Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Архіў навін 2011 года

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін / Жнівень 2011 года

31.08.2011

Старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі наведаў ААТ "Дварэцкі льнозавод"

У дзень інфармавання насельніцтва 25 жніўня 2011 г. Старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі А.М. Русецкі наведаў ААТ "Дварэцкі льнозавод" Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Падчас сустрэчы з працоўным калектывам і кіраўніцтвам прадпрыемства праведзена абмеркаванне бягучай эканамічнай сітуацыі ў краіне, становішча спраў на самім ільнозаводзе, перспектыў далейшага развіцця гэтага прадпрыемства і нацыянальнай эканомікі ў цэлым. Вывучэнне эканамічнай сітуацыі на заводзе і аналіз становішча спраў у галіне дазволілі выявіць шэраг агульнасістэмных праблем, якія стрымліваюць устойлівае развіццё льнаводства ў краіне.


30.08.2011

Ніякіх рэзкіх узрушэнняў і ломак ў беларускай сістэме адукацыі не будзе

Рэзідэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аб гэтым заявіў учора Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка ў сваім выступленні на нарадзе педагагічнага актыву краіны, у якім закрануў шырокае кола праблемных пытанняў і задач далейшага развіцця айчыннай сістэмы адукацыі. У прыватнасці, было адзначана, што беларуская вышэйшая школа мае патрэбу ў сучасных выкладчыцкіх кадрах. Аднак ўсё менш маладых людзей жадаюць прысвяціць сябе навуковай і выкладчыцкай працы. За апошнія пяць гадоў скарацілася колькасць аспірантаў, колькасць дактарантаў паменшылася на трэць, адсутнічае конкурс пры паступленні ў аспірантуру. Адной з прычын гэтага называюць ускладненую працэдуру падрыхтоўкі дысертацый і разгляду пытанняў прысваення вучоных ступеняў. "Але калі хто-небудзь думае, што дысертацыю можа абараніць кожны жадаючы, то ён глыбока памыляецца. Праца вучонага - гэта катаржная праца ... І той, хто вырашыў стаць навукоўцам, павінен быць да гэтага гатовы", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы. У сувязі з гэтым звернута таксама ўвага на неабходнасць высокай аддачы ад працы вучоных, апераджальных тэмпаў росту прадукцыйнасці працы ў адносінах да заработнай платы. Са стэнаграмай выступлення Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на нарадзе педагагічнага актыву Беларусі можна азнаёміцца здесь.


29.08.2011

Выдадзены статыстычны зборнік "Навука і інавацыйная дзейнасць у Рэспубліцы Беларусь"

Навука і інавацыйная дзейнасць у Рэспубліцы Беларусь Нацыянальным статыстычным камітэтам Рэспублікі Беларусь выдадзены статыстычны зборнік "Навука і інавацыйная дзейнасць у Рэспубліцы Беларусь", у якім на рускай і англійскай мовах прадстаўлена інфармацыя па асноўных паказчыках навуковай і інавацыйнай дзейнасці ў краіне за перыяд з 2005 па 2010 год. У выданні прыведзены статыстычныя даныя аб падрыхтоўцы кадраў вышэйшай кваліфікацыі, колькасці і складзе персаналу, што выконваў навуковыя даследаванні і распрацоўкі, унутраных выдатках на навуковыя даследаванні і распрацоўкі па абласцях навукі, унутраных бягучых выдатках на навуковыя даследаванні і распрацоўкі па відах работ і абласцях навукі, аб'ёме выкананых работ, крыніцах фінансавання ўнутраных выдаткаў на навуковыя даследаванні і распрацоўкі. Паказчыкі інавацыйнай дзейнасці ўключаюць выдаткі на тэхналагічныя, арганізацыйныя і маркетынгавыя інавацыі, крыніцы фінансавання інавацый, аб'ём адгружанай інавацыйнай прадукцыі, яго ўдзельная вага ў агульным аб'ёме адгружанай прадукцыі, наяўнасць арганізацыйных і маркетынгавых інавацый, звесткі аб фактарах, што перашкаджалі інавацыйнай дзейнасці, колькасць набытых і перададзеных новых і высокіх тэхналогій, паказчыкі аб наяўнасці сумесных праектаў па ажыццяўленню інавацыйнай дзейнасці як з партнёрамі з Рэспублікі Беларусь, так і з партнёрамі з іншых краін. Электронная версія зборніка даступная для запампоўкі тут.


26.08.2011

Прыняты меры па прымяненню міжведамаснай размеркаванай інфармацыйнай сістэмы "Банк даных электронных пашпартоў тавараў"

Дом Урада У мэтах павышэння канкурэнтаздольнасці айчыннай прадукцыі на ўнутраным і замежных рынках, стварэння ў Рэспубліцы Беларусь умоў для пашырэння экспартных магчымасцей айчынных вытворцаў, павышэння прадукцыйнасці працы і зніжэння затрат у гандлі на аснове прымянення электронных пашпартоў тавараў і электроннага дакументаабароту пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 жніўня 2011 г. №1116 зацверджана Палажэнне аб міжведамаснай размеркаванай інфармацыйнай сістэме "Банк даных электронных пашпартоў тавараў". Міжгаліновы навукова-практычны цэнтр сістэм ідэнтыфікацыі і электронных дзелавых аперацый Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі вызначаны ўладальнікам і аператарам Банка электронных пашпартоў тавараў, што забяспечвае яго функцыянаванне на аснове механізму самаакупнасці; арганізацыяй, якая ажыццяўляе фарміраванне і вядзенне рэспубліканскага рэгістра тыпавых электронных дакументаў, што забяспечваюць электронны абмен данымі пры рэалізацыі працэсаў вядзення электроннага гандлю; галаўной арганізацыяй па навукова-метадычнаму забеспячэнню стварэння і функцыянавання інфармацыйных рэсурсаў (сістэм) аб таварах (прадукцыі), іх аўтаматычнай ідэнтыфікацыі, а таксама забеспячэнню электроннага дакументаабароту ў тавараправодных сетках і працэсах электроннага гандлю. Урадам дадзены даручэнні па паэтапным уводзе Банка электронных пашпартоў тавараў у дзеянне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, удасканаленню яго функцыянавання, стварэнню інавацыйнага цэнтра электроннага бізнесу і іншыя.


25.08.2011

Міністэрства юстыцыі запрашае прыняць удзел у працы секцыі Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "20 гадоў Садружнасці Незалежных Дзяржаў"

Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, якое з'яўляецца адказным органам ад Рэспублікі Беларусь за арганізацыю працы секцыі "Прававыя асновы супрацоўніцтва дзяржаў-удзельніц СНД", запрашае ўдзельнікаў Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "20 гадоў Садружнасці Незалежных Дзяржаў" наведаць пасяджэнне секцыі і выступіць падчас яе працы. У якасці арыентыровачных тэм выступленняў прапануюцца наступныя: абарона правоў і інтарэсаў грамадзян дзяржаў-удзельніц СНД; актуальныя напрамкі ўдасканалення і развіцця дагаворна-прававой базы СНД; роля СНД і яе інстытутаў ва ўніфікацыі і гарманізацыі заканадаўстваў дзяржаў-удзельніц СНД; функцыянаванне Эканамічнага суда СНД; дзейнасць Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў-удзельніц СНД. Тыпавыя (мадэльныя) заканадаўчыя акты і рэкамендацыі, што прымаюцца Міжпарламенцкай Асамблеяй дзяржаў-удзельніц СНД. Тэзісы выступленняў прымаюцца да 16 верасня 2011 г. Іншыя падрабязнасці - тут.


25.08.2011

Зацверджаны дадатковыя намінацыі для ўдзельнікаў Рэспубліканскага конкурсу інавацыйных праектаў

ДКНТ Савет Рэспубліканскага конкурсу інавацыйных праектаў пры Дзяржаўным камітэце па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь разгледзеў і зацвердзіў дадатковыя намінацыі для ўдзельнікаў конкурсу, прапанаваныя Рэспубліканскім цэнтрам трансферу тэхналогій (РЦТТ). У дадатак да асноўных намінацый конкурсу на лепшы інавацыйны праект і на лепшы маладзёжны інавацыйны праект, РЦТТ правядзе конкурс інавацыйных праектаў па дадатковых намінацыях "Лепшы інавацыйны праект для краін ЕўрАзЭС" і "Лепшы інавацыйны праект (тэхналогія) для рэстаўрацыі гістарычных будынкаў". Адбор праектаў-пераможцаў будзе ажыццяўляцца конкурснай камісіяй РЦТТ з прадстаўленых на конкурс інавацыйных праектаў. Іншыя падрабязнасці - тут.


25.08.2011

Са справаздачы за 2011 год уводзіцца новая форма дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці аб выкананні навуковых даследаванняў і распрацовак

Пастановай Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь ад 12.08.2011 №223 зацверджаны новая форма дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 1-нт (навука) "Справаздача аб выкананні навуковых даследаванняў і распрацовак" і ўказанні па яе запаўненні. Форма дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці ўводзіцца ў дзеянне пачынаючы са справаздачы за 2011 год і распаўсюджана на юрыдычныя асобы, адасобленыя падраздзяленні юрыдычных асоб, што маюць асобны баланс, якія выконвалі ў справаздачным годзе навуковыя даследаванні і распрацоўкі. З бланкам формы і ўказаннямі па яе запаўненні можна азнаёміцца тут.


24.08.2011

Прэзідыум Савета Міністраў разгледзеў ход рэалізацыі Дзяржаўнай комплекснай праграмы развіцця бульбаводства, агародніцтва і пладаводства

Дом Урада Учора на выязным пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь у Талочынскім раёне на прыкладзе аб'ектаў РВДУП "Талочынскі кансервавы завод" РУП "Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па бульбаводству і плодаагародніцтву" разгледжаны ход рэалізацыі Дзяржаўнай комплекснай праграмы развіцця бульбаводства, агародніцтва і пладаводства на 2011-2015 гады. На выязным пасяджэнні абмеркаваны таксама пытанні аб закладцы прадуктаў раслінаводства і жывёлагадоўлі на міжсезонны перыяд і прымаемых мерах па забеспячэнню належных умоў захоўвання плодаагародніннай прадукцыі, ход рэалізацыі праграмы развіцця селекцыі і насенняводства збожжавых, зернебабовых, тэхнічных і кармавых культур у 2008-2013 гадах, праект Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Аб унясенні змянення і дапаўненняў ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 лістапада 2010 года №567" па пытаннях удасканалення ўмоў абавязковага страхавання ўраджаю сельгаскультур, жывёлы і птушкі. Падрабязнасці - тут.


24.08.2011

Тэхналагічны запыт на стварэнне доследных узораў і вытворчасць матэрыялаў для замены металічных дэталяў

NineSigma NineSigma's client, a global manufacturer, seeks partners who can prototype and produce parts from new, alternative materials to replace a metal part. The final submission date for a Statement of Interest is August 26, 2011. More information is available here and in the request for proposal documents online. Please also click here to view all open requests by technical area, industry, or status.


24.08.2011

Зацверджана Нацыянальная праграма дэмаграфічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь на 2011-2015 гады

Рэзідэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь У мэтах стабілізацыі колькасці насельніцтва і забеспячэння пераходу да дэмаграфічнага росту Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 жніўня 2011 г. №357 зацверджана Нацыянальная праграма дэмаграфічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь на 2011-2015 гады. Нацыянальнай праграмай, заказчыкам-каардынатарам якой вызначана Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, прадугледжаны ўдзел Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў стварэнні сацыяльна-эканамічных і прававых умоў для замацавання ў краіне асоб, што складаюць навукова-тэхнічны, інтэлектуальны і творчы патэнцыял беларускага грамадства, і вяртання на радзіму высокакваліфікаваных спецыялістаў і вучоных-суайчыннікаў, а таксама ў шэрагу мерапрыемстваў па ўмацаванні здароўя насельніцтва і павелічэнні чаканай працягласці жыцця.


23.08.2011

Сёння спаўняецца 110 гадоў з дня нараджэння акадэміка Д.М. Голуба (1901-2001)

23 жніўня 2011 г. спаўняецца 110 гадоў з дня нараджэння буйнога вучонага і педагога, нейрамарфолага з сусветным імем, заснавальніка беларускай эмбрыялагічнай школы, заслужанага дзеяча навукі БССР, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР, у 1943-1975 гг. загадчыка кафедры Мінскага медыцынскага інстытута, у 1954-1988 гг. загадчыка лабараторыі, у 1988-1996 гг. дарадцы пры дырэкцыі Інстытута фізіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, з 1997 г. галоўнага навуковага супрацоўніка гэтага інстытута, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара медыцынскіх навук, прафесара Давіда Моўшавіча Голуба.


22.08.2011

Сёння спаўняецца 65 гадоў з дня нараджэння акадэміка Я.І. Маруковіча

22 жніўня 2011 г. спаўняецца 65 гадоў з дня нараджэння вучонага ў галіне тэхналогіі металаў, заслужанага вынаходніка Рэспублікі Беларусь, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР і прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, з 1996 г. намесніка дырэктара па навуковай рабоце, з 1998 г. дырэктара Інстытута тэхналогіі металаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, у 2002-2004 гг. члена Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, у 2006-2009 гг. члена Прэзідыума Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара тэхнічных навук, прафесара Яўгенія Ігнацьевіча Маруковіча.


19.08.2011

Старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі наведаў ААТ "Слоніммэбля"

Учора ў рамках працы ў складзе інфармацыйнай групы па Гродзенскай вобласці Старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі А.М. Русецкі наведаў адкрытае акцыянернае таварыства "Слоніммэбля" - адно з вядучых вытворцаў мэблі ў Рэспубліцы Беларусь. У ходзе сустрэчы з калектывам абмяркоўваліся пытанні фінансава-эканамічнага стану прадпрыемства і перспектывы яго развіцця, узровень экспартных паставак. У ходзе наведвання ўздымалася пытанне аб неабходнасці арганізацыі ў рэспубліцы вытворчасці камплектуючых для мэблевай галіны, уключаючы драўнянавалакністыя пліты сярэдняй шчыльнасці і фурнітуру, што закупляюцца сёння за мяжой.


19.08.2011

Выйшла з друку першая кніга з серыі "Помнікі даўняга пісьменства Беларусі"

Славянамоўная паэзія Вялікага Княства Літоўскага XVI–XVIII стст. У Выдавецкім доме "Беларуская навука" выйшла з друку кніга "Славянамоўная паэзія Вялікага Княства Літоўскага XVI–XVIII стст.", першая з новай серыі "Помнікі даўняга пісьменства Беларусі". У 900-старонкавай кнізе, падрыхтаванай Інстытутам мовы і літаратуры імя Я. Коласа і Я. Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, прадстаўлены шэдэўры айчыннай паэтычнай спадчыны, якія былі створаны па-старабеларуску і па-старапольску ў часы Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага ў XVI–XVIII стст. і сёння складаюць супольны культурны набытак беларускага, літоўскага, польскага і ўкраінскага народаў. Упершыню ў арыгіналах і ў перакладах на сучасную беларускую мову пададзены поўныя тэксты твораў такіх пісьменнікаў, як Ц. Базылік, С. Кулакоўскі, С. Полацкі, Я.Б. Пратасовіч, У.К. Радзівіл, Ф.У. Радзівіл, Д. Рудніцкі, А. Рымша, М. Стрыйкоўскі і інш. Выданне адрасуецца медыявістам, шырокаму колу навукоўцаў, а таксама ўсім, хто цікавіцца літаратурай, гісторыяй і культурай даўняй Беларусі. Набыць яго можна ў кнігарні "Акадэмічная кніга".


19.08.2011

Адбылося чарговае пасяджэнне камісіі па акрэдытацыі навуковых арганізацый

4 жніўня 2011 г. адбылося чарговае пасяджэнне камісіі па акрэдытацыі навуковых арганізацый, па выніках якога прыняты і зацверджаны старшынямі Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь заключэнні аб акрэдытацыі ў якасці навуковай арганізацыі шэрагу юрыдычных асоб, з пералікам якіх можна азнаёміцца тут.


18.08.2011

Унесены змяненні і дапаўненні ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Аб удасканаленні стымулявання творчай працы маладых вучоных"

Рэзідэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Выдадзены Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 жніўня 2011 г. №362, якім унесены змяненні і дапаўненні ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 жніўня 2005 г. №367 "Аб удасканаленні стымулявання творчай працы маладых вучоных". У прыватнасці, Палажэнне аб парадку правядзення штогадовага адкрытага рэспубліканскага конкурсу для назначэння стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым вучоным дапоўнена ўмовамі працягу выплаты раней прызначанай стыпендыі па новым месцы працы маладога вучонага, у склад Міжведамаснай камісіі па разгляду кандыдатур для назначэння стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым вучоным уключаны Старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Русецкі А.М. (намеснік старшыні Міжведамаснай камісіі) і дырэктар дзяржаўнай навуковай установы "Інстытут цепла- і масаабмену імя А.В.Лыкава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі" Пенязькоў А.Г.


17.08.2011

Рыхтуецца да выдання новы выпуск каталога інавацыйных праектаў і распрацовак

ДКНТ Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь і дзяржаўная ўстанова "Беларускі інстытут сістэмнага аналізу і інфармацыйнага забеспячэння навукова-тэхнічнай сферы" рыхтуюць да выдання Каталог інавацыйных праектаў і распрацовак па выніках выканання дзяржаўных навукова-тэхнічных праграм і інавацыйных праектаў за 2010 год. Органы дзяржаўнага кіравання - дзяржаўныя заказчыкі дзяржаўных навукова-тэхнічных праграм і галаўныя арганізацыі па праграмах і інавацыйных праектах запрашаюцца прадставіць да 10 верасня 2011 г. інфармацыйны матэрыял па ўсіх значных праектах з ліку завершаных ў 2010 годзе для ўключэння ў каталог. Электронныя анкеты для падрыхтоўкі матэрыялаў і дадатковая інфармацыя размешчаны тут.


16.08.2011

Прыняты меры па ўдасканаленні сістэмы дзяржаўнага кіравання фармацэўтычнай прамысловасцю ў Рэспубліцы Беларусь

Рэзідэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Выдадзены Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 жніўня 2011 г. №360 "Аб удасканаленні сістэмы дзяржаўнага кіравання фармацэўтычнай прамысловасцю ў Рэспубліцы Беларусь", у адпаведнасці з якім у Міністэрстве аховы здароўя Рэспублікі Беларусь створаны Дэпартамент фармацэўтычнай прамысловасці з правамі юрыдычнай асобы. Асноўнымі задачамі Дэпартамента вызначаны: дзяржаўнае рэгуляванне ў сферы прамысловай вытворчасці фармацэўтычнай прадукцыі (лекавых сродкаў, фармацэўтычных субстанцый і лекавай расліннай сыравіны); прыцягненне інвестыцый для развіцця айчыннай фармацэўтычнай прамысловасці і стварэння новых арганізацый; арганізацыя і забеспячэнне вытворчасці, структуры і наменклатуры фармацэўтычнай прадукцыі, а таксама павышэнне яе якасці і канкурэнтаздольнасці, развіццё экспартнага патэнцыялу айчыннай фармацэўтычнай прамысловасці. Прынята таксама рашэнне аб ліквідацыі да канца года Беларускага дзяржаўнага канцэрна па вытворчасці і рэалізацыі фармацэўтычнай і мікрабіялагічнай прадукцыі (канцэрн "Белбіяфарм").


16.08.2011

Зацверджана Дзяржаўная праграма ўстойлівага развіцця вёскі на 2011-2015 гады

Рэзідэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь У мэтах стварэння ўмоў для прыярытэтнага сацыяльна-эканамічнага развіцця вёскі, павышэння эфектыўнасці работы аграпрамысловага комплексу Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 жніўня 2011 г. №342 зацверджана Дзяржаўная праграма ўстойлівага развіцця вёскі на 2011-2015 гады. Мэтамі Дзяржаўнай праграмы, у лік асноўных распрацоўшчыкаў і выканаўцаў асноўных мерапрыемстваў якой уваходзіць Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, з'яўляюцца забеспячэнне ўстойлівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця вёскі і паляпшэнне яе дэмаграфічнай сітуацыі на аснове павышэння эканамічнай эфектыўнасці аграпрамысловага комплексу, развіцця прадпрымальніцкай ініцыятывы, забеспячэння збалансаванасці ўнутранага харчовага рынку, нарошчвання экспартнага патэнцыялу, павышэння даходаў сельскага насельніцтва, узроўню сацыяльна-бытавога і інжынернага ўладкавання сельскіх населеных пунктаў, захавання і аздараўлення экалогіі ў іх, прыцягнення і рацыянальнага выкарыстання інвестыцый.


15.08.2011

Сёння спаўняецца 50 гадоў з дня нараджэння члена Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі І.В. Войтава

15 жніўня 2011 г. спаўняецца 50 гадоў з дня нараджэння спецыяліста ў галіне гідратэхнічнага будаўніцтва рачных збудаванняў і гідраэлектрастанцый, у 1984-1993 гг. спецыяліста Дзяржаўнага камітэта па ахове прыроды БССР, у 1994-2002 гг. першага намесніка Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, у 2002-2005 гг. прарэктара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 2005-2009 гг. намесніка Старшыні, з 2009 г. Старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь, з 2010 г. члена Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара тэхнічных навук Ігара Вітальевіча Войтава.


13.08.2011

Урадам зацверджана Пагадненне аб стварэнні Савета па супрацоўніцтве ў галіне фундаментальнай навукі дзяржаў - удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў

СНД Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 10 жніўня 2011 г. №1080 зацверджана Пагадненне аб стварэнні Савета па супрацоўніцтве ў галіне фундаментальнай навукі дзяржаў - удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў, падпісанае ў г. Мінску 19 траўня 2011 г. Нацыянальная акадэмія навук Беларусі вызначана арганізацыяй, адказнай за выкананне абавязацельстваў, прынятых Рэспублікай Беларусь па дадзеным пагадненні.


12.08.2011

Сёння Нацыянальную акадэмію навук Беларусі наведала дэлегацыя Федэральнага касмічнага агенцтва Расійскай Федэрацыі

12 жніўня 2011 г. Нацыянальную акадэмію навук Беларусі наведала дэлегацыя Федэральнага касмічнага агенцтва Расійскай Федэрацыі (Раскосмас) на чале з кіраўніком Раскосмаса Уладзімірам Папоўкіным. Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Анатоль Русецкі і кіраўнік Раскосмаса абмеркавалі тры ключавых пытанні: стан работ па стварэнні Беларускай касмічнай сістэмы дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі (БКСДЗ), распрацоўка і зацвярджэнне навукова-тэхнічнай праграмы Саюзнай дзяржавы "Распрацоўка касмічных і наземных сродкаў забеспячэння спажыўцоў Расіі і Беларусі інфармацыяй дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі" ("Маніторынг-СД") на 2012-2016 гг. і ратыфікацыя Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб супрацоўніцтве ў галіне даследавання і выкарыстання касмічнай прасторы ў мірных мэтах. З прэс-рэлізам аб дадзенай падзеі можна азнаёміцца тут.


12.08.2011

Аб'яўлены конкурс на суісканне прэміі Міністэрства прамысловасці ў галіне навукі і тэхнікі па выніках 2011 года

Сайт Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь Як паведамляе прэс-служба Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь, аб'яўлены конкурс работ на суісканне прэміі ў галіне навукі і тэхнікі па выніках 2011 года за распрацоўку і ўкараненне новых відаў тэхнікі, матэрыялаў і тэхналогій, якія адпавядаюць або пераўзыходзяць па сваіх паказчыках лепшыя сусветныя аналагі, спрыяюць выхаду айчыннай навукі і тэхнікі на ўзровень сусветных дасягненняў, забяспечваюць павелічэнне тэмпаў інавацыйнага развіцця і эфектыўнасці прамысловай вытворчасці. Конкурс праводзіцца ў адпаведнасці з Палажэннем аб прэміі Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі. Для ўдзелу ў ім неабходна прадставіць матэрыялы, прадугледжаныя пунктамі 7-9 Палажэння, а таксама звесткі аб асваенні вытворчасці і аб'ёмах выпуску прадстаўляемага вырабу, разлікі эканамічнай эфектыўнасці вынікаў асваення вытворчасці і ўкаранення новых тэхналогій, водгукі спажыўцоў. Іншыя падрабязнасці і кантактная інфармацыя - тут.


11.08.2011

Страціў сілу парадак конкурснага адбору маладых вучоных для стажыровак у вядучых замежных даследчых цэнтрах

Пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ад 22 ліпеня 2011 г. №114/39 прызнаны страціўшым сілу загад-распараджэнне Міністэрства адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь і Акадэміі навук Беларусі ад 18 снежня 1995 г. №467/251 "Аб зацвярджэнні парадку конкурснага адбору маладых вучоных для стажыровак у вядучых замежных даследчых цэнтрах". Сумесная пастанова ўступае ў сілу з 1 верасня 2011 г.


10.08.2011

Створана Расійская асацыяцыя садзейнічання навуцы

Як паведамляе прэс-цэнтр Грамадскай палаты Расійскай Федэрацыі, 28 ліпеня 2011 г. заснавана Агульнарасійская грамадская арганізацыя "Расійская асацыяцыя садзейнічання навуцы", мэтай дзейнасці якой з'яўляецца кансалідацыя намаганняў членаў асацыяцыі, грамадзян, грамадскіх аб'яднанняў і іншых прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці для ўсямернага садзейнічання развіццю расійскай навукі. Арганізацыі, мэты дзейнасці якіх блізкія да мэтаў створанай асацыяцыі, дзейнічаюць у пераважнай большасці перадавых краін свету. Найбольш вядомай і аўтарытэтнай з іх з'яўляецца Амерыканская асацыяцыя садзейнічання развіццю навукі (AAAS). Аб мэтах і планах новай грамадскай арганізацыі распавёў у сваім інтэрв'ю сакратар Грамадскай палаты Расійскай Федэрацыі, прэзідэнт Нацыянальнага даследчага цэнтра "Курчатаўскі інстытут" акадэмік Я.П. Веліхаў, абраны старшынёй прэзідыума Расійскай асацыяцыі садзейнічання навуцы.


10.08.2011

Абноўлена інфармацыя аб шэрагу міжнародных мерапрыемстваў 2011 года

Канферэнцыі На старонцы Міжнародныя мерапрыемствы абноўлена інфармацыя аб шэрагу міжнародных канферэнцый і сімпозіумаў, запланаваных для правядзення ці арганізуемых пры падтрымцы арганізацый Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў бягучым годзе. Удакладнены тэрміны правядзення мерапрыемстваў і кантактная інфармацыя, дабаўлены спасылкі на інфармацыйныя лісты арганізацыйных камітэтаў і інтэрнэт-сайты міжнародных канферэнцый.


10.08.2011

Запыт на тэхналогіі мадыфікацыі тэрмапластычных эластамераў

NineSigma NineSigma, Inc., the leading provider of open innovation solutions, representing a major plastics molding and processing manufacturer, invites proposals for technologies for improving the flexural property or fluidity of thermoplastic elastomers. The final submission date for Proposal Brief is September 12, 2011. More information is available here and in the request for proposal documents online. Please also click here to view all open requests by technical area, industry, or status.


09.08.2011

Урадам урэгуляваны некаторыя пытанні ў сферы падрыхтоўкі навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі

Дом Урада На падставе палажэнняў Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі і ў мэтах удасканалення рэгулявання некаторых пытанняў у сферы падрыхтоўкі навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 ліпеня 2011 г. №1016 зацверджаны: Палажэнне аб парадку адкрыцця падрыхтоўкі па спецыяльнасцях для атрымання паслявузаўскай адукацыі ва ўстановах адукацыі і арганізацыях, што рэалізуюць адукацыйныя праграмы паслявузаўскай адукацыі; Палажэнне аб парадку пераводу, аднаўлення, адлічэнні асоб, якія навучаюцца ў установах адукацыі і арганізацыях, што рэалізуюць адукацыйныя праграмы паслявузаўскай адукацыі; тыпавая форма дагавора аб падрыхтоўцы навуковага работніка вышэйшай кваліфікацыі за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту; тыпавая форма дагавора аб падрыхтоўцы навуковага работніка вышэйшай кваліфікацыі на платнай аснове. Адначасова ўнесены змяненні і дапаўненні ў Палажэнне аб парадку і ўмовах правядзення конкурсу на замяшчэнне пасады навуковага работніка, зацверджанае пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 3 красавіка 1998 г. №536.


09.08.2011

Тэрміны правядзення міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Эксперыментальная і клінічная фармакалогія" перанесены

Аргкамітэт міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Эксперыментальная і клінічная фармакалогія" інфармуе аб пераносе тэрмінаў правядзення канферэнцыі на 29-30 верасня 2011 г. Месца правядзення канферэнцыі: Гродзенскі філіял Інстытута фармакалогіі і біяхіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (г. Гродна, бульвар Ленінскага Камсамола, 50, канферэнц-зала, 1-ы паверх). Удзельнікі будуць апавешчаныя аб уключэнні даклада ў праграму канферэнцыі да 29 жніўня 2011 г. Рэгістрацыя ўдзельнікаў канферэнцыі адбудзецца 29 верасня 2011 г. з 8.00 да 10.00, адкрыццё канферэнцыі - у 10.00.


08.08.2011

Акадэмік П.А. Віцязь узнагароджаны ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь За вялікі ўклад у фарміраванне і рэалізацыю сацыяльнай і эканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь і шматгадовую плённую навуковую і педагагічную дзейнасць пастановай Прэзiдыума Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь ад 2 жніўня 2011 г. №673-ПСР4 першы намеснік Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі акадэмік П.А. Віцязь узнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 4 жніўня 2011 г. №1043 акадэмік П.А. Віцязь узнагароджаны Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь за шматгадовую плённую працу, вялікі асабісты ўклад у развіццё інавацыйнага патэнцыялу Рэспублікі Беларусь і значныя вынікі навукова-тэхнічных распрацовак у галіне кампазіцыйных звышцвёрдых матэрыялаў, нанаматэрыялаў і нанатэхналогій. Шчыра віншуем Пятра Аляксандравіча з высокімі ўзнагародамі і жадаем новых творчых поспехаў!


08.08.2011

Трэцяя штогадовая канферэнцыя SciTech Europe: Advancing Research, Innovation and Collaboration будзе праходзіць у Брусэлі 24 лістапада 2011 г.

3rd annual SciTech Europe conference The third annual conference SciTech Europe: Advancing Research, Innovation and Collaboration will take place in The Square, Brussels, Belgium on 24 November 2011. The conference will provide a fantastic opportunity to create new networks, promote debate and gain a better understanding of how policies can benefit knowledge, prosperity and society at large. It will bring together the leading industry stakeholders, academic experts and key policy-makers to outline a collaborative approach to European science and technology frameworks. For more information please visit the SciTechEurope event website.


06.08.2011

Сёння спаўняецца 75 гадоў з дня нараджэння акадэміка П.А. Віцязя

6 жніўня 2011 г. спаўняецца 75 гадоў з дня нараджэння вядомага вучонага ў галіне распрацоўкі новых матэрыялаў, тэхналогій і машынабудавання, заслужанага дзеяча навукі БССР, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР, Прэміі Савета Міністраў СССР і прэмій шэрагу акадэмій навук, з 1977 г. намесніка дырэктара НДІ парашковай металургіі Беларускага політэхнічнага інстытута, з 1980 г. першага намесніка генеральнага дырэктара БРНВА парашковай металургіі, з 1992 г. дырэктара НДІ парашковай металургіі Беларускага дзяржаўнага навукова-вытворчага канцэрна парашковай металургіі, з 1997 г. віцэ-прэзідэнта, з 2002 г. першага віцэ-прэзідэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, з 2004 г. першага намесніка Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара тэхнічных навук, прафесара Пятра Аляксандравіча Віцязя.


04.08.2011

У Расійскай Федэрацыі падпісаны закон аб дзяржаўнай падтрымцы інавацыйнай дзейнасці

21 ліпеня 2011 г. Прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі падпісаны Федэральны закон №254-ФЗ "Аб унясенні змяненняў у Федэральны закон "Аб навуцы і дзяржаўнай навукова-тэхнічнай палітыцы". Пералік асноўных паняццяў, што выкарыстоўваюцца ў Федэральным законе "Аб навуцы і дзяржаўнай навукова-тэхнічнай палітыцы", дапоўнены азначэннямі інавацый, інавацыйнага праекта, інавацыйнай інфраструктуры, інавацыйнай дзейнасці, камерцыялізацыі навуковых і (або) навукова-тэхнічных вынікаў. Закон дапоўнены главой IV.1 "Дзяржаўная падтрымка інавацыйнай дзейнасці", якой вызначаюцца асноўныя мэты і прынцыпы дзяржаўнай падтрымкі інавацыйнай дзейнасці, суб'екты і формы прадастаўлення такой падтрымкі, паўнамоцтвы органаў дзяржаўнай улады ў гэтай галіне, устанаўлiваюцца асаблівасці ажыццяўлення кантрольных мерапрыемстваў у частцы, што тычыцца мэтавага выкарыстання бюджэтных сродкаў, якія накіроўваюцца на дзяржаўную падтрымку інавацыйнай дзейнасці, а таксама ацэнкі эфектыўнасці расходавання такіх сродкаў. З поўным тэкстам новага Федэральнага закона можна азнаёміцца тут.


03.08.2011

Заўтра ў Нацыянальнай акадэміі навук пройдзе семінар, прысвечаны вопыту дэтэкцыі генетычна мадыфікаваных арганізмаў

Інстытут генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі 4 жніўня 2011 г. у дзяржаўнай навуковай установе "Інстытут генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі" адбудзецца Рэспубліканскі навукова-практычны семінар "Вопыт Рэспублікі Беларусь па дэтэкцыі ГМА". З падрабязнай праграмай мерапрыемства, якое праводзіцца ў рамках падрыхтоўкі 2-га Нацыянальнага даклада па выкананні Картахенскага пратаколу па біябяспецы ў Рэспубліцы Беларусь, можна азнаёміцца тут.


03.08.2011

Апублікаваны для абмеркавання праект асноў палітыкі Расійскай Федэрацыі ў галіне развіцця навукі і тэхналогій

На сайце Савета пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі па навуцы, тэхналогіях і адукацыі апублікаваны для абмеркавання праект дакумента "Асновы палітыкі Расійскай Федэрацыі ў галіне развіцця навукі і тэхналогій на перыяд да 2020 года і далейшую перспектыву". У адпаведнасці з даручэннем Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі дакумент будзе разгледжаны ў верасні бягучага года на сумесным пасяджэнні Савета Бяспекі Расійскай Федэрацыі і Савета пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі па навуцы, тэхналогіях і адукацыі. З праектам дакумента можна азнаёміцца тут.


03.08.2011

Міжнародны інавацыйны форум краін СНД адбудзецца 27-30 верасня ў Кіеве

Міжнародны інавацыйны форум краін СНД 27-30 верасня 2011 г. ў г. Кіеве (Украіна) адбудзецца Міжнародны інавацыйны форум краін СНД, прымеркаваны да святкавання дваццатай гадавіны з дня стварэння Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Арганізатарамі Форуму з'яўляюцца Дзяржаўнае агенцтва па пытаннях навукі, інавацый і інфарматызацыі Украіны і Нацыянальная акадэмія навук Украіны. Удзел у яго рабоце прымуць першыя кіраўнікі ўкраінскай дзяржавы, кіраўнікі выканаўчых органаў СНД, кіраўнікі міністэрстваў і ведамстваў краін СНД, адказных за рэалізацыю навукова-тэхнічнай і інавацыйнай палітыкі. У рамках Форуму, на адзінай пляцоўцы будуць праходзіць міжнародныя спецыялізаваныя выставы, прысвечаныя інавацыйнай дзейнасці. Іншыя падрабязнасці - тут.


02.08.2011

Прэм'ер-міністр даручыў правесці рэвізію тэматыкі навуковых даследаванняў і выключыць бесперспектыўныя працы

Дом Урада Як паведамляе карэспандэнт БЕЛТА, на сённяшнім пасяджэнні Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь Прэм'ер-міністр М.У. Мясніковіч даручыў па выніках паўгоддзя правесці рэвізію тэматыкі навуковых даследаванняў, выключыць бесперспектыўныя працы і паскорыць стварэнне навукова-практычных цэнтраў. Кіраўнік Урада запатрабаваў арыентаваць навукова-даследчыя і доследна-канструктарскія працы на прыкладныя і эфектыўныя праекты. Падрабязнасці тут.


01.08.2011

Сёння спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння акадэміка В.І. Вацякова

1 жніўня 2011 г. спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння вядомага вучонага-вірусолага, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, з 1950 г. дырэктара Беларускага НДІ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі, з 1986 г. кіраўніка аддзела, у 1998-2006 гг. галоўнага навуковага супрацоўніка гэтага інстытута, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, акадэміка Расійскай акадэміі медыцынскіх навук, доктара медыцынскіх навук, прафесара Веніяміна Іосіфавіча Вацякова.

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін / Жнівень 2011 года / Да пачатку старонкі
Пры поўным ці частковым выкарыстанні інфармацыі спасылка на крыніцу з'яўляецца абавязковай