Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Навіны

22.12.2017

Прадстаўнікі НАН Беларусі сярод лепшых у Рэспубліканскім конкурсе інавацыйных праектаў

У Беларускім дзяржаўным аграрным тэхнічным універсітэце адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і фіналістаў Рэспубліканскага конкурсу інавацыйных праектаў, які ў гэтым годзе праводзіцца ў восьмы раз. У гэтым годзе на конкурс было пададзена 178 заявак, з іх у намінацыі “Лепшы інавацыйны праект” - 70 праектаў, у намінацыі “Лепшы маладзёжны інавацыйны праект” - 108 праектаў. Сярод удзельнікаў конкурсу - распрацоўшчыкі праектаў з устаноў адукацыі, навукова-даследчых інстытутаў і цэнтраў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, прадпрыемстваў, а таксама аўтарскія калектывы.

21.12.2017

Беларускія палярнікі адкрылі сезон у Антарктыдзе

Начальнік Беларускай антарктычнай экспедыцыі (БАЭ) Аляксей Гайдашоў даслаў рапарт Прэзідыуму НАН Беларусі аб паспяховым правядзенні паветранай транспартнай аперацыі па разгрузцы матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння БАЭ і пачатку сезона ў Антарктыдзе.

19.12.2017

НАН Беларусі прысудзіла прэміі 2017 года

Прэзідыум НАН Беларусі падвёў вынікі конкурсу на саісканне прэмій Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 2017 года. На падставе рашэнняў Камісіі НАН Беларусі па прэміях вырашана прысудзіць 7 прэмій НАН Беларусі: тры прэміі ў галіне фізікі, матэматыкі, інфарматыкі і фізіка-тэхнічных навук: тры прэміі ў галіне біялогіі, хіміі, медыцыны, аграрных навук і навук аб Зямлі; адна прэмія ў галіне гуманітарных і сацыяльных навук. Памер прэміі складае 250 базавых велічынь.

19.12.2017

Названы лаўрэаты рэспубліканскіх конкурсаў, прысвечаных Году навукі

НАН Беларусі падвяла вынікі рэспубліканскіх конкурсаў, прысвечаных Году навукі. Прэзідыум Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў сакавіку 2017 года прыняў рашэнне правесці ў 2017 годзе рэспубліканскія конкурсы, прысвечаныя Году навукі. Конкурсы Года навукі праводзіліся ў мэтах: падтрымкі таленавітых вучоных Рэспублікі Беларусь; садзейнічання развіццю айчынных навуковых школ, фундаментальнай і прыкладной навукі, навукаёмістых распрацовак; умацавання ўзаемадзеяння навукі з галінамі эканомікі, сацыяльнай сферай, забеспячэння ўстойлівага эканамічнага развіцця краіны; развіцця інавацыйнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь. Конкурсы праводзіліся па наступных намінацыях: “Лепшая навуковая работа ў галіне фундаментальных даследаванняў”; “Лепшая навуковая работа ў галіне прыкладных даследаванняў”; “Лепшая навуковая работа ў галіне гуманітарных навук”; “Лепшая навуковая работа маладых вучоных”; “Лепшая навуковая распрацоўка”; “Лепшая публікацыя аб навуцы”. У конкурсах, прысвечаных Году навукі, вучоныя краіны праявілі вялікую актыўнасць. На саісканне прэмій было вылучана 65 работ. Работы прадстаўлены ад НАН Беларусі, Міністэрства адукацыі, Міністэрства аховы здароўя, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, а таксама ад іншых арганізацый.

18.12.2017

НАН Беларусі і Беларуская гандлёва-прамысловая палата падпісалі Пагадненне аб супрацоўніцтве

Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж НАН Беларусі і Беларускай гандлёва-прамысловай палатай падпісана Старшынёй Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімірам Гусаковым і Старшынёй БелГПП Уладзімірам Улаховічам на ўрачыстым пасяджэнні прэзідыума БелГПП.
Прадметам гэтага пагаднення стала супрацоўніцтва бакоў з мэтай развіцця дзелавых адносін, пашырэння ўнутрырэспубліканскіх і знешнеэканамічных сувязей, павышэння дзелавой актыўнасці, забеспячэння канкурэнтных пазіцый і прасоўвання прадукцыі на ўнутраным і знешніх рынках.

12.12.2017

У Мінску пачаў работу II З’езд вучоных Рэспублікі Беларусь

II З’езд вучоных Рэспублікі Беларусь пачаў работу ў Мінску. У найбуйнейшым навуковым форуме Рэспублікі Беларусь прымаюць удзел 2,6 тыс. чалавек, у тым ліку замежныя госці. Прысутнічаюць дэлегаты з усіх рэгіёнаў Беларусі, а таксама вядомыя вучоныя Саюзнай дзяржавы, СНД, вядучых замежных акадэмій навук, сусветных навукова-даследчых арганізацый і цэнтраў. У першы дзень работа праходзіць па дзевяці секцыях, прысвечаных асноўным напрамкам развіцця навукі і міжнароднаму супрацоўніцтву. Прадугледжана арганізацыя маладзёжнай секцыі. Праца секцый праходзіць у арганізацыях НАН Беларусі, а таксама ў арганізацыях іншых міністэрстваў і ведамстваў. Таксама ў гэты ж час праходзіць пасяджэнне Савета Міжнароднай асацыяцыі акадэмій навук (МААН) і пасяджэнне Кансультатыўнага савета па пытаннях аховы інтэлектуальнай уласнасці і перадачы тэхналогій пры МААН. На кожнай з дзевяці секцый 12 снежня арганізавана тэматычная выстава.

12.12.2017

У Антарктыдзе ў гонар II З’езда вучоных Рэспублікі Беларусь палярнікі паднялі сцягі Рэспублікі Беларусь і НАН Беларусі

Ад імя ўдзельнікаў 10-й Беларускай антарктычнай экспедыцыі начальнік экспедыцыі Аляксей Гайдашоў даслаў віншаванне дэлегатам II З’езда вучоных Рэспублікі Беларусь і ўсім работнікам навуковай сферы краіны.

06.12.2017

II З’езд вучоных Рэспублікі Беларусь пройдзе ў Мінску 12-13 снежня 2017 года

12 снежня 2017 года, у першы дзень работы з’езда, дэлегаты і запрошаныя будуць працаваць па 9 секцыях, прысвечаных асноўным напрамкам развіцця навукі і міжнароднаму супрацоўніцтву. Прадугледжана таксама арганізацыя маладзёжнай секцыі. Праца секцый будзе праходзіць у арганізацыях НАН Беларусі, а таксама ў арганізацыях іншых міністэрстваў і ведамстваў. На кожнай з дзевяці секцый 12 снежня будзе арганізавана тэматычная выстава новых інавацыйных і навуковых распрацовак. Пленарнае пасяджэнне адбудзецца 13 снежня 2017 года ў Палацы Рэспублікі. Ключавым дакументам, які будзе вынесены на II З’езд вучоных Беларусі, стане Праект Стратэгіі “Навука і тэхналогіі: 2018-2040”.

05.12.2017

Адбылася прэс-канферэнцыя, прысвечаная падрыхтоўцы і правядзенню II З’езда вучоных Рэспублікі Беларусь

5 снежня 2017 года ў Нацыянальным прэс-цэнтры Рэспублікі Беларусь адбылася прэс-канферэнцыя, прысвечаная падрыхтоўцы і правядзенню II З’езда вучоных Рэспублікі Беларусь. У мерапрыемстве прынялі ўдзел: Гусакоў Уладзімір Рыгоравіч, Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі, Чыжык Сяргей Антонавіч - першы намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі, Кільчэўскі Аляксандр Уладзіміравіч, Галоўны вучоны сакратар НАН Беларусі і Ганчароў Валерый Валер’евіч - дырэктар Цэнтра сістэмнага аналізу і стратэгічных даследаванняў НАН Беларусі.

05.12.2017

У НАН Беларусі пройдзе цырымонія гашэння паштовага блока “Выдатныя вучоныя Беларусі”

7 снежня (чацвер) 2017 года ў 11.00 у НАН Беларусі (Мінск, пр. Незалежнасці, 66, зала пасяджэнняў Прэзідыума НАН Беларусі, п. 216) пройдзе цырымонія гашэння паштовага блока “Выдатныя вучоныя Беларусі”.
Міністэрства сувязі і інфарматызацыі 7 снежня 2017 года выпускае ў абарачэнне паштовы блок “Выдатныя вучоныя Беларусі”. У дзень выпуску ў абарачэнне новых паштовых марак у НАН Беларусі пройдзе цырымонія афіцыйнага гашэння. Цырымонія гашэння марак і канвертаў спецыяльным паштовым штэмпелем - гэта адмысловая ўрачыстая працэдура, якая дае магчымасць адчуць дачыненне да важнай падзеі не толькі ў філатэліі, але і ў гісторыі беларускай навукі.

04.12.2017

У Інстытуце эканомікі НАН Беларусі адбыўся круглы стол “Стратэгічныя напрамкі развіцця і паглыблення інтэграцыі і кааперацыі ў АПК дзяржаў-членаў ЕАЭС”

1 снежня 2017 года ў Інстытуце эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбыўся круглы стол “Стратэгічныя напрамкі развіцця і паглыблення інтэграцыі і кааперацыі ў аграпрамысловым комплексе дзяржаў-членаў Еўразійскага эканамічнага саюза”.
Арганізатарамі круглага стала выступілі Інстытут эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Дэпартамент аграпрамысловай палітыкі Еўразійскай эканамічнай камісіі.
У пасяджэнні круглага стала прынялі ўдзел больш за 50 прадстаўнікоў органаў дзяржаўнага кіравання, навуковых інстытутаў, навукова-вытворчых арганізацый, прадпрыемстваў рэальнага сектара, галіновых саюзаў і асацыяцый дзяржаў-членаў ЕАЭС.