Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Навіны

30.01.2017

У НАН Беларусі ўзнагародзілі лепшых вучоных і даследчыкаў краіны

27 студзеня 2017 года ў НАН Беларусі адбыўся рэспубліканскі сход навуковай грамадскасці, прысвечаны Дню беларускай навукі і Году навукі.
Лепшым вучоным і даследчыкам краіны былі ўручаны ўзнагароды. Узнагароды ўручылі вышэйшыя службовыя асобы краіны, кіраўнікі міністэрстваў і ведамстваў. Ад НАН Беларусі ўзнагароджаны пераможцы конкурсу “ТОП-10” вынікаў дзейнасці вучоных Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў галіне фундаментальных даследаванняў за 2016 год, а таксама лаўрэаты конкурсу НАН Беларусі і Фонду падтрымкі адукацыі і навукі (Алфёраўскага фонду) для маладых вучоных 2016 года.

30.01.2017

Інстытут філасофіі НАН Беларусі правёў міжнародны навукова-практычны семінар, прымеркаваны да Дня беларускай навукі

Да Дня навукі ў Рэспубліцы Беларусь Інстытут філасофіі НАН Беларусі прымеркаваў працу міжнароднага навукова-практычнага семінара “Метадалагічныя даследаванні і развіццё навукі”.
Мерапрыемства прайшло 27 студзеня 2017 года. У ім прынялі ўдзел вучоныя-філосафы, метадолагі, логікі, эксперты ў галіне арганізацыі працы міждысцыплінарных навуковых і навукова-ўкараняльных калектываў. На парадку дня стаялі пытанні характару і тэндэнцый развіцця сучаснай трансдысцыплінарнай навукі, асаблівасцей сучаснай навуковай карціны свету, праблемы фарміравання метадалагічнай культуры даследчыкаў, аспірантаў і студэнтаў. Не засталіся па-за ўвагай і прадметныя пытанні, звязаныя з рэалізацыяй прарыўных навукова-даследчых праграм на стыку традыцыйнай тэматыкі філасофіі чалавека, яго свядомасці, грамадства і культуры і актуальнай праблематыкі сучаснага прыродазнаўства, навук аб жыцці, інжынерна-тэхнічнай творчасці.

26.01.2017

У Антарктыдзе ў гонар Дня навукі беларускія палярнікі паднялі сцягі Рэспублікі Беларусь і НАН Беларусі

Ад імя ўдзельнікаў 9-й Беларускай антарктычнай экспедыцыі начальнік экспедыцыі Аляксей Гайдашоў даслаў віншаванне калектыву НАН Беларусі і ўсім работнікам навуковай сферы Рэспублікі Беларусь.

26.01.2017

Віншаванне ад Ж.І.Алфёрова, лаўрэата Нобелеўскай прэміі па фізіцы, з Днём беларускай навукі

Жарэс Іванавіч Алфёраў, віцэ-прэзідэнт Расійскай акадэміі навук, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы, замежны член НАН Беларусі накіраваў віншаванне з Днём беларускай навукі навуковай грамадскасці краіны.

25.01.2017

У Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа абмеркавалі праблемы беларускай граматыкі ад Б. Тарашкевіча да нашых дзён

19–20 студзеня 2017 года ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа ДНУ “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі” праходзіла Міжнародная навуковая канферэнцыя “Беларуская граматыка: ад Браніслава Тарашкевіча да сучаснасці”, прысвечаная 125-годдзю з дня нараджэння выдатнага беларускага вучонага-моваведа, грамадскага і палітычнага дзеяча, публіцыста і літаратуразнаўцы, акадэміка Браніслава Тарашкевіча.

25.01.2017

Гранты Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прадастаўлены васьмі прадстаўнікам НАН Беларусі

У адпаведнасці з пунктам 1 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13 верасня 2013 года № 425 “Аб грантах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у навуцы, адукацыі, ахове здароўя, культуры” выдзелены штомесячныя гранты Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на 2017 год у памеры 25-кратнай тарыфнай стаўкі першага разраду, устаноўленай Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь для аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыроўнены па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый, кіраўнікоў і спецыялістаў арганізацый, якія ажыццяўляюць дзейнасць у навуцы, адукацыі, ахове здароўя, культуры, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё адпаведнай галіны і якія ўдзельнічаюць у навуковых даследаваннях, інавацыйных праектах, што маюць прыярытэтнае значэнне для рэалізацыі дзяржаўных праграм і важнейшых напрамкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь. Сярод кіраўнікоў і спецыялістаў арганізацый атрымалі гранты восем прадстаўнікоў НАН Беларусі.

25.01.2017

Віншаванне Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі У.Р. Гусакова з Днём беларускай навукі

Паважаныя калегі! Дарагія сябры!
Ад імя Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі сардэчна віншую навуковую грамадскасць нашай краіны, усіх, для каго навука з’яўляецца справай жыцця, з прафесійным святам - Днём беларускай навукі!
2017 год аб’яўлены Кіраўніком дзяржавы ў нашай краіне Годам навукі. Гэтае рашэнне - не толькі прызнанне дасягненняў вучоных краіны, але і вялікая адказнасць. Мы павінны зрабіць усё, каб апраўдаць высокі давер.

25.01.2017

У Нацыянальным прэс-цэнтры Рэспублікі Беларусь адбылася прэс-канферэнцыя, прысвечаная Дню беларускай навукі

25 студзеня 2017 года ў Нацыянальным прэс-цэнтры Рэспублікі Беларусь адбылася прэс-канферэнцыя, прысвечаная Дню беларускай навукі. У ёй прынялі ўдзел: Гусакоў Уладзімір Рыгоравіч, Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі, Шумілін Аляксандр Генадзьевіч, Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхніцы Рэспублікі Беларусь, Богуш Вадзім Анатольевіч, Першы намеснік міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь і Гапоненка Сяргей Васільевіч, дырэктар выканаўчай дырэкцыі Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў Нацыянальнай акадэміі навук.

24.01.2017

Інстытут падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі наведаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла

19 студзеня 2017 года па запрашэнні рэктара інстытута прафесара І.І.Ганчаронка Інстытут падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі наведаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла ў Рэспубліцы Беларусь сп. Хасэ Хаакін Багіана Перычы.
Мэта візіту - абмеркаванне пытанняў навучання венесуэльскіх даследчыкаў у Інстытуце падрыхтоўкі навуковых кадраў і навуковых арганізацыях НАН, развіццё супрацоўніцтва з універсітэтамі і навукова-адукацыйнымі цэнтрамі Венесуэлы.

23.01.2017

Аб’яўлены адкрыты конкурс навукова-даследчых, доследна-канструктарскіх і доследна-тэхналагічных работ, якія фінансуюцца за кошт сродкаў рэспубліканскага цэнтралізаванага інавацыйнага фонду

У мэтах выканання пункта 12 Палажэння аб парадку фарміравання і выкарыстання сродкаў інавацыйных фондаў, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 жніўня 2012 г. № 357 “Аб парадку фарміравання і выкарыстання сродкаў інавацыйных фондаў” (у рэдакцыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28.11. 2016 г. №431), Нацыянальная акадэмія навук Беларусі аб’яўляе адкрыты конкурс навукова-даследчых, доследна-канструктарскіх і доследна-тэхналагічных работ, якія фінансуюцца за кошт сродкаў рэспубліканскага цэнтралізаванага інавацыйнага фонду ў 2017 і 2018 гадах, для выканання па-за рамкамі дзяржаўных праграм.

21.01.2017

У прэс-цэнтры БЕЛТА адбылася прэс-канферэнцыя на тэму: “Развіццё касмічных тэхналогій у Беларусі”

20.01.2017 года ў прэс-цэнтры БЕЛТА адбылася прэс-канферэнцыя на тэму: “Развіццё касмічных тэхналогій у Беларусі”. Аб дасягненнях і перспектывах развіцця касмічных тэхналогій у Беларусі расказаў журналістам дырэктар навукова-інжынернага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Геаінфармацыйныя сістэмы” Нацыянальнай акадэміі навук Сяргей Залатой.

18.01.2017

24 студзеня 2017 года адбудзецца Міжнародная навуковая канферэнцыя “Праблемы эксперыментальнай батанікі: XI-ыя Купрэвічскія чытанні”

24 студзеня 2017 года ў ДНУ “Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В.Ф.Купрэвіча НАН Беларусі” адбудзецца Міжнародная навуковая канферэнцыя “Праблемы эксперыментальнай батанікі: XI-ыя Купрэвічскія чытанні”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння акадэміка В.Ф. Купрэвіча і Году навукі.

18.01.2017

Біржа ідэй праекта ЕС ERA-NET Cofund MarTERA па водных і марскіх тэхналогіях шукае для прадастаўлення фінансавання ўдзельнікаў з Беларусі

У праграме ЕС “Гарызонт 2020” быў падтрыманы для фінансавання праект ERA-NET Cofund “Maritime and Marine Technologies for a New ERA” (2016 - 2021, www.martera.eu), які ўключае 18 міністэрстваў і арганізацый з 17 краін, у тым ліку Нацыянальную акадэмію навук Беларусі.
Праекты тыпу ERA-NET Cofund накіраваны на каардынацыю навуковых даследаванняў, перш за ўсё, краін Еўрапейскага Саюза з мэтай атрымання максімальна эфектыўных “прарыўных” інавацыйных распрацовак з мінімальнымі выдаткамі, прыцягваючы да іх найбольш падрыхтаваныя і канкурэнтаздольныя калектывы з розных краін.

18.01.2017

Зацверджаны лагатып Года навукі

На пасяджэнні 12 студзеня 2017 года Прэзідыум НАН Беларусі зацвердзіў лагатып Года навукі. Прынята рашэнне выкарыстаць лагатып з двума магчымымі надпісамі: адзін утрымлівае лозунг “Год навукі – эканоміцы”, другі ўключае надпіс – “Год навукі, 2017”.

17.01.2017

У НАН Беларусі разгледзяць беларускую граматыку

19-20 студзеня 2017 года ў 10:00 у Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі (Мінск, вул. Сурганава, 1, корпус 2, аўд. 302) адбудзецца Міжнародная навуковая канферэнцыя “Беларуская граматыка: ад Браніслава Тарашкевіча ды сучаснасці”. Запрашаюцца ўсе жадаючыя.

17.01.2017

19 студзеня 2017 года адбудзецца адкрыццё мемарыяльнай дошкі акадэміка НАН Беларусі Сяргея Васільевіча Конева

У рамках правядзення ў 2017 г. Года навукі 19 студзеня 2017 года ў 15:00 у ДНУ “Інстытут біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН Беларусі” адбудзецца ўрачыстае адкрыццё мемарыяльнай дошкі ў гонар акадэміка НАН Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі Сяргея Васільевіча Конева.
Адкрыццё дошкі адбудзецца па адрасе: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 27.

16.01.2017

Супрацоўніцтва з ЦЕРНам - на новы ўзровень

Адбылася сустрэча намесніка Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Кіліна С.Я. з афіцыйнымі прадстаўнікамі сектара міжнародных адносін Еўрапейскай арганізацыі па ядзерных даследаваннях (ЦЕРН) К. Шэферам і Т. Куртыкай, на якой былі абмеркаваны падрыхтаваны праект новага Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і ЦЕРНам па пытаннях навуковага і навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва ў галіне фізікі высокіх энергій. Пагадненне мае на мэце абнавіць існуючую сістэму ўзаемадзеяння паміж беларускімі вучонымі і ЦЕРНам з улікам ролі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў арганізацыі даследаванняў у гэтай галіне навукі, якая хутка развіваецца.

16.01.2017

Арганізацыі НАН Беларусі запрашаюць на Дні адчыненых дзвярэй

У адпаведнасці з Планам мерапрыемстваў, прысвечаных Дню беларускай навукі, а таксама аб’яўленнем 2017 года Годам навукі, арганізацыі НАН Беларусі запрашаюць на Дні адчыненых дзвярэй. Выкладчыкі, студэнты, навучэнцы і ўсе зацікаўленыя ў ходзе экскурсій змогуць азнаёміцца з дасягненнямі вучоных НАН Беларусі.
З графікам правядзення экскурсій можна азнаёміцца тут.

16.01.2017

Падпісана Пагадненне аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве паміж НАН Беларусі і Егіпецкай акадэміяй навуковых даследаванняў і тэхналогій

16 студзеня 2017 года ў ходзе візіту Прэзідэнта Рэспублікі Беларусі А.Р. Лукашэнкі ў Егіпет падпісана Пагадненне аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве паміж НАН Беларусі і Егіпецкай акадэміяй навуковых даследаванняў і тэхналогій (ASRT). Дакумент падпісалі Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў і д-р Махмуд Махамід Сакр, Прэзідэнт Егіпецкай акадэміі навуковых даследаванняў і тэхналогій. Пагадненне прадугледжвае актывізацыю супрацоўніцтва паміж навуковымі ўстановамі для вырашэння навуковых пытанняў, якія ўяўляюць узаемную цікавасць.

13.01.2017

Адбыўся Агульны сход Савета маладых вучоных НАН Беларусі

12 студзеня 2017 года адбыўся Агульны сход Савета маладых вучоных НАН Беларусі. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Саветаў маладых вучоных Аддзяленняў акадэміі (Адзін дэлегат – ад 25 маладых даследчыкаў), акадэмікі-сакратары, кіраўніцтва Акадэміі наук. Напярэдадні ва ўсіх аддзяленнях прайшлі справаздачныя сходы Саветаў маладых вучоных. З прывітальным словам да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуўся Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў. Аб выніках дзейнасці Савета маладых вучоных за 2016 год далажыў старшыня Савета маладых вучоных НАН Беларусі Андрэй Іванец. З дакладамі выступілі старшыні Саветаў маладых вучоных аддзяленняў. Былі заслуханы навуковыя даклады лаўрэатаў Прэміі нацыянальнай акадэміі Навук і Фонду падтрымкі адукацыі і навукі (Алфёраўскага фонду) для маладых вучоных у 2016 годзе.


Новости 1 - 20 из 29
Начало | Пред. | 1 2 | След. | Конец