Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Архіў навін 2011 года

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін / Студзень 2011 года

31.01.2011

Выйшаў з друку другі том шасцітомніка "Гісторыя філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі"

Гісторыя філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі У Выдавецім доме "Беларуская навука" выйшаў з друку другі том шасцітомніка "Гісторыі філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі". Шасцітомны праект закліканы сістэмна і комплексна выкласці гісторыю беларускай філасофскай думкі ад глыбокай даўніны да нашых дзён, паказаць айчынную інтэлектуальную культуру як унікальную з'яву, што цесна пераплецена з культурамі іншых народаў, але мае самастойную значнасць і каштоўнасць у вачах сусветнай супольнасці. Другі том аб'ёмнага акадэмічнага выдання, падрыхтаванага Інстытутам філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, налічвае больш за 800 старонак і ахоплівае эпоху Протарэнесансу і Адраджэння. Набыць кнігу можна ў кнігарні "Акадэмічная кніга". З інфармацыйным паведамленнем для прэсы можна азнаёміцца тут.


30.01.2011

Віншаванне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з Днём беларускай навукі

Дзень беларускай навукі Дзеячам навукі, работнікам навукова-даследчых інстытутаў і вышэйшых навучальных устаноў

Паважаныя сябры!

Ад усёй душы віншую вас з Днём беларускай навукі.

Нястрымны дух пазнання і нястомны творчы пошук з'яўляюцца рухавіком прагрэсу. Мы законна ганарымся інтэлектуальным патэнцыялам Беларусі, тым, што айчынныя навуковыя школы і калектывы, іх распрацоўкі шырока вядомыя ва ўсім свеце. З дапамогай новых ідэй і іх практычнага ажыццяўлення наша краіна зможа выйсці на прынцыпова новы ўзровень сацыяльна-эканамічнага развіцця.

Сёння беларускія вучоныя закліканы быць найбольш ініцыятыўнай і актыўнай часткай любой галіны дзейнасці, а іх наватарскія ідэі - абагачаць эканоміку і гуманітарную сферу, служыць няўхільнаму росту якасці жыцця народа.

Перакананы, што вашы самаадданая праца і нястомная энергія дазволяць забяспечыць дасягненне выдатных даследчых вынікаў у імя працвітання любімай Радзімы.

Жадаю вам, дарагія сябры, моцнага здароўя, вялікіх здзяйсненняў і адкрыццяў, поспехаў, шчасця і дабрабыту.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка


30.01.2011

Сёння спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння акадэміка І.П. Шамякіна (1921-2004)

І.П. Шамякін 30 студзеня 2011 г. спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння вядомага беларускага пісьменніка, дзяржаўнага і грамадскага дзеяча, народнага пісьменніка БССР, Героя Сацыялістычнай Працы, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР, Дзяржаўнай прэміі БССР імя Я. Коласа, прэміі Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, у 1971-1985 гг. Старшыні Вярхоўнага Савета БССР, у 1976-1980 гг. 1-га сакратара праўлення Саюза пісьменнікаў БССР, у 1980-1992 гг. галоўнага рэдактара выдавецтва "Беларуская Энцыклапедыя", акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Івана Пятровіча Шамякіна.


29.01.2011

Аляксандр Лукашэнка: Служэнне навуцы - гэта адно з самых узвышаных увасабленняў любові да Айчыны

Рэзідэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Як паведамляе прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, напярэдадні Дня беларускай навукі па ўжо існуючай традыцыі Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка ўручыў дыпломы доктара навук і атэстаты прафесара навуковым і навукова-педагагічным работнікам. Авалоданне новымі ведамі і тэхналогіямі ператвараецца ў найважнейшую крыніцу сілы і незалежнасці Беларусі, заявіў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь падчас урачыстай цырымоніі, адзначыўшы рост прэстыжу вучонага і яго нарастаючую адказнасць перад грамадствам. "Служэнне навуцы - гэта адно з самых узвышаных увасабленняў любові да Айчыны, бо з усіх народаў першым будзе заўсёды той, які апярэдзіць іншыя ў галіне думкі і разумовай дзейнасці, - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы. - Мы ўскладаем на навуку вялізныя надзеі. Верым у тое, што дзякуючы вам Беларусь зробіць магутны рывок у будучыню і выйдзе на перадавыя рубяжы прагрэсу". Больш падрабязна са зместам выступлення Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь перад удзельнікамі ўрачыстага мерапрыемства можна азнаёміцца тут.


29.01.2011

Сёння спаўняецца 115 гадоў з дня нараджэння члена-карэспандэнта Б.І. Ладыгіна (1896-1981)

29 студзеня 2011 г. спаўняецца 115 гадоў з дня нараджэння вучонага ў галіне дарожнага будаўніцтва, заслужанага работніка вышэйшай школы РСФСР, у 1931-1938 гг. загадчыка секцыі Беларускага навукова-даследчага аўтадарожнага інстытута, з 1938 г. асістэнта, дацэнта, з 1946 г. загадчыка кафедры, у 1951-1953 гг. дэкана, прафесара Саратаўскага аўтамабільна-дарожнага інстытута, з 1958 г. загадчыка кафедры, з 1966 г. прафесара-кансультанта Беларускага політэхнічнага інстытута, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара тэхнічных навук, прафесара Барыса Іванавіча Ладыгіна.


28.01.2011

Віншаванне Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук з Днём беларускай навукі

Дзень беларускай навукі Сардэчна павіншую вас з прафесійным святам - Днём беларускай навукі!

Навуковы патэнцыял Рэспублікі Беларусь стаў неад'емнай часткай прадукцыйнай сілы грамадства, якая забяспечвае развіццё нашай краіны. Сёння можна смела канстатаваць, што і навука, і сфера вытворчасці могуць развівацца і працаваць разам!

Сфармуляваныя ІV Усебеларускім народным сходам планы эканамічнага і сацыяльнага развіцця могуць быць выкананы толькі на аснове нашай актыўнай навуковай і інавацыйнай дзейнасці. Таму найважнейшая задача, што стаіць перад вучонымі Акадэміі навук, - своечасовае і якаснае навуковае забеспячэнне гэтых працэсаў.

Наша дзяржава аказвае сур'ёзную падтрымку навуковай сферы, таму праца вучоных сёння павінна быць арыентавана на рашэнне канкрэтных задач з канкрэтным чаканым вынікам. Галоўная задача беларускіх вучоных у новай пяцігодцы - усяляк садзейнічаць паступальнаму і ўстойліваму развіццю нашай краіны, якая выбрала інавацыйны шлях развіцця эканомікі і якая годна адказвае на выклікі часу, ствараючы моцную нацыянальную эканоміку і стабільную сацыяльна-палітычную сістэму.

Грамадства чакае ад беларускіх вучоных навуковых ідэй і прарыўных тэхналогій для ўсіх галін народнагаспадарчага комплексу, павышэння іх якасці і канкурэнтаздольнасці.

Выказваю падзяку за ваша шчырае імкненне зрабіць усё, каб Рэспубліка Беларусь была моцнай, паважанай у свеце дзяржавай. Ад усёй душы жадаю вам здароўя, аптымізму, невычэрпных сіл для захавання і прымнажэння інтэлектуальнага багацця беларускага народа!

Старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Анатолій РУСЕЦКІ


28.01.2011

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі плануе ствараць альянсы з вядучымі сусветнымі кампаніямі

Дзень беларускай навукі Аб гэтым паведаміў карэспандэнту БЕЛТА у інтэрв'ю да Дня беларускай навукі намеснік Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі С.К. Рахманаў. Беларуская навука за апошнія гады прыкметна змянілася: памаладзела, стала больш запатрабаванай у эканоміцы і грамадстве. Калі раней многія гаварылі аб крызісе навуковай думкі ў нашай краіне, то сёння нават скептыкі прызнаюць, што айчынная навукова-тэхнічная галіна дынамічна прагрэсуе, нараджаючы ўсё больш дасягненняў сусветнага ўзроўню. Дастаткова амбіцыйныя задачы ставіла перад беларускімі навукоўцамі і спецыялістамі Дзяржаўная праграма інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2007-2010 гады. Была запланавана рэалізацыя дзесяткаў інавацыйных праектаў па стварэнню новых тэхналогій, унікальных вытворчасцяў на аснове лепшых дасягненняў айчыннай навукі. Аб выніках выканання Дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця, поспехах і планах вучоных Нацыянальнай акадэміі навук і ідзе гаворка ў інтэрв'ю члена-карэспандэнта С.К. Рахманова, з поўным тэкстам якога можна азнаёміцца тут.


28.01.2011

Вучоныя і спецыялісты Нацыянальнай акадэміі навук сустракаюць Дзень беларускай навукі важкімі дасягненнямі

Дзень беларускай навукі Сёння ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбудзецца рэспубліканскі сход навуковай грамадскасці, прысвечаны Дню беларускай навукі. З 1994 года гэтае свята штогод адзначаецца ў апошнюю нядзелю студзеня ў абстаноўцы высокай урачыстасці як на рэспубліканскім, так і на рэгіянальным узроўні. У гэтым годзе ў чарговы раз у міністэрствах і ведамствах, у арганізацыях і навуковых калектывах пройдуць традыцыйныя сходы, прэс-канферэнцыі, выставы навукова-тэхнічнай і інавацыйнай прадукцыі і іншыя святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню беларускай навукі, на якіх будуць падведзены вынікі і пастаўлены новыя перспектыўныя задачы. Важкімі дасягненнямі сустракаюць сваё прафесійнае свята вучоныя і спецыялісты Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі - вышэйшай дзяржаўнай навуковай арганізацыі краіны. З некаторымі з іх можна азнаёміцца ў прэс-рэлізе.


28.01.2011

Устаноўлены штомесячныя персанальныя надбаўкі на 2011 год спецыялістам і кіраўнікам арганізацый аховы здароўя, навукі, культуры і адукацыі

Рэзідэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь У адпаведнасці з пунктам 1 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 лістапада 2004 г. №571 "Аб удасканаленні стымулявання працы ў сферы аховы здароўя, навукі, культуры і адукацыі, унясенні змяненняў і прызнанні страціўшымі сілу некаторых указаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і іх асобных палажэнняў" па выніках рэспубліканскага конкурсу кандыдатур для ўстанаўлення на 2011 год персанальных надбавак за выдатны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны падпісана распараджэнне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 студзеня 2011 г. №30рп "Аб устанаўленні персанальных надбавак на 2011 год спецыялістам і кіраўнікам арганізацый аховы здароўя, навукі, культуры і адукацыі". Гэтым распараджэннем кіраўніка дзяржавы за выдатны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё рэспублікі на бягучы год устаноўлены штомесячныя персанальныя надбаўкі ў памеры 12-кратнай тарыфнай стаўкі першага разраду спецыялістам і кіраўнікам арганізацый названых сфер дзейнасці, у ліку якіх 45 прадстаўнікоў аховы здароўя, 41 - навукі, 26 - культуры, 57 - адукацыі. Сярод прадстаўнікоў навукі 26 спецыялістаў і кіраўнікоў арганізацый Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.


27.01.2011

Падведзены вынікі конкурсу на лепшае прадстаўленне навуковых дасягненняў 2010 года ў сродках масавай інфармацыі

Дзень беларускай навукі Напярэдадні Дня беларускай навукі падведзены вынікі конкурсу на лепшае прадстаўленне навуковых дасягненняў 2010 года ў сродках масавай інфармацыі, аб'яўленага Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі ў канцы мінулага года ў двух намінацыях: "лепшая публікацыя" і "лепшы сюжэт (праграма) на радыё і тэлебачанні". На конкурс было пададзена больш за сорак работ, з якіх конкурснай камісіяй абрана шэсць: тры артыкулы, адзін тэлевізійны сюжэт і дзве радыёпраграмы. У адпаведнасці з пастановай Бюро Прэзідыума НАН Беларусі ад 19 студзеня 2011 г. №15 пераможцамі конкурсу прызнаны і прэміі прысуджаны наступным аўтарам.


27.01.2011

Заўтра адбудзецца рэспубліканскі сход навуковай грамадскасці, прысвечаны Дню беларускай навукі

Дзень беларускай навукі 28 студзеня 2011 г. у Вялікім канферэнц-зале Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбудзецца рэспубліканскі сход навуковай грамадскасці, прысвечаны Дню беларускай навукі. У яго рамках з 10.00 будзе працаваць маштабная выстава навукова-тэхнічных дасягненняў і вынікаў інавацыйнай дзейнасці вучоных Нацыянальнай акадэміі навук, міністэрстваў адукацыі, аховы здароўя, прамысловасці, будаўніцтва і архітэктуры, сельскай гаспадаркі і харчавання, канцэрна "Белбіяфарм". Выстава разгорнецца на прылеглай да галоўнага корпусу Нацыянальнай акадэміі навук тэрыторыі (цяжкая тэхніка), у яго холе і на плошчах пастаянна дзеючай выставы "Дасягненні айчыннай навукі - вытворчасці". Урачыстае пасяджэнне і святочны канцэрт адбудуцца з 16.00 да 18.00. 29 студзеня 2011 г. у рамках святочных мерапрыемстваў Нацыянальная акадэміі навук праводзіць "Дзень адчыненых дзвярэй". У гэты дзень з 10.00 да 15.00 усіх жадаючых запрашаюць Музей гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і пастаянна дзеючая выстава дасягненняў, размешчаныя ў галоўным корпусе Нацыянальнай акадэміі навук (пр-т Незалежнасці, 66).


27.01.2011

Сёння спаўняецца 95 гадоў з дня нараджэння члена-карэспандэнта У.І. Няфёда (1916-1999)

27 студзеня 2011 г. спаўняецца 95 гадоў з дня нараджэння тэатразнаўца і драматурга, заслужанага дзеяча мастацтваў БССР, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР, з 1954 г. загадчыка сектарамі Інстытута літаратуры і мастацтва АН БССР, у 1977-1988 гг. загадчыка аддзела Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР, з 1988 г. галоўнага навуковага супрацоўніка гэтага інстытута, адначасова ў 1947-1990 гг. прафесара Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара мастацтвазнаўства, прафесара Уладзіміра Іванавіча Няфёда.


26.01.2011

Зацверджана рэспубліканская праграма аснашчэння сучаснай тэхнікай і абсталяваннем арганізацый аграпрамысловага комплексу

Рэзідэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі  Беларусь Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 студзеня 2011 г. №35 зацверджана Рэспубліканская праграма аснашчэння сучаснай тэхнікай і абсталяваннем арганізацый аграпрамысловага комплексу, будаўніцтва, рамонту, мадэрнізацыі вытворчых аб'ектаў гэтых арганізацый на 2011-2015 гады. Каардынатарамі Рэспубліканскай праграмы вызначаны Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання і аблвыканкамы. Персанальная адказнасць за аб'ёмы, тэрміны і якасць пастаўляемых сучаснай тэхнікі і абсталявання, будаўніцтва, рамонту, мадэрнізацыі вытворчых аб'ектаў арганізацый аграпрамысловага комплексу ўскладзена на кіраўнікоў адпаведных рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь, аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.


25.01.2011

Пайшоў з жыцця акадэмік А.Г. Шашкоў

24 студзеня 2011 г. на 84-м годзе жыцця памёр вядомы вучоны, які ўнёс буйны ўклад у развіццё навуковых даследаванняў і практычных работ у галіне цеплаабмену ў цвёрдых целах і газах, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар тэхнічных навук, прафесар Анатолій Герасімавіч Шашкоў. Развітанне з акадэмікам А.Г. Шашковым адбудзецца 26 студзеня 2011 г. у галоўным корпусе Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (пр. Незалежнасці, 66) з 12.00 да 14.00. Пахаванне адбудзецца на Усходніх могілках г. Мінска.


25.01.2011

Аб'яўлены конкурс заданняў для ўключэння ў праграму Саюзнай дзяржавы "Ствалавыя клеткі"

Саюзная дзяржава Як паведамляе інтэрнэт-сайт Інстытута біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН Беларусі, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі і Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь аб'явілі конкурс заданняў для ўключэння у праграму Саюзнай дзяржавы "Распрацоўка новых метадаў і тэхналогій аднаўленчай тэрапіі паталагічна змененых тканін і органаў з выкарыстаннем ствалавых клетак" (шыфр "Ствалавыя клеткі"), зацверджаную пастановай Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы ад 29 лістапада 2010 г. №27. Інфармацыя аб напрамках распрацовак і патрабаванні да афармлення дакументаў размешчаны тут. Тэрмін прадстаўлення матэрыялаў - да 24 лютага 2011 г.


25.01.2011

Адкрыта мемарыяльная дошка акадэміку Ф.В. Аляшкевічу

Беларуская ніва Як паведамляе сённяшні нумар грамадска-палітычнай урадавай газеты "Беларуская ніва", у вёсцы Шчорсы Навагрудскага раёна на будынку Шчорсаўскага сярэдняй школы, якую ў свой час скончыў знакаміты беларускі нейрахірург, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, былы член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Фёдар Васільевіч Аляшкевіч, у яго гонар адкрыта памятная дошка. Ва ўрачыстай цырымоніі яе адкрыцця прынялі ўдзел кіраўнікі мясцовых органаў улады, вядомыя дзяржаўныя, грамадскія і навуковыя дзеячы, землякі і сябры акадэміка Ф.В. Аляшкевіча. Больш падрабязна з матэрыялам, прысвечаным гэтай падзеі і азагалоўленым "Дапамагчы можа толькі прафесар Аляшкевіч!", можна азнаёміцца тут.


24.01.2011

Аб'яўлены конкурс на атрыманне грантаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў 2011 годзе

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі аб'явіла конкурс сярод маладых вучоных Акадэміі навук з ліку дактарантаў, аспірантаў і суіскальнікаў вучоных ступеняў доктара і кандыдата навук на атрыманне ў 2011 годзе грантаў для выканання навукова-даследчых работ. Гранты могуць вылучацца для поўнага або частковага фінансавання даследаванняў па тэме дысертацыі, уключаючы правядзенне эксперыментаў, выпрабаванняў, даследаванні ў іншых арганізацыях, камандзіроўкі ў межах краін СНД, апублікаванне атрыманых вынікаў. Тэрмін дзеяння гранта не павінен перавышаць двух гадоў. На атрыманне гранта могуць прэтэндаваць: дактаранты, суіскальнікі вучонай ступені доктара навук - пасля зацвярджэння тэмы дысертацыі; аспіранты, суіскальнікі вучонай ступені кандыдата навук - пасля паспяховай здачы ўстаноўленых кандыдацкіх экзаменаў і заліку (акрамя экзамену па спецыяльнасці). Суіскальнікі гранта, што ўдзельнічаюць у конкурсе, могуць быць удзельнікамі толькі адной заяўкі на грант. Умовы конкурсу, парадак прадстаўлення і формы дакументаў размешчаны тут. Тэрмін падачы заявак - да 4 лютага 2011 г. па адрасе: 220072, Мінск, пр-т Незалежнасці, 66, пакой 404, тэл. 284-26-03. Па фінансавых пытаннях звяртацца па тэл. 284-14-37.


24.01.2011

Сёння спаўняецца 80 гадоў з дня нараджэння члена-карэспандэнта М.І. Мушынскага

24 студзеня 2011 г. спаўняецца 80 гадоў з дня нараджэння вядомага беларускага крытыка, літаратуразнаўца і тэкстолага, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР імя Я. Коласа, з 1979 г. загадчыка аддзела, з 2002 г. галоўнага навуковага супрацоўніка Інстытута мовы і літаратуры імя Я. Коласа і Я. Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара філалагічных навук, прафесара Міхаіла Іосіфавіча Мушынскага.


22.01.2011

Сёння спаўняецца 105 гадоў з дня нараджэння члена-карэспандэнта А.І. Александровіча (1906-1963)

22 студзеня 2011 г. спаўняецца 105 гадоў з дня нараджэння паэта і празаіка, у 1924-1925 гг. рэдактара газеты "Малады араты", у 1925-1926 гг. - клімавіцкай раённай газеты "Наш працаўнiк", у 1929-1931 гг. намесніка дырэктара Белдзяржкіно, у 1934-1937 гг. намесніка старшыні праўлення Саюза пісьменнікаў БССР, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Андрэя Іванавіча Александровіча.


22.01.2011

Сёння спаўняецца 60 гадоў з дня нараджэння члена-карэспандэнта В.П. Сяменчанка

22 студзеня 2011 г. спаўняецца 60 гадоў з дня нараджэння вучонага ў галіне гідрабіялогіі і экалогіі пресноводных экасістэм, намесніка дырэктара па навуковай працы дзяржаўнага навукова-вытворчага аб'яднання "Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па біярэсурсах", члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара біялагічных навук Віталія Паўлавіча Сяменчанка.


21.01.2011

Сёння адбудзецца цырымонія ўступлення на пасаду нававыбранага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі

Рэзідэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі
 Беларусь 21 студзеня 2011 г. адбудзецца цырымонія ўступлення на пасаду нававыбранага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі. Цырымонія будзе праходзіць у Палацы Рэспублікі. Мерапрыемства будзе трансліравацца па ўсіх каналах беларускага тэлебачання. Пачатак прамой трансляцыі - 12.50 (па мінскім часе).


21.01.2011

Сёння спаўняецца 55 гадоў з дня нараджэння члена-карэспандэнта М.Я. Нікіфарава

21 студзеня 2011 г. спаўняецца 55 гадоў з дня нараджэння біёлага і эколага, з 1992 г. загадчыка лабараторыі, у 1992-1995 гг. в.а. вучонага сакратара, у 1995-2002 гг. намесніка дырэктара па навуковай рабоце, у 2002-2007 гг. дырэктара Інстытута заалогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, з 2007 г. генеральнага дырэктара ДНВА "Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па біярэсурсах", члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара біялагічных навук, прафесара Міхаіла Яфімавіча Нікіфарава.


20.01.2011

Дарогу да далёкіх планет пракладваюць і беларускія навукоўцы

Газета Рэспубліка З такім падзагалоўкам ў рубрыцы "Навука" сённяшняга нумара газеты Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь "Рэспубліка" апублікаваны матэрыял, які распавядае аб удзеле вучоных аддзела плазменных аэракасмічных тэхналогій Інстытута цепла- і масаабмену імя А.В. Лыкава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў рэалізацыі праекта па запуску расійскага касмічнага апарата да спадарожніка Марса Фобаса. Выпрабаванні, што мадэлююць умовы звышарбітальнага ўваходу касмічнага апарата ў атмасферу Зямлі пры яго вяртанні з Фобаса, упершыню ў сусветнай практыцы рэалізаваны на тарцавым холаўскім паскаральніку, створаным у інстытуце і здольным ствараць цеплавыя патокі шчыльнасцю да 40 мегават на квадратны метр. Больш падрабязна со зместам артыкула, што распавядае аб супрацоўніцтве акадэмічных вучоных з іх расійскімі калегамі з Цэнтра аэрадынамічнага і цеплавога праектавання касмічных апаратаў Навукова-вытворчага аб'яднання імя С.А. Лавачкіна і азагалоўленым "Як «прыякарыцца» на Фобасе?", можна азнаёміцца тут.


20.01.2011

Зацверджана Дзяржаўная праграма нацыянальных дзеянняў па папярэджанні і пераадоленні п'янства і алкагалізму на 2011-2015 гады

Дом Урада Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 11 студзеня 2011 г. №27 зацверджана Дзяржаўная праграма нацыянальных дзеянняў па папярэджанні і пераадоленні п'янства і алкагалізму на 2011-2015 гады. Дзяржаўная праграма распрацавана ў адпаведнасці з асноўнымі напрамкамі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь, агульнапрызнанымі прынцыпамі міжнароднага права ў галіне аховы здароўя насельніцтва, а таксама з улікам палажэнняў Глабальнай стратэгіі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, зацверджанай 19 мая 2010 г., і вынікаў рэалізацыі аналагічнай Дзяржаўнай праграмы на 2006-2010 гады. У лік заказчыкаў Дзяржаўнай праграмы ўключана Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, заказчыкам-каардынатарам праграмы вызначана Міністэрства аховы здароўя.


19.01.2011

Адкрыты афіцыйны інтэрнэт-сайт Інстытута фізіялогіі НАН Беларусі

Сайт Інстытута фізіялогіі НАН Беларусі У сетцы Інтэрнэт па адрасе http://www.physiology.by адкрыты афіцыйны сайт дзяржаўнай навуковай установы "Інстытут фізіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі". У Інстытуце, створаным у 1953 годзе, паспяхова выконваюцца фундаментальныя і прыкладныя даследаванні, накіраваныя на распрацоўку спосабаў прафілактыкі і карэкцыі паталагічных станаў гіпаксічнага, ішэмічнага і запаленчага генезу, распрацоўваюцца новыя апараты і методыкі іх лячэбна-прафілактычнага выкарыстання, вядуцца работы па распрацоўцы і выпуску асяроддзяў і біяпрэпаратаў для аховы здароўя і ветэрынарыі на аснове новых біятэхналогій.


19.01.2011

На сайце размешчаны пералік навуковых і навукова-тэхнічных мерапрыемстваў на 2011 год, што плануюцца да правядзення ў Сібірскім аддзяленні Расійскай акадэміі навук

Конференции На вэб-старонцы Дадатковая інфармацыя аб канферэнцыях размешчаны Пералік міжнародных, усерасійскіх і рэгіянальных навуковых і навукова-тэхнічных нарад, канферэнцый, сімпозіумаў, з'ездаў, семінараў і школ у галіне прыродазнаўчых і грамадскіх навук на 2011 год, што плануюцца да правядзення ў Сібірскім аддзяленні Расійскай акадэміі навук.


19.01.2011

Сёння спаўняецца 80 гадоў з дня нараджэння акадэміка С.В. Конева (1931-2005)

19 студзеня 2011 г. спаўняецца 80 гадоў з дня нараджэння вучонага ў галіне малекулярнай і мембраннай біяфізікі, лаўрэата Дзяржаўнай прэмія Рэспублікі Беларусь, у 1959-1967 гг. старшага навуковага супрацоўніка Лабараторыі біяфізікі і ізатопаў АН БССР, з 1967 г. загадчыка лабараторыі Інстытута біяфізікі і клетачнай інжынерыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара біялагічных навук, прафесара Сяргея Васільевіча Конева.


18.01.2011

Унесены змяненні і дапаўненні ў заканадаўства па пытаннях ацэнкі адпаведнасці патрабаванням тэхнічных нарматыўных прававых актаў у галіне тэхнічнага нарміравання і стандартызацыі

Рэзідэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь падпісаны Закон Рэспублікі Беларусь ад 31 снежня 2010 г. № 228-З "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях ацэнкі адпаведнасці патрабаванням тэхнічных нарматыўных прававых актаў у галіне тэхнічнага нарміравання і стандартызацыі". Неабходныя змены і дапаўненні ўнесены ў законы Рэспублікі Беларусь "Аб ахове навакольнага асяроддзя", "Аб пітным водазабеспячэнні" і "Аб тэхнічным нарміраванні і стандартызацыі". Закон Рэспублікі Беларусь ад 5 студзеня 2004 г. "Аб ацэнцы адпаведнасці патрабаванням тэхнічных нарматыўных прававых актаў у галіне тэхнічнага нарміравання і стандартызацыі" выкладзены ў новай рэдакцыі, з якой можна азнаёміцца тут.


18.01.2011

Тэхналагічны запыт на інавацыйныя высокатрывалыя металы, металічныя кампазіты, лёгкія металы і сплавы

Der Deutsche Technologiedienst - dtd - Strategic Knowledge Management For 5 years the Deutsche Technologiedienst acts exclusively in accordance with the technological and informational needs of its clients assisting them with international networks and unique information/innovation management systems in an all-embracing, target-oriented way. On behalf of a client, the Deutsche Technologiedienst is looking for experts, cooperation partners, new material concepts and innovative topics in the large field of innovative, high-strength metals / metal composites / light metals and alloys for use in vehicle seat systems / interior components. You may find more information on this Technology Inquiry here.


18.01.2011

Зацверджана Дзяржаўная праграма па пераадоленню наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС на 2011-2015 гады і на перыяд да 2020 года

Дом Урада У мэтах далейшага зніжэння рызыкі неспрыяльных наступстваў для здароўя грамадзян, што пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, і садзейнічання пераходу ад рэабілітацыі тэрыторый да іх ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця пры безумоўным забеспячэнні патрабаванняў радыяцыйнай бяспекі пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 снежня 2010 г. №1922 зацверджана Дзяржаўная праграма па пераадоленню наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС на 2011-2015 гады і на перыяд да 2020 года. Заказчыкамі Дзяржаўнай праграмы вызначаны міністэрствы па надзвычайных сітуацыях, сельскай гаспадаркі і харчавання, аховы здароўя, лясной гаспадаркі, прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, адукацыі, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, аблвыканкамы, Мінскі гарвыканкам, Рэспубліканскі цэнтр па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва; заказчыкам-каардынатарам Дзяржаўнай праграмы - Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, якая з'яўлялася адным з асноўных распрацоўшчыкаў Дзяржаўнай праграмы, уключана ў лік выканаўцаў яе асноўных мерапрыемстваў.


17.01.2011

Падпісаны Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адукацыі

Рэзідэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 13 студзеня 2011 г. Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь падпісаны Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, прыняты Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2 снежня 2010 г. і адобраны Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 22 снежня 2010 г. Кодэкс прадугледжвае стварэнне на базе існуючых прававых інстытутаў адзінага, цэласнага механізму прававога рэгулявання адукацыйных адносін, забяспечвае сістэматызацыю і ўпарадкаванне прававых нормаў, скарачэнне колькасці нарматыўных прававых актаў у гэтай сферы, а таксама ўстараненне іншых наяўных недахопаў у рэгуляванні адукацыйных адносін. У прыватнасці, Кодэксам устаноўлена, што адным з кампанентаў сістэмы адукацыі ў нашай краіне з'яўляецца Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, якая можа выступаць заснавальнікам устаноў адукацыі, ажыццяўляць дзяржаўнае кіраванне ў сферы адукацыі і навукова-метадычнае забеспячэнне адукацыі. Больш падрабязна з гэтымі і іншымі палажэннямі Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі можна азнаёміцца тут.


15.01.2011

На сайце размешчаны зводныя даныя аб нацыянальных і міжнародных мерапрыемствах у галіне адукацыі, навукі і інавацый на 2011 год

Канферэнцыі На вэб-старонцы Дадатковая інфармацыя аб канферэнцыях размешчаны зводныя даныя аб міжнародных, усерасійскіх і рэгіянальных навуковых і навукова-тэхнічных нарадах, канферэнцыях, сімпозіумах, з'ездах, семінарах і школах у галіне прыродазнаўчых і грамадскіх навук, што плануюцца да правядзення ў 2011 годзе ў Расійскай акадэміі навук, аб міжнародных мерапрыемствах у галіне адукацыі, навукі і інавацый, што плануюцца да правядзення ў 2011 годзе ў Расіі і краінах СНД, а таксама зводны тэматычны план правядзення навуковых і навукова-тэхнічных мерапрыемстваў у Рэспубліцы Беларусь на 2011 год.


14.01.2011

Пачаты прыём матэрыялаў па вылучэнні кандыдатур з ліку арганізацый навукі і навуковага абслугоўвання для занясення на Рэспубліканскую дошку Гонару па выніках работы за 2010 год

Рэспубліканская дошка Гонару Міжведамасная камісія па вызначэнні лепшых сярод арганізацый навукі і навуковага абслугоўвання для занясення на Рэспубліканскую дошку Гонару прыступіла да прыёму матэрыялаў па вылучэнні кандыдатур па выніках працы за 2010 год. Адпаведная інфармацыя накіравана рэспубліканскім і мясцовым органам дзяржаўнага кіравання і арганізацыям лістом НАН Беларусі ад 2011/01/13 №21-03/194. Вылучэнне кандыдатур з ліку арганізацый навукі і навуковага абслугоўвання для занясення на Рэспубліканскую дошку Гонару ажыццяўляецца ў парадку і ў тэрміны, устаноўленыя наступнымі нарматыўнымі прававымі актамі:

Арганізацыяй, вылучанай для занясення на Рэспубліканскую дошку Гонару, таксама павінна быць прадстаўлена ў міжведамасную камісію кароткая анатацыя, якая адлюстроўвае найбольш важныя дасягненні арганізацыі ў навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці і яе ўклад у вырашэнне буйной навуковай, навукова-практычнай і ( або) сацыяльна-эканамічнай праблемы ў 2010 годзе. Па кожнай вылучанай кандыдатуры прадугледжаныя Інструкцыяй матэрыялы і анатацыя ў тэрмін да 15 лютага 2011 г. прадстаўляюцца ў міжведамасную камісію па адрасе: 220072, г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 66, каб. 317 і 446. Тэлефоны для даведак: 284-24-56, 284-11-63.


14.01.2011

Сёння спаўняецца 130 гадоў з дня нараджэння акадэміка М.Е. Макушка (1881-1952)

14 студзеня 2011 г. спаўняецца 130 гадоў з дня нараджэння заолага, заслужанага дзеяча навукі БССР, у 1937-1941 і 1943-1952 гг. загадчыка кафедрамі заалогіі пазваночных, дарвінізму і генетыкі, адначасова ў 1950-1952 гг. прарэктара Беларускага дзяржаўнага універсітэта і старшага навуковага супрацоўніка Інстытута біялогіі АН БССР, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара біялагічных навук, прафесара Маркела Емяльянавіча Макушка.


13.01.2011

Тэхналагічны запыт на распрацоўку тэхналогій, што прадухіляюць утварэнне шэраню і лёду на металічнай паверхні

NineSigma NineSigma, Inc., the leading provider of open innovation solutions, invites proposals for surface treatment technologies that can prevent the formation of frost and ice on metal. More information is available here and in the request for proposal documents online. The final submission date for proposal briefs is January 31, 2011. Please also click here to view all open requests by technical area, industry, or status.


12.01.2011

Вучоныя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ўпершыню штучна вырасцілі чырвоны ізумруд

Як паведамляе Беларускае тэлеграфнае агенцтва, вучоныя Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па матэрыялазнаўству ўпершыню штучна вырасцілі ізумруд чырвонага колеру. Гэты камень у прыродзе сустракаецца вельмі рэдка, яго здабываюць толькі ў ЗША. Распрацаваную айчыннымі спецыялістамі тэхналогію заслужана можна назваць адкрыццём сусветнага ўзроўню. "Упершыню мы можам у прамысловых умовах атрымліваць чырвоныя ізумруды, першы з іх ужо вырашчаны", - расказаў журналісту БЕЛТА загадчык лабараторыі фізікі звышправодзячых матэрыялаў У.С. Мяркулаў. Беларускія чырвоныя ізумруды могуць у будучыні заняць дастойную пазіцыю на сусветным ювелірным рынку. У бліжэйшы час стваральнікі інавацыі разлічваюць знайсці першых спажыўцоў новай прадукцыі, маркетынгавая праца ўжо вядзецца.


12.01.2011

Адкрыты Нацыянальны навукова-тэхнічны партал Рэспублікі Беларусь

Нацыянальны навукова-тэхнічны партал У сетцы Інтэрнэт па адрасе www.scienceportal.org.by адкрыты новы інфармацыйны рэсурс - Нацыянальны навукова-тэхнічны партал Рэспублікі Беларусь. Партал створаны па ініцыятыве Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь з мэтай інфармацыйнага забеспячэння міжнароднага навукова-тэхнічнага і інавацыйнага супрацоўніцтва навуковых арганізацый, навукова-вытворчых кампаній, малых і сярэдніх інавацыйных прадпрыемстваў, навуковых калектываў і асобных даследчыкаў.


12.01.2011

Сёння спаўняецца 115 гадоў з дня нараджэння члена-карэспандэнта М.Р. Чыжэўскага (1896-1964)

12 студзеня 2011 г. спаўняецца 115 гадоў з дня нараджэння вучонага ў галіне земляробства, з 1933 г. прафесара кафедры глебазнаўства, з 1938 г. загадчыка кафедры агульнага земляробства, з 1960 г. прафесара Маскоўскай сельскагаспадарчай акадэміі імя К.А. Ціміразева, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара сельскагаспадарчых навук, прафесара Міхаіла Рыгоравіча Чыжэўскага.


11.01.2011

У Расійскай Федэрацыі выдаткі федэральнага бюджэту на навуку грамадзянскага прызначэння ў 2011 годзе павялічацца на 32 працэнты

Як паведамляе прэс-служба Міністэрства адукацыі і навукі Расійскай Федэрацыі, у федэральным бюджэце 2011 года на навуку грамадзянскага прызначэння прадугледжана 227,8 млрд рублёў, што на 32% больш у параўнанні з 2010 годам і на 100 млрд рублёў больш, чым у 2008 годзе. У параўнанні з 2010 годам на 9% павялічацца выдаткі федэральнага бюджэту на фундаментальныя даследаванні, на 50% - выдаткі на прыкладныя навуковыя даследаванні. На 600 млн рублёў больш у параўнанні з 2010 годам будзе накіравана на фінансаванне дзяржаўных фондаў падтрымкі навукі - Расійскага фонду фундаментальных даследаванняў, Расійскага гуманітарнага навуковага фонду і Фонду садзейнічання развіццю малых формаў прадпрыемстваў у навукова-тэхнічнай сферы.


11.01.2011

Навошта біяхімікам суперкамп'ютар?

Газета Рэспубліка На гэтае пытанне ў рубрыцы "Навука" сённяшняга нумара газеты Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь "Рэспубліка" адказвае матэрыял аглядальніка аддзела навукі, адукацыі і экалогіі Дз. Патыкі, які распавядае аб развіцці структурнай біяінфарматыкі - маладой навуковай дысцыпліны, што вывучае структуру ствараемых арганічных злучэнняў і іх здольнасць актываваць або прыгнятаць функцыі біялагічных малекул. Такую мэту паставілі перад сабой вучоныя Інстытута біяарганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, дзе ўпершыню ў краіне падбор кампанентаў для перспектыўных лекавых прэпаратаў пачалі адпрацоўваць з дапамогай суперкамп'ютара сямейства "СКІФ". З поўным тэкстам артыкула, азагалоўленага "Падрыхтавалі вірусу «залатую кулю»", можна азнаёміцца тут.


11.01.2011

Зацверджана Дзяржаўная комплексная праграма развіцця бульбаводства, агародніцтва і пладаводства ў 2011-2015 гадах

Дом Урада У мэтах стварэння інтэграцыйных структур, што ўключаюць поўны цыкл вытворчасці, захоўвання, перапрацоўкі і рэалізацыі бульбы, гародніны, пладоў, ягад і прадуктаў іх перапрацоўкі для забеспячэння насельніцтва рэспублікі і вытворчасці канкурэнтаздольнай прадукцыі для паставак на экспарт, пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 снежня 2010 г. №1926 зацверджана Дзяржаўная комплексная праграма развіцця бульбаводства, агародніцтва і пладаводства ў 2011-2015 гадах. Заказчыкамі Дзяржаўнай праграмы вызначаны Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, аблвыканкамы, Беларускі дзяржаўны канцэрн харчовай прамысловасці "Белдзяржхарчпрам", Міністэрства гандлю і Беларускі рэспубліканскі саюз спажывецкіх таварыстваў, якім даручана забяспечыць яе рэалізацыю. Персанальная адказнасць за выкананне Дзяржаўнай праграмы ўскладзена на Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання, Міністра гандлю, Старшыню Праўлення Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў, старшынь Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Беларускага дзяржаўнага канцэрна харчовай прамысловасці "Белдзяржхарчпрам" і аблвыканкамаў.


11.01.2011

Зацверджана Рэспубліканская праграма будаўніцтва новых і мадэрнізацыі дзеючых зернеачышчальна-сушыльных комплексаў на 2011-2015 гады

Дом Урада Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2010 г. №1909 зацверджана Рэспубліканская праграма будаўніцтва новых і мадэрнізацыі дзеючых зернеачышчальна-сушыльных комплексаў на 2011-2015 гады, заказчыкамі якой вызначаны Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання і аблвыканкамы. Функцыі каардынатара Рэспубліканскай праграмы ўскладзены на Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, якому даручана давесці праграму да зацікаўленых, распрацаваць і ўнесці ў Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь каляндарны план яе выканання, сумесна з Міністэрствам прамысловасці, Міністэрствам архітэктуры і будаўніцтва, Дзяржаўным камітэтам па стандартызацыі, Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі і аблвыканкамамі забяспечыць своечасовую рэалізацыю мерапрыемстваў Рэспубліканскай праграмы.


10.01.2011

Сёння спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння члена-карэспандэнта У.Г. Вафіядзі (1911-1986)

10 студзеня 2011 г. спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння фізіка, заслужанага дзеяча навукі і тэхнікі БССР, з 1931 г. лабаранта, навуковага супрацоўніка, намесніка начальніка навуковага аддзела Дзяржаўнага аптычнага інстытута ў Ленінградзе, у 1962-1972 гг. загадчыка кафедры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара фізіка-матэматычных навук, прафесара Уладзіміра Гаўрылавіча Вафіядзі.


10.01.2011

Сёння спаўняецца 75 гадоў з дня нараджэння члена-карэспандэнта Л.І. Гурскага

10 студзеня 2011 г. спаўняецца 75 гадоў з дня нараджэння вучонага ў галіне фізікі цвёрдага цела, атамнай фізікі, мікраэлектронікі і матэрыялазнаўства, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР, у 1961-1993 гг. супрацоўніка, вучонага сакратара, намесніка дырэктара, загадчыка лабараторыі і аддзела Фізіка-тэхнічнага інстытута Акадэміі навук Беларусі, у 1993-1995 гг. намесніка старшыні - галоўнага вучонага сакратара, у 1995-2001 гг. начальніка аддзела Дзяржаўнага вышэйшага атэстацыйнага камітэта Рэспублікі Беларусь, з 2001 г. прафесара кафедры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара тэхнічных навук, прафесара Леаніда Ілліча Гурскага.


08.01.2011

Спецыялісты і кіраўнікі арганізацый Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адзначаны дзяржаўнымі ўзнагародамі

Рэзідэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь За шматгадовую плённую працу, заслугі ў ахове дзяржаўнай граніцы і барацьбе са злачыннасцю, значны асабісты ўклад у вырашэнне экалагічных і прыродаахоўных праблем, развіццё сельскагаспадарчай вытворчасці, газіфікацыі рэспублікі, аховы здароўя, навукі, культуры, адукацыі Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 студзеня 2011 г. №7 больш за 60 грамадзян нашай краіны адзначаны дзяржаўнымі ўзнагародамі. У тым ліку медалём "За працоўныя заслугі" узнагароджана Дрынеўская Раіса Уладзіміраўна - аператар машыннага даення рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Палеская доследная станцыя меліярацыйнага земляробства і лугаводства" Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Дырэктару рэспубліканскага навуковага даччынага ўнітарнага прадпрыемства "Інстытут глебазнаўства і аграхіміі" Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па земляробству, члену-карэспандэнту Лапе Віталію Вітальевічу прысвоена ганаровае званне "Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь. Шчыра віншуем узнагароджаных і жадаем новых працоўных і творчых поспехаў!


07.01.2011

Зацверджаны Правілы рэалізацыі драўніны на ўнутраным рынку Рэспублікі Беларусь у 2011-2012 гадах

Рэзідэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 студзеня 2011 г. №6 "Аб некаторых пытаннях рэгулявання дзейнасці ў сферы лясной гаспадаркі" унесены дапаўненні і змяненні ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 траўня 2007 г. №214 "Аб некаторых мерах па ўдасканаленню дзейнасці ў сферы лясной гаспадаркі", а таксама зацверджаны Правілы рэалізацыі драўніны на ўнутраным рынку Рэспублікі Беларусь у 2011-2012 гадах. Дзеянне Правілаў распаўсюджваецца на юрыдычных асоб, што вядуць лясную гаспадарку, да якіх згодна з артыкулам 21 Ляснога кодэксу Рэспублікі Беларусь аднесены таксама эксперыментальныя лясныя базы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.


06.01.2011

Кіраўнікі арганізацый ДНВА парашковай металургіі ўзнагароджаны Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Дом Урада Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь прыняў пастанову ад 27 снежня 2010 г. №1906, згодна з якой за стварэнне новых відаў порыстых матэрыялаў і тэхналогій атрымання вырабаў з іх, укараненне навуковых распрацовак у вытворчасць першы намеснік дырэктара дзяржаўнай навуковай установы "Інстытут парашковай металургіі" Савіч Вадзім Віктаравіч ўзнагароджаны Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. Гэтай жа пастановай Урада за шматгадовую плённую дзейнасць па ўкараненню перадавых тэхналогій у вытворчасць, стварэнне новых прамысловых магутнасцей па ўтылiзацыi боепрыпасаў Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь узнагароджаны дырэктар рэспубліканскага казённага прадпрыемства "Цэнтр утылізацыі артылерыйскіх i інжынерных боепрыпасаў" Сiдараў Мiхаiл Анатольевіч. Шчыра віншуем кіраўнікоў арганізацый Дзяржаўнага навукова-вытворчага аб'яднання парашковай металургіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі з гэтай узнагародай і жадаем новых творчых поспехаў!


05.01.2011

Сёння спаўняецца 80 гадоў з дня нараджэння акадэміка У.А. Піліповіча

5 студзеня 2011 г. спаўняецца 80 гадоў з дня нараджэння фізіка, заслужанага дзеяча навукі БССР, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР і Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, у 1973-1998 гг. дырэктара Інстытута электронікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, у 1983-1987 гг. галоўнага вучонага сакратара Прэзідыума Акадэміі навук БССР, з 2007 г. загадчыка лабараторыі, з 2008 г. галоўнага навуковага супрацоўніка Інстытута фізікі імя Б.І. Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара фізіка-матэматычных навук, прафесара Уладзіміра Антонавіча Піліповіча.


03.01.2011

Сёння спаўняецца 50 гадоў з дня нараджэння члена-карэспандэнта А.Г. Пенязькова

3 студзеня 2011 г. спаўняецца 50 гадоў з дня нараджэння вучонага ў галіне высокатэмпературнай цеплафізікі, газавай дынамікі, фізікі гарэння і выбуху, лаўрэата прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Сібірскага аддзялення Российскай акадэміі навук імя акадэміка В.А. Капцюга, з 2006 г. намесніка дырэктара па навуковай рабоце Інстытута цепла- і масаабмену імя А.В. Лыкава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара фізіка-матэматычных навук Алега Глебавіча Пенязькова.


02.01.2011

Заснавана Дошка гонару Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

З мэтай стымулявання і заахвочвання арганізацый і работнікаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі за высокія паказчыкі ў навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці, добрасумленную працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, праяўленую ініцыятыву ў рабоце пастановай Бюро Прэзідыума НАН Беларусі ад 17 снежня 2010 г. №596 заснавана Дошка гонару Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Палажэннем аб Дошцы гонару ўстаноўлена, што на яе могуць быць занесены арганізацыі, што дасягнулі найбольш высокіх паказчыкаў у навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай, вытворчай, сацыяльнай дзейнасці па выніках работы за справаздачны год, і работнікі, якія дасягнулі значных вынікаў у працоўнай дзейнасці па выніках справаздачнага года і прапрацавалі ў дадзенай арганізацыі НАН Беларусі не менш за 5 гадоў. Аддзяленням НАН Беларусі даручана арганізаваць вылучэнне арганізацый і работнікаў на Дошку гонару па выніках працы ў 2010 годзе. Прадугледжаныя палажэннем аб Дошцы гонару матэрыялы ўносяцца на разгляд аддзяленняў да 15 студзеня.


01.01.2011

Падпісана Дырэктыва Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Аб развіцці прадпрымальніцкай ініцыятывы і стымуляванні дзелавой актыўнасці ў Рэспубліцы Беларусь"

Рэзідэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь У мэтах далейшай лібералізацыі беларускай эканомікі, павышэння яе канкурэнтаздольнасці і стварэння спрыяльных умоў для дынамічнага і ўстойлівага развіцця 31 снежня 2010 г. Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь падпісана Дырэктыва №4 "Аб развіцці прадпрымальніцкай ініцыятывы і стымуляванні дзелавой актыўнасці ў Рэспубліцы Беларусь". "Наша краіна славіцца працавітымі, адукаванымі і таленавітымі людзьмі. Сваёй дзейнасцю яны здольныя не толькі значна павысіць дабрабыт і якасць жыцця жыхароў Беларусі, але і забяспечыць эканамічны рост, бяспеку нашай дзяржавы, - канстатуецца ў Дырэктыве. - Разняволенне дзелавой ініцыятывы і творчага патэнцыялу грамадзян спрыяе фарміраванню развітога канкурэнтнага асяроддзя, укараненню новых вытворчых і кіраўніцкіх тэхналогій, развіццю інавацыйнай дзейнасці, стварэнню новых працоўных месцаў, насычэнню рынку таварамі і паслугамі, павелічэнню падатковых паступленняў у бюджэт дзяржавы, павышэнню дабрабыту і якасці жыцця". З поўным тэкстам гэтага праграмнага дакумента можна азнаёміцца тут.

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін / Студзень 2011 года / Да пачатку старонкі
Пры поўным ці частковым выкарыстанні інфармацыі спасылка на крыніцу з'яўляецца абавязковай