Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Навіны

31.07.2017

У Інстытуце падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі будзе адкрыта новая спецыяльнасць падрыхтоўкі ў магістратуры

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Інстытут падрыхтоўкі навуковых кадраў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі” інфармуе аб адкрыцці і пачатку падрыхтоўкі спецыялістаў другой ступені вышэйшай адукацыі (магістратуры) па спецыяльнасці 1-21 80 17 Археалогія з 2018/2019 навучальнага года. Адкрыццё падрыхтоўкі па дадзенай спецыяльнасці дазволіць: развіваць навуковую школу археалогіі ў арганізацыях НАН Беларусі; мэтанакіравана задаволіць патрэбы арганізацый і ўстаноў НАН Беларусі, іншых арганізацый і ўстаноў рэспублікі ў кампетэнтных спецыялістах-археолагах; павысіць канкурэнтаздольнасць ва ўмовах пашырэння рынку адукацыйных паслуг; аптымальна выкарыстоўваць кадравы патэнцыял ДНУ “Інстытут гісторыі НАН Беларусі”; паўней задавальняць узрастаючыя адукацыйныя запатрабаванні беларускіх і замежных грамадзян.

28.07.2017

Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў правёў сустрэчу з міністрам лясной гаспадаркі і водных рэсурсаў Турцыі

Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў правёў сустрэчу з міністрам лясной гаспадаркі і водных рэсурсаў Турцыі, сустаршынёй беларуска-турэцкай сумеснай міжурадавай эканамічнай камісіі Вейселем Эроглу, а таксама прадстаўнікамі гэтага міністэрства.
Перад перагаворамі турэцкія госці азнаёміліся з пастаянна дзеючай выставай НАН Беларусі “Дасягненні айчыннай навукі – вытворчасці”.

28.07.2017

Адбылося пашыранае пасяджэнне Бюро Прэзідыума НАН Беларусі па выніках першага паўгоддзя

27 ліпеня 2017 года адбылося пашыранае пасяджэнні Бюро Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі з удзелам кіраўнікоў арганізацый. Асноўным пытаннем пасяджэння было абмеркаванне выканання арганізацыямі НАН Беларусі паказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця за 6 месяцаў бягучага года, таксама была ахарактарызавана знешнеэканамічная дзейнасць за названы перыяд.
З асноўным дакладам аб выкананні арганізацыямі НАН Беларусі паказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця за I паўгоддзе 2016 года выступіла начальнік планава-фінансавага ўпраўлення апарату НАН Беларусі Надзея Сцяпанава. У цэлым было адзначана, што ў першым паўгоддзі арганізацыі Акадэміі навук выходзяць на дадатнае сальда па знешнім гандлі таварамі і паслугамі. Была звернута ўвага на аптымальнае выкарыстанне ўсіх магчымых крыніц фінансавання навуковых даследаванняў.

28.07.2017

Геалогію і мінеральна-сыравінныя рэсурсы захаду ўсходне-еўрапейскай платформы абмяркуюць на канферэнцыі ў НАН Беларусі

31 ліпеня 2017 года ў НАН Беларусі пачне працу Міжнародная навуковая канферэнцыя “Геалогія і мінеральна-сыравінныя рэсурсы захаду ўсходне-еўрапейскай платформы: праблемы вывучэння і рацыянальнага выкарыстання”, прысвечаная 215-годдзю з дня нараджэння І. Дамейкі. Арганізатары канферэнцыі: НАН Беларусі, Інстытут прыродакарыстання НАН Беларусі, Акадэмія навук Літвы.
Мэта канферэнцыі: аналіз і абагульненне нацыянальнага і замежнага вопыту ў галіне геалогіі і мінерагеніі Беларусі і сумежных дзяржаў.

24.07.2017

НАН Беларусі і Карэйскі інстытут навукі і тэхналогій падпісалі Мемарандум аб узаемаразуменні

24 ліпеня 2017 года Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў і Прэзідэнт Карэйскага інстытута навукі і тэхналогій (KIST) Лі Бён Гвон падпісалі Мемарандум аб узаемаразуменні паміж НАН Беларусі і Карэйскім інстытутам навукі і тэхналогій (KIST). Перад падпісаннем Мемарандума бакі абмяняліся інфармацыяй аб навуковых установах, якія прадстаўляюцца, і абмеркавалі сферы далейшага супрацоўніцтва і сумесных даследаванняў. У прыватнасці размова ішла пра магчымасць стварэння сумеснай лабараторыі або навуковага цэнтра, абмене навуковымі кадрамі. Бакі дамовіліся ў бліжэйшы час сфарміраваць пералік перспектыўных праектаў і тэм для даследаванняў, якія ўяўляюць узаемную цікавасць.

21.07.2017

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі і Хэнаньская акадэмія навук падпісалі Пагадненне аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве

21 ліпеня 2017 года Нацыянальная акадэмія навук Беларусі і Хэнаньская акадэмія навук заключылі Пагадненне аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве. Дакумент падпісалі намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Сяргей Кілін і Віцэ-прэзідэнт Хэнаньскай акадэміі навук Цзюнь Цзян.
Мэтамі гэтага Пагаднення з’яўляюцца ўзмацненне навукова-тэхнічных патэнцыялаў Бакоў, развіццё і пашырэнне адносін паміж навуковымі ўстановамі, садзейнічанне навукова-тэхнічнаму супрацоўніцтву ў практычнай рэалізацыі сумесных навуковых распрацовак у галінах, якія ўяўляюць узаемную цікавасць.

19.07.2017

У НАН Беларусі адбылося рабочае пасяджэнне Міжведамаснай камісіі Беларусі па пытаннях Антарктыкі

19 ліпеня 2017 года ў НАН Беларусі адбылося рабочае пасяджэнне Міжведамаснай камісіі Беларусі па пытаннях Антарктыкі. Па яго выніках прынята рашэнне аб узмацненні навуковай часткі 10-й экспедыцыі, напаўненні яе дзейнасці актуальнымі навуковымі праектамі.
Перад пачаткам працоўнага пасяджэння начальнік Беларускай антарктычнай экспедыцыі Аляксей Гайдашоў паведаміў, што Беларусь плануе атрымаць статус кансультатыўнага боку ў міжнародным Дагаворы аб Антарктыцы. Статус дае права голасу, удзелу ў распрацоўцы і прыняцці рашэнняў, якія тычацца сучаснасці і будучыні Антарктыкі.

18.07.2017

Лекцыя прафесара Аляксея Абызава (ЗША) аб саматычных мутацыях у клетках чалавека пройдзе ў АІПІ

Лекцыя прафесара Аляксея Абызава (клініка імя Маё, ЗША) “Вызначэнне і аналіз саматычных мутацый у клетках чалавека” пройдзе ў Аб’яднаным інстытуце праблем інфарматыкі НАН Беларусі (Мінск, вул. Сурганава, 6, п.206), 19 ліпеня ў 14:30.
Пра наяўнасць геномных змяненняў у асобных клетках арганізма чалавека, г.зн. саматычных мутацый, было вядома даўно. Але толькі некалькі гадоў таму, дзякуючы развіццю цэлага шэрагу біятэхналогій, іх вывучэнне набыло масавасць і сістэмнасць.

17.07.2017

Кіраўніку апарату НАН Беларусі Пятру Віцязю прысвоена званне Ганаровага грамадзяніна Бярозаўскага раёна

Беразоўскі раённы Савет дэпутатаў пастанавіў прысвоіць Кіраўніку апарату НАН Беларусі, акадэміку, доктару тэхнічных навук, вучонаму ў галіне распрацоўкі новых матэрыялаў, тэхналогій і машынабудавання, заслужанаму дзеячу навукі БССР Пятру Аляксандравічу Віцязю званне Ганаровага грамадзяніна Бярозаўскага раёна. Званне прысвоена за працоўныя заслугі, важкі асабісты ўклад у развіццё айчыннай навукі.

17.07.2017

У НАН Беларусі адбудзецца пашыранае рабочае пасяджэнне Міжведамаснай камісіі Рэспублікі Беларусь па пытаннях Антарктыкі

У НАН Беларусі 20 ліпеня 2017 года адбудзецца пашыранае рабочае пасяджэнне Міжведамаснай камісіі Рэспублікі Беларусь па пытаннях Антарктыкі.
Мэта пасяджэння - разгляд ходу выканання ў 2016-2017 гг. Плана мерапрыемстваў па рэалізацыі палажэнняў Пагаднення аб супрацоўніцтве ў Антарктыцы паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі, абмеркаванне планаў навуковага і лагістычнага супрацоўніцтва на 2017-2018 гг., у тым ліку ў рамках правядзення 10-й Беларускай антарктычнай экспедыцыі і 63-й Расійскай антарктычнай экспедыцыі.

13.07.2017

Дэлегацыя Інстытута гісторыі НАН Беларусі прыняла ўдзел у Міжнароднай летняй школе маладых археолагаў краін-удзельніц СНД у Рэспубліке Таджыкістан

Дэлегацыя Інстытута гісторыі НАН Беларусі з 2 па 8 ліпеня 2017 г. прыняла ўдзел у навуковым форуме “Міжнародная летняя школа маладых археолагаў краін-удзельніц СНД на месцы старажытнага горада “Хулбук” у Рэспубліцы Таджыкістан. Мерапрыемства праводзілася пры падтрымцы Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў-удзельніц СНД і Акадэміі навук Рэспублікі Таджыкістан.
Міжнародная школа маладых археолагаў сабрала прадстаўнікоў акадэмічнай і ўніверсітэцкай навукі з Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Расіі, Таджыкістана і Украіны.

13.07.2017

НАН Беларусі запрашае ў прэс-тур, прысвечаны навуковаму суправаджэнню льнаводчай галіны

НАН Беларусі запрашае прадстаўнікоў СМІ 14 ліпеня 2017 года (пятніца) у 9.00 у прэс-тур “Навуковае суправаджэнне льнаводчай галіны Беларусі”. У праграме прэс-тура - наведванне Інстытута лёну НАН Беларусі (а/г Вусце, вул. Цэнтральная, 27, Віцебская вобласць, Аршанскі раён), азнаямленне з асноўнымі навуковымі напрамкамі даследаванняў, наведванне вопытных палёў, на якіх удалося атрымаць высокі ўраджай. Запланаваны зносіны з вучонымі-льнаводамі. У прыватнасці, размова пойдзе пра спецыфіку селекцыі лёну маслічнага і лёну-даўгунцу, кіраванні працэсамі фарміравання высокай якасці льновалакна, арганізацыі першаснага насенняводства і інш.

12.07.2017

Па выніках “Дзён беларускай навукі, інавацый, інвестыцый” у г. Астана дасягнуты шэраг дамоўленасцей

5 і 6 ліпеня 2017 г. у рамках Міжнароднай спецыялізаванай выставы “ЭКСПА-2017” прайшлі Дні беларускай навукі, інавацый, інвестыцый, у рамках якіх адбыліся Міжнародная канферэнцыя “Энергія будучага: інавацыйныя тэхналогіі і метады іх рэалізацыі” і Міжнародная канферэнцыя “Экспартныя магчымасці і паслугі ў сферы адукацыі, аховы здароўя і інвестыцыйных праектаў”.
У ходзе перагавораў, праведзеных на Днях беларускай навукі, інавацый, інвестыцый 5-6 ліпеня 2017 г. дасягнуты шэраг дамоўленасцей у галіне продажаў абсталявання і тэхналогій, а таксама ў галіне вышэйшай адукацыі і навуковага супрацоўніцтва, у тым ліку аб правядзенні сумеснай работы па выкарыстанні беларускіх інавацыйных тэхналогій.

10.07.2017

Адбылося ўручэнне дыплома лаўрэата Прэміі імя акадэміка Ф.І. Фёдарава

Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў 10 ліпеня 2017 года ўрачыста ўручыў дыплом лаўрэата Прэміі імя акадэміка Ф.І. Фёдарава 2017 года вядучаму навуковаму супрацоўніку дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут фізікі імя Б.І.Сцяпанава НАН Беларусі” доктару фізіка-матэматычных навук Аляксандру Нізоўцаву. Прэмія прысуджана пастановай Прэзідыума НАН Беларусі № 41 ад 26 чэрвеня 2017 года.
Прэмія імя акадэміка Ф.І. Фёдарава з’яўляецца адной з прэстыжных імянных прэмій Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і прысуджаецца адзін раз у тры гады. У 2017 годзе прэмія прысуджана за цыкл прац “Даследаванне фотафізічных і спінавых характарыстык NV цэнтраў у алмазе для прымянення ў квантавых тэхналогіях”. У ходзе даследаванняў атрыманы невядомыя раней даныя для мэтанакіраванага пошуку ядзерных спінаў ізатапічных атамаў 13С, якія маюць вялікія тэрміны кагерэнтнасці нават пры пакаёвай тэмпературы. Гэта важна для стварэння цвердацелых квантавых камп’ютараў на аснове алмазу, а таксама новых высокадакладных квантавых сэнсараў для вымярэння лакальных магнітных і электрычных палёў.

06.07.2017

Інстытут біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН Беларусі наведае член Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША Крыстофер Сміт

7 ліпеня 2017 г. Інстытут біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН Беларусі наведае член Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША, сустаршыня Камісіі па супрацоўніцтве і бяспецы ў Еўропе Кангрэса ЗША Крыстофер Сміт. Кангрэсмен прыбыў у Мінск у складзе парламенцкай дэлегацыі ЗША на сесію Парламенцкай асамблеі АБСЕ 4–8 ліпеня 2017 г.
Мэта наведвання Інстытута біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН Беларусі - азнаямленне з дасягненнямі беларускай навукі, абмеркаванне магчымасці развіцця беларуска-амерыканскага супрацоўніцтва ў галіне клетачных тэхналогій.

06.07.2017

Еўрапейскі Фонд Canon прапануе вучоным гранты на правядзенне навуковых даследаванняў

Еўрапейскі Фонд Canon прапануе высокакваліфікаваным еўрапейскім і японскім вучоным гранты на правядзенне навуковых даследаванняў. Мінімальным патрабаваннем для ўдзелу ў конкурсе з’яўляецца наяўнасць у вучонага ступені магістра навук, атрыманай на працягу апошніх 10 гадоў. Прымаюцца заяўкі на даследаванні ў любых навуковых галінах. Вучоныя з Еўропы, якія атрымалі грант, павінны будуць працягнуць даследаванне ў Японіі, а вучоныя з Японіі – у Еўропе. Праграма разлічана на тэрмін ад трох месяцаў да 1 года.
Фінансавая падтрымка для ўдзельнікаў праграмы складае ад 22,5 да 27,5 тыс. еўра ў год і яе памер вар’іруецца ў залежнасці ад працягласці даследавання.

05.07.2017

У НАН Беларусі адбылося ўрачыстае ўручэнне дыпломаў магістра выпускнікам Інстытута падрыхтоўкі навуковых кадраў

У Вялікай канферэнц-зале Прэзідыума НАН Беларусі адбылася цырымонія ўручэння дзяржаўных дыпломаў выпускнікам магістратуры Інстытута падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі 2017 года. Ва ўрачыстасцях прынялі ўдзел прадстаўнікі Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, акадэмікі НАН Беларусі. У 2017 годзе ІПНК НАН Беларусі ажыццявіў юбілейны дзясяты выпуск магістрантаў. Дыплом у гэты дзень у НАН Беларусі атрымалі 77 магістраў па 8 спецыяльнасцях навучання. Прадстаўнікі кіраўніцтва НАН Беларусі, ВАК, Міністэрства адукацыі і навуковай грамадскасці пажадалі выпускнікам не спыняцца на дасягнутым выніку і актыўна працягваць сваю навуковую дзейнасць.

05.07.2017

У НАН Беларусі адбылося Агульны сход Рэспубліканскай асацыяцыі нанаіндустрыі

5 ліпеня 2017 года ў НАН Беларусі адбыўся Агульны сход Рэспубліканскай асацыяцыі нанаіндустрыі (РАНІ). У мерапрыемстве прыняла ўдзел дэлегацыя Групы Раснана (РФ) на чале з Генеральным дырэктарам Фонду інфраструктурных і адукацыйных праграм Групы Раснана Андрэем Генадзьевічам Свінарэнкам, прадстаўнікі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, НАН Беларусі, Мінадукацыі, Мінпрама, Дзяржстандарту Рэспублікі Беларусь і бізнес-структур. Перад удзельнікамі сходу выступіў намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Уладзімір Сямашка. Закранаючы тэму ўзаемадзеяння Беларусі і Расіі ў сферы навукі, Уладзімір Сямашка адзначыў: “Нашы стратэгіі ў навукова-тэхнічнай, інавацыйнай сферах супадаюць. Перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва бачым у ажыццяўленні сумесных праектаў у сферы энергетыкі, пошуку альтэрнатыўных крыніц энергіі, вытворчасці новых матэрыялаў для прамысловасці і будаўніцтва, медыцыны, сельскай гаспадаркі. У Беларусі назапашаны вялікі вопыт стварэння электроннай і аптычнай сістэмы мэтавай апаратуры, бачым вялікія перспектывы ў сумесным развіцці касмічных тэхналогій”.

05.07.2017

Праблемы сацыятэхналагічнага і экспертнага суправаджэння дапамогі бежанцам і мігрантам абмеркаваны ў Інстытуце філасофіі НАН Беларусі

4 ліпеня 2017 года ў Інстытуце філасофіі НАН Беларусі пры арганізацыйным удзеле Пасольства Турэцкай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь адбыўся міжнародны экспертны круглы стол “Сацыяльныя тэхналогіі і гуманітарныя аспекты дапамогі бежанцам і мігрантам: вопыт Беларусі і Турцыі”.
Мерапрыемства было прымеркавана да Міжнароднага дня бежанцаў пад эгідай Генеральнай Асамблеі ААН. Яно адбылося напярэдадні V пасяджэння Сумеснага камітэта па навукова-тэхнічным супрацоўніцтве паміж Навукова-даследчым саветам Турцыі і НАН Беларусі.

03.07.2017

“Тыдзень нанаіндустрыі – 2017” пройдзе ў НАН Беларусі

З 4 па 7 ліпеня 2017 года Нацыянальная акадэмія навук Беларусі праводзіць “Тыдзень нанаіндустрыі – 2017”, прымеркаваны да Года навукі ў Беларусі.
У мерапрыемствах прыме ўдзел дэлегацыя Групы Раснана (РФ) на чале з Генеральным дырэктарам Фонду інфраструктурных і адукацыйных праграм Групы Раснана Андрэем Генадзьевічам Свінарэнкам. У час перагавораў з расійскім бокам будуць абмеркаваны пытанні пашырэння навукова-тэхналагічных і вытворчых сувязей Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь, рэалізацыі сумесных праектаў і перспектывы пастаўкі беларускай нанапрадукцыі на расійскі рынак.