Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Навіны

30.06.2016

Беларускі біяхімічны кангрэс «Сучасныя праблемы біяхіміі» пройдзе ў Гродне 5-6 ліпеня 2016 года

5-6 ліпеня 2016 года Інстытут біяхіміі біялагічна актыўных злучэнняў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі праводзіць у Гродне I Беларускі біяхімічны кангрэс «Сучасныя праблемы біяхіміі». У працы форуму прыме ўдзел дэлегацыя Федэрацыі Еўрапейскіх біяхімічнай Таварыстваў FEBS на чале з Генеральным сакратаром Ізраелам Пехтам (Israel Pecht).
З дакладамі выступяць вядучыя вучоныя-біяхімікі Беларусі, Расіі, Украіны, Ізраіля, Турцыі, Харватыі, Літвы. У рамках кангрэса адбудзецца ўстаноўчы з’езд Беларускага грамадскага аб’яднання біяхімікаў, сімпозіум «Маладыя вучоныя - біяхімікі ў галіне вывучэння сучасных праблем біяхіміі», а таксама конкурс навуковых работ маладых вучоных.

29.06.2016

БРФФД аб’явіў новыя конкурсы на 2017 г.

Беларускі рэспубліканскі фонд фундаментальных даследаванняў (БРФФД) у адпаведнасці з рашэннем Навуковага савета БРФФД ад 20 мая 2016 года аб’яўляе конкурсы навуковых праектаў на 2017 год, а таксама конкурсы фінансавай падтрымкі на 2016-2017 гады.

28.06.2016

Сучасныя праблемы антрапалогіі ва ўмовах сацыяльных і тэхнагенных трансфармацый абмяркоўваюць у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі 28-30 чэрвеня 2016 года

28-30 чэрвеня 2016 года Дзяржаўная навуковая ўстанова «Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» праводзіць Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю «Сучасныя праблемы антрапалогіі ва ўмовах сацыяльных і тэхнагенных трансфармацый». У круг праблем, якія абмяркоўваюцца на канферэнцыі ўвайшлі: развіццё метадалагічных прынцыпаў і метадычных падыходаў у антрапалагічных даследаваннях; актуальныя праблемы палеаантрапалогіі; комплексныя падыходы да вывучэння адаптыўных працэсаў у сучасных папуляцыях; выкарыстанне даных гуманітарных і медыка-біялагічных навук пры аналізе ўплыву змяненняў навакольнага асяроддзя на морфафункцыянальныя асаблівасці чалавека. У мерапрыемстве ўдзельнічаюць вучоныя і маладыя спецыялісты з Беларусі, Расіі, Ізраіля, Польшчы, Сербіі, Італіі.

28.06.2016

Адбылася прэс-канферэнцыя на тэму: «Актуальныя пытанні ўтрымання дзікіх жывёл у няволі»

27 чэрвеня 2016 г. у 15.00 у Прэс-цэнтры Дома прэсы адбылася прэс-канферэнцыя на тэму: «Актуальныя пытанні ўтрымання дзікіх жывёл у няволі». У ёй прынялі ўдзел: начальнік упраўлення біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Наталля Мінчанка, кансультант упраўлення жыллёвай гаспадаркі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Віялета Андрыянава і генеральны дырэктар ДНВА «Навукова-практычны цэнтр па біярэсурсах» Алег Барадзін . У ходзе мерапрыемства спецыялісты расказалі журналістам пра нюансы законапраекта “Аб абыходжанні з жывёламі”, а таксама адказалі на пытанні, якія тычацца рэгістрацыі жывёл, прымальнай іх колькасці ў жылых памяшканнях, адказнасці за няправільнае ўтрыманне.

27.06.2016

Сёння спаўняецца 20 гадоў РУП “Геаінфармацыйныя сістэмы” НАН Беларусі

27 чэрвеня 2016 года Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства (РУП) “Геаінфармацыйныя сістэмы” адзначае 20-гадовы юбілей. Прадпрыемства было створана пастановай Прэзідыума НАН Беларусі ад 27.06.1996 № 62 на базе лабараторый і аддзелаў Інстытута тэхнічнай кібернетыкі (ППК НАН Беларусі), якія займаліся распрацоўкамі ў галіне лічбавай картаграфіі і ГІС-тэхналогій. У цяперашні час сярод асноўных напрамкаў даследаванняў і распрацовак прадпрыемства: тэорыя і практыка стварэння геаграфічных інфармацыйных сістэм і сістэм дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі (ДЗЗ); метады ўводу і апрацоўкі аэракасмічных малюнкаў зямной паверхні, распрацоўка і ўкараненне геаінфармацыйных тэхналогій і сістэм з выкарыстаннем матэрыялаў ДЗЗ, лічбавых карт і планаў мясцовасці, планаванне і кіраванне здымкай зямной паверхні з КА ДЗЗ; метады, алгарытмы і праграмнае забеспячэнне для вырашэння з выкарыстаннем даных ДЗЗ прыкладных задач суб’ектаў гаспадарання Рэспублікі Беларусь і замежных спажыўцоў.

27.06.2016

У НАН Беларусі прайшла сустрэча з дэлегацыяй г. Гуанчжоу (КНР)

24 чэрвеня 2016 года ў НАН Беларусі прайшла сустрэча з дэлегацыяй горада Гуанчжоу (КНР) на чале з кіраўніком Адміністрацыі Народнага Урада г. Гуанчжоу Чжао Нансіанем. Таксама ў дэлегацыю ўвайшлі прадстаўнікі ўрадавых і навуковых цэнтраў па шырокім коле напрамкаў. З боку НАН Беларусі перагаворы ўзначаліў намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі А.В. Сукала. Гасцей азнаёмілі з навукова-вытворчай дзейнасцю арганізацый НАН Беларусі па фізіка-тэхнічным профілі. Бакі дамовіліся выйсці да канца 2016 года на сумесныя перагаворы па канкрэтных навуковых і вытворчых праектах з абмеркаваннем магчымасцей іх фінансавання і ажыццяўлення.

24.06.2016

Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў выступіў на V Усебеларускім народным сходзе

23 чэрвеня 2016 года старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў выступіў на V Усебеларускім народным сходзе. У выступленні Старшыні Прэзідыума былі закрануты пытанні фарміравання і развіцця новых навуковых напрамкаў, дасягненняў беларускай навукі, інавацыйнай эканомікі, стварэння перадавых навукова-вытворчых карпарацый.
Сёння навука павінна бачыць новыя стратэгіі і задаваць напрамкі развіцця галінам прамысловасці, адзначыў Уладзімір Гусакоў. У краіне ідзе актыўнае фарміраванне навуковай базы новых галін, якія будуць вызначаць эканоміку будучыні.

24.06.2016

Гуманітарыі НАН Беларусі прынялі ўдзел у Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Туркменістан - краіна з багатай духоўна-культурнай спадчынай”

З 15 па 18 чэрвеня 2016 года па запрашэнні Міністэрства культуры Туркменістана дэлегацыя вучоных з Інстытута гісторыі НАН Беларусі (Лакіза В.Л., Ляўко А.М.) і Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі (Лазука Б. А.) прыняла ўдзел у працы Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Туркменістан - краіна з багатай духоўна-культурнай спадчынай” і выставе твораў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
У працы канферэнцыі, якая праводзілася ў рамках Міждзяржаўнай праграмы краін СНД “Дашагуз - культурная сталіца Садружнасці 2016 года”, прынялі ўдзел гісторыкі, археолагі, мастацтвазнаўцы, музейныя работнікі з Туркменістана, Беларусі, Расіі, Украіны, Малдовы, Арменіі, Таджыкістана, Кыргызстана, прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў, акадэмій навук і ВНУ, а таксама намеснік Старшыні Выканаўчага камітэта - Выканаўчага сакратара СНД К.Жусупбекаў.

24.06.2016

Становішча Беларусі напярэдадні і ў пачатку Другой сусветнай вайны абмеркавалі гісторыкі НАН Беларусі на канферэнцыі ў Брэсце

21-22 чэрвеня 2016 г. у Брэсце на базе мемарыяльнага комплексу “Брэсцкая крэпасць – герой” Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С.Пушкіна правялі Міжнародную навуковую канферэнцыю “Беларусь у агні 1941 года (да 75-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны)”. У ходзе канферэнцыі абмяркоўваліся сучасныя падыходы да асвятлення праблем гісторыі Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў, пытанні гістарыяграфіі і крыніцазнаўства, становішча Беларусі ў сістэме міжнародных адносін напярэдадні Другой сусветнай вайны, баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі і іншых участках савецка-германскага фронту летам 1941 года, праблемы бежанства і эвакуацыі, станаўленне антыфашысцкага супраціўлення на акупаванай тэрыторыі Беларусі і інш. У дакладах разглядаліся дасягненні айчыннай гістарыяграфіі адносна падзей пачатку Вялікай Айчыннай вайны, на канкрэтных фактах і прыкладах разглядалася падрыхтоўка рабоча-сялянскай чырвонай арміі ў пачатку вайны, вопыт арганізацыі і ўзаемадзеяння з арміяй першых партызанскіх атрадаў. Па выніках канферэнцыі плануецца выданне зборніка.

23.06.2016

28-30 чэрвеня 2016 года адбудзецца Міжнародная навуковая канферэнцыя “Малекулярныя, мембранныя і клетачныя асновы функцыянавання біясістэм” і XII з’езд Беларускага грамадскага аб’яднання фотабіёлагаў і біяфізікаў

З 28 па 30 чэрвеня 2016 года адбудзецца Міжнародная навуковая канферэнцыя “Малекулярныя, мембранныя і клетачныя асновы функцыянавання біясістэм” і XII з’езд Беларускага грамадскага аб’яднання фотабіёлагаў і біяфізікаў. Арганізатары канферэнцыі - Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт і ДНУ “Інстытут біяфізікі і клетачнай інжынерыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”.

22.06.2016

Падпісаны Пратакол па выніках візіту ў Рэспубліку Беларусь сумеснай дэлегацыі Асамблеі сельскагаспадарчых навук КНР і ААТ “Кітайская карпарацыя інжынірынгу САМС”

22 чэрвеня 2016 года ў Беларусі быў падпісаны Пратакол па выніках візіту ў краіну сумеснай дэлегацыі Акадэміі сельскагаспадарчых навук КНР і ААТ “Кітайская карпарацыя інжынірынгу САМС”. З боку НАН Беларусі дакумент падпісаў намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Пётр Казакевіч.
Дэлегацыя на чале з дырэктарам Інстытута сельскагаспадарчай эканомікі і развіцця Акадэміі сельскагаспадарчых навук КНР Ван Дуньянам знаходзілася па запрашэнні Старшымі Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі У.Р. Гусакова ў нашай краіне ў перыяд з 16 па 22 чэрвеня 2016 года. Мэтай візіту дэлегацыі было азнаямленне з распрацоўкамі арганізацый НАН Беларусі і правядзенне перагавораў аб перспектыўных галінах, механізмах пашырэння беларуска-кітайскага навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва ў галіне сельскай гаспадаркі і сумеснай працы ў рамках праекта высокатэхналагічнага аграпрамысловага комплекса поўнага цыклу ў Рэспубліцы Беларусь.

22.06.2016

У НАН Беларусі адбыўся прыём дэлегацыі прадстаўнікоў дзелавых колаў Рэспублікі Карэя

22 чэрвеня 2016 года ў НАН Беларусі адбыўся прыём дэлегацыі прадстаўнікоў дзелавых колаў Рэспублікі Карэя на чале з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Карэя ў Рэспубліцы Беларусь спадаром Кім Ёнг Хо. Таксама ў дэлегацыю ўвайшлі прадстаўнікі ўрада горада Ульсан, Міністэрства прамысловасці і энергетыкі, Карэйскага інстытута перадавых тэхналогій, Тэнапарка Ульсан, розных вытворчых і навуковых арганізацый. З боку НАН Беларусі перагаворы ўзначаліў першы намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Сяргей Чыжык.

22.06.2016

Інстытут мікрабіялогіі НАН Беларусі занесены на Рэспубліканскую дошку Гонару

21 чэрвеня 2016 года адбылося ўрачыстае адкрыццё Рэспубліканскай дошкі Гонару пераможцаў спаборніцтваў за 2011 – 2015 гады і за 2015 год. Дзяржаўная навуковая ўстанова “Інстытут мікрабіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі” ўдастоена занясення на Рэспубліканскую дошку Гонару як пераможца спаборніцтва за дасягненне ў 2015 годзе найлепшых паказчыкаў сярод арганізацый, якія ажыццяўляюць навуковыя даследаванні і распрацоўкі, што зацверджана Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15.06.2016 № 225.
Віншуем калег з гэтым навуковым дасягненнем і жадаем творчага натхнення і новых навуковых адкрыццяў.

21.06.2016

У Харбіне адкрыты Кітайска-Беларускі цэнтр сельскагаспадарчай мікрабіялогіі

У г. Харбіне (Кітайская Народная Рэспубліка) 17 чэрвеня 2016 года адбылася цырымонія ўрачыстага адкрыцця Кітайска-Беларускага цэнтра сельскагаспадарчай мікрабіялогіі. Заснавальнікамі новай структуры выступілі ад Рэспублікі Беларусь Інстытут мікрабіялогіі НАН Беларусі, ад КНР – Інстытут мікрабіялогіі Акадэміі навук (АН) правінцыі Хэйлунцзян. Работа цэнтра будзе накіравана на ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва з мэтай забеспячэння высокага эканамічнага эфекту ад укаранення і камерцыялізацыі біятэхналогій.

21.06.2016

Пасяджэнне Асацыяцыі еўрапейскіх акадэмій навук ALLEA прайшло ў НАН Беларусі

20 чэрвеня 2016 года ў НАН Беларусі адбылося пасяджэнне Савета Асацыяцыі еўрапейскіх акадэмій навук (ALLEA). У Мінск прыбыла дэлегацыя Савета на чале з Прэзідэнтам Асацыяцыі еўрапейскіх акадэмій навук (ALLEA) Гюнтарам Штокам. Сярод членаў Савета – прадстаўнікі акадэмій навук Германіі, Аўстрыі, Вялікабрытаніі, Італіі, Бельгіі, Фінляндыі, Швейцарыі і інш. У ходзе пасяджэння разгледжаны шэраг пытанняў па арганізацыі навуковай дзейнасці ў Еўропе, у тым ліку вызначэнне праектаў першаступеннай важнасці і магчымасці іх фінансавання, а таксама новыя напрамкі супрацоўніцтва НАН Беларусі з навуковымі арганізацыямі Еўропы.

17.06.2016

Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі У. Гусакоў наведаў з рабочым візітам ДНУ “Інстытут агульнай і неарганічнай хіміі НАН Беларусі”

17 чэрвеня 2016 года адбыўся рабочы візіт Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Уладзіміра Гусакова ў ДНУ “Інстытут агульнай і неарганічнай хіміі НАН Беларусі”. У. Гусакоў наведаў лабараторыі інстытута і правёў сустрэчу з вучоным саветам ІАНХ, дзе абмяркоўваліся апошнія дасягненні інстытута і планы на будучыя фундаментальныя і прыкладныя даследаванні.

16.06.2016

Савет Асацыяцыі еўрапейскіх акадэмій навук (ALLEA) пройдзе ў Мінску 20–21 чэрвеня 2016 года

20 чэрвеня 2016 года (панядзелак) у 15.00 у НАН Беларусі (пр. Незалежнасці, 66) адбудзецца адкрыццё пасяджэння Савета Асацыяцыі еўрапейскіх акадэмій навук (ALLEA). Для ўдзелу ў мерапрыемстве, якое пройдзе ў Мінску 21–22 чэрвеня 2016 года, прыбывае дэлегацыя Савета на чале з Прэзідэнтам Асацыяцыі еўрапейскіх акадэмій навук (ALLEA) Гюнтарам Штокам. Сярод членаў Савета – прадстаўнікі акадэмій навук Германіі, Аўстрыі, Вялікабрытаніі, Італіі, Бельгіі, Фінляндыі, Швейцарыі і інш. У ходзе пасяджэння будуць разгледжаны ключавыя пытанні па арганізацыі навуковай дзейнасці ў Еўропе, стварэнне агульнаеўрапейскай даследчай прасторы, а таксама новыя напрамкі супрацоўніцтва НАН Беларусі з навуковымі арганізацыямі Еўропы.

16.06.2016

У НАН Беларусі адбылася сустрэча з дэлегацыяй Акадэміі сельскагаспадарчых навук КНР

16 чэрвеня 2016 года ў НАН Беларусі адбылася сустрэча Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Уладзіміра Гусакова з дэлегацыяй Акадэміі сельскагаспадарчых навук КНР на чале з дырэктарам Інстытута сельскагаспадарчай эканомікі і развіцця Вань Дуньянам. Бакі правялі перагаворы аб перспектыўных напрамках супрацоўніцтва і механізмах іх рэалізацыі. У. Гусакоў прапанаваў калегам з Акадэміі сельскагаспадарчых навук КНР і карпарацыі САМСЕ прыняць удзел у праектах новага запланаванага тэхнапарка “Белбіяград”.

15.06.2016

Прадстаўнікі НАН Беларусі прынялі ўдзел у прэс-канферэнцыі, прымеркаванай да Сусветнага дня барацьбы з апустыньваннем і засухай

15 чэрвеня 2016 г. у Прэс-цэнтры Дома прэсы адбылася прэс-канферэнцыя, прымеркаваная да Сусветнага дня барацьбы з апустыньваннем і засухай (17 чэрвеня), на тэму “Захаванне земляў у Рэспубліцы Беларусь і іх рацыянальнае выкарыстанне (у рамках рэалізацыі Нацыянальнага плана дзеянняў па прадухіленні дэградацыі земляў (уключаючы глебы) на 2016 – 2020 гады”. Ад НАН Беларусі ў прэс-канферэнцыі прынялі ўдзел: галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута прыродакарыстання НАН Беларусі, акадэмік Іван Ліштван і намеснік дырэктара па навуковай рабоце РУП “Інстытут глебазнаўства і аграхіміі”, кандыдат сельскагаспадарчых навук Андрэй Чарныш.
Удзельнікі прэс-канферэнцыі выказалі меркаванні адносна вырашэння праблем глебазнаўства і аграхіміі ў нашай краіне, падзяліліся сваім вопытам адносна іх вырашэння.

15.06.2016

У НАН Беларусі адбылося пасяджэнне Рэспубліканскага маладзёжнага савета пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь

15 чэрвеня 2016 года ў НАН Беларусі адбылося пасяджэнне Рэспубліканскага маладзёжнага савета пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь. У пасяджэнні прынялі ўдзел старшыня Рэспубліканскага маладзёжнага савета пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь І. Кляшчук, Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі У. Гусакоў, Галоўны вучоны сакратар НАН Беларусі А. Кільчэўскі, Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь М. Жураўкоў, Старшыня Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь Г. Пальчык, члены Рэспубліканскага маладзёжнага савета.


Новости 1 - 20 из 41
Начало | Пред. | 1 2 3 | След. | Конец