Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Архіў навін 2011 года

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін / Снежань 2011 года

31.12.2011

2012 год у Рэспубліцы Беларусь аб'яўлены Годам кнігі

Рэзідэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2011 г. №618 наступны год у Рэспубліцы Беларусь аб'яўлены Годам кнігі. Такое рашэнне прынята ў мэтах павышэння ролі кнігі і чытання ў сучасным грамадстве, выхавання ў маладога пакалення любові да мастацкага слова, развіцця айчыннай літаратуры, забеспячэння дзяржаўнай падтрымкі нацыянальнага кнігавыдання. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь даручана зацвердзіць рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенню Года кнігі.


30.12.2011

Выйшла з друку першая кніга "Гісторыі беларускай дзяржаўнасці ў канцы XVIII - пачатку XXI ст."

У Выдавецкім доме "Беларуская навука" выйшла з друку падрыхтаваная вучонымі Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі першая кніга двухтомнай "Гісторыі беларускай дзяржаўнасці ў канцы XVIII - пачатку XXI ст." У амаль 600-старонкавым выданні ўпершыню ў беларускай гістарыяграфіі раскрыты гістарычныя перадумовы і заканамернасць працэсу нацыянальнага самавызначэння беларускага народа; адлюстраваны шлях ад узнікнення ідэі дзяржаўнасці да фарміравання нацыянальнага самавызначэння; раскрыты шлях ад выспявання ідэі дзяржаўнасці і станаўлення нацыянальнага руху ў перыяд, калі беларускія землі знаходзіліся ў складзе Расійскай імперыі; асветлены гістарычныя формы развіцця беларускай дзяржаўнасці, якія склаліся ў 1918-1939 гг. Кніга разлічана на прафесійных вучоных-гісторыкаў, студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў, супрацоўнікаў аддзелаў ідэалагічнай работы мясцовых адміністрацыяй, творчую інтэлігенцыю, шырокае кола чытачоў, неабыякавых да айчыннай гісторыі; рэкамендуецца для выкарыстання ў навукова-даследчай працы і ў вучэбным працэсе. Набыць яе можна ў кнігарні "Акадэмічная кніга".


30.12.2011

Палажэнне аб парадку накіравання ў службовыя камандзіроўкі за мяжу зацверджана ў новай рэдакцыі

Рэзідэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2011 г. №602 унесены змяненні і дапаўненні ў Палажэнне аб парадку накіравання ў службовыя камандзіроўкі за мяжу, якое выкладзена ў новай рэдакцыі. Адно са спрашчэнняў дзеючага парадку накіравання ў службовыя камандзіроўкі за мяжу дзяржаўных, урадавых і парламенцкіх дэлегацый Рэспублікі Беларусь, а таксама работнікаў дзяржаўных органаў і іншых дзяржаўных арганізацый складаецца ў тым, што рашэнне па пытанні камандзіравання будзе прымацца не Прэзідыумам Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, а Прэм'ер-міністрам або кіраўнікамі адпаведных дзяржаўных органаў. Пры гэтым захоўваецца неабходнасць атрымання згоды Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на прыняцце рашэнняў аб камандзіраванні за мяжу намеснікаў Прэм'ер-міністра і кіраўнікоў дзяржаўных органаў.


30.12.2011

Навагодняе віншаванне Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі А.М. Русецкага

New Year Уважаемые коллеги! Дорогие друзья!

Уходит в историю 2011-й год. Он был весьма напряженным. Мы анализировали итоги работы в прошлой пятилетке и с учетом этих результатов формировали программы различного уровня нового цикла, направленные на решение широкого спектра социально-экономических задач, стоящих перед государством.

Весь коллектив Академии наук работал на укрепление авторитета белорусской науки в республике и за ее пределами, научные сотрудники повышали эффективность своих исследований и решали конкретные вопросы экономики страны. Несмотря на уже достигнутые серьезные успехи в научной сфере, в наступающем году нам необходимо еще более активно работать над повышением эффективности исследований и разработок, развитием информационно-коммуникационных и биотехнологий, внедрять на предприятиях страны и своих опытных производствах современные наукоемкие технологии, оборудование, материалы.

Наступающий 2012-й год ставит перед белорусской наукой новые, более сложные задачи повышения конкурентоспособности и наукоемкости отечественной продукции, поиска комплексных научно обоснованных подходов и решений в промышленной политике, в области импортозамещения, дальнейшего совершенствования государственного управления научно-технической сферой. Уверен, что научные коллективы страны успешно справятся с решением поставленных перед ними задач, и белорусская наука выйдет на более высокий уровень.

В преддверии Нового, 2012 года и наступающего светлого праздника Рождества Христова искренне поздравляю Вас и благодарю за ежедневный плодотворный труд. Желаю Вам и Вашим семьям здоровья, счастья, благополучия, уверенности в завтрашнем дне и успехов во всех начинаниях. Пусть 2012 год будет полон ярких и счастливых событий!

Председатель Президиума Национальной академии наук Беларуси
Анатолий РУСЕЦКИЙ


29.12.2011

Выдадзены 18-ы выпуск зборніка вынікаў завершаных праектаў Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў

foto1 foto2 Выйшаў з друку 18-ы выпуск зборніка "Асноўныя вынікі фундаментальных даследаванняў і прапановы па перспектывах іх выкарыстання", які выдаецца з 1994 года на рускай і англійскай мовах Беларускім рэспубліканскім фондам фундаментальных даследаванняў (БРФФД). Зборнік змяшчае інфармацыю аб асноўных выніках завершаных фундаментальных і пошукавых даследаванняў, праведзеных вучонымі ў навуковых арганізацыях і вышэйшых навучальных установах Рэспублікі Беларусь у рамках праектаў, што фінансуюцца БРФФД на конкурснай аснове. У чарговым выпуску публікуюцца кароткія анатацыі 391 завершанай працы, якія фінансавалася па выніках конкурсаў 2009 года. У зборніку таксама выкладзены прапановы і рэкамендацыі БРФФД па перспектывах практычнага прымянення вынікаў гэтых работ па найбольш актуальных напрамках магчымага іх выкарыстання ў даследчых праграмах, навукова-тэхнічных распрацоўках, сацыяльна-вытворчай практыцы.


29.12.2011

На сайце размешчаны пералік навуковых і навукова-тэхнічных мерапрыемстваў Сібірскага аддзялення Расійскай акадэміі навук на 2011 год

Конференции На вэб-старонцы Дадатковая інфармацыя аб канферэнцыях размешчаны Пералік міжнародных, усерасійскіх і рэгіянальных навуковых і навукова-тэхнічных нарад, канферэнцый, сімпозіумаў, з'ездаў, семінараў і школ у галіне прыродазнаўчых і грамадскіх навук на 2012 год, што плануюцца да правядзення ў Сібірскім аддзяленні Расійскай акадэміі навук.


28.12.2011

Прызначаны стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым вучоным на 2012 год

Рэзідэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 жніўня 2005 г. №367 "Аб удасканаленні стымулявання творчай працы маладых вучоных" і на падставе вынікаў рэспубліканскага конкурсу Кіраўніком дзяржавы падпісана распараджэнне ад 23 снежня 2011 г. №318рп "Аб назначэнні стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым вучоным на 2012 год". Распараджэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на 2012 год назначаны стыпендыі 92 таленавітым маладым вучоным краіны. Сярод стыпендыятаў 39 маладых вучоных Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, у тым ліку 11 прадстаўнікоў тэхнічных навук, 7 - біялагічных і медыцынскіх навук, 12 - прыродазнаўчых навук, 2 - гуманітарных навук і 7 прадстаўнікоў аграрных навук. На 2012 год устаноўлены адзіны памер стыпендыі для таленавітых маладых вучоных - 2 млн рублёў у месяц.


28.12.2011

Сёння спаўняецца 145 гадоў з дня нараджэння акадэміка Д.К. Забалотнага (1866-1929)

28 снежня 2011 г. спаўняецца 145 гадоў з дня нараджэння мікрабіёлага і эпідэміёлага, з 1898 г. арганізатара і загадчыка першай у Расіі кафедры бактэрыялогіі, стваральніка ў 1920 г. першай у свеце кафедры эпідэміялогіі, з 1928 г. дырэктара Інстытута эпідэміялогіі і мікрабіялогіі Усеўкраінскай акадэміі навук, у 1928-1929 гг. прэзідэнта Усеўкраінскай акадэміі навук, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, акадэміка Усеўкраінскай акадэміі навук, акадэміка Акадэміі навук СССР Данііла Кірылавіча Забалотнага.


27.12.2011

Апублікаваны Пералік форм ведамаснай справаздачнасці па Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі на 2012 год

З мэтай выканання пункта 4 пратакола пасяджэння Міжведамаснага савета па дзяржаўнай статыстыцы пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 21 кастрычніка 2011 г. №11/24пр загадам Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ад 2 снежня 2011 г. №136 зацверджаны на 2012 год Пералік форм ведамаснай справаздачнасці па Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Новыя формы апублікаваныя і даступныя для запампоўкі на вэб-старонцы "Пералік форм ведамаснай справаздачнасці па Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі", пастаянная спасылка на якую адлюстравана на карце сайта ў раздзеле "Даведачная інфармацыя".


27.12.2011

Сёння спаўняецца 110 гадоў з дня нараджэння акадэміка А.Р. Жэбрака (1901-1965)

А.Р.Жэбрак27 снежня 2011 г. спаўняецца 110 гадоў з дня нараджэння генетыка і селекцыянера, заслужанага дзеяча навукі БССР, у 1934-1948 гг. прафесара, загадчыка кафедры Маскоўскай сельскагаспадарчай акадэміі, у 1940-1947 гг. члена Прэзідыума АН БССР, у красавіку-кастрычніку 1947 г. прэзідэнта Акадэміі навук БССР, з 1949 г. загадчыка кафедры Маскоўскага фармацэўтычнай інстытута, з 1953 г. супрацоўніка Інстытута біялогіі АН БССР, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара біялагічных навук, прафесара Антона Раманавіча Жэбрака.


26.12.2011

Зацверджаны важнейшыя параметры прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2012 год

Рэзідэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь У мэтах забеспячэння збалансаванасці эканомікі і павышэння ўзроўню жыцця насельніцтва Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 снежня 2011 г. №590 зацверджаны важнейшыя параметры прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2012 год. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь даручана прыняць меры па павышэнню эфектыўнасці работы галін і сектараў эканомікі, у тым ліку за кошт забеспячэння яе інавацыйнага развіцця, канкурэнтаздольнасці, зніжэння матэрыялаёмістасці і энергаёмістасці вырабленай прадукцыі, работ і паслуг; зацвердзіць на 2012 год пералік рэспубліканскіх дзяржаўных патрэб і дзяржаўных заказчыкаў па пастаўках (закупках) тавараў для гэтых патрэб; прыняць меры па ўдасканаленню сістэмы фінансавання функцыянавання органаў дзяржаўнага кіравання; на працягу 2012 ажыццяўляць іншыя меры па выкананню гэтага Указа.


23.12.2011

На наступным тыдні ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адкрываецца Рэспубліканскі цэнтр геномных біятэхналогій

27 снежня 2011 г. у Інстытуце генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбудзецца афіцыйнае адкрыццё Рэспубліканскага цэнтра па генетычнаму маркіраванню і пашпартызацыі раслін, жывёл, мікраарганізмаў і чалавека (Рэспубліканскі цэнтр геномных біятэхналогій) і ўручэнне інстытуту сертыфіката адпаведнасці сістэмы менеджменту ў галіне кіравання якасцю СТБ ISO 9001-2009 прадстаўнікамі Дзяржстандарта Рэспублікі Беларусь. Пачатак прэс-прэзентацыі ў 14.30. З праграмай мерапрыемствы можна азнаёміцца тут.


23.12.2011

Аб'яўлены конкурс на атрыманне грантаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў 2012 годзе

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі аб'явіла конкурс сярод маладых вучоных Акадэміі навук з ліку дактарантаў, аспірантаў і суіскальнікаў вучоных ступеняў доктара і кандыдата навук на атрыманне ў 2012 годзе грантаў для выканання навукова-даследчых работ. Гранты могуць вылучацца для поўнага або частковага фінансавання даследаванняў па тэме дысертацыі, уключаючы правядзенне эксперыментаў, выпрабаванняў, даследаванні ў іншых арганізацыях, камандзіроўкі ў межах краін СНД, апублікаванне атрыманых вынікаў. Умовы конкурсу, парадак прадстаўлення і формы дакументаў размешчаны тут. Тэрмін падачы заявак - да 10 cтудзеня 2012 г. па адрасе: 220072, Мінск, пр-т Незалежнасці, 66, пакой 404, тэл. 284-26-03. Па фінансавых пытаннях звяртацца па тэл. 284-14-37.


22.12.2011

Беларускія вучоныя ведаюць, як паскорыць стварэнне касмічнай тэхнікі

Газета Рэспубліка З такім падзагалоўкам у сённяшнім нумары газеты Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь "Рэспубліка" апублікаваны матэрыял, які распавядае аб распрацаваным у Аб'яднаным інстытуце праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі праграмным комплексе, здольным на парадак і больш скараціць тэрміны праектавання касмічных апаратаў. Касмічная тэхніка - адзінкавае тварэнне, таму кожны асобнік спадарожніка або міжпланетнай станцыі, кожная іх дэталь або вузел, за выключэннем рэдкіх уніфікаваных сістэм, праходзіць пасля праектавання ўвесь цыкл поўнамаштабных натурных выпрабаванняў на стэндах. Такая асцярожнасць выліваецца ў вялікія выдаткі на абсталяванне выпрабавальных стэндаў, выкарыстоўваемую, як правіла, толькі адзін раз, і ў празмерныя выдаткі часу на выкананне ўсіх работ. Таму даверыцца CALS-тэхналогіям камп'ютарнага праектавання і віртуальных выпрабаванняў, якія ўсё шырэй прымяняюцца ў практыцы машынабудаўнічых і авіяцыйных канструктарскіх бюро, было лагічным крокам. Пра тое, як гэтая магчымасць была выкарыстана акадэмічнымі вучонымі ў рамках навукова-тэхнічнай праграмы Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі "Космас-НТ" пры распрацоўцы комплексу інструментальных праграмных сродкаў аўтаматызаванага праектавання выпрабавальных стэндаў і камп'ютарнага мадэлявання наземных выпрабаванняў касмічнай тэхнікі, чытайце тут.


22.12.2011

Зацверджаны новыя кіраўнікі беларускіх частак шэрагу камісій, створаных у рамках міжнародных дагавораў

Дом Урада Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 16 снежня 2011 г. №1695 унесены змяненні ў склады некаторых фарміраванняў, створаных Урадам Рэспублікі Беларусь, а таксама ў пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27 лістапада 2006 г. №1585 "Аб зацвярджэнні старшыняў і намеснікаў старшыняў беларускіх частак камісій, камітэтаў, саветаў, створаных у рамках міжнародных дагавораў Урада Рэспублікі Беларусь з урадамі замежных дзяржаў, камісій па развіцці супрацоўніцтва з дзяржавамі - удзельнікамі Садружнасці Незалежных Дзяржаў". У прыватнасці, намеснік Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі акадэмік Цыганаў А.Р. зацверджаны намеснікам старшыні Беларускай часткі: Сумеснай Беларуска-Іранскай камісіі па супрацоўніцтве ў галіне вышэйшай адукацыі, навукі і тэхналогій; Сумеснай Беларуска-Сірыйскай камісіі па супрацоўніцтве ў галіне навукі і тэхналогій; Міжурадавай Беларуска-Туркменскай камісіі па супрацоўніцтве ў галіне навукі і тэхналогій.


22.12.2011

Аб'яўлены конкурс беларуска-казахстанскіх навукова-тэхнічных праектаў на 2012-2014 гады

ДКНТ Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь і Міністэрства адукацыі і навукі Рэспублікі Казахстан аб'явілі конкурс сумесных навукова-тэхнічных праектаў на 2012-2014 гады па наступных напрамках: новыя матэрыялы, нанатэхналогіі і нанаматэрыялы, біятэхналогіі, новыя тэхналогіі ў аграпрамысловым комплексе, інфармацыйныя тэхналогіі, ахова навакольнага асяроддзя. Прыкладны аб'ём фінансавання на праект у год - 50 млн рублёў. Заяўкі на ўдзел у конкурсе прымаюцца па 15 лютага 2012 г. Файл заяўкі на ўдзел у сумесным праекце і камплект заявіцельных формаў можна спампаваць тут.


20.12.2011

Апублікаваны матэрыялы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "20 гадоў Садружнасці Незалежных Дзяржаў"

Выдавецкім домам "Беларуская навука" апублікаваны матэрыялы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "20 гадоў Садружнасці Незалежных Дзяржаў". У зборніку прадстаўлены даклады і выступленні ўдзельнікаў пленарнага пасяджэння Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі і яе секцый па актуальных пытаннях узаемадзеяння дзяржаў - удзельніц СНД у розных сферах: секцыя 1 "Эканамічнае ўзаемадзеянне дзяржаў - удзельніц СНД"; падсекцыя "Навука і інавацыйнае супрацоўніцтва дзяржаў - удзельніц СНД"; секцыя 2 "Узаемадзеянне дзяржаў - удзельніц СНД у сферы гуманітарнага супрацоўніцтва"; секцыя 3 "Узаемадзеянне дзяржаў - удзельніц СНД у сферы бяспекі, барацьбы са злачыннасцю і тэрарызмам"; секцыя 4 "Прававыя асновы супрацоўніцтва дзяржаў - удзельніц СНД". У зборніку апублікаваны рэкамендацыі, прынятыя па выніках работы секцый, а таксама выніковы дакумент канферэнцыі.


19.12.2011

Заўтра адбудзецца прэзентацыя каталога "Рукапісы татараў Беларусі канца XVII - пачатку XX ст. з дзяржаўных кнігазбораў краіны"

20 снежня 2011 г. у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбудзецца прэзентацыя каталога "Рукапісы татараў Беларусі канца XVII - пачатку XX ст. з дзяржаўных кнігазбораў краіны". Апублікаванае ў Выдавецкім доме "Беларуская навука" у 2011 г., гэта выданне - вынік шматгадовай працы супрацоўнікаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа, іх уклад у справу вывучэння і захавання культурнай спадчыны Беларусі. Запрашаюцца ўсе жадаючыя. Пачатак мерапрыемства ў 15.00, месца правядзення - інфармацыйна-выставачны цэнтр бібліятэкі (1 паверх, п. 110).


19.12.2011

Аб'яўлены конкурс на суісканне прэміі імя акадэміка В.А. Капцюга 2012 года

Медаль прэміі Нацыянальная акадэмія навук Беларусі і Сібірскае аддзяленне Расійскай акадэміі навук аб'явілі конкурс на суісканне прэміі імя акадэміка В.А. Капцюга 2012 года. Прэмія прысуджаецца за лепшую сумесную навуковую работу ці серыю сумесных навуковых работ, выкананых у рамках супрацоўніцтва паміж Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі і Сібірскім аддзяленнем Расійскай акадэміі навук. У адпаведнасці з Палажэннем аб прэміі імя акадэміка В.А. Капцюга, якая прысуджаецца Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі і Сібірскім аддзяленнем Расійскай акадэміі навук, у 2012 годзе прысуджэнне прэміі будзе ажыццяўляцца Прэзідыумам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Прыём матэрыялаў ажыццяўляецца да 9 сакавіка 2010 г. Аб'ява аб конкурсе размешчана тут.


18.12.2011

Магчымасці біятэхналогій вызначаюць развіццё чалавецтва ў гэтым стагоддзі

Галіны ХХI стагоддзя Такі лейтматыў артыкула акадэміка-сакратара Аддзялення біялагічных навук НАН Беларусі Валатоўскага І.Дз. "Галіны ХХI стагоддзя" у чарговым нумары выдання Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь - эканамічным ілюстраваным часопісе "Эканоміка Беларусі: вынікі, тэндэнцыі, прагнозы". Прагрэс біялогіі за апошнія дзесяцігоддзі забяспечыў пашырэнне межаў прымянення біялагічных працэсаў у вытворчасці і адкрыў прынцыпова новыя магчымасці біятэхналогій - аднаго з прыярытэтных напрамкаў сусветнага навукова-тэхнічнага прагрэсу, якое, па заключэнні экспертаў ААН, вызначыць развіццё чалавецтва ў XXI стагоддзі ва ўсіх сферах дзейнасці. Біятэхналагічныя вытворчасці ў цяперашні час адносяцца да найболей высокатэхналагічных галін, што тлумачыць іх канцэнтрацыю ў такіх прамыслова развітых краінах, як ЗША (крыху менш за палову ўсёй сусветнай вытворчасці), Германія, Японія, Канада, Францыя і Вялікабрытанія. Як ідуць справы ў айчыннай фармацэўтычнай, біятэхналагічнай і мікрабіялагічнай прамысловасці? Якія прыярытэты пераўтварэнняў у гэтых галінах эканомікі XXI стагоддзя? З якімі праблемамі сутыкаецца іх развіццё ў Рэспубліцы Беларусь і якія перспектывы гэтага развіцця? З аналізам сітуацыі, што склалася, і грунтоўнымі адказамі акадэміка Валатоўскага на гэтыя і іншыя пытанні можна азнаёміцца тут.


18.12.2011

Сёння спаўняецца 70 гадоў з дня нараджэння акадэміка А.І. Гардзіенкі

18 снежня 2011 г. спаўняецца 70 гадоў з дня нараджэння вучонага ў галіне тэхналогіі матэрыялаў, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР, прэміі Сібірскага аддзялення РАН і НАН Беларусі імя акадэміка В.А. Капцюга, прэміі акадэмій навук Украіны, Беларусі, Малдовы, з 1965 г. інжынера, галоўнага інжынера, старшага навуковага супрацоўніка, загадчыка лабараторыі, з 1990 г. намесніка дырэктара, з 2002 г. дырэктара Фізіка-тэхнічнага інстытута Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара тэхнічных навук, прафесара Анатолія Іларыёнавіча Гардзіенкі.


17.12.2011

Нацыянальная акадэмія навук прапанавала распрацаваць закон аб прамысловай палітыцы ў Беларусі і дзяржаўную праграму імпартазамяшчэння

Мінск, Беларусь Як паведамляе БЕЛТА, Нацыянальная акадэмія навук унесла прапанову аб распрацоўцы закона аб прамысловай палітыцы ў Беларусі. Аб гэтым заявіў учора Старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі А.М. Русецкі на пленарным пасяджэнні пастаянна дзеючага семінара кіруючых работнікаў рэспубліканскіх і мясцовых дзяржаўных органаў на тэму "Імпартазамяшчэнне як найважнейшы фактар дасягнення збалансаванага развіцця эканомікі Беларусі". Паводле яго слоў, пытанні імпартазамяшчэння і нарошчвання аб'ёмаў экспарту павінны вырашацца ў рамках агульнадзяржаўнай прамысловай палітыкі краіны. "На нашу думку, мэтазгодна таксама распрацаваць Дзяржаўную праграму імпартазамяшчэння, - дадаў А.М. Русецкі. - Лічым, што галіновых праграм недастаткова, пытанне стаіць больш востра, неабходна больш эфектыўна выкарыстоўваць сістэмныя, макраэканамічныя інструменты". Больш падрабязна з меркаваннем кіраўніка Нацыянальнай акадэміі навук па дадзеным пытанні можна азнаёміцца тут.


17.12.2011

Сёння спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння члена-карэспандэнта С.С. Забродскага (1911-1980)

17 снежня 2011 г. спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння вучонага ў галіне гідрадынамікі, цепла- і масаабмену, заслужанага дзеяча навукі і тэхнікі БССР, з 1946 г. навуковага супрацоўніка энергасектара, затым Інстытута энергетыкі АН БССР, у 1957-1980 гг. загадчыка лабараторыі Інстытута цепла- і масаабмену АН БССР, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара тэхнічных навук, прафесара Сяргея Сцяпанавіча Забродскага.


16.12.2011

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка запатрабаваў ад вучоных распрацоўваць і развіваць запатрабаваныя рынкам інавацыі

Рэзідэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Як паведамляе БЕЛТА, пра гэта ён заявіў сёння на пленарным пасяджэнні пастаянна дзеючага семінара кіруючых работнікаў рэспубліканскіх і мясцовых дзяржаўных органаў на тэму "Імпартазамяшчэнне як найважнейшы фактар дасягнення збалансаванага развіцця эканомікі Беларусі". Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь адзначыў, што распрацоўкі беларускіх вучоных павінны быць запатрабаванымі не толькі ў Беларусі, але і за мяжой. Ён таксама падкрэсліў важнасць укладу навукі ў рэалізацыю праектаў па імпартазамяшчэнню. Без навуковых дасягненняў паспяховая работа па імпартазамяшчэнню немагчымая, асабліва ў такіх галінах, як медыцына. Сёння Беларусь імпартуе каласальны аб'ём лекаў, ёсць праблемныя пытанні па імпартазамяшчэнню і ў іншых галінах. Беларусь можа і павінна выконваць ролю інаватара ў Адзінай эканамічнай прасторы, заявіў Кіраўнік дзяржавы. Паводле яго слоў, для гэтага неабходна паскорана адаптаваць і развіваць самыя перадавыя тэхналогіі. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь адзначыў, што ў гэтай працы варта актыўна выкарыстоўваць навуковы патэнцыял краіны. Ён нагадаў, што нядаўна на нарадзе з навуковай грамадскасцю краіны асабліва акцэнтаваў увагу на тым, што трэба максімальна павысіць уклад вучоных у рэалізацыю адпаведных праграм. З выступленнем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі пры адкрыцці пастаянна дзеючага семінара можна азнаёміцца тут.


16.12.2011

Апублікаваны пералік рэспубліканскіх навуковых, навукова-тэхнічных і навукова-практычных мерапрыемстваў на 2012 год

Конференции На вэб-старонцы Рэспубліканскія мерапрыемствы апублікаваны пералік рэспубліканскіх навуковых, навукова-тэхнічных і навукова-практычных мерапрыемстваў, якія плануюцца да правядзення арганізацыямі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў 2012 годзе, зацверджаны пастановай Бюро Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ад 25 лістапада 2011 г. №455.


15.12.2011

Аб'яўлены конкурс на лепшае прадстаўленне навуковых дасягненняў 2011 года ў сродках масавай інфармацыі

У мэтах фарміравання цэласнага пазітыўнага вобразу навукі, павышэння яе аўтарытэту, прыцягнення ўвагі шырокіх слаёў грамадскасці да дасягненняў беларускіх вучоных, прадстаўлення актуальнай інфармацыі аб распрацоўках, што праводзяцца ў мэтах сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, стымулявання творчай і прафесійнай актыўнасці як журналістаў, так і непрафесійных папулярызатараў навукі Нацыянальная акадэмія навук Беларусі аб'явіла конкурс 2011 года з уручэннем дыпломаў і грашовых прэмій фізічным асобам. Конкурс будзе праводзіцца па трох намінацыях: лепшая публікацыя; лепшы сюжэт (праграма) на радыё і тэлебачанні; лепшая публікацыя ў навукова-папулярным выданні. Па кожнай з намінацый прысуджаецца тры прэміі. Вылучэнне кандыдатур на конкурс ажыццяўляецца ў парадку і ў тэрміны, устаноўленыя Палажэннем аб конкурсе на лепшае прадстаўленне навуковых дасягненняў 2011 года ў сродках масавай інфармацыі, зацверджаным распараджэннем Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ад 14 снежня 2011 г. №64. Іншыя падрабязнасці - у прэс-рэлізе.


15.12.2011

15 гадоў таму быў адкрыты афіцыйны вэб-сайт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

www.ac.by 15 снежня 1996 г. у глабальнай сетцы Інтэрнэт па адрасе www.ac.by быў адкрыты афіцыйны вэб-сайт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі на беларускай, рускай і англійскай мовах. Акрамя асноўнай часткі - інфармацыйнага сервера Прэзідыума НАН Беларусі, які распавядаў аб гісторыі, задачах, структуры і дзейнасці Нацыянальнай акадэміі навук, вэб-сайт уключаў шырокія шматмоўныя калекцыі e-спасылак "Цікавыя WWW-сайты аб навуцы", "Цікавыя WWW-сайты ў і аб Беларусі" і "Цікавыя WWW-сайты ў свеце". З архіўнымі версіямі вэб-сайта за 1998 і наступныя гады можна азнаёміцца на старонках Internet Archive Wayback Machine.


14.12.2011

Павышаны памеры месячнай і пагадзіннай мінімальных заработных плат

Дом Урада Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 9 снежня 2011 г. №1666, якая ўступае ў сілу з 1 студзеня 2012 г., устаноўлены месячная мінімальная заработная плата ў памеры 1000000 рублёў і пагадзінная мінімальная заработная плата ў памеры 5930 рублёў, якія амаль у 2,2 разы перавышаюць іх памеры, што дзейнічалі з 1 студзеня 2011 г.


14.12.2011

Заўтра ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы адбудзецца вечарына, прысвечаная 150-годдзю з дня нараджэння Магдалены Радзівіл

15 снежня 2011 г. у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбудзецца вечарына, прысвечаная 150-годдзю з дня нараджэння вядомай мецэнаткі Магдалены Радзівіл (1861-1945), якая ўнесла вялікі ўклад у справу беларускага нацыянальнага адраджэння пачатку ХХ стагоддзя. Арганізатарамі мерапрыемства з'яўляюцца Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа і Міжнародная асацыяцыя беларусістаў. Запрашаюцца ўсе жадаючыя. Пачатак мерапрыемства ў 15.00, месца правядзення - інфармацыйна-выставачны цэнтр бібліятэкі (1 паверх, п. 110).



13.12.2011

Зацверджаны Статут дзяржаўнага навукова-вытворчага аб'яднання "Оптыка, оптаэлектроніка і лазерная тэхніка"

Прэзідыум НАНБ На падставе пунктаў 3 і 6 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31 кастрычніка 2011 г. №494 "Аб удасканаленні арганізацыйнай структуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі" пастановай Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ад 1 снежня 2011 г. №54 зацверджаны Статут дзяржаўнага навукова-вытворчага аб'яднання "Оптыка, оптаэлектроніка і лазерная тэхніка". У склад новага дзяржаўнага навукова-вытворчага аб'яднання Нацыянальнай акадэміі навук, замацаванага за Аддзяленнем фізікі, матэматыкі і інфарматыкі, уключаны: дзяржаўная навуковая ўстанова "Інстытут фізікі імя Б.І. Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі", рэспубліканскае навукова-вытворчае ўнітарнае прадпрыемства "Цэнтр святлодыёдных і оптаэлектронных тэхналогій Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі", канструктарска-вытворчае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства "ЦКБ" Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.


12.12.2011

На сайце размешчаны зводныя даныя аб міжнародных мерапрыемствах у галіне адукацыі, навукі і інавацый на 2012 год у розных рэгіёнах свету

Канферэнцыі Ва Упраўленне навукова-арганізацыйнай і інфармацыйна-аналітычнай работы апарату Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі паступіў з Міністэрства адукацыі і навукі Расійскай Федэрацыі чарговы выпуск зводных даных аб міжнародных мерапрыемствах у галіне адукацыі, навукі і інавацый на 2012 год. У выданне ўключана інфармацыя аб 1130 міжнародных навукова-тэхнічных мерапрыемствах, што плануюцца да правядзення ў розных рэгіёнах свету. Электронны варыянт выдання даступны для прагляду і запампоўкі тут.


10.12.2011

Навукоўцы Цэнтральнага батанічнага саду Нацыянальнай акадэміі навук абследавалі каля 500 палацава-паркавых ансамбляў Беларусі

Беларуская ніва Аб гэтай маштабнай працы, выкананай вучонымі Цэнтральнага батанічнага саду Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, распавядае сённяшні нумар грамадска-палітычнай урадавай газеты "Беларуская ніва" у матэрыяле "Спадчына пяцісот старадаўніх сядзібаў". Супрацоўнікі лабараторыі інтрадукцыі дрэвавых раслін вывучылі каля 500 палацава-паркавых ансамбляў краіны. У выніку яны здолелі іх ранжыраваць на паркі агульнарэспубліканскага значэння, мясцовага значэння і, на жаль, страчаныя. Пакуль у спісах значыцца 140 палацава-паркавых ансамбляў, іншыя могуць быць прызнаныя аб'ектамі агульнадзяржаўнай значнасці. Некаторыя цэлыя, іншыя трэба рэстаўраваць або рэканструяваць. А з іншымі варта пачакаць: часам сярод дрэваў парку - маляўнічыя руіны палаца. Іх, лічаць спецыялісты, можна закансерваваць, хай яны так і стаяць, як дэкарацыя! Можа, калі-небудзь чарга дойдзе і да зруйнаванага палаца. Дарэчы, у сядзібе Наркевіча-Ёдкі над Нёманам у Уздзенскім раёне парк захаваўся, як і ўражлівыя руіны. А сядзібы кампазітара Манюшкі няма, толькі камень застаўся. Што рабіць? Больш падрабязна аб праведзеным даследаванні можна прачытаць тут.


08.12.2011

Бабруйскае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства "Гідролізны завод" уключана ў склад Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

На падставе пункта 3 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 лістапада 2007 г. №554 "Аб некаторых пытаннях удасканалення арганізацыйнай структуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі" і абзаца восьмага пункта 56 Статута Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 3 лютага 2003 г. №56, пастановай Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ад 1 снежня 2011 г. №53 бабруйскае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства "Гідролізны завод" уключана ў склад дзяржаўнага навукова-вытворчага аб'яднання "Хімічны сінтэз і біятэхналогіі" і замацавана за Аддзяленнем хіміі і навук аб Зямлі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Дадзенае прадпрыемства перададзена ў вядзенне Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 кастрычніка 2011 г. №1446 "Аб некаторых пытаннях Міністэрства аховы здароўя і мерах па рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 жніўня 2011 г. №360".


08.12.2011

Выйшаў з друку настольны перакідны каляндар "Нацыянальная акадэмія навук Беларусі-2012"

Выдавецкі дом "Беларуская навука" выдаў настольны перакідны каляндар "Нацыянальная акадэмія навук Беларусі-2012". Каляндар змяшчае звесткі аб важнейшых датах у гісторыі НАН Беларусі: заснаванне аддзяленняў, стварэнне і пераўтварэнне інстытутаў, абранне акадэмікаў і членаў-карэспандэнтаў, узнагароджанне Акадэміі навук і яе арганізацый дзяржаўнымі ўзнагародамі, прысуджэнне дзяржаўных прэмій супрацоўнікам НАН Беларусі, рэгістрацыя навуковых адкрыццяў, праца сесій Агульнага сходу НАН Беларусі, устанаўленне міжнародных кантактаў, юбілейныя даты акадэмікаў, членаў-карэспандэнтаў, членаў Прэзідыума НАН Беларусі і інш. Каляндар можна набыць у кнігарні "Акадэмічная кніга".


07.12.2011

Праекты законаў Рэспублікі Беларусь па пытаннях дзяржаўнай інавацыйнай палітыкі і інавацыйнай дзейнасці прыняты ў першым чытанні

Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі БеларусьЯк паведамляе сайт Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, у ходзе пасяджэння Палаты прадстаўнікоў, якое адбылося 6 снежня 2011 г., дэпутаты прынялі ў першым чытанні пяць законапраектаў, у тым ліку праекты законаў Рэспублікі Беларусь "Аб дзяржаўнай інавацыйнай палітыцы і інавацыйнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь" і "Аб унясенні змяненняў і дапаўненні ў некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях дзяржаўнай інавацыйнай палітыкі і інавацыйнай дзейнасці". З улікам міжнароднага вопыту і практыкі ажыццяўлення інавацыйнай дзейнасці законапраектамі ўдакладнена тэрміналогія, прапанаваны новыя фармулёўкі такіх паняццяў, як новаўвядзенне, інавацыя, інавацыйная дзейнасць, нацыянальная інавацыйная сістэма, трансфер тэхналогій, інавацыйны праект, вызначаны асноўныя задачы дзяржаўнай інавацыйнай палітыкі, парадак яе фарміравання, кампетэнцыя дзяржаўных органаў і органаў мясцовага кіравання і самакіравання, сфармуляваны падыходы да ажыццяўлення дзяржаўна-прыватнага партнёрства з улікам асаблівасцяў інавацыйнай дзейнасці, канкрэтызаваны асноўныя напрамкі дзейнасці суб'ектаў інавацыйнай інфраструктуры, прапанаваны меры па стымуляванню аўтараў інавацый, вытворцаў-экспарцёраў прадукцыі і тэхналогій на аснове новаўвядзенняў, суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў інавацыйнай сферы. Акрамя таго, прадугледжваецца ўнясенне змяненняў у Грамадзянскі кодэкс Рэспублікі Беларусь, накіраваных на больш выразную рэгламентацыю адносін па выкарыстанні вынікаў НДДКР заказчыкам і выканаўцам, што дасць магчымасць павысіць эфектыўнасць выкарыстання гэтых вынікаў пры вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі.


07.12.2011

Апублікаваны Кароткі даклад пра стан і перспектывы развіцця навукі ў Рэспубліцы Беларусь па выніках 2010 г. і за перыяд 2006–2010 гг.

Пад грыфам Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі выйшаў у свет Кароткі даклад пра стан і перспектывы развіцця навукі ў Рэспубліцы Беларусь па выніках 2010 г. і за перыяд 2006–2010 гг. Даклад абагульняе звесткі пра развіццё навукова-тэхнічнай сферы, акцэнтуе ўвагу на прыярытэтах інавацыйнай палітыкі, адлюстроўвае вынікі выканання дзяржаўных, навукова-тэхнічных праграм і праектаў, асваення ў вытворчасці навукова-тэхнічных дасягненняў. Выданне прызначана для спецыялістаў у галіне дзяржаўнага кіравання, айчынных і замежных вучоных і распрацоўшчыкаў навукова-тэхнiчнай прадукцыі, прадпрымальнікаў, у тым ліку патэнцыяльных інвестараў, знешнеэканамічных партнёраў, палітычных дзеячоў іншых краін, якія вырашаюць задачы пашырэння палітычных і эканамічных адносін з Рэспублікай Беларусь. Даклад выдадзены на беларускай, рускай, англійскай, нямецкай і іспанскай мовах.


06.12.2011

Зацверджана Палажэнне аб падрыхтоўцы навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі ў Рэспубліцы Беларусь

Рэзідэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь У мэтах удасканалення прававога рэгулявання ў сферы падрыхтоўкі навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі, прысуджэння вучоных ступеняў і прысваення вучоных званняў прыняты Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 снежня 2011 г. №561, якім зацверджана Палажэнне аб падрыхтоўцы навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі ў Рэспубліцы Беларусь і выкладзена ў новай рэдакцыі Палажэнне аб прысуджэнні вучоных ступеней і прысваенні вучоных званняў у Рэспубліцы Беларусь. Указам вызначаны ўмовы да асоб, што прымаюцца ў аспірантуру (ад'юнктуру), дактарантуру ў 2011 г., не завяршылі ці завяршаюць да 1 студзеня 2012 г. асваенне зместу адукацыйных праграм паслявузаўскай адукацыі, а таксама праходжання імі выніковай атэстацыі. Акрамя таго, вызначаны парадак разгляду пытанняў аб прысваенні вучоных званняў асобам, што падалі заявы да ўступлення ў сілу Указа, унесены дапаўненні і змяненне ў апісанні нацыянальных кваліфікацыйных дакументаў аб вучоных ступенях i вучоных званнях.


05.12.2011

Сёння спаўняецца 110 гадоў з дня нараджэння члена-карэспандэнта В.М. Трэера (1901-1984)

5 снежня 2011 г. спаўняецца 110 гадоў з дня нараджэння вучонага ў галіне машыназнаўства, у 1939-1951 гг. дацэнта, прафесара маскоўскіх Інстытута каляровых металаў і золата і Інстытута сталі, з 1951 г. намесніка дырэктара па навуковай рабоце Талінскага, з 1955 г. Беларускага політэхнічнага інстытутаў, з 1960 г. дырэктара Інстытута машыназнаўства і аўтаматызацыі АН БССР, з 1966 г. прафесара кафедры Мінскага радыётэхнічнага інстытута, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара тэхнічных навук, прафесара Вальфрыда Мікалаевіча Трэера.


03.12.2011

Міжнародная выстава мастацкіх галаграм "Галаграфія 2011" будзе адкрыта да 20 снежня

Галаграфія-2011 Міжнародная выстава мастацкіх галаграм "Галаграфія 2011", на якой прадстаўлены лепшыя творы мастацкай галаграфіі з Аўстраліі, Беларусі, Бельгіі, Вялікабрытаніі, Германіі, Грэцыі, Іспаніі, Канады, Кітая, Літвы, Нідэрландаў, Партугаліі, Расіі, Румыніі, ЗША, Турцыі, Украіны, Францыі, Швецыі і Японіі, падаўжае сваю працу да 20 снежня 2011 г. З першых дзён выстава мастацкіх галаграм, якая адкрылася 1 кастрычніка 2011 г. у будынку Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, карыстаецца велізарным поспехам - у дзень яе наведвае да 3000 чалавек, а 26 лістапада быў зарэгістраваны 70-тысячны наведвальнік.


02.12.2011

Адбылося чарговае пасяджэнне камісіі па акрэдытацыі навуковых арганізацый

10 лістапада 2011 г. адбылося чарговае пасяджэнне камісіі па акрэдытацыі навуковых арганізацый, па выніках якога прыняты і зацверджаны старшынямі Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь заключэнні аб акрэдытацыі ў якасці навуковай арганізацыі 33 юрыдычных асоб, з пералікам якіх можна азнаёміцца тут.


01.12.2011

Сёння спаўняецца 110 гадоў з дня нараджэння акадэміка Е.І. Рыўліна (1901-1978)

1 снежня 2011 г. спаўняецца 110 гадоў з дня нараджэння гісторыка, дзяржаўнага і партыйнага дзеяча, з 1928 г. прарэктара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, з 1929 г. намесніка наркама асветы БССР, у 1931-1932 гг. загадчыка сектара навукі і культуры ЦК КП(б)Б, члена Прэзідыума Беларускай Акадэміі навук, дырэктара Інстытута аспірантуры Беларускай Акадэміі навук, у 1957-1971 гг. загадчыка кафедрамі Кзыл-Ардзінскага і Казахскага педагагічных інстытутаў, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, прафесара Езекііля Ісаакавіча Рыўліна.


01.12.2011

Акадэміі навук Беларусі і В'етнама створаць сумесны навукова-практычны цэнтр

Адпаведнае пагадненне паміж Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі і В'етнамскай акадэміяй навук і тэхналогій падпісана 29 лістапада 2011 г. у Ханоі ў ходзе афіцыйнага візіту беларускай урадавай дэлегацыі ў В'етнам. На першым этапе беларуска-в'етнамскі навукова-практычны цэнтр будзе ажыццяўляць праекты па трох асноўных напрамках: прыборабудаванне, клетачныя нанатэхналогіі і малатанажная хімія. У будучыні спектр сумесных навукова-тэхнічны работ плануецца пашыраць. Чакаецца, што праекты ў сумесным цэнтры будуць выконвацца па поўным тэхналагічным цыкле - ад навуковых даследаванняў да выпуску інавацыйнай прадукцыі. Больш падрабязна аб падпісаным пагадненні можна даведацца тут.


01.12.2011

Сёння спаўняецца 65 гадоў з дня нараджэння члена-карэспандэнта Я.В. Радыны

1 снежня 2011 г. спаўняецца 65 гадоў з дня нараджэння матэматыка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, з 1975 г. загадчыка кафедры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара фізіка-матэматычных навук, прафесара Якава Валянцінавіча Радыны.

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін / Снежань 2011 года / Да пачатку старонкі
Пры поўным ці частковым выкарыстанні інфармацыі спасылка на крыніцу з'яўляецца абавязковай