Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Архіў навін 2010 года

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін / Жнівень 2010 года

31.08.2010

Аб'яўлены конкурс для назначэння стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь для аспірантаў вочнай формы навучання на 2011 год

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22 чэрвеня 2006 г. №405 "Аб заснаванні стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь для аспірантаў, якія навучаюцца па вочнай форме ў дзяржаўных установах, што забяспечваюць атрыманне паслявузаўскай адукацыі" Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь сумесна з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі аб'яўлены адкрыты конкурс для назначэння стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь для аспірантаў, якія навучаюцца па вочнай форме ў дзяржаўных установах, што забяспечваюць атрыманне паслявузаўскай адукацыі, на 2011 год. Стыпендыі прызначаюцца тэрмінам на адзін год, памер стыпендыі складае 25 базавых велічынь. Дакументы прадстаўляюцца да 20 верасня 2010 г. у аддзел прэмій, стыпендый і ўзнагарод Упраўлення кадраў і кадравай палітыкі апарату НАН Беларусі па адрасе: 220072, г. Мінск, прасп. Незалежнасці, 66, пакой 411 (кантактны тэл.: 284-28-26). Палажэнне аб парадку правядзення ў НАН Беларусі конкурсу для назначэння стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь для аспірантаў, пералік і электронныя формы неабходных дакументаў размешчаны тут.


30.08.2010

15 верасня завяршаецца прыём дакументаў ад жадаючых паступіць у аспірантуру Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

У чэрвені Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі аб'яўлены прыём у аспірантуру на 2010 год па шырокім спектры навуковых спецыяльнасцей. Прыём дакументаў ад паступаючых у аспірантуру ажыццяўляецца па 15 верасня 2010 года ў навуковых арганізацыях НАН Беларусі, пералічаных у аб'яве. Уступныя экзамены праводзяцца з 23 верасня па 22 кастрычніка 2010 года, залічэнне ў аспірантуру - з 16 лістапада 2010 года. З парадкам прыёму ў аспірантуру Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі можна азнаёміцца тут.


30.08.2010

Сёння спаўняецца 120 гадоў з дня нараджэння члена-карэспандэнта А.М. Лазавога (1890-1954)

30 жніўня 2010 г. спаўняецца 120 гадоў з дня нараджэння вучонага-эканаміста, з 1926 г. прафесара Харкаўскага сельскагаспадарчага інстытута, з 1931 г. супрацоўніка Дзяржпляну СССР, у 1935-1954 гг. прафесара маскоўскіх ВНУ, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, прафесара Аляксандра Мікалаевіча Лазавога.


27.08.2010

Гродзенскі занальны інстытут раслінаводства Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ўзнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь За вялiкi ўклад у рэалізацыю эканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь, укараненне перспектыўных высокаўраджайных сартоў сельскагаспадарчых культур і перадавых рэсурсазберагальных тэхналогій у вытворчасць рэспубліканскае унітарнае навуковае прадпрыемства "Гродзенскі занальны інстытут раслінаводства Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі" узнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Прэзiдыума Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь ад 19 жніўня 2010 г. №417-ПСР4. Шчыра віншуем калектыў інстытута з высокай узнагародай і жадаем новых творчых поспехаў!


26.08.2010

Беларускія навукова-адукацыйныя сеткі падлучаны да агульнаеўрапейскай навуковай сеткі GEANT

GEANT 19 жніўня 2010 г. запушчаны ў эксплуатацыю канал сувязі, які забяспечвае прамое падключэнне беларускіх навукова-адукацыйных сетак да агульнаеўрапейскай навуковай сеткі GEANT. Гэтая падзея стала вынікам праведзеных Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі перамоваў з еўрапейскімі партнёрамі аб бясплатным падключэнні сеткі Акадэміі навук BASNET да GEANT па тэрыторыі Еўрапейскага Саюза на хуткасці да 1 Гбіт/с. Сумеснымі намаганнямі НАН Беларусі, РУП "Белтэлекам" і сеткі PIONIER - польскага прадстаўніка GEANT створаны валаконна-аптычны памежны пераход Брузгі - Кузніца-Беластоцкая. Цяпер камп'ютарная сетка НАН Беларусі BASNET забяспечвае доступ усёй навуковай і адукацыйнай супольнасці нашай краіны ў агульнаеўрапейскую навукова-адукацыйную сетку. Прэс-рэліз аб гэтай падзеі размешчаны тут.


26.08.2010

Урадам адобрана прадстаўленая Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі канцэпцыя праграмы Саюзнай дзяржавы "Стандартызацыя-СД" на 2011-2014 гады

Дом Урада Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 23 жніўня 2010 г. №1227 адобрана прадстаўленая Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі і ўзгодненая з зацікаўленымі рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання Канцэпцыя праграмы Саюзнай дзяржавы "Распрацоўка інтэграванай сістэмы стандартызацыі касмічнай тэхнікі, стваранай у рамках праграм і праектаў Саюзнай дзяржавы" ("Стандартызацыя-СД") на 2011-2014 гады. Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі даручана ўнесці ва ўстаноўленым парадку гэтую Канцэпцыю на разгляд Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы.


25.08.2010

Нацыянальную акадэмію навук Беларусі наведалі расійскія журналісты

Як паведамляе прэс-служба Акадэміі навук, 24 жніўня 2010 г. НАН Беларусі наведалі расійскія журналісты, якія прыехалі ў Мінск для ўдзелу ў прэс-туры, арганізаваным Нацыянальным прэс-цэнтрам Рэспублікі Беларусь і Пастаянным камітэтам Саюзнай дзяржавы. Прэс-тур адкрыўся прэс-канферэнцыяй на тэму "Перспектыўныя напрамкі развіцця сферы высокіх тэхналогій у Рэспубліцы Беларусь", у якой Акадэмію навук прадстаўляў намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі С.К.Рахманаў. Затым у НАН Беларусі адбыўся "круглы стол" на тэму: "Прыярытэтныя напрамкі навукова-тэхнічнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь. Супрацоўніцтва Беларусі і Расіі ў высокатэхналагічных сферах". У яго рабоце прынялі ўдзел кіраўнікі арганізацый НАН Беларусі, прадстаўнікі расійскіх і беларускіх СМІ. Падчас "круглага стала" абмяркоўваліся пытанні рэалізацыі буйных сумесных праектаў беларускіх і расійскіх вучоных - навукова-тэхнічных праграм Саюзнай дзяржавы "Скіф-Грыд", "Космас-НТ", "Нанатэхналогіі-СД", "БелРасТрансген-2". Дырэктар акадэмічнага Інстытута мікрабіялогіі Э.І.Каламіец прадставіла журналістам зацверджаную ў маі бягучага года міждзяржаўную мэтавую праграму ЕўрАзЭС "Інавацыйныя біятэхналогіі", якая накіравана на навуковае забеспячэнне біятэхналагічнай галіны ў краінах ЕўрАзЭС. Намеснік дырэктара Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў расказаў аб супрацоўніцтве з расійскімі фондамі, выніках правядзення сумесных конкурсаў і перспектывах рэгіянальнага супрацоўніцтва. Завяршыўся візіт расійскіх журналістаў у НАН Беларусі наведваннем Аб'яднанага інстытута праблем інфарматыкі, дзе генеральны дырэктар А.В.Тузікаў разам з калегамі расказалі аб двух буйных напрамках супрацоўніцтва з расійскімі партнёрамі - касмічных праграмах і суперкамп'ютарных распрацоўках. Акрамя таго, прадстаўнікі СМІ змаглі азнаёміцца з суперкамп'ютарным цэнтрам інстытута і цэнтрам планавання, здымкі і аналізу касмічнай інфармацыі. З тэзісамі дакладаў удзельнікаў "круглага стала" можна азнаёміцца тут.


25.08.2010

Чарговая Міжнародная канферэнцыя па аднаўляемых крыніцах энергіі і якасці электраэнергіі адбудзецца ў красавіку 2011 года

ICREPQ'11 The Steering Committee and the Local Organising Committee are glad to invite you to the next "International Conference on Renewable Energies and Power Quality (ICREPQ'11)", which will be held in the Canary Islands Convention Centre, Las Palmas de Gran Canaria (Spain) from 13 to 15 of April, 2011. The ICREPQ is an International Conference where specialists of industrial and academic world can discuss together in a pleasant location about recent developments and actual trends in the field of Renewable Energies and Power Quality. Within these areas, ICREPQ'11 has the aim to identify the most relevant applications evidencing main problems and strategies. The Organising Committees strongly encourage to submit papers to the ICREPQ'11 conference. All the presented papers will be included in the Renewable Energy & Power Quality Journal (RE&PQJ). Deadline for materials submissions: October 30, 2010. For other details please visit the Conference Web Site.


24.08.2010

Рэспубліканскі семінар-нарада па пытаннях прапаганды гісторыі, перадавога вопыту, дасягненняў беларускай навукі і інавацый адбудзецца ў кастрычніку

ГКНТ 5 кастрычніка 2010 г. Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь сумесна з Беларускім інстытутам сістэмнага аналізу і інфармацыйнага забеспячэння навукова-тэхнічнай сферы (БелІСА) праводзіць у Мінску рэспубліканскі семінар-нараду па пытаннях прапаганды гісторыі, перадавога вопыту, дасягненняў беларускай навукі і інавацый. Праграмай семінара прадугледжаны выступленні, прысвечаныя ролі беларускіх вучоных у гісторыі вынаходніцтва, папярэднім вынікам рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2007-2010 гг., пытанням выкарыстання інфармацыйных рэсурсаў БелІСА у фармаванні і рэалізацыі гэтай дзяржаўнай праграмы, вядзення аўтаматызаванай сістэмы маніторынгу праграмы, напрамкам удасканалення сістэмы навукова-тэхнічнай інфармацыі і міждзяржаўнага навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва, а таксама асаблівасцям навукова-тэхнічнай палітыкі, што аказвае ўплыў на прасоўванне навукаёмістай прадукцыі на знешнія рынкі краін правядзення выставачных мерапрыемстваў Рэспублікі Беларусь. З праграмай семінара, формай заяўкі на ўдзел у ім, кантактнай і іншай неабходнай інфармацыяй можна азнаёміцца на сайце БелІСА.


23.08.2010

Пайшоў з жыцця вядомы вучоны ў галіне меліярацыі і аховы зямель акадэмік У.П. Карлоўскі

19 жніўня 2010 г. на 77-м годзе жыцця памёр вядомы вучоны ў галіне меліярацыі і аховы зямель, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, замежны член Расійскай акадэміі сельскагаспадарчых навук, доктар тэхнічных навук, прафесар Уладзіслаў Піліпавіч Карлоўскі.


23.08.2010

Айчынная распрацоўка сусветнага ўзроўню

СКІФ Як паведамляе прэс-служба Акадэміі навук, супрацоўнікамі Аб'яднанага інстытута праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў рамках выканання праграмы Саюзнай дзяржавы "СКІФ-ГРЫД" і стварэння рэсурсных цэнтраў Нацыянальнай грыд-сеткі ажыццёўлены перанос на аперацыйную сістэму Windows адной з самых прэстыжных у кластэрнай сферы сістэмы пакетнай апрацоўкі заданняў PBS Torque. Яна распрацоўвалася для выкарыстання суперкамп'ютэрных сістэм у галіне абароны і нацыянальнай бяспекі, але пазней зыходныя коды сістэмы былі адкрыты і перададзены для шырокага выкарыстання сусветнай супольнасцю. Да гэтага часу сістэма ажыццяўляла кіраванне заданнямі карыстальнікаў (дастасаванняў) на кластэрных вылічальных сістэмах ў шматкарыстальніцкім рэжыме пад кіраваннем аперацыйных сістэм Unix і Linux. Зараз распрацоўшчыкі і навукоўцы ва ўсім свеце змогуць выкарыстоўваць рэсурсы суперкамп'ютэрных і грыд-сістэм не толькі на АС Unix і Linux, але і на самай распаўсюджанай у свеце АС Windows. Распрацоўка беларускіх праграмістаў прайшла тэсціраванне і апрабацыю ў Рэспубліцы Беларусь і ЗША і ўключана ў афіцыйную версію PBS Torque 2.5, якая размешчана ў дэпазітарыі фірмы Cluster Resources - трымальніка open-source дыстрыбутыву Torque. Гэтая распрацоўка будзе спрыяць больш шырокай папулярызацыі кластэрных і грыд-тэхналогій і пашырэнню кола іх карыстальнікаў, у першую чаргу ў навуковай і адукацыйнай сферах. Яна дазволіла Аб'яднанаму інстытуту праблем інфарматыкі ўвайсці ў лік суаўтараў сістэмы Torque, сярод якіх такія вядомыя даследчыя цэнтры, як Навукова-даследчы цэнтр Эймса НАСА і Ліверморская нацыянальная лабараторыя (ЗША), і пацвердзіла сусветны ўзровень дасягненняў акадэмічнай навуковай думкі ў сферы інфармацыйных тэхналогій.


21.08.2010

Сёння спаўняецца 70 гадоў з дня нараджэння члена-карэспандэнта А.В. Берастнева

21 жніўня 2010 г. спаўняецца 70 гадоў з дня нараджэння вучонага ў галіне дынамікі трываласці і надзейнасці машын, заслужанага дзеяча навукі Рэспублiкi Беларусь, у 1979-2002 гг. дырэктара Інстытута надзейнасці машын Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, з 2002 г. загадчыка аддзела, з 2006 г. загадчыка лабараторыі Аб'яднанага інстытута машынабудавання Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара тэхнічных навук, прафесара Алега Васільевіча Берастнева.


21.08.2010

Сёння спаўняецца 85 гадоў з дня нараджэння акадэміка Г.І. Сідарэнкі

21 жніўня 2010 г. спаўняецца 85 гадоў з дня нараджэння вядомага беларускага вучонага-кардыёлага, заслужанага дзеяча навукі БССР, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, заслужанага вынаходніка БССР, з 1961 г. загадчыка кафедры Мінскага медыцынскага інстытута, у 1977-1993 гг. дырэктара НДІ кардыялогіі, з 1993 г. галоўнага навуковага супрацоўніка-кансультанта РНПЦ "Кардыялогія", акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара медыцынскіх навук, прафесара Георгія Іванавіча Сідарэнкі.


20.08.2010

Сёння спаўняецца 65 гадоў з дня нараджэння члена-карэспандэнта Ф.Ф. Камарова

20 жніўня 2010 г. спаўняецца 65 гадоў з дня нараджэння фізіка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, у 1976-1981 гг. і з 1992 г. загадчыка лабараторыі, у 1981-1992 гг. намесніка дырэктара па навуковай рабоце НДІ прыкладных фізічных праблем імя А.Н.Сеўчанкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта, адначасова з 1982 г. загадчыка кафедры Беларускага дзяржаўнага універсітэта, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара фізіка-матэматычных навук, прафесара Фадзея Фадзеевіча Камарова.


19.08.2010

Прынята пастанова Урада Рэспублікі Беларусь "Аб некаторых пытаннях рэгулявання навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці"

Дом Урада У адпаведнасці з артыкулам 4 Закона Рэспублікі Беларусь ад 4 траўня 2010 г. "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях рэгулявання навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці" прынята пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 12 жніўня 2010 г. №1196 "Аб некаторых пытаннях рэгулявання навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці". Гэтым рашэннем Урада, у прыватнасці, зацверджаны Палажэнне аб парадку распрацоўкі, фінансавання і выканання дзяржаўных праграм навуковых даследаванняў і Палажэнне аб парадку арганізацыі і правядзення дзяржаўнай навуковай экспертызы, унесены змяненні і дапаўненні ў Палажэнне аб парадку фарміравання і выканання дзяржаўных комплексных мэтавых навукова-тэхнічных праграм і спіс кіраўнікоў гэтых праграм і іх намеснікаў, Палажэнне аб парадку планавання, фінансавання і кантролю падрыхтоўкі навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі, Палажэнне аб навукова-тэхнічных праектах, выконваемых у рамках міжнародных дагавораў Рэспублікі Беларусь, а таксама ў пералік рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь, і міжнародных арганізацый, з якімі ажыццяўляецца супрацоўніцтва. У новай рэдакцыі выкладзены назвы палажэння, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 10 кастрычніка 2006 г. №1329, і пераліку прыярытэтных напрамкаў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 красавіка 2010 г. №585. Адначасова прызнаныя страціўшымі сілу шэраг пастаноў Урада Рэспублікі Беларусь або іх асобныя пункты.


18.08.2010

Прапановы акадэмічнага Інстытута эксперыментальнай батанікі вынесены на разгляд грамадскасці

Сайт Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В.Ф. Купрэвіча НАН Беларусі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь вынесла на разгляд грамадскасці прапановы Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В.Ф. Купрэвіча Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі аб дапаўненні новымі відамі Спіса рэдкіх і тых, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення, відаў дзікарослых раслін, уключаных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення на тэрыторыі краіны, віды дзікарослых раслін ўключаюцца ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь і ахоўваюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам аб ахове навакольнага асяроддзя і аб раслінным свеце. У мэтах удасканалення такой дзейнасці Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В.Ф. Купрэвіча, улічваючы новыя даныя, атрыманыя ў 2005-2010 гг. у рамках выканання заданняў ДПАФД "Рэсурсы расліннага і жывёльнага свету", прапанаваў дапоўніць Спіс рэдкіх і тых, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення, відаў дзікарослых раслін, уключаных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, 9 новымі відамі сасудзістых раслін, 4 відамі імхападобных і 6 відамі грыбоў, апісанні якіх размешчаны на сайце Міністэрства. Тэрмін разгляду прапаноў - да 20 жніўня 2010 г.


18.08.2010

Зацверджана стратэгія развіцця энергетычнага патэнцыялу Рэспублікі Беларусь

Дом УрадаПастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 9 жніўня 2010 г. №1180 зацверджана стратэгія развіцця энергетычнага патэнцыялу Рэспублікі Беларусь. Рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання і іншым дзяржаўным арганізацыям, падпарадкаваным Ураду Рэспублікі Беларусь, аблвыканкамам, Мінскаму гарвыканкаму, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі даручана кіравацца стратэгіяй пры распрацоўцы праектаў дзяржаўных прагнозаў і праграм, а таксама іншых рашэнняў ў галіне сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь. Кантроль за рэалізацыяй стратэгіі ўскладзены на Міністэрства энергетыкі.


17.08.2010

Сёння спаўняецца 55 гадоў з дня нараджэння члена-карэспандэнта А.У. Кільчэўскага

17 жніўня 2010 г. спаўняецца 55 гадоў з дня нараджэння вучонага ў галіне біятэхналогіі, лаўрэата прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, з 1988 г. загадчыка кафедры Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, з 2004 г. дырэктара Інстытута генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, члена- карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара біялагічных навук, прафесара Аляксандра Уладзіміравіча Кільчэўскага.


16.08.2010

Сёння спаўняецца 75 гадоў з дня нараджэння акадэміка А.І. Падлужнага (1935-2005)

16 жніўня 2010 г. спаўняецца 75 гадоў з дня нараджэння вядомага беларускага мовазнаўцы, заслужанага дзеяча навукі Рэспублікі Беларусь, лаўрэата прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, у 1989-2003 гг. дырэктара, з 2002 г. загадчыка аддзела Інстытута мовазнаўства імя Я. Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, з 1997 г. акадэміка-сакратара Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара філалагічных навук, прафесара Аляксандра Іосіфавіча Падлужнага.


14.08.2010

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь наведаў шэраг аб'ектаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Рэзідэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Як паведамляе прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, 13 жніўня 2010 г. у ходзе рабочай паездкі ў Мінскую вобласць Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка наведаў насенневы завод, будаўніцтва якога завяршаецца ў РУП "Шыпяны-АСК", даччыным прадпрыемстве Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па земляробству. Насенневы завод распрацоўваўся ў якасці тыпавога ўзору для іншых элітавытворчых гаспадарак краіны і з'яўляецца першым у Беларусі комплексам па вытворчасці насення збожжавых, рапсу, крупяных культур і траў, які дазваляе захоўваць і перапрацоўваць увесь аб'ём вырабленага ў гаспадарцы збожжа. Завод пабудаваны па беларускай тэхналогіі на аснове лепшых у свеце узораў падобных вытворчасцяў. Кіраўніку дзяржавы было даложана аб стане насенняводства ў краіне, стратэгіі забеспячэння Беларусі якаснымі айчыннымі насеннем, аб тэхналагічным працэсе падрыхтоўкі насеннага матэрыялу. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь наведаў племянную рэпрадукцыцную ферму РУП "Зарэчча" Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па жывёлагадоўлі. На ферме, разлічанай на ўтрыманне 500 асноўных свінаматак і вырошчванне племяннога маладняку для племянных гаспадарак краіны, ужо прыступілі да практычнага стварэння айчынных высокапрадуктыўных мясных генатыпаў свінняў. Навукоўцы распрацавалі сістэму племянной свінагадоўлі Беларусі, якая дазволіць у канчатковым выніку выйсці на вытворчасць да 580 тыс. тон канкурэнтаздольнай свініны ў год. У РУП "Зарэчча" А.Р. Лукашэнка таксама наведаў доследна-эксперыментальную свінагадоўчую ферму-школу, тэхналагічная канцэпцыя і абсталяванне якой адпавядае ўзроўню лепшых сусветных навучальных цэнтраў, не мае аналагаў у краінах СНД і адрозніваецца прыстасаванасцю да вытворчых умоў рэспублікі. Акрамя таго, Кіраўнік дзяржавы азнаёміўся з новымі тэхналагічнымі комплексамі машын і абсталяваннем айчыннай вытворчасці для рэсурсазберагальных тэхналогій у жывёлагадоўлі і раслінаводстве. Больш падрабязна з ходам наведвання аб'ектаў, адбыўшымся абмеркаваннем праблем развіцця айчыннай сельгасвытворчасці і дадзеных пры гэтым даручэннях Кіраўніка дзяржавы можна азнаёміцца тут.


12.08.2010

Зацверджаны Стратэгія развіцця інфармацыйнага грамадства ў Рэспубліцы Беларусь да 2015 года і план першачарговых мер па яе рэалізацыі

Дом УрадаЗ мэтай выканання даручэння Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб распрацоўцы стратэгіі ўсёабдымнай інфарматызацыі, арыентаванай на прадастаўленне шырокага спектру паслуг для грамадзян і бізнесу, а таксама пераход дзяржаўнага апарату на работу па прынцыпе інфармацыйнага ўзаемадзеяння, пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 9 жніўня 2010 г. №1174 зацверджаны Стратэгія развіцця інфармацыйнага грамадства ў Рэспубліцы Беларусь на перыяд да 2015 года і план першачарговых мер па яе рэалізацыі на 2010 год. Стратэгія вызначае мэту, задачы, умовы і прыярытэтныя напрамкі развіцця інфармацыйнага грамадства ў Рэспубліцы Беларусь, механізм і чаканыя вынікі ад яе рэалізацыі. Згодна Стратэгіі, развіццё інфармацыйнага грамадства з'яўляецца адным з нацыянальных прыярытэтаў краіны і разглядаецца як агульнанацыянальная задача, якая патрабуе аб'яднання намаганняў дзяржавы, бізнесу і грамадзянскай супольнасці. Пры гэтым інфармацыйна-камунікацыйным тэхналогіям адводзіцца роля неабходнага інструменту сацыяльна-эканамічнага прагрэсу, аднаго з ключавых фактараў інавацыйнага развіцця эканомікі. Навукова-метадалагічнае забеспячэнне рэалізацыі Стратэгіі будзе ажыццяўляцца Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі і фінансавацца асобным артыкулам бюджэту.


11.08.2010

У маскоўскім выдавецтве "Мастацкая літаратура" пабачыў свет новы зборнік фальклору і літаратурных помнікаў Беларусі

Fount of wisdom and bliss У серыі "Класіка літаратур СНД" маскоўскага выдавецтва "Мастацкая літаратура" выйшаў здруку новы зборнік "Кладезь мудрасці і ласкі. Фальклор і літаратурныя помнікі Беларусі", прысвечаны беларускаму эпасу і старажытнай літаратуры Беларусі X-XVIII стст. У гэтай кнізе, выданне якой ажыццёўлена пры падтрымцы Міждзяржаўнага Фонду гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў-удзельніц СНД (МФГС), у перакладзе на рускую мову і ў адаптаванай выглядзе прадстаўлены беларускія эпічныя творы - легенды, паданні, замовы і шэдэўры старажытнай беларускай пісьменнасці. У зборнік увайшлі найбольш значныя творы выдатных майстроў слова - Кірылы Тураўскага, Францыска Скарыны, Сымона Буднага, Льва Сапегі, Мялеція Сматрыцкага, Сімяона Полацкага, а таксама унікальныя літаратурныя помнікі - "Сказанне аб запрашэнні варагаў", "Запісы аб Рагнедзе", "Полацкі летапіс", "Аповесць аб Міндоўгу", "Аповесць аб вялікім князе Альгердзе", "Хроніка грамадзянскай вайны". У выданні прадстаўлены асноўныя жанры і віды старажытнай беларускай літаратуры эпохі Готыкі, Рэнесансу, Барока і Асветніцтва - летапісы і хронікі, воінскія і містычныя аповесці, дыярыушы і мемуары, дыдактычныя словы і павучаньні, пасольскія дзённікі і сатырычныя творы, катэхізісы і палемічныя трактаты, свецкая і духоўная паэзія. Многія з апублікаваных твораў гучаць на рускай мове ўпершыню. Кніга падрыхтавана спецыялістамі Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, а таксама ВНУ Беларусі пад кіраўніцтвам доктара філалагічных навук Івана Саверчанкі. Выданне адкрываецца ўвядзеннем Міністра культуры Рэспублiкi Беларусь Паўла Латушкі "Наш абавязак - захаваць запаветы продкаў" і грунтоўным уводным артыкулам складальніка "Духоўная і мастацкая спадчына нацыі".


10.08.2010

Фотавальтаіку ў Беларусі развіваць можна і трэба

Газета РэспублікаТакі падзагаловак мае артыкул "Колькі таго сонца?", апублікаваны ў сённяшнім нумары газеты Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь "Рэспубліка". У ёй размова ідзе аб развіцці сонечнай энергетыкі ў свеце і перспектывах выкарыстання энергіі Сонца для атрымання электраэнергіі ў нашай краіне. Як сведчыць еўрапейская карта патэнцыялу фотавальтаікі (пераўтварэння сонечнай энергіі ў электрычную), узровень асветленасці тэрыторыі Беларусі практычна па ўсёй краіне, аж да паўночных межаў, такі ж, як на поўдні Германіі. Якая, дзякуючы развіццю навуковых даследаванняў у галіне фотавальтаікі, узяла курс на актыўнае выкарыстанне энергіі Сонца і плануе ў перспектыве атрымліваць да 18% вырабленай у краіне электраэнергіі. Аб напрамках навуковых даследаванняў у галіне фотавальтаікі, што вядуцца ў Інстытуце фізікі імя Б.І. Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі сумесна з навукоўцамі шэрагу айчынных універсітэтаў, і ўжо знойдзеных беларускімі навукоўцамі піянерскіх рашэннях у гэтай галіне можна даведацца тут.


09.08.2010

Тэма нумара: Рацыянальнае прыродакарыстанне і ахова навакольнага асяроддзя

Навіны навукі і тэхналогій Выйшаў з друку новы нумар інфармацыйна-аналітычнага часопіса "Навіны навукі і тэхналогій", тэма якога - рацыянальнае прыродакарыстанне і ахова навакольнага асяроддзя. Асноўныя артыкулы нумара прысвечаны інфармацыйна-аналітычным метадам аналізу і ацэнак асноўных эколага-эканамічных паказчыкаў рацыянальнага прыродакарыстання і аховы навакольнага асяроддзя, пытанням выкарыстання тэорыі недакладных мностваў для ацэнкі эколага-эканамічнай эфектыўнасці, задачам эфектыўнага выкарыстання тарфяных рэсурсаў на бліжэйшую перспектыву, праблеме экалагічнай бяспечнасці сінтэтычных мыйных сродкаў. Са зместам і поўнымі тэкстамі артыкулаў нумара можна азнаёміцца тут.


07.08.2010

Зацверджана Палажэнне аб парадку ўвозу на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь каранцінных аб'ектаў для навуковых даследаванняў

Дом УрадаПастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 3 жніўня 2010 г. №1155 зацверджана Палажэнне аб парадку ўвозу на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь каранцінных аб'ектаў для навуковых даследаванняў, распрацаванае на падставе абзаца трынаццатага артыкула 11 Закона Рэспублікі Беларусь ад 25 снежня 2005 г. "Аб абароне раслін". Парадак увозу юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі такіх аб'ектаў прадугледжвае, што каранцінныя аб'екты ўвозяцца на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь для навуковых даследаванняў у металічных кантэйнерах (скрыначках) або шчыльна закрытых флаконах, што выключаюць распаўсюджванне іх у шляху следвання, пры наяўнасці выдаемага дзяржаўнай установай "Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціне і абароне раслін "дазволу без спагнання платы на ўвоз на тэрыторыю краіны.


06.08.2010

Зацверджаны палажэнні, што рэгулююць некаторыя пытанні абароны раслін

Дом УрадаНа падставе нормаў артыкула 11 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 25 снежня 2005 г. "Аб абароне раслін" пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 ліпеня 2010 г. №1140 зацверджаны: Палажэнне пра парадку выдачы фітасанітарных сертыфікатаў; Палажэнне аб парадку атэстацыі юрыдычных асобаў, якія праводзяць каранцінную экспертызу падкаранціннай прадукцыі; Палажэнне аб парадку дзяржаўнай рэгістрацыі сродкаў абароны раслін і ўгнаенняў і вядзення Дзяржаўнага рэестра сродкаў абароны раслін (пестыцыдаў) і ўгнаенняў, дазволеных да прымянення на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь; Палажэнне аб парадку атэстацыі юрыдычных асоб, якія праводзяць выпрабаванні сродкаў абароны раслін і ўгнаенняў, што падлягаюць дзяржаўнай рэгістрацыі.


05.08.2010

Кожнае прадпрыемства Беларусі павінна выконваць інавацыйныя праекты

ДНВА ЦэнтрПра гэта заявіў учора Першы намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь У.І. Сямашка падчас наведвання дзяржаўнага навукова-вытворчага аб'яднання "Цэнтр" Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Спецыялісты аб'яднання азнаёмілі У.І. Сямашку з доследным узорам аўтаматызаванага комплексу гідраабразіўнай рэзкі матэрыялаў, створанага ў рамках Дзяржаўнай праграмы асваення ў вытворчасці новых і высокіх тэхналогій на 2006-2010 гады. Рэалізацыя праекта дазволіць наладзіць з наступнага года выпуск у нашай краіне закончанага тыпапамерного шэрагу тэхналагічнага абсталявання для рэзкі розных матэрыялаў для ўсіх галін народнай гаспадаркі: газавая рэзка, плазменная рэзка, плазменная рэзка ў водным асяроддзі, гідраабразіўная рэзка. Тэхналогія гідраабразіўнай рэзкі дазваляе атрымліваць дакладны фігурны раскрой любых ліставых матэрыялаў. Адметнымі асаблівасцямі ўстаноўкі з'яўляюцца адсутнасць цеплавога ўздзеяння на матэрыял, універсальнасць апрацоўваемых матэрыялаў, здольнасць узнаўляць складаныя контуры і профілі, высокая якасць паверхні, эканамічнасць і бяспечнасць. З падрабязным рэпартажам аб наведванні Першым намеснікам Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь акадэмічнага прадпрыемствы можна азнаёміцца тут.


05.08.2010

У гэты дзень 35 гадоў таму Акадэмія навук была ўзнагароджана ордэнам Дружбы народаў

Ордэн Дружбы народаў 5 жніўня 1975 г. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР за заслугі ў развіцці савецкай навукі, эканомікі і культуры, падрыхтоўку высокакваліфікаваных навуковых кадраў Акадэмія навук Беларускай ССР была ўзнагароджана ордэнам Дружбы народаў. Ордэн быў уручаны Акадэміі навук Старшынёй Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Сурганавым Ф.А. на ўрачыстай сесіі Акадэміі навук Беларускай ССР, якая адбылася ў кастрычніку таго ж года з удзелам прадстаўнікоў партыйных, савецкіх і грамадскіх арганізацый г. Мінска.


04.08.2010

Унесены дапаўненні і змяненне ў парадак конкурснага адбору і рэалізацыі інавацыйных праектаў і работ, што фінансуюцца за кошт сродкаў інавацыйных фондаў

Дом УрадаПастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 26 ліпеня 2010 г. №1113 унесены і ўступілі ў сілу дапаўненні і змяненне ў Палажэнне аб парадку конкурснага адбору і рэалізацыі інавацыйных праектаў, што фінансуюцца з рэспубліканскага бюджэту, навукова-даследчых, доследна-канструктарскіх і доследна-тэхналагічных работ і работ па арганізацыі і асваенню вытворчасці навукова-тэхнічнай прадукцыі, што фінансуюцца за кошт сродкаў інавацыйных фондаў. Назва палажэння і змест некаторых яго пунктаў дапоўнены ўказаннем на венчурныя праекты, фінансуемыя за кошт сродкаў інавацыйных фондаў. Паводле нормаў Указу Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 траўня 2010 г. №252 пад венчурным праектам разумеецца комплекс работ па стварэнні і рэалізацыі інавацый, арганізацыі і (або) развіццю вытворчасці высокатэхналагічных тавараў (работ, паслуг), у тым ліку шляхам стварэння інавацыйнай арганізацыі.


03.08.2010

Праз месяц заканчваецца тэрмін прадстаўлення анкеты аб выкарыстанні інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогій

Нацыянальным статыстычным камітэтам Рэспублікі Беларусь з улікам міжнароднага вопыту распрацаваны і зацверджаны пастановай ад 24 лістапада 2009 г. №295 форма аднаразовага дзяржаўнага статыстычнага назірання 1-нт (ікт) (анкета) "Анкета аб выкарыстанні інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогій па стане на 1 жніўня 2010 года" і ўказанні па яе запаўненні. Аднаразовым дзяржаўным статыстычным назіраннем, якое забяспечыць магчымасць разліку індыкатараў, што характарызуюць узровень гатоўнасці краіны да пераходу на стадыю інфармацыйнага грамадства, будуць ахоплены камерцыйныя і некамерцыйныя арганізацыі з колькасцю больш за 15 чалавек і мікраарганізацыі, эканамічная дзейнасць якіх звязана з вытворчасцю, рэалізацыяй інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, аказаннем паслуг у гэтай сферы. Узор бланка анкеты, указанні па яе запаўненні і іншая неабходная інфармацыя размешчаны тут. Тэрмін прадстаўлення рэспандэнтамі ў органы дзяржаўнай статыстыкі запоўненай анкеты 1-нт (ікт) заканчваецца 1 верасня 2010 г.


01.08.2010

Сёння спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння члена-карэспандэнта В.К. Бандарчыка (1920-2009)

1 жніўня 2010 г. спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння вядомага беларускага этнографа, заслужанага работніка культуры БССР, у 1967-1969 гг. намесніка дырэктара, у 1969-1976 гг. дырэктара, у 1976-1991 гг. загадчыка аддзела, у 1997-2005 гг. галоўнага навуковага супрацоўніка Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара гістарычных навук, прафесара Васіля Кірылавіча Бандарчыка.

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін / Жнівень 2010 года / Да пачатку старонкі
Пры поўным ці частковым выкарыстанні інфармацыі спасылка на крыніцу з'яўляецца абавязковай