Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Архіў навін 2011 года

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін / Травень 2011 года

31.05.2011

Зацверджана Дзяржаўная праграма інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2011-2015 гады

Дом Урада У мэтах сістэмнай мадэрнізацыі нацыянальнай эканомікі, яе структурнай перабудовы і павышэння канкурэнтаздольнасці беларускіх тавараў (работ, паслуг) на ўнутраным і знешніх рынках пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 26 траўня 2011 г. №669 зацверджана Дзяржаўная праграма інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2011-2015 гады, у лік заказчыкаў якой уключана Нацыянальная акадэмія навук Беларусі. Асноўная мэта Дзяржаўнай праграмы - стварэнне канкурэнтаздольнай, інавацыйнай, высокатэхналагічнай, рэсурса- і энергазберагальнай, эколагабяспечнай эканомікі. Яе асноўнымі мерапрыемствамі прадугледжаны: стварэнне новых высокатэхналагічных навукаёмістых прадпрыемстваў і вытворчасцей; мадэрнізацыя дзеючых прадпрыемстваў і вытворчасцей на аснове ўкаранення інавацыйных тэхналогій, тэхналагічнага перааснашчэння вытворчасцей для асваення і выпуску новай прадукцыі; рэалізацыя інавацыйных праектаў, уключаных: у пералік найважнейшых праектаў па стварэнню новых прадпрыемстваў і вытворчасцей, што маюць вызначальнае значэнне для інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь; у планы (праграмы) развіцця відаў эканамічнай дзейнасці, замацаваных за рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання і іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі, падпарадкаванымі Ураду Рэспублікі Беларусь, НАН Беларусі, планы (праграмы) развіцця абласцей і г. Мінска; у дзяржаўныя комплексныя мэтавыя навукова-тэхнічныя праграмы і дзяржаўныя навукова-тэхнічныя праграмы.


31.05.2011

Сёння спаўняецца 75 гадоў з дня стварэння першых аддзяленняў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

20-24 траўня 1936 г. адбылася Сесія Беларускай акадэміі навук, якая прыняла новы Статут Акадэміі навук, у адпаведнасці з якім Беларуская акадэмія навук была пераназваная ў Акадэмію навук Беларускай ССР, яе навуковыя ўстановы аб'ядноўваліся ў профільныя аддзяленні. 31 траўня 1936 г. у структуры Акадэміі навук БССР было створана Аддзяленне грамадскіх навук, у склад якога былі ўключаны: Інстытут філасофіі і права, Інстытут эканомікі, Інстытут гісторыі, Інстытут літаратуры і мовы, Педкабінет, Фальклорная камісія. Першым акадэмікам-сакратаром аддзялення стаў філосаф і сацыёлаг, прафесар, акадэмік С.Я. Вальфсон. У склад Аддзялення матэматычных і прыродазнаўчых навук былі ўключаны: Інстытут геалогіі і гідрагеалогіі, Інстытут хіміі, Інстытут торфу, Інстытут аграглебазнаўства і ўгнаенняў, Інстытут біялогіі, Фізіка-тэхнічны інстытут, Інстытут эксперыментальнай фізіялогіі, Цэнтральны батанічны сад, Савет па вывучэнні вытворчых сіл БССР, Кабінет гісторыі прыродазнаўства, Медыцынскі кабінет. Першым акадэмікам-сакратаром аддзялення стаў матэматык, прафесар, акадэмік Ц.Л. Бурсцін


30.05.2011

Аб'яўлены конкурс на суісканне штогадовай міжнароднай прэміі "Садружнасць дэбютаў"

Міждзяржаўны фонд гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў-удзельніц СНД Міждзяржаўны фонд гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў-удзельніц СНД (МФГС) праводзіць конкурс на суісканне штогадовай міжнароднай прэміі "Садружнасць дэбютаў", заснаванай Саветам па гуманітарным супрацоўніцтве дзяржаў-удзельніц СНД і МФГС. З улікам таго, што ў 2011 годзе ў СНД праводзіцца Год гісторыка-культурнай спадчыны, конкурс "Садружнасць дэбютаў" ў 2011 годзе абвешчаны для маладых спецыялістаў у галіне захавання і папулярызацыі матэрыяльнага і нематэрыяльнай культурнай спадчыны краін СНД. Згодна з рэгламентам конкурсу кандыдаты ва ўзросце да 35 гадоў вылучаюцца адпаведнымі міністэрствамі і ведамствамі па трох намінацыях: "Даследаванне і адкрыццё", "Адраджэнне і захаванне", "Асвета і папулярызацыя". На кандыдата афармляецца прадстаўленне арганізацыі (нацыянальнай акадэміі навук ці міністэрства адукацыі), якая яго вылучае, у адпаведнасці з дадаткам № 1 да рэгламента. Арганізацыя мае права вылучыць да 3 намінантаў (па адным у кожную намінацыю). У Нацыянальную акадэмію навук Беларусі дакументы на конкурс на суісканне штогадовай міжнароднай прэміі "Садружнасць дэбютаў" прадстаўляюцца да 10 чэрвеня 2011 г. па адрасе: 220072, г. Мінск, праспект Незалежнасці, 66, Прэзідыум Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, каб. 317. Тэлефоны для даведак: (017) 284-11-63, 284-26-26. Дадатковую інфармацыю можна атрымаць на сайце www.mfgs-sng.org. Адрас МФГС: 119049, г.Масква, 1-й Спасоналіўкаўскі завулак, д.4. Кантактны тэлефон у Маскве: +7 495 411-61-28.


28.05.2011

Сёння спаўняецца 65 гадоў з дня нараджэння члена-карэспандэнта М.І. Дземчука

28 траўня 2011 г. спаўняецца 65 гадоў з дня нараджэння вучонага ў галіне прыбора- і машынабудавання, заслужанага дзеяча навукі Рэспублікі Беларусь, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР, у 1976-1984 гг. загадчыка лабараторыі НДІ прыкладных фізічных праблем Белдзяржуніверсітэта, у 1983-1985 гг. загадчыка кафедры Белдзяржуніверсітэта, з 1985 г. загадчыка аддзела навукі і навучальных устаноў ЦК КПБ, з 1988 г. Міністра народнай адукацыі БССР, з 1991 г. намесніка Старшыні Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, з 1994 г. рэктара Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі, з 2000 г. намесніка Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь, з 2002 г. рэктара Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы Белдзяржуніверсітэта, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара фізіка-матэматычных навук, прафесара Міхаіла Іванавіча Дземчука.


27.05.2011

Прысуджана прэмія імя акадэміка В.А. Капцюга за 2011 год

Медаль прэміі Пастановай Прэзідыума Сібірскага аддзялення Расійскай акадэміі навук ад 6 траўня 2011 г. №184 прэмія імя акадэміка В.А. Капцюга за 2011 год прысуджана калектыву расійскіх і беларускіх матэрыялазнаўцаў за працу "Мікра- і нанаструктурныя палімерныя кампазіты медыцынскага прызначэння: камп'ютарны дызайн, эксперымент, прымяненне". Сярод лаўрэатаў - старшыня Гомельскага філіяла Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі, член-карэспандэнт, доктар тэхнічных навук, прафесар Плескачэўскі Юрый Міхайлавіч і загадчык аддзела Інстытута механікі металапалімерных сістэм імя У.А. Белага Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі, кандыдат тэхнічных навук Шылько Сяргей Віктаравіч. Сардэчна віншуем лаўрэатаў і жадаем новых творчых дасягненняў!


26.05.2011

Зацверджана Нацыянальная праграма развіцця экспарту Рэспублікі Беларусь на 2011-2015 гады

Дом Урада Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 23 мая 2011 г. №656 зацверджана Нацыянальная праграма развіцця экспарту Рэспублікі Беларусь на 2011-2015 гады, распрацаваная Міністэрствам замежных спраў і Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі сумесна з іншымі рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання і іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі, падпарадкаванымі Ураду Рэспублікі Беларусь, аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам.


26.05.2011

Сёння спаўняецца 55 гадоў з дня нараджэння члена-карэспандэнта А.Ф. Ільюшчанкі

26 траўня 2011 г. спаўняецца 55 гадоў з дня нараджэння вучонага ў галіне парашковай металургіі і кампазіцыйных матэрыялаў, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, з 1997 г. дырэктара дзяржаўнай навуковай установы "Інстытут парашковай металургіі", з 2005 г. генеральнага дырэктара дзяржаўнага навукова-вытворчага аб'яднання парашковай металургіі - дырэктара дзяржаўнай навуковай установы "Інстытут парашковай металургіі", з 2009 г. члена Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара тэхнічных навук, прафесара Аляксандра Фёдаравіча Ільюшчанкі.


25.05.2011

Заўтра адбудзецца прэзентацыя кнігі "Турыстычная мазаіка Беларусі"

Турыстычная мазаіка Беларусі 26 траўня 2011 г. адбудзецца прэзентацыя ўнікальнага выдання - кнігі "Турыстычная мазаіка Беларусі", падрыхтаванай калектывам аўтараў з Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К.Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У кнізе прадстаўлена канцэпцыя развіцця турызму ў Беларусі на аснове 52 лакальных раёнаў комплекснай гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі, выдзеленых на падставе аналізу асаблівасцяў прыродна-ландшафтнага асяроддзя, сістэмы рассялення, камунікацый, забудовы паселішчаў, традыцыйнай матэрыяльнай і духоўнай культуры ўсіх абласцей рэспублікі. Зьмешчаны карты лакальных гісторыка-культурных тэрыторый, каляровыя ілюстрацыі. У пазначаных лакальных раёнах комплекснай гісторыка-культурнай спадчыны на аснове існуючых прыродных кампанентаў, захаваўшыхся помнікаў археалогіі, гісторыі, архітэктуры, народнага дойлідства, этнаграфіі, дзеючых музеяў прапанаваны найбольш перспектыўныя турыстычныя маршруты (сухапутныя, водныя і г.д.). Даны прапановы і рэкамендацыі па захаванню і выкарыстанню аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны малых гарадоў і гістарычных вёсак Беларусі, звесткі аб традыцыйнай культуры тэрыторый, аб народных промыслах і майстрах народнай творчасці. Выданне будзе спрыяць стварэнню навуковай асновы для дзяржаўнай палітыкі ў галіне захавання і развіцця культурна-гістарычных рэгіёнаў усіх абласцей Беларусі, дасць магчымасць распрацаваць і ўкараніць новыя турыстычныя маршруты на тэрыторыі ўсіх абласцей краіны, стане карысным для развіцця сельскага турызму, падрыхтоўкі спецыялістаў у сферы турызму, у практычнай працы экскурсаводаў. Прэзентацыя пачнецца ў 16.00 у галерэі "Лабірынт" Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (цэнтральны ўваход, 3-ці паверх).


25.05.2011

Падпісаны Закон Рэспублікі Беларусь "Аб аўтарскім праве і сумежных правах"

Рэзідэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь падпісаны Закон Рэспублікі Беларусь ад 17 траўня 2011 г. №262-З "Аб аўтарскім праве і сумежных правах", прыняты Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 27 красавіка 2011 г. і ўхвалены Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 28 красавіка 2011 г. Закон, які ўступае ў сілу праз шэсць месяцаў пасля яго афіцыйнага апублікавання, рэгулюе адносіны, што ўзнікаюць у сувязі са стварэннем і выкарыстаннем твораў навукі - манаграфій, артыкулаў, справаздач, навуковых лекцый і дакладаў, дысертацый, канструктарскай дакументацыі і інш., літаратуры і мастацтва (аўтарскае права), выкананняў, фанаграм, перадач арганізацый эфірнага або кабельнага вяшчання (сумежныя правы). З поўным тэкстам новага Закона можна азнаёміцца здесь.


23.05.2011

Заўтра адбудзецца навукова-практычны семінар "Генетычныя рэсурсы - асноўны элемент біялагічнай разнастайнасці"

Інстытут генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі 24 мая 2011 г. у Інстытуце генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбудзецца навукова-практычны семінар "Генетычныя рэсурсы - асноўны элемент біялагічнай разнастайнасці", арганізатарамі якога выступаюць Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Нацыянальны каардынацыйны цэнтр біябяспекі і грамадскае аб'яднанне "Беларускае таварыства генетыкаў і селекцыянераў". З праграмай навукова-практычнага семінара можна азнаёміцца тут. Брыфінг для прэсы і экскурсія па інстытуце запланаваны на 11.45.


23.05.2011

Сёння спаўняецца 130 гадоў з дня нараджэння акадэміка А.А. Багамольца (1881-1946)

23 траўня 2011 г. спаўняецца 130 гадоў з дня нараджэння біёлага і патафізіёлага, Героя Сацыялістычнай Працы, заслужанага дзеяча навукі Расійскай Федэрацыі, заслужанага дзеяча навукі Украінскай ССР, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР, у 1930-1946 гг. прэзідэнта АН УССР, адначасова дырэктара Інстытута эксперыментальнай біялогіі і паталогіі Наркамздраву УССР і Інстытута клінічнай фізіялогіі АН УССР, у 1942-1945 гг. віцэ-прэзідэнта АН СССР, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Акадэміі навук СССР, Усеўкраінскай акадэміі навук, Акадэміі медыцынскіх навук СССР, доктара медыцыны, прафесара Аляксандра Аляксандравіча Багамольца.


23.05.2011

Сёння ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбудзецца маладзёжны форум "Хімія ў цэнтры навук"

Міжнародны год хіміі 23 траўня 2011 г. у 14.00 у Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі пачне сваю працу маладзёжны форум "Хімія ў цэнтры навук", прымеркаваны да Міжнароднага году хіміі, якім ЮНЕСКА абвясціла 2011 год. Арганізатары мерапрыемства - Аддзяленне хіміі і навук аб Зямлі, Савет маладых вучоных Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і хімічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Для ўдзелу ў форуме запрошаны каля 500 студэнтаў хімічных спецыяльнасцяў. Перад імі выступяць вядучыя навукоўцы-хімікі з прэзентацыямі акадэмічных арганізацый хімічнага профілю і дакладамі па актуальных пытаннях развіцця хіміі (структурная хімія біяпалімераў, атрыманне і ўласцівасці новых поліспалучаных араматычных злучэнняў на аснове айчыннай сыравіны, практычныя аспекты біятэхналогіі нуклеазідаў). 25 траўня для студэнтаў будуць арганізаваны экскурсіі ў Інстытут агульнай і неарганічнай хіміі, Інстытут фізіка-арганічнай хіміі і Інстытут прыродакарыстання, а 27 траўня - у Інстытут хіміі новых матэрыялаў і Інстытут біяарганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.


21.05.2011

Сёння спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння акадэміка А.К. Красіна (1911-1981)

А.К. Красін 21 траўня 2011 г. спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння вучонага ў галіне атамнай энергетыкі, заслужанага дзеяча навукі і тэхнікі БССР, лаўрэата Ленінскай прэміі, з 1961 г. кіраўніка аддзялення атамнай энергетыкі Інстытута энергетыкі АН БССР, у 1965-1977 гг. дырэктара Інстытута ядзернай энергетыкі, адначасова ў 1962-1969 гг. акадэміка-сакратара Аддзялення фізіка-тэхнічных навук АН БССР, у 1969-1980 гг. члена Прэзідыума АН БССР, з 1977 г. загадчыка лабараторыі вадароднай энергетыкі Інстытута цепла- і масаабмену АН БССР, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара фізіка-матэматычных навук, прафесара Андрэя Капітонавіча Красіна. Да 100-годдзя з дня нараджэння акадэміка А.К. Красіна Музей гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі падрыхтаваў пры ўдзеле Аб'яднанага інстытута энергетычных і ядзерных даследаванняў - Сосны прэзентацыю фота- і архіўных дакументаў, з якой можна будзе азнаёміцца 23-27 траўня ў фае 2-га паверха галоўнага корпуса Акадэміі навук (пр. Незалежнасці, 66).


19.05.2011

Сёння спаўняецца 75 гадоў з дня нараджэння члена-карэспандэнта М.Ф. Піліпенкі

19 траўня 2011 г. спаўняецца 75 гадоў з дня нараджэння вучонага ў галіне этналогіі, заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь, з 1991 г. загадчыка аддзела, у 1994-2004 гг. дырэктара Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, адначасова з 1995 г. загадчыка аддзела, з 2004 г. галоўнага навуковага супрацоўніка гэтага інстытута, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара гістарычных навук, прафесара Міхаіла Фёдаравіча Піліпенкі.


19.05.2011

Сёння ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адкрылася кансультатыўная сустрэча экспертаў і трэнінг ЮНЕСКА па праблемах культурнай спадчыны

Кансультатыўная сустрэча экспертаў і трэнінг ЮНЕСКА 19 траўня 2011 г. у Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ўрачыста адкрылася кансультатыўная сустрэча экспертаў і трэнінг ЮНЕСКА "Умацаванне нацыянальнага патэнцыялу па захаванні нематэрыяльнай культурнай спадчыны". Кансультатыўная сустрэча, якая прадоўжыцца два дні, праводзіцца пры фінансавай і кансультатыўнай падтрымцы Бюро ЮНЕСКА ў Маскве па Азербайджану, Арменіі, Беларусі, Рэспубліцы Малдова і Расійскай Федэрацыі і экспертным садзейнічанні Аддзела аб'ектаў культуры і нематэрыяльнай культурнай спадчыны Сакратарыята ЮНЕСКА. Дадзенае мерапрыемства падрыхтавана ў партнёрстве з Інстытутам мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі пры ўдзеле Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА з мэтай далейшага садзейнічання рэалізацыі прынцыпаў Міжнароднай канвенцыі ЮНЕСКА аб ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны 2003 года і Аператыўнага кіраўніцтва па яе выкананню ў краінах кластара Бюро ЮНЕСКА ў Маскве. Іншыя падрабязнасці можна даведацца з прэс-рэліза.


19.05.2011

Сёння спаўняецца 150 гадоў з дня нараджэння акадэміка У.В. Шкацелава (1861-1940)

19 траўня 2011 г. спаўняецца 150 гадоў з дня нараджэння вучонага ў галіне лесахіміі і хімічнай тэхналогіі, заслужанага дзеяча навукі БССР, з 1893 г. прафесара Новаалександрыйскага інстытута сельскай і лясной гаспадаркі, з 1914 г. загадчыка кафедры Харкаўскага хіміка-тэхналагічнага інстытута, з 1923 г. прафесара Беларускага інстытута сельскай і лясной гаспадаркі, у 1930 г. дырэктара, з 1938 г. загадчыка лабараторыі лесахіміі Інстытута хіміі АН БССР, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара хімічных навук, прафесара Уладзіміра Віктаравіча Шкацелава.


18.05.2011

Адкрыты афіцыйны інтэрнэт-сайт Інстытута агульнай і неарганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Інтэрнэт-сайт Інстытута агульнай і неарганічнай хіміі НАН Беларусі У сетцы Інтэрнэт па адрасе http://www.igic.bas-net.by адкрыты афіцыйны сайт дзяржаўнай навуковай установы "Інстытут агульнай і неарганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі", якая ўваходзіць у склад ДНВА "Хімічныя прадукты і тэхналогіі". На інтэрнэт-сайце, некаторыя раздзелы якога яшчэ знаходзяцца ў стадыі распрацоўкі, прадстаўлены звесткі пра гісторыю інстытута, яго арганізацыйную структуру, асноўныя напрамкі даследаванняў, падрыхтоўкі аспірантаў і суіскальнікаў, навуковыя дасягненні, створаныя тэхналогіі і выпускаемую прадукцыю, а таксама кантактная і іншая інфармацыя.


17.05.2011

Зацверджана Рэспубліканская праграма рэканструкцыі, тэхнічнага перааснашчэння і будаўніцтва комплексаў па вырошчванню свіней у 2011-2015 гадах

Дом Урада Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 траўня 2011 г. №568 зацверджана Рэспубліканская праграма рэканструкцыі, тэхнічнага перааснашчэння і будаўніцтва комплексаў па вырошчванню свіней у 2011-2015 гадах, мэтай якой з'яўляецца павелічэнне аб'ёмаў вытворчасці свініны і павышэнне эфектыўнасці работы галіны свінагадоўлі, а таксама забеспячэнне стабільнага забеспячэння насельніцтва і перапрацоўчай прамысловасці высакаякаснай свінінай айчыннай вытворчасці пры ўстойлівым развіцці рынку. Нацыянальная акадэмія навук Беларусі ўключана ў лік выканаўцаў 8 з 18 мерапрыемстваў па выкананню Рэспубліканскай праграмы. Навуковае забеспячэнне яе рэалізацыі будзе ажыццяўляцца РУП "Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па жывёлагадоўлі", РУП "Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі" і ўстановамі адукацыі.


16.05.2011

18 траўня Музей гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі праводзіць дзень адчыненых дзвярэй

Музей гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі У Міжнародны дзень музеяў, які штогод святкуецца 18 траўня, Музей гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі праводзіць дзень адчыненых дзвярэй. У гэты дзень з 10.00 да 17.00 можна будзе азнаёміцца з яго багатай экспазіцыяй, а таксама паглядзець фільм "Навукі жаночы твар", падрыхтаваны супрацоўнікамі Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я. Коласа НАН Беларусі і Музея гісторыі НАН Беларусі. Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэл. 284-14-52.


16.05.2011

Зацверджана Нацыянальная праграма развіцця мясцовых і аднаўляемых энергакрыніц на 2011-2015 гады

Дом Урада Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 10 траўня 2011 г. №586 зацверджана Нацыянальная праграма развіцця мясцовых і аднаўляемых энергакрыніц на 2011-2015 гады, распрацаваная з удзелам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Мэтай Нацыянальнай праграмы з'яўляецца павелічэнне аб'ёмаў выкарыстання ўласных энергарэсурсаў і развіццё новых для Рэспублікі Беларусь тэндэнцый у галіне энергетыкі ў 2011-2015 гадах з давядзеннем долі мясцовых відаў паліўна-энергетычных рэсурсаў у балансе кацельна-пячнога паліва да 30%. Рашэнне пастаўленых задач будзе забяспечана за кошт уводу энергакрыніц на драўняным і тарфяным паліве, будаўніцтва ветраэнергетычных установак, новых і рэканструкцыі дзеючых гідраэлектрастанцый, укаранення біягазавых установак, цеплавых помпаў для выкарыстання нізкапатэнцыяльных другасных энергарэсурсаў і геатэрмальнай энергіі, геліяводанагравальнікаў, геліяўстановак і ўстаноўкі запаволенага каксавання нафтавых астаткаў. Нацыянальная акадэмія навук Беларусі ўключана ў лік выканаўцаў 7 з 17 мерапрыемстваў па рэалізацыі Нацыянальнай праграмы.


15.05.2011

Сёння спаўняецца 75 гадоў з дня нараджэння члена-карэспандэнта В.М. Галушкі

15 траўня 2011 г. спаўняецца 75 гадоў з дня нараджэння вучонага ў галіне жывёлагадоўлі, з 1969 г. загадчыка аддзела, з 1987 г. загадчыка лабараторыі БелНДІ жывёлагадоўлі, з 2003 г. галоўнага навуковага супрацоўніка Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па жывёлагадоўлі, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара сельскагаспадарчых наук, прафесара Васілія Міхайлавіча Галушкі.


14.05.2011

Пачала працу рускамоўная версія вэб-сайта Міжнароднай арганізацыі па стандартызацыі

Міжнародная арганізацыя па стандартызацыі Як паведамляе вэб-сайт Міжнароднай арганізацыі па стандартызацыі (ISO), у дадатак да англійскай і французскай версій зараз вэб-сайт даступны і на трэцяй афіцыйнай мове гэтай арганізацыі - рускай. Вэб-сайт змяшчае апісанні, артыкулы і рэсурсы добра вядомых стандартаў ISO у галіне менеджменту, такіх ISO 9001 (якасць), ISO 14001 (экалогія), ISO/IEC 27001 (інфармацыйная бяспека), ISO 22000 (бяспека харчовых прадуктаў); прыклады з жыцця і артыкулы пра працуючыя стандарты, як правіла, напісаныя самімі карыстальнікамі; вітрыну крамы стандартаў, інфармацыйных публікацый і брашур ISO; поўны пералік тэхнічных камітэтаў, што распрацоўваюць стандарты, з галінамі дзейнасці, бізнес-планамі і рабочымі праграмамі, кантактную і іншую карысную інфармацыю. Рускамоўная версія вэб-сайта ISO размешчана тут.


13.05.2011

Апублікаваны новы Каталог інавацыйных праектаў і распрацовак арганізацый Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Каталог інавацыйных праектаў і распрацовак арганізацый Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 2011 Рэспубліканскім цэнтрам трансферу тэхналогій (РЦТТ) падрыхтавана новае выданне Каталога інавацыйных праектаў і распрацовак арганізацый Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Каталог змяшчае каля 400 актуальных праектаў і распрацовак, інфармацыя аб якіх прадстаўлена на рускай, англійскай і кітайскай мовах у фармаце IRC. Каталог забяспечаны зручнай пошукавай сістэмай. Яго электронную версію можна спампаваць тут.


12.05.2011

Зацверджана Дзяржаўная праграма "Маніторынг палярных раёнаў Зямлі і забеспячэнне дзейнасці арктычных і антарктычных экспедыцый на 2011-2015 гады"

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 10 траўня 2011 г. №587 "Аб некаторых пытаннях арганізацыі даследаванняў палярных раёнаў Зямлі" зацверджана Дзяржаўная праграма "Маніторынг палярных раёнаў Зямлі і забеспячэнне дзейнасці арктычных і антарктычных экспедыцый на 2011-2015 гады". Дзяржаўная праграма распрацавана з улікам вопыту, назапашанага беларускімі палярнікамі ў перыяд іх працы ў антарктычных экспедыцыях, і будзе забяспечваць навуковыя, эканамічныя і геапалітычныя інтарэсы Рэспублікі Беларусь у высокашыротных раёнах Зямлі. Мэтай яе выканання з'яўляецца правядзенне навуковых даследаванняў і маніторынгу стану прыроднага асяроддзя палярных раёнаў Зямлі, накіраваных на атрыманне нашай краінай статусу раўнапраўнага ўдзельніка сусветнага працэсу па даследаванні і выкарыстанні палярных раёнаў, забеспячэнне доўгатэрміновых палітычных, эканамічных і навуковых інтарэсаў Рэспублікі Беларусь у палярных абласцях Зямлі, выкананне міжнародных абавязальніцтваў у рамках Дагавора аб Антарктыцы і атрыманне статусу Кансультатыўнаго боку. Заказчыкамі Дзяржаўнай праграмы вызначаны Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і Нацыянальная акадэмія навук Беларусі. Пастановай Урада таксама перададзена з падпарадкавання Міністэрству прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ў веданне Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр палярных даследаванняў".


12.05.2011

Нацыянальная акадэмія навук прыме ўдзел у рэалізацыі Канцэпцыі кіравання валавым знешнім доўгам Рэспублікі Беларусь

Дом Урада Сумеснай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 6 траўня 2011 г. №574/12 зацверджаны Канцэпцыя кіравання валавым знешнім доўгам Рэспублікі Беларусь і план мерапрыемстваў па яе рэалізацыі. Канцэпцыя распрацавана на падставе палажэнняў шэрагу стратэгічных і праграмных дакументаў, зацверджаных Прэзідэнтам і Урадам Рэспублікі Беларусь, і вызначае падыходы да маніторынгу і кіравання найбольш важнымі паказчыкамі эканамічнай бяспекі ў сферы знешніх запазычанняў Рэспублікі Беларусь. Планам мерапрыемстваў па яе рэалізацыі, у прыватнасці, прадугледжаны ўдзел акадэмічнага Інстытута эканомікі ва ўдасканаленні сістэмы індыкатараў паказчыкаў валавага знешняга доўгу з улікам нацыянальных асаблівасцяў, а таксама распрацоўцы дыферэнцыраваных узроўняў іх крытычнасці.


11.05.2011

На наступным тыдні кіраўнік Нацыянальнай акадэміі навук правядзе прамую тэлефонную лінію

Як паведамляе прэс-служба Акадэміі навук, 18 раўня 2011 г. з 14.00 да 16.00 Старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэмія навук Беларусі Анатоль Максімавіч Русецкі правядзе прамую тэлефонную лінію з грамадзянамі краіны, падчас якой адкажа на пытанні аб навуковай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь. Задаць пытанні можна будзе па тэлефоне (017) 284-18-62.


11.05.2011

Прыняты меры па ўдасканаленню дзяржаўнага рэгулявання ў галіне аплаты працы

Рэзідэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь У мэтах пашырэння правоў наймальнікаў па ўстанаўленню гнуткіх умоў аплаты працы работнікаў, што максімальна ўлічваюць выніковасць укладу кожнага работніка і фінансавыя магчымасці суб'ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь 10 траўня 2011 г. падпісаў Указ №181 "Аб некаторых мерах па ўдасканаленню дзяржаўнага рэгулявання ў галіне аплаты працы". Указам, у прыватнасці, прадастаўлена права камерцыйным арганізацыям і індывідуальным прадпрымальнікам самастойна прымаць рашэнні аб выкарыстанні Адзінай тарыфнай сеткі работнікаў Рэспублікі Беларусь пры вызначэнні ўмоў аплаты працы работнікаў.


10.05.2011

Аб'яўлены конкурс на суісканне Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці ў 2011 годзе

Як паведамляе інтэрнэт-сайт Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь, аб'яўлены конкурс на суісканне Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці ў 2011 годзе. Конкурс праводзіцца ў адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 лістапада 1998 г. №1705 па пяці напрамках дзейнасці: вытворчасць нехарчовых тавараў бытавога прызначэння; вытворчасць харчовых тавараў і сельскагаспадарчай прадукцыі; вытворчасць прадукцыі вытворча-тэхнічнага прызначэння (акрамя ўзбраення і ваеннай тэхнікі); аказанне паслуг і выкананне работ; выкананне работ і аказанне паслуг у галіне будаўніцтва. Заяўкі і матэрыялы для ўдзелу ў ім прадстаўляюцца да 1 ліпеня 2011 г. Падрабязная інфармацыя аб конкурсе размешчана тут.


06.05.2011

Акадэмік Леанід Кукрэш: Багаты не той, хто шмат вырабляе, а той, хто мала выдаткоўвае

Беларуская ніва Неабходна дабіцца якаснага пераўтварэння сельскай гаспадаркі - пра гэта ў чарговы раз нагадаў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка ў штогадовым Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу. А раней, на нарадзе па разглядзе праекта праграмы развіцця аграпрамысловага комплексу, ён паставіў задачу зрабіць гэтую галіну рэнтабельнай. Ці адпавядае практыка гаспадарання на зямлі, што склалася, патрабаванням істотнага ўмацавання аграрнай эканомікі? На жаль, пакуль не. Хоць Беларусь сёння адзіная з краін СНД у поўнай меры забяспечвае сваю харчовую бяспеку, пераўзыходзіць іх па вытворчасці асноўных відаў прадукцыі ў разліку на душу насельніцтва, стабільна замацавалася на знешніх харчовых рынках. Усебаковаму аналізу цяперашняй сітуацыі ў айчынным АПК, пытанням рацыянальнага выкарыстання наяўных рэзерваў, шляхам якаснага пераўтварэння сельскай гаспадаркі Беларусі і магчымасцям яго пераходу на прынцыпова новы этап развіцця прысвечаны грунтоўны артыкул акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Л.В. Кукрэша, апублікаваны ў №№ 79 і 80 грамадска-палітычнай урадавай газеты "Беларуская ніва".


05.05.2011

Доктар навук - не пусты гук

СБ-Беларусь Сегодня Пад такім загалоўкам у сённяшнім нумары газеты "Советская Белоруссия" апублікаваны матэрыялы дыскусіі ў канферэнц-зале "СБ", у якой прынялі ўдзел вядомыя беларускія навукоўцы - прадстаўнікі Вышэйшай атэстацыйнай камісіі, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі, Інстытута фізікі імя Б.І. Сцяпанава НАН Беларусі і Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Што мы разумеем пад навуковым адкрыццём? Наколькі актуальныя абараняюцца ў нас доктарскія дысертацыі? Шмат або мала ў Беларусі дактароў навук? З адказамі на гэтыя і іншыя пытанні, закранутыя ў дыскусіі, можна азнаёміцца тут.


05.05.2011

Інстытут тэхналогіі металаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі занесены на Рэспубліканскую дошку Гонару

Рэспубліканская дошка Гонару Выдадзены Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 красавіка 2011 г. №177 "Аб занясенні на Рэспубліканскую дошку Гонару пераможцаў спаборніцтваў за 2010 год і 2006-2010 гады". За дасягненне ў 2010 годзе найлепшых паказчыкаў у выкананні асноўных мэтавых паказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця пераможцамі сярод арганізацый навукі і навуковага абслугоўвання прызнаныя і занесены на Рэспубліканскую дошку Гонару: установа Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта "Навукова-даследчы інстытут фізіка-хімічных праблем" (першае месца) , дзяржаўная навуковая ўстанова "Інстытут тэхналогіі металаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі" (першае месца), дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр траўматалогіі і артапедыі" (другое месца). Віншуем калектывы арганізацый-пераможцаў і жадаем творчых поспехаў і новых навуковых здзяйсненняў!


05.05.2011

Сёння спаўняецца 75 гадоў з дня нараджэння акадэміка Ф.В. Аляшкевіча (1936-2008)

5 траўня 2011 г. спаўняецца 75 гадоў з дня нараджэння нейрахірурга, з 1974 г. дацэнта, прафесара, загадчыка курсам нейрахірургіі Мінскага медыцынскага інстытута, з 1989 г. загадчыка кафедры, з 2007 г. прафесара Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, у 1980-2000 гг. галоўнага нейрахірурга Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара медыцынскіх навук, прафесара Фёдара Васільевіча Аляшкевіча.


03.05.2011

Пайшоў з жыцця замежны член Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, акадэмік Л.І. Абалкін

Л.І. Абалкін 2 траўня 2011 г. у Маскве на 81-м годзе жыцця памёр вядомы вучоны-эканаміст і дзяржаўны дзеяч, адзін з вядучых эканамістаў былога СССР, з 1986 г. дырэктар, з 2004 г. навуковы кіраўнік Інстытута эканомікі Расійскай акадэміі навук, у 1989-1991 гг. намеснік старшыні Савета міністраў СССР, акадэмік Расійскай акадэміі навук, замежны член Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і іншых акадэмій навук, доктар эканамічных навук, прафесар Леанід Іванавіч Абалкін.


01.05.2011

Міхаіл Мясніковіч: Гэтыя праекты выйшлі са сцен Нацыянальнай акадэміі навук

Дом Урада Як паведамляе інтэрнэт-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, 29 красавіка Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь М.У. Мясніковіч прыняў удзел у цырымоніі закладкі капсулы ў падмурак будаўніцтва новага завода па вытворчасці комплексных NPK-угнаенняў на базе ААТ "Беларуськалій" у горадзе Салігорску. Выступаючы на цырымоніі закладкі капсулы, кіраўнік Урада адзначыў, што гэта будзе інавацыйнае прадпрыемства пятага тэхналагічнага ўкладу, рэалізацыя праекту дазволіць выпускаць новую, запатрабаваную на сусветных рынках і канкурэнтаздольную прадукцыю. Акрамя таго, у мэтах дыверсіфікацыі прадукцыі па ініцыятыве Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў ААТ "Беларуськалій" запланавана будаўніцтва хімічнага камбіната па глыбокай комплекснай перапрацоўцы хлорзмяшчаючай сыравіны. "Гэтыя праекты выйшлі са сцен Нацыянальнай акадэміі навук. Мы адпрацавалі тэхналогіі на доследных устаноўках. І гэтыя праекты ў поўным аб'ёме з'яўляюцца нацыянальным здабыткам, пачынаючы ад ідэі і завяршаючы вытворчасцю таварнай прадукцыі", - сказаў М.У. Мясніковіч. Больш падрабязна з рэпартажам пра падзею можна азнаёміцца тут.


01.05.2011

Сёння спаўняецца 80 гадоў з дня нараджэння члена-карэспандэнта А.А. Лойкі (1931-2008)

1 траўня 2011 г. спаўняецца 80 гадоў з дня нараджэння літаратуразнаўца і паэта, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР, у 1956-1985 гг. старшага выкладчыка, дацэнта, прафесара, з 1985 г. загадчыка кафедры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара філалагічных навук, прафесара Алега Антонавіча Лойкі.

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін / Травень 2011 года / Да пачатку старонкі
Пры поўным ці частковым выкарыстанні інфармацыі спасылка на крыніцу з'яўляецца абавязковай