Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Архіў навін 2011 года

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін / Сакавік 2011 года

31.03.2011

Сёння спаўняецца 30 гадоў з дня заснавання навукова-вытворчага аб'яднання "Цэнтр"

НВА Цэнтр 31 сакавіка 2011 г. спаўняецца 30 гадоў з дня заснавання Навукова-вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства НВА "Цэнтр". Створанае ў 1981 годзе на базе навуковага падраздзялення АН БССР прадпрыемства, што ўваходзіць сёння ў склад Дзяржаўнага навукова-вытворчага аб'яднання "Цэнтр" Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, за кароткі прамежак часу ператварылася ў навукова-даследчы, выпрабавальны і вытворчы цэнтр па стварэнні новага пакалення тэхнікі для авіяцыйна-касмічнай і атамнай прамысловасці. Адначасова на прадпрыемстве былі пачаты работы па стварэнні тэхналагічнага абсталявання для горна-абагачальнай і перапрацоўчай галін прамысловасці, прычым ужо першыя ўзоры драбілак, млыноў, класіфікатараў і цэнтрыфуг цэнтрабежнага прынцыпу дзеяння паказалі перспектыўнасць гэтага напрамку дзейнасці. У цяперашні час НВА "Цэнтр" з'яўляецца адным з найбуйнейшых вытворцаў абсталявання для драбнення і класіфікацыі матэрыялаў, вядучым вытворцам цэнтрабежнай тэхнікі на тэрыторыі СНД. Высокі навукова-тэхнічны патэнцыял прадпрыемства і вялікі вопыт у распрацоўцы і ўкараненні новых тэхналогій дазваляе яму ствараць сучасную тэхніку, незаменную ў многіх галінах прамысловасці.


31.03.2011

Прыняты меры па рэалізацыі міжнародных дагавораў у галіне грамадзянскай адказнасці за ядзерны ўрон

Рэзідэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь У мэтах забеспячэння выканання Рэспублікай Беларусь міжнародных дагавораў у галіне грамадзянскай адказнасці за ядзерны ўрон, Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 сакавіка 2011 г. №124 органамі, адказнымі за выкананне Венскай канвенцыі аб грамадзянскай адказнасці за ядзерны ўрон ад 21 траўня 1963 г. і Пратакола аб унясенні паправак у Венскую канвенцыю аб грамадзянскай адказнасці за ядзерны ўрон ад 12 верасня 1997 г., вызначаны Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь (у частцы атамнай электрастанцыі) і Нацыянальная акадэмія навук Беларусі (у частцы ядзерных установак і матэрыялу дзяржаўнай навуковай установы "Аб'яднаны інстытут энергетычных і ядзерных даследаванняў - Сосны"). Аператарам (эксплуатуючай арганізацыяй) атамнай электрастанцыі вызначана дзяржаўная ўстанова "Дырэкцыя будаўніцтва атамнай электрастанцыі", аператарам (эксплуатуючай арганізацыяй) ядзерных установак дзяржаўнай навуковай установы "Аб'яднаны інстытут энергетычных і ядзерных даследаванняў - Сосны" Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі - гэтая ўстанова.


30.03.2011

Адкрыты афіцыйны інтэрнэт-сайт Палескага аграрна-экалагічнага інстытута Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Інтэрнэт-сайт Палескага аграрна-экалагічнага інстытута НАН Беларусі У сетцы Інтэрнэт па адрасе http://paei.by адкрыты афіцыйны сайт дзяржаўнай навуковай установы "Палескі аграрна-экалагічны інстытут Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі". Асноўнымі напрамкамі дзейнасці створанага ў 2005 годзе ў Брэсце акадэмічнага інстытута з'яўляюцца: правядзенне даследаванняў па біясферна-сумяшчальных прыродакарыстанні і ахове навакольнага асяроддзя ў сучасных умовах Палескага рэгіёну, ажыццяўленне маніторынгу прыроднага асяроддзя і экалагічнай сітуацыі на меліярацыйна-трансфармаваных тэрыторыях Беларускага Палесся, распрацоўка і рэалізацыя рэгіянальных праектаў і праграм інавацыйнай дзейнасці ў сферы павышэння эфектыўнасці аграрнага сектара эканомікі і аховы навакольнага асяроддзя. На інтэрнэт-сайце, некаторыя раздзелы якога яшчэ знаходзяцца ў стадыі распрацоўкі, прадстаўлена неабходная інфармацыя аб адміністрацыі, лабараторыях і навукова-тэхнічнай прадукцыі інстытута, а таксама аб праекце "Тры Палесся" - сумеснай стратэгіі аховы і экалагічнага выкарыстання прыроднай спадчыны тэрыторыі польска-беларуска-ўкраінскага памежжа.


30.03.2011

Зацверджана новая рэдакцыя Дзяржаўнай праграмы "Інавацыйныя біятэхналогіі"

Дом Урада Прынята пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 сакавіка 2011 г. №371 "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Дзяржаўную праграму "Інавацыйныя біятэхналогіі" на 2010-2012 гады і на перыяд да 2015 года", у адпаведнасці з якой Дзяржаўная праграма выкладзена ў новай рэдакцыі. Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі даручана давесці азначаную Дзяржаўную праграму ў новай рэдакцыі да зацікаўленых.


30.03.2011

Урэгуляваны некаторыя пытанні падаткаабкладання работ і паслуг у галіне касмічнай дзейнасці

Рэзідэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь У мэтах стварэння спрыяльных умоў для развіцця касмічнай дзейнасці, Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 сакавіка 2011 г. №121 устаноўлена , што вызваляюцца ад падатку на дабаўленую вартасць абароты па рэалізацыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь: работ (паслуг), што выконваюцца (аказваюцца) з выкарыстаннем тэхнікі, якая знаходзіцца непасрэдна ў касмічнай прасторы, у тым ліку кіраванай з паверхні і (або) з атмасферы Зямлі; работ (паслуг) па даследаванні касмічнай прасторы, назіранні за аб'ектамі і з'явамі ў касмічнай прасторы, у тым ліку з паверхні і (або) з атмасферы Зямлі; падрыхтоўчых і (або) дапаможных (спадарожных) наземных работ (паслуг), тэхналагічна абумоўленых (неабходных) і непарыўна звязаных з выкананнем работ (аказаннем паслуг) па даследаванні касмічнай прасторы і (або) выкананнем работ (аказаннем паслуг) з выкарыстаннем тэхнікі, якая знаходзіцца непасрэдна ў касмічнай прасторы; работ (паслуг) па эксплуатацыі наземных сродкаў кіравання беларускага касмічнага апарата дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі з распазнаваннем 1 метр і наземных сродкаў прыёму з гэтага касмічнага апарата. Падставай для такога вызвалення будзе з'яўляцца заключэнне Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, якое пацвярджае, што выкананыя работы і аказаныя паслугі адносяцца да вышэйпералічаных работ і паслуг.


29.03.2011

Распрацаваныя ў Нацыянальнай акадэміі навук новыя сродкі аховы раслін дазволены да прымянення на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь

Беларуская ніва Як паведамляе сённяшні нумар грамадска-палітычнай урадавай газеты "Беларуская ніва", на чарговым пасяджэнні Савета па пестыцыдах і ўгнаеннях Галоўнай дзяржаўнай інспекцыі па насенняводству, каранціну і ахове раслін разгледжаны вынікі ацэнкі біялагічнай і гаспадарчай эфектыўнасці, дзяржаўнай гігіенічнай экспертызы сродкаў аховы раслін і ўгнаенняў у 2009-2010 гг. Рашэннем Савета ў Дадатак да Дзяржаўнага рэестру сродкаў аховы раслін і ўгнаенняў, дазволеных да прымянення на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, уключаны распрацаваныя сумесна Інстытутам аховы раслін і Інстытутам мікрабіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі біяінсектыцыд "БАЦЫТУРЫН" і біяпестыцыд "ЭКАГРЫН", а таксама створаны ў Інстытуце біяарганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі рэгулятар росту раслін "ЭПІН ПЛЮС". Акрамя таго, пашырана сфера прымянення распрацаваных вучонымі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі фунгіцыду "АЗАФОС мадыфікаваны", біяпрэпаратаў "БЕТАПРАТЭКЦІН", "БАВЕРЫН збожжавы-БЛ" і "ФРУЦІН".


29.03.2011

Урадам створана камісія па выбару інвестараў для асваення радовішчаў карысных выкапняў

Дом Урада Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 сакавіка 2011 г. №364 зацверджаны Палажэнне аб камісіі па выбару інвестараў для асваення радовішчаў карысных выкапняў і яе склад. Камісія створана пры Міністэрстве прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ў мэтах выбару інвестара для асваення радовішчаў карысных выкапняў, забеспячэння аб'ектыўнага супастаўлення і ацэнкі паступіўшых ва ўстаноўленым парадку інвестыцыйных прапаноў, што прадугледжваюць укладанне інвестыцый у асваенне радовішчаў карысных выкапняў, празрыстасці, канкурэнтнасці, роўных умоў для інвестараў і недапушчэння дыскрымінацыі пры выбары інвестара. У склад камісіі, якую ўзначаліў Міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Цалка У.Р., уключаны дырэктар дзяржаўнай навуковай установы "Інстытут прыродакарыстання Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі" член-карэспандэнт Карабанаў А.К.


28.03.2011

Міжнародны сімпозіум "Недапушчальнасць гвалту ў сям'і: на шляху да ўсёабдымнай агульнаеўрапейскай стратэгіі" пройдзе ў Брусэлі ў чэрвені 2011 года

Недапушчальнасць гвалту ў сям'і According to the Organizing committee information, the International Symposium "Zero Tolerance on Domestic Violence: Towards a Comprehensive EU-Wide Strategy" will be held in Brussels on 14th June 2011. This timely International Symposium continues the debate on how to work towards an EU-wide strategy on domestic violence. It will provide a platform for the discussion of a better European regulatory framework aimed at strengthening the 3 P’s - prevention, protection and prosecution. The Symposium will support the exchange of ideas and encourage delegates to engage in thought-provoking topical debate whilst sharing best practices and lessons learned. Please click here to fill out the Registration Form, to read the Abstract and Programme, or visit the Symposium's web site to find additional information.


28.03.2011

Адкрыты афіцыйны інтэрнэт-сайт Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Інтэрнэт-сайт Інстытута мовы і літаратуры НАН Беларусі У сетцы Інтэрнэт па адрасе http://iml.basnet.by адкрыты афіцыйны сайт дзяржаўнай навуковай установы "Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі", які створаны ў 2008 годзе ў выніку зліцця двух профільных інстытутаў. Асноўнымі напрамкамі дзейнасці інстытута з'яўляюцца: вывучэнне сістэмы беларускай мовы на розных этапах яе развіцця; правядзенне сацыялiнгвiстычных; супастаўляльных і параўнальна-тыпалагічных даследаванняў; падрыхтоўка слоўнікаў беларускай мовы, у тым ліку перакладных беларуска-іншаславянскіх і іншаславянска-беларускіх; выяўленне і аналіз асноўных тэндэнцый і заканамернасцей гістарычнага і сучаснага літаратурнага працэсу, вывучэнне праблем гісторыі літаратуры і літаратурных сувязяў у славянскім свеце і за яго межамі, даследаванне літаратурнай спадчыны Беларусі, у тым ліку падрыхтоўка акадэмічных выданняў збору твораў класікаў беларускай літаратуры, літаратурных помнікаў. На інтэрнэт-сайце, некаторыя раздзелы якога яшчэ знаходзяцца ў стадыі распрацоўкі, прадстаўлена неабходная інфармацыя аб кіраўніцтве і арганізацыйнай структуры інстытута, яго гісторыі, аспірантуры, рэспубліканскіх тапанімічнай і тэрміналагiчнай камісіях, канферэнцыях.


26.03.2011

Сёння спаўняецца 110 гадоў з дня нараджэння акадэміка Грашчанкова М.І. (1901-1965)

Грашчанкоў М.І. 26 сакавіка 2011 г. спаўняецца 110 гадоў з дня нараджэння вучонага ў галіне неўралогіі і нейрахірургіі, у 1932-1933 гг. дырэктара Інстытута вышэйшай нервовай дзейнасці, з 1937 г. 1-га намесніка наркама аховы здароўя СССР, з 1939 г. дырэктара Усесаюзнага інстытута эксперыментальнай медыцыны, з 1944 г. дырэктара Інстытута неўралогіі Акадэміі медыцынскіх навук СССР, у 1947-1951 гг. прэзідэнта Акадэміі навук БССР і адначасова ў 1948-1951 гг. дырэктара Інстытута тэарэтычнай медыцыны Акадэміі навук БССР, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, члена-карэспандэнта Акадэміі навук СССР, акадэміка Акадэміі медыцынскіх навук СССР, доктара медыцынскіх навук, прафесара Мікалая Іванавіча Грашчанкова.


25.03.2011

У Інстытуце агульнай і неарганічнай хіміі НАН Беларусі створаны эмалі новага пакалення, якія не змяшчаюць свінцу

Газета Рэспубліка Пра гэта расказалі журналісту газеты Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь "Рэспубліка" супрацоўнікі лабараторыі хіміі лакафарбавых і вяжучых матэрыялаў акадэмічнага інстытута доктар хімічных навук В.Д. Кашавар і кандыдат тэхнічных навук А.У. Шынкарова. Працу па пошуку эмалевых кампазіцый, што не змяшчаюць свінцу, навукоўцам давялося пачынаць практычна з нуля. За пяць гадоў яны перабралі ў якасці саставаў дзясяткі розных кампазіцый са злучэннямі бору, барыю, калію, натрыю, літыю, цынку, алюмінію, тытану і іншых хімічных рэчываў і сёння з гонарам могуць прадэманстраваць багатую палітру фарбаў, якія ні ў чым не саступаюць свінцовым эмалям па якасці. Падрабязнасці тут.


25.03.2011

Сёння спаўняецца 80 гадоў з дня нараджэння акадэміка Буракова В.С.

25 сакавіка 2011 г. спаўняецца 80 гадоў з дня нараджэння вядомага беларускага фізіка, заслужанага дзеяча навукі і тэхнікі БССР, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР, у 1983-1987 гг. дырэктара Доследна-вытворчага прадпрыемства па вырабе ўнікальных фізічных прыбораў і абсталявання АН СССР, у 1989-1992 гг. члена Прэзідыума АН Беларусі, у 1992-1997 гг. акадэміка-сакратара Аддзялення фізікі, матэматыкі і інфарматыкі, у 1997-2002 гг. саветніка Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, з 2003 г. галоўнага навуковага супрацоўніка Інстытута малекулярнай і атамнай фізікі, з 2007 г. галоўнага навуковага супрацоўніка Інстытута фізікі імя Б.І. Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара фізіка-матэматычных навук, прафесара Віктара Сямёнавіча Буракова.


24.03.2011

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь наведаў Навукова-практычны цэнтр па механізацыі сельскай гаспадаркі

Рэзідэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Як паведамляе прэс-служба Кіраўніка дзяржавы, сёння Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка наведаў Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі. Як было даложана Кіраўніку дзяржавы, за 2006-2010 гады цэнтрам распрацавана 106 адзінак тэхнікі, арганізавана серыйная вытворчасць 186 найменняў сельскагаспадарчых машын. Пры гэтым асноўная ўвага надаецца зніжэнню выдаткаў працы, электраэнергіі, паліўных рэсурсаў. Сумесна з Мінсельгасхарчам навукова-практычны цэнтр вызначае стратэгію развіцця тэхнічнага забеспячэння вёскі, выконвае навукова-даследчыя і доследна-канструктарскія работы па механізацыі, электрыфікацыі і аўтаматызацыі сельскагаспадарчых працэсаў. Толькі ў 2010 годзе па распрацоўках цэнтра выпушчана прадукцыі на суму звыш 138 млн долараў ЗША. Больш падрабязна з ходам наведвання навукова-практычнага цэнтра, адбыўшымся ў ходзе яго абмеркаваннем праблем развіцця айчыннай сельгасвытворчасці і дадзенымі пры гэтым даручэннях Кіраўніка дзяржавы можна азнаёміцца тут.


24.03.2011

Сёння спаўняецца 120 гадоў з дня нараджэння ганаровага члена Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі акадэміка Вавілава С.І. (1891-1951)

Вавілаў С.І. 24 сакавіка 2011 г. спаўняецца 120 гадоў з дня нараджэння сусветна вядомага фізіка і грамадскага дзеяча, лаўрэата чатырох Дзяржаўных прэмій СССР, з 1932 г. дырэктара Фізічнага інстытута Акадэміі навук СССР, адначасова ў 1932-1945 гг. навуковага кіраўніка Дзяржаўнага аптычнага інстытута, з 1945 г. прэзідэнта Акадэміі навук СССР, ганаровага члена Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, акадэміка Акадэміі навук СССР, доктара фізіка-матэматычных навук, прафесара Сяргея Іванавіча Вавілава.


23.03.2011

Вучоныя акадэмічнага Інстытута фізіялогіі растлумачылі прыроду знясільваючых галаўных боляў

СБ-Беларусь Сегодня Механізм узнікнення галаўнога болю да гэтага часу дасканала не вывучаны, аднак навукоўцы пастаянна закрываюць белыя плямы ў гэтай галіне. Адно з апошніх дасягненняў - вынікі, атрыманыя вучонымі Інстытута фізіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Яны не толькі дазваляюць зразумець, якім чынам боль узнікае, але і ў хуткай будучыні дапамогуць урачам больш паспяхова яе распазнаваць і лячыць. Больш падрабязна пра тэарэтычныя і эксперыментальныя даследаванні, што растлумачылі прыроду працяглага галаўнога болю, можна даведацца з аповяду намесніка дырэктара па навуковай рабоце Інстытута фізіялогіі, члена-карэспандэнта У.А. Кульчыцкага, апублікаванага ў сённяшнім нумары газеты "Советская Белоруссия".


22.03.2011

Навукова-тэхнічная моц КНР: лідэрства па многіх напрамках

Пад такім загалоўкам Кітайскі інфармацыйны Інтэрнэт-цэнтр апублікаваў даныя, што былі агучаны Міністэрствам навукі і тэхнікі КНР у канцы лютага гэтага года падчас правядзення Усекітайскай нарады па навукова-тэхнічнай працы. У прыватнасці, паведамляецца, што ў 2009 годзе агульная колькасць навукова-тэхнічнага персаналу ў краіне налічвала 51 млн чалавек. Па гэтым паказчыку Кітай займае першае месца ў свеце, а па ліку супрацоўнікаў, якія выконваюць навуковыя даследаванні, - другое месца ў свеце. У 2006-2010 гадах у краіне захоўваўся гадавы рост фінансавання навукі і тэхнікі з цэнтральнага бюджэту на ўзроўні больш за 20%, па агульным аб'ёме расходаў на гэтыя мэты Кітай займае чацвёртае месца ў свеце. Пры гэтым з 2005 па 2010 год агульны аб'ём асігнаванняў на фундаментальныя даследаванні вырас у пяць разоў. Умацоўваюцца сувязі паміж прадпрыемствамі, ВНУ і даследчымі інстытутамі: у агульным аб'ёме расходаў на даследаванні доля выдаткаў прадпрыемстваў складае больш за 70%. Па шэрагу напрамкаў навуковых даследаванняў краіна высунулася на перадавыя пазіцыі ў свеце. Паскараецца працэс асваення навукова-тэхнічных вынікаў: у мінулым пяцігоддзі сярэднегадавы рост валавой прадукцыі індустрыі высокіх тэхналогій у сярэднім склаў 15%. Іншыя падрабязнасці тут.


21.03.2011

Аўтобусы з "інтэлектуальнай" сістэмай электраабсталявання пачнуць выпускаць у Беларусі ў 2011 годзе

Веб-сайт Объединенного института машиностроения НАН Беларуси Аб гэтым паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік аддзела аўтатрактарнай электронікі і электрамеханікі Аб'яднанага інстытута машынабудавання Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Белавус М.М. Вытворчасць у нашай краіне "разумных" аўтобусаў стала магчымай дзякуючы комплекснай інфармацыйна-кіруючай сістэме, распрацаванай вучонымі акадэмічнага інстытута па дзяржаўнай навукова-тэхнічнай праграме "Машынабудаванне". Яна прызначана для выкарыстання ў сістэме электраабсталявання аўтобусаў сямейства МАЗ і адаптаваная да працы на МАЗ-205 і МАЗ-231. Іншыя падрабязнасці тут.


21.03.2011

Выйшла з друку ўнікальнае навукова-папулярнае выданне "Турыстычная мазаіка Беларусі", падрыхтаванае вучонымі Нацыянальнай акадэміі навук

Турыстычная мазаіка Беларусі У Выдавецкім доме "Беларуская навука" пад грыфам Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі выйшла з друку кніга "Турыстычная мазаіка Беларусі" (навуковы рэдактар - член-карэспандэнт Лакотка А.І.), падрыхтаваная на аснове фундаментальных і прыкладных даследаванняў у галіне народнага і прафесійнага мастацтва, этнакультурных працэсаў, этнагенезу і этнічнай гісторыі беларусаў, народна-традыцыйнай культуры, фалькларыстыкі, гісторыка-культурных каштоўнасцяў і архітэктуры. У гэтым унікальным навукова-папулярным выданні разглядаюцца 52 лакальных раёнаў комплекснай гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі, вылучаныя ўпершыню ў навуковай практыцы на падставе аналізу асаблівасцяў прыродна-ландшафтнага асяроддзя, сістэмы рассялення, камунікацый, забудовы паселішчаў, традыцыйнай матэрыяльнай і духоўнай культуры ўсіх абласцей краіны. Змешчаны карты лакальных гісторыка-культурных тэрыторый. У пазначаных лакальных раёнах комплекснай гісторыка-культурнай спадчыны на аснове існуючых прыродных кампанентаў, захаваўшыхся помнікаў археалогіі, гісторыі, архітэктуры, народнага дойлідства, этнаграфіі, дзеючых музеяў прапануюцца найбольш перспектыўныя турыстычныя маршруты (сухапутныя, водныя і г.д.). Багата ілюстраванае 640-старонкавае выданне, у якім дадзены таксама прапановы і рэкамендацыі па захаванню і выкарыстанню аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны малых гарадоў і гістарычных вёсак Беларусі, можна набыць у кнігарні "Акадэмічная кніга".


19.03.2011

Гульня ў хованкі скончана, або На чым засвяціліся вар'яцкія клеткі?

Газета Рэспубліка Пад такім загалоўкам у сённяшнім нумары газеты Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь "Рэспубліка" апублікаваны матэрыял, які распавядае аб прарыве ў анкадыягностыцы, што азначыўся дзякуючы прыбору для экспрэснай дыягностыкі ракавых пухлін, распрацаванаму ў Інстытуце фізікі імя Б.І. Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Больш падрабязна аб гэтай піянернай распрацоўцы, якая дае магчымасць аператыўна рэгістраваць спектральныя характарыстыкі тканіны ракавай пухліны непасрэдна на аперацыйным стале і дазваляе хірургу, які выдаляе пухліну, выразна бачыць яе межы, можна прачытаць тут.


19.03.2011

Сёння спаўняецца 80 гадоў з дня заснавання Інстытута філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Інстытут філасофіі НАНБ 19 скавіка 2011 г. спаўняецца 80 гадоў з дня заснавання акадэмічнага Інстытута філасофіі, створанага згодна з пастановай Прэзідыума Беларускай акадэміі навук ад 19 сакавіка 1931 г. Інстытут філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі з'яўляецца ўплывовым эўрыстычным цэнтрам па распрацоўцы метадалогіі інавацыйнай дзейнасці, павышэнню навукаёмістасці розных сфер грамадскага жыцця - навуковай, сацыяльна-эканамічнай, культурнай. Гэта адзінае ў свеце навуковая ўстанова, якая сістэмна і комплексна займаецца даследаваннем філасофскай спадчыны Беларусі, айчыннай інтэлектуальнай культуры ў сістэме цывілізацыйных сувязяў і працэсаў. У інстытуце сфарміраваліся навуковыя школы, якія карыстаюцца аўтарытэтам у Рэспубліцы Беларусь і за мяжой. Геаграфія міжнароднага навуковага супрацоўніцтва інстытута ахоплівае такія краіны, як Расія, Украіна, Малдова, Казахстан, Літва, Латвія, Польшча, Балгарыя, Германія, Славакія, Кітай, Іран і інш. Сёння дзейнасць Інстытута філасофіі будуецца з улікам практычнай значнасці філасофскіх даследаванняў у вырашэнні актуальных задач, што стаяць перад беларускай дзяржавай. Распрацоўкі інстытута выкарыстоўваюцца ў дзейнасці Адміністрацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, міністэрстваў абароны, замежных спраў, адукацыі, культуры, гандлю, апарату Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў, многіх іншых ведамстваў, арганізацый і прадпрыемстваў. Больш падрабязна з дасягненнямі інстытута і інфармацыяй аб серыі юбілейных мерапрыемстваў, што пройдуць у Мінску ў сакавіку-красавіку 2011 г., можна азнаёміцца ў прэс-рэлізе.


18.03.2011

Зацверджаны акадэмічны план мерапрыемстваў па рэалізацыі Праграмы дзейнасці Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь на 2011-2015 гады

У мэтах забеспячэння своечасовага і якаснага выканання Праграмы дзейнасці Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь на 2011-2015 гады ў частцы, што тычыцца Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, распараджэннем Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ад 18 сакавіка 2011 г. №15 зацверджаны План мерапрыемстваў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па рэалізацыі Праграмы дзейнасці Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь на 2011-2015 гады. План, які прадугледжвае выкананне ў 2011-2015 гадах больш за 90 мерапрыемстваў, даведзены да акадэмічных арганізацый - адказных выканаўцаў праз аўтаматызаваную сістэму "Абмен дакументамі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі".


18.03.2011

Створаны Нацыянальны арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенню Дня беларускага пісьменства ў 2011 годзе

Дом Урада Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 9 сакавіка 2011 г. №287 створаны Нацыянальны арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенню Дня беларускага пісьменства ў горадзе Ганцавічы Брэсцкай вобласці 4 верасня 2011 г. пад старшынствам Намесніка Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Тозіка А.А. У склад Нацыянальнага арганізацыйнага камітэта ўключаны дырэктар дзяржаўнай навуковай установы "Iнстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi" член-карэспандэнт Лукашанец А.А.


17.03.2011

Зацверджана Дзяржаўная праграма "Кардыялогія" на 2011-2015 гады

Дом Урада Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 4 сакавіка 2011 г. №268 зацверджана Дзяржаўная праграма "Кардыялогія" на 2011-2015 гады, асноўнай мэтай якой з'яўляецца эфектыўная прафілактыка, зніжэнне захворвання, смяротнасці, інваліднасці насельніцтва ад хвароб сістэмы кровазвароту, павышэнне якасці і даступнасці аказання медыцынскай дапамогі пацыентам з сардэчна-сасудзістымі захворваннямі. У лік заказчыкаў Дзяржаўнай праграмы ўключана Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, заказчыкам-каардынатарам праграмы вызначана Міністэрства аховы здароўя. У рамках навуковага забеспячэння Дзяржаўнай праграмы прадугледжваецца распрацоўка і ўкараненне ў арганізацыях аховы здароўя новых, найбольш эфектыўных метадаў прафілактыкі, дыягностыкі, лячэння і рэабілітацыі пацыентаў, якія пакутуюць ад хвароб сістэмы кровазвароту. Выканаўцамі адпаведных навукова-даследчых работ будуць рэспубліканскія навукова-даследчыя цэнтры, дзяржаўныя ўстановы адукацыі, што забяспечваюць атрыманне вышэйшай медыцынскай адукацыі, навуковыя ўстановы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і сістэмы Міністэрства адукацыі. Фінансаванне навукова-даследчых работ плануецца ажыццяўляць у рамках сродкаў, што выдзяляюцца на навуковае забеспячэнне дзейнасці Міністэрства аховы здароўя.


16.03.2011

Тэхналагічны запыт на кампазітны матэрыял з эстэтычнымі і функцыянальнымі ўласцівасцямі драўніны

NineSigma NineSigma, Inc., the leading provider of open innovation solutions, invites proposals for a composite material that resists water absorption but provides aesthetic and functional properties of dimensioned lumber. More information is available here and in the request for proposal documents online. The final submission date for proposal briefs is April 8, 2011. Please also click here to view all open requests by technical area, industry, or status.


16.03.2011

Чарговая міжнародная навуковая канферэнцыя па ваенна-тэхнічных праблемах пройдзе ў канцы траўня

MILEX-2011 25-26 траўня 2011 г. у Мінску пройдзе 5-я Міжнародная навуковая канферэнцыя па ваенна-тэхнічных праблемах, праблемах абароны і бяспекі, выкарыстанню тэхналогій двайнога прымянення. Асноўныя мэты мерапрыемства: абмеркаванне праблематыкі навуковых даследаванняў і распрацовак у інтарэсах стварэння і асваення новых і перспектыўных тэхналогій і матэрыялаў, тэхнікі і прыбораў у галіне абароны і бяспекі, тэхналогій двайнога прымянення; вызначэнне шляхоў развіцця і ўмацавання навукаёмістых вытворчасцей і павышэння навукова-тэхнічнага патэнцыялу Рэспублікі Беларусь; выпрацоўка прапаноў па развіццю абаронна-прамысловага комплексу, умацаванню ваенна-тэхнічнага і навуковага супрацоўніцтва, вызначэнне механізмаў інтэграцыі і кааперацыі з краінамі блізкага і далёкага замежжа. З тэматыкай канферэнцыі, умовамі ўдзелу ў ёй, формамі прадстаўлення дакладаў і заяўкі на ўдзел можна азнаёміцца тут. Прыём заявак на ўдзел у канферэнцыі праводзіцца да 10 траўня 2011 г.


15.03.2011

17 сакавіка адбудзецца чарговае пасяджэнне семінара Беларускага фізічнага таварыства

17 сакавіка 2011 г. у 16.00 у зале пасяджэнняў Вучонага савета Інстытута фізікі імя Б.І. Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (пр-т Незалежнасці, 68, 1-ы паверх) адбудзецца чарговае пасяджэнне семінара Грамадскага аб'яднання "Беларускае фізічнае таварыства". Тэма семінара: "Вялікі калайдэр 21-га стагоддзя: вынікі і перспектыва". Дакладчык - дырэктар Нацыянальнага навукова-вучэбнага цэнтра фізікі часціц і высокіх энергій, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар Шумейка М.М. Запрашаюцца ўсе зацікаўленыя.


15.03.2011

Урадам адобраны прапановы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па праектах новых праграм Саюзнай дзяржавы

Пастановамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 10 сакавіка 2011 г. №293 і ад 11 сакавіка 2011 г. №297 адобраны Канцэпцыя навукова-тэхнічнай праграмы Саюзнай дзяржавы "Перспектыўныя паўправадніковыя гетэраструктуры і прыборы на іх аснове" ("Прамень") і праект праграмы Саюзнай дзяржавы "Распрацоўка інтэграванай сістэмы стандартызацыі касмічнай тэхнікі, створанай у рамках праграм і праектаў Саюзнай дзяржавы" ("Стандартызацыя-СД") на 2011-2014 гады, прадстаўленыя Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі і ўзгодненыя з зацікаўленымі рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання. Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі даручана ва ўстаноўленым парадку ўнесці канцэпцыю і праект згаданых праграм у Савет Міністраў Саюзнай дзяржавы.


15.03.2011

Акадэмічныя вучоныя ўключаны ў склад Тапанімічнай камісіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь

Дом Урада У адпаведнасці з артыкулам 8 Закона Рэспублікі Беларусь ад 16 лістапада 2010 г. "Аб назвах геаграфічных аб'ектаў" Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь пастановай ад 2 сакавіка 2011 г. №262 зацвердзіў Палажэнне аб Тапанімічнай камісіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь і яе склад. Да асноўных задач Тапанімічнай камісіі аднесены разгляд пытанняў нарматыўнага і метадычнага забеспячэння ў галіне найменняў геаграфічных аб'ектаў; каардынацыя дзейнасці па захаванню найменняў геаграфічных аб'ектаў, што з'яўляюцца гісторыка-культурнай спадчынай Рэспублікі Беларусь, традыцыйнымі найменнямі населеных пунктаў, а таксама звязаных з жыццём і дзейнасцю выдатных людзей Беларусі; каардынацыя дзейнасці па складанні і своечасовым выданні слоўнікаў найменняў геаграфічных аб'ектаў на беларускай, рускай і іншых мовах. У склад Тапанімічнай камісіі ўключаны загадчык аддзела Інстытута гісторыі НАН Беларусі Груша А.І., вучоны сакратар Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі, кандыдат філалагічных навук Капылоў І.Л., галоўны навуковы супрацоўнік таго ж інстытута, доктар філалагічных навук, прафесар Лемцюгова У.П.


14.03.2011

Урадам зацверджаны рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенню ў 2011 годзе Года прадпрымальнасці

Дом Урада У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 3 лютага 2011 г. №43 "Аб аб'яўленні 2011 года Годам прадпрымальнасці" пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 3 сакавіка 2011 г. №266 зацверджаны рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенню ў 2011 годзе Года прадпрымальнасці. Адказным за каардынацыю дзейнасці па выкананні рэспубліканскага плана вызначана Міністэрства эканомікі.


14.03.2011

Сёння спаўняецца 65 гадоў з дня нараджэння члена Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прафесара А.А. Кавалені

14 сакавіка 2011 г. спаўняецца 65 гадоў з дня нараджэння гісторыка і педагога, з 1996 г. загадчыка кафедры Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта, у 2004-2010 гг. дырэктара Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, з 2009 г. акадэміка-сакратара Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і члена Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара гістарычных навук, прафесара Аляксандра Аляксандравіча Кавалені.


12.03.2011

Беларускія стандарты якасці харчавання арыентаваныя на заходні рынак

Звязда Пра гэта паведаміў журналістам дырэктар Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па харчаванні член-карэспандэнт З.С. Лоўкіс у Прэс-цэнтры Дома прэсы. Беларускія стандарты больш жорсткія, чым у іншых краінах СНД, яны арыентаваныя на заходні рынак і адпавядаюць міжнародным нормам. "У сувязі з уваходжаннем Беларусі ў Мытны саюз гэтыя стандарты ў бок памякчэння пераглядацца не будуць", - заўважыў кіраўнік Навукова-практычнага цэнтра па харчаванні, супрацоўнікі якога сёння разам з расійскімі калегамі працуюць над дзвюма сумеснымі праграмамі - стварэння функцыянальных прадуктаў харчавання і перапрацоўкі харчовых адходаў. Падрабязней са зместам прэс-канферэнцыі можна азнаёміцца ў сённяшнім нумары штодзённай грамадска-палiтычнай беларускай газеты "Звязда".


12.03.2011

Зацверджаны План удзелу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў выставах і кірмашах у 2011 годзе

Выставы У мэтах арганізацыі экспазіцыйнай дзейнасці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў бягучым годзе і ў адпаведнасці з Планам нацыянальных выстаў (экспазіцый) Рэспублікі Беларусь за мяжой на 2011 год, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 9 лютага 2011 г. №164, а таксама Палажэннем аб парадку ўдзелу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і арганізацый, што знаходзяцца ў яе падпарадкаванні, у выставах і кірмашах, пастановай Бюро Прэзідыума НАН Беларусі ад 9 сакавіка 2011 г. №81 зацверджаны План удзелу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў выставах і кірмашах у 2011 годзе, які ўключае 16 мерапрыемстваў.


12.03.2011

Сёння спаўняецца 75 гадоў з дня нараджэння акадэміка А.Р. Мартыненкі

12 сакавіка 2011 г. спаўняецца 75 гадоў з дня нараджэння цеплафізіка, заслужанага дзеяча навукі Рэспублікі Беларусь, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі імя акадэміка А.В. Лыкава, прэміі "Дружба" Кітайскай Народнай Рэспублікі ў галіне навукі, у 1988-2003 гг. дырэктара Інстытута цепла- і масаабмену імя А.В. Лыкава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, з 2006 г. загадчыка аддзяленнем гэтага інстытута, у 2004-2006 гг. дырэктара Навукова-вытворчага ўнітарнага прадпрыемства "Энергетычная стратэгія", акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара тэхнічных навук, прафесара Алега Рыгоравіча Мартыненкі.


11.03.2011

Тэхналагічны запыт на распрацоўку інавацыйнага матэрыялу, сумесі матэрыялаў або сплава ў якасці замены латуні

Der Deutsche Technologiedienst - dtd - Strategic Knowledge Management For 5 years the Deutsche Technologiedienst acts exclusively in accordance with the technological and informational needs of its clients assisting them with international networks and unique information/innovation management systems in an all-embracing, target-oriented way. Now, on behalf of a client, the Deutsche Technologiedienst is looking for experts and R&D-partners to develop an innovative material, material mix or alloy as an innovative replacement for brass – Ms60, Ms63 and Ms60Bi. You may find more information on this Technology Inquiry here.


11.03.2011

Створаны рэспубліканскі арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенню святкавання 1150-годдзя г. Полацка

Дом Урада Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 2 сакавіка 2011 г. №257 створаны рэспубліканскі арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенню святкавання 1150-годдзя г. Полацка. У яго склад уключаны акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар гістарычных навук, прафесар Каваленя А.А. і дырэктар дзяржаўнай навуковай установы "Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі", кандыдат гістарычных навук, дацэнт Даніловіч В.В.


10.03.2011

Сёння спаўняецца 85 гадоў з дня нараджэння члена-карэспандэнта С.Б. Міхалёва

10 сакавіка 2011 г. спаўняецца 85 гадоў з дня нараджэння вучонага ў галіне аўтаматызаваных сістэм праектавання і аўтаматызацыі працэсаў кіравання вытворчасцю, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР, з 1967 г. дырэктара Цэнтральнага навукова-даследчага і праектна-тэхналагічнага інстытута арганізацыі і тэхнікі кіравання (ЦНДІТК), ў 1985-1992 гг. генеральнага дырэктара НВА "Цэнтрсістэм" - дырэктара ЦНДІТК, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара тэхнічных навук, прафесара Стэфана Барысавіча Міхалёва.


09.03.2011

Заўтра адбудзецца прэзентацыя юбілейнай выставы, прысвечанай 115-годдзю з дня нараджэння Кандрата Крапівы

Цэнтральная навуковая бібліятэка 10 сакавіка 2011 г. у 15.00 у чытальнай зале рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбудзецца прэзентацыя юбілейнай выставы "Пісьменнік, вучоны, грамадзянін", прысвечанай 115-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі, Героя Сацыялістычнай Працы, заслужанага дзеяча навукі Беларусі, лаўрэата Дзяржаўных прэмій, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Кандрата Кандратавіча Атраховіча (Кандрата Крапівы). Падрабязнасці тут.


08.03.2011

Навука не можа пайсці на пенсію

Беларуская ніва Такім сцвярджэннем завяршаецца інтэрв'ю акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара біялагічных навук, прафесара Л.В. Хатылёвай з журналістам грамадска-палітычнай урадавай газеты "Беларуская ніва", апублікаванае напярэдадні Дня жанчын, які адзначаецца сёння. З аповядам пра гісторыю яе сям'і, студэнцкія і аспіранцкія гады, выбар жыццёвага шляху і станаўленне як вучонага-генетыка, навуковыя дасягненні і дырэктарскія гады, а таксама з іншымі рысамі партрэта легенды беларускай навукі Любові Уладзіміраўны Хатылёвай можна азнаёміцца тут.


07.03.2011

Навукова-практычны цэнтр па механізацыі сельскай гаспадаркі стаў дыпламантам конкурсу на суісканне прэміі за дасягненні ў галіне якасці

Вэб-сайт НПЦ па механізацыі сельскай гаспадаркі Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 лютага 2011 г. №248 зацверджана рашэнне Камісіі па прысуджэнню Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці 2010 года, якая прысуджаецца за ўкараненне высокаэфектыўных метадаў кіравання якасцю і забеспячэнне на гэтай аснове выпуску канкурэнтаздольнай прадукцыі (аказання паслуг). Званне дыпламанта конкурсу прысуджана рэспубліканскаму ўнітарнаму прадпрыемству "Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі".


05.03.2011

Сёння спаўняецца 115 гадоў з дня нараджэння акадэміка К.К. Атраховіча

Кандрат Крапіва 5 сакавіка 2011 г. спаўняецца 115 гадоў з дня нараджэння драматурга, байкапісца, празаіка, мовазнаўца, грамадскага дзеяча, народнага пісьменніка БССР, Героя Сацыялістычнай Працы, заслужанага дзеяча навукі БССР, лаўрэата трох Дзяржаўных прэмій СССР, Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы, у 1947-1952 гг. загадчыка сектара Інстытута мовы, літаратуры і мастацтва Акадэміі навук БССР, у 1952-1956 гг. дырэктара Інстытута мовазнаўства Акадэміі навук БССР, у 1956 -1982 гг. віцэ-прэзідэнта Акадэміі навук БССР, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара філалагічных навук Кандрата Кандратавіча Атраховіча (Кандрата Крапівы).


04.03.2011

Рэспубліка Беларусь здольная развіваць аднаўляльную энергетыку за кошт уласных распрацовак

Такое меркаванне выказаў карэспандэнту БЕЛТА навуковы кіраўнік Інстытута энергетыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі акадэмік А.А. Міхалевіч. Па яго словах, міжнародны семінар экспертаў па аднаўляльных крыніц энергіі, які прайшоў у Мінску ў канцы лютага, прадэманстраваў, што ў беларускіх акадэмічных інстытутаў і ВНУ ёсць навуковыя распрацоўкі, якія пры неабходным фінансаванні на працягу бліжэйшых двух-трох гадоў могуць стаць гатовымі нацыянальнымі тэхналогіямі або абсталяваннем і быць запушчанымі ў серыйную вытворчасць. Больш падрабязна з пазіцыяй вучонага па гэтым пытанні можна азнаёміцца тут.


04.03.2011

Сёння адбудзецца сесія Агульнага сходу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

НАНБ 4 сакавіка 2011 г. у Вялікай канферэнц-зале Акадэміі навук (пр. Незалежнасці, 66, галоўны корпус, 2-гі паверх) адбудзецца чарговая сесія Агульнага сходу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У парадку дня сесіі тры пытанні. Па пытанні "Аб выніках навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў 2010 годзе і за 2006-2010 гады" выступіць Першы намеснік Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі акадэмік П.А. Віцязь. З дакладам "Аб задачах Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі на 2011 год і на перыяд да 2015 года" выступіць Старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі доктар тэхнічных навук, прафесар А.М. Русецкі. Даклад галоўнага вучонага сакратара Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі члена-карэспандэнта С.А. Чыжыка будзе прысвечаны пытанню аб унясенні дапаўнення ў Статут Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22 снежня 2004 г. №609 "Аб рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі Рэспублікі Беларусь у галіне даследавання і выкарыстання касмічнай прасторы ў мірных мэтах". Рэгістрацыя членаў Агульнага сходу будзе праходзіць з 8.30 да 9.40. Сесія пачне сваю работу ў 10.00. Прэс-рэліз аб сесіі Агульнага сходу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі размешчаны тут.


04.03.2011

Сёння спаўняецца 60 гадоў з дня нараджэння члена-карэспандэнта А.Г. Давыдзенкі

4 сакавіка 2011 г. спаўняецца 60 гадоў з дня нараджэння вучонага ў галіне генетыкі і селекцыі раслін, лаўрэата прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, прэміі Сібірскага аддзялення Расійскай акадэміі навук і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі імя акадэміка В.А. Капцюга, з 1989 г. загадчыка лабараторыі Інстытута генетыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, адначасова ў 1994-1995 гг. загадчыка кафедры Белдзяржуніверсітэта, у 2000-2003 гг. намесніка начальніка Цэнтра сістэмнага аналізу і стратэгічных даследаванняў пры Прэзідыуме НАН Беларусі, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара біялагічных навук Алега Георгіевіча Давыдзенкі.


03.03.2011

Публікацыя біяхімікаў з Нацыянальнай акадэміі навук увайшла ў дзесятку лепшых навуковых артыкулаў, апублікаваных з 2002 года

BioMedLib Як паведаміў прадстаўнік інфармацыйнай службы BioMedLib™ (ЗША) Леа Уільямс, артыкул лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, доктара хімічных навук Ліцвінкі Н.М. з суаўтарамі ўвайшла ў Топ 10 лепшых навуковых артыкулаў, апублікаваных з 2002 года ў галіне ферментатыўнага гідролізу фасфаліпідаў і іншых прыродных злучэнняў. Пацвярджэннем таго факту, што фундаментальнае навуковае даследаванне супрацоўнікамі Інстытута біяарганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі выканана на сусветным узроўні, з'яўляецца ўключэнне ў дзесятку лепшых таксама работ з Універсітэта Паўночнай Караліны (ЗША), Манрэальскага ўніверсітэта (Канада), Універсітэта Брытанскай Калумбіі ў Ванкуверы (Канада), Універсітэта ў Акіце (Японія), Лундскага ўніверсітэта (Швецыя), Універсітэта Афін (Грэцыя), Малазійскага ўніверсітэта (Малайзія) і Расійскага кардыялагічнага даследчага цэнтра (Масква).


03.03.2011

Фонд навукі і адукацыі запрашае прыняць удзел у міжнародных канферэнцыях у Балгарыі ў 2011 годзе

Канферэнцыі Science and Education Foundation (www.science-edu.eu) is pleased to invite you to take part in the 20th International Symposium "Ecology & Safety", the 13th International Symposium "Materials, Methods & Technologies", the 10th International Symposium "Economy & Business", the 5th International Conference "Language, Individual And Society", and the International Research Conference "Education, Research & Development". Please click here for more detailed information (including guidelines, themes, submission and registration forms).


02.03.2011

Аспірантам назначаны стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на 2011 год

Рэзідэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22.06.2006 №405 "Аб заснаванні стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь для аспірантаў, якія навучаюцца па вочнай форме ў дзяржаўных установах, што забяспечваюць атрыманне паслявузаўскай адукацыі" і на падставе прапаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, унесеных па выніках штогадовага адкрытага конкурсу, распараджэннем Кіраўніка дзяржавы ад 25.02.2011 №49рп стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у памеры 1305 тысяч рублёў у месяц назначаны 99 аспірантам, якія навучаюцца па вочнай форме ў дзяржаўных установах рэспублікі. Сярод адзначаных стыпендыямі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - 32 аспіранты з навуковых арганізацый Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.


01.03.2011

Сёння спаўняецца 65 гадоў з дня нараджэння члена-карэспандэнта А.С. Скакуна

1 сакавіка 2011 г. спаўняецца 65 гадоў з дня нараджэння вучонага ў галіне эканомікі і кіравання аграпрамысловым комплексам, заслужанага работніка сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, з 1982 г. старшыні сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва "Астрамечава" Брэсцкага раёна, члена Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара эканамічных навук Аляксея Сцяпанавіча Скакуна.

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін / Сакавік 2011 года / Да пачатку старонкі
Пры поўным ці частковым выкарыстанні інфармацыі спасылка на крыніцу з'яўляецца абавязковай