Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Навіны

31.03.2017

Месца Беларусі ў сучасных геапалітычных працэсах абмеркавалі ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі

30 сакавіка 2017 года ў НАН Беларусі на базе ДНУ “Інстытут гісторыі НАН Беларусі” адбылося адкрыццё міжнароднай навуковай канферэнцыі “Беларусь у сучасных геапалітычных працэсах”. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Цэнтр гісторыі геапалітыкі ДНУ “Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі” і Прадстаўніцтва па Беларусі Фонду імя Конрада Адэнаўэра. Актыўны ўдзел у форуме, які працягне працу 31 сакавіка 2017 года, прымаюць прадстаўнікі органаў улады і кіравання, дыпламатычнага корпуса, даследчыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, спецыялісты з вядучых вышэйшых навучальных устаноў нашай краіны, а таксама замежныя вучоныя і эксперты ў галіне міжнародных адносін з Велікабрытаніі, Нідэрландаў, Расіі, Бельгіі, Арменіі, Германіі, Польшчы, Украіны і Казахстана і інш.

29.03.2017

Адбылася прэзентацыя калектыўнай манаграфіі “Паводніцкія стратэгіі спажыўцоў культурнай прадукцыі: каштоўнасці, інтарэсы, тыпалогія”

У Нацыянальным Прэс-цэнтры Рэспублікі Беларусь адбылася прэзентацыя калектыўнай манаграфіі Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі “Паводніцкія стратэгіі спажыўцоў культурнай прадукцыі: каштоўнасці, інтарэсы, тыпалогія”. Вучоныя Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі назапасілі салідны вопыт вывучэння сацыякультурных пераваг жыхароў нашай краіны, які ўвасобіўся ў дадзенай манаграфіі. Навуковая праца пад рэдакцыяй дырэктара Інстытута сацыялогіі, доктара сацыялагічных навук Ігара Катлярова выйшла ў Выдавецкім доме “Беларуская навука” ў 2017 годзе. У сакавіку манаграфія была прадстаўлена міністру культуры Рэспублікі Беларусь Барысу Святлову.

28.03.2017

Інстытут сацыялогіі НАН Беларусі прэзентуе калектыўную манаграфію “Паводніцкія стратэгіі спажыўцоў культурнай прадукцыі: каштоўнасці, інтарэсы, тыпалогія”

29 сакавіка 2017 года ў 12.30 у Нацыянальным Прэс-цэнтры Рэспублікі Беларусь адбудзецца прэзентацыя калектыўнай манаграфіі Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі “Паводніцкія стратэгіі спажыўцоў культурнай прадукцыі: каштоўнасці, інтарэсы, тыпалогія”. Манаграфія падрыхтавана ў рамках выканання навукова-даследчай работы “Вывучыць дынаміку культурных арыентацый і стратэгій сацыякультурных паводзін тэрытарыяльных і сацыяльна-дэмаграфічных груп насельніцтва Рэспублікі Беларусь па розных напрамках культуры” па заказе і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Навукова-даследчыя вынікі атрыманы ў рамках мерапрыемстваў, якія праводзяцца пад эгідай Года навукі ў Рэспубліцы Беларусь і адпавядаюць асноўным напрамкам і прыярытэтам развіцця беларускай навукі ў 2017 годзе.

27.03.2017

У Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі прэзентуюць кнігу «“Рускай Бібліі” Францыска Скарыны – 500 гадоў»

28 сакавіка 2017 г. у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі адбудзецца прэзентацыя кнігі «“Рускай Бібліі” Францыска Скарыны – 500 гадоў» («Pranciškaus Skorinos “Rusėniškajai Biblijai” – 500»), выдадзенай Бібліятэкай імя Урублеўскіх Літоўскай акадэміі навук пад рэдакцыяй Сігітаса Нарбутаса. Яе аўтарамі з’яўляюцца прызнаныя аўтарытэты ў галіне гісторыі Вялікага Княства Літоўскага, гісторыі кнігі, літаратуры і мовы, якія прадстаўляюць розныя еўрапейскія краіны: Сігітас Нарбутас, Дайва Нарбутэне, Сяргеюс Цемчынас, Рыма Цыцэнене (Літва), Пётр Войт, Ілля Лямешкін (Чэхія), Аляксандр Груша (Беларусь).

23.03.2017

23 сакавіка 2017 года ў НАН Беларусі адбудзецца Рэспубліканская навуковая канферэнцыя “Стрэс: фізіялагічныя, медыцынскія і сацыяльныя аспекты”

23 сакавіка 2017 года ў 14.00 у НАН Беларусі (пр. Незалежнасці, 66, Вялікая канферэнц-зала Прэзідыума НАН Беларусі) адбудзецца Рэспубліканская навуковая канферэнцыя на тэму “Стрэс: фізіялагічныя, медыцынскія і сацыяльныя аспекты”. Арганізатар форуму - ДНУ “Інстытут фізіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”.
У мерапрыемстве прымуць удзел вядучыя спецыялісты ў гэтай галіне - прадстаўнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, РНПЦ “Кардыялогія”, Віцебскага дзяржаўнага ордэна Дружбы народаў медыцынскага ўніверсітэта, РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі, ДНУ “Інстытут фізіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі” і інш.

21.03.2017

Інстытут біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН Беларусі запрашае прыняць удзел у семінары “Клетачныя тэхналогіі ў практычнай медыцыне”

Семінар “Клетачныя тэхналогіі ў практычнай медыцыне” арганізуецца ў рамках 24-га міжнароднага медыцынскага форуму “Ахова здароўя Беларусі” і пройдзе 21.03.2017 г. у 16:00 у канферэнц-зале № 2 па адрасе: г. Мінск, пр. Пераможцаў 20/2.

17.03.2017

НАН Беларусі аб’яўляе конкурс работ на саісканне прэмій акадэмій навук Украіны, Беларусі і Малдовы

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі аб’яўляе конкурс 2017 года на саісканне прэмій акадэмій навук Украіны, Беларусі і Малдовы за выдатныя навуковыя вынікі, атрыманыя пры выкананні сумесных навуковых даследаванняў у галіне: прыродазнаўчых навук (адна прэмія), тэхнічных навук (адна прэмія), гуманітарных і грамадскіх навук (адна прэмія).

15.03.2017

Прэпараты Nanoplant паспяхова прайшлі сертыфікацыйныя выпрабаванні ў найбуйнейшым еўрапейскім навуковым цэнтры

У НАН Беларусі распрацавана і засвоена ў вытворчасці серыя нанапрэпаратаў для аграпрамысловага комплексу (ветэрынарыі, жывёлагадоўлі, раслінаводства) пад агульным таварным знакам Нанаплант (Nanoplant), якія не уступаюць лепшым сусветным аналагам. Дадзеныя прэпараты праяўляюць ўласцівасці антыстрэсара і стымулятара, які дазваляе эфектыўна супраціўляцца неспрыяльным умовам надвор’я, дзеянню патагенаў і ўзбуджальнікаў хвароб, стабільна павялічваць ураджайнасць, забяспечваць магчымасць зніжэння расходу NРК угнаенняў, сродкаў абароны.

14.03.2017

БелСГБ запрашае на семінар па выкарыстанні інфармацыйна-аналітычнай сістэмы Scopus у навукова-даследчай дзейнасці вучонага

Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія імя І.С. Лупіновіча запрашае прыняць удзел у навукова-практычным семінары, які прызначаны для шырокага кола карыстальнікаў: вучоных і спецыялістаў навуковых арганізацый, супрацоўнікаў і выкладчыкаў універсітэтаў, аспірантаў і іншых зацікаўленых асоб. У ходзе семінара будуць асветлены пытанні пошуку актуальнай навуковай інфармацыі і яе аналізу, падрыхтоўкі інфармацыі да публікацыі, падбору часопіса для публікацыі, афармлення профілю аўтара і яго навуковых вынікаў у Scopus.

13.03.2017

Цэнтр кліматычных даследаванняў створаны ў НАН Беларусі

Цэнтр кліматычных даследаванняў створаны ў НАН Беларусі. Такое рашэнне прынята сёння, 10 сакавіка 2017 года, на пасяджэнні Бюро Прэзідыума НАН Беларусі.
Новая структура, якая ствараецца ў складзе Інстытута прыродакарыстання Акадэміі навук, будзе займацца правядзеннем навуковых даследаванняў па цэлым шэрагу важных напрамкаў. Сярод іх - даследаванне глабальнага і рэгіянальнага клімату і яго змяненняў пад уплывам натуральных і антрапагенных фактараў, навуковае забеспячэнне міжнародных абавязацельстваў у галіне кліматалогіі, распрацоўка фізічных асноў звышдоўгатэрміновых прагнозаў надвор’я і прагнозаў (сцэнарыяў) змены клімату, уключаючы прагноз экстрэмальных кліматычных з’яў (засух, паводак, суровых і цёплых зім і інш.).

13.03.2017

У Аб’яднаным інстытуце праблем інфарматыкі НАН Беларусі пройдзе адкрытая лекцыя аб штучным інтэлекце

15 сакавіка 2017 года ў Аб’яднаным інстытуце праблем інфарматыкі НАН Беларусі адбудзецца адкрытая лекцыя доктара фізіка-матэматычных навук, прафесара Ольстэрскага ўніверсітэта (Ірландыя) Дэвіда Гласа на тэму “Штучны інтэлект” (Artifical Intelligence).
Час правядзення: 15 сакавіка (серада) 2017 года, 09:30

10.03.2017

Інстытут генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі запрашае на VI Міжнародны семінар “Геномныя біятэхналогіі для сельскай гаспадаркі”

Інстытут генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 14 сакавіка 2017 г. запрашае на VI Міжнародны семінар “Геномныя біятэхналогіі для сельскай гаспадаркі”.
На семінары будуць прадстаўлены вынікі навуковай і практычнай дзейнасці па ўжыванні ДНК-тэхналогій у жывёлагадоўлі і рыбаводстве, якія дазваляюць ацаніць якасць зыходнага селекцыйнага матэрыялу, кантраляваць вывядзенне новых парод жывёл з зададзенымі ўласцівасцямі, праводзіць генетычную пашпартызацыю і ідэнтыфікацыю, а таксама ДНК-дыягностыку спадчынных захворванняў у сельскагаспадарчых жывёл.

07.03.2017

Кіраўніцтва НАН Беларусі павіншавала жанчын з 8 Сакавіка

Кіраўніцтва НАН Беларусі павіншавала жанчын, якія працуюць у НАН Беларусі, са святам 8 Сакавіка. Са словамі віншаванняў і пажаданняў да жанчын напярэдадні свята звярнуліся Першы намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Сяргей Чыжык, намеснікі Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Сяргей Кілін, Аляксандр Сукала, кіраўнік апарата НАН Беларусі Пётр Віцязь, галоўны вучоны сакратар НАН Беларусі Аляксандр Кільчэўскі, кіраўніцтва Прафсаюза работнікаў НАН Беларусі. Далей адбыўся святочны канцэрт, у якім таксама прынялі ўдзел дзеці з парушэннем слыху з дзіцячага саду, які курыруе прафкам НАН Беларусі.

07.03.2017

Віншаванне Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі У.Р. Гусакова з Днём жанчын

Дарагія жанчыны!
Паважаныя калегі!
Ад імя Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і ад сябе асабіста віншую вас са слаўным вясновым святам - Днём жанчын!
Гэтае цудоўнае свята і не магло быць у другую пару. Усё самае светлае, лепшае мы звязваем з абуджэннем новага жыцця, новай сілы і новай надзеі. Гэты дзень - яшчэ адна нагода задумацца аб высокай ролі жанчыны ў нашым грамадстве.

02.03.2017

Круглы стол “Праблемы пенсійнага забеспячэння працоўных мігрантаў у рамках ЕАЭС” адбыўся ў Інстытуце эканомікі НАН Беларусі

1 сакавіка 2017 г. у ДНУ “Інстытут эканомікі НАН Беларусі” адбыўся круглы стол “Праблемы пенсійнага забеспячэння працоўных мігрантаў у рамках ЕАЭС”. Удзельнікі круглага стала абмеркавалі перспектывы стварэння і ўвядзення агульнай пенсійнай прасторы для краін ЕАЭС і напрамкі дзяржаўнай палітыкі Беларусі ў галіне пенсійнага забеспячэння і рэгулявання працоўнай міграцыі. У дыскусіі прынялі ўдзел даследчыкі, супрацоўнікі дзяржаўных органаў і арганізацый, прыцягнутых да працэсу ўдасканалення пенсійнага забеспячэння ў Рэспубліцы Беларусь і адказныя за прыняцце рашэнняў у дадзенай галіне, а таксама міжнародныя эксперты.

01.03.2017

У Беларусі створаны Стратэгічны савет па правядзенні ў 2017 годзе Года навукі

Стратэгічны савет па правядзенні ў 2017 годзе Года навукі створаны ў Беларусі. Такое рашэнне прынята сёння, 1 сакавіка 2017 года, на пасяджэнні Прэзідыума НАН Беларусі. Зацверджаны персанальны склад савета і Палажэнне аб стратэгічным савеце.