Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Архіў навін 2011 года

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін / Ліпень 2011 года

29.07.2011

28 верасня ў Нацыянальнай акадэміі навук адкрыецца Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "20 гадоў Садружнасці Незалежных Дзяржаў"

Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя 28 верасня 2011 г. у Нацыянальнай акадэміі навук адкрыецца Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "20 гадоў Садружнасці Незалежных Дзяржаў". У дзень адкрыцця на ранішнім пленарным пасяджэнні адбудуцца даклады і выступленні прадстаўнікоў дзяржаў - удзельніц і органаў Садружнасці, відных грамадскіх дзеячаў і вучоных краін СНД. Пасля абеду пачнуць сваю працу чатыры секцыі: 1) Эканамічнае ўзаемадзеянне дзяржаў - удзельніц СНД; 2) Узаемадзеянне дзяржаў - удзельніц СНД у сферы гуманітарнага супрацоўніцтва; 3) Узаемадзеянне дзяржаў - удзельніц СНД у сферы бяспекі, барацьбы са злачыннасцю і тэрарызмам; 4) Прававыя асновы супрацоўніцтва дзяржаў - удзельнікаў СНД. У рамках першай секцыі будзе працаваць падсекцыя "Навука і інавацыйнае супрацоўніцтва дзяржаў - удзельніц СНД", арганізатарамі якой выступаюць Нацыянальная акадэмія навук Беларусі і Выканаўчы камітэт СНД. Другі дзень канферэнцыі будзе прысвечаны выступленням кіраўнікоў секцый і іншых удзельнікаў, падвядзенню вынікаў канферэнцыі і прыняццю выніковага дакумента. Запланавана таксама прэс-канферэнцыя. Інфармацыя аб ходзе падрыхтоўкі і правядзенні міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі будзе размяшчацца на яе вэб-старонцы.


27.07.2011

Прыняты Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Аб некаторых пытаннях абавязковага продажу замежнай валюты"

Рэзідэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь У мэтах забеспячэння ўстойлівасці беларускага рубля, патрэбнасцей юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў у замежнай валюце прыняты Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 ліпеня 2011 г. №326 "Аб некаторых пытаннях абавязковага продажу замежнай валюты". Ім, у прыватнасці, унесены змяненні ва ўказы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 3 студзеня 2007 г. №1 "Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку стварэння суб'ектаў інавацыйнай інфраструктуры і ўнясенні змянення і дапаўненняў ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 верасня 2002 г. №495" і ад 9 сакавіка 2009 г. №123 "Аб некаторых мерах па стымуляванню інавацыйнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь" у частцы выключэння норм аб вызваленні ад абавязковага продажу замежнай валюты, атрыманай суб'ектамі інавацыйнай інфраструктуры і рэзідэнтамі навукова-тэхналагічных паркаў ад рэалізацыі тавараў (работ, паслуг), маёмасных правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці, а таксама замежнай валюты, што паступіла па здзелках з юрыдычнымі асобамі - нерэзідэнтамі і фізічнымі асобамі - нерэзідэнтамі ад рэалізацыі НДДК(Т)Р, зарэгістраваных ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.


27.07.2011

Сёння спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння члена-карэспандэнта Ю.Ф. Мацкевіч (1911-2003)

27 ліпеня 2011 г. спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння мовазнаўцы, заслужанага дзеяча навукі БССР, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР, з 1945 г. старшага навуковага супрацоўніка Інстытута мовы, літаратуры і мастацтва АН БССР, у 1950-1986 гг. загадчыка сектара, у 1986-1991 гг. вядучага навуковага супрацоўніка-кансультанта Інстытута мовазнаўства АН Беларусі, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара філалагічных навук Юзэфы Фларыянаўны Мацкевіч.


27.07.2011

Тэхналагічны запыт на празрыстыя гнуткія матэрыялы з нізкім цеплавым расшырэннем

NineSigma NineSigma, Inc., the leading provider of open innovation solutions, representing a multi-billion dollar chemical manufacturer, invites proposals for joint development partners to create transparent flexible materials with low thermal expansion. The final submission datefor Proposal Brief is September 5, 2011. More information is available here and in the request for proposal documents online. Please also click here to view all open requests by technical area, industry, or status.


26.07.2011

Сёння спаўняецца 80 гадоў з дня нараджэння члена-карэспандэнта Л.І. Калыхана (1931-2003)

26 ліпеня 2011 г. спаўняецца 80 гадоў з дня нараджэння вучонага ў галіне ядзернай энергетыкі, з 1966 г. старшага навуковага супрацоўніка, загадчыка лабараторыі, намесніка дырэктара па навуковай рабоце Інстытута ядзернай энергетыкі АН БССР, з 1991 г. загадчыка лабараторыі Інстытута праблем энергетыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара тэхнічных навук, прафесара Леаніда Іванавіча Калыхана.


25.07.2011

Аб'яўлены конкурс для назначэння стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь для аспірантаў вочнай формы навучання на 2012 год

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22 чэрвеня 2006 г. №405 "Аб заснаванні стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь для аспірантаў, якія навучаюцца па вочнай форме ў дзяржаўных установах, што забяспечваюць атрыманне паслявузаўскай адукацыі" Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь сумесна з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі аб'яўлены адкрыты конкурс для назначэння стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь для аспірантаў, якія навучаюцца па вочнай форме ў дзяржаўных установах, што забяспечваюць атрыманне паслявузаўскай адукацыі, на 2012 год. Палажэнне аб парадку правядзення ў НАН Беларусі конкурсу для назначэння стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь для аспірантаў і электронныя формы дакументаў размешчаны тут.


23.07.2011

Сёння спаўняецца 70 гадоў з дня нараджэння члена-карэспандэнта У.Р. Іванюка (1941-2009)

23 ліпеня 2011 г. спаўняецца 70 гадоў з дня нараджэння вучонага ў галіне аховы раслін, у 1986-1989 гг. загадчыка аддзела, у 1989-1999 гг. галоўнага навуковага супрацоўніка Беларускага НДІ аховы раслін, з 1999 г. галоўнага навуковага супрацоўніка Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па бульбаводству і плодаагародніцтву, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара біялагічных навук, прафесара Уладзіміра Рыгоравіча Іванюка.


22.07.2011

Сёння спаўняецца 75 гадоў з дня нараджэння акадэміка У.Г. Спрынджука (1936-1987)

22 ліпеня 2011 г. спаўняецца 75 гадоў з дня нараджэння матэматыка, у 1963-1964 гг. вучонага сакратара, у 1964-1969 гг. старшага навуковага супрацоўніка, з 1969 г. загадчыка лабараторыі Інстытута матэматыкі АН БССР, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара фізіка-матэматычных навук, прафесара Уладзіміра Генадзьевіча Спрынджука.


20.07.2011

Урадам адобрана прапанова Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі аб распрацоўцы навукова-тэхнічнай праграмы Саюзнай дзяржавы "Прамень"

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 ліпеня 2011 г. №951 адобраны праект навукова-тэхнічнай праграмы Саюзнай дзяржавы "Перспектыўныя паўправадніковыя гетэраструктур і прыборы на іх аснове" ("Прамень"), прадстаўлены Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі і ўзгоднены з зацікаўленымі рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання. Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі даручана ва ўстаноўленым парадку ўнесці дадзены праект навукова-тэхнічнай праграмы ў Савет Міністраў Саюзнай дзяржавы.


20.07.2011

Прадстаўнік Нацыянальнай акадэміі навук абраны ў кіраўніцтва Цэнтра па спрашчэнні працэдур гандлю і электронных дзелавых аперацыях ААН

На 17-й сесіі Цэнтра па спрашчэнні працэдур гандлю і электронных дзелавых аперацыях ААН (ААН /СЕФАКТ), якая адбылася 8 ліпеня 2011 г. у Жэневе (Швейцарыя), прадстаўнік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі - дырэктар навукова-інжынернага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Міжгаліновы навукова-практычны цэнтр сістэм ідэнтыфікацыі і электронных дзелавых аперацый" В.І. Дравіца абраны адным з намеснікаў старшыні Бюро ААН/СЕФАКТ на перыяд 2011-2014 гадоў.


19.07.2011

Цырконій дорыць надзею

Газета Рэспубліка Пад такім загалоўкам у сённяшнім нумары газеты Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь "Рэспубліка" апублікаваны аповяд аб праведзеных у Аб'яднаным інстытуце машынабудавання і Фізіка-тэхнічным інстытуце Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі сумесных даследаваннях структуры і ўласцівасцяў цырконіевых сплаваў і распрацоўцы тэхналогій павышэння іх трываласці, якія адкрылі рэальныя перспектывы выкарыстання сплаваў ў медыцынскай практыцы. Больш падрабязна аб выніках праекта, прафінансаванага фондамі фундаментальных даследаванняў Беларусі і Расіі, можна прачытаць тут.


19.07.2011

Нацыянальная акадэмія навук прыме актыўны ўдзел у мерапрыемствах па выкананню новай Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь

Мінск, Беларусь Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 11 ліпеня 2011 г. №942 зацверджаны мерапрыемствы па выкананню Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2011-2015 гады. Нацыянальная акадэмія навук Беларусі ўключана ў лік адказных выканаўцаў мерапрыемстваў па фарміраванню эфектыўнай Нацыянальнай інавацыйнай сістэмы, павышэнню інавацыйнай актыўнасці арганізацый, стварэнню новых навукаёмістых і высокатэхналагічных вытворчасцей, стварэнню і распрацоўцы новых тэхналогій, развіццю сучаснай інфраструктуры медыцынскіх паслуг, стварэнню інфармацыйнай сістэмы банка электронных пашпартоў тавараў, мінімізацыі ўтварэння адходаў, павелічэнню ўзроўню іх уцягвання ў грамадзянскі абарот, фарміраванню прававых асноў для стварэння інвестыцыйных і венчурных фондаў, узмацненню аховы інтэлектуальнай уласнасці і шэрагу іншых.


18.07.2011

Старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі наведаў Скідзельскі цукровы камбінат

У рамках працы ў складзе інфармацыйнай групы па Гродзенскай вобласці, на мінулым тыдні Старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі А.М. Русецкі наведаў ААТ "Скідзельскі цукровы камбінат". У рамках рабочага абмеркавання з кіраўніцтвам камбіната, у прыватнасці, разгледжаны ход рэканструкцыі завода і рэкамендавана ўзяць гэтае пытанне на жорсткі кантроль з мэтай завяршэння ўсіх работ да перыяду перапрацоўкі ўраджаю бягучага года. У ходзе сустрэчы з калектывам камбіната абмяркоўваліся пытанні фінансава-эканамічнага стану прадпрыемства і перспектывы яго развіцця з улікам эканамічнай палітыкі, што праводзіцца сёння ў дзяржаве.


16.07.2011

Сёння спаўняецца 115 гадоў з дня нараджэння акадэміка А.Я. Пракапчука (1896-1970)

16 ліпеня 2011 г. спаўняецца 115 гадоў з дня нараджэння заснавальніка беларускай школы дэрматавенеролагаў, заслужанага дзеяча навукі БССР, з 1931 г. загадчыка кафедры Мінскага медыцынскага інстытута, адначасова ў 1932-1938 і 1945-1963 гг. дырэктара Скурна-венералагічнага НДІ Міністэрства аховы здароўя БССР, у 1940-1946 гг. члена Прэзідыума АН БССР, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара медыцынскіх навук, прафесара Андрэя Якаўлевіча Пракапчука.


15.07.2011

Аб'яўлены конкурс на суісканне міждзяржаўнай прэміі "Зоркі Садружнасці" 2011 года

Міждзяржаўная прэмія Зоркі Садружнасці У адпаведнасці з Палажэннем аб міждзяржаўнай прэміі "Зоркі Садружнасці", зацверджаным Саветам па гуманітарнаму супрацоўніцтву дзяржаў-удзельніц СНД і Праўленнем Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў-удзельніц СНД у траўні 2009 года, аб'яўлены конкурс на суісканне міждзяржаўнай прэміі "Зоркі Садружнасці" 2011 года. Міждзяржаўныя прэміі "Зоркі Садружнасці" прысуджаюцца штогод асобам або калектывам аўтараў (не больш за тры) за буйны ўклад у дасягненні: 1) у галіне навукі і адукацыі, 2) у галіне культуры і мастацтва, 2) у галіне гуманітарнай дзейнасці. На першым этапе конкурсу вылучэнне кандыдатур ажыццяўляецца арганізацыямі па асноўным месцы працы вучонага, на сходзе навуковых работнікаў або навукова-тэхнічным (вучоным) савеце на падставе рэкамендацыі калектыву работнікаў структурнага падраздзялення, дзе ён працуе. Вылучэнне кандыдатур у арганізацыях Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і прадстаўленне матэрыялаў у аддзяленні неабходна завяршыць да 10 жніўня 2011 г. Кандыдатуры, рэкамендаваныя арганізацыямі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі для ўдзелу ў конкурсе на суісканне прэміі "Зоркі Садружнасці", разглядаюцца ў аддзяленнях і ва ўстаноўленым парадку прадстаўляюцца ў аддзел прэмій, стыпендый і ўзнагарод упраўлення кадраў і кадравай палітыкі апарату Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі да 15 жніўня 2011 г. Тэлефоны для даведак: (017) 284-24-56, (017) 284-11-63. Дадатковую інфармацыю аб прэміях можна атрымаць тут.


14.07.2011

Зацверджаны прыярытэтныя напрамкі развіцця навукі, тэхналогій і тэхнікі ў Расійскай Федэрацыі

Як паведамляе сайт Прэзідэнта Расіі www.kremlin.ru, падпісаны Указ Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ад 7 ліпеня 2011 г. №899 "Аб зацвярджэнні прыярытэтных напрамкаў развіцця навукі, тэхналогій і тэхнікі ў Расійскай Федэрацыі і пераліку крытычных тэхналогій Расійскай Федэрацыі. У мэтах мадэрнізацыі і тэхналагічнага развіцця расійскай эканомікі і павышэння яе канкурэнтаздольнасці Указам Прэзідэнта Расіі зацверджаны 8 прыярытэтных напрамкаў развіцця навукі, тэхналогій і тэхнікі ў Расійскай Федэрацыі, а таксама пералік 27 крытычных тэхналогій Расійскай Федэрацыі. Указ уступіў у сілу з дня падпісання.


14.07.2011

Новыя тэхналагічныя запыты ад вядучага пастаўшчыка рашэнняў у сферы адкрытых інавацый

NineSigma NineSigma, Inc., the leading provider of open innovation solutions, invites proposals for alternative processes to rotational molding; polymeric films with potential for mechanically lifting wrinkles; interior easily-cleanable water-based coatings technologies; ultra small electronic-scanning ultrasonic transducer for high resolution imaging; producing Ethylene-Propylene-Copolymers (EPM) and/or Ethylene-Propylene-Diene-Terpolymers (EPDM). The final submission dates for Proposal Briefs are July 22 - August 12, 2011. More information is available here and in the request for proposal documents online. Please also click here to view all open requests by technical area, industry, or status.


14.07.2011

Нацыянальная акадэмія навук прыме актыўны ўдзел у стварэнні Адзінай сістэмы навігацыйна-часавага забеспячэння Рэспублікі Беларусь

Дом Урада Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 4 ліпеня 2011 г. №902 зацверджаны Канцэпцыя стварэння Адзінай сістэмы навігацыйна-часавага забеспячэння Рэспублікі Беларусь і план яе рэалізацыі на 2011-2015 гады. Канцэпцыя заклікана забяспечыць адзінства падыходаў да фармавання і рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы навігацыйнай дзейнасці і з'яўляецца асновай для распрацоўкі нарматыўных прававых актаў, праграм і планаў у гэтай галіне. Планам рэалізацыі Канцэпцыі на 2011-2015 гады прадугледжаны ўдзел Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў стварэнні агульнадзяржаўных, галіновых і рэгіянальных спажывецкіх сістэм навігацыйна-часавага забеспячэння, стварэнні рэгіянальнай інтэграванай радыёнавігацыйнай сістэмы і мультысэрвіснай платформы аказання навігацыйных паслуг, кадравым забеспячэнні адзінай сістэмы навігацыйна-часавага забеспячэння краіны, удасканаленні нарматыўнай прававой і тэхнічнай нарматыўнай прававой базы ў сферы навігацыйнай дзейнасці, а таксама развіцці міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы навігацыйнай дзейнасці.


13.07.2011

Міжнародная навуковая канферэнцыя, прысвечаная 90-годдзю стварэння Інстытута беларускай культуры, адбудзецца ў снежні

Канферэнцыі 8-9 снежня 2011 г. у Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі пройдзе Міжнародная навуковая канферэнцыя "Інстытут беларускай культуры і станаўленне навукі ў Беларусі (да 90-годдзя стварэння Інстытута беларускай культуры)". Яе арганізатарамі выступаюць Аддзяленне гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі, дзяржаўная навуковая ўстанова "Інстытут гісторыі НАН Беларусі" і Камісія НАН Беларусі па гісторыі навукі. Праблемнае поле канферэнцыі: дзяржаўная палітыка ў сферы навукі і культуры; фарміраванне навуковай інтэлігенцыі, персаналіі; развіццё гуманітарных і прыродазнаўчых навук; Інбелкульт і вышэйшая школа; Інбелкульт і беларусізацыя; Інбелкульт і краязнаўчы рух; міжнародныя навуковыя і культурныя сувязі; гістарыяграфія і крыніцы па гісторыі навукі і культуры; традыцыі Інбелкульта і Нацыянальная акадэмія навук Беларусі. Заяўкі для ўдзелу ў канферэнцыі і тэзісы дакладаў прымаюцца да 1 лістапада 2011 г. Іншыя падрабязнасці - тут.


13.07.2011

Сёння спаўняецца 60 гадоў з дня нараджэння акадэміка А.А. Махнача

13 ліпеня 2011 г. спаўняецца 60 гадоў з дня нараджэння геолага, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі і прэміі НАН Беларусі, з 1991 г. загадчыка лабараторыі, у 1994-1998 гг. намесніка дырэктара, у 1998-2008 гг. дырэктара Інстытута геахіміі і геафізікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, з 2008 г. галоўнага навуковага супрацоўніка Беларускага навукова-даследчага геолагаразведачнага інстытута, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара геолага-мінералагічных навук, прафесара Анатолія Аляксандравіча Махнача.


12.07.2011

За тры гады міжнародная навуковая лабараторыя аптычнай дыягностыкі атрымала ад замежных заказчыкаў 2,5 мільёна даляраў

Газета Рэспубліка Супрацоўніцтва з замежнымі партнёрамі і інвестарамі прынясе айчыннай навуцы належны вынік толькі тады, калі яно будзе не толькі сродкам фінансавай падтрымкі, але стане таксама запатрабаванай крыніцай сусветнага вопыту ў арганізацыі навуковых даследаванняў і распрацовак. Рэалізуючы сумесныя праекты з калегамі з Германіі, на гэта і арыентуюцца супрацоўнікі Міжнароднай навуковай лабараторыі аптычнай дыягностыкі Фраўнгофера-Сцяпанава, створанай у 2004 годзе ў Інстытуце фізікі імя Б.І.Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Узначальвае калектыў акадэмік М.С. Казак, інтэрв'ю з якім пад загалоўкам "Паглядзець, параўнаць і задумацца" апублікавана ў сённяшнім нумары газеты Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь "Рэспубліка".


12.07.2011

Зацверджана Дзяржаўная праграма развіцця вышэйшай адукацыі на 2011-2015 гады

Дом Урада У адпаведнасці з пунктам 5 артыкула 2 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 1 ліпеня 2011 г. №893 зацверджана Дзяржаўная праграма развіцця вышэйшай адукацыі на 2011-2015 гады. Мэты Дзяржаўнай праграмы - забеспячэнне падрыхтоўкі высокакваліфікаваных спецыялістаў на аснове найноўшых дасягненняў навукі і тэхнікі для задавальнення патрэбнасцяў дзяржавы, прывядзенне якасці падрыхтоўкі спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй у адпаведнасць з патрабаваннямі сучаснага ўзроўню інавацыйнага развіцця галін эканомікі і сацыяльнай сферы, а таксама забеспячэнне развіцця здольнасцяў i iнтэлектуальна-творчага патэнцыялу асобы, яе ідэйна-маральнага выхавання. Дзяржаўнай праграмай прадугледжана выкарыстанне ў тым ліку магчымасцяў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па падрыхтоўцы работнікаў вышэйшай навуковай кваліфікацыі для сістэмы вышэйшай адукацыі. Для забеспячэння інтэграцыі навукі, адукацыі і вытворчасці плануецца стварыць да 2015 года ў высокатэхналагічных арганізацыях, установах Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 76 вучэбна-навукова-вытворчых аб'яднанняў і 340 філіялаў кафедраў, што дасць магчымасць выпускнікам устаноў вышэйшай адукацыі набыць навыкі працы на найноўшым абсталяванні , скараціць тэрмін адаптацыі спецыялістаў на вытворчасці.


11.07.2011

Сёння спаўняецца 95 гадоў з дня нараджэння замежнага члена Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі акадэміка А.М. Прохарава (1916-2002)

А.М. Прохараў 11 ліпеня 2011 г. спаўняецца 95 гадоў з дня нараджэння фізіка, аднаго з заснавальнікаў квантавай электронікі, двойчы Героя Сацыялістычнай Працы, лаўрэата Нобелеўскай прэміі, Ленінскай прэміі, Дзяржаўнай прэміі СССР і Дзяржаўнай прэміі Расійскай Федэрацыі, акадэміка Акадэміі навук СССР і Расійскай акадэміі навук, замежнага члена Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, шэрагу іншых акадэмій навук, доктара фізіка-матэматычных навук, прафесара Аляксандра Міхайлавіча Прохарава.


08.07.2011

Прапанаваная акадэмічнымі вучонымі біятэхналогія забяспечыць прамысловае развядзенне ракаў у Беларусі

Газета Рэспубліка Класічную прыказку пра тое, якую жыўнасць можна лічыць рыбай на бязрыб'е, з поспехам ужылі на практыцы вучоныя Інстытута генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і спецыялісты рыбгаса ААТ "Палессе" Пінскага раёна. У часова пустуючыя летам і восенню нераставыя сажалкі яны пасялілі самак доўгапалых ракаў, адлоўленых у адным з азёр Івацэвіцкага раёна, і ўжо атрымалі іх нашчадства. Увосень, калі падрослыя сяголеткі будуць у стане пастаяць за сябе, іх пераселяць з бяспечных сажалак, дзе яны былі абароненыя ад натуральных ворагаў - лічынак стракоз, апалонікаў, жукоў-плавунцоў і драпежных рыб, у арандаваныя гаспадаркай натуральныя вадаёмы. Праз два гады дэлікатэс можна будзе вылоўліваць і пастаўляць у магазіны. Ужо ў мінулым годзе на стадыі апрабавання прапанаванай акадэмічнымі вучонымі біятэхналогіі штучнага ўзнаўлення і вырошчвання рака стала ясна, што яна дазволіць дамагчыся адчувальных вынікаў. Больш падрабязна аб перспектывах прамысловай гадоўлі ракаў можна азнаёміцца ў артыкуле "Хто на бязрыб'е ў сажалцы гаспадар?", апублікаванай у сённяшнім нумары газеты Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь "Рэспубліка".


08.07.2011

Створаны аргкамітэт па забеспячэнню падрыхтоўкі і ўдзелу беларускіх спартсменаў у XXX летніх Алімпійскіх гульнях і XIV летніх Паралімпійскіх гульнях

У мэтах каардынацыі дзейнасці рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама, iншых арганiзацый па забеспячэнню падрыхтоўкі і ўдзелу беларускіх спартсменаў у XXX летніх Алімпійскіх гульнях і XIV летніх Паралімпійскіх гульнях пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 чэрвеня 2011 г. №889 створаны арганізацыйны камітэт па забеспячэнню падрыхтоўкі і ўдзелу беларускіх спартсменаў у XXX летніх Алімпійскіх гульнях і XIV летніх Паралімпійскіх гульнях 2012 года ў г. Лондане (Вялікабрытанія). У склад арганізацыйнага камітэта ўключаны намеснік Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі член-карэспандэнт С.К. Рахманаў.


08.07.2011

Абноўлена інфармацыя аб шэрагу міжнародных мерапрыемстваў 2011 года

Канферэнцыі На старонцы Міжнародныя мерапрыемствы абноўлена інфармацыя аб шэрагу міжнародных канферэнцый, сімпозіумаў і семінараў, запланаваных для правядзення ці арганізуемых пры падтрымцы арганізацый Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў бягучым годзе. Удакладнены тэрміны правядзення мерапрыемстваў і кантактная інфармацыя, дабаўлены спасылкі на інфармацыйныя лісты арганізацыйных камітэтаў і інтэрнэт-сайты міжнародных канферэнцый.


07.07.2011

"СКІФ" працуе галавой

СБ-Беларусь Сегодня Суперкамп'ютар Саюзнай дзяржавы здольны выконваць мільярды аперацый у секунду. У гэтым пераканаўся карэспандэнт газеты "Савецкая Беларусь", наведаўшы лабараторыю сінтэзу тэхнічных сістэм Аб'яднанага інстытута праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, дзе ў супрацоўніцтве з расійскімі калегамі па саюзнай навукова-тэхнічнай праграме быў створаны суперкамп'ютар "СКІФ". Сёння ў акадэмічным інстытуце дзейнічаюць тры суперкамп'ютары агульнай прадукцыйнасцю каля 80 тэрафлопс, на базе інстытута дзейнічае адзін з рэсурсных цэнтраў нацыянальнай грыд-сеткі, а таксама створаны нацыянальны цэнтр грыд-тэхналогій. Іншыя падрабязнасці - тут.


07.07.2011

Старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі наведаў шэраг ваўкавыскіх прадпрыемстваў

У рамках штотыднёвых выездаў у працоўныя калектывы і сустрэч з насельніцтвам у рэгіёнах 6 ліпеня 2011 г. Старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі А.М. Русецкі наведаў прадпрыемствы горада Ваўкавыска - ААТ "Беллакт" і "Лакаматыўнае дэпо "Ваўкавыск" ТРУП "Баранавіцкае аддзяленне Беларускай чыгункі". У ходзе наведванняў абмяркоўваліся пытанні фінансава-эканамічнага стану прадпрыемстваў і перспектывы іх развіцця з улікам эканамічнай палітыкі, што праводзіцца сёння ў дзяржаве. У прыватнасці, у ходзе наведвання ААТ "Беллакт" А.М. Русецкі азнаёміўся з вытворчымі магутнасцямі прадпрыемства і цэхамі па вытворчасці дзіцячага харчавання, малочных і сухіх прадуктаў. Разам з генеральным дырэктарам ААТ "Беллакт" А.В. Грытусевым абмяркоўвалася неабходнасць пашырэння супрацоўніцтва спецыялістаў прадпрыемствы з вучонымі ў мэтах стварэння сучасных айчынных тэхналогій для малочнай прамысловасці.


07.07.2011

Сёння спаўняецца 75 гадоў з дня нараджэння акадэміка А.І. Свірыдзёнка

7 ліпеня 2011 г. спаўняецца 75 гадоў з дня нараджэння вучонага ў галіне матэрыялазнаўства, з 1967 г. загадчыка лабараторыі, з 1969 г. намесніка дырэктара па навуковай рабоце, у 1979-1982 гг. в.а. дырэктара, з 1982 г. дырэктара Інстытута механікі металапалімерных сістэм АН БССР, адначасова ў 1987-1992 гг. члена Прэзідыума АН БССР, у 1990-2006 гг. дырэктара, з 2006 г. загадчыка лабараторыі Навукова-даследчага цэнтра праблем рэсурсазберажэння НАН Беларусі, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара тэхнічных навук, прафесара Анатолія Іванавіча Свірыдзёнка.


06.07.2011

Выпускнікам магістратуры акадэмічнага Інстытута падрыхтоўкі навуковых кадраў 2011 года ўручаны дзяржаўныя дыпломы

Сёння ў Вялікай канферэнц-зале Нацыянальнай акадэміі навук адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння дзяржаўных дыпломаў выпускнікам магістратуры акадэмічнага Інстытута падрыхтоўкі навуковых кадраў 2011 года. 74 новых магістра атрымалі свае дыпломы з рук Першага намесніка Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі акадэміка П.А.Віцязя.

Выпускники магистратуры


У 2010/2011 навучальным годзе магістранты праходзілі навучанне па дзевяці спецыяльнасцях: фізіка, біялогія, прыкладная матэматыка і інфарматыка, хімія, матэматыка, эканоміка і кіраванне народнай гаспадаркай, мастацтвазнаўства, сацыялогія, машынабудаванне і машыназнаўства. На абароне магістарскіх дысертацый 84% ад агульнай колькасці тых, хто абараняў выпускныя кваліфікацыйныя працы, атрымалі 9 і 10 балаў. З ліку выпускнікоў, што атрымалі размеркаванне, у інстытуты Нацыянальнай акадэміі навук накіравана 73% магістраў. Іншыя падрабязнасці - у прэс-рэлізе.

06.07.2011

Намеснік генеральнага дырэктара ДНВА парашковай металургіі Рак А.Л. узнагароджаны медалём "За працоўныя заслугі"

Медаль За працоўныя заслугі Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 ліпеня 2011 г. №303 за асаблівыя заслугі ў ахове дзяржаўнай граніцы і барацьбе са злачыннасцю, высокае прафесійнае майстэрства, узорнае выкананне службовых абавязкаў, заслугі ў развіцці будаўнічай галіны, камунальнай гаспадаркі, прамысловасці, транспарту, адукацыі, аховы здароўя, культуры і спорту шэраг грамадзян нашай краіны ўзнагароджаны дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь. У прыватнасці, медалём "За працоўныя заслугі" узнагароджаны намеснік генеральнага дырэктара Дзяржаўнага навукова-вытворчага аб’яднання парашковай металургіі Рак Анатолій Леанідавіч. Шчыра віншуем з дзяржаўнай узнагародай і жадаем новых творчых дасягненняў!


06.07.2011

На сайце размешчаны зводныя даныя аб міжнародных мерапрыемствах у галіне адукацыі, навукі і інавацый на 2011-2013 гады ў Расіі і краінах СНД

Канферэнцыі Ва Упраўленне навукова-арганізацыйнай і інфармацыйна-аналітычнай работы апарату НАН Беларусі паступіў з Міністэрства адукацыі і навукі Расійскай Федэрацыі 5-ы выпуск зводных даных аб міжнародных мерапрыемствах у галіне адукацыі, навукі і інавацый на 2011-2013 гады. У выданне ўключана інфармацыя аб 1734 міжнародных навукова-тэхнічных мерапрыемствах, што плануюцца да правядзення ў Расіі і краінах СНД. Электронны варыянт выдання даступны для прагляду і запампоўкі тут.


05.07.2011

Вызначаны парадак адкрыцця падрыхтоўкі па профілях і напрамках адукацыі, спецыяльнасцях і напрамках спецыяльнасцей, спецыялізацыях

Дом Урада На падставе пункта 7 артыкула 16 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь пастановай ад 27 чэрвеня 2011 г. №849 зацвердзіў Палажэнне аб парадку адкрыцця падрыхтоўкі па профілях адукацыі, напрамках адукацыі, спецыяльнасцях, напрамках спецыяльнасцей, спецыялізацыях. Дзеянне Палажэння распаўсюджваецца на дзяржаўныя органы, установы адукацыi, iншыя арганiзацыi, якiм прадастаўлена права ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць, а таксама на арганізацыі, зацікаўленыя ў падрыхтоўцы спецыялістаў, незалежна ад ведамаснай падпарадкаванасці і формы ўласнасці. Палажэннем, у прыватнасці, устаноўлена што рашэнне аб адкрыцці падрыхтоўкі ва ўстановах адукацыі, падпарадкаваных і (або) падсправаздачных Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, прымаецца Міністэрствам адукацыі па ўзгадненні з зацікаўленымі дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі.


05.07.2011

Сёння спаўняецца 85 гадоў з дня нараджэння акадэміка М.А. Лазарука (1926-2000)

5 ліпеня 2011 г. спаўняецца 85 гадоў з дня нараджэння літаратуразнаўца і педагога, у 1954-1978 гг. старшага выкладчыка, дацэнта, прафесара, дэкана філалагічнага факультэта, прарэктара па вучэбнай рабоце Мінскага педагагічнага інстытута імя М. Горкага, у 1978-1990 гг. дырэктара НДІ педагогікі, з 1990 г. загадчыка лабараторыі Нацыянальнага інстытута адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, акадэміка Акадэміі педагагічных навук СССР, доктара філалагічных навук, прафесара Міхаіла Арсеньевіча Лазарука.


04.07.2011

Адбылося чарговае пасяджэнне камісіі па акрэдытацыі навуковых арганізацый

24 чэрвеня 2011 г. адбылося чарговае пасяджэнне камісіі па акрэдытацыі навуковых арганізацый, па выніках якога прыняты і 30 чэрвеня 2011 г. зацверджаны старшынямі Прэзідыума НАН Беларусі і ДКНТ заключэнні аб акрэдытацыі ў якасці навуковай арганізацыі шэрагу юрыдычных асоб. У іх лік увайшлі: установа аховы здароўя "9-я гарадская клінічная бальніца", установа Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта "Навукова-даследчы інстытут прыкладных праблем матэматыкі і інфарматыкі", рэспубліканскае канструктарскае ўнітарнае прадпрыемства "ГСКБ па збожжаўборачнай і кормаўборачнай тэхніцы", навукова-даследчая ўстанова "Інстытут ядзерных праблем" Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, дзяржаўная ўстанова вышэйшай прафесійнай адукацыі "Беларуска-Расійскі ўніверсітэт", установа адукацыі "Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М.Машэрава ", навукова-даследчая ўстанова "Інстытут прыкладных фізічных праблем імя А.Н.Сеўчанкі" Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, установа Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта "Нацыянальны навукова-даследчы цэнтр маніторынгу азонасферы", рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства "Цэнтральны навукова-даследчы інстытут комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў", навукова-даследчая ўстанова "Нацыянальны навукова-вучэбны цэнтр фізікі часціц і высокіх энергій" Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства "Беларускі навукова-даследчы геолагаразведачны інстытут", установа адукацыі "Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П.Шамякіна", навукова-даследчае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства па будаўніцтву "Інстытут БелНДІБ", установа "Навукова-даследчы інстытут пажарнай бяспекі і праблем надзвычайных сітуацый" Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, дзяржаўная навуковая ўстанова "Інстытут фізікі імя Б.І.Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі", дзяржаўная навуковая ўстанова "Інстытут парашковай металургіі", рэспубліканскае навукова-даследчае ўнітарнае прадпрыемства "БелНДЦ "Экалогія".


02.07.2011

Віншаванне Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі з Днём Незалежнасці

Мінск, Беларусь Паважаныя калегі!

Ад усёй душы віншую вас з Днём Незалежнасці (Днём Рэспублікі). У гэтым годзе мы адзначаем знамянальную дату - 20 гадоў беларускай дзяржаўнасці. Гэты тэрмін вельмі малы ў гістарычным маштабе, але вельмі важны для ўсіх нас. Мы даказалі сваё адзінства, пабудавалі моцнае грамадства і моцную эканоміку, якая і надалей дзякуючы нашым сумесным намаганням будзе развівацца для забеспячэння высокага ўзроўню жыцця ўсіх беларусаў.

Асаблівыя словы падзякі мы кажам сёння нашым ветэранам, якія 67 гадоў таму вызвалілі беларускую сталіцу ад гітлераўскіх акупантаў і на працягу многіх гадоў аднаўлялі рэспубліку. Гэты подзвіг мае асаблівае значэнне для ўсёй сучаснай гісторыі, фарміруе грамадзянскую пазіцыю беларускай нацыі, умацоўвае пачуццё патрыятызму, з'яўляецца прыкладам для моладзі і падрастаючага пакалення, ад якіх залежыць будучыня нашай краіны.

3 ліпеня - светлы і радасны свята для кожнага беларуса, знак адданасці Радзіме, надзеі і аптымізму.

Шчыра жадаю вам моцнага здароўя, міру і дабрабыту.

Са святам вас, дарагія ветэраны і калегі!

З павагай,
Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі
Анатолій Русецкі


01.07.2011

Сёння спаўняецца 70 гадоў з дня нараджэння члена-карэспандэнта М.У. Румака (1941-1995)

1 ліпеня 2011 г. спаўняецца 70 гадоў з дня нараджэння вучонага ў галіне тэхналогіі мікраэлектронікі, з 1978 г. загадчыка аддзела, з 1990 г. намесніка дырэктара па навуковай рабоце Фізіка-тэхнічнага інстытута АН БССР, адначасова з 1988 г. прафесара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі, у 1994-1995 гг. старшыні Камітэта па навуцы і тэхналогіях Міністэрства адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара тэхнічных навук, прафесара Мікалая Уладзіміравіча Румака.


01.07.2011

Сёння спаўняецца 60 гадоў з дня нараджэння члена Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі А.М. Радзькова

1 ліпеня 2011 г. спаўняецца 60 гадоў з дня нараджэння матэматыка, педагога і дзяржаўнага дзеяча, заслужанага дзеяча навукі Рэспублікі Беларусь, у 1997-2001 гг. першага прарэктара, у 2001-2003 гг. рэктара Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А. Куляшова, з 2003 г. Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь, з снежня 2010 г. Першага намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, члена Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара педагагічных навук, прафесара Аляксандра Міхайлавіча Радзькова.


01.07.2011

Інстытуту фізікі імя Б.І. Сцяпанава ўручана ўзнагарода Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці

WIPO Award for Innovative Enterprises Як паведамляе інтэрнэт-сайт Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці, у ходзе праведзенага на мінулым тыдні рэспубліканскага ўрачыстага сходу вынаходніцкай і рацыяналізатарскай грамадскасці, прысвечанага Дню вынаходніка і рацыяналізатара, Інстытуту фізікі імя Б.І. Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ўручана ўзнагарода Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці WIPO Award for Innovative Enterprises. Узнагарода для інавацыйных прадпрыемстваў - адна з трох узнагарод гэтай міжнароднай арганізацыі - была заснавана ў 2000 годзе для садзейнічання выкарыстанню сістэмы інтэлектуальнай уласнасці прадпрыемствамі і павышэння грамадскай дасведчанасці ў дачыненні да пераваг сістэмы інтэлектуальнай уласнасці для бізнесу. Інстытут фізікі імя Б.І. Сцяпанава з'яўляецца лідэрам сярод навуковых устаноў краіны па колькасці дзеючых ахоўных дакументаў, зарэгістраваных у Беларусі і за мяжой, у тым ліку, у краінах патэнцыйных гандлёвых партнёраў, актыўным карыстальнікам сістэмы інтэлектуальнай уласнасці ў сваёй інавацыйнай і камерцыйнай дзейнасці. Акадэмічны інстытут стаў чацвёртай арганізацыяй Рэспублікі Беларусь, якой у перыяд 2005-2011 гг. прысуджана дадзеная ўзнагарода Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці.

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін / Ліпень 2011 года / Да пачатку старонкі
Пры поўным ці частковым выкарыстанні інфармацыі спасылка на крыніцу з'яўляецца абавязковай