Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Навіны

31.05.2017

НПЦ па механізацыі сельскай гаспадаркі запрашае на семінары ў рамках Белагра-2017

РУП “Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі” запрашае наведаць выставачную пляцоўку (экспазіцыю) арганізацыі, якая будзе прадстаўлена на Міжнароднай спецыялізаванай выставе “Белагра-2017”, і прыняць удзел у семінарах, якія праводзяцца ў рамках выставы 7 -9 чэрвеня 2017 года.

29.05.2017

Адбылося ўручэнне дыпломаў лаўрэатаў беларускім аўтарам прэмій акадэмій навук Украіны, Беларусі і Малдовы

У адпаведнасці з “Палажэннем аб прэміях акадэмій навук Украіны, Беларусі і Малдовы” за выдатныя навуковыя вынікі, атрыманыя пры выкананні сумесных даследаванняў” і ў адпаведнасці з вынікамі конкурсу 2015 года, праведзенага Акадэміяй Навук Малдовы, прысуджаны прэміі акадэмій навук Украіны, Беларусі і Малдовы. 29 мая 2017 года ўручаны дыпломы лаўрэатаў беларускім аўтарам.

27.05.2017

Пошук і выкарыстанне альтэрнатыўных крыніц сыравіны і паліва абмяркуюць вучоныя ў НАН Беларусі

30 мая - 1 чэрвеня 2017 года ў НАН Беларусі адбудзецца VI Міжнародная навукова-тэхнічная канферэнцыя “Бусел – 2017” – “Альтэрнатыўныя крыніцы сыравіны і паліва”. У форуме прымуць удзел вядучыя вучоныя і спецыялісты Беларусі, Расіі, Азербайджана, Фінляндыі, Літвы і іншых краін. У цэнтры ўвагі навуковай грамадскасці - такія важныя праблемы, як: дзяржаўная навукова-тэхнічная і інавацыйная палітыка ў сферы альтэрнатыўнай энергетыкі, сучасны стан і развіццё аднаўляльных крыніц энергіі ў Рэспубліцы Беларусь. Не застануцца без увагі пытанні стварэння і асваення інавацыйных тэхналогій выкарыстання альтэрнатыўных энергетычных рэсурсаў. Асаблівая ўвага - перспектывам выкарыстання аднаўляльных лясных рэсурсаў у вытворчасці паліва, сыравіны і матэрыялаў.

26.05.2017

Адбылося сумеснае пасяджэнне Прэзідыумаў НАН Беларусі і РАН

26 мая 2017 года адбылося сумеснае пасяджэнне Прэзідыумаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Расійскай акадэміі навук. З расійскага боку прадстаўнічую дэлегацыю кіраўніцтва РАН узначаліў выконваючы абавязкі прэзідэнта РАН акадэмік Валерый Васільевіч Казлоў.
У ходзе сумеснага пасяджэння разглядаўся шэраг важных пытанняў, якія тычацца дзейнасці РАН і НАН Беларусі, удзел інстытутаў РАН і НАН Беларусі ў праграмах Саюзнай дзяржавы, супрацоўніцтва СА РАН і НАН Беларусі. Асаблівая ўвага была ўдзелена расійска-беларускаму супрацоўніцтву ў даследаванні Зямлі з космасу для вырашэння фундаментальных і прыкладных задач, працы Міжакадэмічнага савета па праблемах развіцця Саюзнай дзяржавы, актуалізацыі плана сумесных мерапрыемстваў РАН і НАН Беларусі на 2017-2020 гады.

25.05.2017

У Інстытуце сацыялогіі НАН Беларусі абмяркуюць асаблівасці культурнага развіцця “памежных” тэрыторый

Інстытут сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі праводзіць 30 мая 2017 года міжнародны навукова-практычны семінар “Асаблівасці культурнага развіцця “памежных” тэрыторый: даследаванні і стратэгічнае кіраванне”, арганізаваны ў рамках рэспубліканскага плана мерапрыемстваў па правядзенні ў 2017 годзе Года навукі. Выступленні вядучых беларускіх і расійскіх даследчыкаў будуць прысвечаны пытанням кіравання рэгіянальнай культурнай палітыкай; параўнальнаму аналізу сацыякультурных характарыстык беларускага грамадства; праблемам фарміравання талерантнасці сродкамі сацыяльна-культурнай дзейнасці; ролі маладых спецыялістаў у развіцці сферы культуры; сацыялагічнаму вывучэнню сучаснага стану сферы культуры і мастацтва і іншым актуальным пытанням, звязаным з кіраваннем сферай культуры, вывучэннем культурнай разнастайнасці і талерантнасці, падтрыманнем гісторыка-культурнай спадчыны розных лакальных культур і іх суіснавання на памежных тэрыторыях.

25.05.2017

Новы праект “Вучоны пад ключ – 2017” стартуе ў НАН Беларусі 29 мая 2017 года

29 мая ў 11.00 у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі (г. Мінск, вул. Сурганава, 15) адбудзецца адкрыццё Школы маладога вучонага “Вучоны пад ключ – 2017”. Арганізатар новага праекта, які праходзіць у рамках рэспубліканскага плана мерапрыемстваў па правядзенні ў 2017 годзе Года навукі - Савет маладых вучоных НАН Беларусі.

25.05.2017

У Год навукі ў Мінску адбудзецца сумеснае пасяджэнне Прэзідыумаў НАН Беларусі і РАН

26 мая (пятніца) 2017 года ў 10.00 у НАН Беларусі (пр.Незалежнасці, 66) адбудзецца сумеснае пасяджэнне Прэзідыумаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Расійскай акадэміі навук. Для ўдзелу ў мерапрыемстве ў Мінск прыбывае прадстаўнічая дэлегацыя кіраўніцтва РАН на чале з выконваючым абавязкі прэзідэнта РАН акадэмікам Казловым Валерыем Васільевічам. У складзе дэлегацыі - такія вядомыя вучоныя галоўнага навуковага ведамства Расіі, як: віцэ-прэзідэнт РАН акадэмік Алдошын Сяргей Міхайлавіч; віцэ-прэзідэнт РАН, старшыня Сібірскага аддзялення РАН акадэмік Асееў Аляксандр Леанідавіч; віцэ-прэзідэнт РАН, старшыня Уральскага аддзялення РАН, акадэмік Чарушын Валерый Мікалаевіч; доктар тэхнічных навук, намеснік дырэктара Інстытута касмічных даследаванняў РАН Лупян Яўгеній Аркадзьевіч і інш.

24.05.2017

У АІПІ адбудзецца семінар па пытанні дзейнасці Інстытута касмічных даследаванняў РАН у галіне дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі

26 мая 2017 г. у 15:00 у памяшканні актавай залы Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАН Беларусі (Мінск, вул. Сурганава, 6) адбудзецца семінар з удзелам намесніка дырэктара па навуцы Інстытута касмічных даследаванняў РАН, д.т.н. Лупяна Яўгенія Аркадзьевіча па пытанні дзейнасці ІКІ РАН у галіне дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі.
Запрашаюцца ўсе жадаючыя.

24.05.2017

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі і Акадэмія навук Манголіі падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве

24 мая 2017 года адбылося падпісанне Пагаднення аб навуковым супрацоўніцтве паміж акадэміямі навук Беларусі і Манголіі. У падпісанні пагаднення прынялі ўдзел з боку НАН Беларусі - Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Рыгоравіч Гусакоў, з боку Акадэміі навук Манголіі - Прэзідэнт акадэміі Дугэр Рэгдэл.

24.05.2017

Перспектывы развіцця адытыўных тэхналогій абмяркуюць на сімпозіуме ў рамках Беларускага прамысловага форуму

24 мая ў 10:00 у рамках Беларускага прамысловага форуму пачне працу Міжнародны навукова-практычны сімпозіум “Перспектывы развіцця адытыўных тэхналогій у Рэспубліцы Беларусь”. У сімпозіуме прымаюць удзел прадстаўнікі арганізацый НАН Беларусі.

24.05.2017

Абвешчаны збор заявак на 8-ы Рэспубліканскі конкурс інавацыйных праектаў

Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь пры ўдзеле Міністэрства адукацыі, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”, Беларускага інавацыйнага фонду праводзіць 8-ы Рэспубліканскі конкурс інавацыйных праектаў па 2-х намінацыях: “Лепшы інавацыйны праект”, “Лепшы маладзёжны інавацыйны праект”.

23.05.2017

Напярэдадні Дня хіміка адбылася прэс-канферэнцыя ў Белпрэсцэнтры з удзелам прадстаўнікоў навуковых арганізацый НАН Беларусі

23 мая 2017 года ў Нацыянальным прэс-цэнтры Рэспублікі Беларусь адбылася прэс-канферэнцыя з удзелам прадстаўнікоў арганізацый НАН Беларусі “Навуковае суправаджэнне развіцця хімічнай галіны”, прымеркаваная да Дня хіміка.

23.05.2017

XI Беларуска-Расійскі семінар па паўправадніковых лазерах пачаў сваю працу ў Інстытуце фізікі НАН Беларусі

22-26 мая 2017 года ў Інстытуце фізікі імя Б.І. Сцяпанава НАН Беларусі праходзіць ХІ Беларуска-Расійскі семінар “Паўправадніковыя лазеры і сістэмы на іх аснове”.
Семінар традыцыйна складаецца з аглядаў, рэгулярных вусных паведамленняў і стэндавых дакладаў, якія ахопліваюць шырокае кола пытанняў па фізіцы, тэхніцы і прымяненні паўправадніковых лазераў, уключаючы лазерныя дыёды, лазеры з электронным і аптычным узбуджэннем, а таксама па іншых тыпах паўправадніковых крыніц і прыёмнікаў выпраменьвання, па тэхналогіі паўправадніковых матэрыялаў, гетэраструктур і разнастайных оптаэлектронных прылад на іх аснове.

23.05.2017

Інтэграцыю беларускай адукацыі ў сусветную адукацыйную прастору абмяркуюць у Інстытуце сацыялогіі НАН Беларусі

24 мая ў Інстытуце сацыялогіі НАН Беларусі адбудзецца круглы стол па тэме: “Інтэграцыя беларускай адукацыі ў сусветную адукацыйную прастору: праблемы, перспектывы”. У мерапрыемстве прымуць удзел вучоныя, работнікі ўстаноў адукацыі, супрацоўнікі Міністэрства адукацыі, прадстаўнікі Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы, работнікі Парламента.

23.05.2017

НАН Беларусі і Мангольская акадэмія навук падпішуць Пагадненне аб супрацоўніцтве

24 мая 2017 года (серада) адбудзецца падпісанне Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж НАН Беларусі і Мангольскай акадэміяй навук. 22-26 мая 2017 года ў НАН Беларусі знаходзіцца з візітам прэзідэнт Мангольскай акадэміі навук Дугэр Рэгдэл. Гэта першы візіт кіраўніка Мангольскай акадэміі навук у Рэспубліку Беларусь. Дугэр Рэгдэл прыбыў у Мінск па запрашэнні кіраўніцтва НАН Беларусі. Галоўная мэта візіту - правядзенне перамоў з кіраўніцтвам НАН Беларусі аб перспектыўных напрамках супрацоўніцтва ў галіне навукі і тэхналогій, падпісанне Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж НАН Беларусі і Мангольскай акадэміяй навук.

22.05.2017

У НАН Беларусі адкрыўся Беларуска-кітайскі навукова-тэхнічны форум - 2017

22 мая 2017 года ў НАН Беларусі праходзіць Беларуска-кітайскі навукова-тэхнічны форум - 2017. Арганізатары - НАН Беларусі, Народны ўрад г. Харбіна, ДКНТ, Упраўленне па навуцы і тэхналогіях г. Харбіна, Рэспубліканскі цэнтр трансферу тэхналогій, Акадэмія навук правінцыі Хэйлунцзян. Мерапрыемства арганізавана ў рамках “Выязной Харбінскай міжнароднай выставы навукова-тэхнічных дасягненняў КНР у г. Мінску” (21 - 26 мая 2017 г.). На форуме разглядаюцца перспектыўныя напрамкі і механізмы развіцця беларуска-кітайскага навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва ў рамках рэалізацыі канцэпцыі “Адзін пояс, адзін шлях”. Усяго ў форуме прымае ўдзел больш за 400 вучоных, экспертаў і спецыялістаў Беларусі і Кітая.

22.05.2017

У Полацку абмяркуюць кніжную культуру ў кантэксце міжнародных кантактаў

24-25 мая 2017 года ў г. Полацку (вул. Ніжне-Пакроўская, 22, Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік) адбудзецца IV Міжнародная навуковая канферэнцыя “Беркаўскія чытанні. Кніжная культура ў кантэксце міжнародных кантактаў: да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання”, якая пройдзе пад эгідай Міжнароднай асацыяцыі акадэмій навук.

22.05.2017

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі прыняла ўдзел у працы 8-ай Міжнароднай выставы ўзбраення і ваеннай тэхнікі MILEX-2017

8-ая Міжнародная выстава ўзбраення і ваеннай тэхнікі MILEX-2017 прайшла ў Мінску 20-22 мая. У ёй прымалі ўдзел амаль 140 экспанентаў з Беларусі, Германіі, Кітая, Казахстана, Расіі, Славакіі і Украіны. Свае распрацоўкі прадставілі і арганізацыі НАН Беларусі.

19.05.2017

Семінар па распрацоўцы дейтэрыраваных прэпаратаў ненасычаных тлустых кіслот пройдзе ў Інстытуце фізіка-арганічнай хіміі

Семінар адбудзецца 19 мая 2017 у Інстытуце фізіка-арганічнай хіміі НАН Беларусі, Сурганава, 13, п.402, у 16.00. У семінары прыме ўдзел доктар Роберт Дж. Малінары, заснавальнік і генеральны дырэктар кампаніі “Рэтратоп” (Retrotope, Inc., ЗША), якая спецыялізуецца ў галіне біятэхналогіі рэагентаў, геномікі, пратэёмікі і біяфармацэўтычных даследаванняў.

19.05.2017

У НАН Беларусі адбудзецца публічная лекцыя на тэму: “Квантавыя тэхналогіі на аснове алмаза”

24 мая 2017 года 15:00 ў Вялікай канферэнц-зале Прэзідыума НАН Беларусі (пр.Незалежнасці, 66) адбудзецца публічная лекцыя прафесара Фёдара Барысавіча Жалезка (Fedor Jelezko) на тэму: “Квантавыя тэхналогіі на аснове алмаза”.


Новости 1 - 20 из 36
Начало | Пред. | 1 2 | След. | Конец