Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Архіў навін 2011 года

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін / Верасень 2011 года



29.09.2011

Вопыт арганізацыі навуковай і інавацыйнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь будзе карысны ўдзельнікам міжнароднай канферэнцыі

Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя Упэўненасць у гэтым прагучала ў выступленні Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі А.М. Русецкага на адкрыцці Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "20 гадоў Садружнасці Незалежных Дзяржаў". З поўным тэкстам яго дакладу, азагалоўленага "Развіццё навукі і інавацый у Рэспубліцы Беларусь у кантэксце інтэграцыі ў рамках Садружнасці Незалежных Дзяржаў", можна азнаёміцца тут.


29.09.2011

Сёння спаўняецца 80 гадоў з дня нараджэння члена-карэспандэнта Ф.М. Кірылавай

29 верасня 2011 г. спаўняецца 80 гадоў з дня нараджэння вучонага ў галіне матэматычнай тэорыі аптымальнага кіравання, лаўрэата прэмій Савета Міністраў СССР і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Рэспублікі Беларусь, з 1970 г. загадчыка аддзела, з 2007 г. галоўнага навуковага супрацоўніка Інстытута матэматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара фізіка-матэматычных навук, прафесара Фаіны Міхайлаўны Кірылавай.


29.09.2011

У Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адкрылася Міжнародная канферэнцыя "Галаэкспа-2011"

Сёння ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адкрылася 8-я Міжнародная канферэнцыя "Галаэкспа-2011", прысвечаная тэарэтычным і прыкладным аспектам сучаснай галаграфіі. У рамках мерапрыемства, якое ўпершыню праходзіць у Беларусі, будуць праведзены навукова-практычная канферэнцыя "Галаграфія. Навука і практыка" і спецыялізаваная выстава абсталявання, тэхналогій і матэрыялаў для галаграфіі. На канферэнцыі, якая будзе працаваць два дні, з дакладамі выступяць вядучыя вучоныя і спецыялісты ў галіне галаграфіі з Беларусі, Расіі, Украіны, Вялікабрытаніі, Францыі, ЗША, Швецыі, Балгарыі і іншых краін. З праграмай Міжнароднай канферэнцыі можна азнаёміцца тут.


29.09.2011

Сёння спаўняецца 65 гадоў з дня нараджэння акадэміка І.В. Гайшуна

29 верасня 2011 г. спаўняецца 65 гадоў з дня нараджэння матэматыка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, з 1984 г. загадчыка лабараторыі, з 1985 г. намесніка дырэктара па навуковай рабоце, з 1992 г. дырэктара Інстытута матэматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, адначасова з 1993 загадчыка аддзела матэматычнай тэорыі сістэм, у 1997-2002 гг. віцэ-прэзідэнта, з 2002 г. члена Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара фізіка-матэматычных навук, прафесара Івана Васільевіча Гайшуна.


28.09.2011

Міжнародная канферэнцыя "Беларусь і Расія ў еўрапейскім кантэксце: праблемы дзяржаўнага кіравання працэсам мадэрнізацыі" адбудзецца ў кастрычніку

20-21 кастрычніка 2011 г. у Мінску адбудзецца Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Беларусь і Расія ў еўрапейскім кантэксце: праблемы дзяржаўнага кіравання працэсам мадэрнізацыі", арганізатарам якой выступае Інстытут філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Для выступлення з дакладамі на канферэнцыі запрашаюцца эксперты ў галіне тэорыі і метадалогіі дзяржаўнага кіравання, філасофіі дзяржаўнага будаўніцтва, геапалітыкі, міжнацыянальных і міжкультурных сувязяў, а таксама работнікі органаў дзяржаўнай улады, грамадскія дзеячы Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, краін Еўрапейскага саюза. Да ўдзелу ў дыскусіях, арганізаваных вакол асноўных дакладаў і прэзентацый, запрашаюцца спецыялісты ў галіне філасофіі, сацыялогіі, паліталогіі, псіхалогіі, эканомікі, права, прадстаўнікі дзелавых колаў, выкладчыкі ВНУ. Тэксты дакладаў і тэзісы з заяўкай на ўдзел у канферэнцыі павінны быць атрыманы аргкамітэтам не пазней за 1 кастрычніка 2011 г. Кантактная і іншая неабходная інфармацыя размешчаны тут.


28.09.2011

Сёння ў Нацыянальнай акадэміі навук адкрываецца міжнародная канферэнцыя, прысвечаная 20-годдзю Садружнасці Незалежных Дзяржаў

Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя 28-29 верасня 2011 г. у Мінску адбудзецца Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "20 гадоў Садружнасці Незалежных Дзяржаў". Сярод больш чым 200 удзельнікаў канферэнцыі - кіраўнікі акадэмій навук краін СНД, вядомыя дзяржаўныя і палітычныя дзеячы, вучоныя, міністры, прадстаўнікі такіх міжнародных арганізацый, як Міжпарламенцкая Асамблея дзяржаў - удзельніц Садружнасці, Арганізацыя Дагавора аб калектыўнай бяспекі. Сённяшняе ранішняе пленарнае пасяджэнне канферэнцыі ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адкрые Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь М.У. Мясніковіч. Праца канферэнцыі будзе арганізавана ў фармаце двух пленарных пасяджэнняў, чатырох секцый і адной падсекцыі. На пленарных і секцыйных пасяджэннях канферэнцыі будзе дадзены аналіз развіцця і эфектыўнасці супрацоўніцтва дзяржаў - удзельнікаў па розных напрамках інтэграцыі. У прыватнасці, на падсекцыі "Навука і інавацыйнае супрацоўніцтва дзяржаў - удзельнікаў СНД" будуць прааналізаваны развіццё навуковых сувязей у краінах СНД, сацыяльныя аспекты рэалізацыі інавацыйнай стратэгіі, праблемы і перспектывы фундаментальных даследаванняў у краінах Садружнасці. Прадстаўнікі вядучых навуковых устаноў дзяржаў - удзельніц СНД абмяркуюць асноўныя напрамкі развіцця навукова-тэхналагічнай сферы сваіх краін з мэтай пошуку і прапрацоўкі перспектыўных сумесных праектаў. Удзельнікі дыскусіі абмяркуюць канкрэтныя прыклады супрацоўніцтва ў галіне энергетыкі, нафтахіміі, інфарматыкі. Іншыя падрабязнасці - на вэб-старонцы канферэнцыі.


27.09.2011

Шчаслівы выпадак дапамог сказаць новае слова ў навуцы

Газета Рэспубліка З такім падзагалоўкам у сённяшнім нумары газеты Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь "Рэспубліка" апублікаваны артыкул, які распавядае пра падзею, што адбылася ў Навукова-практычным цэнтры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па матэрыялазнаўству, якая дазволіла вучоным распрацаваць і запатэнтаваць унікальны метад сінтэзу і тэхналогію вырошчвання нанадроту - матэрыялу, здольнага надаць выдатныя ўласцівасці нанаэлектронным прыборам, акумулятарам, сонечным батарэям, кампазітным матэрыялам, біясэнсарам. Акадэмічныя даследчыкі атрымалі высакаякасны нанадрот, які не мае дэфектаў і ўстойлівы да карозіі. У адрозненне ад таго, што вырабляецца па традыцыйнай тэхналогіі, яго даўжыня не абмежаваная, ён у некалькі разоў танней і можа выпускацца ў прамысловых маштабах. З поўным тэкстам матэрыялу, азагалоўленым "Памылка як "падарунак лёсу", можна азнаёміцца тут.


27.09.2011

Тэхналагічны запыт на распрацоўку перспектыўных тэхналогій для новага выкарыстання цэлюлозы і / або крафт-цэлюлозы

NineSigma NineSigma's client, a global manufacturer, invites proposals for development of enabling technologies for new applications of cellulose and/or kraft pulp. The final submission date for a Statement of Interest is October 14, 2011. More information is available here and in the request for proposal documents online. Please also click here to view all open requests by technical area, industry, or status.


26.09.2011

Заўтра адбудзецца прэзентацыя новых кніг, апублікаваных Выдавецкім домам "Беларуская навука"

Цэнтральная навуковая бібліятэка 27 верасня 2011 г. у 15.00 у інфармацыйна-выставачным цэнтры Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я. Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі у рамках святкавання 75-годдзя стварэння Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбудзецца прэзентацыя найноўшых даследаванняў, якія выйшлі ў Выдавецкім доме "Беларуская навука" у 2011 годзе: "Беларусь: страницы истории", "Вялікае Княства Літоўскае і яго суседзі ў ХІV–XV стст.: саперніцтва, супрацоўніцтва, урокі", "Славянамоўная паэзія Вялікага Княства Літоўскага ХVI–XVIII стст." Іншыя падрабязнасці тут.


26.09.2011

Апублікаваны праграмы правядзення секцый Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "20 гадоў Садружнасці Незалежных Дзяржаў"

Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя На інтэрнэт-старонцы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "20 гадоў Садружнасці Незалежных Дзяржаў" размешчаны спісы выступоўцаў на кожнай з чатырох секцый і падсекцыі Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, а таксама спісы асоб, якія ўдзельнічаюць у іх працы. Падрабязнасці тут.


25.09.2011

Пачаў сваю працу III Кангрэс фізікаў Беларусі

Сайт Кангрэсу фізікаў Беларусі Сёння ў Мінску пачаў сваю працу III Кангрэс фізікаў Беларусі, які будзе праходзіць 25-27 верасня 2011 г. На Кангрэсе мяркуецца абмеркаваць шырокае кола пытанняў у рамках наступных напрамкаў: фізіка 21-га стагоддзя: новыя фундаментальныя веды, матэрыялы, тэхналогіі і метады дыягностыкі (фізіка фундаментальных узаемадзеянняў, лазерная фізіка і фатоніка, фізіка наноструктур, цвёрдага цела і паўправаднікоў, плазмы, біяфізіка, інфарматыка); фізіка і праблемы энергазберажэння, экалогіі і медыцыны; роля фізікі ў жыцці грамадства і праблемы падрыхтоўкі кадраў па фізіцы. У рамках Кангрэсу будуць праведзены сімпозіум, прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння акадэміка Ф.І. Фёдарава, арганізатара і першага Старшыні праўлення ГА "Беларускае фізічнае таварыства", і міжнародная канферэнцыя "Spins & Photonic Beams at Interface", якая распачала сваю работу сёння ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Адкрыццё Кангрэса і ўзнагароджанне лаўрэатаў прэміі імя Ф.І. Фёдарава адбудуцца 26 верасня ў 10.00 у Вялікай канферэнц-зале Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (пр-т Незалежнасці, 66).


24.09.2011

Сёння спаўняецца 55 гадоў з дня нараджэння акадэміка С.У. Абламейкі

24 верасня 2011 г. спаўняецца 55 гадоў з дня нараджэння матэматыка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, прэміі Ленінскага камсамола Беларусі, прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Расійскай акадэміі навук, прэмій Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, з 1986 г. загадчыка лабараторыі, з 1998 г . намесніка дырэктара, у 2002-2008 гг. генеральнага дырэктара Аб'яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАН Беларусі, адначасова з 2005 г. акадэміка-сакратара Аддзялення фізікі, матэматыкі і інфарматыкі НАН Беларусі, з 1989 г. прафесара, з 2008 г. рэктара Беларускага дзяржаўнага універсітэта, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара тэхнічных навук , прафесара Сяргея Уладзіміравіча Абламейкі.


23.09.2011

Адбыўся брыфінг, прысвечаны адкрыццю канферэнцыі "20 гадоў Садружнасці Незалежных Дзяржаў"

Международная научно-практическая конференция Сёння ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбыўся брыфінг для журналістаў, прысвечаны адкрыццю Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "20 гадоў Садружнасці Незалежных Дзяржаў" і пытанням навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва дзяржаў - удзельніц Садружнасці. У ім прынялі ўдзел Першы намеснік Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Пётр Віцязь і дырэктар Арганізацыйнага дэпартамента Выканаўчага камітэта СНД Сяргей Камянецкі. З прэс-рэлізам аб гэтай падзеі можна азнаёміцца тут.


23.09.2011

Акадэмік Г.Г. Паплаўскі намінаваны на прэмію Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва

Прэмія Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва Як паведамляе газета Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі "Саюзная веча", на пасяджэнні Экспертнага савета па прэміях Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва, якое адбыўся ўчора ў Маскве, прынята рашэнне намінаваць на прэмію двух кандыдатаў: народнага мастака Беларусі, правадзейнага члена Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Георгія Георгіевіча Паплаўскага і расійскага паэта, правадзейнага члена Акадэміі расійскай славеснасці Глеба Якаўлевіча Гарбоўскага. Усяго разглядаліся пяць кандыдатур намінантаў. Вызначаныя экспертным саветам кандыдатуры будуць накіраваны на разгляд Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы, а затым - на зацвярджэнне Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы.


23.09.2011

Зацверджана Дзяржаўная праграма "Чыстая вада" на 2011-2015 гады

Дом Урада У мэтах забеспячэння насельніцтва якаснай пітной вадой, развіцця сістэм водазабеспячэння і водаадвядзення і павышэння надзейнасці іх працы пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 15 верасня 2011 г. №1234 зацверджана Дзяржаўная праграма па водазабеспячэнню і водаадвядзенню "Чыстая вада" на 2011-2015 гады. Заказчыкамі Дзяржаўнай праграмы вызначаны аблвыканкамы і Мінскі гарвыканкам, каардынатарам - Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, выканаўцамі - аблвыканкамы, Мінскі гарвыканкам, гарвыканкамы, райвыканкамы, арганізацыі, што знаходзяцца ў іх падначаленні.


22.09.2011

Скасавана Камісія па забеспячэнню аховы правоў і процідзеянню парушэнням у сферы інтэлектуальнай уласнасці

Дом Урада Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 верасня 2011 г. №1249 скасавана Камісія па забеспячэнню аховы правоў і процідзеянню парушэнням у сферы інтэлектуальнай уласнасці пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь. Рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання даручана ў трохмесячны тэрмін прывесці свае нарматыўныя прававыя акты ў адпаведнасць з гэтай пастановай.


22.09.2011

Зацверджаны план мерапрыемстваў, прысвечаных 100-годдзю з дня нараджэння Максіма Танка

Максім Танк У мэтах арганізацыі шырокага святкавання ў 2012 годзе 100-годдзя з дня нараджэння выдатнага беларускага паэта, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Яўгена Іванавіча Скурко (Максіма Танка) Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь пастановай ад 17 верасня 2011 г. №1245 зацвердзіў план мерапрыемстваў, прысвечаных 100-годдзю з дня нараджэння Максіма Танка, і склад рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта па правядзенню мерапрыемстваў, прысвечаных 100-годдзю з дня нараджэння Максіма Танка. У склад арганізацыйнага камітэта ўключаны галоўны навуковы супрацоўнік дзяржаўнай навуковай установы "Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі", член-карэспандэнт Мушынскі М.І. Планам мерапрыемстваў прадугледжана правядзенне ў верасні 2012 г. с удзелам Нацыянальнай акадэміі навук прэзентацыі збору твораў Максіма Танка ў 13 тамах і Міжнароднай навуковай канферэнцыі, прысвечанай творчасці Максіма Танка.


21.09.2011

Прынята рашэнне аб размяшчэнні і праектаванні атамнай электрастанцыі ў Рэспубліцы Беларусь

Рэзідэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь выдадзены Указ ад 15 верасня 2011 г. №418 "Аб размяшчэнні і праектаванні атамнай электрастанцыі ў Рэспубліцы Беларусь". Месцам яе размяшчэння вызначаны зямельны ўчастак у Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці.


21.09.2011

Сёння спаўняецца 65 гадоў з дня нараджэння члена-карэспандэнта У.Л. Драгуна

21 верасня 2011 г. спаўняецца 65 гадоў з дня нараджэння фізіка, лаўрэата прэмій Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, у 1976-1990 гг. і з 1992 г. вучонага сакратара, з 1991 г. загадчыка лабараторыі, з 1999 г. кіраўніка аддзялення, з 2001 г. намесніка дырэктара Інстытута цепла- і масаабмену імя А.В. Лыкава НАН Беларусі, адначасова з 1981 г. прафесара Беларускага нацыянальнага тэхнічнага універсітэта, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара тэхнічных навук, прафесара Уладзіміра Леанідавіча Драгуна.


20.09.2011

У пятніцу адбудзецца прэс-канферэнцыя, прысвечаная Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "20 гадоў Садружнасці Незалежных Дзяржаў"

Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя На наступным тыдні ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адкрыецца Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "20 гадоў Садружнасці Незалежных Дзяржаў", у якой прымуць удзел прадстаўнікі дзяржаў - удзельніц і органаў Садружнасці, вядомыя грамадскія дзеячы і навукоўцы краін СНД, прадстаўнікі дыпламатычных місій. Як паведамляе прэс-служба Акадэміі навук, напярэдадні канферэнцыі, 23 верасня 2011 г. у 12.00, аб ходзе падрыхтоўкі дадзенага мерапрыемства, яго мэтах, а таксама аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве краін-удзельніц СНД раскажуць на прэс-канферэнцыі Першы намеснік Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Пётр Віцязь і дырэктар Арганізацыйнага дэпартамента Выканаўчага камітэта СНД Сяргей Камянецкі. Месца правядзення прэс-канферэнцыі: г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 66, п. 216.


20.09.2011

Тэхналагічны запыт на інавацыйны працэс нанясення тонкіх слаёў на пластмасавыя паверхні

Der Deutsche Technologiedienst - dtd - Strategic Knowledge Management For some years the Deutsche Technologiedienst acts exclusively in accordance with the technological and informational needs of its clients assisting them with international networks and unique information/innovation management systems in an all-embracing, target-oriented way. Now, on behalf of a client, the Deutsche Technologiedienst is looking for R&D partners/technology providers to develop/establish an innovative process for the deposition of thin layers on plastic surfaces. You may find more information on this Technology Inquiry here.


19.09.2011

Сёння спаўняецца 75 гадоў з дня нараджэння члена-карэспандэнта Г.В. Рымскага (1936-2000)

19 верасня 2011 г. спаўняецца 75 гадоў з дня нараджэння вучонага ў галіне тэхнічнай кібернетыкі, паэта, празаіка, перакладчыка, у 1965-1970 гг. галоўнага інжынера, старшага навуковага супрацоўніка, загадчыка лабараторыі Інстытута тэхнічнай кібернетыкі АН БССР, у 1970-1985 гг. дацэнта, загадчыка кафедры, прафесара Мінскага радыётэхнічнага інстытута, з 1985 г. загадчыка лабараторыі Інстытута тэхнічнай кібернетыкі Акадэміі навук Беларусі, адначасова з 1994 г. начальніка аддзела Дзяржаўнага вышэйшага атэстацыйнага камітэта Рэспублікі Беларусь, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара тэхнічных навук, прафесара Генадзя Васільевіча Рымскага.


16.09.2011

Сёння Прэзідыум Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі разгледзіць ход работ па імпартазамяшчэнню ў краіне

16 верасня 2011 г. адбудзецца пасяджэнне Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі з удзелам Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь М.У. Мясніковіча, на якім будзе разгледжаны ход работ па імпартазамяшчэнню ў 2006-2011 гадах і задачах на перспектыву. З асноўным дакладам выступіць Першы намеснік Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі акадэмік П.А. Віцязь, з судакладамі - прадстаўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь. У рамках пасяджэння адбудзецца выстава імпартазамяшчаючай прадукцыі, на якой прадстаўлены вынікі дзейнасці арганізацый міністэрстваў прамысловасці, сельскай гаспадаркі і харчавання, будаўніцтва і архітэктуры, аховы здароўя, канцэрна "Белнафтахім" і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.



16.09.2011

Зацверджаны Асноўныя напрамкі дзяржаўнай горадабудаўнічай палітыкі Рэспублікі Беларусь на 2011-2015 гады

Рэзідэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 жніўня 2011 г. №385 зацверджаны Асноўныя напрамкі дзяржаўнай горадабудаўнічай палітыкі Рэспублікі Беларусь на 2011-2015 гады. Новая горадабудаўнічая палітыка, з'яўляючыся часткай агульнай палітыкі дзяржавы, накіраваная на рэалізацыю правоў грамадзян на спрыяльнае асяроддзе жыццядзейнасці, дасягненне мэт устойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны і асобных яе рэгіёнаў. У пералік мер па яе рэалізацыі ўключана таксама паляпшэнне навукова-метадычнага суправаджэння горадабудаўнічай дзейнасці. Яго плануецца ажыццяўляць у тым ліку шляхам пашырэння правядзення навуковых даследаванняў у мэтах забеспячэння практычнага прымянення эфектыўных кампазіцыйных матэрыялаў, што паляпшаюць знешняе аблічча будынкаў і збудаванняў, у тым ліку высакаякасных экалагічна чыстых будаўнічых матэрыялаў і вырабаў, вырабленых з выкарыстаннем мясцовых прыродных рэсурсаў, распрацоўкі эфектыўных тэхналогій вырабу канструкцый і вырабаў з бетону і жалезабетону, укаранення вынікаў навуковых даследаванняў у частцы абгрунтавання спажывецкіх стандартаў і тыпалогіі жылля з улікам пераваг розных сацыяльных груп. Акрамя таго, у лік асноўных задач горадабудаўнічай палітыкі ўключана стварэнне на базе навуковых устаноў і ўстаноў вышэйшай адукацыі ў кожнай вобласці не менш чым трох цэнтраў інавацыйнага развіцця ў сферах прамысловай вытворчасці, спецыялізаваных паслуг, сельскай гаспадаркі, энергетыкі, турызму і рэкрэацыі.


15.09.2011

Заўтра ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі пройдзе рабочая нарада экспертаў па біябяспецы

Інстытут генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі 16 верасня 2011 г. у дзяржаўнай навуковай установе "Інстытут генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі" пройдзе рабочая нарада экспертаў па біябяспецы на тэму "Развіццё нацыянальнай сістэмы біябяспекі". Нарада праводзіцца пры падтрымцы Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь у рамках падрыхтоўкі Другога Нацыянальнага даклада па выкананню Картахенскага пратаколу да Канвенцыі аб біялагічнай разнастайнасці ў Рэспубліцы Беларусь. Іншыя падрабязнасці - тут.


15.09.2011

Унесена дапаўненне ў Статут Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Рэзідэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 8 верасня 2011 г. №403 у Статут Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ўнесены дадатак, які ўступіў у сілу. У лік асноўных задач Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ўключаны правядзенне адзінай дзяржаўнай палітыкі, каардынацыя і дзяржаўнае рэгуляванне дзейнасці арганізацый у галіне даследавання і выкарыстання касмічнай прасторы ў мірных мэтах, за выключэннем планавання, размеркавання і эфектыўнага выкарыстання радыёчастотнага спектру.


15.09.2011

Стань чытачом навуковай бібліятэкі бясплатна!

15 верасня 2011 г. у Беларусі адзначаецца прафесійнае свята - Дзень бібліятэк, заснаваны ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 1998 г. №157 "Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь". У гэты святочны дзень Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі праводзіць акцыю "Стань чытачом навуковай бібліятэкі бясплатна!"

Стань чытачом навуковай бібліятэкі бясплатна

Будучаму чытачу неабходна пры сабе мець пашпарт, службовае пасведчанне або студэнцкі білет. Даведкі па тэл.: 284-14-75.

14.09.2011

У арганізацыі міжнароднага супрацоўніцтва Расійскай акадэміі навук зменяцца прыярытэты

Газета Поиск Нягледзячы на складанае становішча, у якім апынулася навука пасля перабудовы, Расійскай акадэміі навук удалося захаваць устойлівыя міжнародныя навуковыя сувязі. Падпісаны сотні дагавораў з навуковымі арганізацыямі і таварыствамі ЗША, Кітая, Японіі, еўрапейскіх і іншых краін, у рамках якіх ажыццяўляецца плённае супрацоўніцтва. Несумнеўным дасягненнем апошніх дзесяцігоддзяў з'яўляецца развіццё некаторых прынцыпова новых формаў міжнароднага супрацоўніцтва (напрыклад, стварэнне сумесных лабараторый з навуковымі арганізацыямі замежных краін), характэрных для адкрытага рынку. Разам з тым захоўваюцца і традыцыйныя, у чымсці стаўшыя ўжо архаічнымі падыходы, якія зарадзіліся і паспяхова функцыянавалі яшчэ ў савецкія часы. Іх неабходна мяняць. Такі пункт гледжання акадэміка М.В. Угрумава, дарадцы прэзідэнта Расійскай акадэміі навук па міжнароднаму навуковаму супрацоўніцтву. З яго грунтоўным інтэрв'ю на гэтую тэму ў свежым нумары штотыднёвай газеты навуковай супольнасці "Пошук" можна азнаёміцца тут.


13.09.2011

Удакладнена праграма Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "20 гадоў Садружнасці Незалежных Дзяржаў"

Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя На інтэрнэт-старонцы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "20 гадоў Садружнасці Незалежных Дзяржаў" размешчаны ўдакладнены варыянт яе праграмы.


13.09.2011

Навукова-практычная канферэнцыя "Павышэнне эфектыўнасці дзяржаўнага кіравання ва ўмовах інавацыйнага развіцця" адбудзецца ў лістападзе

Канферэнцыі 18 лістапада 2011 г. на базе Навукова-даследчага інстытута тэорыі і практыкі дзяржаўнага кіравання і кафедры міжнародных адносін Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь адбудзецца Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя "Павышэнне эфектыўнасці дзяржаўнага кіравання ва ўмовах інавацыйнага развіцця". Праблемнае поле канферэнцыі: 1. Дзяржаўнае будаўніцтва і кіраванне ў кантэксце глабалізацыі і інавацыйнага развіцця. 2. Удасканаленне сістэмы працы з кадрамі ў сферы кіравання ва ўмовах інавацыйнага развіцця. 3. Удасканаленне інстытута дзяржаўнай службы ва ўмовах лібералізацыі і мадэрнізацыі эканамічных адносін. 4. Асноўныя тэндэнцыі развіцця прававой сістэмы Рэспублікі Беларусь у сучасных умовах. 5. Інфармацыйныя тэхналогіі ва ўдасканаленні дзяржаўнага кіравання. Заяўкі на ўдзел у канферэнцыі прымаюцца да 10 кастрычніка 2011 г. Дадатковая інфармацыя размешчана тут.


12.09.2011

Сёння спаўняецца 75 гадоў з дня нараджэння акадэміка А.С. Рубанава (1936-2003)

12 верасня 2011 г. спаўняецца 75 гадоў з дня нараджэння фізіка, заслужанага дзеяча навукі Рэспублікі Беларусь, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР і Дзяржаўнай прэміі БССР, з 1978 г. загадчыка лабараторыі аптычнай галаграфіі Інстытута фізікі імя Б.І. Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, адначасова з 1996 г. старшыні савета Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара фізіка-матэматычных навук, прафесара Аляксандра Сяргеевіча Рубанава.


10.09.2011

Вакцына бясстрашнасці

Звязда Аб магчымасці яе стварэння распавядаецца ў рубрыцы "Перспектыўныя адкрыцці" сённяшняга нумара штодзённай грамадска-палiтычнай беларускай газеты "Звязда". Як патлумачыў намеснік дырэктара Інстытута фізіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар медыцынскіх навук, член-карэспандэнт У.А. Кульчыцкі, айчынныя вучоныя падчас распрацоўкі тэхналогіі змянення тэмпературы арганізма шляхам уздзеяння на слізістую абалонку носа нечакана для сябе заўважылі цікавы пабочны эфект. Калі ачышчаную субстанцыю эндатаксінаў - фрагментаў мікробаў, што жывуць у стрававальным тракце кожнага чалавека і маюць важнае значэнне для актывацыі імуннай сістэмы, дазіравана нанесці на слізістую абалонку носа, то выяўляецца не толькі павышэнне тэмпературы, але і эфект змянення паводзін, які раней вучоныя не заўважалі. "Невялікая аплікацыя на слізістую абалонку носа шэрагам субстанцый, што валодаюць аналагічным эфектам, перад спартыўнымі спаборніцтвамі ці іншымі хвалюючымі падзеямі дапаможа атрымаць упэўненасць у сваіх сілах і настроіцца на перамогу", - лічыць член-карэспандэнт Кульчыцкі. Іншыя падрабязнасці - тут.


09.09.2011

Індэкс цытуемасці беларускіх вучоных: лідзіруе Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

Цэнтральная навуковая бібліятэка Супрацоўнікамі Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі праведзена комплекснае даследаванне цытавання навуковых публікацый беларускіх вучоных. Асновай для аналізу іх даследчай актыўнасці паслужылі найбольш аўтарытэтныя базы даных па навуковаму цытаванню - Web of Science кампаніі Thomson Reuters і Scopus выдавецтва Elsevier. Па даных Web of Science, на працы беларускіх вучоных у 2006-2010 гг. было зроблена 49746 спасылак, што складае ў сярэднім 9949,2 спасылкі ў год, або 27,2 спасылкі ў дзень. Паводле даных Scopus, артыкулы аўтараў з Беларусі ў 2006-2010 гг. цытаваліся 50981 раз, або ў сярэднім 10196,2 спасылкі ў год і 27,9 спасылкі ў дзень. Аналіз спасылак паказаў, што аўтарамі большасці цытуемых навуковых публікацый з'яўляюцца супрацоўнікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. На іх долю прыпадае 51,3% ад агульнай колькасці артыкулаў беларускіх аўтараў у Web of Science і 55% - у Scopus. Больш падрабязна з вынікамі гэтага аналізу можна азнаёміцца на партале TUT.BY.


09.09.2011

Урадам прыняты меры па павышэнню эфектыўнасці выкарыстання аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці

Дом Урада У мэтах рэалізацыі пункта 3 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 траўня 2011 г. №216 "Аб мерах па павышэнню эфектыўнасці выкарыстання аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці" пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 верасня 2011 г. №1184 устаноўлена, што пры перадачы па дагаворах маёмасных правоў на службовыя творы навукі, выключнае права на якія належыць дзяржаўным юрыдычным асобам або гаспадарчым таварыствам, што ажыццяўляюць навуковую і навукова-тэхнічную дзейнасць, у дачыненні да якіх Рэспубліка Беларусь або адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка, валодаючы акцыямі (долямі ў статутных фондах), можа вызначаць рашэнні, што прымаюцца гэтымі гаспадарчымі таварыствамі, аўтарам службовых твораў навукі выплачваецца ўзнагароджанне ў памеры 40 працэнтаў атрыманых па гэтых дагаворах сродкаў, якія засталіся ў распараджэнні названых арганізацый пасля выплаты падаткаў, збораў, iншых абавязковых плацяжоў, у парадку і на ўмовах, вызначаных дагаворамі паміж гэтымі арганізацыямі і аўтарамі ці іх правапераемнікамі. Адначасова ўнесены дапаўненні і змяненні ў Палажэнне аб парадку і ўмовах дзяржаўнага стымулявання стварэння і выкарыстання аб'ектаў права прамысловай уласнасці , зацверджанае пастановай ад 6 сакавіка 1998 г. №368, і Палажэнне аб парадку стварэння ўнітарных прадпрыемстваў, устаноў, маёмасць якіх знаходзіцца ў рэспубліканскай уласнасці, іх рэарганізацыі і ліквідацыі, зацверджанае пастановай ад 23 ліпеня 2004 г. №913.


08.09.2011

Выйшла з друку кніга "Беларусь: старонкі гісторыі"

Беларусь: старонкі гісторыі У Выдавецкім доме "Беларуская навука" пад грыфам Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі выйшла з друку кніга "Беларусь: старонкі гісторыі", у якой на аснове найноўшых дасягненняў гістарычнай думкі, канцэптуальных метадалагічных падыходаў, а таксама нацыянальна-дзяржаўнай ідэалогіі прадстаўлена гісторыя дзяржавы з найстаражытных часоў да нашых дзён, раскрытыя месца і роля беларускага народа ў развіцці еўрапейскай цывілізацыі. Кніга складаецца з 6 раздзелаў: "У вытокаў беларускага народа", "Беларускія землі ў XI - XIII стст.", "У складзе Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай (2-я палова XIII - XVIII стст.)", "У складзе Расійскай імперыі", "Беларусь у савецкі перыяд", "Рэспубліка Беларусь". Асаблівае месца ў ёй адведзена асвятленню сучасных дасягненняў нашай дзяржавы. Больш чым 400-старонкавае, багата ілюстраванае выданне можна набыць у кнігарні "Акадэмічная кніга".


07.09.2011

Прыняты Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Аб сацыяльнай падтрымцы навучэнцаў"

Рэзідэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь У мэтах сацыяльнай падтрымкі і заахвочвання навучэнцаў, а таксама павышэння якасці падрыхтоўкі навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі, эфектыўнасці іх навукова-даследчай дзейнасці прыняты і ўступіў у сілу Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 верасня 2011 г. №398 "Аб сацыяльнай падтрымцы навучэнцаў", якім заснаваны 200 стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь студэнтам і курсантам устаноў вышэйшай адукацыі, 100 стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аспірантам, а таксама больш за 400 імянных стыпендый для навучэнцаў, студэнтаў, курсантаў, слухачоў. У адпаведнасці з Указам, павышаюцца памеры стыпендый асобным катэгорыям навучэнцаў, усе віды стыпендый устанаўлiваюцца ў памерах, кратных тарыфнай стаўцы першага разраду, устаноўленай Урадам Рэспублікі Беларусь для аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, што атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўнаваны па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый. Указам таксама зацверджаны Палажэнне аб парадку прызначэння і выплаты стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь студэнтам, курсантам і аспірантам і склад конкурснай камісіі па разгляду кандыдатур для назначэння стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аспірантам, адным з намеснікаў старшыні якой прызначаны галоўны вучоны сакратар Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, член-карэспандэнт Чыжык С.А.


05.09.2011

Эксперт Акадэміі навук: Пры нармальным развіцці сітуацыі валютны курс на альтэрнатыўным рынку Беларусі павінен зніжацца

Акрамя мер па ўніфікацыі курсу неабходна прадпрыняць і іншыя меры, у прыватнасці па абмежаванні эмісіі. Як паведамляе БЕЛТА, такое меркаванне ў эфіры тэлеканала АНТ выказаў намеснік дырэктара па навуковай рабоце Цэнтра сістэмнага аналізу і стратэгічных даследаванняў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, кандыдат эканамічных навук А.У. Гатоўскі. "Трэба, каб сёння ўрад больш смела і рашуча праводзіў палітыку па стабілізацыі валютнага рынку і забяспечваў усе неабходныя дадатковыя меры", - адзначыў ён. Больш падрабязна з пунктам гледжання эксперта з Нацыянальнай акадэміі навук можна азнаёміцца здесь.


05.09.2011

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі запрашае прыняць удзел у працы падсекцыі "Навука і інавацыйнае супрацоўніцтва дзяржаў - удзельніц СНД"

Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, якая з'яўляецца адказным органам ад Рэспублікі Беларусь за арганізацыю работы падсекцыі "Навука і інавацыйнае супрацоўніцтва дзяржаў - удзельніц СНД", запрашае ўдзельнікаў Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "20 гадоў Садружнасці Незалежных Дзяржаў" прыняць удзел у працы падсекцыі і выступіць падчас яе працы. У якасці арыентыровачнай тэматыкі выступленняў прапануецца наступная: асноўныя напрамкі і прыярытэты развіцця навукі і інавацый у краінах Садружнасці, роля навукі ў развіцці эканомікі дзяржаў-удзельніц СНД; перспектыўныя напрамкі і механізмы супрацоўніцтва краін Садружнасці ў сферы навукі і інавацый; фарміраванне адзінай навукова-тэхналагічнай прасторы на тэрыторыі Садружнасці; роля інстытутаў СНД і міжнародных навуковых арганізацый, што дзейнічаюць на тэрыторыі СНД, у пашырэнні ўзаемавыгаднай навукова-тэхнічнай кааперацыі дзяржаў СНД. Тэзісы выступленняў прымаюцца да 16 верасня 2011 г. Іншыя падрабязнасці - тут.


04.09.2011

Акадэмік Г.Г. Паплаўскі - у ліку намінантаў на прэмію Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва

Прэмія Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва У траўні гэтага года на пасяджэнні Экспертнага савета па прэміях Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва, якое адбылося ў г. Мінску, былі разгледжаны творы, прадстаўленыя ў Пастаянны Камітэт Саюзнай дзяржавы калегіямі міністэрстваў культуры Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі. Па выніках разгляду на суісканне прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва за 2011-2012 гады вылучаны пяць работ. У іх ліку серыя жывапісных і графічных работ, графічных цыклаў, афортаў і літаграфій, аўтар якіх - народны мастак Беларусі, правадзейны член Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Георгій Георгіевіч Паплаўскі. З намінаванымі творамі акадэміка Г.Г. Паплаўскага можна азнаёміцца і прагаласаваць за іх на сайце premia-soyuz.ru. Ваш голас будзе ўлічвацца ў рэйтынгу намінанта і паўплывае на агульны вынік галасавання. Галасуем!


03.09.2011

Заўтра адзначаецца Дзень беларускага пісьменства

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 1998 г. №157 "Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь" штогод у першую нядзелю верасня ў нашай краіне адзначаецца Дзень беларускага пісьменства. Традыцыйна свята праводзіцца ў гарадах - цэнтрах асветы, культуры і кнігадрукавання, месцах з багатай гістарычнай спадчынай, з якімі непарыўна звязаны жыццё і дзейнасць славутых дзеячаў Беларусі розных часоў. Селета свята адбудзецца 4 верасня ў г. Ганцавічы Брэсцкай вобласці. З праграмай святочных мерапрыемстваў можна азнаёміцца тут. Віншаванне ўдзельнікам і гасцям урачыстасцей Дня беларускага пісьменства накіраваў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка.


02.09.2011

Зацверджаны палажэнне аб Камісіі па пытаннях дзяржаўнай навукова-тэхнічнай палітыкі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь і яе склад

Дом Урада Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 жніўня 2011 г. №1150 зацверджаны новыя Палажэнне аб Камісіі па пытаннях дзяржаўнай навукова-тэхнічнай палітыкі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь і яе персанальны склад. Палажэннем устаноўлена, што Камісія па пытаннях дзяржаўнай навукова-тэхнічнай палітыкі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь ствараецца ў мэтах падрыхтоўкі прапаноў Ураду Рэспублікі Беларусь па пытаннях фарміравання і рэалізацыі дзяржаўнай навукова-тэхнічнай палітыкі, выкарыстання дасягненняў навукі ў эканоміцы і фарміруецца з вядучых вучоных і спецыялістаў, кіраўнікоў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, адказных за рэалізацыю навукова-тэхнічнай палітыкі па курыруемых відах дзейнасці.


01.09.2011

Прысуджаны Дзяржаўныя прэміі Рэспублікі Беларусь 2010 года

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 жніўня 2011 г. №381 прысуджаны Дзяржаўныя прэміі Рэспублікі Беларусь 2010 года ў галіне навукі і тэхнікі і ў галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры. У склад аўтарскіх калектываў - лаўрэатаў двух з пяці прэмій увайшлі навукоўцы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У прыватнасці, Дзяржаўныя прэміі Рэспублікі Беларусь 2010 года ў галіне навукі і тэхнікі прысуджаны і званні лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь прысвоены:


  • Маруковічу Яўгену Ігнацьевічу, дырэктару дзяржаўнай навуковай установы "Інстытут тэхналогіі металаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі", акадэміку Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктару тэхнічных навук, прафесару; Беўзе Уладзіміру Фёдаравічу, загадчыку лабараторыі бесперапынна-цыклічнага ліцця аддзела кантактных з'яў дзяржаўнай навуковай установы "Інстытут тэхналогіі металаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі", кандыдату тэхнічных навук, старшаму навуковаму супрацоўніку; Бадзяку Аляксандру Міхайлавічу, дырэктару ўнітарнага прыватнага навукова-вытворчага прадпрыемства "Тэхналіт", кандыдату тэхнічных навук - за працу "Стварэнне і прамысловая рэалізацыя прынцыпова новага метаду бесперапынна-цыклічнага ліцця намарожваннем высоказносастойкіх дэталяў тэхнікі";

  • Марыеву Паўлу Лук'яновічу, дырэктару навукова-тэхнічнага цэнтра дзяржаўнай навуковай установы "Аб'яднаны інстытут машынабудавання Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі", доктару тэхнічных навук; Ягораву Аляксандру Мікалаевічу, генеральнаму канструктару вытворчага аб'яднання "Беларускі аўтамабільны завод" - адкрытага акцыянернага таварыства "Беларускі аўтамабільны завод" - начальніку навукова-тэхнічнага цэнтра; Бігелю Мікалаю Віктаравічу, намесніку генеральнага канструктара - начальніку аддзела адкрытага акцыянернага таварыства "Беларускі аўтамабільны завод" вытворчага аб'яднання "Беларускі аўтамабільны завод" - за працу "Распрацоўка і асваенне вытворчасці сямейства кар'ерных самазвалаў асабліва вялікай грузападымальнасці з электрамеханічнай трансмісіяй чацвёртага пакалення".

Сардэчна віншуем новых лаўрэатаў Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь і жадаем ім творчых поспехаў і новых навуковых дасягненняў!

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін / Верасень 2011 года / Да пачатку старонкі
Пры поўным ці частковым выкарыстанні інфармацыі спасылка на крыніцу з'яўляецца абавязковай