Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Навіны

31.08.2016

У НАН Беларусі адбылося пасяджэнне аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “25 год Садружнасці Незалежных Дзяржаў: вынікі і перспектывы”

31 жніўня 2016 года ў НАН Беларусі адбылося чарговае, трэцяе, пасяджэнне аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “25 год Садружнасці Незалежных Дзяржаў: вынікі і перспектывы” з удзелам Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Уладзіміра Гусакова і першага намесніка Старшыні Выканаўчага камітэта – Выканаўчага сакратара Садружнасці Незалежных Дзяржаў Уладзіміра Гаркуна.
На пасяджэнні аргкамітэта падрабязна абмеркаваны арганізацыйна-фінансавыя пытанні падрыхтоўкі канферэнцыі, правядзенне пленарнага пасяджэння, секцый і падсекцый, падвядзенне вынікаў канферэнцыі і прыняцце выніковага дакумента, а таксама культурная праграма для ўдзельнікаў. Як адзначыў Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў НАН Беларусі ўжо выкананы рад арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы да будучага форума.

30.08.2016

Кампанія LG Electronics Inc. і НАН Беларусі створаць Тэхнічны кансультацыйны савет

2 верасня 2016 года (пятніца) у НАН Беларусі (пр. Незалежнасці, 66, аўд. 216) адбудзецца падпісанне Пагаднення паміж НАН Беларусі і кампаніяй LG Electronics Inc. аб стварэнні Тэхнічнага кансультацыйнага савета.
Дэлегацыя кампаніі LG Electronics Inc. на чале з віцэ-прэзідэнтам кампаніі спадаром Чонг Су Лі будзе знаходзіцца ў НАН Беларусі 1–2 верасня 2016 г. Галоўная мэта візіту – правядзенне перагавораў з кіраўніцтвам НАН Беларусі аб перспектыўных напрамках супрацоўніцтва і падпісанне Пагаднення паміж НАН Беларусі і LG Electronics Inc. аб стварэнні Тэхнічнага кансультацыйнага савета. Праграмай таксама прадугледжана наведванне ДНУ “Інстытут цепла- і масаабмену імя А.В. Лыкава НАН Беларусі”.

30.08.2016

Насустрач ХХІІІ Дню беларускага пісьменства

Тэлеканал СТВ (ЗАТ “Сталічнае тэлебачанне”) з 29 жніўня па 02 верасня 2016 года штодзённа транслюе цыкл інтэрв’ю з намеснікам дырэктара па навуковай рабоце Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Сяргеем Гараніным аб беларускім пісьменстве, кніжнасці і адукацыі. Цыкл прысвечаны ХХІІІ Дню беларускага пісьменства, які ў гэтым годзе будзе праходзіць 3 – 4 верасня у горадзе Рагачове Гомельскай вобласці.

26.08.2016

Адбылася экспедыцыя беларускіх лінгвістаў на беларуска-польскае памежжа

У рамках выканання сумеснага міжнароднага навуковага праекта “Даследаванні па дыялекталогіі польскай і беларускай моў” у жніўні 2016 г. быў паспяхова завершаны чарговы этап палявых даследаванняў на Падляшшы, памежным з Беларуссю рэгіёне Беластоцкага ваяводства.
У дыялекталагічнай экспедыцыі, якая праходзіла 3–12 жніўня, прынялі ўдзел дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа кандыдат філалагічных навук Ігар Капылоў, загадчык аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі кандыдат філалагічных навук Вераніка Курцова (кіраўнік праекта ад Беларусі), старшы навуковы супрацоўнік аддзела лексікалогіі і лексікаграфіі, кандыдат філалагічных навук Наталля Снігірова, малодшы навуковы супрацоўнік аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі магістр філалагічных навук Юлія Хвіланчук. З польскага боку ў складзе рабочай групы працаваў вядомы даследчык беларускіх народных гаворак, ад’юнкт Інстытута славістыкі ПАН, доктар філалогіі Міраслаў Янковяк.

17.08.2016

Вучоныя НАН Беларусі прынялі ўдзел у прэс-канферэнцыі “Аб конкурсе на атрыманне Дзяржаўных прэмій Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі 2016 года”

17 жніўня 2016 года ў Нацыянальным Прэс-цэнтры Рэспублікі Беларусь адбылася прэс-канферэнцыя на тэму “Аб конкурсе на атрыманне Дзяржаўных прэмій у галіне навукі і тэхнікі 2016 года”. У мерапрыемстве прынялі ўдзел: Казак Мікалай Станіслававіч – акадэмік НАН Беларусі, генеральны дырэктар дзяржаўнага навукова-вытворчага аб’яднання “Оптыка, оптаэлектроніка і лазерная тэхніка”, член падкамітэта па Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі, а таксама прадстаўнікі аўтарскіх калектываў, якія ўдзельнічаюць у конкурсе на атрыманне Дзяржаўных прэмій Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі 2016 года.

15.08.2016

Республіканскі банк ДНК аб’яўлены нацыянальным здабыткам

Унікальны навуковы аб’ект Рэспубліканскі банк ДНК чалавека, жывёл, раслін і мікраарганізмаў аб’яўлены нацыянальным здабыткам. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў № 629 ад 13 жніўня 2016 года. Адказнасць за захаванне і забеспячэнне належнага функцыянавання аб’екта ўскладзена на Нацыянальную акадэмію навук Беларусі, ад імя якой адпаведныя функцыі будзе выконваць дзяржаўная навуковая ўстанова “Інстытут генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”. Інстытут з’яўляецца вядучым навукова-даследчым цэнтрам у Беларусі у галіне біятэхналогіі, генетыкі і геномікі чалавека, жывёл, раслін і мікраарганізмаў. У працэсе рэалізацыі розных праграм у інстытуце назапашаны ўзоры ДНК чалавека, жывёл, раслін і мікраарганізмаў і біялагічнай тканкі – арыгінальны біялагічны матэрыял, з якога быў атрыманы ўзор ДНК. Узоры згрупаваны ў спецыялізаваныя калекцыі, якія ўяўляюць сабой вельмі каштоўныя генетычныя рэсурсы.

08.08.2016

Акадэмік П.А. Віцязь узнагароджаны Залатым медалём НАН Беларусі

Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі У.Р. Гусакоў уручыў доктару тэхнічных навук, прафесару, акадэміку Віцязю Пятру Аляксандравічу вышэйшую ўзнагароду Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі - нагрудны знак “Залаты медаль Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі “За вялікі ўклад у развіццё навукі”. П.А. Віцязь удастоены ўзнагароды «За шматгадовую плённую навукова-арганізацыйную дзейнасць у галіне новых матэрыялаў і тэхналогій, стварэнне і развіццё Беларускай касмічнай сістэмы дыстанцыйнага зандавання Зямлі”, згодна з Пастановай Прэзідыума НАН Беларусі № 35 ад 20 ліпеня 2016 г.

06.08.2016

Сёння спаўняецца 80 гадоў з дня нараджэння акадэміка П.А. Віцязя

6 жніўня спаўняецца 80 гадоў з дня нараджэння вядомага вучонага ў галіне распрацоўкі новых матэрыялаў, тэхналогій і машынабудавання, заслужанага дзеяча навукі БССР, даўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР, Прэміі Савета Міністраў СССР і прэмій шэрагу акадэмій навук, з 1977 г. намесніка дырэктара НДІ парашковай металургіі Беларускага політэхнічнага інстытута, з 1980 г. першага намесніка генеральнага дырэктара БРНВА парашковай металургіі, з 1992 г. дырэктара НДІ парашковай металургіі Беларускага дзяржаўнага навукова-вытворчага канцэрна парашковай металургіі, з 1997 г. віцэ-прэзідэнта, з 2002 г. першага віцэ-прэзідэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, з 2004 г. першага намесніка Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, са студзеня 2012 г. кіраўніка апарату Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара тэхнічных навук, прафесара Пятра Аляксандравіча Віцязя.

04.08.2016

На тэрыторыі музея “Замкавы комплекс “Мір” выяўлены новыя ўнікальныя знаходкі

Сёння, 4 жнiўня 2016 года, Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Уладзіміру Гусакову былі прадстаўлены вынікі археалагічных раскопак на тэрыторыі музея “Замкавы комплекс ”Мір”.
У Карэліцкім раёне побач з Мірскім замкам упершыню праводзяцца археалагічныя пошукі на месцы, дзе калісьці быў размешчаны палац Святаполк-Мірскіх канца XIX стагоддзя. Работы вядуцца пад кіраўніцтвам старшага навуковага супрацоўніка Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Ірыны Ганецкай. Нечакана даследчыкі знайшлі фрагменты будынка канца 16 - пачатку 17 стагоддзяў, якога няма ні на адной гістарычнай карце.
У працэсе работы выяўлены цэлы шэраг важных археалагічных знаходак. Так, знойдзены фрагменты кафлі, чарапіцы, сталовай керамікі, а таксама «цагліна - пальчатка», якія датуюцца 16-17 стагоддзямі.

03.08.2016

НАН Беларусі наведала дэлегацыя Нацыянальнага ўпраўлення па ўзнагароджанні за навукова-тэхнічныя дасягненні і ААТ “Кітайская карпарацыя інжынірынгу CAMC”

2 жніўня 2016 года НАН Беларусі наведала дэлегацыя Нацыянальнага ўпраўлення па ўзнагароджанні за навукова-тэхнічныя дасягненні і ААТ “Кітайская карпарацыя інжынірынгу CAMC” на чале з кіраўніком групы намеснікаў інспектараў Нацыянальнага ўпраўлення па ўзнагароджанні за навукова-тэхнічныя дасягненні Тэнг Ю. Была праведзена сустрэча з кіраўніком апарату НАН Беларусі Пятром Аляксандравічам Віцязем. На сустрэчы былі абмеркаваны пытанні ўзнагароджання і прэміравання за навуковыя дасягненні, Пётр Аляксандравіч прапанаваў разгледзець магчымасць зацвярджэння сумеснай прэміі за навуковыя дасягненні паміж дзвюма краінамі.

03.08.2016

У НАН Беларусі адбылося пашыранае пасяджэнне Міжведамаснай камісіі Рэспублікі Беларусь па пытаннях Антарктыкі

2 жніўня 2016 года ў НАН Беларусі адбылося пашыранае пасяджэнне Міжведамаснай камісіі Рэспублікі Беларусь па пытаннях Антарктыкі. Для ўдзелу ў пасяджэнні ў НАН Беларусі прыбыў намеснік дырэктара Федэральнай дзяржаўнай бюджэтнай установы “Інстытут Арктыкі і Антарктыкі” Расгідрамета, начальнік Расійскай антарктычнай экспедыцыі Валерый Уладзіміравіч Лукін і начальнік лагістычнага цэнтра Расійскай антарктычнай экспедыцыі Федэральнай дзяржаўнай бюджэтнай установы “Інстытут Арктыкі і Антарктыкі” Расгідрамета Вячаслаў Леанідавіч Марцьянаў.

02.08.2016

У НАН Беларусі адбылася міжведамасная нарада па пытаннях пашырэння супрацоўніцтва з Японіяй і Каралеўствам Саудаўская Аравія

2 жніўня ў НАН Беларусі пад кіраўніцтвам Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Уладзіміра Гусакова адбылася міжведамасная нарада па пытаннях пашырэння супрацоўніцтва з Японіяй і Каралеўствам Саудаўская Аравія. У мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўнікі арганізацый НАН Беларусі, а таксама прадстаўнікі міністэрстваў, ведамстваў і прамысловых прадпрыемстваў краіны. У рабоце нарады ўдзельнічаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Японіі Сяргей Рахманаў. У ходзе мерапрыемства Сяргей Рахманаў зрабіў даклад аб развіцці дзелавых адносін паміж Беларуссю і Японіяй, асабліва падкрэсліўшы нарастанне цікавасці з боку прадстаўнікоў японскага бізнесу да інвестыцый і развіцця супрацоўніцтва з бізнесам і навукай у Рэспубліцы Беларусь.

01.08.2016

2 жніўня адбудзецца пашыранае рабочае пасяджэнне Міжведамаснай камісіі Рэспублікі Беларусь па пытаннях Антарктыкі

2 жніўня 2016 года (аўторак) у НАН Беларусі (пр. Незалежнасці, 66, 2-гі паверх, аўд. 216) адбудзецца пашыранае рабочае пасяджэнне Міжведамаснай камісіі Рэспублікі Беларусь па пытаннях Антарктыкі. У мерапрыемстве прыме ўдзел дэлегацыя Федэральнай дзяржаўнай бюджэтнай установы “Інстытут Арктыкі і Антарктыкі” і Расійскай антарктычнай экспедыцыі на чале з намеснікам дырэктара ФДБУ ”Інстытут Арктыкі і Антарктыкі”, начальнікам Расійскай антарктычнай экспедыцыі Валерыем Лукіным.