Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Архіў навін 2011 года

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін / Красавік 2011 года

30.04.2011

Навуковая супольнасць не церпіць хлусні

СА РАН Пад такім загалоўкам Цэнтр грамадскіх сувязяў Сібірскага аддзялення Расійскай акадэміі навук распаўсюдзіў прэс-рэліз аб тым, што Сібірскае аддзяленне дамаглося адказнасці за распаўсюджанне некаторымі сродкамі масавай інфармацыі звестак, што не адпавядаюць рэчаіснасці і ганяць рэпутацыю гэтай установы Расійскай акадэміі навук. У прыватнасці, разгляд аднай са спраў цягнуўся на працягу двух гадоў, што было звязана са спробамі сысці ад адказнасці па фармальных падставах (напрыклад, прадставіць псеўданім і прозвішча аўтара публікацыі як две розных фізічных асобы). Тым не менш справа была выйграна юрыстамі Сібірскага аддзялення РАН. Іншыя падрабязнасці тут.


29.04.2011

Чарговыя пасяджэнні семінара Беларускага фізічнага таварыства адбудуцца 5 і 12 траўня

5 і 12 траўня 2011 г. у 16.00 у зале пасяджэнняў Вучонага савета Інстытута фізікі імя Б.І. Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (пр-т Незалежнасці, 68, 1-шы паверх) адбудуцца чарговыя пасяджэнні семінара Грамадскага аб'яднання "Беларускае фізічнае таварыства". Тэма семінара 5 траўня: "Розныя сцэнарыі эвалюцыі Сусвету", дакладчык - доктар фіз.-матэм. навук П.С. Ісаеў (АІЯД, Дубна). Тэма семінара 12 траўня: "Магнітна-транспартныя з'явы", дакладчык - член-карэспандэнт НАН Беларусі І.А. Траянчук. Запрашаюцца ўсе зацікаўленыя.


29.04.2011

Сёння спаўняецца 115 гадоў з дня нараджэння акадэміка І.Ф. Гаркушы (1896-1970)

29 красавіка 2011 г. спаўняецца 115 гадоў з дня нараджэння вучонага-глебазнаўца, заслужанага дзеяча навукі БССР, у 1942-1944 гг. дырэктара глебава-агранамічнай лабараторыі Туркменскага філіяла АН СССР, у 1944-1952 гг. прарэктара, у 1952-1965 гг. рэктара і адначасова загадчыка кафедры Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара сельскагаспадарчых навук, прафесара Івана Федасеевіча Гаркушы.


28.04.2011

Распрацавана Канцэпцыя развіцця фармацэўтычнай прамысловасці і біятэхналогій у Рэспубліцы Беларусь на перыяд да 2020 года

Аб гэтым паведаміў карэспандэнту БЕЛТА акадэмік-сакратар Аддзялення хіміі і навук аб Зямлі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, член-карэспандэнт НАН Беларусі, доктар хімічных навук, прафесар С.А. Усанаў. Асноўная ідэя дакумента, які падрыхтаваны ўпершыню і ўжо знаходзіцца на разглядзе ва ўрадзе, заключаецца ў стварэнні ўмоў для пераходу фармацэўтычнай галіны краіны на інавацыйную мадэль развіцця і фарміравання ў Беларусі магутных біятэхналагічнага і мікрабіялагічнага сектараў эканомікі. Навуковая аснова канцэпцыі закладзена ў дзяржаўных праграмах "Імпартазамяшчальная фармпрадукцыя" і "Інавацыйныя біятэхналогіі", міждзяржаўнай мэтавай праграме ЕўрАзЭС "Інавацыйныя біятэхналогіі", а таксама ў распрацоўваемай канцэрнам "Белбіяфарм" ведамаснай праграме развіцця фармацэўтычнай прамысловасці на 2011-2015 гады. Рэалізацыя асноўных палажэнняў канцэпцыі дасць магчымасць Беларусі пераадолець адставанне ад сусветных трэндаў развіцця фармацэўтыкі, біятэхналогій і мікрабіялогіі. Больш падрабязна пра тое, якіх прынцыпова новых змен можна чакаць фармгаліне, як зменіцца беларускі фармрынак, якія новыя лекавыя сродкі з'явяцца ў беларускіх аптэках у бліжэйшы час, можна даведацца тут.


28.04.2011

Уступіла ў сілу новае Палажэнне аб каардынацыйным савеце па дзяржаўнай комплекснай мэтавай навукова-тэхнічнай праграме

У сённяшнім нумары выдання "Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь" апублікавана і ўступіла ў сілу пастанова Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь ад 5 красавіка 2011 г. №1/8 "Аб зацвярджэнні Палажэння аб каардынацыйным савеце па дзяржаўнай комплекснай мэтавай навукова-тэхнічнай праграме і прызнанні страціўшым сілу асобнага палажэння пастановы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь ад 24 лістапада 2006 г. №9/24".


28.04.2011

На сайце размешчаны зводныя даныя аб міжнародных мерапрыемствах у галіне адукацыі, навукі і інавацый на 2011-2013 гады ў розных рэгіёнах свету

Канферэнцыі Ва Упраўленне навукова-арганізацыйнай і інфармацыйна-аналітычнай работы апарату НАН Беларусі паступіў з Міністэрства адукацыі і навукі Расійскай Федэрацыі 4-ы выпуск зводных даных аб міжнародных мерапрыемствах у галіне адукацыі, навукі і інавацый на 2011-2013 гады. У выданне ўключана інфармацыя аб 1192 міжнародных навукова-тэхнічных мерапрыемствах, што плануюцца да правядзення ў розных рэгіёнах свету. Электронны варыянт выдання даступны для прагляду і запампоўкі тут.


27.04.2011

У Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі створаны ўнікальны стымулятар росту сельскагаспадарчых раслін

Газета Рэспубліка Па меры таго, як сельскагаспадарчыя культуры набліжаюцца да тэарэтычнай мяжы прадуктыўнасці, новыя сродкі ўзмацнення іх магчымасцяў, якія адшуквае навука, становяцца ўсё больш складанымі і вытанчанымі. Уздзеянне на фотасінтэтычны апарат у гэтым шэрагу лічылася самым перспектыўным напрамкам. Але, пранікнуўшы ў яго таямніцы, вучоныя Інстытута біяфізікі і клетачнай інжынерыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі знайшлі нешта такое, што прымусіла іх адкласці ў бок праблемы пераўтварэння сонечнай энергіі ў жывой клетцы і заняцца цалкам новымі экалагічна чыстымі рэгулятарамі росту раслін. Больш падрабязна пра прапанаваны імі эфектыўны падыход да павышэння ўраджайнасці сельскагаспадарчых культур можна даведацца з матэрыялу "У чым сіла нівы?", апублікаванага ў сённяшнім нумары газеты Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь "Рэспубліка".


27.04.2011

Аб'яўлены конкурс на суісканне прэмій Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 2011 года

У адпаведнасці з Палажэннем аб прэміях Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, зацверджаным у новай рэдакцыі пастановай Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ад 6 снежня 2007 г. №54, аб'яўлены конкурс на суісканне прэмій Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 2011 года. Конкурсныя матэрыялы прадстаўляюцца да 1 кастрычніка 2011 года ў Камісію па прэміях Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Падрабязная інфармацыя аб парадку вылучэння і прадстаўлення работ на конкурс 2011 года прадстаўлена тут.


26.04.2011

Сёння спаўняецца 120 гадоў з дня нараджэння акадэміка В.М. Лубякі (1891-1950)

26 красавіка 2011 г. спаўняецца 120 гадоў з дня нараджэння эканаміста, заслужанага дзеяча навукі БССР, у 1928-1938 гг. загадчыка кафедры Маскоўскай сельскагаспадарчай акадэміі імя К.А. Ціміразева, у 1940-1946 гг. дырэктара Інстытута эканомікі Акадэміі навук БССР, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара сельскагаспадарчых навук, прафесара Васіля Мікітавіча Лубякі.


23.04.2011

Апублікаваны агляд інавацыйнага развіцця Беларусі, падрыхтаваны Еўрапейскай эканамічнай камісіяй ААН

Агляд інавацыйнага развіцця Беларусі Еўрапейскай эканамічнай камісіяй Арганізацыі Аб'яднаных Нацый (ЕЭК ААН) выдадзены Агляд інавацыйнага развіцця Беларусі, у якім разгледжаны нацыянальная інавацыйная сістэма, інстытуцыянальныя асновы інавацыйнай палітыкі і розныя механізмы і інструменты дзяржаўнай падтрымкі інавацый у краіне. У аглядзе прадстаўлены асноўныя высновы міжнароднай экспертызы інавацыйнага развіцця краіны, праведзенай па просьбе Урада Рэспублікі Беларусь. Канчатковай мэтай агляду з'яўляецца прадастаўленне набору рэкамендацый і варыянтаў палітыкі па стымуляванню інавацыйнай дзейнасці ў краіне, павышэнню інавацыйнага патэнцыялу Беларусі і эфектыўнасці функцыянавання яе нацыянальнай інавацыйнай сістэмы. Цеснае супрацоўніцтва з нацыянальнымі органамі кіравання і беларускімі экспертамі на працягу выканання гэтага праекта дапамагло выявіць пытанні, што маюць практычнае значэнне для дырэктыўных органаў, і забяспечыць актуальнасць высноваў і рэкамендацый агляду для мясцовых умоў. Агляд інавацыйнага развіцця Беларусі выдадзены ў рангу публікацыі ЕЭК ААН і будзе шырока распаўсюджаны.


22.04.2011

Беларусь ніколі не была і не будзе слугой чужых ідэй і памкненняў

Мінск. БеларусьЗварот да мінулага, вывучэнне і трансляцыя гістарычнага вопыту дазваляе пазбегнуць памылак і пралікаў у сучаснай паўсядзённай дзейнасці. Такі пункт гледжання карэспандэнту БЕЛТА выказаў акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар гістарычных навук, прафесар А.А. Каваленя, каментуючы Пасланне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу. "Зараз як ніколі важна, каб у школах, ВНУ, іншых навучальных установах моладзь займалася не проста вывучэннем гісторыі, а глыбока асэнсоўвала старонкі айчыннай гісторыі і культуры", - падкрэсліў прафесар Каваленя. Краязнаўчая праца, вывучэнне помнікаў гісторыі і культуры дапамагае беларусам вяртаць шматлікія імёны, ідэі і канцэпцыі. "Такі культурна-гістарычны кругазварот працуе і на імідж беларускай дзяржавы, - упэўнены вучоны. - Менавіта дзякуючы аднаўленню гістарычнай праўды мы даведваемся, што беларусамі з'яўляюцца многія сусветныя знакамітасці, а свет пачынае разумець, што Беларусь ніколі не была і не будзе слугой чужых ідэй і памкненняў". Больш падрабязна з меркаваннем А.А. Кавалені па гэтым пытанні можна азнаёміцца тут.


22.04.2011

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка звярнуўся са штогадовым Пасланнем да беларускага народу і Нацыянальнага сходу

Пасланне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь21 красавіка 2011 г. на сумесным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка звярнуўся з традыцыйным штогадовым Пасланнем беларускаму народу і Нацыянальнага сходу. У Пасланні, асноўная тэма якога: "Прадпрымальнасць, ініцыятыва і адказнасць кожнага - годная будучыня краіны", Кіраўнік дзяржавы падрабязна спыніўся на задачах беларускай эканомікі, якія трэба вырашыць у бліжэйшы час, дзяржаўнай сацыяльнай палітыцы ў новых умовах, закрануў пытанні знешняй палітыкі Беларусі, пацвердзіўшы яе курс на шматвектарнасць, вызначыў задачы Парламента, запатрабаваў новых падыходаў у кіраўніцкай дзейнасці, закрануў пытанні забеспячэння законнасці і кансалідацыі грамадства. У Пасланні таксама звернута ўвага на неабходнасць больш эфектыўнага выкарыстання інтэлектуальных рэсурсаў краіны. "Беларуская навука павінна дбайна адсочваць усе найноўшыя распрацоўкі ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы, медыцыне, забяспечваць перанясенне тых дасягненняў, у якіх мы зацікаўленыя, на нашу глебу. Тэматыка навуковых даследаванняў і распрацовак Акадэміі навук, ВНУ, іншых навукова-даследчых арганізацый павінна быць зарыентавана перш за ўсё на патрэбы рэальнага сектара эканомікі. Сёння нам трэба звярнуць асаблівую ўвагу на развіццё галіновай навукі, узмацненне кааперацыйных сувязяў паміж інстытутамі і прадпрыемствамі", - падкрэсліў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь. З поўным тэкстам Паслання беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу можна азнаёміцца тут.


21.04.2011

Толькі якасная прадукцыя можа прабіцца на экспарт

Вэб-сайт НПЦ па механізацыі сельскай гаспадаркі Як паведамляе БЕЛТА, такое меркаванне выказаў сёння журналістам генеральны дырэктар Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі, кандыдат эканамічных навук У.Г. Самасюк. "Мы павінны ствараць для сельскай гаспадаркі сучасную тэхніку, якая забяспечвала б вытворчасць неабходных аб'ёмаў прадукцыі, і каб гэтая тэхніка была максімальна беларускай. Разам з Мінпрамам і Мінсельгасхарчам мы вядзем працу ў гэтым напрамку", - падкрэсліў кіраўнік навукова-практычнага цэнтра, удастоенага звання дыпламанта конкурсу 2010 года на суісканне прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці. Больш падрабязна з меркаваннем У.Г. Самасюка па гэтым пытанні можна азнаёміцца тут.


21.04.2011

Тэхналагічны запыт на тэхналогію тэрмаадчувальных прысадак да вуглевадародных прадуктаў

NineSigma NineSigma, Inc., the leading provider of open innovation solutions, invites proposals for thermo-responsive material additive technology where the additive expands at temperatures below 80°C and shrinks above 110°C in a hydrocarbon matrix. More information is available here and in the request for proposal documents online. The final submission date for proposal briefs is May 13, 2011. Please also click here to view all open requests by technical area, industry, or status.


20.04.2011

Таемны агент - цвіль

СБ-Беларусь Сегодня Тое, што звычайна завуць цвіллю, навукоўцы называюць дэтэктыўным словазлучэннем "агенты біяпашкоджанняў". Яны пасяляюцца з намі літаральна бок аб бок, размалёўваючы сцены, столі, куты "чарноццем" і "зелянінай". Прычын таму мноства: змены клімату, прымяненне ў будаўніцтве новых матэрыялаў і энергазберагальных тэхналогій, а часта і экалагічнае невуцтва. У Інстытуце мікрабіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі біяпашкоджаннямі займаецца група навукоўцаў пад кіраўніцтвам кандыдата біялагічных навук І.А. Ганчаровай. Вялікую частку часу яны праводзяць не ў кабінетах, а на пашкоджаных аб'ектах, ставячы дыягназы і даючы рэкамендацыі, як вылечыць хворыя будынкі. З аповядам аб выніках дзейнасці гэтай групы і праблемах барацьбы з паразай матэрыялаў цвільнымі грыбамі можна азнаёміцца ў матэрыяле Юліі Васілішынай "Таемны агент", апублікаваным у сённяшнім нумары газеты "Советская Белоруссия".


20.04.2011

Адкрыты афіцыйны інтэрнэт-сайт канструктарска-вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "ЦКБ"Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Інтэрнэт-сайт КВРУП ЦКБ НАН Беларусі У сетцы Інтэрнэт па адрасе http://www.ckbnan.by адкрыты афіцыйны сайт канструктарска-вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "ЦКБ" Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, асноўнымі напрамкамі дзейнасці якога з'яўляюцца механазборачная і аптычная вытворчасці, электрафізічныя вымярэнні, вытворчасць святлодыёднай тэхнікі. На інтэрнэт-сайце прадстаўлены звесткі пра гісторыю прадпрыемства, створанага пастановай Савета Міністраў Беларускай ССР ад 12 студзеня 1970 г. як Цэнтральнае канструктарскае бюро з доследнай вытворчасцю Акадэміі навук БССР, яго арганізацыйнай структуры, выпускаемай прадукцыі і іншая інфармацыя.


19.04.2011

Апублікаваны зборнік метадычных рэкамендацый па ажыццяўленню інавацыйнай дзейнасці

БелІСА На інтэрнэт-сайце Беларускага інстытута сістэмнага аналізу і інфармацыйнага забеспячэння навукова-тэхнічнай сферы (БелІСА) апублікаваны зборнік метадычных рэкамендацый па ажыццяўленню інавацыйнай дзейнасці, які ўключае тэксты каля 20 метадычных рэкамендацый і ўказанняў па розных пытаннях ажыццяўлення інавацыйнай дзейнасці, а таксама гласарый па навукова-тэхнічнай, інавацыйнай дзейнасці, распрацоўцы і пастаноўцы інавацыйнай прадукцыі на вытворчасць і шэраг іншых матэрыялаў. Электронную версію зборніка можна спампаваць тут.


19.04.2011

Сёння спаўняецца 130 гадоў з дня нараджэння акадэміка У.М. Ігнатоўскага (1881-1931), першага прэзідэнта НАН Беларусі

У.М. Ігнатоўскі 19 красавіка 2011 г. спаўняецца 130 гадоў з дня нараджэння гісторыка, грамадскага і палітычнага дзеяча, у 1920 г. наркама земляробства БССР, у 1920-1926 гг. наркама асветы БССР, з 1921 г. прафесара, дэкана, намесніка рэктара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, з 1925 г. старшыні (з 1927 г. прэзідэнта) Інстытута беларускай культуры, у 1929-1931 гг. прэзідэнта Беларускай акадэміі навук, адначасова дырэктара Інстытута гісторыі Беларускай акадэміі навук, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Усевалада Макаравіча Ігнатоўскага. Да 130-годдзя з дня нараджэння першага прэзідэнта Акадэміі навук Музеем гісторыі НАН Беларусі і Інстытутам гісторыі НАН Беларусі падрыхтавана прэзентацыя фота- і архіўных дакументаў, з якой можна будзе азнаёміцца 19-22 красавіка ў фае 2-га паверха галоўнага корпуса НАН Беларусі. У юбілейных мерапрыемствах у Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці прыме ўдзел прадстаўнічая дэлегацыя на чале з намеснікам Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі акадэмікам А.Р. Цыганавым. У яе складзе: акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі, доктар гістарычных навук, прафесар А.А. Каваленя, дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі В. В. Даніловіч, акадэмік М.П. Касцюк, кіраўнік цэнтра Інстытута гісторыі НАН Беларусі М.У. Смяховіч. Праграма мерапрыемстваў прадугледжвае мітынг каля памятнага знака У.М. Ігнатоўскаму на яго радзіме - у вёсцы Токары, гісторыка-краязнаўчы вечар-апавяданне "Асоба над часам" і іншыя мерапрыемствы, прысвечаныя юбілейнай даце.


18.04.2011

Нацыянальная акадэмія навук прыме актыўны ўдзел у выкананні праграмы асваення радовішчаў карысных выкапняў і развіцця мінеральна-сыравіннай базы Беларусі

Дом Урада Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 4 красавіка 2011 г. №431 зацверджана Праграма асваення радовішчаў карысных выкапняў і развіцця мінеральна-сыравіннай базы Рэспублікі Беларусь на 2011-2015 гады і на перыяд да 2020 года, мэтай якой з'яўляецца забеспячэнне патрэбнасцяў эканомікі краіны ў мінеральна-сыравінных рэсурсах і памяншэнне залежнасці эканомікі ад імпартуемых энерганосьбітаў. Мерапрыемствамі праграмы прадугледжаны ўдзел Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў падрыхтоўцы да распрацоўкі і распрацоўцы новых радовішчаў такіх карысных выкапняў, як гаручыя сланцы, бурыя вуглі, торф, сапрапель, фасфарыты і геатэрмальных рэсурсаў нетраў, а таксама ў рэгіянальным вывучэнні нетраў і забеспячэнні нарошчвання ўласнага паліўна-энергетычнага патэнцыялу. Акрамя таго, Нацыянальная акадэмія навук прыме ўдзел у навуковым і інфармацыйна-метадычным забеспячэнні выканання мерапрыемстваў па правядзенні геолагаразведачных работ для развіцця мінеральна-сыравіннай базы Беларусі на 2011-2015 гады і на перыяд да 2020 года.


16.04.2011

Адбылося першае пасяджэнне камісіі па акрэдытацыі навуковых арганізацый

12 красавіка 2011 г. адбылося першае пасяджэнне камісіі па акрэдытацыі навуковых арганізацый. Камісія створана і ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з Інструкцыяй аб парадку акрэдытацыі навуковых арганізацый, зацверджанай пастановай Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь, Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь ад 8 верасня 2010 г. №7/20/2. Па вынiках разгляду дакументаў і звестак, прадстаўленых ва ўстаноўленым парадку, і ацэнкі вынікаў навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці за апошнія пяць гадоў камісія прыняла заключэнні аб магчымасці акрэдытацыі ў якасці навуковай арганізацыі наступных юрыдычных асоб: установы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта "Навукова-даследчы інстытут фізіка-хімічных праблем", Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі, навукова-даследчага і праектна-тэхналагічнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Інстытут НДПТІБ імя Атаева С.С.", рэспубліканскага навукова-даследчага ўнітарнага прадпрыемства "Інстытут радыялогіі", Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны, Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.


15.04.2011

Сёння ў Мінску адбылося сумеснае пасяджэнне прэзідыумаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Расійскай акадэміі навук

15 красавіка 2011 г. у Мінску адбылося сумеснае пасяджэнне прэзідыумаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Расійскай акадэміі навук. Першае падобнае мерапрыемства адбылося ў канцы красавіка 2007 года ў Маскве. Праз чатыры гады прадстаўнічая дэлегацыя ў складзе шасці віцэ-прэзідэнтаў Расійскай акадэміі навук, кіраўнікоў двух расійскіх навуковых фондаў і шэрагу вядучых навуковых цэнтраў Расіі на чале з прэзідэнтам Расійскай акадэміі навук, акадэмікам Ю.С. Осіпавым наведала Нацыянальную акадэмію навук Беларусі. На сумесным пасяджэнні абмяркоўвалася работа Міжакадэмічнага савета РАН і НАН Беларусі па праблемах развіцця Саюзнай дзяржавы, сумесныя прыярытэты фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў на 2011-2015 гг., ход і вынікі супрацоўніцтва беларускіх і расійскіх вучоных у рамках праектаў Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў, Расійскага фонду фундаментальных даследаванняў і Расійскага гуманітарнага навуковага фонду, а таксама супрацоўніцтва маладых вучоных дзвюх акадэмій навук. Удзельнікам пасяджэння былі таксама прадстаўлены даклады па шэрагу навуковых праблем, над рашэннем якіх працуюць вучоныя дзвюх краін. Па разгледжаных пытаннях прыняты сумесныя пастановы прэзідыумаў НАН Беларусі і РАН. Прывітанне ўдзельнікам сумеснага пасяджэння накіраваў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка.


15.04.2011

Індэкс цытавання - інструмент, а не мэта!

Расійская акадэмія навук Пад такім загалоўкам на афіцыйным інтэрнэт-сайце Расійскай акадэміі навук апублікаваны матэрыял, прысвечаны пытанням выкарыстання колькасных паказчыкаў - індэкса цытавання і імпакт-фактару пры ацэнцы вынікаў навуковых даследаванняў і навуковых перыядычных выданняў. Некаторыя сцвярджаюць, што па гэтых крытэрыях лепш за ўсё супастаўляць узровень навуковых даследаванняў розных арганізацый ці асобных даследчыкаў, вызначаць прыярытэты ў іх фінансавай падтрымцы. Іншыя ж указваюць на неадназначны ўплыў на навуку як колькасных паказчыкаў, так і ўсёй сістэмы навукаметрыі, што развіваецца цяпер за мяжой, у асноўным у ЗША. З пунктам гледжання на гэтую праблему віцэ-прэзідэнта Расійскай акадэміі навук, акадэміка В.В. Казлова і загадчыцы аддзела Інстытута філасофіі Расійскай акадэміі навук, доктара філасофскіх навук Н.В. Матрашылавай, а таксама з перакладам артыкула "Гнюсныя лічбы" амерыканскіх спецыялістаў Д. Арнольда і К. Фаўлер можна азнаёміцца тут.


15.04.2011

Унесены змяненні ў склад Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Рэзідэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 красавіка 2011 г. №144 унесены змяненні ў склад Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 жніўня 2002 г. №456 "Аб колькасным і персанальным складзе Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі". У склад калегіяльнага органа кіравання Акадэміі навук уключаны: Русецкі Анатолій Максімавіч - Старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Дзюжаў Андрэй Анісімавіч - генеральны канструктар па збожжаўборачнай і кормаўборачнай тэхніцы Міністэрства прамысловасці - дырэктар рэспубліканскага канструктарскага ўнітарнага прадпрыемства "ГСКБ па збожжаўборачнай і кормаўборачнай тэхніцы", Кацярыніч Дзмітрый Сцяпанавіч - Міністр прамысловасці, Маскевіч Сяргей Аляксандравіч - Міністр адукацыі. Са складу Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі выключаныя М.У. Мясніковіч, С.А. Жданок, П.П. Казакевіч, А.М. Радзевіч. Указ уступіць у сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання.


15.04.2011

Сёння спаўняецца 105 гадоў з дня нараджэння члена-карэспандэнта І.В. Гутарава (1906-1967)

15 красавіка 2011 г. спаўняецца 105 гадоў з дня нараджэння літаратуразнаўца і фалькларыста, у 1939-1941 гг. вучонага сакратара Аддзялення грамадскіх навук АН БССР, у 1947-1951 гг. загадчыка аддзела літаратуры і мастацтва, намесніка загадчыка аддзела прапаганды і агітацыі ЦК КП(б)Б, у 1951-1957 гг. загадчыка кафедры Белдзяржуніверсітэта, у 1957-1967 гг. загадчыка сектара Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара філалагічных навук, прафесара Івана Васільевіча Гутарава.


14.04.2011

Калектыў работнікаў акадэмічнага Інстытута філасофіі ўзнагароджаны Ганаровай граматай Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

За шматгадовую плённую навуковую дзейнасць па развіццю філасофскіх даследаванняў у Беларусі, падрыхтоўку навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі ў галіне філасофіі i ў сувязі з 80-годдзем з дня заснавання калектыў работнікаў Інстытута філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ўзнагароджаны Ганаровай граматай Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў распараджэнні Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13 красавіка 2011 г. №31ра. Шчыра віншуем калектыў інстытута з высокай узнагародай і жадаем новых творчых поспехаў!


14.04.2011

Аб'яўлены конкурс 2011 года на суісканне прэміі імя акадэміка Ф.І. Фёдарава

medal Нацыянальная акадэмія навук Беларусі аб'явіла конкурс 2011 года на суісканне прэмій імя акадэміка Ф.І. Фёдарава. Прэміі імя выдатнага вучонага, заснавальніка сусветна вядомай беларускай навуковай школы па тэарэтычнай фізіцы, акадэміка Фёдара Іванавіча Фёдарава прысуджаюцца за ўклад у развіццё творчай спадчыны гэтага выдатнага вучонага, асноватворныя работы па праблемах тэарэтычнай фізікі, важнейшыя дасягненні ў галіне фізіка-матэматычных навук. Конкурс 2011 года прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння вучонага. Напярэдадні дня нараджэння Ф.І. Фёдарава - 19 чэрвеня 2011 г. - будуць прысуджаны дзве прэміі: адна прэмія айчынным навукоўцам і адна прэмія міжнароднаму калектыву вучоных. Матэрыялы на конкурс прадстаўляюцца да 15 тращня 2011 г. у Аддзяленне фізікі, матэматыкі і інфарматыкі НАН Беларусі. Іншыя падрабязнасці і кантактная інфармацыя размешчаны тут.


14.04.2011

Зацверджана Нацыянальная праграма паскоранага развіцця паслуг у сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій на 2011-2015 гады

Дом Урада Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 сакавіка 2011 г. №384 зацверджана Нацыянальная праграма паскоранага развіцця паслуг у сферы інфармацыйна -камунікацыйных тэхналогій на 2011-2015 гады. Мэтай Нацыянальнай праграмы, распрацаванай на падставе Стратэгіі развіцця інфармацыйнага грамадства ў Рэспубліцы Беларусь на перыяд да 2015 года, з'яўляецца стварэнне ўмоў для паскоранага развіцця паслуг у галіне інфармацыйных тэхналогій, што садзейнічаюць развіццю інфармацыйнага грамадства на інавацыйнай аснове і спрыяюць павышэнню якасці і эфектыўнасці інфармацыйных адносін насельніцтва, бізнесу і дзяржавы, у тым ліку фарміраванне дзяржаўнай сістэмы аказання электронных паслуг, якая забяспечвае эфектыўнае прымяненне сучасных інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. Падпраграмай "Электронны ўрад" прадугледжаны ўдзел Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў навуковым забеспячэнні і рэалізацыі шэрагу арганізацыйна-тэхнічных мерапрыемстваў Нацыянальнай праграмы.


14.04.2011

Заўтра ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Я. Коласа адбудзецца семінар-трэнінг па індэксе навуковага цытавання Web of Science

Web of Knowledge 15 красавіка 2011 г. у 10.00 адбудзецца семінар-трэнінг па індэксе навуковага цытавання Web of Science, доступ да якога прадастаўлены Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Я. Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі кампаніяй Thomson Reuters. Дадатковыя звесткі аб тэматыцы семінара размешчаны тут.


14.04.2011

Афіцыйны інтэрнэт-сайт Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па земляробству змяніў адрас

Інтэрнэт-сайт НПЦ па земляробству У сетцы Інтэрнэт па адрасе http://www.izis.by размешчана абноўленая версія афіцыйнага інтэрнэт-сайта рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па земляробству". Навукова-практычны цэнтр з'яўляецца вядучай навукова-даследчай установай аграрнай галіны Беларусі. Сваімі распрацоўкамі ў галіне прыкладных і фундаментальных даследаванняў і іх укараненнем у вытворчасць ён уносіць значны ўклад у забеспячэнне харчовай бяспекі краіны. У цэнтры распрацаваны і пастаянна ўдасканальваюцца сучасныя падыходы і напрамкі даследаванняў у галіне земляробства, селекцыі і насенняводства сельскагаспадарчых культур. Апублікаваная на сайце інфармацыя будзе карысная навуковым работнікам сельскагаспадарчага і біялагічнага профіляў, аспірантам і студэнтам, кіраўнікам сельскагаспадарчых прадпрыемстваў і агранамічнай службы.


13.04.2011

Аб'яўлены рэспубліканскі конкурс для назначэння стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым вучоным на 2012 год

У адпаведнасці з Палажэннем аб парадку правядзення штогадовага адкрытага рэспубліканскага конкурсу для назначэння стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым вучоным, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 жніўня 2005 г. №367 "Аб удасканаленні стымулявання творчай працы маладых вучоных", аб'яўлены рэспубліканскі конкурс для назначэння стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым вучоным на 2012 год. Для ўдзелу ў конкурсе вылучаюцца кандыдатуры дасягнуўшых найлепшых вынікаў у навуковай, навукова-тэхнічнай, інавацыйнай дзейнасці дактароў навук ва ўзросце да 45 гадоў, кандыдатаў навук - да 35 гадоў, вучоных без ступені - да 30 гадоў на 1 студзеня года, у якім ажыццяўляецца вылучэнне. Пры вылучэнні кандыдатур таленавітых маладых вучоных для ўдзелу ў конкурсе ўлічваюцца іх дасягненні ў прыярытэтных напрамках фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў і навукова-тэхнічнай дзейнасці, уклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь. Падрабязней з інфармацыяй аб конкурсе можна азнаёміцца тут.


12.04.2011

Зацверджана Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2011-2015 гады

Рэзідэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 красавіка 2011 г. №136 зацверджана Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2011-2015 гады. У адпаведнасці з рашэннямі чацвёртага Усебеларускага народнага сходу ў бягучым пяцігоддзі прыярытэтнымі напрамкамі сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны будуць: развіццё чалавечага патэнцыялу, уключаючы павышэнне ўзроўню дабрабыту, рост нараджальнасці і павелічэнне працягласці жыцця, умацаванне здароўя грамадзян і павышэнне якасці адукацыі; радыкальная мадэрнізацыя ўсіх галін эканомікі, стварэнне новых навукаёмістых, высокатэхналагічных вытворчасцяў; стымуляванне прадпрымальніцтва і дзелавой ініцыятывы; рост экспарту тавараў і паслуг, збалансаванасць і эфектыўнасць знешняга гандлю; развіццё імпартазамяшчальных вытворчасцяў; устойлівае развіццё рэгіёнаў; будаўніцтва якаснага і даступнага жылля; павышэнне эфектыўнасці аграпрамысловага комплексу.


12.04.2011

У сувязі з трагедыяй у Мінскім метрапалітэне ў горадзе Мінску 13 красавіка аб'яўлены Днём жалобы

Як паведамляе прэс-служба Мінгарвыканкама, у сувязі з трагедыяй, якая адбылася 11 красавіка 2011 года ў Мінскім метрапалітэне, у горадзе Мінску 13 красавіка абвешчаны Днём жалобы. Такое рашэнне прынята ў Мінскім гарадскім выканаўчым камітэце.


12.04.2011

Зацверджана дзяржаўная праграма па стварэнню нацыянальнага банка генетычных рэсурсаў раслін

Дом Урада Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 сакавіка 2011 г. №385 зацверджана Дзяржаўная праграма "Стварэнне нацыянальнага банка генетычных рэсурсаў раслін для вывядзення новых сартоў і гібрыдаў сельскагаспадарчых культур, захавання і ўзбагачэння культурнай і прыроднай флоры Беларусі" на 2011-2015 гады. Асноўнымі мэтамі Дзяржаўнай праграмы з'яўляюцца стварэнне нацыянальнага банка генетычных рэсурсаў раслін, што забяспечвае арганізацыі рэспублікі зыходным матэрыялам для вывядзення новых сартоў і гібрыдаў сельскагаспадарчых культур, і захаванне ў штучных умовах каштоўных і унікальных узораў генетычнага фонду культурнай і прыроднай флоры. Заказчыкам Дзяржаўнай праграмы вызначана Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, якой даручана давесці праграму да зацікаўленых і штогод ва ўстаноўленым парадку прадстаўляць у Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь інфармацыю аб ходзе яе выканання.


12.04.2011

14-15 красавіка пройдзе міжнародная навуковая канферэнцыя, прысвечаная 80-годдзю Інстытута філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Інстытут філасофіі НАНБ У рамках мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню 80-гадовага юбілею Інстытута філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і беларускай акадэмічнай школы ў галіне філасофіі, 14-15 красавіка 2011 г. у Мінску пройдзе міжнародная навуковая канферэнцыя "Філасофія ў Беларусі і перспектывы сусветнай інтэлектуальнай культуры. Да 80-годдзю Інстытута філасофіі НАН Беларусі". Упершыню ў найноўшай гісторыі НАН Беларусі ў сценах навуковай установы збяруцца кіраўнікі даследчых інстытутаў філасофіі Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы, Казахстана, Азербайджана, вядомыя навукоўцы з Польшчы, Балгарыі, шэрагу іншых усходнееўрапейскіх дзяржаў. У ходзе канферэнцыі адбудуцца публічныя лекцыі сусветна вядомага філосафа і сацыяльнага мысляра айчыннай школы, замежнага члена НАН Беларусі, акадэміка Расійскай акадэміі навук В.С. Сцёпіна, уплывовага эканаміста і палітолага, дырэктара расійскага Цэнтра даследаванняў постіндустрыяльнага грамадства У.Л. Іназемцава. Пройдуць прэзентацыі выдавецкіх праектаў інстытутаў філасофіі РАН і НАН Беларусі. Падрабязней аб юбілейных мерапрыемствах, што пройдуць у Мінску, можна даведацца з прэс-рэлізу.


11.04.2011

14 красавіка адбудзецца чарговае пасяджэнне семінара Беларускага фізічнага таварыства

14 красавіка 2011 г. у 16.00 у зале пасяджэнняў Вучонага савета Інстытута фізікі імя Б.І. Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (пр-т Незалежнасці, 68, 1-шы паверх) адбудзецца чарговае пасяджэнне семінара Грамадскага аб'яднання "Беларускае фізічнае таварыства". Тэма семінара: "Погляд на Зямлю з космасу (Аэракасмічная спектраметрыя Зямлі)". Дакладчык - доктар фіз.-матэм. навук Бяляеў Б.І. Запрашаюцца ўсе зацікаўленыя.


11.04.2011

Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь прымае аўтарскія матэрыялы для іх уключэння ў банкі даных

Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца адбор і прыём аўтарскіх матэрыялаў для ўключэння ў банкі даных "Правапрымяняльная практыка" і "Формы дакументаў" за грашовае ўзнагароджанне на аснове заключэння аўтарскіх дагавораў аб перадачы правоў на выкарыстанне твора. У названыя банкі даных прымаюцца аўтарскія артыкулы, матэрыялы метадычнага, аналітычнага, тлумачальнага характару па пытаннях прымянення актаў заканадаўства Рэспублікі Беларусь, каментары, матэрыялы тэарэтыка-прыкладнога характару, якія закліканы забяспечыць адзінае разуменне і прымяненне заканадаўства Рэспублікі Беларусь, распрацаваныя аўтарамі тыпавыя формы юрыдычных дакументаў, аформленыя згодна з патрабаваннямі, з якімі можна азнаёміцца тут.


10.04.2011

Сёння спаўняецца 125 гадоў з дня нараджэння члена-карэспандэнта М.В. Найдзёнава (1886-1945)

10 красавіка 2011 г. спаўняецца 125 гадоў з дня нараджэння заолага, з 1911 г. выкладчыка Горы-Горацкага сельскагаспадарчага вучылішча, з 1922 г. прафесара кафедры Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі, у 1944-1945 гг. загадчыка кафедры Кішынёўскага сельскагаспадарчага інстытута, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара сельскагаспадарчых навук, прафесара Мікалая Васільевіча Найдзёнава.


10.04.2011

Тэхналагічны запыт на пластыкі з біямасы для вытворчасці аптычных кампанентаў

NineSigma NineSigma, Inc., the leading provider of open innovation solutions, invites proposals for plastics made from sustainable sources of biomass for use as opaque reflectors or clear optical lenses. More information is available here and in the request for proposal documents online. The final submission date for proposal briefs is April 29, 2011. Please also click here to view all open requests by technical area, industry, or status.


09.04.2011

Сёння спаўняецца 80 гадоў з дня нараджэння акадэміка В.В. Свірыдава (1931-2002)

9 красавіка 2011 г. спаўняецца 80 гадоў з дня нараджэння хіміка, заслужанага дзеяча навукі БССР, з 1965 г. загадчыка кафедры Беларускага дзяржаўнага універсітэта, адначасова ў 1979-1993 гг. дырэктара НДІ фізіка-хімічных праблем Беларускага дзяржаўнага універсітэта, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара хімічных навук, прафесара Вадзіма Васільевіча Свірыдава.


08.04.2011

Арганізавана выкананне рашэнняў, прынятых на сесіі Агульнага сходу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

НАНБ У мэтах выканання пастановы Агульнага сходу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ад 4 сакавіка 2011 г. №1 "Аб выніках навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў 2010 годзе і за 2006-2010 гады, задачах на 2011 год і на перыяд да 2015 года" і даручэнняў, дадзеных Прэм'ер-міністрам Рэспублікі Беларусь Мясніковічам М.У. на сесіі Агульнага сходу, пастановай Бюро Прэзідыума НАН Беларусі ад 6 красавіка 2011 г. №146 зацверджаны План мерапрыемстваў па рэалізацыі рашэнняў, прынятых на сесіі Агульнага сходу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 4 сакавіка 2011 г., і даручэнняў, дадзеных Прэм'ер-міністрам Рэспублікі Беларусь. У план уключана больш за 50 мерапрыемстваў па забеспячэнню рэалізацыі важнейшых дзяржаўных праграм, удасканаленню арганізацыі і павышэнні эфектыўнасці навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці, удасканаленню арганізацыйнай структуры і развіццю навукова-вытворчай дзейнасці, удасканаленню кадравай палітыкі, актывізацыі міжнароднага навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва і павышэнню яго эфектыўнасці. План мерапрыемстваў, разлічаных на рэалізацыю ў 2011-2015 гадах, даведзены да акадэмічных арганізацый - адказных выканаўцаў праз аўтаматызаваную сістэму "Абмен дакументамі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі".


07.04.2011

Удакладнены пералік міжнародных канферэнцый, што плануюцца да правядзення арганізацыямі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў 2011 годзе

Канферэнцыі Пастановай Бюро Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ад 6 красавіка 2011 г. №147 унесены змяненні ў тэрміны правядзення і назвы шэрагу міжнародных канферэнцый, уключаных у Пералік навуковых, навукова-тэхнічных і навукова-практычных мерапрыемстваў, што плануюцца да правядзення арганізацыямі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў 2011 годзе. З удакладненым пералікам можна азнаёміцца тут.


07.04.2011

Нацыянальная акадэмія навук прыме ўдзел у выкананні Дзяржаўнай праграмы развіцця турызму ў Рэспубліцы Беларусь на 2011-2015 гады

Дом Урада Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 сакавіка 2011 г. №373 зацверджана Дзяржаўная праграма развіцця турызму ў Рэспубліцы Беларусь на 2011-2015 гады, мэтай якой з'яўляецца стварэнне спрыяльных умоў для фарміравання эфектыўнага канкурэнтаздольнага турыстычнага рынку, здольнага забяспечыць шырокія магчымасці задавальнення патрэбнасці беларускіх і замежных грамадзян у турыстычных паслугах. Падпраграмай "Кадравае, навуковае і вучэбна-метадычнае забеспячэнне ў сферы турызму" Дзяржаўнай праграмы прадугледжаны ўдзел Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў стварэнні камбінаванага турыстычнага маршруту "Па слядах шляху "з вараг у грэкі" (сумесна з Расійскай Федэрацыяй, Украінай і іншымі краінамі), турыстычнага маршруту да 200-годдзя Айчыннай вайны 1812 года (сумесна з Расійскай Федэрацыяй), а таксама ў распрацоўцы і ўкараненні спецыялізаваных навукова-пазнавальных тураў і экскурсій батаніка-экалагічнай накіраванасці з забеспячэннем падрыхтоўкі адпаведных кадраў.


06.04.2011

Заўтра ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы адбудзецца семінар-трэнінг выдавецтва "Эльзевір"

Elsevier 7 красавіка 2011 г. у 15.00 у інфармацыйна-выставачным цэнтры Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбудзецца семінар-трэнінг выдавецтва "Эльзевір" "Новыя рашэнні ў забеспячэнні навуковай інфармацыяй". Дадатковыя звесткі аб тэматыцы семінара і кантактная інфармацыя размешчаны тут.


05.04.2011

Аб'яўлены конкурс на суісканне прэмій акадэмій навук Украіны, Беларусі і Малдовы 2011 года

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі аб'явіла аб правядзенні конкурсу на суісканне прэмій акадэмій навук Украіны, Беларусі і Малдовы 2011 года ў галіне прыродазнаўчых навук (адна прэмія), тэхнічных навук (адна прэмія), гуманітарных і грамадскіх навук (адна прэмія). Права вылучэння работ на суісканне прэмій прадастаўлена акадэмікам і членам-карэспандэнтам, вучоным саветам навуковых устаноў акадэмій навук Украіны, Беларусі, Малдовы. Дакументы і матэрыялы, аформленыя ў адпаведнасці з патрабаваннямі, выкладзенымі ў Парадку вылучэння работ і правядзення конкурсу на суісканне прэмій акадэмій навук Украіны, Беларусі і Малдовы 2011 года, прымаюцца аддзела прэмій і стыпендый і ўзнагарод упраўлення кадраў і кадравай палітыкі апарату Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі да 1 кастрычніка 2011 г. Даведкі па тэл. + 375 (017) 284-11-63; тэл./факс +375 (017) 284-24-56.


04.04.2011

Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "20 гадоў Садружнасці Незалежных Дзяржаў" пройдзе ў Мінску ў канцы верасня

СНД У рамках рэалізацыі Плана мерапрыемстваў, прысвечаных 20-годдзю Садружнасці Незалежных Дзяржаў, Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь прыняў пастанову ад 31 сакавіка 2011 г. №406 аб правядзенні 28-29 верасня 2011 г. у г. Мінску на базе Выканаўчага камітэта Садружнасці Незалежных Дзяржаў Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "20 гадоў Садружнасці Незалежных Дзяржаў" і стварыў арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні канферэнцыі. Намеснікам старшыні арганізацыйнага камітэта зацверджаны першы намеснік Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі акадэмік Віцязь П.А.


04.04.2011

Урадам зацверджана Дзяржаўная праграма развіцця цукровай прамысловасці на 2011-2015 гады

Дом Урада Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 сакавіка 2011 г. №359 зацверджана Дзяржаўная праграма развіцця цукровай прамысловасці на 2011-2015 гады. Галоўнай мэтай Дзяржаўнай праграмы з'яўляецца распрацоўка сістэмы навукова абгрунтаваных і эканамічна мэтазгодных мерапрыемстваў, што спрыяюць далейшаму развіццю арганізацый цукровай прамысловасці ў цеснай узаемасувязі з сельскагаспадарчай вытворчасцю, для забеспячэння росту аб'ёмаў вытворчасці бураковага цукру, перапрацоўкі цукровых буракоў у аптымальныя тэрміны і скарачэння страт сыравіны і цукру на ўсіх стадыях - ад вырошчвання цукровых буракоў да вытворчасці цукру з іх. Стратэгіяй развіцця цукровай прамысловасці, якая з'яўляецца складовай часткай праграмы, у прыватнасці, прадугледжана, што ў 2011-2015 гг. вытворцамі цукровых буракоў сумесна з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі, арганізацыямі цукровай прамысловасці будуць рэалізаваны мерапрыемствы па тэхналагічным суправаджэнні вырошчвання цукровых буракоў ад падрыхтоўкі да сяўбы насення да ўборкі ў адпаведнасці з патрабаваннямі галіновага рэгламенту па апрацоўцы цукровых буракоў і забеспячэнні яе захаванасці на ўсіх тэхналагічных этапах. У мэтах зніжэння імпартнай складаючай у сабекошце цукру Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі сумесна з Мінсельгасхарчам і канцэрнам "Белдзяржхарчпрам" будзе распрацаваны праект праграмы па селекцыі і насенняводству цукровых буракоў, а ў адпаведнасці з Дзяржаўнай праграмай "Хімічныя сродкі аховы раслін на 2008-2013 гады" будуць рэалізаваны мерапрыемствы па арганізацыі вытворчасці сродкаў аховы раслін пад поўную патрэбнасць краіны.


04.04.2011

Адкрыты афіцыйны інтэрнэт-сайт Інстытута аховы раслін Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Інтэрнэт-сайт Інстытута аховы раслін НАН Беларусі У сетцы Інтэрнэт па адрасе http://izr.by адкрыты афіцыйны сайт рэспубліканскага навуковага даччынага ўнітарнага прадпрыемства "Інстытут аховы раслін", якое ўваходзіць у склад Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па земляробству. На інтэрнэт-сайце прадстаўлены звесткі пра гісторыю інстытута, яго арганізацыйнай структуры, напрамках даследаванняў, аспірантуры, навукова-тэхнічных распрацоўках, прадукцыі і паслугах, навуковых і навукова-практычных выданнях, кнігах, што выдадзены ў 2008-2011 гадах, арганізуемых інстытутам канферэнцыях і іншая карысная інфармацыя.


03.04.2011

Сёння спаўняецца 70 гадоў з дня нараджэння акадэміка А.І. Лесніковіча

3 красавіка 2011 г. спаўняецца 70 гадоў з дня нараджэння фізікахіміка, у 1979-1990 гг. загадчыка лабараторыі НДІ фізіка-хімічных праблем Белдзяржуніверсітэта, у 1990-1996 гг. прарэктара Белдзяржуніверсітэта, у 1997-2000 гг. першага намесніка старшыні ВАК Беларусі, у 2000-2002 гг. старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях, з 2002 г. віцэ-прэзідэнта, у 2004-2008 гг. намесніка Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, з 2008 г. загадчыка кафедры Белдзяржуніверсітэта, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара хімічных навук, прафесара Анатолія Іванавіча Лесніковіча.


01.04.2011

Падпісаны план супрацоўніцтва Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт 1 красавіка 2011 г. Старшынёй Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі А.М. Русецкім і рэктарам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта С.У. Абламейкам падпісаны План супрацоўніцтва Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта на 2011 і наступныя гады. Падпісаны сёння ў Нацыянальнай акадэміі навук план з'яўляецца лагічным працягам развіцця ўзаемадзеяння вышэйшай дзяржаўнай навуковай арганізацыі і найбуйнейшай ВНУ краіны ў рамках падпісанага імі ў 2010 годзе Пагаднення аб навуковым, навукова-тэхнічным і навукова-адукацыйным супрацоўніцтве. План супрацоўніцтва змяшчае больш за 320 праектаў і ўключае такія напрамкі і формы супрацоўніцтва, як рэалізацыя праграм навуковых даследаванняў, праектаў Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў, дагавораў аб супрацоўніцтве паміж акадэмічнымі інстытутамі і факультэтамі ўніверсітэта, удзел супрацоўнікаў НАН Беларусі ў навучальным працэсе (чытанне лекцый, правядзенне семінараў ), стварэнне васьмі структур двайнога падпарадкавання (кафедраў, лабараторый), сумесная выдавецкая дзейнасць і інш.


01.04.2011

Зацверджана Дзяржаўная праграма развіцця фізічнай культуры і спорту ў Рэспубліцы Беларусь на 2011-2015 гады

Дом Урада У адпаведнасці з артыкулам 4 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 чэрвеня 1993 г. "Аб фізічнай культуры і спорце", пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 сакавіка 2011 г. №372 зацверджана Дзяржаўная праграма развіцця фізічнай культуры і спорту ў Рэспубліцы Беларусь на 2011-2015 гады. У лік заказчыкаў Дзяржаўнай праграмы ўключана Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, заказчыкам-каардынатарам праграмы вызначана Міністэрства спорту і турызму. Раздзелам навуковага забеспячэння праграмы прадугледжана, што ў мэтах кансалідацыі кадравага, матэрыяльна-тэхнічнага і рэсурснага патэнцыялу рэалізацыю навукова-даследчых праектаў будзе ажыццяўляць Міністэрства спорту і турызму сумесна з Міністэрствам аховы здароўя, Міністэрствам адукацыі і Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі. У якасці выканаўцаў шэрагу мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы зацверджаны Інстытут фізіялогіі, Інстытут біяарганічнай хіміі і Інстытут генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.


01.04.2011

Сёння спаўняецца 80 гадоў з дня нараджэння члена-карэспандэнта Л.М. Тамільчыка

1 красавіка 2011 г. спаўняецца 80 гадоў з дня нараджэння фізіка-тэарэтыка, з 1963 г. вучонага сакратара Аддзялення фізіка-матэматычных навук, з 1970 г. старшага навуковага супрацоўніка, галоўнага навуковага супрацоўніка, у 1987-2004 гг. загадчыка лабараторыі, з 2004 г. галоўнага навуковага супрацоўніка Інстытута фізікі імя Б.І. Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, адначасова ў 1980-2007 гг. прафесара Беларускага дзяржаўнага універсітэта, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара фізіка-матэматычных навук, прафесара Льва Мітрафанавіча Тамільчыка.

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін / Красавік 2011 года / Да пачатку старонкі
Пры поўным ці частковым выкарыстанні інфармацыі спасылка на крыніцу з'яўляецца абавязковай