксама прадстаўнікі Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь і Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь.

29.03.2016

Вучоныя-аграрыі правялі прэс-канферэнцыю на тэму “Удзел вучоных-аграрыяў у падрыхтоўцы і правядзенні пасяўной кампаніі 2016”

29 сакавіка 2016 года ў Нацыянальным Прэс-цэнтры Рэспублікі Беларусь адбылася прэс-канферэнцыя на тэму “Удзел вучоных-аграрыяў у падрыхтоўцы і правядзенні пасяўной кампаніі 2016”.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел: Дзмітрый Лужынскі - намеснік генеральнага дырэктара па навуковай рабоце РУП “Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па земляробстве”, Вадзім Маханько - намеснік генеральнага дырэктара па навуковай рабоце РУП “НПЦ НАН Беларусі па бульбаводстве і плодаагародніцтве” і Дзмітрый Комлач - намеснік генеральнага дырэктара па ўкараненні і выпрабаваннях РУП “НПЦ НАН Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі”.

29.03.2016

У выдавецтве «Беларуская навука» выйшла “Чорная кніга інвазіўных відаў жывёл Беларусі”

У кнізе ўтрымліваецца інфармацыя пра найбольш небяспечныя інвазіўныя віды жывёл Рэспублікі Беларусь: 6 відаў водных беспазваночных, 21 від наземных беспазваночных, 1 від рэптылій, 3 віды рыб і 2 віды млекакормячых. Дадзена іх апісанне, распаўсюджванне ў межах краіны і агульныя звесткі аб іх экалогіі. Прыведзены даныя аб экалагічнай і эканамічнай шкодзе, а таксама мерах барацьбы з гэтымі відамі.
Кніга разлічана на шырокае кола чытачоў, студэнтаў, школьнікаў, а таксама супрацоўнікаў прыродаахоўных устаноў.

29.03.2016

Інстытуту глебазнаўства і аграхіміі НАН Беларусі спаўняецца 85 гадоў

Інстытут глебазнаўства і аграхіміі - адзін з найстарэйшых інстытутаў Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь, арганізаваны 29 сакавіка 1931 года. Гэта - адзіны ў краіне навукова-метадычны цэнтр па глебавых і аграхімічных даследаваннях. Вучоныя інстытута ажыццяўляюць распрацоўку тэарэтычных і прыкладных аспектаў аховы і ўзнаўлення ўрадлівасці глеб. Глебава-аграхімічныя даследаванні інстытута вызначаюць доўгатэрміновую перспектыву па працы сельскагаспадарчых органаў краіны ў галіне эфектыўнага выкарыстання глебавых рэсурсаў, захавання і павышэння іх урадлівасці і эфектыўнага выкарыстання сродкаў хімізацыі.

28.03.2016

Вучоныя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адзначаны дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь

Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 сакавіка 2016 года № 110, вялікая група работнікаў розных сфер удастоена дзяржаўных узнагарод за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, значны асабісты ўклад ва ўмацаванне міжнароднага аўтарытэту Рэспублікі Беларусь, забеспячэнне законнасці і правапарадку, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў у лёгкай прамысловасці і сельскай гаспадарцы, заслугі ў развіцці будаўнічай галіны, сацыяльнай абароны насельніцтва, ахове здароўя, навукі, адукацыі і культуры. Сярод узнагароджаных – вучоныя і спецыялісты Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

28.03.2016

УВАГА! ПРАМАЯ ЛІНІЯ!

31 сакавіка 2016 года з 14:30 да 15:30 Старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір Рыгоравіч Гусакоў правядзе “прамую тэлефонную лінію” з насельніцтвам. Усе жадаючыя атрымаць адказы на пытанні, якія тычацца навуковай і інавацыйнай палітыкі ў рэспубліцы, дзейнасці арганізацый НАН Беларусі, могуць тэлефанаваць ва ўказаны час па тэлефоне (017) 284-24-67

28.03.2016

Часопіс «Навука і інавацыі» НАН Беларусі запрашае на сустрэчу з адным з вядучых расійскіх спецыялістаў у галіне чыстых памяшканняў і правілаў GMP

Часопіс «Навука і інавацыі» НАН Беларусі пры падтрымцы Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі праводзіць сустрэчу з адным з вядучых расійскіх спецыялістаў у галіне чыстых памяшканняў і правілаў GMP * Аляксандрам Яўгенавічам Фядотавым. У рамках мерапрыемства будуць прачытаны лекцыі: "Чыстыя памяшканні ў сучасным свеце" і "Правілы GMP: сутнасць і рэалізацыя".

25.03.2016

Пачаты прыём заявак на ўдзел у Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Праблемы рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў і ўстойлівае развіццё Палесся»

Інстытут прыродакарыстання НАН Беларусі пачаў прыём заявак на ўдзел у Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Праблемы рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў і ўстойлівае развіццё Палесся», якая пройдзе з 14 па 17 верасня 2016 года ў горадзе Мінску. Канферэнцыя арганізавана сумесна Нацыянальнымі акадэміямі навук Беларусі, Расіі, Польшчы і Украіны. Працоўныя пытанні па арганізацыі канферэнцыі бярэ на сябе Інстытут прыродакарыстання НАН Беларусі.
Мэта канферэнцыі - абагульненне міжнароднага вопыту выкарыстання прыродных рэсурсаў Палесся і захавання ўнікальных палескіх ландшафтаў, выбар навукова-тэхнічных прыярытэтаў у галіне прыродакарыстання для забеспячэння ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця трансгранічнага Палескага рэгіёну.

25.03.2016

Вынікі візіту дэлегацыі НАН Беларусі ў Польскую акадэмію навук

З 21 па 23 сакавіка 2016 года па запрашэнні кіраўніцтва Польскай акадэміі навук у Варшаве знаходзілася дэлегацыя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі на чале са Старшынёй Прэзідыума акадэмікам Уладзімірам Гусаковым. Мэтай візіту з’яўлялася азнаямленне з распрацоўкамі навуковых арганізацый ПАН, арганізацыя перагавораў аб перспектыўных галінах і механізмах пашырэння беларуска-польскага навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва, а таксама правядзенне канферэнцыі «Польска-беларускае навукова-даследчае супрацоўніцтва ў галіне гуманітарных навук». Па выніках візіту падпісаны адпаведны пратакол.

24.03.2016

У Інстытуце цепла- і масаабмену імя А.В.Лыкава НАН Беларусі адбылося выязное прэс-мерапрыемства, прысвечанае Саюзным праграмам

24 сакавіка 2016 года НАН Беларусі і Нацыянальны Прэс-цэнтр Рэспублікі Беларусь правялі выязное прэс-мерапрыемства на тэму «Вынікі рэалізацыі праграмы Саюзнай дзяржавы “Нанатэхналогіі – СД”. Старт новай праграмы Саюзнай дзяржавы “Тэхналогія – СД”. Мерапрыемства прайшло на базе Інстытута цепла- і масаабмену імя А.В. Лыкава НАН Беларусі (ІЦМА). Перад прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі па дадзенай праблематыцы выступілі: Алег Пенязькоў - дырэктар ІЦМА, Валянцін Асташынскі - намеснік дырэктара па навуковай рабоце і інавацыйнай дзейнасці і Зінаіда Пархомова - загадчык аддзела навуковага суправаджэння навукова-тэхнічных праграм ІЦМА, выканаўчы дырэктар абедзвюх праграм.

23.03.2016

25 сакавіка ў НАН Беларусі пройдзе навукова-практычны семінар для актыву РГА «Белая Русь»

25 сакавіка 2016 года Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Белая Русь», Аддзяленне гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі, Інстытут філасофіі НАН Беларусі праводзяць навукова-практычны семінар для актыву РГА «Белая Русь» па тэме «Беларусь у кантэксце глабальных тэндэнцый сацыяльна-палітычнага развіцця». У мерапрыемстве прымуць удзел прадстаўнікі акадэмічнай і вузаўскай навукі Беларусі, вядомыя вучоныя, філосафы, грамадскія дзеячы краіны, актывісты РГА "Белая Русь".

22.03.2016

Дэлегацыя НАН Беларусі прыме ўдзел у беларуска-польскай канферэнцыі ў Варшаве

З 21 па 23 сакавіка 2016 года паводле запрашэння кіраўніцтва Польскай акадэміі навук у г. Варшаве знаходзіцца дэлегацыя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі на чале са Старшынёй Прэзідыума акадэмікам Уладзімірам Гусаковым. Мэта візіту - правядзенне перагавораў аб перспектыўных напрамках і механізмах пашырэння беларуска-польскага навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва, а таксама ўдзел 22 сакавіка 2016 года ў рабоце міжнароднай канферэнцыі «Польска-беларускае навукова-даследчае супрацоўніцтва ў галіне гуманітарных навук». У складзе дэлегацыі НАН Беларусі - кіраўніцтва Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў, кіраўнікі навуковых арганізацый, вядомыя навукоўцы - гуманітарыі.

21.03.2016

У Інстытуце генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі адбудзецца навукова-практычны семінар Генетычная дыягностыка - неабходны этап персанальнай і прэвентыўнай медыцыны

24 сакавіка 2016 г. (чацвер) у 10.00 у Інстытуце генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі (г. Мінск, вул. Акадэмічная, 27) адбудзецца навукова-практычны семінар «Генетычная дыягностыка - неабходны этап персанальнай і прэвентыўнай медыцыны». Семінар арганізаваны ДНУ «Інстытут генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі» сумесна з ДУА «Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі». У якасці дакладчыкаў на семінары выступяць супрацоўнікі інстытута і шэрагу медыцынскіх устаноў, у тым ліку спецыялісты ДУА «БелМАПА». Плануецца, што ў працы семінара прымуць удзел больш за 100 вучоных, спецыялістаў устаноў медыцынскага і біялагічнага профіляў, практыкуючыя ўрачы, а таксама выкладчыкі і студэнты профільных ВНУ.

18.03.2016

У НАН Беларусі прайшоў семінар па выкарыстанні сістэмы Антыплагіят у навуковым працэсе

У НАН Беларусі прайшоў семінар “Выкарыстанне сістэмы «Антыплагіят» у навуковым працэсе”, прысвечаны практычным пытанням вызначэння ступені арыгінальнасці навуковых і навучальных работ і захаванні аўтарскіх правоў. На мерапрыемстве былі прадэманстраваны магчымасці новай версіі сістэмы тэкставага запазычання «Антыплагіят»: інавацыйныя метады апрацоўкі тэкстаў і пошуку плагіяту, комплексны функцыянал для карыстальнікаў, зручныя і інфарматыўныя формы прадстаўлення справаздач і захоўвання дакументаў, новыя магчымасці пошуку па калекцыях дакументаў, якія налічваюць больш за 130 млн. крыніц.

17.03.2016

Вучоныя-генетыкі правялі прэс-канферэнцыю на тэму “Генна-мадыфікаваныя арганізмы (ГМА) для сельскай гаспадаркі. Выкідванне ГМА ў навакольнае асяроддзе“

17 сакавіка 2016 года ў Нацыянальным Прэс-цэнтры Рэспублікі Беларусь адбылася прэс-канферэнцыя на тэму “Генна-мадыфікаваныя арганізмы (ГМА) для сельскай гаспадаркі. Выкідванне ГМА ў навакольнае асяроддзе”.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел: Валянціна Лемеш - дырэктар ДНУ «Інстытут генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі», Алена Гузенка - намеснік дырэктара па навукова-інавацыйнай рабоце ДНУ “Інстытут генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі” і Галіна Мазгова - кіраўнік Нацыянальнага каардынацыйнага цэнтра біябяспекі.

17.03.2016

Аб’яўлены конкурс на лепшае прадстаўленне навуковых дасягненняў 2016 года ў сродках масавай інфармацыі

З мэтай фарміравання цэласнага пазітыўнага вобраза навукі, павышэння яе аўтарытэту, прыцягнення ўвагі шырокіх слаёў грамадскасці да дасягненняў беларускіх вучоных, прадстаўлення актуальнай інфармацыі аб распрацоўках, якія праводзяцца з мэтай сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, стымулявання творчай і прафесійнай актыўнасці, як журналістаў, так і непрафесійных папулярызатараў навукі Нацыянальная акадэмія навук Беларусі аб’явіла конкурс 2016 года з уручэннем дыпломаў і грашовых прэмій фізічным асобам. Конкурс будзе праводзіцца па чатырох намінацыях: лепшая публікацыя, лепшы сюжэт (праграма) на радыё і тэлебачанні, лепшая публікацыя ў навукова-папулярным выданні, лепшае прадстаўленне дасягненняў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў сетцы інтэрнэт. Па кожнай з намінацый прысуджаецца тры прэміі. Вылучэнне кандыдатур на конкурс ажыццяўляецца ў парадку і ў тэрміны, устаноўленыя Палажэннем аб конкурсе на лепшае прадстаўленне навуковых дасягненняў у сродках масавай інфармацыі. З Палажэннем аб конкурсе азнаёміцца тут.

15.03.2016

Адбылася прэс-канферэнцыя: Распрацоўка і ўкараненне ў вытворчасці навуковых распрацовак беларускіх вучоных

У Прэс-цэнтры Дома прэсы адбылася прэс-канферэнцыя на тэму: “Распрацоўка і ўкараненне ў вытворчасці навуковых распрацовак беларускіх вучоных”. У мерапрыемстве прынялі ўдзел: кіраўнік апарата НАН Беларусі Віцязь П.А., дырэктар Інстытута цепла- і масаабмену Пенязькоў А.Г., намеснік генеральнага дырэктара ДНВА парашковай металургіі НАН Беларусі Пяцюшык Я.Я., намеснік дырэктара РУП “Навукова-вытворчы цэнтр шматфункцыянальных беспілотных комплексаў” НАН Беларусі Шчаўлеў А.А.

15.03.2016

НАН Беларусі пачаты работы па арганізацыі ўдзелу ў мерапрыемствах Беларускага прамысловага форуму

НАН Беларусі пачаты работы па арганізацыі ўдзелу ў мерапрыемствах Беларускага прамысловага форуму (3-6 мая 2016, г. Мінск, пр. Пераможцаў 20/2): выстава “Навука і інавацыі”, міжнародны конкурс энергаэфектыўных і рэсурсазберагальных тэхналогій і абсталявання, кааперацыйная біржа “Навука і прамысловасць - стратэгія інавацыйнага супрацоўніцтва”.
Беларускі прамысловы форум праводзіцца пад патранажам Урада Рэспублікі Беларусь і з’яўляецца маштабным Міжнародным выставачным праектам. Мэта форуму - садзейнічанне прадпрыемствам і арганізацыям Рэспублікі Беларусь у вырашэнні задач па пашырэнні выпуску высокатэхналагічнай канкурэнтаздольнай прадукцыі для рэалізацыі на ўнутраным і знешнім рынках, укараненню новых навукаёмістых тэхналогій і абсталявання, развіццю міжнароднай кааперацыі, прыцягненню інвестыцый у прамысловасць рэспублікі.


Новости 1 - 20 из 29
Начало | Пред. | 1 2 | След. | Конец