Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Навіны

31.10.2017

НАН Беларусі аб’яўляе конкурс па выбары выканаўцаў мерапрыемстваў

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі аб’яўляе аб правядзенні конкурсу па выбары выканаўцаў мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы “Навукаёмістыя тэхналогіі і тэхніка” на 2016-2020 гады, зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 21 красавiка 2016 г. № 327 падпраграмы 1 “Інавацыйныя біятэхналогіі – 2020”.

31.10.2017

НАН Беларусі праводзіць “Тыдзень адытыўнай вытворчасці”

НАН Беларусі 30.10–3.11.2017 у рамках Года навукі праводзіць “Тыдзень адытыўнай вытворчасці”. Вучоныя і спецыялісты НАН Беларусі, іншых міністэрстваў і ведамстваў разгледзяць сучасны стан і тэндэнцыі развіцця адытыўных тэхналогій (3D тэхналогій) у Рэспубліцы Беларусь. Сярод мерапрыемстваў Тыдня - сумеснае пасяджэнне Праблемнага савета па машынабудаванні і прыборабудаванні і Праблемнага савета па матэрыялазнаўстве Аддзялення фізіка-тэхнічных навук НАН Беларусі з удзелам прадстаўнікоў Міністэрства адукацыі і іншых органаў дзяржаўнага кіравання на тэму “Тэхналагічныя комплексы адытыўнай вытворчасці вырабаў з кампазіцыйных матэрыялаў”.

25.10.2017

26 кастрычніка 2017 года ў НАН Беларусі пачне працу Міжнародны навуковы кангрэс “Навука - эканоміцы ведаў”

Інстытут эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі сумесна з Цэнтрам сістэмнага аналізу і стратэгічных даследаванняў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 26-27 кастрычніка 2017 года арганізуюць правядзенне Міжнароднага навуковага кангрэса “Навука - эканоміцы ведаў”, прысвечанага Году навукі ў Рэспубліцы Беларусь.
Мэта правядзення кангрэса - абмен экспертнымі меркаваннямі і абмеркаванне актуальных пытанняў прымянення навуковых распрацовак і інавацыйных тэхналогій у інтарэсах дынамічнага развіцця рэальнага сектара, сумесны пошук перспектыўных напрамкаў мадэрнізацыі нацыянальнай эканомікі і рэалізацыі знешнеэканамічнай стратэгіі Беларусі.

25.10.2017

26 кастрычніка адбудзецца прэзентацыя “Гістарычнага слоўніка беларускай мовы” ў 37-мі выпусках

26 кастрычніка ў 10.30 у малой канферэнц-зале Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (п. 216) адбудзецца прэзентацыя “Гістарычнага слоўніка беларускай мовы” ў 37-мі выпусках (1982–2017), які створаны ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

25.10.2017

З 30 кастрычніка па 2 лістапада 2017 года Савет маладых вучоных НАН Беларусі праводзіць XIV Міжнародную навуковую канферэнцыю маладых вучоных “Моладзь у навуцы - 2.0'17”

З 30 кастрычніка па 2 лістапада 2017 года Савет маладых вучоных НАН Беларусі праводзіць XIV Міжнародную навуковую канферэнцыю маладых вучоных “Моладзь у навуцы - 2.0'17”. Фармат правядзення канферэнцыі, якая шырока вядома і добра сябе зарэкамендавала, быў мадэрнізаваны з мэтай узмацнення кааператыўнага эфекту развіцця гарызантальных сувязей маладых вучоных РБ і іншых краін.
Канферэнцыя будзе адным з найбуйнейшых маладзёжных навуковых мерапрыемстваў, якое рэалізуецца ў нашай краіне ў Год навукі.

24.10.2017

Член-карэспандэнт НАН Беларусі Аляксандр Бялецкі ўзнагароджаны Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусі ад 13 кастрычніка 2017 г. № 771 член-карэспандэнт НАН Беларусі Аляксандр Валянцінавіч Бялецкі ўзнагароджаны Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. Ганаровая грамата прысуджана “за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад ва ўкараненне новых эфектыўных метадаў дыягностыкі і лячэння”. Пастанова падпісана Прэм’ер-міністрам Рэспублікі Беларусь А. Кабяковым.

24.10.2017

У НАН Беларусі адбылося ўрачыстае адкрыццё Сёмага Беларускага касмічнага кангрэса

24 кастрычніка 2017 года ў НАН Беларусі адбылося ўрачыстае адкрыццё Сёмага Беларускага касмічнага кангрэса. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі НАН Беларусі і Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі НАН Беларусі.
На форуме 24-26 кастрычніка 2017 года плануецца заслухаць больш за 120 дакладаў вучоных і спецыялістаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Казахстана і шэрагу іншых краін.

24.10.2017

Круглы стол, прысвечаны праблеме мужчынскага здароўя, адбудзецца 25 кастрычніка ў Інстытуце фізіялогіі НАН Беларусі

25 кастрычніка 2017 г. у 15.00 у канферэнц-зале ДНУ “Інстытут фізіялогіі НАН Беларусі” (г. Мінск, вул. Акадэмічная, 28) адбудзецца круглы стол “Мужчынскае здароўе. Стан праблемы, шляхі вырашэння”. У яго рабоце прымуць удзел вядучыя вучоныя і спецыялісты Інстытута фізіялогіі НАН Беларусі, Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі Рэспублікі Беларусь, прадстаўнікі вышэйшых навучальных устаноў і арганізацый сістэмы аховы здароўя краіны.

20.10.2017

Першы беларускі філасофскі кангрэс завяршыў сваю работу

18-20 кастрычніка 2017 года ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі праходзіла работа Першага беларускага філасофскага кангрэса “Нацыянальная філасофія ў глабальным свеце”. Форум, прымеркаваны да Года навукі, стаў самым маштабным мерапрыемствам у галіне філасофскіх навук і сумежных дысцыплін сацыяльна-гуманітарных ведаў у гісторыі незалежнай Беларусі. Удзел у ім з пленарнымі і секцыйнымі дакладамі, стэндавымі выступленнямі прынялі звыш 680 дэлегатаў з 25 краін свету, уключаючы ўсе дзяржавы ЕАЭС, краіны Еўропы, Азіі і Амерыкі.

18.10.2017

19 кастрычніка 2017 года пачне працу Міжнародны навуковы форум “Традыцыйны беларускі касцюм у еўрапейскай культурнай прасторы”

19 кастрычніка 2017 года ў 10.00 на базе Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі (вул. Сурганава, 1, корп.2, другі паверх) адбудзецца ўрачыстае адкрыццё Міжнароднага навуковага форуму "Традыцыйны беларускі касцюм у еўрапейскай культурнай прасторы”. У ходзе форуму з удзелам вядучых вучоных Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Літвы і Эстоніі будуць разгледжаны новыя мадэлі сацыяльнага функцыянавання традыцыйнага касцюма, выкарыстання і развіцця каштоўнай народнай спадчыны ў сучасных умовах. Вынікі форуму дапамогуць вылучыць першачарговыя і перспектыўныя задачы далейшага сацыяльна-культурнага развіцця Рэспублікі Беларусь у кантэксце агульнаеўрапейскіх культурных працэсаў.

17.10.2017

Інстытут сацыялогіі НАН Беларусі арганізуе навукова-практычны семінар у рамках Тыдняў устойлівага развіцця 2017

18 кастрычніка 2017 года ў рамках мерапрыемстваў Тыдняў устойлівага развіцця - 2017 аддзел сацыялогіі культуры Інстытута сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (Мінск, вул. Сурганава 1, корп. 2) арганізуе навукова-практычны семінар з удзелам экспертаў “Устойлівыя гарады і населеныя пункты і дабрабыт грамадзян як важны складнік мэт ўстойлівага развіцця”.

16.10.2017

НАН Беларусі аб’яўляе конкурсы па выбары выканаўцаў мерапрыемстваў

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі аб’яўляе аб правядзенні конкурсаў па выбары выканаўцаў мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы “Навукаёмістыя тэхналогіі і тэхніка” на 2016-2020 гады, зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 21 красавiка 2016 г. № 327 падпраграмы 1 “Інавацыйныя біятэхналогіі – 2020”.

16.10.2017

Вучоныя Інстытута прыкладной фізікі НАН Беларусі распрацавалі прыбор, які не мае аналагаў у свеце

Вучоныя Інстытута прыкладной фізікі НАН Беларусі ў 2017 годзе распрацавалі праграмна-апаратны комплекс ІСУМ-1. Ён прызначаны для вымярэння модуля пругкасці і цвёрдасці сучасных кампазіцыйных графітавых і вугляродных матэрыялаў і неразбуральнага кантролю вырабаў з іх. ІСУМ-1 не мае аналагаў у свеце і распрацаваны для выкарыстання ў авіякасмічнай прамысловасці (для кантролю вузлоў турбанасосных агрэгатаў вадкасных ракетных рухавікоў, соплавых насадкак), а таксама ў іншых галінах, у якіх ужываюцца вырабы з графітавых і вугляродных матэрыялаў. Прыбор укаранёны на прадпрыемстве “НТЦ Эталон” (РФ), які ўваходзіць у склад карпарацыі “Раскосмас”.

13.10.2017

Пры падтрымцы Інстытута энергетыкі НАН Беларусі адкрылася самая вялікая ў Беларусі сонечная электрастанцыя

Самая вялікая ў Беларусі фотаэлектрычная станцыя (сонечная электрастанцыя) магутнасцю 55 МВт адкрылася непадалёку ад Рэчыцы. Работы выконваліся пры навуковай падтрымцы Інстытута энергетыкі НАН Беларусі.
Як адзначыў дырэктар інстытута Антон Брынь, акадэмічныя спецыялісты правялі электраабследаванне, распрацавалі ўзбуйненае тэхніка-эканамічнае абгрунтаванне ўкаранення (першапачаткова планавалася будаўніцтва станцыі меншай магутнасці).
Станцыя пабудавана па заказе аб’яднання “Беларуснафта” ў Рэчыцкім раёне на агульнай плошчы 115 га. Тут устаноўлена амаль 218 тыс. сонечных панэляў. Пастаўшчыком абсталявання выступіла славенская кампанія, якая вырабляе фотаэлектрычныя модулі прэміум-класа, а таксама мантажныя сістэмы.

12.10.2017

Вучоныя НАН Беларусі прынялі ўдзел у прэс-канферэнцыі на тэму «Навуковае суправаджэнне фармацэўтычнай і мікрабіялагічнай прамысловасці»

11 кастрычніка 2017 года ў Нацыянальным прэс-цэнтры Рэспублікі Беларусь адбылася прэс-канферэнцыя на тэму “Навуковае суправаджэнне фармацэўтычнай і мікрабіялагічнай прамысловасці”. У мерапрыемстве, прысвечаным Дню работнікаў фармацэўтычнай прамысловасці, прынялі ўдзел: Більдзюкевіч Аляксандр Віктаравіч – дырэктар ДНУ “Інстытут фізіка-арганічнай хіміі НАН Беларусі”, акадэмік НАН Беларусі; Каламіец Эмілія Іванаўна – дырэктар ДНВА “Хімічны сінтэз і біятэхналогіі”, дырэктар ДНУ “Інстытут мікрабіялогіі НАН Беларусі”, член-карэспандэнт НАН Беларусі; Калінічэнка Алена Мікалаеўна – намеснік дырэктара па навуковай і інавацыйнай рабоце ДНУ “Інстытут біяарганічнай хіміі НАН Беларусі”, член-карэспандэнт НАН Беларусі і Казючыц Вольга Аляксандраўна – намеснік дырэктара па навуковай рабоце дзяржаўнага прадпрыемства “Акадэмфарм”.

12.10.2017

Адбылася прэс-канферэнцыя, прысвечаная правядзенню Першага беларускага філасофскага кангрэса

У ДУ “Нацыянальны прэс-цэнтр Рэспублікі Беларусь” прайшла прэс-канферэнцыя, прысвечаная падрыхтоўцы і правядзенню Першага беларускага філасофскага кангрэса “Нацыянальная фііласофія ў глабальным свеце”, які пройдзе 18–20 кастрычніка 2017 года ў Мінску. У прэс-канферэнцыі прынялі ўдзел дырэктар ДНУ “Інстытут філасофіі НАН Беларусі” Анатоль Лазарэвіч, дэкан факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ Вадзім Гігін, загадчык кафедры філасофскіх навук і ідэалагічнай работы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Віктар Чуяшоў і загадчык кафедры філасофіі і метадалогіі навукі Анатоль Зелянкоў.

12.10.2017

Падпісаны Мемарандум аб супрацоўніцтве паміж Інстытутам біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН Беларусі і кампаніяй «UNERA Luxembourg S.A.»

5 кастрычніка падпісаны Мемарандум аб супрацоўніцтве паміж Інстытутам біяфізікі і клетачнай інженерыі НАН Беларусі і кампаніяй «UNERA Luxembourg S.A.» (Люксембург), якая мае даччыную фірму ў Рэспубліцы Беларусь ТАА «УнераГруп» (Гродна). Інстытут біяфізікі і клетачнай інжынерыі зараз распрацоўвае тэхналогію атрымання біямасы спіруліны і наладжвае яе вытворчасць са штаму Spirulina platensis IBCE S-2 з уласнай альгалагічнай калекцыі.

11.10.2017

Інстытут падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі запрашае на курсы кітайскай мовы

У ДУА “Інстытут падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі” пачынаецца новы адукацыйны праект для супрацоўнікаў арганізацый НАН Беларусі – курсы размоўнай кітайскай мовы (базавы ўзровень HSK1).
Вучэбная праграма курсаў разлічана на 140 акадэмічных гадзін і прадугледжвае комплекснае навучанне мове: фарміраванне навыкаў вуснага маўлення і іерагліфічнага пісьма, успрыняцця кітайскай мовы на слых, чытання па транскрыпцыі і іерогліфах. Заняткі ў групе вядзе выкладчык-носьбіт мовы. Па заканчэнні курсаў выдаецца дакумент дзяржаўнага ўзору. Пачатак заняткаў 23 кастрычніка 2017 года.

10.10.2017

Праблемы і перспектывы тэрыялагічных даследаванняў абмяркоўваюць на канферэнцыі ў НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах

9-11 кастрычніка на базе Дзяржаўнага навукова-вытворчага аб’яднання «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук па біярэсурсах» (г. Мінск, вул. Акадэмічная, 27) у рамках Года навукі праходзіць Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Сучасныя аспекты тэрыялагічных даследаванняў: праблемы і перспектывы”, прысвечаная памяці Пятра Рыгоравіча Козла (1934-2013). Навуковыя напрамкі канферэнцыі: сучасныя экалагічныя і эвалюцыйныя праблемы ў тэрыялогіі; папуляцыйная біялогія дзікіх жывёл; развядзенне дікіх жывёл ва ўмовах вальернага і напаўвальернага ўтрымання і інш.

09.10.2017

У Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі адбыўся расійска-беларускі семінар па прыкладных інфармацыйных сістэмах і штучным інтэлекце

2 кастрычніка 2017 г. у Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі адбыўся расійска-беларускі навукова-практычны семінар па тэматыцы прыкладных інфармацыйных сістэм і штучнага інтэлекту.


Новости 1 - 20 из 26
Начало | Пред. | 1 2 | След. | Конец