Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Архіў навін 2011 года

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін / Люты 2011 года

28.02.2011

Галоўная задача - забяспечыць маштабную інтэграцыю Нацыянальнай акадэміі навук у эканоміку краіны

Рэзідэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Для вас галоўная задача - забяспечыць маштабную інтэграцыю Нацыянальнай акадэміі навук у эканоміку краіны", - падкрэсліў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка, звяртаючыся да кіраўніка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі А.М. Русецкага падчас нарады з новым складам Урада і зноў прызначанымі службовымі асобамі, якое адбылося 25 лютага 2011 г., Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што на практыцы да гэтага часу прыходзіцца сутыкацца з нізкай інавацыйнай актыўнасцю і недастатковай успрымальнасцю эканомікі да вынікаў навуковых даследаванняў і распрацовак. "Для таго каб рассячы гэты вузел, лічу, прыйшла пара падумаць і аб удасканаленні арганізацыйнай структуры Нацыянальнай акадэміі навук. Надаць ёй рысы магутнай навукова-вытворчай карпарацыі, аптымальна структураванага і самадастатковага навуковага цэнтра, які выконвае ўвесь спектр работ - ад фундаментальных і прыкладных даследаванняў да доследнай і серыйнай вытворчасці навукаёмістай прадукцыі па ўласных распрацоўках. Карпарацыі, здольнай хуткімі тэмпамі нарошчваць аб'ёмы рэалізацыі навукова-тэхнічнай прадукцыі як унутры краіны, так і на экспарт", - падкрэсліў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь. Больш падрабязна з ходам нарады і задачамі, пастаўленымі Кіраўніком дзяржавы перад Урадам, можна азнаёміцца тут.


26.02.2011

Прайшоў "круглы стол", прысвечаны 70-й гадавіне пачатку Вялікай Айчыннай вайны

Інстытут гісторыі НАН Беларусі Як паведамляе прэс-служба Акадэміі навук, учора ў Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прайшоў "круглы стол" "Трагедыя. Гераізм. Памяць", прысвечаны 70-й гадавіне пачатку Вялікай Айчыннай вайны. У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі Інстытута гісторыі, Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Фонду садзейнічання актуальным гістарычным даследаванням "Гістарычная памяць" (Расійская Федэрацыя), навуковага савета Нацыянальнай бібліятэкі Францыі. "Круглы стол" стаў першым у серыі навукова-практычных мерапрыемстваў, што запланаваны акадэмічнымі гісторыкамі ў сувязі з памятнай датай. Яго ўдзельнікі абмяркоўвалі пытанні даследавання архіўных фондаў Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў, азнаямлення з архіўнымі матэрыяламі шырокай грамадскасці, пашырэння супрацоўніцтва па пытаннях ваеннай гісторыі паміж суседнімі краінамі (Беларусь, Расія, Украіна) і еўрапейскімі дзяржавамі, а таксама механізмаў барацьбы з гістарычнай фальсіфікацыяй. У рамках "круглага стала" адбылася прэзентацыя "Часопіса расійскіх і ўсходнееўрапейскіх даследаванняў" і шэрагу кніжных выданняў.


26.02.2011

Тэхналагічны запыт на новы тып пакрыццяў, што прадухіляюць вышчалочванне металаў з водаправодных фітынгаў

Der Deutsche Technologiedienst - dtd - Strategic Knowledge Management For 5 years the Deutsche Technologiedienst acts exclusively in accordance with the technological and informational needs of its clients assisting them with international networks and unique information/innovation management systems in an all-embracing, target-oriented way. Now, on behalf of a client, the Deutsche Technologiedienst is looking for R&D partners for the development of a new type of inlay / coating system for metal-free water flow in fittings. The Deutsche Technologiedienst has presented this technology request in 2010 to a large number of German research institutes, but the effort has not been successful. You may find more information on this Technology Inquiry here.


25.02.2011

Прынята рашэнне аб пераносе працоўных дзён у сакавіку і траўні 2011 года

Дом Урада Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь прыняў пастанову ад 24 лютага 2011 г. №232, згодна з якой пераносяцца працоўныя дні: з панядзелка 7 сакавіка 2011 г. на суботу 12 сакавіка 2011 г.; з панядзелка 2 траўня 2011 г. на суботу 14 траўня 2011 г. Арганізацыям прадастаўлена права з улікам спецыфікі вытворчасці (работы) ажыццяўляць названы перанос рабочых дзён у іншым парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам.


25.02.2011

Сёння спаўняецца 60 гадоў з дня нараджэння члена-карэспандэнта А.В. Сукалы

25 лютага 2011 г. спаўняецца 60 гадоў з дня нараджэння вучонага ў галіне педыятрыі, заслужанага дзеяча навукі Рэспублікі Беларусь, з 1981 г. асістэнта, з 1989 г. дацэнта, з 1994 г. загадчыка кафедры, у 1988-1997 гг. дэкана педыятрычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага медыцынскага універсітэта, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара медыцынскіх навук, прафесара Аляксандра Васільевіча Сукалы.


24.02.2011

Зацверджана Праграма дзейнасці Урада Рэспублікі Беларусь на 2011-2015 гады

Дом Урада Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 18 лютага 2011 г. №216 зацверджана Праграма дзейнасці Урада Рэспублікі Беларусь на 2011-2015 гады. Каардынацыя работы па выкананню раздзела "Фарміраванне эфектыўнай нацыянальнай інавацыйнай сістэмы" праграмы ўскладзена на Старшыню Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях і Старшыню Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Акрамя таго, Старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі вызначаны адным з каардынатараў работы па выкананню падраздзела "Прамысловасць" раздзела "Структурная палітыка і павышэнне канкурэнтаздольнасці эканомікі" праграмы.


23.02.2011

Вучоныя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адзначаны дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь

Рэзідэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 лютага 2011 г. №58, за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё будаўнічай галіны, навукі, культуры, адукацыі, аховы здароўя, спорту шэраг грамадзян нашай краіны ўзнагароджаны дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь. У прыватнасці, медалём Францыска Скарыны ўзнагароджаны Аутка Аляксандр Аляксандравіч - дырэктар рэспубліканскага навукова-вытворчага даччынага ўнітарнага прадпрыемства "Інстытут агародніцтва", медалём "За працоўныя заслугі" узнагароджаны Беўза Уладзімір Фёдаравіч - загадчык лабараторыі бесперапынна-цыклічнага ліцця дзяржаўнай навуковай установы "Інстытут тэхналогіі металаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі", ганаровае званне "Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь" прысвоена Панцялеенку Фёдару Іванавічу - члену-карэспандэнту Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, першаму прарэктару Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта. Шчыра віншуем з высокімі дзяржаўнымі ўзнагародамі і жадаем новых творчых поспехаў!


23.02.2011

Сёння спаўняецца 80 гадоў з дня нараджэння акадэміка Я.М. Бабосава

23 лютага 2011 г. спаўняецца 80 гадоў з дня нараджэння філосафа і сацыёлага, заслужанага дзеяча навукі Рэспублікі Беларусь, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР, у 1977-1989 гг. дырэктара Інстытута філасофіі і права Акадэміі навук БССР, у 1990-1998 гг. дырэктара, з 1998 г. загадчыка аддзела Інстытута сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, з 2003 г. кіраўніка Цэнтра сацыялогіі кіравання, права і палітыкі гэтага інстытута, адначасова загадчыка кафедры Беларускага дзяржаўнага універсітэта, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара філасофскіх навук, прафесара Яўгенія Міхайлавіча Бабосава.


22.02.2011

Аб'яўлены новыя конкурсы Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў

Беларускі рэспубліканскі фонд фундаментальных даследаванняў (БРФФД) аб'явіў сумесныя конкурсы на 2011 год: з Нацыянальным цэнтрам навуковых даследаванняў Францыі - конкурс навуковых праектаў "БРФФД-НЦНД (PICS)-2012" (тэрмін узгаднення тэматыкі - па 31 сакавіка 2011 г., падачы заявак - па 31 траўня 2011 г.); конкурс на правядзенне беларуска-французскіх семінараў у 2011-2012 гг. (тэрмін падачы заявак - па 15 красавіка 2011 г.); з В'етнамскай акадэміяй навук і тэхналогій - конкурс навуковых праектаў "БРФФД-ВАНТ-2012" (тэрмін падачы заявак - па 16 траўня 2011 г.). Умовы конкурсу і формы заявачных матэрыялаў могуць быць скапіраваны на электронны носьбіт у выканаўчай дырэкцыі БРФФД (Мінск, пр. Незалежнасці, 66, п.101, 112) або з сайта фонду http://fond.bas-net.by. Тэлефоны для даведак: 294-92-16 (фізіка, матэматыка і інфарматыка), 284-27-22 (тэхнічныя навукі), 294-93-36 (хімія і навукі аб Зямлі), 294-92-17 (біялагічныя, медыцынскія і аграрныя навукі, аддзел замежных сувязяў), 284-06-38 (гуманітарныя навукі). Факс: 284-08-97.


21.02.2011

Першая Цэнтральна- і Усходне-Еўрапейская канферэнцыя па тэрмічным аналізе і каларыметрыі адбудзецца ў Румыніі ў верасні 2011 года

Канферэнцыі According to the Organizing committee, the First Central and Eastern European Conference on Thermal Analysis and Calorimetry (CEEC-TAC) will be held in Craiova, Romania between 7-10 September 2011. The conference is wished to become a forum where researchers can meet, present their work, explain their results and discuss the encountered scientific and technical problems of thermal analysis and calorimetry. Every two years, CEEC-TAC aims to gather scientists from Central and Eastern Europe, from Germany and Austria to Russia and Kazakhstan, and from the Baltic countries to the Balkans, Turkey and the Caucasians. Researchers from all over the world are welcomed to share experience and knowledge with those working in complementary fields or just using thermo-analytical techniques. Please click here for more information on participation in the conference.


20.02.2011

Сёння спаўняецца 80 гадоў з дня нараджэння члена-карэспандэнта У.А. Кузняцова (1931-2008)

20 лютага 2011 г. спаўняецца 80 гадоў з дня нараджэння вучонага ў галіне геалагічных навук, у 1963-1971 гг. вучонага сакратара Лабараторыі геахімічных праблем АН БССР, у 1971-1994 гг. намесніка дырэктара па навуковай рабоце, з 1994 г. загадчыка лабараторыі Інстытута геалагічных навук Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара геолага-мінералагічных навук Уладзілена Аляксандравіча Кузняцова.


19.02.2011

Сёння спаўняецца 105 гадоў з дня нараджэння акадэміка Ф.Дз. Гахава (1906-1980)

19 лютага 2011 г. спаўняецца 105 гадоў з дня нараджэння матэматыка, у 1947-1953 гг. прафесара, загадчыка кафедры Казанскага ўніверсітэта, у 1953-1961 гг. прафесара, загадчыка кафедры Растоўскага ўніверсітэта, у 1961-1975 гг. загадчыка кафедры, з 1975 г. прафесара-кансультанта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара фізіка-матэматычных навук, прафесара Фёдара Дзмітрыевіча Гахава.


18.02.2011

Наш адказ вулкану Эйяф'ятлайакудль

Газета Рэспубліка Пад такім загалоўкам у газеце Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь "Рэспубліка" апублікаваны матэрыял, што распавядае аб лідары - лазерным лакатары для даследавання атмасферы, прадстаўленым на еўрапейскім форуме стваральнікаў падобнай тэхнікі вучонымі Інстытута фізікі імя Б.І. Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, які яшчэ з 60-х гадоў мінулага стагоддзя ўваходзіць у лік сусветных лідэраў у галіне стварэння лідараў. У Лейпцыгу прайшлі параўнальныя выпрабаванні 11 мабільных прыбораў, прызначаных для каліброўкі стацыянарных лідарных станцый, што ўваходзяць у еўрапейскую сетку EARLINET. Гэтыя тэсты і выявілі відавочныя вартасці беларускага прыбора, які аказаўся не толькі дакладным, але яшчэ і вельмі непатрабавальным, простым ў абслугоўванні і танным. "Працуе, як аўтамат Калашнікава", - такое паважлівае параўнанне заслужыў у замежных калег лідар з Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Больш падрабязна аб ім можна прачытаць тут.


18.02.2011

Сёння спаўняецца 80 гадоў з дня нараджэння акадэміка І.С. Нагорскага (1931-2006)

18 лютага 2011 г. спаўняецца 80 гадоў з дня нараджэння вучонага ў галіне механізацыі і аўтаматызацыі сельскай гаспадаркі, у 1980-1983 гг. намесніка дырэктара па навуковай рабоце, у 1983-1998 гг. дырэктара Цэнтральнага навукова-даследчага інстытута механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі Нечарназёмнай зоны СССР, з 1999 г. саветніка пры дырэкцыі Інстытута механізацыі сельскай гаспадаркі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, адначасова ў 1984-1998 гг. генеральнага дырэктара навукова-вытворчага аб'яднання "Белсельхозмеханізацыя", у 1992-1998 гг. акадэміка-сакратара Аддзялення механізацыі і энергетыкі Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Расійскай акадэміі сельскагаспадарчых навук, доктара тэхнічных навук, прафесара Ігара Станіслававіча Нагорскага.


17.02.2011

Праводзіцца адкрыты конкурс праектаў заданняў дзяржаўных і рэгіянальных навукова-тэхнічных праграм на 2011-2015 гады і на перыяд да 2020 года

ГКНТ У адпаведнасці з Палажэннем аб парадку распрацоўкі і выканання навукова-тэхнічных праграм, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 жніўня 2005 г. №961, Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь сумесна з дзяржаўнымі заказчыкамі праводзіць адкрыты конкурс навукова-тэхнічных праектаў заданняў дзяржаўных і рэгіянальных навукова-тэхнічных праграм, уключаных у пералікі дзяржаўных і рэгіянальных навукова-тэхнічных праграм на 2011-2015 гады і на перыяд да 2020 года, зацверджаныя пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 1 лютага 2011 г. №116. Матэрыялы на конкурс прымаюцца да 21 лютага бягучага года. Іншыя падрабязнасці і кантактная інфармацыя размешчаны тут.


16.02.2011

Старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук А.М. Русецкі ўзнагароджаны Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Дом Урада За значны ўклад у стварэнне і ўкараненне ў вытворчасць айчынных навуковых распрацовак, фарміраванне і рэалізацыю дзяржаўных навукова-тэхнічных праграм пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 11 лютага 2011 г. №180 Старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі А.М. Русецкі ўзнагароджаны Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. Шчыра віншуем з высокай урадавай узнагародай і жадаем новых творчых поспехаў!


16.02.2011

Урадам зацверджаны план нацыянальных выставак і экспазіцый Рэспублікі Беларусь за мяжой на 2011 год

Дом Урада У мэтах прасоўвання айчынных тэхналогій, навуковых распрацовак, тавараў і паслуг на знешні рынак Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь прыняў пастанову ад 9 лютага 2011 г. №164 "Аб зацвярджэнні плана нацыянальных выстаў (экспазіцый) Рэспублікі Беларусь за мяжой на 2011 год". Планам прадугледжана правядзенне ў бягучым годзе ва Украіне, Германіі, Сірыі, Расіі, ПАР, Казахстане і В'етнаме 3 нацыянальных выстаў і 8 нацыянальных экспазіцый. Адначасова выкладзены ў новай рэдакцыі пункт 16 Палажэння аб парадку арганізацыі выстаў і кірмашоў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 ліпеня 2004 г. №890 "Аб некаторых пытаннях выставачнай і кірмашовай дзейнасці". Яго новай рэдакцыяй Міністэрству гандлю даручана штогод да 1 лютага прадстаўляць для разгляду на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь справаздачу аб выкананні плана нацыянальных выстаў (экспазіцый) Рэспублікі Беларусь за мяжой за папярэдні каляндарны год з аналітычнымі матэрыяламі аб эфектыўнасці праведзеных мерапрыемстваў.


15.02.2011

Сёння спаўняецца 75 гадоў з дня нараджэння члена-карэспандэнта У.У. Салтанава

15 лютага 2011 г. спаўняецца 75 гадоў з дня нараджэння вучонага ў галіне фізіялогіі вісцэральных сістэм, у 1969-1978 гг. старшага навуковага супрацоўніка, з 1978 г. загадчыка лабараторыі, у 1978-2005 гг. намесніка дырэктара Інстытута фізіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара біялагічных навук, прафесара Уладзіміра Усеваладавіча Салтанава.


15.02.2011

Тэхналагічны запыт на распрацоўку электраізалюючага цеплапроводнага палімера

NineSigma NineSigma, Inc., the leading provider of open innovation solutions, invites proposals for joint-development partners to develop electrically insulated yet thermally conductive polymer. More information is available here and in the request for proposal documents online. The final submission date for proposal briefs is March 7, 2011. Please also click here to view all open requests by technical area, industry, or status.


15.02.2011

Сёння спаўняецца 80 гадоў з дня нараджэння акадэміка Г.Г. Паплаўскага

15 лютага 2011 г. спаўняецца 80 гадоў з дня нараджэння графіка і жывапісца, заслужанага дзеяча мастацтваў БССР, народнага мастака Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь і прэміі Ленінскага камсамола Беларусі, у 1962-1965 гг. выкладчыка Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута, у 1965-1968 гг. выкладчыка Беларускага політэхнічнага інстытута, з 1988 г. кіраўніка графічнай майстэрні дзяржаўнай установы культуры "Творчыя акадэмічныя майстэрні графікі" Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Расійскай Акадэміі мастацтваў Георгія Георгіевіча Паплаўскага.


14.02.2011

Сёння спаўняецца 60 гадоў з дня нараджэння Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі А.М. Русецкага

А.М.Русецкі 14 лютага 2011 г. спаўняецца 60 гадоў з дня нараджэння вучонага ў галіне электроннага машынабудавання, які ўнёс значны ўклад у развіццё галіновай навукі і асваенне яе вынікаў у вытворчасці, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі, з 1997 г. намесніка, з 2002 г. першага намесніка Міністра прамысловасці Рэспублікі Беларусь, у 2002-2003 гг. Старшыні Камітэта па навуцы і тэхналогіях пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, у 2003-2009 гг. Міністра прамысловасці Рэспублікі Беларусь, з 2009 г. дырэктара Інстытута цепла- і масаабмену імя А.В. Лыкава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, з снежня 2010 г. Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара тэхнічных навук, прафесара Анатолія Максімавіча Русецкага.


13.02.2011

Інавацыйная вытворчасць бактэрыяльных канцэнтратаў для малочнай прамысловасці створана ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

The Institute for Meat and Milk Industry Як паведамляе афіцыйны інтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, 11 лютага 2011 г. Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь М.У. Мясніковіч прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця інавацыйнага ўчастка сінтэзу і вытворчасці новай генерацыі бактэрыяльных канцэнтратаў, створанага на базе Інстытута мяса-малочнай прамысловасці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Праект па вытворчасці новай генерацыі бактэрыяльных канцэнтратаў унікальны і адпавядае VI тэхналагічнаму ўкладу. Ён рэалізаваны ў адпаведнасці з даручэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у рамках Дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2007-2010 гады і заснаваны на айчынных тэхналогіях і штамах мікраарганізмаў. Больш падрабязна аб гэтай інавацыйнай вытворчасці, якая створана ў Беларусі ўпершыню і па тэхналагічным ўзроўні з'яўляецца самай сучаснай у СНД, можна даведацца тут .


13.02.2011

Уступілі ў сілу палажэнні аб парадку складання заявак на выдачу патэнтаў на карысную мадэль і на прамысловы ўзор і парадку правядзення інфармацыйнага пошуку па заяўцы на карысную мадэль

Дом Урада У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 16 снежня 2002 г. "Аб патэнтах на вынаходствы, карысныя мадэлі, прамысловыя ўзоры" пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 2 лютага 2011 г. №120 зацверджаны і з 3 лютага 2011 г. уступілі ў сілу Палажэнне аб парадку складання заяўкі на выдачу патэнта на карысную мадэль, правядзення па ёй экспертызы і вынясення рашэння па выніках экспертызы і Палажэнне аб парадку правядзення інфармацыйнага пошуку па заяўцы на карысную мадэль. Адначасова пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 2 лютага 2011 г. №121 зацверджана і ўступіла ў сілу Палажэнне аб парадку складання заяўкі на выдачу патэнта на прамысловы ўзор, правядзення па ёй экспертызы і вынясення рашэння па выніках экспертызы.


12.02.2011

Пералік навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў зацверджаны ў новай рэдакцыі

Загадам Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь ад 2 лютага 2011 г. №26 унесены змяненні і дапаўненні ў Пералік навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў. З новай рэдакцыяй пераліку, якая налічвае 237 найменняў навуковых часопісаў і зборнікаў навуковых прац, можна азнаёміцца тут.


12.02.2011

Мікалай Снапкоў: Забяспечыць тэхналагічны прарыў

Забяспечыць тэхналагічны прарыў З мэтай забеспячэння інавацыйнага развіцця і структурнай перабудовы эканомікі, стварэння новых навукаёмістых, высокатэхналагічных вытворчасцей у 2011-2015 гадах у Беларусі будзе рэалізоўвацца стратэгія тэхналагічнага развіцця, накіраваная на фарміраванне канкурэнтаздольнай эканомікі, заснаванай на выкарыстанні прагрэсіўных тэхналогій і стымулаў павышэння інавацыйнай актыўнасці суб'ектаў гаспадарання. Аб асноўных напрамках маючай адбыцца работы распавёў Міністр эканомікі Рэспублікі Беларусь М.Г. Снапкоў у інтэрв'ю эканамічнаму ілюстраванаму часопісу "Эканоміка Беларусі: вынікі, тэндэнцыі, прагнозы". З яго поўным тэкстам можна азнаёміцца тут.


11.02.2011

Беларускі прамысловы форум адбудзецца ў Мінску 17-20 траўня

Беларускі прамысловы форум Распараджэннем Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь ад 7 лютага 2011 г. №15р створаны арганізацыйны камітэт для падрыхтоўкі і правядзення ў г. Мінску з 17 па 20 траўня 2011 г. Беларускага прамысловага форуму. Старшынёй арганізацыйнага камітэта зацверджаны Першы намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Сямашка У.І., у яго склад уключаны першы намеснік Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі акадэмік Віцязь П.А. і генеральны дырэктар Дзяржаўнага навукова-вытворчага аб'яднання парашковай металургіі член-карэспандэнт Ільюшчанка А.Ф.


09.02.2011

Усё больш канкурэнтаздольнай на знешнім рынку становіцца прадукцыя айчыннага раслінаводства

Беларуская ніва Такі лейтматыў апублікаванага ў сённяшнім нумары грамадска-палітычнай урадавай газеты "Беларуская ніва" матэрыялу, азагалоўленага "Беларускі рэцэпт макаронаў па-італьянску". Беларусь ужо цяпер заяўляе пра сябе як пра вядучага вытворца элітнага насення збожжавых культур. Дасягнуты значныя вынікі ў галіне генетыкі і селекцыі сельскагаспадарчых раслін. За мінулую пяцігодку навукоўцамі Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па земляробству створана больш за 230 гатункаў раслін і тэхналагічных распрацовак, многія з іх ўдастоены прэстыжных узнагарод на міжнародных кірмашах і выставах. У мінулым годзе доля беларускіх гатункаў сельгаскультур дасягнула 75% пасяўной плошчы рэспублікі. Айчынныя гатункі пераўзыходзяць па прадуктыўнасці і ўстойлівасці да прыродных катаклізмаў замежныя у большасці рэгіёнаў краіны. За 2010 год у Дзяржаўную камісію па сортавыпрабаванню сельскагаспадарчых культур перададзена 36 новых гатункаў сельгаскультур, створаных селекцыянерамі цэнтра. Пра гэтыя і іншыя дасягненні акадэмічных вучоных расказаў журналісту генеральны дырэктар Навукова-практычнага цэнтра па земляробству, доктар сельскагаспадарчых навук Ф.І. Прывалаў. Падрабязнасці тут.


08.02.2011

Суб'екты прадпрымальніцкай дзейнасці запрашаюцца да ўдзелу ў рэалізацыі дзяржаўных праграм эканамічнага развіцця

Мінск, Беларусь На афіцыйным інтэрнэт-сайце Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь апублікавана адрасаваная грамадскім арганізацыям (аб'яднанням прадпрымальнікаў), суб'ектам прадпрымальніцтва прапанова прыняць удзел у рэалізацыі дзяржаўных праграм эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь. Адпаведныя прапановы з кароткім апісаннем праекта па ўдзелу ў рэалізацыі дзяржаўных праграм неабходна накіроўваць у аблвыканкам (Мінскі гарвыканкам) па месцы знаходжання суб'екта прадпрымальніцтва. Кароткае апісанне праекта павінна змяшчаць: назву праекта, тэрмін рэалізацыі і ўдзельнікаў праекта, мэты, задачы, кароткае абгрунтаванне рэалізацыі праекта, кароткі план (стратэгія па праекце), вынікі рэалізацыі праекта, аб'ёмы і крыніцы фінансавання, кантактную асобу. З дадатковай інфармацыяй і пералікам дзяржаўных праграм эканамічнага развіцця, што рэалізуюцца ў Рэспубліцы Беларусь, можна азнаёміцца тут.


05.02.2011

Сёння спаўняецца 80 гадоў з дня нараджэння члена-карэспандэнта В.І. Шабайлава

5 лютага 2011 г. спаўняецца 80 гадоў з дня нараджэння вучонага ў галіне дзяржаўнага права, заслужанага дзеяча навукі Рэспублікі Беларусь, з 1974 г. загадчыка сектара Інстытута філасофіі і права АН Беларусі, у 1995-1996 гг. дырэктара Навукова-даследчага цэнтра праблем дзяржаўнай кадравай палітыкі і ўдасканалення дзяржаўнага кіравання Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, у 1997-2001 гг. суддзі Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь, у 2001-2007 гг. загадчыка аддзела Інстытута дзяржавы і права Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара юрыдычных навук, прафесара Віктара Іванавіча Шабайлава.


04.02.2011

У Рэспубліцы Беларусь 2011 год аб'яўлены Годам прадпрымальнасці

Рэзідэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь У мэтах стварэння новага аблічча беларускай эканомікі, разняволення дзелавой актыўнасці і ініцыятывы, фарміравання атмасферы здаровай канкурэнцыі, спрыяльных умоў для ўкаранення новых тэхналогій ва ўсіх сферах, павышэння дабрабыту і якасці жыцця грамадзян, аказання прыярытэтнай падтрымкі людзям справы, Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 3 лютага 2011 г. №43 у Рэспубліцы Беларусь 2011 год аб'яўлены Годам прадпрымальнасці. Ураду Рэспублікі Беларусь даручана зацвердзіць рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенню ў 2011 годзе Года прадпрымальнасці, рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, аблвыканкамам і Мінскаму гарвыканкаму - зацвердзіць галіновыя і рэгіянальныя планы мерапрыемстваў па правядзенню Года прадпрымальнасці.


04.02.2011

Падведзены вынікі штогадовага конкурсу на лепшую доктарскую і кандыдацкую дысертацыі

Як паведамляе інтэрнэт-сайт Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь, падведзены вынікі штогадовага конкурсу на лепшую доктарскую і кандыдацкую дысертацыі, які праводзіцца ў адпаведнасці з рашэннямі I з'езда вучоных Рэспублікі Беларусь пачынаючы з 2009 года. Лаўрэатамі конкурсу за 2010 год сталі аўтары 3 доктарскіх і 12 кандыдацкіх дысертацый па розных галінах навукі. У прыватнасці, лаўрэатамі конкурсу ў намінацыі "Лепшая кандыдацкая дысертацыя года" сталі:

  • у галіне тэхнічных і сельскагаспадарчых навук - Груша У.П., малодшы навуковы супрацоўнік дзяржаўнай навуковай установы "Інстытут тэхналогіі металаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі" (дысертацыя "Бесперапынна-цыклічнае ліццё мерных загатовак з чыгуну і латуні");

  • у галіне прыродазнаўчых навук - Плаўскі В.Ю., намеснік дырэктара па навуковай і інавацыйнай рабоце дзяржаўнай навуковай установы "Інстытут фізікі імя Б.І. Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі" (дысертацыя "Фотафізічныя аспекты лазернай тэрапіі гіпербілірубінеміі нованароджаных дзяцей");

  • у галіне медыцынскіх і ветэрынарных навук - Жукоўская Л.А., навуковы супрацоўнік дзяржаўнай навуковай установы "Інстытут мікрабіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі" (дысертацыя "Біясінтэз і ўласцівасці пазаклеткавай глюкозааксідазы рэкамбінантнага штаму Penicillium adametzii").


03.02.2011

Зацверджаны пералікі навукова-тэхнічных праграм на 2011-2015 гады і на перыяд да 2020 года

Дом Урада Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 1 лютага 2011 г. №116 зацверджаны пералік дзяржаўных навукова-тэхнічных праграм на 2011-2015 гады і на перыяд да 2020 года; пералік рэгіянальных навукова-тэхнічных праграм на 2011-2015 гады і на перыяд да 2020 года; пералік дзяржаўных комплексных мэтавых навукова-тэхнічных праграм на 2011-2015 гады, а таксама вызначаны старшыні каардынацыйных саветаў па дзяржаўных комплексных мэтавых навукова-тэхнічных праграмах, кіраўнікі гэтых праграм і іх намеснікі. Дзяржаўнаму камітэту па навуцы і тэхналогіях і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў адпаведнасці з кампетэнцыяй даручана ў тыднёвы тэрмін давесці зацверджаныя пералікі да дзяржаўных заказчыкаў і дзяржаўных заказчыкаў - каардынатараў навукова-тэхнічных праграм і сумесна з імі ва ўстаноўленым парадку забяспечыць кантроль за фарміраваннем і выкананнем названых навукова-тэхнічных праграм.


03.02.2011

Кіраўнікі арганізацый Нацыянальнай акадэміі навук узнагароджаны Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Дом Урада Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь прыняў пастанову ад 27 студзеня 2011 г. №97, згодна з якой Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь узнагароджаны: Кільчэўскі Аляксандр Уладзіміравіч, дырэктар дзяржаўнай навуковай установы "Інстытут генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі" - за вялікі асабісты ўклад у развіццё актуальных напрамкаў генетыкі і біятэхналогіі, укараненне сучасных ДНК-тэхналогій у народную гаспадарку краіны, пашырэнне міжнароднага супрацоўніцтва, плённую навукова-арганізацыйную дзейнасць; Меляшчэня Аляксей Вiктаравiч, дырэктар навукова-вытворчага рэспубліканскага даччынага ўнітарнага прадпрыемства "Iнстытут мяса-малочнай прамысловасцi" рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi па харчаванню" - за значны асабісты ўклад у інавацыйнае развіццё аграпрамысловай вытворчасці, стварэнне высакаякасных канкурэнтаздольных прадуктаў харчавання. Шчыра віншуем кіраўнікоў акадэмічных арганізацый з гэтай узнагародай і жадаем новых творчых поспехаў!


02.02.2011

Акадэмічныя вучоныя распрацавалі ў 2010 годзе звыш 850 рэцэптур новых прадуктаў харчавання

НПЦ па харчаванні Аб гэтым паведаміў карэспандэнту БЕЛТА генеральны дырэктар Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па харчаванні член-карэспандэнт З.В. Лоўкіс. Навукова-практычны цэнтр па харчаванні праводзіць даследаванні і вядзе распрацоўку тэхнічных умоў вытворчасці новых відаў прадукцыі, накіраваных на яе імпартазамяшчэнне, рэсурсазберажэнне, пашырэнне асартыменту і павышэнне канкурэнтаздольнасці тэхналогій і прадукцыі, распрацоўвае методыкі і праводзіць выпрабаванні па паказчыках якасці і бяспечнасці сыравіны і прадукцыі. Прыярытэтнымі напрамкамі яго дзейнасці з'яўляюцца стварэнне серыі новых канкурэнтаздольных прадуктаў харчавання для розных груп насельніцтва і паскарэнне асваення навуковых распрацовак у вытворчасці. У 2010 годзе тут распрацавана 854 рэцэптуры новых прадуктаў харчавання. З расказам аб некаторых з іх можна азнаёміцца тут.


01.02.2011

Міжнародная канферэнцыя "Сучасныя праблемы матэматыкі, інфарматыкі і біяінфарматыкі" адбудзецца ў Новасібірску ў кастрычніку 2011 года

Канферэнцыі Як паведаміў арганізацыйны камітэт, 11-14 кастрычніка 2011 г. у горадзе Новасібірску (Расія) адбудзецца Міжнародная канферэнцыя "Сучасныя праблемы матэматыкі, інфарматыкі і біяінфарматыкі", прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння члена-карэспандэнта АН СССР А.А. Ляпунова - аднаго з заснавальнікаў кібернетыкі, заснавальніка расійскай кібернетыкі, заснавальніка Маскоўскай і Сібірскай школ кібернетыкі і тэарэтычнага праграміравання, аднаго з заснавальнікаў Новасібірскага дзяржаўнага універсітэта. Электронная рэгістрацыя ўдзельнікаў і падача тэзісаў могуць быць зроблены на сайце канферэнцыі да 20 чэрвеня 2011 г. Першае інфармацыйнае паведамленне аб канферэнцыі размешчана тут.


01.02.2011

Лекі з атамным прыцэлам

Газета Рэспубліка Пад такім загалоўкам у рубрыцы "Навука" сённяшняга нумара газеты Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь "Рэспубліка" апублікаваны матэрыял, які распавядае аб найноўшых сродках барацьбы з анкалагічнымі захворваннямі, працы па стварэнні якіх вядуцца ў Інстытуце фізіка-арганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Падрабязней з вынікамі перспектыўных навуковых даследаванняў, атрыманых вучонымі інстытута сумесна са спецыялістамі Медыцынскага радыялагічнага навуковага цэнтра Расійскай акадэміі медыцынскіх навук у Обнінску, можна азнаёміцца тут.

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін / Люты 2011 года / Да пачатку старонкі
Пры поўным ці частковым выкарыстанні інфармацыі спасылка на крыніцу з'яўляецца абавязковай