Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Навіны

30.09.2016

У Інстытуце радыебіялогіі НАН Беларусі 29-30 верасня 2016 г. адбылася Міжнародная навуковая канферэнцыя “Радыебіялогія: мінімізацыя радыяцыйных рызык”

29-30 верасня 2016 года ў Інстытуце радыебіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (г. Гомель) прайшла Міжнародная навуковая канферэнцыя “Радыебіялогія: Мінімізацыя радыяцыйных рызык”. У працы канферэнцыі прынялі ўдзел вучоныя з 35 навуковых і навукова-практычных арганізацый Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы і Чэхіі. На канферэнцыі было прадстаўлена 35 вусных і 10 стэндавых дакладаў. У прадстаўленых дакладах асветлены вынікі навуковых даследаванняў па актуальных праблемах медыцынскіх і біялагічных наступстваў радыяцыйнага забруджвання для раслін, жывёл і чалавека. Прапанаваны формы радыяцыйнага кантролю і ацэнкі доз апраменьвання, новыя радыеахоўныя сродкі і спосабы мінімізацыі радыяцыйных рызык.

30.09.2016

Прынята рашэнне аб стварэнні Беларуска-кітайскага аналітычнага цэнтра развіцця

У ходзе візіту ўрадавай дэлегацыі Рэспублікі Беларусь у Кітай заключаны пакет пагадненняў і мемарандумаў аб развіцці супрацоўніцтва ў розных сферах. Адпаведныя дакументы прыняты 29 верасня ў Пекіне ў прысутнасці кіраўнікоў дзяржаў Аляксандра Лукашэнкі і Сі Цзіньпіна. Сярод іншых дакументаў было прынята рашэнне аб стварэнні Беларуска-кітайскага аналітычнага цэнтра развіцця. Адпаведнае пагадненне заключылі НАН Беларусі і Кітайская акадэмія грамадскіх навук.

28.09.2016

У НАН Беларусі адбылося ўрачыстае адкрыццё Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “25 гадоў Садружнасці Незалежных Дзяржаў: вынікі, перспектывы”

28 верасня 2016 года ў НАН Беларусі адбылося ўрачыстае адкрыццё Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “25 гадоў Садружнасці Незалежных Дзяржаў: вынікі, перспектывы”. У форуме прымаюць удзел больш за 200 прадстаўнікоў усіх краін Садружнасці: супрацоўнікі дзяржаўных органаў, дыпламатычных місій, акрэдытаваных у Беларусі, паслы і пастаянныя прадстаўнікі краін СНД, прадстаўнікі органаў СНД і базавых арганізацый краін СНД, члены Камісіі па эканамічных пытаннях пры эканамічным савеце СНД, кіраўнікі найбуйнейшых навуковых і навучальных устаноў, вядучыя вучоныя і спецыялісты, дзеячы культуры.

27.09.2016

Часопіс «Навука і інавацыі» НАН Беларусі запрашае ў Лабараторыю інавацыйных тэхналогій для функцыянальнага даўгалецця

29 верасня 2016 г. з 12.00 па 18.00 па адрасе: пр. Пераможцаў, 7 будзе адкрыта Лабараторыя інавацыйных тэхналогій для функцыянальнага даўгалецця. У рамках лабараторыі можна азнаёміцца з прадуктамі і найноўшымі навукова-даследчымі распрацоўкамі, якія спрыяюць павышэнню працягласці і якасці жыцця, прадаўжэнню актыўнага даўгалецця.

26.09.2016

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам Міжнароднай канферэнцыі “ICONO / LAT-2016”

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам Міжнароднай канферэнцыі па кагерэнтнай і нелінейнай оптыцы, лазерах, іх прымяненні і тэхналогіях (ICONO / LAT-2016) у Мінску, паведамляе БЕЛТА. “Сардэчна вітаю вас на беларускай зямлі. Выбар нашай краіны для правядзення такога прадстаўнічага форуму з’яўляецца прызнаннем значнага ўкладу беларускіх вучоных-фізікаў у развіццё сучасных перадавых напрамкаў навукі і тэхнікі”, - гаворыцца ў прывітанні.

22.09.2016

Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў сустрэўся з Паслом Італьянскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Стэфано Б’янкі

22 верасня 2016 года ў НАН Беларусі адбыліся перагаворы Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Уладзіміра Гусакова з Паслом Італьянскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Стэфано Б’янкі. У цэнтры ўвагі былі пытанні пашырэння навуковага супрацоўніцтва Беларусі і Італіі, а таксама праца па рэалізацыі новага праекта – “Італьянска-беларускага слоўніка”. Як падкрэсліў на сустрэчы Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў, - “Стварэнне “Італьянска-беларускага слоўніка” стане знакавым праектам для нашых краін і атрымае развіццё ў розных напрамках супрацоўніцтва”. У мэтах пашырэння беларуска-італьянскага супрацоўніцтва будзе складзены пералік перспектыўных напрамкаў, якія ўяўляюць узаемную цікавасць.

21.09.2016

Вучоныя НАН Беларусі правялі прэс-канферэнцыю на тэму “Дасягненні сучаснай лазернай фізікі і фатонікі. Да правядзення Міжнароднага навуковага форуму “ICONO / LAT-2016“

21 верасня 2016 года ў Нацыянальным Прэс-цэнтры Рэспублікі Беларусь адбылася прэс-канферэнцыя на тэму “Дасягненні сучаснай лазернай фізікі і фатонікі. Да правядзення Міжнароднага навуковага форуму “ICONO / LAT-2016”. У мерапрыемстве прынялі ўдзел: Сяргей Кілін - намеснік старшыні Прэзідыума НАН Беларусі, акадэмік НАН Беларусі; Валянцін Арловіч - акадэмік-сакратар Аддзялення фізікі, матэматыкі і інфарматыкі НАН Беларусі, акадэмік НАН Беларусі і Мікалай Казак - дырэктар ДНУ “Інстытут фізікі імя Б.І.Сцяпанава НАН Беларусі”, генеральны дырэктар Дзяржаўнага навукова-вытворчага аб’яднання “Оптыка, оптаэлектроніка і лазерная тэхніка”, акадэмік НАН Беларусі.

20.09.2016

Анонсы навуковых мерапрыемстваў НАН Беларусі на бягучы тыдзень

19-21 верасня 2016 года ў НАН Беларусі адбудзецца III з’езд Савета батанічных садоў краін СНД пры Міжнароднай асацыяцыі акадэмій навук з навуковай канферэнцыяй “Сучасныя напрамкі захавання і рацыянальнага выкарыстання біяразнастайнасці расліннага свету”. Арганізатар мерапрыемства - Цэнтральны батанічны сад Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

19.09.2016

Біялогію грыбоў і лішайнікаў абмяркуюць 20-23 верасня 2016 года ў Інстытуце эксперыментальнай батанікі імя В.Ф.Купрэвіча НАН Беларусі і Нацыянальным парку “Белавежская пушча”

20-23 верасня 2016 года ДНУ “Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В.Ф.Купрэвіча НАН Беларусі” сумесна з ДПУ “Нацыянальны парк “Белавежская пушча” праводзіць II Міжнародную навуковую канферэнцыю “Біялогія, сістэматыка і экалогія грыбоў і лішайнікаў у прыродных экасістэмах і аграфітацэнозах”.

Для ўдзелу ў канферэнцыі прадстаўлена 79 дакладаў 165 аўтараў з 42 арганізацый, навукова-даследчых устаноў, вышэйшых навучальных устаноў, запаведнікаў і нацыянальных паркаў Арменіі, Беларусі, Літвы, Латвіі, Польшчы, Расіі, Турцыі і Украіны.

19.09.2016

19-21 верасня 2016 года пройдзе Міжнародная канферэнцыя “Капытныя ў зменлівым свеце - наступствы для папуляцыйнай дынамікі, міграцыі і кіравання”

19-21 верасня 2016 на тэрыторыі турыстычнага комплексу “Чырвоны Бор” (Беларусь) адбудзецца міжнародная навуковая канферэнцыя “Капытныя ў зменлівым свеце - наступствы для папуляцыйнай дынамікі, міграцыі і кіравання”.
У канферэнцыі прымуць удзел вядучыя навуковыя спецыялісты з 13 краін свету. Важнай мэтай канферэнцыі, з’яўляецца наладжванне ўзаемаразумення і цеснага супрацоўніцтва паміж даследчыкамі дзікіх жывёл і паляўніцтвазнаўцаў для далейшага навукова-абгрунтаванага кіравання папуляцыямі капытных.

19.09.2016

19-23 верасня 2016 г. у Мінску пройдзе 86 пасяджэнне Выканкама Сусветнай федэрацыі навуковых работнікаў

19-23 верасня 2016 г. у Мінску адбудзецца 86 пасяджэнне Выканкама Сусветнай федэрацыі навуковых работнікаў. У мерапрыемстве прымуць удзел вядучыя вучоныя Францыі, Кітая, Партугаліі, Японіі, Расіі і іншых краін. Галоўнай тэмай навуковага сімпозіума, які пройдзе ў рамках мерапрыемства, стане тэма “Змена клімату: роля альтэрнатыўнай энергетыкі”. Сярод тэм, якія будуць абмеркаваны: тэндэнцыі ў змене клімату, распрацоўка сцэнарыяў устойлівага развіцця энергасістэм, аб’яднанне наземных і спадарожнікавых метадаў дыстанцыйнага зандзіравання для маніторынгу трансгранічнага пераносу забруджванняў ва Усходне-Еўрапейскім рэгіёне. Змяненням клімату і альтэрнатыўнай энергетыцы будзе прысвечаны Круглы стол і навуковая дыскусія.

14.09.2016

Выпушчаны Каталог завершаных распрацовак НАН Беларусі за 2011-2015 гады

У Выдавецкім доме “Беларуская навука” выйшаў Каталог завершаных распрацовак НАН Беларусі. У выданне ўвайшла інфармацыя па 199 інавацыйных распрацоўках арганізацый НАН Беларусі, завершаных у 2011-2015 гадах ва ўсіх сферах навуковай і прыкладной дзейнасці, прадстаўленых у Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

13.09.2016

Маладыя вучоныя НАН Беларусі будуць змагацца ў навуковых баях першага ў Беларусі праекта ў фармаце Science Slam

16 верасня 2016 года ў Мінску ў Парку высокіх тэхналогій стартуе “Навуковы рынг” - першы ў Беларусі праект у фармаце навуковых баёў або Science Slam, які стаў вельмі папулярны ў розных краінах свету. У навуковых баях прымуць удзел маладыя вучоныя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, спецыялісты ВНУ і незалежныя эксперты, якія маюць вопыт працы ў сферы навукі. Асноўная мэта праекта - стварыць супольнасць вучоных, якім па-сапраўднаму цікавая папулярызацыя навукі, а таксама даць магчымасць шырокай аўдыторыі азнаёміцца з унікальнымі даследаваннямі і тэхналогіямі беларускіх спецыялістаў.

13.09.2016

У Інстытуце гісторыі НАН Беларусі адбылася канферэнцыя “Сапегі: асобы, кар’еры, маёнткі”

8-9 верасня 2016 у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі адбылася канферэнцыя “Сапегі: асобы, кар’еры, маёнткі” арганізаваная сумесна з Польскім інстытутам у Мінску.
Магнацкі род Сапегаў пакінуў значны след у гісторыі Беларусі XVI-XVIII стст. і з’яўляецца не менш вядомым за знакамітых Радзівілаў. Таму вывучэнне дзейнасці Сапегаў з’яўляецца важным накірункам гістарычных даследаванняў, чым займаюцца многія беларускія і замежныя даследчыкі. Канферэнцыя ў Мінску дала магчымасць сабрацца больш чым 20 даследчыкам з Беларусі, Польшчы і Літвы, каб прадставіць вынікі сваіх даследаванняў і абмеркаваць з калегамі пытанні звязаныя з дзейнасцю Сапегаў.
10 верасня адбылася экскурсія ў Ружаны і Слонім, гісторыя якіх непарыўна звязаная з гэтым родам.

12.09.2016

Савет маладых вучоных НАН Беларусі арганізуе штогадовую Міжнародную навуковую канферэнцыю «Моладзь у навуцы - 2016»

Савет маладых вучоных НАН Беларусі 22-25 лістапада 2016 г. у г. Мінску арганізуе штогадовую Міжнародную навуковую канферэнцыю «Моладзь у навуцы - 2016».
Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца маладыя вучоныя (у тым ліку аспіранты і магістранты), студэнты і навучэнцы.

12.09.2016

Набліжаецца конкурс па электрамабільнасці ў рамках праекта ЕС ERA-NET Cofund Electric Mobility Europe

У праграме ЕС “Гарызонт 2020» прыняты да фінансавання новы праект ERA-NET Cofund “Electric Mobility Europe” (2016-2021).
Праекты тыпу ERA-NET Cofund накіраваны на каардынацыю навуковых праграм краін ЕС і зацікаўленых трэціх краін і сумеснае фінансаванне Еўрапейскай камісіяй і краінамі - удзельнікамі праекта даследаванняў і распрацовак па яго тэматыцы. Партнёрамі такога роду праектаў з’яўляюцца арганізацыі, якія фінансуюць нацыянальныя навуковыя праграмы - міністэрствы, агенцтвы, навуковыя фонды, г.зн., у дадатку да беларускіх рэалій, дзяржаўныя заказчыкі. Так, членамі кансорцыума ERA-NET Cofund “Electric Mobility Europe” з’яўляюцца 23 міністэрствы і арганізацыі з 15 краін, у тым ліку Нацыянальная акадэмія навук Беларусі. Агульны бюджэт праекта, сфарміраваны за кошт віртуальных укладаў партнёраў (ацэначны кошт даследаванняў па электрамабільнасці, што фінансуюцца ў сваіх краінах арганізацыямі-партнёрамі) і ўкладу Еўракамісіі (33% ад сумарнага ўкладу партнёраў) складае 30 млн. еўра.

12.09.2016

14 верасня 2016 года адбудзецца ўрачыстае адкрыццё Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Праблемы рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў і ўстойлівае развіццё Палесся»

14-га верасня (серада) 2016 г. у 10.00 у НАН Беларусі (Мінск, пр. Незалежнасці, 66, Вялікая канферэнц-зала) адбудзецца ўрачыстае адкрыццё Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Праблемы рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў і ўстойлівае развіццё Палесся». У канферэнцыі, якая пройдзе 14 - 17 верасня 2016 года, прымуць удзел больш за 300 вучоных і спецыялістаў, у тым ліку каля 80 з замежных краін: Расіі, Украіны, Польшчы, Германіі. Удзельнікамі канферэнцыі будуць прадстаўлены 280 дакладаў па шырокім спектры пытанняў, якія тычацца рацыянальнага выкарыстання і аховы прыродных рэсурсаў, сацыяльна-эканамічных праблем, захавання гісторыка-культурнай спадчыны. Форум праводзіць НАН Беларусі сумесна з акадэміямі навук Расіі, Польшчы і Украіны, Нацыянальнай акадэміяй аграрных навук Украіны, Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь, Беларускім рэспубліканскім фондам фундаментальных даследаванняў, Міністэрствам адукацыі і навукі Расійскай федэрацыі.

08.09.2016

Вучоныя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адзначаны дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь

Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 верасня 2016 года № 331, вялікая група работнікаў розных сфер удастоена дзяржаўных узнагарод за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, прафесіяналізм і самаадданасць у надзвычайнай сітуацыі, дасягненне высокіх паказчыкаў у нафтахімічнай вытворчасці і будаўніцтве , значны асабісты ўклад у развіццё ваенна-прамысловага комплексу рэспублікі, навуковай і педагагічнай дзейнасці, сферы аховы здароўя і медыцынскай дапамогі насельніцтву, адукацыі, мастацтва і культуры. Сярод узнагароджаных – вучоныя і спецыялісты Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

07.09.2016

Намесніку генеральнага дырэктара Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАН Беларусі Кавалёву М.Я. прысвоена ганаровае званне заслужанага прафесара ўніверсітэта Тайваня

У ліпені 2016 г. намесніку генеральнага дырэктара ДНУ “Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі НАН Беларусі” Кавалёву Міхаілу Якаўлевічу прысвоена ганаровае званне заслужанага прафесара (Distinguished Professor) аднаго з найбуйнейшых універсітэтаў Тайваня - Feng Chia University.

07.09.2016

ДУА “Інстытут падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі” запрашае на курсы замежных моў

У ДУА “Інстытут падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі» працягвае працу адукацыйны праект для супрацоўнікаў арганізацый НАН Беларусі, які атрымаў шырокае прызнанне. Курсы замежных моў англійская, нямецкая, польская па спецыяльнай цане.
Курсы накіраваны на засваенне прафесійных камунікацый на замежных мовах, што дазволіць павысіць свой прафесійны і асабісты ўзровень, а, такім чынам, і эфектыўнасць працы.


Новости 1 - 20 из 29
Начало | Пред. | 1 2 | След. | Конец