Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Архіў навін 2010 года

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін / Снежань 2010 года

31.12.2010

Заўтра спаўняецца 70 гадоў з дня нараджэння акадэміка М.А. Ламана

1 студзеня 2011 г. спаўняецца 70 гадоў з дня нараджэння вучонага ў галіне эксперыментальнай батанікі, у 1974-1978 гг. вучонага сакратара Аддзялення біялагічных навук, з 1979 г. загадчыка лабараторыі, з 1998 г. намесніка дырэктара па навуковай рабоце, у 2000-2010 гг. дырэктара Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В.Ф. Купрэвіча Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара біялагічных навук, прафесара Мікалая Апанасавіча Ламана.


31.12.2010

Сёння спаўняецца 125 гадоў з дня нараджэння акадэміка А.К. Кедрава-Зіхмана (1885-1964)

31 снежня 2010 г. спаўняецца 125 гадоў з дня нараджэння аграхіміка, заслужанага дзеяча навукі БССР, у 1921-1930 гг. прафесара, загадчыка кафедры Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі, у 1930-1941 гг. прафесара Маскоўскай сельскагаспадарчай акадэміі, у 1940-1941, 1945-1946 акадэміка-сакратара Аддзялення прыродазнаўчых і сельскагаспадарчых навук АН БССР, у 1931-1963 гг. загадчыка лабараторыі Усесаюзнага НДІ угнаенняў і аграглебазнаўства, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, УАСГНІЛ і Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР, доктара сельскагаспадарчых навук, доктара хімічных навук, прафесара Аскара Карлавіча Кедрава-Зіхмана.


30.12.2010

Адбылося прадстаўленне новага Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

НАНБ Як паведамляе прэс-служба Акадэміі навук, сёння ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбылося прадстаўленне Прэм'ер-міністрам Рэспублікі Беларусь М.У. Мясніковічам прызначанага 29 снежня 2010 г. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь новага Старшыни Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі А.М. Русецкага. Звяртаючыся да навукоўцаў, Прэм'ер-міністр падкрэсліў важную ролю навукі ў развіцці краіны ў наступным пяцігоддзі і акцэнтаваў увагу на тых маштабных задачах, якія трэба будзе рашаць калектыву Акадэміі навук. У новую пяцігодку Нацыянальная акадэмія навук Беларусі ўваходзіць не толькі з новым кіраўніком, але і як навукова-вытворчая карпарацыя ў поўным сэнсе гэтага слова. Новага кіраўніка Акадэміі навук М.У. Мясніковіч ахарактарызаваў як "вельмі адказнага і прыстойнага чалавека, цудоўнага навукоўца". У сваім выступленні А.М. Русецкі расказаў пра пастаўленыя Кіраўніком дзяржавы перад ім задачы, выказаў упэўненасць у неабходнасці захавання і далейшага развіцця патэнцыялу акадэмічнай навукі, адзначыў важнасць узмацнення яе сувязяў з рэальным сектарам эканомікі і стварэння навуковага задзелу на будучыню.


30.12.2010

Уручаны дыпломы лаўрэатам прэмій акадэмій навук Украіны, Беларусі і Малдовы

29 снежня 2010 г. у Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ва ўрачыстай абстаноўцы ўручаны дыпломы беларускім навукоўцам і спецыялістам - лаўрэатам прэмій акадэмій навук Украіны, Беларусі і Малдовы за выдатныя навуковыя вынікі, атрыманыя пры выкананні сумесных навуковых даследаванняў. У галіне прыродазнаўчых навук за цыкл сумесных работ "Тэхніка і тэхналогія фарміравання мікра- і нанаструктурыраваных слаёў вырабаў мікраэлектронікі высока- і нізкаэнергетычнымі патокамі іонаў" прэмія прысуджана Дастанку А.П. - акадэміку Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Ануфрыеву Л.П. - генеральнаму мэнэджэру па знешнеэканамічных сувязях ААТ "Інтэграл". У галіне тэхнічных навук за цыкл сумесных работ "Распрацоўка высокаэфектыўных тэхналогій утылізацыі цеплавых выкідаў аб'ектаў камунальнай і бытавой энергетыкі" прэмія прысуджана Барадулі В.А. - члену-карэспандэнту Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, загадчыку аддзялення Інстытута цепла- і масаабмену імя А.В. Лыкава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Малевічу В.Л. і Сінкевіч А.Я. - старшым навуковым супрацоўнікам таго ж інстытута. У галіне гуманітарных навук за цыкл сумесных работ "Высокія тэхналогіі ў структуры ўстойлівага развіцця інавацыйнай сістэмы Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Малдова: праблемы адпаведнасці наасферным каштоўнасцям" дыпломы лаўрэатаў прэміі ўручаны Шыраканаву Дз.І. - акадэміку Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, галоўнаму навуковаму супрацоўніку Інстытута філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Чарвінскаму А.С. - старшаму навуковаму супрацоўніку таго ж інстытута, кандыдату філасофскіх навук, Буславай М.К. - дацэнту Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры, кандыдату філасофскіх навук, прафесару. Сардэчна віншуем лаўрэатаў з высокай узнагародай і жадаем новых творчых поспехаў!


30.12.2010

Падпісаны Закон Рэспублікі Беларусь "Аб аднаўляльных крыніцах энергіі"

Рэзідэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь падпісаны Закон Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2010 г. №204-З "Аб аднаўляльных крыніцах энергіі", прыняты Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 24 лістапада 2010 г. i адобраны Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 10 снежня 2010 г. Закон, які ўступае ў сілу праз шэсць месяцаў пасля яго афіцыйнага апублікавання, рэгулюе адносіны, звязаныя з выкарыстаннем аднаўляльных крыніц энергіі для вытворчасці электрычнай энергіі, яе далейшым спажываннем і іншым выкарыстаннем, а таксама з вытворчасцю ўстановак па выкарыстанню аднаўляльных крыніц энергіі. У прыватнасці, артыкулам 25 Закона ўстаноўлена, што навукова-тэхнічнае і інавацыйнае забеспячэнне вытворчасці ўстановак па выкарыстанню аднаўляльных крыніц энергіі, а таксама развіцця выкарыстання аднаўляльных крыніц энергіі, уключаючы праектаванне, будаўніцтва і эксплуатацыю такіх установак, ажыццяўляецца ў адпаведнасці з міждзяржаўнымі, дзяржаўнымі, а таксама рэгіянальнымі і галіновымі праграмамі, дзяржаўнымі, галіновымі і рэгіянальнымі навукова-тэхнічнымі праграмамі, інавацыйнымі праграмамі, дзяржаўнымі праграмамі фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў, інавацыйнымі праектамі і заданнямі на выкананне навукова-даследчых, доследна-канструктарскіх і доследна-тэхналагічных работ, фінансаванне якіх ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам. З поўным тэкстам Закона можна азнаёміцца тут.


29.12.2010

Старшынёй Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі назначаны А.М. Русецкі

Рэзідэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Як паведамляе Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 29 снежня 2010 г. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка назначыў Старшынёй Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі доктара тэхнічных навук, прафесара Анатолія Максімавіча Русецкага. Да гэтага назначэння А.М. Русецкі працаваў дырэктарам дзяржаўнай навуковай установы "Інстытут цепла- і масаабмену імя А.В. Лыкава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі".


29.12.2009

Навагодняе віншаванне Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі М.У. Мясніковіча

New Year Уважаемые коллеги! Дорогие друзья!

Отсчитывает последние минуты 2010-й год. Год, принесший новые свершения и открытия, год укрепления завоеванных позиций и дальнейшего развития.

2010-й год был напряженным. Сегодня мы подводим итоги многолетней работы: реализации Государственной программы инновационного развития, комплексных целевых научно-технических программ. Полученные результаты послужат основой для чрезвычайно важной и ответственной работы в рамках новых программ различного уровня по выполнению задач новой пятилетки.

Сотрудники НАН Беларуси, от академиков до аспирантов, направляли свою деятельность на усиление позиций Академии наук как высшей государственной научной организации страны, делали все возможное для укрепления ее авторитета за рубежом, повышали результативность и эффективность своих научных исследований и разработок. Продолжалась работа по решению конкретных экономических и социальных задач страны.

Сегодня, возможно как никогда ранее, нам нужны новые прорывные направления в науке и инновационной деятельности. Наше государство оказывает серьезную поддержку научной сфере, создавая надежную основу для реализации смелых проектов. Нас не должны успокаивать достигнутые результаты, поскольку они достаточно скромны на фоне запросов экономики Беларуси. Нам следует предпринять все меры, чтобы обогащать науку и народное хозяйство страны совершенно новыми и эффективными фундаментальными и прикладными научными исследованиями и разработками, необходимо активнее включаться в разработку технологий пятого и шестого укладов. Я уверен: это нам под силу.

В преддверии Нового 2011 года и наступающего светлого праздника Рождества Христова от всей души поздравляю Вас и сердечно благодарю за плодотворный труд во благо нашей любимой Родины - Республики Беларусь.

Желаю Вам и Вашим семьям здоровья, счастья, неиссякаемой энергии, благополучия и успехов в научной деятельности и личной жизни!

Председатель Президиума Национальной академии наук Беларуси
Михаил МЯСНИКОВИЧ


29.12.2010

Сёння спаўняецца 120 гадоў з дня нараджэння акадэміка Т.Ф. Домбаля (1890-1938)

29 снежня 2010 г. спаўняецца 120 гадоў з дня нараджэння эканаміста, дзеяча міжнароднага сялянскага руху, у 1932-1935 гг. віцэ-прэзідэнта і дырэктара Інстытута эканомікі Беларускай акадэміі навук, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара эканамічных навук, прафесара Томаша Францавіча Домбаля.


28.12.2010

Новым Прэм'ер-міністрам Рэспублікі Беларусь назначаны М.У. Мясніковіч

Рэзідэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Як паведамляе Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 28 снежня 2010 г. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка прыняў шэраг кадравых рашэнняў. Кіраўнік дзяржавы назначыў Міхаіла Уладзіміравіча Мясніковіча Прэм'ер-міністрам Рэспублікі Беларусь.


28.12.2010

Аб'яўлены конкурс сумесных беларуска-армянскіх праектаў фундаментальных даследаванняў

З мэтай кансалідацыі намаганняў для фінансавання навуковых даследаванняў, выконваемых сумесна навукоўцамі Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Арменія па актуальных для абедзвюх бакоў навуковых напрамках, Беларускі рэспубліканскі фонд фундаментальных даследаванняў (БРФФД) і Дзяржаўны камітэт па навуцы Міністэрства адукацыі і навукі Рэспублікі Арменія (ДКНА), у адпаведнасці з заключаным паміж імі пагадненнем аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве, аб'явілі конкурс сумесных праектаў фундаментальных даследаванняў "БРФФД-ДКН Арм-2011". Конкурс праводзіцца па наступных навуковых напрамках: матэматыка, механіка і інфарматыка; фізіка і астраномія; хімія; біялогія і медыцынская навука; навукі аб чалавеку і грамадстве; навукі аб Зямлі; інфармацыйныя тэхналогіі і вылічальныя сістэмы; фундаментальныя асновы інжынерных навук. Тэрмін падачы заявак - па 1 сакавіка 2011 г. Умовы конкурсу і формы заявачных матэрыялаў размешчаны тут.


27.12.2010

Аб'яўлены конкурс 2011 года на суісканне прэміі імя акадэміка В.А. Капцюга

Медаль прэміі Нацыянальная акадэмія навук Беларусі і Сібірскае аддзяленне Расійскай акадэміі навук аб'явілі конкурс 2011 года на суісканне прэміі імя акадэміка В.А. Капцюга. Прэмія прысуджаецца за лепшую сумесную навуковую працу, серыю сумесных навуковых работ, выкананых у рамках супрацоўніцтва паміж Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі і Сібірскім аддзяленнем Расійскай акадэміі навук. На суісканне прэміі могуць быць прадстаўлены сумесныя работы, завершаныя ці апублікаваныя на працягу года, які папярэднічае году прысуджэння прэмій. Пры прадстаўленні работ вылучаюцца вядучыя аўтары ў калектыве не больш за 10 чалавек, пры гэтым кожная краіна павінна быць прадстаўлена не менш чым двума вучонымі. У адпаведнасці з Палажэннем аб прэміі імя акадэміка В.А. Капцюга, яе прысуджэнне ў 2011 годзе будзе ажыццяўляцца Прэзідыумам Сібірскага аддзялення Расійскай акадэміі навук. Матэрыялы з надпісам "На суісканне прэміі імя акадэміка В.А. Капцюга" прадстаўляюцца да 9 сакавіка 2011 года ў Прэзідыум Сібірскага аддзялення Расійскай акадэміі навук па адрасе: 630090, Расійская Федэрацыя, г. Новасібірск, праспект акадэміка М.А. Лаўрэнцьева, 17. Даведкі па тэлефонах у г. Новасібірску: 8-10-7-383-330-15-49; ў г. Мінску: +375 (17) 284-24-56, 284-11-63.


26.12.2010

Сёння спаўняецца 85 гадоў з дня нараджэння члена-карэспандэнта В.І. Семянкова

26 снежня 2010 г. спаўняецца 85 гадоў з дня нараджэння прававеда, заслужанага дзеяча навукі Рэспублікі Беларусь, з 1983 г. намесніка дырэктара па навуковай рабоце і загадчыка аддзела Інстытута філасофіі і права АН БССР, у 1996-1997 гг. начальніка Галоўнага ўпраўлення па рабоце з органамі заканадаўчай і судовай улады Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, з 1997 г. загадчыка аддзела Інстытута дзяржавы і права Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, з 2008 г. галоўнага навуковага супрацоўніка Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара юрыдычных навук, прафесара Віктара Іванавіча Семянкова.


25.12.2010

Вярнуліся з космасу на зямлю

Газета Рэспубліка Пад такім загалоўкам у рубрыцы "Навука" свежага нумара газеты Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь "Рэспубліка" апублікаваны матэрыял аглядальніка аддзела навукі, адукацыі і экалогіі Дз. Патыкі, які распавядае аб сённяшнім дні лабараторыі фізікі плазменных працэсаў Інстытута фізікі імя Б.І. Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У савецкі час, займаючыся фізікай плазмы, яе супрацоўнікам не было асаблівай патрэбы глядзець па баках, хто там і што робіць у іншых навуках, прызнаўся журналісту вядучы навуковы супрацоўнік інстытута, доктар фізіка-матэматычных навук В.В. Ажаронок. Лабараторыя добра фінансавалася і абсталёўвалася дзякуючы ўдзелу ў касмічных і абаронных праграмах, і калі ўсё гэта ў раптоўна скончылася з развалам Савецкага Саюза, то ўзнікла праблема, як выкарыстоўваць свой патэнцыял у нейкіх іншых абласцях. Высветлілася, што назапашаныя веды аказаліся карыснымі пры даследаванні ўздзеяння магутных лазераў на розныя матэрыялы, у прыватнасці дазволілі адпрацаваць тэхналогіі зваркі і рэзкі металаў. Але самай цікавай галіной прыкладання магчымасцяў фізікаў-плазменшчыкаў стала біяфізіка - вывучэнне ўздзеяння плазменнай апрацоўкі на насенне злакавых і дэкаратыўных раслін, што культывуюцца ў Беларусі, дзякуючы якому расліны мабілізуюць ахоўныя рэакцыі і лепш пераносяць хваробы, нашэсце шкоднікаў, страту вільгаці і неспрыяльныя пагодныя ўмовы. Больш падрабязна з вынікамі развіцця гэтага перспектыўнага навуковага напрамку можна азнаёміцца тут.


25.12.2010

Сёння спаўняецца 70 гадоў з дня нараджэння члена-карэспандэнта І.І. Будзевіча

25 снежня 2010 г. спаўняецца 70 гадоў з дня нараджэння вучонага ў галіне біятэхналогіі ў жывёлагадоўлі, з 1985 г. загадчыка лабараторыі, з 1988 г. загадчыка аддзела, у 1996-2003 гг. намесніка дырэктара па навуковай рабоце, адначасова загадчыка лабараторыі Беларускага НДІ жывёлагадоўлі, у 2003-2007 гг. навуковага супрацоўніка, з 2007 г. навуковага кансультанта Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па жывёлагадоўлі, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара сельскагаспадарчых навук, прафесара Івана Іванавіча Будзевіча.


24.12.2010

Адкрыты афіцыйны інтэрнэт-сайт Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па жывёлагадоўлі

Сайт НПЦ па жывёлагадоўлі У сетцы Інтэрнэт па адрасе http://belniig.by адкрыты афіцыйны сайт рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па жывёлагадоўлі". Асноўнымі напрамкамі дзейнасці цэнтра, які з'яўляецца пераемнікам Інстытута жывёлагадоўлі Акадэміі навук БССР, створанага ў снежні 1949 года, з'яўляюцца ўдасканаленне разводзімых у рэспубліцы і вывядзенне новых парод, кросаў, тыпаў і ліній сельскагаспадарчых жывёл, птушак і рыб, распрацоўка новых складаў камбікармоў і кармавых дабавак на аснове мясцовых крыніц сыравіны; пошук шляхоў павышэння эфектыўнасці трансфармацыі энергіі корму ў жывёлагадоўчую прадукцыю; распрацоўка лячэбных, прафілактычных і дыягнастычных ветэрынарных прэпаратаў; удасканаленне тэхналогіі кармлення, утрымання і выкарыстання жывёл, птушак і рыб.


24.12.2010

Прыняты рэкамендацыі па выніках парламенцкіх слуханняў на тэму "Стратэгія інавацыйнага развіцця эканомікі Рэспублікі Беларусь і роля навукі і адукацыі ў гэтым працэсе"

Пастановай Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ад 21 снежня 2010 г. №492-П4/VI прыняты рэкамендацыі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па выніках парламенцкіх слуханняў на тэму "Стратэгія інавацыйнага развіцця эканомікі Рэспублікі Беларусь і роля навукі і адукацыі ў гэтым працэсе", якія адбыліся 25 лістапада гэтага года. У дакуменце адзначаецца, што інавацыйная дзейнасць з'яўляецца адным з найважнейшых прыярытэтаў развіцця нашай краіны, і асноўная задача фарміруемай у цяперашні час дзяржаўнай інавацыйнай палітыкі ў рамках стратэгіі інавацыйнага развіцця рэспублікі - фарміраванне механізмаў, што спрыяюць пераадоленню традыцыйнай нестыкоўкі навукі і вытворчасці, паспяховай камерцыялізацыі вынікаў навуковых даследаванняў і распрацовак і аснашчэнню вытворчасці сучаснымі тэхналогіямі, якія забяспечваюць канкурэнтаздольнасць прадукцыі. З поўным тэкстам рэкамендацый можна азнаёміцца тут.


23.12.2010

Апублікаваны пералікі рэспубліканскіх і міжнародных навуковых, навукова-тэхнічных і навукова-практычных мерапрыемстваў на 2011 год

Конференции На вэб-старонках Рэспубліканскія мерапрыемствы і Міжнародныя мерапрыемствы апублікаваны пералікі рэспубліканскіх і міжнародных навуковых, навукова-тэхнічных і навукова-практычных мерапрыемстваў, якія плануюцца да правядзення арганізацыямі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў 2011 годзе, зацверджаныя пастановамі Бюро Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ад 15 лістапада 2010 г. №526 і ад 15 снежня 2010 г. №592.


23.12.2010

У сталіцы Латвійскай Рэспублікі адбылася прэзентацыя "Беларуска-латышскага і латышска-беларускага слоўніка"

Беларуска-латышскі і латышска-беларускі слоўнік 16 снежня 2010 г. у будынку Рыжскай думы праведзена презентацыя "Беларуска-латышскага і латышска-беларускага слоўніка", які падрыхтаваны да выдання Інстытутам мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і выдадзены Саюзам беларусаў Латвіі. У мерапрыемстве прынялі ўдзел дэпутаты Сейма, прадстаўнікі органаў дзяржаўнай улады і мясцовага самакіравання Латвійскай Рэспублікі, беларускай дыяспары, грамадскасці і сродкаў масавай інфармацыі. На прэзентацыі заслуханы выступленні Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Латвіі А.Герасіменкі, дырэктара дэпатамента адукацыі Рыжскай думы Э.Алдэрманэ, дырэктара Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі А.Лукашанца, старшыні Саюза беларусаў Латвіі В.Піскуновай, якія адзначылі важнасць выдання слоўніка для развіцця беларуска-латвійскіх адносін ва ўсіх сферах супрацоўніцтва. Было зачытана спецыяльнае прывітанне Прэзідэнта Латвійскай Рэспублікі В.Затлерса, у якім падкрэслена, што слоўнік стаў першым выданнем такога маштабу ў латышскай і беларускай філалогіі і з'яўляецца важнай падзеяй не толькі для вывучэння латышскай і беларускай моў, але і для ўмацавання і пашырэння латвійска-беларускіх добрасуседскіх сувязей у галіне адукацыі, навукі і эканомікі.


22.12.2010

Зацверджана Дзяржаўная праграма будаўніцтва ў 2011-2015 гадах гідраэлектрастанцый у Рэспубліцы Беларусь

Дом Урада Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 снежня 2010 г. №1838 зацверджана Дзяржаўная праграма будаўніцтва ў 2011-2015 гадах гідраэлектрастанцый у Рэспубліцы Беларусь. Мэтамі і задачамі Дзяржаўнай праграмы, адным з асноўных распрацоўшчыкаў якой выступала Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, з'яўляецца павышэнне ўзроўню энергетычнай бяспекі краіны шляхам замяшчэння імпартуемых паліўна-энергетычных рэсурсаў аднаўляемымі крыніцамі энергіі, зніжэнне экалагічнай нагрузкі, абумоўленай дзейнасцю паліўна-энергетычнага комплексу. У выніку рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы выпрацоўка электраэнергіі за кошт гідраэлектрастанцый да 2015 года ўзрасце да 0,510 млрд кВт·г у год, гадавая эканомія паліўна-энергетычных рэсурсаў у адносінах да 2009 года складзе 120 тыс. тон умоўнага паліва.


22.12.2010

Міжнародная асацыяцыя акадэмій навук накіравала ліст кіраўніцтву Рэспублікі Балгарыя

МААН Міжнародная асацыяцыя акадэмій навук (МААН) накіравала ліст кіраўніцтву Рэспублікі Балгарыя ў сувязі з сітуацыяй, што склалася вакол Балгарскай акадэміі навук. У ім адзначаецца, што ў МААН, якая з'яўляецца міжнароднай няўрадавай арганізацыяй, у якую ўваходзяць акадэміі навук 14 краін Еўропы і Азіі, уключаючы Нацыянальную акадэмію навук Беларусі, а таксама шэраг вядомых у свеце навуковых цэнтраў, універсітэтаў і фондаў, з глыбокай заклапочанасцю і трывогай успрынята інфармацыя аб рэзкім памяншэнні з боку дзяржавы фінансавай падтрымкі Балгарскай акадэміі навук і балгарскай навукі ў цэлым, а таксама аб планах ліквідацыі Балгарскай акадэміі навук, якая мае амаль паўтаравекавую слаўную гісторыю. Са зместам ліста можна азнаёміцца тут.


21.12.2010

Дзе хаваецца алгарытм парадку?

Газета Рэспубліка У рубрыцы "Навука" сённяшняга нумара газеты Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь "Рэспубліка" апублікаваны артыкул аглядальніка аддзела навукі, адукацыі і экалогіі Дз. Патыкі, які распавядае аб навуковых даследаваннях і распрацоўках, што вядуцца пад кіраўніцтвам доктара тэхнічных навук А.М. Крата ў лабараторыі мадэлявання самаарганізавальных сістэм, базавай лабараторыі Аб'яднанага інстытута праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў галіне даследавання складаных дынамічных сістэм. Сярод іх - прынцыпова новы дэфібрылятар для электраімпульснай тэрапіі парушэнняў сардэчнага рытму, камп'ютарныя мадэлі аэрадынамічных працэсаў унутры турбакампрэсара, распрацоўваемага на Барысаўскім заводзе агрэгатаў для трактара "Беларус", матэматычныя мадэлі аэрадынамічных плыняў унутры ротарных механізмаў, якія дазволілі ўдасканаліць сіласаправод сіласаўборачнага камбайна вытворчасці "Гомсельмаш", і ... мініяцюрныя антрапаморфныя робаты. З поўным тэкстам матэрыялу, азагалоўленага "Дзе хаваецца алгарытм парадку?", можна азнаёміцца тут.


21.12.2010

Вызначаны парадак падаўжэння тэрмінаў дзеяння патэнтаў на вынаходства, карысную мадэль, прамысловы ўзор

Дом Урада У адпаведнасці з часткай другой пункта 3 артыкула 1 Закона Рэспублікі Беларусь ад 16 снежня 2002 г. "Аб патэнтах на вынаходствы, карысныя мадэлі, прамысловыя ўзоры" пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 15 снежня 2010 г. №1824 зацверджана Палажэнне аб парадку падаўжэння тэрмінаў дзеяння патэнтаў на вынаходства, карысную мадэль, прамысловы ўзор, якое ўступіць у сілу з 3 лютага 2011 г. Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях упаўнаважаны распрацаваць і зацвердзіць формы хадайніцтваў аб прадаўжэнні тэрмінаў дзеяння патэнтаў на вынаходства, карысную мадэль, прамысловы ўзор.


20.12.2010

Вучонымі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі распрацавана альтэрнатыва тытанавым пратэзам

СБ-Беларусь Сегодня Аб гэтай унікальнай распрацоўцы распавядаецца ў публікацыі "Чужы сярод сваіх" Юліі Васілішынай у свежым нумары газеты "Савецкая Беларусь". Калектыў вучоных Нацыянальнай акадэміі навук прапанаваў імплантаты з алмазападобнымі пакрыццямі і ўжо прадставіў сваю навінку на нядаўнім Маладзёжным інавацыйным форуме. Чаму менавіта такі варыянт? "Таму што алмазападобныя пакрыцці ўяўляюць сабой чысты вуглярод, а наш арганізм у асноўным і складаецца з вады і вугляроду. Таму такі матэрыял бачыцца найбольш біялагічна бяспечным", - патлумачыў журналісту Уладзімір Казбанаў, старшыня Савета маладых вучоных Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, супрацоўнік акадэмічнага Інстытута фізіялогіі, у якім праводзіліся даклінічныя даследаванні імплантатаў з новымі пакрыццямі з дадаткам наначасціц серабра. Іншыя падрабязнасці тут.


20.12.2010

Падведзены вынікі акадэмічнага конкурсу на лепшыя інавацыйны і міжнародны праекты, афіцыйны інтэрнэт-сайт арганізацыі і самага цытуемага аўтара

Па выніках конкурсу на суісканне прэмій Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, праведзенага ў намінацыях "лепшы інавацыйны праект", "лепшы міжнародны праект", "лепшы афіцыйны інтэрнэт-сайт арганізацыі" і "самы цытуемы аўтар" у адпаведнасці з Палажэннем аб конкурсе на суісканне прэмій Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 2010 года, і на падставе прапаноў конкурснай камісіі пастановай Бюро Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ад 9 снежня 2010 г. №569 прэміі 2010 года прысуджаны 33 навукоўцам і спецыялістам, у тым ліку ў намінацыі "лепшы інавацыйны праект" - 5 прэмій, у намінацыі "лепшы міжнародны праект" - 4 прэміі, у намінацыі "лепшы афіцыйны інтэрнэт-сайт арганізацыі" - 3 прэміі, у намінацыі "самы цытуемы аўтар" - 3 прэміі.


18.12.2010

Зацверджаны асноўныя паказчыкі развіцця лясной гаспадаркі на 2011 год

Дом Урада З мэтай забеспячэння павышэння прадуктыўнасці лясоў Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь прыняў пастанову ад 15 снежня 2010 г. №1825, якой зацвердзіў асноўныя паказчыкі развіцця лясной гаспадаркі на 2011 год. Міністэрству лясной гаспадаркі, Міністэрству абароны, Міністэрству адукацыі, Міністэрству па надзвычайных сітуацыях, Кіраўніцтву справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Мінскаму гарвыканкаму, адкрытаму акцыянернаму таварыству "Віцебскдрэў" даручана забяспечыць прыняцце і рэалізацыю комплексу мер па іх безумоўнаму выкананню.


17.12.2010

Першая Міжнародная канферэнцыя і выстава "Прагназаванне землятрусаў" адбудуцца ў верасні 2011 года ў Турцыі

Earthquake Forecasting 2011 Як паведамілі арганізатары мерапрыемства, Глабальная сетка прагназавання землятрусаў (GNFE) сумесна з Упраўленнем па надзвычайных сітуацыях Турцыі (AFAD), Сусветнай арганізацыяй па навуковаму супрацоўніцтву (WOSCO), Міжнародным камітэтам па пытаннях глабальных змяненняў геалагічнага асяроддзя (GEOCHANGE) і іншымі арганізацыямі праводзяць 12-15 верасня 2011 г. першую Міжнародную канферэнцыю і выставу "Прагназаванне землятрусаў", якія адбудуцца ў турэцкім горадзе Чанакале, размешчаным на месцы знакамітай Троі на ўзбярэжжы Эгейскага мора. Праграмай канферэнцыі прадугледжана правядзенне наступных тэматычных сесій: гісторыя прагназавання землятрусаў; доўгатэрміновы і сярэднетэрміновы прагноз землятрусаў; кароткатэрміновы прагноз землятрусаў; праблемы геадынамікі і сейсматэктоники; навукі аб землятрусах. Падрабязная інфармацыя аб мерапрыемстве размешчана на афіцыйным сайце канферэнцыі www.efc2011.org.


16.12.2010

Апублікаваны статыстычны зборнік "Навука, інавацыі і тэхналогіі ў Рэспубліцы Беларусь 2009"

Навука, інавацыі і тэхналогіі ў Рэспубліцы Беларусь 2009 Дзяржаўнай установай "Беларускі інстытут сістэмнага аналізу і інфармацыйнага забеспячэння навукова-тэхнічнай сферы" выдадзены статыстычны зборнік "Навука, інавацыі і тэхналогіі ў Рэспубліцы Беларусь 2009". У зборніку прадстаўлены статыстычныя даныя аб стане і развіцці навуковага патэнцыялу і інавацыйнай дзейнасці ў краіне, што базіруюцца на сучасных метадалагічных падыходах да статыстыкі навукі і інавацый і адпавядаюць патрабаванням міжнародных статыстычных стандартаў. Выданне прызначана для спецыялістаў у галіне кіравання, навуковых даследаванняў і інавацый, эканамістаў, статыстыкаў, прадпрымальнікаў і непрафесійных карыстальнікаў.


16.12.2010

Урадам зацверджаны план мерапрыемстваў па распрацоўцы і асваенню вытворчасці абсталявання і камплектуючых для біягазавых комплексаў

Дом УрадаЗ мэтай пашырэння сферы выкарыстання мясцовых энергарэсурсаў і магчымасцей удзелу айчынных арганізацый у рэалізацыі праектаў будаўніцтва ў рэспубліцы біягазавых комплексаў пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 9 снежня 2010 г. №1793 зацверджаны план мерапрыемстваў па распрацоўцы і асваенню вытворчасці абсталявання і камплектуючых для біягазавых комплексаў. З выкарыстаннем абсталявання і камплектуючых, распрацаваных у адпаведнасці з гэтым планам у 2011-2014 гг., на рэспубліканскім сельскагаспадарчым даччыным унітарным прадпрыемстве "Эксперыментальная база "Зазер'е" рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі" будзе ажыццёўлена будаўніцтва доследнага біягазавага комплексу. Рашэннем Урада Навукова-практычны цэнтр па механізацыі сельскай гаспадаркі вызначаны галаўной арганізацыяй па распрацоўцы тэхналогій, праектаванні і навукова-тэхнічным суправаджэнні ўкаранення біягазавых комплексаў, што выкарыстоўваюць у якасці сыравіны арганічныя адходы сельскагаспадарчай вытворчасці.


15.12.2010

Заўтра ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адкрываецца міжнародная навуковая канферэнцыя, прымеркаваная да Сусветнага дня філасофіі

Сусветны дзень філасофіі 2010 16-17 снежня 2010 г. Інстытут філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі праводзіць міжнародную навуковую канферэнцыю "Нацыянальная філасофія ў кантэксце сучасных глабальных працэсаў". Канферэнцыя арганізуецца пры падтрымцы Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятывы (CEI) у кантэксце штогадовага Сусветнага дня філасофіі пад эгідай ЮНЕСКА, а таксама мерапрыемстваў да маючага адбыцца ў красавіку 2011 года святкавання 80-годдзя Інстытута філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У мерапрыемстве, якое накіравана на забеспячэнне каардынацыі дзеянняў гуманітарнай навуковай супольнасці Рэспублікі Беларусь, а таксама дзяржаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы па выпрацоўцы стратэгіі і практычных механізмаў выкарыстання эўрыстычнага патэнцыялу філасофіі ў пошуках адказаў на глабальныя выклікі і праблемы сучаснай Еўропы, прымуць удзел вядомыя прадстаўнікі сацыяльна-гуманітарных ведащ з Расіі, Украіны, Малдовы, Румыніі, Літвы, Эстоніі, Славакіі, Польшчы, Балгарыі, Венгрыі і іншых краін. Канферэнцыя пачне сваю працу заўтра ў 10.00 у будынку Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (г. Мінск, вул. Сурганава, д. 1, корп. 2). Інфармацыйнае паведамленне для прэсы размешчана тут.


14.12.2010

Сёння спаўняецца 105 гадоў з дня нараджэння акадэміка М.А. Дарожкіна (1905-1993)

14 снежня 2010 г. спаўняецца 105 гадоў з дня нараджэння міколага і фітапатолага, заслужанага дзеяча навукі БССР, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР, у 1936-1940 і 1948-1952 гг. дырэктара Інстытута біялогіі АН БССР, з 1959 г. дырэктара Беларускага НДІ бульбаводства і плодаагародніцтва, з 1976 г. загадчыка лабараторыі Інстытута эксперыментальнай батанікі АН БССР, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара сельскагаспадарчых навук, прафесара Мікалая Апанасавіча Дарожкіна.


13.12.2010

Дырэктару Гродзенскага занальнага інстытута раслінаводства У.У. Курыловічу прысвоена ганаровае званне "Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь"

Рэзідэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 8 снежня 2010 г. №622 "Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь" дырэктару рэспубліканскага ўнітарнага навуковага прадпрыемства "Гродзенскі занальны інстытут раслінаводства Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі" Уладзіміру Уладзіміравічу Курыловічу прысвоена ганаровае званне "Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь". Шчыра віншуем з высокай дзяржаўнай узнагародай!


12.12.2010

Сёння спаўняецца 110 гадоў з дня нараджэння акадэміка М.С. Акулава (1900-1976)

12 снежня 2010 г. спаўняецца 110 гадоў з дня нараджэння фізіка, лаўрэата Дзяржаўных прэмій СССР і БССР, у 1931-1954 гг. загадчыка кафедры Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта, з 1959 г. загадчыка лабараторыі Фізіка-тэхнічнага інстытута АН БССР, з 1963 г. загадчыка Аддзела фізікі неразбураючага кантролю АН БССР, з 1967 г. загадчыка лабараторыі гэтага аддзела, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара фізіка-матэматычных навук, прафесара Мікалая Сяргеевіча Акулава.


10.12.2010

Выдадзены 17-ы выпуск зборніка вынікаў завершаных праектаў Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў

foto1 foto2 Выйшаў з друку 17-ы выпуск зборніка "Асноўныя вынікі фундаментальных даследаванняў і прапановы па перспектывах іх выкарыстання", які выдаецца з 1994 года на рускай і англійскай мовах Беларускім рэспубліканскім фондам фундаментальных даследаванняў (БРФФД). Зборнік змяшчае інфармацыю аб асноўных выніках завершаных фундаментальных і пошукавых даследаванняў, праведзеных вучонымі ў навуковых арганізацыях і вышэйшых навучальных установах Рэспублікі Беларусь у рамках праектаў, што фінансуюцца БРФФД на конкурснай аснове. У чарговым выпуску публікуюцца кароткія анатацыі 441 завершанай працы, якія фінансавалася па выніках конкурсу "Навука-2008", конкурсу для маладых вучоных "Навука-2008М", конкурсаў сумесных праектаў з Расійскім фондам фундаментальных даследаванняў "БРФФД-РФФД-2008", з Расійскім гуманітарных навуковым фондам "БРФФД-РГНФ-2007" і "БРФФД-РГНФ-2008", конкурсу выконваемых у кантакце з замежнымі вучонымі праектаў фундаментальных даследаванняў "Навука-2008МС", сумеснага тэматычнага конкурсу даследчых праектаў з Аб'яднаным інстытутам ядзерных даследаванняў "БРФФД-АІЯД-2008", конкурсаў сумесных праектаў фундаментальных даследаванняў з В'етнамскай акадэміяй навук і тэхналогій" БРФФД-ВАНТ-2008 ", з Акадэміяй навук Малдовы "БРФФД-АМН-2008", конкурсу міжнародных навукова-тэхнічных праектаў "БРФФД-Латвія", сумеснага тэматычнага конкурсу фундаментальных навуковых даследаванняў па праблемах Брэсцкай вобласці "БРФФД-Брэст-2008", сумеснага абласнога тэматычнага конкурсу фундаментальных навуковых даследаванняў з Магілёўскім абласным выканаўчым камітэтам "БРФФД-Магілёў-2008". У зборніку таксама выкладзены прапановы і рэкамендацыі БРФФД па перспектывах практычнага прымянення вынікаў гэтых работ па найбольш актуальных напрамках магчымага іх выкарыстання ў даследчых праграмах, навукова-тэхнічных распрацоўках, сацыяльна-вытворчай практыцы.


10.12.2010

Акадэмічны Інстытут меліярацыі ўзнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь За вялікі ўклад у развіццё аграрнай навукі і заслугі ў рэалізацыі сацыяльнай і эканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь рэспубліканскае навуковае даччынае ўнітарнае прадпрыемства "Інстытут меліярацыі" Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па земляробству ўзнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Прэзiдыума Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь ад 8 снежня 2010 г. № 491-ПСР4. Шчыра віншуем калектыў інстытута з высокай узнагародай і жадаем новых творчых поспехаў!


09.12.2010

Назначаны стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым вучоным на 2011 год

Рэзідэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 жніўня 2005 г. №367 "Аб удасканаленні стымулявання творчай працы маладых вучоных" і на падставе вынікаў рэспубліканскага конкурсу Кіраўніком дзяржавы падпісана распараджэнне ад 4 снежня 2010 г. №347рп "Аб назначэнні стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым вучоным на 2011 год". Распараджэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на 2011 год назначаны стыпендыі 92 таленавітым маладым вучоным краіны, у ліку якіх 9 дактароў навук ва ўзросце да 45 гадоў, 61 кандыдат навук ва ўзросце да 35 гадоў (з іх 23 прадстаўнікоў НАН Беларусі), 22 маладых вучоных без ступені ва ўзросце да 30 гадоў (з іх 20 прадстаўнікоў НАН Беларусі). У ліку лаўрэатаў 25 прадстаўнікоў тэхнічных навук, 28 - біялагічных і медыцынскіх навук, 24 - прыродазнаўчых навук і 15 прадстаўнікоў гуманітарных навук. На 2011 год устаноўлены адзіны памер стыпендыі для таленавітых маладых вучоных - 1400 тыс. рублёў у месяц.


09.12.2010

Аб'яўлены конкурс на лепшую першую навуковую працу сярод аспірантаў і магістрантаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

З мэтай выяўлення таленавітай моладзі і развіцця яе здольнасцяў у галіне навукі, тэхнікі і перадавых тэхналогій, удасканалення сістэмы падрыхтоўкі кадраў вышэйшай навуковай кваліфікацыі Прэзідыум Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў НАН аб'явіў конкурс на лепшую першую навуковую працу сярод аспірантаў і магістрантаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, прысвечаны Дню беларускай навукі. На конкурс прымаюцца работы, выкананыя маладымі даследчыкамі як самастойна, так і ў сааўтарстве са старэйшымі калегамі, калі творчы ўклад у гэтыя працы з боку намінантаў значны. Вылучэнне работ на конкурс праводзіцца вучонымі (навукова-тэхнічнымі) саветамі арганізацый па ўзгадненні з Саветамі маладых вучоных. Матэрыялы для ўдзелу ў конкурсе неабходна прадставіць у конкурсную камісію да 20 снежня 2010 г. З палажэннем аб конкурсе можна азнаёміцца тут.


08.12.2010

На сайце Беларускага тэлеграфнага агенцтва адбылася анлайн-канферэнцыя з акадэмікам А.Г. Мрочакам

На сайце БЕЛТА адбылася анлайн-канферэнцыя з дырэктарам Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра "Кардыялогія", акадэмікам-сакратаром Аддзялення медыцынскіх навук Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, акадэмікам А.Г. Мрочакам на тэму: "Прафілактыка і лячэнне сардэчна-сасудзістых захворванняў". Са зместам пытанняў і праблем, што абмяркоўваліся ў ходзе яе, можна азнаёміцца тут.


08.12.2010

Заўтра ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы адбудзецца семінар-трэнінг па рабоце з базай даных Inspec

Inspec 9 снежня 2010 г. у 14.00 у інфармацыйна-выставачным цэнтры Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1-шы паверх , п. 110) адбудзецца семінар-трэнінг па рабоце з базай даных Inspec на платформе EBSCOHost з удзелам прадстаўніка Брытанскага таварыства інжынераў і тэхнолагаў. Inspec - найбуйнейшая рэфератыўныя база даных, створаная Інстытутам тэхнікі і тэхналогіі (Вялікабрытанія) і ўключае больш 11 млн запісаў. База Inspec змяшчае рэфераты і паказальнік навуковай і тэхнічнай літаратуры, што выдаецца ва ўсім свеце, ахоплівае звыш 5000 часопісаў, больш за 2500 прац канферэнцый, а таксама мноства кніг, дысертацый, патэнтаў і справаздач.


07.12.2010

А.Р. Лукашэнка: Наш гістарычны выбар - незалежная, моцная і квітнеючая Беларусь

Мінск. Беларусь Беларусь наблізілася да галоўнай мэты - высокага ўзроўню і якасці жыцця народа. Пра гэта ўчора заявіў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка ў сваім ўступным слове на IV Усебеларускім народным сходзе. У нашай краіне гэтыя прадстаўнічыя форумы маюць важкі аўтарытэт і прызнанне, адзначыў Кіраўнік дзяржавы, падкрэсліўшы, што рашэнні папярэдніх Усебеларускіх народных сходаў дазволілі Беларусі адбыцца як незалежнай дзяржавы, значна нарасціць эканамічны патэнцыял, забяспечыць прагрэсіўнае сацыяльнае развіццё. На цяперашнім сходзе будуць абмеркаваны вынікі рэалізацыі Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2006-2010 гады, разгледжаны асноўныя палажэнні Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2011-2015 гады, іншыя важныя пытанні дзяржаўнага і грамадскана жыцця. З дакладам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі "Наш гістарычны выбар - незалежная, моцная і квітнеючая Беларусь" на чацвёртым Усебеларускім народным сходзе можна азнаёміцца тут.


07.12.2010

На сайце размешчаны зводныя даныя аб міжнародных мерапрыемствах у галіне адукацыі, навукі і інавацый на 2011 год у розных рэгіёнах свету

Канферэнцыі Ва Упраўленні навукова-арганізацыйнай і інфармацыйна-аналітычнай работы апарату НАН Беларусі можна азнаёміцца з паступіўшым з Міністэрства адукацыі і навукі Расійскай Федэрацыі 1-м выпускам зводных даных аб міжнародных мерапрыемствах у галіне адукацыі, навукі і інавацый на 2011 год. У выданне ўключана інфармацыя аб 1066 міжнародных навукова-тэхнічных мерапрыемствах, якія плануюцца да правядзення ў наступным годзе ў розных рэгіёнах свету. Электронны варыянт выдання даступны для прагляду і запампоўкі тут.


06.12.2010

Запрашаюцца інвестары для сумеснай рэалізацыі праекта па стварэнні серыйнай вытворчасці святлодыёднай тэхнікі

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі плануе да 2012 года завяршыць работы па арганізацыі серыйнай вытворчасці святлодыёднай тэхнікі ў Рэспубліцы Беларусь шдяхам стварэння неабходных магутнасцяў для выпуску святлодыёдных вулічных і офісных свяцільнікаў, свяцільнікаў для патрэб жыллёва-камунальнай гаспадаркі, цяплічных выпраменьвальнікаў, а таксама іншых перспектыўных відаў святлодыёднай прадукцыі. У цяперашні час у Рэспубліканскім навукова-вытворчым унітарным прадпрыемстве "Цэнтр святлодыёдных і оптаэлектронных тэхналогій НАН Беларусі" распрацаваны тэхнічныя рашэнні для некаторых з гэтых відаў святлодыёднай тэхнікі, рыхтуецца іх запуск у серыйную вытворчасць. Для маштабавання існуючых тэхналогій неабходны інвестыцыі ў пашырэнне вытворчасці ў форме будаўніцтва новага завода, а таксама фінансаванне перспектыўных НДДК(Т)Р. Нацыянальная акадэмія навук Беларусі запрашае патэнцыйных інвестараў да ўдзелу ў рэалізацыі гэтага праекта. Пераважныя формы інвесціравання - прамыя замежныя інвестыцыі, пастаўка абсталявання, крэдытныя сродкі. Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэл.: +375 17 284 18 83 і e-mail: katya.makarevich@gmail.com.


06.12.2010

Адкрыта падпіска на часопіс "Навука і інавацыі" у краінах СНД і далёкага замежжа

Навука і інавацыі Адкрыта падпіска ў краінах СНД і далёкага замежжа на штомесячны навукова-практычны часопіс "Навука і інавацыіі", які выдаецца Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі са студзеня 2003 года. На старонках часопіса размяшчаюцца публікацыі аб важнейшых навінах і падзеях у сферы навукі, тэхнікі і інавацый, асвятляюцца важнейшыя праблемы ўкаранення навуковых дасягненняў у гаспадарчую практыку, разглядаюцца канцэптуальныя і практычныя падыходы да вырашэння пытанняў развіцця інавацыйнай дзейнасці, абароны і аховы аб'ектаў прамысловай уласнасці, яе камерцыялізацыі, дзяржаўнай палітыцы ў сферы кіравання, вышэйшай адукацыі і інш. Часопіс распаўсюджваецца ў краінах СНД, яго чытаюць у акадэміях навук Расіі, Украіны, Арменіі, Казахстана. Замежныя чытачы могуць аформіць падпіску праз наступныя арганізацыі: "Навука-экспарт" (117997, Россия, г. Москва, ул. Профсоюзная, д.90. Тел/факс (8-10-7-495) 334-74-79, 334-71-40) і ТАА "Інформнавука" (125190, Россия, г. Москва, ул. Усиевича, д. 20. Тел.: (8-10-7-495) 787-38-73, факс: (499) 152-54-81).


05.12.2010

Сёння спаўняецца 110 гадоў з дня нараджэння члена-карэспандэнта У.Я. Ракоўскага (1900-1987)

5 снежня 2010 г. спаўняецца 110 гадоў з дня нараджэння вучонага ў галіне хіміі цвёрдага паліва, у 1943-1949 гг. і 1960-1963 гг. дырэктара Інстытута торфу АН БССР, у 1964-1969 гг. загадчыка кафедры Калінінскага політэхнічнага інстытута, у 1970-1979 гг. загадчыка лабараторыі Маскоўскага філіяла Усесаюзнага НДІ тарфяной прамысловасці, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара хімічных навук, прафесара Уладзіміра Яўгенавіча Ракоўскага.


04.12.2010

Створана міжведамасная рабочая група па супрацоўніцтву з канцэрнам "BASF"

BASF З мэтай рэалізацыі дамоўленасцяў з кіраўніцтвам канцэрна "BASF" аб прапрацоўцы магчымасці пашырэння наменклатуры хімічнай прадукцыі, што выпускаецца прадпрыемствамі Рэспублікі Беларусь на базе кампанентаў канцэрна, за кошт пашырэння вытворчасцей, пастаўкі і продажу ліцэнзійных прадуктаў гэтага канцэрна, а таксама яго ўдзелу ў кіраванні прадпрыемствамі хімічнай галіны, іх прыватызацыі і стварэння новых прадпрыемстваў з выкарыстаннем тэхналогій канцэрна, распараджэннем Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь ад 25 лістапада 2010 г. №148р створана міжведамасная рабочая група па супрацоўніцтву з канцэрнам "BASF", якую ўзначаліў Першы намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь У.І. Сямашка. Адным з намеснікаў кіраўніка міжведамаснай рабочай групы прызначаны намеснік Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, член-карэспандэнт Рахманаў С.К., у яе склад уключаны акадэмікі Агабекащ У.Я., Круцько М.П. і член-карэспандэнт Усанаў С.А.


03.12.2010

Арганізавана падрыхтоўка рэкамендацый Нацыянальнай акадэміі навук дзяржаўным органам па пытаннях развіцця народнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь у 2011 годзе

Мінск. Беларусь З мэтай арганізацыі падрыхтоўкі для ўнясення на разгляд Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Урада Рэспублікі Беларусь, рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання рэкамендацый Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па выкарыстанню дасягненняў айчыннай і сусветнай навукі на практыцы і садзейнічанню іх асваення ў народнагаспадарчым комплексе краіны, Бюро Прэзідыума НАН Беларусі прыняло пастанову ад 30 лістапада 2010 г. №548 "Аб арганізацыі падрыхтоўкі рэкамендацый дзяржаўным органам па пытаннях развіцця народнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь у 2011 годзе". Пастановай, у прыватнасці, зацверджаны План падрыхтоўкі навуковых аналітычных дакладаў па пытаннях развіцця народнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь на 2011 год. Ім прадугледжана падрыхтоўка дакладаў па праблемах пратэолізу і яго значэння для біялогіі, медыцыны і бяспекі ад біялагічнай агрэсіі, інавацыйных біятэхналогій і малекулярнай дыягностыкі, біярэмедыяціі прыродных і вытворчых асяроддзяў, полеахоўнага лесаразвядзення ў Беларусі, прымянення камп'ютарных метадаў для павышэння эфектыўнасці распрацовак у галіне энергетыкі і экалогіі, а таксама па перспектывах прымянення электронна-прамянёвых тэхналогій у прамысловасці краіны. Бюро аддзяленняў НАН Беларусі даручана рэгулярна аналізаваць праблемныя пытанні, што паступаюць ад рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь, арганізацый і прадпрыемстваў, і ў першачарговым парадку ўлічваць іх пры фарміраванні планаў правядзення навуковых даследаванняў і распрацовак, работ па падрыхтоўцы і асваенні новых відаў навукаёмістай прадукцыі, што выконваюцца замацаванымі за аддзяленнем арганізацыямі ў рамках праграм рознага ўзроўню і інавацыйных праектаў.


02.12.2010

Прыняты меры па забеспячэнні безумоўнага выканання ва ўстаноўленыя тэрміны заданняў Дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця

Дом Урада На падставе інфармацыі Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях прынята пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 23 лістапада 2010 г. №1713 "Аб прыцягненні некаторых службовых асоб да дысцыплінарнай адказнасці і ўнясенні змяненняў у пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25 красавіка 2007 г. №523". У дакуменце адзначана, што па стане на 1 кастрычніка 2010 г. не забяспечаны ва ўстаноўленыя тэрміны ўвод у эксплуатацыю аб'ектаў (асваенне ў вытворчасці) па 28 інавацыйных праектах, выхад вытворчасцей на праектную магутнасць па 9 інавацыйных праектах, выкананне рабочых этапаў па рэалізацыі 40 інавацыйных праектаў, прадугледжаных планам рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2007-2010 гады і планамі-графікамі рэалізацыі праграм інавацыйнага развіцця галін і рэгіёнаў. Намеснікам Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь па курыруемых напрамках даручана ўстанавіць жорсткі кантроль за рэалізацыяй інавацыйных праектаў у мэтах забеспячэння іх безумоўнага выканання ва ўстаноўленыя тэрміны. Неабходныя даручэнні дадзены таксама кіраўнікам рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама, дзяржаўнай установы "Адміністрацыя Парку высокіх тэхналогій", якія з'яўляюцца заказчыкамі Дзяржаўнай праграмы. Адначасова выкладзены ў новай рэдакцыі план рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2007-2010 гады і планы-графікі рэалізацыі праграм інавацыйнага развіцця галін і рэгіёнаў, зацверджаныя пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25 красавіка 2007 г. №523.


02.12.2010

Апублікаваны пералік форм ведамаснай справаздачнасці на 2011 год

З мэтай выканання пункта 5 пратакола пасяджэння Міжведамаснага савета па дзяржаўнай статыстыцы пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 4 лістапада 2010 г. №11/60пр, загадам Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ад 30 лістапада 2010 г. №144 зацверджаны Пералік форм ведамаснай справаздачнасці па Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі на 2011 год. Новыя формы апублікаваны і даступны для запампоўкі на вэб-старонцы "Пералік форм ведамаснай справаздачнасці па НАН Беларусі", пастаянная спасылка на якую адлюстравана на карце сайта ў раздзеле "Даведачная інфармацыя".


02.12.2010

У Расійскай Федэрацыі спрошчана падаткаабкладанне арганізацый, якія ўкараняюць вынікі інтэлектуальнай дзейнасці

1 снежня 2010 г. Прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі падпісаны Федэральны закон "Аб унясенні змяненняў у артыкул 34612 часткі другой Падатковага кодэкса Расійскай Федэрацыі". Федэральным законам устанаўліваецца права на прымяненне спрошчанай сістэмы падаткаабкладання арганізацыямі (гаспадарчымі таварыствамі), у якіх доля ўдзелу іншых арганізацый складае больш за 25%, калі такія арганізацыі заснаваны бюджэтнымі навуковымі ўстановамі, вышэйшымі навучальнымі ўстановамі, што з'яўляюцца бюджэтнымі адукацыйнымі ўстановамі, або навуковымі ўстановамі і вышэйшымі навучальнымі ўстановамі, створанымі дзяржаўнымі акадэміямі навук, і калі дзейнасць названых арганізацый складаецца ў практычным прымяненні (укараненні) вынікаў інтэлектуальнай дзейнасці, выключныя правы на якія належаць гэтым навуковым установам і вышэйшым навучальным установам. Да такіх вынікаў інтэлектуальнай дзейнасці аднесены праграмы для электронных вылічальных машын, базы даных, вынаходствы, карысныя мадэлі, прамысловыя ўзоры, селекцыйныя дасягненні, тапалогіі інтэгральных мікрасхем, сакрэты вытворчасцi (ноу-хау).


01.12.2010

Выдавецкі дом "Беларуская навука" стаў пераможцам міжнароднага конкурсу на лепшы навукова-выдавецкі праект

З 23 па 25 лістапада 2010 г. у г. Маскве праходзіла IV сесія Савета па кнігавыданню пры Міжнароднай асацыяцыі акадэмій навук (МААН), у рабоце якой прымаў удзел намеснік старшыні рэдакцыйна-выдавецкай камісіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Нічыпаровіч С.А. У рамках гэтага мерапрыемства былі падведзены вынікі першага Міжнароднага конкурсу "Навуковая кніга" Міжнароднай асацыяцыі акадэмій навук на лепшы навукова-выдавецкі праект, які праводзіўся ў пяці намінацыях, а таксама адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў.


На конкурс быў пададзены 41 лот ад 19 выдавецкіх і навуковых арганізацый розных краін, акадэміі навук якіх уваходзяць у склад МААН. Па яго выніках выданне "Беларусь: Народ. Дзяржава. Час", якое падрыхтавана калектывам аўтараў Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і выйшла ў свет у выдавецкім доме "Беларуская навука", адзначана дыпломам пераможцы ў намінацыі "Садружнасць" і дыпломам лаўрэата ў намінацыі "ГРАН-ПРЫ".


01.12.2010

Новыя тэхналагічныя запыты ад вядучага пастаўшчыка рашэнняў у сферы адкрытых інавацый

NineSigma NineSigma, Inc., the leading provider of open innovation solutions, invites proposals for new approaches for sterilization of hyaluronic acid, light-weight and rigid wind power generator blades, liquid oligomeric or polymeric systems that cure to durable solid coatings, innovative techniques to separate water from reactive mixtures, and new routes to dialkyl ketenes. More information is available here and in the request for proposal documents online. Please also click here to view all open requests by technical area, industry, or status.

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін / Снежань 2010 года / Да пачатку старонкі
Пры поўным ці частковым выкарыстанні інфармацыі спасылка на крыніцу з'яўляецца абавязковай