Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Навіны

29.07.2016

Адбыўся III круглы стол маладых вучоных па ўмацаванні міждысцыплінарнага супрацоўніцтва

28 ліпеня 2016 г. у Аддзяленні гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі адбыўся III круглы стол маладых вучоных па ўмацаванні міждысцыплінарнага супрацоўніцтва. Асноўная ідэя цыкла мерапрыемстваў, задуманых саветам маладых вучоных НАН Беларусі, заключаецца ў прадастаўленні магчымасці маладым вучоным НАН Беларусі пазнаёміцца бліжэй з навуковымі інтарэсамі калег з іншых інстытутаў і аддзяленняў, што можа паслужыць каталізатарам для інтэнсіфікацыі іх унутрыакадэмічнага ўзаемадзеяння. Падобныя сталы ўжо прайшлі ў аддзяленнях аграрных і біялагічных навук. Цікавасць да мерапрыемства праявілі маладыя вучоныя, аспіранты і магістранты не толькі гуманітарнага, але і прыродазнаўчага, тэхнічнага профіляў. З дакладамі пра асаблівасці працы з маладымі вучонымі, выніках іх навуковай дзейнасці і накірунках па пераадоленні дысцыплінарных аднамерных навуковых даследаванняў выступілі старшыні саветаў маладых вучоных структурных падраздзяленняў Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі.

29.07.2016

Адбылося пасяджэнне калегіі Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь і Бюро Прэзідыума НАН Беларусі

29 ліпеня 2016 года ў НАН Беларусі адбылося пасяджэнне калегіі Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь і Бюро Прэзідыума НАН Беларусі. У пасяджэнні прынялі ўдзел Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў, міністр спорту і турызму Аляксандр Шамко, Старшыня ДКНТ Аляксандр Шумілін, вучоныя і прадстаўнікі спартыўных колаў. На калегіі абмяркоўваліся пытанні супрацоўніцтва Мінспорту і НАН Беларусі ў плане прыцягнення акадэмічных вучоных да вырашэння задач, якія стаяць перад спартсменамі сёння. Плануецца закрануць наступныя напрамкі для сумеснай працы: распрацоўка новых фізіятэрапеўтычных тэхналогій для рэабілітацыі спартсменаў, нейрафізіялагічны аналіз арганізма спартсмена ў розным стане і выконваемых спартыўных практыкаванняў, распрацоўка новых відаў спецыялізаваных прадуктаў харчавання для спартсменаў і інш.

28.07.2016

Адбылося пашыранае пасяджэнне Бюро Прэзідыума НАН Беларусі па выніках першага паўгоддзя

28 ліпеня 2016 года адбылося пашыранае пасяджэнні Бюро Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі з удзелам кіраўнікоў арганізацый. Асноўным пытаннем пасяджэння было абмеркаванне выканання арганізацыямі НАН Беларусі паказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця за 6 месяцаў бягучага года. Ва ўступным слове Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі У.Р. Гусакоў адзначыў, што ў цэлым планавыя заданні па ключавых паказчыках і індыкатарах сацыяльна-эканамічнага развіцця па НАН Беларусі выкананы. Аднак У.Р. Гусакоў адзначыў, што спадзяецца на актывізацыю дзейнасці асабліва ад арганізацый, якія знаходзяцца ў рэгіёнах.

27.07.2016

НАН Беларусі наведала дэлегацыя кітайскай кампаніі Dongguan Kingsun Optoelectronic

26 ліпеня 2016 года НАН Беларусі наведала дэлегацыя кітайскай кампаніі Dongguan Kingsun Optoelectronic Co. Ltd. на чале з віцэ-прэзідэнтам кампаніі Сун Віе Ванам. Госці наведалі пастаянна дзеючую выставу НАН Беларусі “Дасягненні айчыннай навукі – вытворчасці” і правялі перагаворы аб перспектыўных напрамках супрацоўніцтва ў галіне оптаэлектронікі і святлодыёдных тэхналогій з намеснікам Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі А.В. Сукалам.

27.07.2016

НАН Беларусі наведаў навуковы кіраўнік Метэаралагічнага інстытута Фінляндыі прафесар Сяргей Зіліцінкевіч

25-26 ліпеня 2016 года НАН Беларусі наведаў Сяргей Зіліцінкевіч – доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар, дырэктар па навуцы аддзялення атмасферных навук Хельсінкскага ўніверсітэта, прафесар-даследчык Метэаралагічнага інстытута Фінляндыі (FMI), навуковы супрацоўнік Інстытута фізікі атмасферы імя А.М. Обухава РАН, прафесар даследчага цэнтра па навакольным асяроддзі і дыстанцыйным зандзіраванні імя Ф.Нансена (NERSC). Спецыяліст у галіне фізікі атмасферы.
Мэта візіту прафесара Сяргея Зіліцінкевіча у НАН Беларусі – завязаць супрацоўніцтва з беларускімі калегамі ў рамках работы PEEX * і абмеркаваць перспектывы ўдзелу зацікаўленых беларускіх інстытутаў і ўніверсітэтаў у названай праграме.

26.07.2016

Інстытут радыебіялогіі НАН Беларусі ўдастоены Ганаровай граматы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Інстытут радыебіялогіі НАН Беларусі ўдастоены Ганаровай граматы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь “За значны ўклад інстытута ў пераадоленне наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і рэабілітацыю пацярпелых тэрыторый, выкананне праектаў, накіраваных на атрыманне новых фундаментальных і прыкладных вынікаў у галіне радыяцыйнай абароны, аховы здароўя і прыродаахоўнай дзейнасці”. Ганаровую грамату дырэктару Інстытута Ігару Чэшыку ўручыў 22 ліпеня у час візіту ў г. Гомель намеснік старшыні Прэзідыума НАН Беларусі акадэмік Аляксандр Васільевіч Сукала.

26.07.2016

Аддзяленне гуманітарных навук і мастацтваў праводзіць III круглы стол маладых вучоных па ўмацаванні міждысцыплінарнага супрацоўніцтва

28 ліпеня 2016 года Аддзяленне гуманітарных навук і мастацтваў правядзе III круглы стол маладых вучоных па ўмацаванні міждысцыплінарнага супрацоўніцтва. Маладыя вучоныя Аддзялення падрыхтавалі цэлы шэраг прапаноў для ўзаемадзеяння паміж вучонымі як унутры арганізацый Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў, так і для маладых вучоных з іншых аддзяленняў. У праектах закранаецца самае шырокае кола пытанняў ад сацыяльнага жыцця да праблем штучнага інтэлекту і інш. Да дыскусіі і супрацоўніцтва, а таксама пашырэння поля для міждысцыплінарнага ўзаемадзеяння запрашаюцца маладыя вучоныя усіх аддзяленняў НАН Беларусі. Для ўдзелу ў круглым стале неабходна прайсці анлайн рэгістрацыю.

22.07.2016

У НАН Беларусі адбылося падпісанне Пагаднення аб супрацоўніцтве з Вышэйшымі каледжамі тэхналогій (ААЭ)

22 ліпеня 2016 г. у НАН Беларусі адбылося падпісанне Пагаднення аб супрацоўніцтве ў галіне навукі і падрыхтоўкі навуковых кадраў паміж Вышэйшымі каледжамі тэхналогій (ААЭ) і НАН Беларусі. Для падпісання пагаднення ў НАН Беларусі прыбыў рэктар Вышэйшых каледжаў тэхналогій (HCT) Абдулатыф аль-Шамсі.
Пагадненне прадугледжвае абмен навуковай інфармацыяй, узаемныя паездкі вучоных і даследчыкаў, арганізацыю сумесных семінараў, сімпозіумаў і навучальных праграм для стымулявання навуковых даследаванняў, якія ўяўляюць узаемную цікавасць, а таксама падрыхтоўку навуковых кадраў на ўзроўні магістарскіх і PhD праграм, прадастаўленне адпаведных стыпендый.

20.07.2016

НАН Беларусі наведаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Турэцкай Рэспубліцы Андрэй Савіных

20 ліпеня 2016 года НАН Беларусі наведаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Турэцкай Рэспубліцы Андрэй Савіных. Спадар Пасол расказаў як можа будавацца праца з турэцкімі партнёрамі і выслухаў прапановы кіраўнікоў акадэмічных прадпрыемстваў аб супрацоўніцтве. Савіных адзначыў, што навука ў Турэцкай Рэспубліцы сканцэнтравана ва ўніверсітэцкіх і рэгіянальных тэхнапарках. Турэцкія партнёры чакаюць гатовыя для камерцыялізацыі праекты, таму трэба вызначыцца з тэматыкай, якая можа быць цікавая абодвум бакам і падрыхтаваць камерцыйныя прапановы для супрацоўніцтва. У цяперашні час узаемадзеянне ў навуковай сферы паміж дзвюма краінамі ажыццяўляецца на аснове Пагаднення паміж Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі і Турэцкім даследчым саветам па навуцы і тэхналогіях (TUBITAK), падпісанага ў 2002 годзе, а таксама Пагаднення аб навуковым супрацоўніцтве паміж НАН Беларусі і Турэцкай акадэміяй навук за 2009-ы год. Нядаўна адбыўся конкурс новых праектаў на 2016-2017 гг.

19.07.2016

Адбылася прэс-канферэнцыя на тэму “Вывучэнне нетраў і развіццё мінеральна-сыравіннай базы: выяўленне новых месцанараджэнняў карысных выкапняў”

19 ліпеня 2016 г. у 15-00 у Прэс-цэнтры Дома прэсы прайшла прэс-канферэнцыя на тэму: “Вывучэнне нетраў і развіццё мінеральна-сыравіннай базы: выяўленне новых месцанаражэнняў карысных выкапняў”.
Прадстаўнікі Мінпрыроды, навукова-даследчага і праектна-вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Інстытут НДІСМ”, а таксама Інстытута прыродакарыстання НАН Беларусі падрабязна расказалі пра дынаміку здабычы карысных выкапняў у нашай краіне, пералічылі іх асноўныя віды, ахарактарызавалі разведаныя і перспектыўныя месцанараджэнні. Шмат гаварылася пра неабходнасць умацавання супрацоўніцтва з расійскімі калегамі ў рамках Саюзнай дзяржавы. Закраналіся кадравыя праблемы і праблемы фінансавання. Вучоныя і практыкі сышліся на думцы, згодна з якой сёння варта звярнуць больш пільную ўвагу на ўжо вядомыя крыніцы карысных выкапняў, а таксама на праблему больш глыбокай перапрацоўкі мінеральнай сыравіны.

19.07.2016

Пытанні заканадаўчага рэгулявання ў галіне бяспекі генна-інжынернай дзейнасці абмяркуюць спецыялісты на семінары 22 ліпеня 2016 г.

22 ліпеня 2016 г. у 09-30 адбудзецца семінар у рамках выканання міжнароднага праекта “Стварэнне патэнцыялу з мэтай садзейнічання комплекснаму выкананню Картахенскага пратакола біябяспекі і Канвенцыі аб біялагічнай разнастайнасці на нацыянальным узроўні”. Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць: дзяржаўная навуковая ўстанова “Інстытут генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, Нацыянальны каардынацыйны цэнтр біябяспекі, Міжнародны даследчы цэнтр бяспекі геннай інжынерыі пры садзеянні Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь.
У нашай краіне назапашаны пэўны вопыт у галіне генна-інжынернай дзейнасці і забеспячэння біябяспекі. Шматбаковы дыялог дазволіць вызначыць практычныя крокі па інтэграванні пытанняў біябяспекі ў нацыянальныя стратэгічныя планы і дзяржаўныя планы навуковых даследаванняў.

18.07.2016

У НАН Беларусі падпісана Пагадненне аб стварэнні Міжнароднага акадэмічнага цэнтра ICRANet-Мінск

18 ліпеня 2016 года ў НАН Беларусі для падпісання Пагаднення да Дагавора аб супрацоўніцтве (ад 6 верасня 2013 года) паміж Міжнародным цэнтрам рэлятывісцкай астрафізічнай сеткі і НАН Беларусі прыбыў дырэктар Міжнароднага цэнтра рэлятывісцкай астрафізічнай сеткі ICRANet Рэмо Руфіні. У ходзе візіту спадара Руфіні былі праведзены перагаворы з кіраўніцтвам НАН Беларусі на чале са Старшынёй Прэзідыума НАН Беларусі У.Р. Гусаковым і падпісана Пагадненне, якое прадугледжвае стварэнне ў Мінску Міжнароднага акадэмічнага цэнтра ICRANet з мэтай ажыццяўлення дзейнасці ў галіне тэарэтычных і эксперыментальных даследаванняў у сферы рэлятывісцкай астрафізікі, гравітацыі і касмалогіі ў каардынацыі з ICRANet, уключаючы арганізацыю навуковых школ, курсаў, семінараў і канферэнцый, каардынацыю падрыхтоўкі кадраў, рэалізацыю праграмы ўзаемных навуковых візітаў.

15.07.2016

Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь узнагародзіў навукоўцаў НАН Беларусі

Згодна з пастановай №932-ПСР5 ад 6 ліпеня 2016 г. Прэзідыума Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь за вялікі ўклад у рэалізацыю сацыяльнай палітыкі Рэспублікі Беларусь і шматгадовую плённую навуковую дзейнасць Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь узнагароджаны:
Більдзюкевіч Аляксандр Віктаравіч − дырэктар дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут фізіка-арганічнай хіміі НАН Беларусі”;
Гайшун Іван Васільевіч − дырэктар дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут матэматыкі НАН Беларусі”;
Лапа Віталій Вітальевіч − дырэктар рэспубліканскага навуковага даччынага ўнітарнага прадпрыемства “Інстытут глебазнаўства і аграхіміі” рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па земляробстве”.

14.07.2016

У НАН Беларусі прайшла сустрэча з дэлегацыяй Міністэрства адукацыі, даследаванняў і тэхналогій Ірана

14 ліпеня 2016 года ў НАН Беларусі адбылася сустрэча з дэлегацыяй Міністэрства адукацыі, даследаванняў і тэхналогій Ісламскай Рэспублікі Іран на чале з Міністрам навукі, даследаванняў і тэхналогій Махамадам Фархадзі. Таксама ў склад дэлегацыі ўвайшлі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Ісламскай Рэспублікі Іран у Рэспубліцы Беларусь Махамад Рэза Сабуры, кіраўнікі, саветнікі, эксперты і спецыялісты міністэрства, навуковых і адукацыйных устаноў Рэспублікі Іран. Госці наведалі пастаянную выстаўку НАН Беларусі “Дасягненні айчыннай навукі – вытворчасці”, дзе былі азнаёмлены з асноўнымі напрамкамі дзейнасці арганізацый НАН Беларусі. Пасля гэтага былі праведзены перагаворы са Старшынёй Прэзідыума НАН Беларусі аб перспектыўных напрамках і механізмах супрацоўніцтва. Госці выказалі зацікаўленасць у падрыхтоўцы навуковых кадраў і спецыялістаў у арганізацыях НАН Беларусі як у фармаце стажыровак, так і падрыхтоўкі кандыдацкіх прац. Таксама бакі дамовіліся аб правядзенні навукова-практычных лекцый спецыялістаў НАН Беларусі інжынернага профілю ў Іране. Пасля перагавораў візіт Іранскай дэлегацыі працягнуўся наведваннем ДНУ “Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі”.

12.07.2016

На рабочай нарадзе ў НАН Беларусі абмеркавалі стварэнне Нацыянальнага навукова-тэхналагічнага парка “БелБіяград”

12 ліпеня 2016 г. у НАН Беларусі адбылася рабочая нарада са Старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь М.У. Мясніковічам. На нарадзе абмяркоўваліся пытанні стварэння Нацыянальнага навукова-тэхналагічнага парка “БелБіяград”. Галоўны вучоны сакратар НАН Беларусі А.У. Кільчэўскі правёў прэзентацыю парка і адзначыў, што ў рамках прадрыхтоўкі праекта Указа Прэзідэнта НАН Беларусі былі выбраны 26 інавацыйных і інвестыцыйных прапаноў ад 18 арганізацый для наступнай рэалізацыі ў БелБіяградзе. Стварэнне такога парка дазволіць стварыць больш за 1150 новых рабочых месцаў і дасць добры задзел для значнага экспарту высокатэхналагічных тавараў і паслуг. Пасля прэзентацыі адбылося абмеркаванне рабочых пытанняў стварэння парка, у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі арганізацый і аддзяленняў НАН Беларусі, Савета Рэспублікі і Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. У выніку абмеркавання быў сфармуляваны рад рабочых пытанняў для далейшай дэталёвай прапрацоўкі стварэння навукова-тэхналагічнага парка.

08.07.2016

Вучоныя НАН Беларусі распрацавалі стэнд для выпрабавання аконных і дзвярных блокаў

У Дзяржаўным навукова-вытворчым аб’яднанні парашковай металургіі НАН Беларусі распрацаваны стэнд для выпрабавання аконных і дзвярных блокаў. Выпрабаванні, якія праводзяцца, цалкам аўтаматызаваны і механізаваны з выкарыстаннем праграмавальнага пульта кіравання, электронных дынамометраў і электрамеханічных выканаўчых устройстваў. Для правядзення выпрабаванняў неабходны толькі адзін чалавек. Габарыты стэнда: 4м х 3м х 2м. Канструкцыя стэнда – разборна-зборная. Стэнд прызначаны для выпрабаванняў дзвярных і аконных блокаў у адпаведнасці з патрабаваннямі “Вокны і дзверы для будынкаў і збудаванняў”, а таксама на адпаведнасць патрабаванням “Дзверы. Метад выпрабавання на супраціўленне ўдарнай нагрузцы”.

08.07.2016

НПЦ НАН па біярэсурсах удзельнічае ў распрацоўцы базы даных “Тарфянікі Беларусі”

Для азнаямлення шырокага кола людзей з распаўсюджаннем тарфянікаў на тэрыторыі Беларусі, з уласцівай ім разнастайнай і ўнікальнай флорай і фаўнай, а таксама для таго, каб паказаць, якія інтэграваныя падыходы прымяняюцца да захавання водна-балотных угоддзяў Беларусі і кіравання імі з улікам прынцыпу шматмэтавага ландшафтнага планавання, вядзецца праца над стварэннем базы даных “Тарфянікі Беларусі”. Стварэнне базы вядзецца ў рамках выканання праекта ПРААН/ГЭФ “Кіраванне тарфянікамі на аснове ландшафтных падыходаў з мэтай адрымання шматбаковых экалагічных выгад” (“Тарфянікі-2”). Праект ПРААН/ГЭФ “Тарфянікі-2” рэалізуецца Праграмай развіцця ААН і Міністэрствам прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь пры фінансавым удзеле Глабальнага экалагічнага фонду (ГЭФ). Партнёрамі праекта выступаюць Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі і інш. НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах ажыццяўляе навуковае забеспячэнне дзяржаўнай экалагічнай палітыкі ў галіне захавання і рацыянальнага выкарыстання расліннага і жывёльнага свету, прыродных супольнасцей і экасістэм, навукова-тэхнічнае суправаджэнне захавання і выкарыстання біялагічнай шматстайнасці і біярэсурсаў як нацыянальнага багацця Рэспублікі Беларусь.

07.07.2016

У НАН Беларусі адбылася сустрэча з дэлегацыяй прадстаўнікоў шпіталя традыцыйнай медыцыны правінцыі Гуандун КНР

7 ліпеня 2016 года ў НАН Беларусі адбылася сустрэча з дэлегацыяй прадстаўнікоў шпіталя традыцыйнай кітайскай медыцыны правінцыі Гуандун КНР на чале з дырэктарам аддзялення нефралогіі Лью Ксюшэнгам. З боку НАН Беларусі перагаворы ўзначаліў намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі А.В. Сукала. Бакі правялі перагаворы аб перспектыўных напрамках супрацоўніцтва і механізмах іх рэалізацыі. Кітайскія калегі расказалі пра свой вопыт у галіне лячэння нефралагічных захворванняў, у тым ліку пацыентаў дзіцячага ўзросту.

05.07.2016

Адбылося ўрачыстае ўручэнне дыпломаў магістра выпускнікам магістратуры ІПНК НАН Беларусі 2016 года

5 ліпеня 2016 года ў актавай зале Інстытута падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі былі ўрачыста ўручаны дыпломы магістра выпускнікам магістратуры ІПНК НАН Беларусі 2016 года. Уручэнне дыпломаў узначаліў Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі акадэмік Уладзімір Рыгоравіч Гусакоў, які пажадаў выпускнікам працягнуць свой навуковы шлях у сценах арганізацый НАН Беларусі і адзначыў, што тут іх чакаюць для паступлення ў аспірантуру, бо перад маладымі людзьмі ў навуцы сёння адкрыты ўсе дзверы.

04.07.2016

Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі прыняў удзел у інфарматызацыі самай вялікай у краіне дзіцячай паліклінікі

Самую вялікую ў краіне дзіцячую паліклініку, разлічаную на 480 наведванняў у змену, адкрылі 1 ліпеня 2016 г. у сталічным мікрараёне Каменная Горка-2. У цырымоніі адкрыцця 4-й дзіцячай гарадской паліклінікі прынялі ўдзел намеснік прэм’ер-міністра Наталля Качанава, памочнік Прэзідэнта - галоўны інспектар па Мінску Аляксандр Якабсон, намеснік міністра аховы здароўя Ігар Ласіцкі, старшыня Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў Васіль Панасюк і кіраўнік адміністрацыі Фрунзенскага раёна горада Барыс Васільеў.


Новости 1 - 20 из 22
Начало | Пред. | 1 2 | След. | Конец