Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Навіны

29.04.2017

Прынята дэкларацыя Міжнароднага сімпозіума “Інтэграцыя беларускіх вучоных у даследчыя праграмы вядучых міжнародных ядзерна-фізічных цэнтраў”

У НАН Беларусі завяршыў работу Міжнародны сімпозіум “Інтэграцыя беларускіх вучоных у даследчыя праграмы вядучых міжнародных ядзерна-фізічных цэнтраў”. На працягу трох дзён больш за 100 вучоных з Беларусі і краін замежжа абмяркоўвалі актуальныя праблемы міжнародных даследаванняў у галіне фізікі элементарных часціц, высокіх энергій, ядзернай фізікі, астрафізікі і інш.

28.04.2017

НАН Беларусі аб’яўляе аб правядзенні рэспубліканскіх конкурсаў, прысвечаных Году навукі

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі аб’яўляе аб правядзенні ў 2017 годзе рэспубліканскіх конкурсаў, прысвечаных Году навукі, па наступных намінацыях: “Лепшая навуковая работа ў галіне фундаментальных даследаванняў”; “Лепшая навуковая работа ў галіне прыкладных даследаванняў”; “Лепшая навуковая работа ў галіне гуманітарных навук”; “Лепшая навуковая работа маладых вучоных”; “Лепшая навуковая распрацоўка”; “Лепшая публікацыя аб навуцы”.

27.04.2017

Завяршыла працу сесія Агульнага сходу НАН Беларусі

Сёння завяршыла працу сесія Агульнага сходу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У ёй прынялі ўдзел прадстаўнікі акадэмічнай, вузаўскай і галіновай навукі, маладыя вучоныя краіны. Са справаздачай аб дзейнасці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў 2016 годзе і задачах на 2017 г. выступіў галоўны вучоны сакратар НАН Беларусі, член-карэспандэнт Аляксандр Кільчэўскі. Першы намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі акадэмік Сяргей Чыжык выступіў з дакладам “Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Палажэнне аб выбарах членаў НАН Беларусі, Палажэнне аб аддзяленні НАН Беларусі, Рэгламент агульнага сходу НАН Беларусі”.

27.04.2017

Інстытут гісторыі НАН Беларусі прыме ўдзел у арганізацыі і правядзенні канферэнцыі “Авіяцыя партызанам у гады Вялікай Айчыннай вайны”

28-29 красавіка 2017 года Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Культурны цэнтр і фонд “Свет Сэнт-Экзюперы” (Масква), Інстытут гісторыі НАН Беларусі праводзяць Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю “Авіяцыя партызанам у гады Вялікай Айчыннай вайны”. Адкрыццё канферэнцыі адбудзецца 28 красавіка ў 10.00 у Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны (г. Мінск, пр. Пераможцаў, 8).

27.04.2017

Каталог гатовых да ўжывання распрацовак для аграрнага сектара створаны на сайце Аддзялення аграрных навук НАН Беларусі

З мэтай прасоўвання і камерцыялізацыі вынікаў навуковых даследаванняў і распрацовак Беларуская сельскагаспадарчая бібліятэка стварыла і змясціла на сайце Аддзялення новы раздзел “Распрацоўкі для асваення”.

26.04.2017

27 красавіка 2017 года адбудзецца сесія Агульнага сходу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

27 красавіка 2017 года (чацвер) у 10:00 у Вялікай канферэнц-зале Акадэміі навук (пр. Незалежнасці, 66, галоўны корпус, 2-гі паверх) адбудзецца сесія Агульнага сходу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі - вышэйшага калегіяльнага органа кіравання Акадэміі навук. У яе працы прымуць удзел каля пяцісот прадстаўнікоў акадэмічнай, вузаўскай і галіновай навукі, маладыя навукоўцы краіны. На сесіі будуць разгледжаны перспектывы развіцця НАН Беларусі і навуковай сферы Рэспублікі Беларусь на 2017 год у сферы задач, пастаўленых Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Рыгоравічам Лукашэнкам на нарадзе аб праблемах і перспектывах развіцця беларускай навукі 7 красавіка 2017 года ў Нацыянальнай акадэміі навук.

26.04.2017

Абноўлена Дошка гонару Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

26 красавіка 2017 года адбылося ўрачыстае адкрыццё абноўленай Дошкі гонару Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і бюста першага прэзідэнта НАН Беларусі Усевалада Макаравіча Ігнатоўскага.

25.04.2017

На адкрыты навуковы семінар па двухмерных рэнтгенаграмах запрашае Інстытут прыкладной фізікі НАН Беларусі

26 красавіка 2017 г. у 10.00 у актавай зале Інстытута прыкладной фізікі НАН Беларусі (вул. Акадэмічная, 16, 4-ы паверх) адбудзецца навуковы семінар. Даклад на тэму “Restoration of 2D radiographic images via constrained energy minimization techniques” прадставіць галоўны асістэнт Інстытута інфармацыі і камунікацыйных тэхналогій (IICT) Балгарскай акадэміі навук Харызанаў Станіслаў Нікалаеў. Запрашаюцца ўсе жадаючыя.

23.04.2017

26 красавіка ў НАН Беларусі адкрыюць Міжнародны Цэнтр рэлятывісцкай астрафізікі ICRANet Мінск

26 красавіка 2017 года ў 11:00 у НАН Беларусі (будынак Прэзідыума НАН Беларусі, г. Мінск, пр Незалежнасці 66, Вялікая канферэнц-зала) пачне працу Міжнародны сімпозіум “Інтэграцыя беларускіх вучоных у даследчыя праграмы вядучых міжнародных ядзерна-фізічных цэнтраў”.
У пачатку канферэнцыі будзе афіцыйна адкрыты Міжнародны Цэнтр релятывісцкай астрафізікі ICRANet Мінск і праведзена публічная лекцыя заснавальніка Цэнтра ICRANet прафесара Рэма Руфіні (Італія).

22.04.2017

Кіраўніцтва і супрацоўнікі НАН Беларусі прынялі ўдзел у рэспубліканскім суботніку

Кіраўніцтва і супрацоўнікі НАН Беларусі 22 красавіка 2017 года прынялі ўдзел у рэспубліканскім суботніку на тэрыторыі Цэнтральнага батанічнага сада НАН Беларусі. Прадстаўнікі Прэзідыума, інстытутаў і навукова-практычных цэнтраў НАН Беларусі на чале са Старшынёй Прэзідыума Уладзімірам Гусаковым высаджвалі дрэвы, прыбіралі тэрыторыю батанічнага сада і даглядалі расаду. У гэтым годзе побач з супрацоўнікамі акадэміі навук працавалі прадстаўнікі Савета міністраў Рэспублікі Беларусь на чале з Уладзімірам Сямашкам і Васілём Жарко, Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь на чале з Аляксандрам Папковым, а таксама МУС.

20.04.2017

Савет маладых вучоных НАН Беларусі арганізуе Школу маладога вучонага “Вучоны пад ключ-2017”

З 29 мая па 2 чэрвеня 2017 года Савет маладых вучоных НАН Беларусі арганізуе Школу маладога вучонага “Вучоны пад ключ-2017”.
Школа “Вучоны пад ключ” - гэта кароткі курс выжывання маладога вучонага ў свеце навукі. Школа ўяўляе сабой інтэнсіўны цыкл лекцый, семінараў, майстар-класаў, практычных заняткаў і круглых сталоў вядучых вучоных НАН Беларусі і запрошаных лектараў для магістрантаў, аспірантаў і маладых вучоных па пытаннях, якія неабходны для паспяховай і эфектыўнай працы ў навуцы

19.04.2017

НАН Беларусі аб’яўляе конкурсы па выбары выканаўцаў мерапрыемстваў

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі аб’яўляе аб правядзенні конкурсаў па выбары выканаўцаў мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы “Навукаёмістыя тэхналогіі і тэхніка” на 2016-2020 гады, зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 21 красавiка 2016 г. № 327 падпраграмы 1 “Інавацыйныя біятэхналогіі – 2020”.

18.04.2017

Адбылася прэс-канферэнцыя, прымеркаваная да Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцін

13 красавіка 2017 г. у Прэс-цэнтры Дома прэсы адбылася прэс-канферэнцыя, прымеркаваная да Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцін, які адзначаецца 18 красавіка, на тэму: “Актуальныя пытанні захавання і адраджэння аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі”.

17.04.2017

Праблемы гендарнай роўнасці абмеркавалі на круглым стале ў Інстытуце філасофіі НАН Беларусі

У Інстытуце філасофіі НАН Беларусі прайшоў круглы стол “Гендарная роўнасць у Беларусі: ад плана да дзеяння”. Круглы стол арганізаваны сіламі Інтэлектуальнага клуба “Жанчыны ў філасофіі”, які дзейнічае ў Інстытуце філасофіі НАН Беларусі.

12.04.2017

У Інстытуце філасофіі НАН Беларусі прайшла ўстаноўчая канферэнцыя Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Беларускае філасофскае таварыства”

11 красавіка 2017 года ў Інстытуце філасофіі НАН Беларусі адбылася рэспубліканская навуковая канферэнцыя “Беларускае філасофскае таварыства: гісторыя і сучаснасць”, якая сабрала вядучых вучоных-філосафаў НАН Беларусі, прадстаўнікоў кафедраў філасофіі і гуманітарных навук з г. Мінска і рэгіёнаў Беларусі. Падчас канферэнцыі былі разгледжаны актуальныя механізмы развіцця і папулярызацыі філасофскіх ведаў, арганізацыі навукова-гуманітарнай дыскусіі, рэалізацыі новых даследчых і выдавецкіх праектаў. На гэта звярнулі ўвагу прысутных прывітальнае слова Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі акадэміка У.Р. Гусакова і ўступны даклад дырэктара Інстытута філасофіі А.А. Лазарэвіча. У сваіх выступленнях яны адзначылі ключавую ролю філасофскіх ведаў у дынаміцы інтэлектуальнай культуры краіны, закранулі пытанні папулярызацыі філасофскай спадчыны Беларусі і актуальных напрацовак філасофскіх школ краіны.

07.04.2017

7 красавіка 2017 года ў НАН Беларусі адбылася нарада з удзелам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб праблемах і перспектывах развіцця беларускай навукі

Перад мерапрыемствам Аляксандр Лукашэнка грунтоўна азнаёміўся з выставай навуковых і навукова-тэхнічных дасягненняў, якая была прадстаўлена ў холе Нацыянальнай акадэміі навук. Асаблівую ўвагу Прэзідэнт звярнуў на новаўвядзенні ў сферы энергетыкі, прамысловасці, касмічных тэхналогій, біятэхналогій, а таксама пацікавіўся эфектыўнасцю ўкаранення распрацовак на практыцы. Свае найноўшыя распрацоўкі на выставе прадставілі каля 40 арганізацый па такіх тэматычных напрамках, як прамысловыя тэхналогіі, энергетыка; інфармацыйныя, касмічныя тэхналогіі; адытыўныя тэхналогіі, нанаіндустрыя; абараназдольнасць і бяспека; біятэхналогіі, медыцына, фармацыя. Усяго экспазіцыя ўключала каля 150 экспанатаў.

05.04.2017

Прадстаўнікам НАН Беларусі прысуджаны Дзяржаўныя прэміі Беларусі 2016 года

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ “Аб прысуджэнні Дзяржаўных прэмій Рэспублікі Беларусь 2016 года". Сярод прэміраваных – прадстаўнікі НАН Беларусі.

05.04.2017

Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Зялёная эканоміка: праблемы і шляхі развіцця" пачала працу ў Інстытуце эканомікі НАН Беларусі

5 красавіка 2017 г. Інстытут эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі праводзіць Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю “Зялёная эканоміка: праблемы і шляхі развіцця”. Канферэнцыя арганізавана Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь сумесна з Інстытутам эканомікі НАН Беларусі і праектам міжнароднай тэхнічнай дапамогі “Тэхнічная дапамога для падтрымкі развіцця “зялёнай” эканомікі ў Беларусі”.

05.04.2017

6 красавіка 2017 года адбудзецца адкрытая лекцыя акадэміка РАН і АН Рэспублікі Татарстан Ігара Тарчэўскага на тэму “Малекулярная вайна раслін і мікраарганізмаў”

6 красавіка 2017 года ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў рамках правядзення Года навукі і XXVI Годнеўскіх чытанняў адбудзецца адкрытая лекцыя, на якой выступіць акадэмік Расійскай акадэміі навук і Акадэміі навук Рэспублікі Татарстан, доктар біялагічных навук, прафесар ФГБУН “Казанскі інстытут біяхіміі і біяфізікі” Казанскага навуковага цэнтра РАН (Расія) Тарчэўскі Ігар Анатольевіч. Тэма лекцыі “Малекулярная вайна раслін і мікраарганізмаў”.

04.04.2017

Адбылася прэс-канферэнцыя на тэму: “Удзел вучоных-аграрыяў у падрыхтоўцы і правядзенні пасяўной кампаніі 2017 года”

4 красавіка 2017 года ў Нацыянальным прэс-цэнтры Рэспублікі Беларусь адбылася прэс-канферэнцыя на тэму “Удзел вучоных-аграрыяў у падрыхтоўцы і правядзенні пасяўной кампаніі 2017 года”. У мерапрыемстве прынялі ўдзел: Сарока Сяргей Уладзіміравіч, дырэктар РУП “Інстытут аховы раслін” НАН Беларусі; Лапа Віталій Вітальевіч, дырэктар РУП “Інстытут глебазнаўства і аграхіміі” НАН Беларусі; Лужынскі Дзмітрый Уладзіміравіч, намеснік генеральнага дырэктара па навуцы РУП “Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па земляробстве”; Турко Сяргей Андрэевіч, генеральны дырэктар РУП “Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па бульбаводстве і плодаагародніцтве”.


Новости 1 - 20 из 22
Начало | Пред. | 1 2 | След. | Конец