Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Навіны

31.08.2017

НАН Беларусі ўпершыню арганізуе Міжнародную выстаўку беларускіх навукова-тэхнічных распрацовак у Каралеўстве Саудаўская Аравія

У адпаведнасці з рэспубліканскім планам мерапрыемстваў па правядзенні ў 2017 годзе Года навукі Нацыянальная акадэмія навук Беларусі ўпершыню арганізуе ў г. Эль-Рыяд (Каралеўства Саудаўская Аравія) Міжнародную выстаўку беларускіх навукова-тэхнічных распрацовак. Выстаўка пройдзе з 23 па 24 кастрычніка 2017 г. у Навукова-тэхнічным цэнтры імя Караля Абдулазіза.

30.08.2017

Адбылася прэс-канферэнцыя па развіцці біятэхналогій у Беларусі

30 жніўня 2017 года ў прэс-цэнтры УП “БелТА” адбылася прэс-канферэнцыя на тэму “Ключавыя напрамкі развіцця біятэхналогій у Беларусі. Новыя распрацоўкі і іх прымяненне”. У мерапрыемстве прынялі ўдзел: Эмілія Каламіец, генеральны дырэктар ГНПА “Хімічны сінтэз і біятэхналогіі”, дырэктар ДНУ “Інстытут мікрабіялогіі НАН Беларусі”, Валянціна Лемеш, дырэктар ДНУ “Інстытут генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі” і Наталля Пшыбытка, намеснік дырэктара па навуковай рабоце ДНУ “Інстытут біяфізікі і клетачнай індустрыі НАН Беларусі”. Кіраўнікі навуковых арганізацый расказалі прадстаўнікам сродкаў масавай інфармацыі аб працы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў галіне біятэхналогій і пра новыя распрацоўкі вучоных у гэтай галіне.

30.08.2017

У НАН Беларусі адбыліся перагаворы з членамі парламенцкай дэлегацыі Рэспублікі Судан

30 жніўня 2017 года адбыліся перагаворы кіраўніцтва НАН Беларусі з членамі парламенцкай дэлегацыі на чале са Старшынёй Нацыянальнай асамблеі Рэспублікі Судан Ібрагімам Ахмед Амерам. Былі абмеркаваны перспектывы развіцця беларуска-суданскага навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва паміж арганізацыямі НАН Беларусі і Судана.

30.08.2017

НАН Беларусі і Алфёраўскі фонд аб’яўляюць аб правядзенні конкурсу 2017 года на атрыманне прэміі для маладых вучоных

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі і Фонд падтрымкі адукацыі і навукі (Алфёраўскі фонд) аб’яўляюць аб правядзенні конкурсу 2017 года на атрыманне прэмій НАН Беларусі і Алфёраўскага фонду для маладых вучоных (да 35 гадоў па стане на 1 студзеня конкурснага года) за лепшую навукова-даследчую працу (асобную навуковую працу ці сукупнасць аб’яднаных адной тэматыкай прац).

29.08.2017

Прадстаўнікі НАН Беларусі ўдастоены дзяржаўных узнагарод Рэспублікі Беларусь

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка падпісаў Указ № 303 ад 25 жніўня 2017 г. “Аб узнагароджанні”. Рад кіраўнікоў і работнікаў устаноў і прадпрыемстваў узнагароджаны за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, значны асабісты ўклад у вытворчасць звышцяжкай кар’ернай тэхнікі, развіццё аптычнага прыборабудаўніцтва, лёгкай прамысловасці, чыгуначнага транспарту і сельскай гаспадаркі, значныя дасягненні ў сферы аховы здароўя, нацыянальнай журналістыкі, навуковай дзейнасці, адукацыі, культуры і мастацтва.

29.08.2017

Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб’яўлена прадстаўнікам НАН Беларусі

Распараджэннем №136рп ад 24 жніўня 2017 года Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка аб’явіў падзяку за шматгадовую плённую навуковую дзейнасць, істотны асабісты ўклад у развіццё аграхімічных даследаванняў і актуальных напрамкаў біятэхналогій, генетыкі і селекцыі раслін, падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў галоўнаму вучонаму сакратару Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандру Уладзіміравічу Кільчэўскаму і дырэктару рэспубліканскага навуковага даччынага ўнітарнага прадпрыемства “Інстытут глебазнаўства і аграхіміі” Віталію Вітальевічу Лапе.

29.08.2017

Урачыстасці, прысвечаныя Дню ведаў, пройдуць у ЦНБ імя Якуба Коласа НАН Беларусі

1 верасня 2017 года (пятніца) у 10.00 у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа (г. Мінск, вул. Сурганава, 15) пройдуць урачыстасці, прысвечаныя Дню ведаў. Арганізатар мерапрыемства – Інстытут падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі. Перад магістрантамі выступіць кіраўніцтва НАН Беларусі, кіраўнікі навуковых арганізацый, вядучыя вучоныя краіны. Прагучыць і першая лекцыя – “Уводзіны ў навуку”. Першага верасня ў Інстытуце падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі пачнуць вучобу па 9 спецыяльнасцях 110 магістрантаў.

25.08.2017

НАН Беларусі наведала дэлегацыя Міністэрства навукі, тэхналогій і навакольнага асяроддзя Рэспублікі Куба

25 жніўня 2017 года у НАН Беларусі адбыліся перагаворы кіраўніцтва НАН Беларусі з дэлегацыяй Міністэрства навукі, тэхналогій і навакольнага асяроддзя Рэспублікі Куба на чале з намеснікам міністра навукі, тэхналогій і навакольнага асяроддзя Кубы Даніла Алонса Медэрасам. Як адзначыў у ходзе сустрэчы Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў, НАН Беларусі надае асаблівае значэнне развіццю ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з Кубай. “У вас маецца значны навуковы патэнцыял. Навука Кубы актыўна развіваецца. Многія навуковыя інтарэсы Беларусі і Кубы супадаюць. Але наша супрацоўніцтва з’яўляецца недастатковым”, падкрэсліў Уладзімір Гусакоў.

24.08.2017

Прадстаўнікі расійскіх і саюзных СМІ наведалі ДНУ “Аб’яднаны інстытут энергетычных і ядзерных даследаванняў – Сосны”

24 жніўня 2017 года прадстаўнікі расійскіх і саюзных сродкаў масавай інфармацыі наведалі дзяржаўную навуковую ўстанову «Аб’яднаны інстытут энергетычных і ядзерных даследаванняў – Сосны», дзе сустрэліся з вучонымі-атамшчыкамі НАН Беларусі. Гэты візіт адбыўся ў рамках прэс-тура “Узаемадзеянне Беларусі і Расіі ў сферы ядзернай энергетыкі”, арганізатарам якога выступілі: Пастаянны Камітэт Саюзнай дзяржавы, Нацыянальны прэс-цэнтр Рэспублікі Беларусь і Міжнароднае інфармацыйнае Агенцтва “Расія сёння” пры падтрымцы Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

24.08.2017

НАН Беларусі праводзіць адкрыты конкурс навукова-тэхнічных праектаў заданняў галіновай навукова-тэхнічнай праграмы

У адпаведнасці з Палажэннем аб парадку распрацоўкі і выканання навукова-тэхнічных праграм, зацверджаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь “Аб зацвярджэнні палажэння аб парадку распрацоўкі і выканання навукова-тэхнічных праграм і прызнанні страціўшымі сілу некаторых пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і іх асобных палажэнняў” ад 31 жніўня 2005 г. № 961, Нацыянальная акадэмія навук праводзіць адкрыты конкурс навукова-тэхнічных праектаў заданняў галіновай навукова-тэхнічнай праграмы “Інаваццыйныя тэхналогіі і тэхніка”, 2017 – 2020 гады (далей – ГНТП “Інавацыйныя тэхналогіі і тэхніка”), якая ўключае падпраграмы “Нанатэхналогіі” і “Адытыўныя тэхналогіі”, накіраванай на стварэнне і асваенне ў вытворчасці перадавых адытыўных тэхналогій, нанатэхналагічных вытворчасцей з тэхналогіямі VI тэхналагічнага ўкладу з мэтай павышэння тэхнічнага ўзроўню і канкурэнтаздольнасці айчыннай прадукцыі і павелічэння яе экспартнага патэнцыялу.

23.08.2017

Інстытут эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Кітайскі інстытут развіцця заключылі пагадненне аб навуковым супрацоўніцтве

22 жніўня 2017 года Інстытут эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі наведала дэлегацыя Кітайскага інстытута развіцця і СЗАТ “Кампанія па развіцці індустрыяльнага парка”. Мэта візіту – абмеркаванне перспектыў супрацоўніцтва Інстытута эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі з Кітайскім інстытутам развіцця (Шэньжэнь, КНР) і СЗАТ “Кампанія па развіцці індустрыяльнага парка”.

22.08.2017

НАН Беларусі прэзентавала першы беларускі электрамабіль

22 жніўня 2017 года на Рэспубліканскім палігоне для выпрабаванняў мабільных машын Аб’яднанага інстытута машынабудавання НАН Беларусі адбылася прэзентацыя эксперыментальнага ўзору першага беларускага электрамабіля. Былі таксама прадэманстраваны новыя распрацоўкі вучоных НАН Беларусі па тэматыцы электратранспарту. Гэта – мотакола і створаны на яго базе электравеласіпед (ААТ “Прыборабудаўнічы завод Аптрон” НАН Беларусі) і суперкандэнсатар (Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па матэрыялазнаўстве). У мерапрыемстве прынялі ўдзел Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міхаіл Мясніковіч, намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Уладзімір Сямашка, Старшыня ДКНТ Аляксандр Шумілін, прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў.

22.08.2017

Беларускі вучоны Іван Саверчанка стаў лаўрэатам прэміі “Зоркі Садружнасці”

Беларускі вучоны-філолаг, дырэктар Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы ДНУ “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, член Прэзідыума Саюза пісьменнікаў Беларусі, доктар філалагічных навук, прафесар Іван Саверчанка стаў лаўрэатам міждзяржаўнай прэміі “Зоркі Садружнасці”. Пра гэта паведамляецца ў афіцыйным пісьме Міждзяржаўнагга фонду гуманітарнай садружнасці дзяржаў – удзельніц СНД. Згодна з рашэннем Савета па прысуджэнні міждзяржаўнай прэміі “Зоркі Садружнасці” за 2016 год Іван Саверчанка ўдастоены звання лаўрэата прэміі. Урачыстая цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў адбудзецца ў Маскве. Зараз дата ўзнагароджання ўдакладняецца.

18.08.2017

Адбылася прэс-канферэнцыя на тэму “Нанатэхналогіі і нанаіндустрыя як прыярытэт навукова-тэхнічнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь”

18 жніўня 2017 года ў Прэс-цэнтры Дома прэсы адбылася прэс-канферэнцыя на тэму “Нанатэхналогіі і нанаіндустрыя як прыярытэт навукова-тэхнічнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь”. Ад НАН Беларусі ў мерапрыемстве прынялі ўдзел: Першы намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі акадэмік Сяргей Чыжык і вядучы навуковы супрацоўнік НПЦ НАН Беларусі па матэрыялазнаўстве Аляксей Труханаў.

16.08.2017

Ганаровай граматай Савета Міністраў узнагароджаны загадчык аддзела Інстытута металапалімерных сістэм імя В.А. Белага Уладзімір Сергіенка

Згодна з Пастановай №594 ад 8 жніўня 2017 года Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь прыняў рашэнне ўзнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь за шматгадовую плённую навуковую дзейнасць, значны асабісты ўклад у распрацоўку і ўкараненне імпартазамяшчальных тэхналогій, матэрыялаў і вырабаў у машынабудаўнічай і металургічнай галінах Сергіенку Уладзіміра Пятровіча, загадчыка аддзела фрыкцыйнага матэрыялазнаўства дзяржаўнай навуковай установы ”Інстытут механікі металапалімерных сістэм імя У.А.Белага Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі“.

14.08.2017

Створана новае сумеснае прадпрыемства ТАА «АКАДЭМ-СЕРТ»

11 жніўня 2017 г. у Мінску, у рамках раней дасягнутых дамоўленасцей паміж упаўнаважанымі прадстаўнікамі дзяржаўнай навуковай установы “Аб’яднаны інстытут машынабудавання Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі” і кампаніі VEO Standards Technical Co., Ltd. (Кітайская Народная Рэспубліка), створана і зарэгістравана прадпрыемства ў форме таварыства з абмежаванай адказнасцю “АКАДЭМ-СЕРТ” для ажыццяўлення навуковых даследаванняў, выпрабаванняў і сертыфікацыі аўтамотатэхнікі.

11.08.2017

Аб уборачнай кампаніі ў сельскагаспадарчых арганізацыях, замацаваных за Аддзяленнем аграрных навук НАН Беларусі

У сельскагаспадарчых арганізавыцях, замацаваных за аддзяленнем аграрных навук НАН Беларусі, поўным ходам ідзе ўборка зерневых і зернебабовых культур. Па стане на 10 жніўня 2017 года ўбрана 21 % зерневых і зернебабовых культур пры сярэдняй ураджайнасці ‒ 45,7 ц/га, што амаль на 6 ц/га вышэй, чым у мінулым годзе, і 54 % азімага і яравога рапсу пры сярэдняй ураджайнасці ‒ 22,4 ц/га.
На дадзены момант лепшыя вынікі па ўраджайнасці зерневых і зернебабовых культур атрыманы ў РУП “Талачынскі кансервавы завод”, РУП “Шыпяны-АСК”, ДП “Путчына” ‒ 56, 55,3 і 51,0 ц/га адпаведна. У перададзеным у 2015 годзе НАН Беларусі ДП “ Вусце НАН Беларусі”, дзе кіраўніцтва гаспадаркай ажыццяўляецца антыкрызісным кіраўніком, ‒ 41, 7 ц/га.

11.08.2017

Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў правёў сустрэчу з касманаўтам Алегам Навіцкім

11 жніўня ў НАН Беларусі адбылася сустрэча Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Уладзіміра Гусакова з касманаўтам Алегам Навіцкім. Галоўнай тэмай перагавораў стала падрыхтоўка да правядзення 31-га Міжнароднага кангрэса Асацыяцыі ўдзельнікаў касмічных палётаў, які адбудзецца ў Беларусі ў верасні 2018 года, а таксама ўдзел у гэтым форуме расійскіх касманаўтаў.
Як падкрэсліў Уладзімір Гусакоў, “Мы надаем асаблівую знчнасць правядзенню гэтага Кангрэса ў Беларусі, у якім прымуць удзел прастаўнікі дзясяткаў краін свету. Гэта мерапрыемства адыграе важную ролю ва ўмацаванні іміджу Беларусі як касмічнай дзяржавы. У гэтай сувязі Вашы рэкамендацыі і пажаданні па арганізацыі, плане правядзення, праграме знаходжання ўдзельнікаў форуму ў Мінску маюць вялікае значэнне”.

10.08.2017

Вучоныя-аграрыі правялі прэс-канферэнцыю на тэму “Новыя аграпрамысловыя тэхналогіі: уклад беларускіх вучоных у развіццё сельскай гаспадаркі”

10 жніўня 2017 года ў Нацыянальным Прэс-цэнтры Рэспублікі Беларусь адбылася прэс-канферэнцыя на тэму “Новыя аграпрамысловыя тэхналогіі: уклад беларускіх вучоных у развіццё сельскай гаспадаркі”. У мерапрыемстве прынялі ўдзел: Шэйко Іван Паўлавіч ‒ першы намеснік генеральнага дырэктара па навуковай рабоце РУП “Навукова-вытворчы цэнтр НАН Беларусі па жывёлагадоўлі”, акадэмік НАН Беларусі; Лужынскі Дзмітрый Уладзіміравіч ‒ намеснік генеральнага дырэктара па навуковай рабоце і вытворчасці РУП “Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па земляробстве” і Шэпшалёў Аляксандр Анатольевіч ‒ намеснік генеральнага дырэктара па навуковай рабоце РУП “Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па харчаванні”. Прадстаўнікі навукова-практычных цэнтраў расказалі аб апошніх распрацоўках вучоных у галіне аграпрамысловых тэхналогій і адказалі на на шматлікія пытанні журналістаў.

10.08.2017

НАН Беларусі стала базавай акадэміяй навук МААН

НАН Беларусі зараз будзе выконваць функцыі базавай акадэміі навук у арганізацыйным і метадычным суправаджэнні Міжнароднай асацыяцыі акадэмій навук (МААН). Такое рашэнне прынята 9 жніўня 2017 года на пасяджэнні Прэзідыума НАН Беларусі.
Пастановай Прэзідыума прынята да ведама інфармацыя, выкладзеная ў пастанове Савета МААН, аб абранні Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Гусакова Уладзіміра Рыгоравіча кіраўніком МААН і выкананні НАН Беларусі функцый базавай акадэміі навук. Пастановай Прэзідыума НАН Беларусі арганізацыйна-метадычнае суправаджэнне дзейнасці МААН вырашана ўскласці на апарат НАН Беларусі.


Новости 1 - 20 из 23
Начало | Пред. | 1 2 | След. | Конец