Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Навіны

30.11.2017

1 снежня адбудзецца адкрыццё мемарыяльнай дошкі Шлыку А.А.

У рамках правядзення ў 2017 г. Года навукі 1 снежня 2017 года ў 11:00 у ДНУ “Інстытут біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН Беларусі” адбудзецца ўрачыстае адкрыццё мемарыяльнай дошкі выдатнаму вучонаму ў галіне біягенезу і структуры фотасінтэтычнага апарата, заснавальніку і першаму дырэктару Інстытута біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН Беларусі (да 2004 г. Інстытут фотабіялогіі АН БССР), члену-карэспандэнту АН СССР, д.б.н., прафесару Шлыку Аляксандру Аркадзьевічу.
Адкрыццё дошкі адбудзецца ў фае біялагічнага корпуса па адрасе: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 27.

30.11.2017

Адбылося падпісанне дагавора аб навуковым супрацоўніцтве паміж НАН Беларусі і Нацыянальнай акадэміяй навук Рэспублікі Казахстан

У прысутнасці кіраўнікоў Беларусі і Казахстана адбылося падпісанне дагавора аб навуковым супрацоўніцтве паміж Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі і Нацыянальнай акадэміяй навук Рэспублікі Казахстан.
Згодна з дакументам бакі дамовіліся ўзмацніць навукова-тэхнічныя патэнцыялы, садзейнічаць навуковаму супрацоўніцтву і практычнай рэалізацыі сумесных навуковых распрацовак у галінах, якія ўяўляюць узаемную цікавасць. Плануецца рэалізацыя новых навуковых і навукова-тэхнічных праектаў, сумесная арганізацыя або ўзаемны ўдзел у навуковых мерапрыемствах абедзвюх краін па шырокім спектры навуковых напрамкаў.

30.11.2017

Конкурсная камісія НАН Беларусі аб’явіла выканаўцаў мерапрыемстваў дзяржаўнай праграмы

У адпаведнасці з пратаколам № 6 ад 30.11.2017 пасяджэння конкурснай камісіі НАН Беларусі па выбары выканаўцаў мерапрыемстваў падпраграмы 1 “Інавацыйныя біятэхналогіі – 2020” Дзяржаўнай праграмы “Навукаёмістыя тэхналогіі і тэхніка” на 2016 - 2020 гады вызначаны наступны выканаўца заяўленага мерапрыемства:
- падпраграма 1 “Інавацыйныя біятэхналогіі – 2020”, мерапрыемства 45 “Распрацаваць і ўкараніць тэхналогію вытворчасці ін’екцыйных прэпаратаў для лячэння ўнутрыклеткавых інфекцый буйной і дробнай рагатай жывёлы” - прызначыць выканаўцам Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.

29.11.2017

У НАН Беларусі адбудзецца прэзентацыя 3D тэлебачання без акуляраў

Упершыню ў Беларусі 30 лістапада 2017 года ў 10.00 у НАН Беларусі (пр. Незалежнасці, 66, аўд. 216) адбудзецца прэзентацыя новай унікальнай інавацыйнай тэхналогіі 3D VISION (3D тэлебачання) без акуляраў.
НАН Беларусі ў Год навукі працягвае традыцыю арганізацыі лекцый вядучых вучоных замежных навуковых цэнтраў па актуальных праблемах навукі, а таксама знаёмства вучоных краіны з найноўшымі дасягненнямі сусветнай навуковай супольнасці. У мерапрыемстве прымуць удзел не толькі прадстаўнікі навуковых арганізацый НАН Беларусі, але і многіх міністэрстваў і ведамстваў краіны.

29.11.2017

30 лістапада пачне работу Міжнародная навуковая канферэнцыя “Францыск Скарына і яго час. 500-годдзе беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання”

Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Міждзяржаўны фонд гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў-удзельнікаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў арганізуюць Міжнародную навуковую канферэнцыю “Францыск Скарына і яго час. 500-годдзе беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання”, якая адбудзецца 30 лістапада – 1 снежня 2017 года па адрасе: г.Мінск, праспект Незалежнасці, 11 (канферэнц-зала гасцініцы “Мінск”); вул. Сурганава, д. 1, корп. 2.

28.11.2017

Дырэктар Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі прыняў удзел у Міжнародным сімпозіуме “мазгавых цэнтраў” у Пекіне

16 лістапада 2017 г. у Пекіне адбыўся Міжнародны сімпозіум “мазгавых цэнтраў” свету на тэму “XIX з’езд КПК: развіццё Кітая і агульнасусветнае значэнне”. Мерапрыемства было арганізавана Акадэміяй грамадскіх навук Кітая і Кітайскім міжнародным цэнтрам эканамічнага абмену. Гэта першы пасля XIX з’езда КПК буйны міжнародны форум экспертнай супольнасці, накіраваны на абмеркаванне вынікаў з’езда, удасканаленне работы па інтэграцыі дзейнасці розных дзяржаў на карысць міру і працвітання. У працы сімпозіума прынялі ўдзел вядомыя ва ўсім свеце вучоныя з больш за 30 дзяржаў. Арганізатары сімпозіума лічаць, што Інстытут сацыялогіі НАН Беларусі таксама з’яўляецца адным з вядучых “мазгавых цэнтраў” свету. Таму на сусветны форум быў запрошаны і яго дырэктар, прафесар Ігар Катляроў.

28.11.2017

Адбылося пасяджэнне арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні II З’езда вучоных Рэспублікі Беларусь

28 лістапада 2017 года ў НАН Беларусі пад старшынствам Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі - намесніка старшыні арганізацыйнага камітэта акадэміка Уладзіміра Гусакова адбылося пасяджэнне арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні II З’езда вучоных Рэспублікі Беларусь.
На арганізацыйным камітэце падрабязна абмеркаваны пытанні гатоўнасці ўсіх службаў да правядзення II З’езда вучоных Рэспублікі Беларусь, рэалізацыя і матэрыяльна-тэхнічнае суправаджэнне мерапрыемстваў па правядзенні з’езда, удзел у ім прадстаўнікоў замежных навуковых арганізацый.

27.11.2017

Паглыбленне інтэграцыі і кааперацыі ў АПК у ЕАЭС абмяркуюць на круглым стале ў Інстытуце эканомікі НАН Беларусі

1 снежня 2017 года ў Інстытуце эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбудзецца круглы стол “Стратэгічныя напрамкі развіцця і паглыблення інтэграцыі і кааперацыі ў аграпрамысловым комплексе дзяржаў-членаў Еўразійскага эканамічнага саюза”.
Арганізатарамі круглага стала выступаюць Інстытут эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Дэпартамент аграпрамысловай палітыкі Еўразійскай эканамічнай камісіі.

24.11.2017

Акадэмік-сакратар аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў прыняў удзел у адкрыцці Трэціх Беларускіх Калядных чытанняў

24 лістапада 2017 года ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце прайшло ўрачыстае адкрыццё і пленарнае пасяджэнне Трэціх Беларускіх Калядных чытанняў, якія былі прысвечаны тэме “Маральныя каштоўнасці і будучыня чалавецтва”. У адкрыцці чытанняў прыняў удзел акадэмік-сакратар аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Аляксандр Каваленя, які зачытаў ад імя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прывітальнае слова Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Уладзіміра Гусакова. У прывітальным слове Уладзімір Гусакоў падкрэсліў, што гэты форум ўжо “стаў добрай традыцыяй і выражэннем шчырага імкнення да ўдасканалення духоўна-культурнага развіцця беларускага грамадства. У нашым супрацоўніцтве закладзены глыбінны сэнс спазнання свету, мікракосмасу чалавека і нацыянальнай ідэнтычнасці”.

24.11.2017

У Інстытуце падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі адбудзецца круглы стол “Навука і рэлігія”

У рамках мерапрыемстваў, прысвечаных Году навукі, у Інстытуце падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі 27 лістапада 2017 года адбудзецца круглы стол пад кіраўніцтвам рэктара Інстытута І.І. Ганчаронка на тэму “Навука і рэлігія”. Мадэратарамі выступаюць: А.І. Осіпаў - прафесар кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін ІПНК, доктар філасофскіх навук, прафесар і старшыня Міжнароднага грамадскага аб’яднання “Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых Мяфодзія і Кірыла” святар Святаслаў Рагальскі, кандыдат багаслоўя, дацэнт.

24.11.2017

Міжнародны сімпозіум па геноміцы завяршыў работу 23 лістапада 2017 года

Міжнародны сімпозіум па геноміцы, прымеркаваны да Года навукі, арганізаваны Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі, Інстытутам генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі, Грамадскім аб’яднаннем “Беларускае таварыства генетыкаў і селекцыянераў”, адбыўся ў горадзе Мінску 21-23 лістапада 2017 года.
Асноўнай мэтай мерапрыемства стала ацэнка дасягнутых вынікаў і сучаснага стану даследаванняў у галіне эвалюцыйнай, структурнай і функцыянальнай геномікі; абмеркаванне стратэгій, прыярытэтаў і перспектыў яе далейшага развіцця; пашырэнне міжнароднага супрацоўніцтва.

23.11.2017

НАН Беларусі прадаўжае вылучэнне работ на конкурс, прысвечаны Году навукі, па намінацыі “Лепшая публікацыя аб навуцы”

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі інфармуе аб прадаўжэнні да 28 лістапада 2017 г. тэрмінаў вылучэння работ на рэспубліканскі конкурс, прысвечаны Году навукі, па намінацыі “Лепшая публікацыя аб навуцы”. Прэмія Года навукі ў намінацыі “Лепшая публікацыя аб навуцы” прысуджаецца за асвятленне работнікамі навуковых арганізацый і ўстаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь у сродках масавай інфармацыі дасягненняў вучоных Рэспублікі Беларусь.

21.11.2017

Адбылася прэс-канферэнцыя на тэму “Апошнія дасягненні вучоных-сацыёлагаў”

21 лістапада 2017 г. у 11.00 у Прэс-цэнтры Дома прэсы адбылася прэс-канферэнцыя на тэму: “Апошнія дасягненні вучоных-сацыёлагаў (па выніках Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Сацыяльнае веданне і праблемы сучаснага развіцця беларускага грамадства ва ўмовах глабалізацыі”).

21.11.2017

Працягваецца падпіска на перыядычныя выданні, заснавальнікам якіх з'яўляецца Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

Працягваецца падпіска на перыядычныя выданні, заснавальнікам якіх з’яўляецца Нацыянальная акадэмія навук Беларусі (выдавец - РУП “Выдавецкі дом “Беларуская навука”): Весці НАН Беларусі, Даклады НАН Беларусі, газета “Навука”, часопіс “Навука і інавацыі”, “Аграрная эканоміка”, “Веснік БРФФД”, “Прыродныя рэсурсы”.
Падпіску можна аформіць у любым аддзяленні РУП “Белпошта”, “Белсаюздрук”, запрасіць паштальёна на дом, або праз інтэрнэт на сайце www.belpost.by
З інфармацыяй аб падпісной цане можна азнаёміцца тут.

21.11.2017

23 лістапада 2017 года пачне работу канферэнцыя “Сучасныя праблемы лексікаграфіі “Lex 2017”

23 лістапада 2017 г. у 10.00 у Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі (г. Мінск, вул. Сурганава 1/2) адбудзецца адкрыццё XIII Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Сучасныя праблемы лексікаграфіі “Lex 2017, прысвечанай Другому з’езду вучоных Рэспублікі Беларусь. Форум арганізаваны Цэнтрам даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, Гродзенскім універсітэтам імя Янкі Купалы, Інстытутам славістыкі Альпен-Адрыя (Аўстрыя), Інстытутам лінгвістычных даследаванняў Расійскай акадэміі навук, Інстытутам русістыкі Варшаўскага ўніверсітэта, Харкаўскім лексікаграфічным таварыствам і інш. У рабоце канферэнцыі 23-24 лістапада 2017 г. прымуць удзел больш за 100 вучоных з розных краін, у тым ліку з Аўстрыі, Грузіі, Расіі, Украіны і інш. Пра актуальнасць канферэнцыі і яе інтэрдысцыплінарны характар гаворыць таксама ўдзел у ёй, акрамя лінгвістаў, спецыялістаў у галіне інфармацыйных тэхналогій.

21.11.2017

21 лістапада 2017 года адбудзецца адкрыццё VI Кангрэса фізікаў Беларусі

21 лістапада 2017 года ў 9.30 у Інстытуце фізікі імя Б.І.Сцяпанава НАН Беларусі (г. Мінск, пр. Незалежнасці, 68, вялікая канферэнц-зала, 3-ці паверх) адбудзецца адкрыццё VI Кангрэса фізікаў Беларусі, прысвечанага Году навукі і Другому з’езду вучоных Рэспублікі Беларусь.

20.11.2017

НАН Беларусі выносіць на грамадскае абмеркаванне праект Стратэгіі “НАВУКА І ТЭХНАЛОГІІ: 2018-2040

Стратэгія “НАВУКА І ТЭХНАЛОГІІ: 2018-2040” - адзін з ключавых дакументаў, які будзе вынесены на II З’езд вучоных Рэспублікі Беларусь.
У Стратэгіі вызначаны прыярытэты доўгатэрміновага развіцця навукі і тэхналогій, а таксама комплекс інструментаў удасканалення навукова-тэхнічнай сферы, якія забяспечаць новую якасць эканамічнага росту Рэспублікі Беларусь і выхад у перспектыве на сусветны ўзровень канкурэнтаздольнасці па шэрагу напрамкаў.
Стратэгія распрацавана вучонымі НАН Беларусі з улікам заўваг і прапаноў, што паступілі ад органаў дзяржкіравання, рабочых груп і асобных вучоных.
Азнаёміцца з тэкстам Стратэгіі можна, перайшоўшы па спасылцы.

16.11.2017

У НАН Беларусі адбыліся выбары новых правадзейных членаў (акадэмікаў) і членаў-карэспандэнтаў

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі падвяла вынікі выбараў новых правадзейных членаў (акадэмікаў) і членаў-карэспандэнтаў. Выбары адбыліся ў час сесіі Агульнага сходу НАН Беларусі 16 лістапада 2017 года. На 13 вакансій акадэмікаў і 31 вакансію членаў-карэспандэнтаў прэтэндавалі 29 і 104 кандыдаты адпаведна.
Самы вялікі конкурс адзначаны сярод кандыдатаў на званне акадэміка па спецыяльнасці "Матэрыялазнаўства" (дзевяць чалавек на месца). Сярод кандыдатаў на званне члена-карэспандэнта найбольш прэтэндэнтаў было па спецыяльнасці "Машынабудаванне" (дзесяць чалавек на месца).

16.11.2017

У НАН Беларусі адбыліся выбары замежных членаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

16 лістапада 2017 года падчас сесіі Агульнага сходу НАН Беларусі адбыліся выбары замежных членаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У выніку адкрытага галасавання абрана 6 замежных і 2 ганаровых члены НАН Беларусі.

15.11.2017

Пачала работу Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Гісторыя беларускай літаратуры: стан і перспектывы даследавання”

15-16 лістапада 2017 года Дзяржаўная навуковая ўстанова “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі” праводзіць Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю “Гісторыя беларускай літаратуры: стан і перспектывы даследавання” (да 135-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа).


Новости 1 - 20 из 28
Начало | Пред. | 1 2 | След. | Конец