Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Архіў навін 2012 года

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін / Красавік 2012 года

Акадэміі навук Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы і іх роля ў грамадстве, заснаваным на ведах


30.04.2012

Дзве арганізацыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі занесены на Рэспубліканскую дошку Гонару

Рэспубліканская дошка Гонару Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь падпісаў Указ ад 27 красавіка 2012 г. №211 "Аб занясенні на Рэспубліканскую дошку Гонару пераможцаў спаборніцтва за 2011 год". За дасягненне ў 2011 годзе найлепшых вынікаў у выкананні асноўных паказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця пераможцамі сярод арганізацый навукі і навуковага абслугоўвання прызнаныя і занесены на Рэспубліканскую дошку Гонару Дзяржаўнае навукова-вытворчае аб'яднанне парашковай металургіі (другое месца) і дзяржаўная навуковая ўстанова "Інстытут фізікі імя Б.І. Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі" (другое месца). Віншуем калектывы арганізацый-пераможцаў і жадаем творчых поспехаў і новых навуковых здзяйсненняў!


30.04.2012

Сёння спаўняецца 80 гадоў з дня нараджэння члена-карэспандэнта В.П. Грыбкоўскага (1932-2000)

30 красавіка 2012 г. спаўняецца 80 гадоў з дня нараджэння фізіка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР, c 1971 загадчыка лабараторыі Інстытута фізікі імя Б.І. Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, у 1975-1985 гг. намесніка старшыні Савета па каардынацыі навуковай дзейнасці пры Прэзідыуме АН БССР, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара фізіка-матэматычных навук, прафесара Віктара Паўлавіча Грыбкоўскага.


28.04.2012

Тэхналагічны запыт на новыя матэрыялы, палімеры або іх сумесі з доўгім захаваннем бляску пасля нанясення на біялагічныя субстраты

NineSigma NineSigma, on behalf of a global luxury brand invites proposals for new raw materials or polymers or mixtures thereof that bring significant long lasting properties and shininess when deposited onto a biological substrate such as skin or lips. More information is available here and in the Request for Proposal document online. The final submission date for Proposal Briefs is May 18, 2012. Please also click here to view all open requests by technical area, industry, or status.


27.04.2012

Дзе, хто і які аб'ём навуковых даследаванняў і распрацовак выканаў у мінулым годзе ў Беларусі?

Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь Адказы на гэтыя пытанні дае бюлетэнь "Аб выкананні навуковых даследаванняў і распрацовак у 2011 годзе", падрыхтаваны Нацыянальным статыстычным камітэтам Рэспублікі Беларусь на аснове даных дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці па форме 1-нт (навука), якую прадставілі юрыдычныя асобы i iх адасобленыя падраздзяленнi, што маюць асобны баланс. Згодна з бюлетэням, навуковыя даследаванні і распрацоўкі выконваліся ў 501 арганізацыі сіламі 31194 работнікаў іх спісачнага складу. З іх 214 арганізацый (53,6% работнікаў) падпарадкаваныя галіновым міністэрствам, дзяржкамітэтам і канцэрнам, 90 арганізацый (30,2% работнікаў) належаць да акадэмічнага сектару навукі, 70 арганізацый (9,7% працаўнікоў) - да сектара вышэйшай адукацыі, 11 арганізацый (0,6% працаўнікоў) падпарадкаваныя мясцовым органам кіравання, а 116 (5,9% працаўнікоў) - юрыдычныя асобы без ведамаснай падпарадкаванасці. З 19668 даследчыкаў найбольшая іх колькасць працавала ў галіновым (10249, або 52,1%) і акадэмічным (6112, або 31,1%) сектарах навукі, у сектары вышэйшай адукацыі - 2078, або 10,5%. Найбольш высокакваліфікаваная частка персаналу, што выконваў навуковыя даследаванні і распрацоўкі, была засяроджаная ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (479 дактароў і 1816 кандыдатаў навук) і галінах (130 дактароў і 692 кандыдаты навук), сектар вышэйшай адукацыі прадстаўлялі 112 дактароў і 562 кандыдаты навук. Яшчэ 8,6 тыс. навукова-педагагічных работнікаў (34,8% ад колькасці штатнага прафесарска-выкладчыцкага складу) выконвалі даследаванні і распрацоўкі ў навукова-даследчых падраздзяленнях або на кафедрах устаноў вышэйшай адукацыі па сумяшчальніцтве і па грамадзянска-прававых дагаворах. У 2011 годзе аб'ём выкананых у краіне навуковых даследаванняў і распрацовак склаў больш за 1959,0 млрд рублёў, з яго на долю галіновага і акадэмічнага сектараў навукі прыпадае адпаведна 45,6% і 33,1%, арганізацый сектара вышэйшай адукацыі і юрыдычных асоб без ведамаснай падпарадкаванасці - 10,9% і 10,1%. Пры гэтым у аб'ёме фінансавання ўнутраных выдаткаў на навуковыя даследаванні і распрацоўкі пазабюджэтныя сродкі склалі звыш 1145,5 млрд рублёў, з іх найбольшыя аб'ёмы прыцягнулі арганізацыі, падпарадкаваныя галіновым міністэрствам, дзяржкамітэтам і канцэрнам, - 67,0%, юрыдычныя асобы без ведамаснай падпарадкаванасці - 16,7% і арганізацыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі - 10,4%.


26.04.2012

Палажэнне аб Рэспубліканскай дошцы Гонару зацверджана ў новай рэдакцыі

Рэспубліканская дошка Гонару Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 красавіка 2012 г. №193 унесены змяненні ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 верасня 1999 г. №573 "Аб Рэспубліканскай дошцы Гонару", у прыватнасці, выкладзена ў новай рэдакцыі Палажэнне аб Рэспубліканскай дошцы Гонару. Колькасць месцаў на Рэспубліканскай дошцы Гонару павялічана да 73, у тым ліку за дасягненне найлепшых паказчыкаў у сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця па выніках работы за справаздачны год для арганізацый, што ажыццяўляюць навуковыя даследаванні і распрацоўкі, прадугледжана 4 месцы. Як і раней, пры вылучэнні гэтых арганізацый і вызначэнні сярод іх пераможцаў будуць прымяняцца паказчыкі навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці, іншыя крытэрыі ацэнкі работы, што вызначаюцца Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі сумесна з Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях.


26.04.2012

Зацверджаны перспектыўны план развіцця біятэхналагічнай галіны Рэспублікі Беларусь

Мінск, Беларусь 18 красавіка 2012 г. Прэм'ер-міністрам Рэспублікі Беларусь М.У. Мясніковічам зацверджаны План развіцця біятэхналагічнай галіны Рэспублікі Беларусь на 2012-2015 гады і на перыяд да 2020 года. Дакумент распрацаваны Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі сумесна з Мінсельгасхарчам, Міністэрствам аховы здароўя, канцэрнам "Белдзяржхарчпрам" і Мінэканомікі па даручэнню Урада Рэспублікі Беларусь і змяшчае 7 раздзелаў: харчовая прамысловасць, медыцынскія біятэхналогіі і біяофармацэўтычная прамысловасць, сельская гаспадарка (уключаючы жывёлагадоўлю, раслінаводства і ветэрынарныя прэпараты), ахова навакольнага асяроддзя, біяэнергетыка, лёгкая прамысловасць. У план уключана каля 70 пазіцый, што прадугледжваюць стварэнне новых і мадэрнізацыю (рэканструкцыю) дзеючых прадпрыемстваў і вытворчасцей з разбіўкай па гадах, аб'ёмах вытворчасці і рэалізацыі біятэхналагічнай прадукцыі ў разрэзе канкрэтных арганізацый розных формаў уласнасці.


25.04.2012

Акадэмік Мрочак А.Г. узнагароджаны медалём Францыска Скарыны

Медаль Францыска Скарыны Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 красавіка 2012 г. №195 "Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь", медалём Францыска Скарыны ўзнагароджаны дырэктар дзяржаўнай установы "Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр "Кардыялогія" Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь", акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Мрочак Аляксандр Генадзьевіч. Шчыра віншуем з высокай дзяржаўнай узнагародай!


24.04.2012

26-27 красавіка на базе Расійскага цэнтра навукі і культуры ў Мінску пройдзе расійска-беларуская канферэнцыя

Як паведамляюць арганізатары мерапрыемства, 26-27 красавіка 2012 г. на базе Расійскага цэнтра навукі і культуры ў Мінску пройдзе Расійска-Беларуская канферэнцыя па пытаннях удасканалення крытэрыяў пры фарміраванні Пераліку прыярытэтных навукова-тэхналагічных і інавацыйных праграм і праектаў Саюзнай дзяржавы. Арганізатарамі канферэнцыі выступае Міністэрства адукацыі і навукі Расійскай Федэрацыі сумесна з Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі. Анонс падзеі размешчаны на сайце Прадстаўніцтва Россупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.


23.04.2012

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі сфарміравала сістэмны падыход да арганізацыі работы па замяшчэнню імпарту і нарошчванню экспарту

Отрасли ХХI века За час рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы імпартазамяшчэння на 2006-2010 гады ў Рэспубліцы Беларусь імпартаёмістасць валавога ўнутранага прадукту знізілася нязначна: у 2010 г. у супастаўных цэнах да 2005 г. - толькі на 0,7%. Таму пры рашэнні праблемы імпартазамяшчэння патрабуецца комплексны падыход з улікам усіх фактараў і асаблівасцей краіны. Яна павінна вырашацца ва ўвязцы з ростам эфектыўнасці і аб'ёмаў вытворчасці і экспарту, з улікам дынамікі сусветных рынкаў і канкурэнтаздольнасці беларускіх тавараў, гэта значыць у рамках фарміравання новай агульнадзяржаўнай прамысловай палітыкі. Нацыянальная акадэмія навук Беларусі ў адпаведнасці з даручэннямі кіраўніцтва краіны сфарміравала сістэмны падыход да арганізацыі работы па імпартазамяшчэнню і нарошчванню экспарту, выпрацавала прапановы па павелічэнні ўкладу навукі ў павышэнне экспартнага патэнцыялу і нарошчванне вытворчасці імпартазамяшчальнай прадукцыі, унесла прапановы распрацаваць закон аб прамысловай палітыцы ў Беларусі і новую дзяржаўную праграму імпартазамяшчэння, паколькі галіновых праграм відавочна недастаткова. Аб гэтых прапановах распавядае артыкул "Імпарт заменяць інавацыі" старшыні праўлення акадэмічнага Цэнтра сістэмнага аналізу і стратэгічных даследаванняў, акадэміка П.А. Віцязя і кіраўніка Цэнтра, кандыдата эканамічных навук С.М. Дзядкова, апублікаваная ў свежым нумары выдання Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь - эканамічным ілюстраваным часопісе "Эканоміка Беларусі: вынікі, тэндэнцыі, прагнозы".


22.04.2012

На наступным тыдні ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі пройдуць чарговыя Доўгірдаўскія чытанні

Сайт Института философии НАН Беларуси 26-27 красавіка 2012 г. Інстытут філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі праводзіць міжнародную навуковую канферэнцыю "Доўгірдаўскія чытанні III: філасофская антрапалогія і сацыяльная філасофія". Канферэнцыя працягвае традыцыю штогадовых тэматычных мерапрыемстваў інстытута пад агульнай назвай "Доўгірдаўскія чытанні", нацэленых на раскрыццё малавывучаных старонак багатай інтэлектуальнай гісторыі беларускага народа, персаналій навукоўцаў, мысліцелей, гуманістаў, якія складаюць пантэон айчыннай духоўнай культуры і вызначаюць яе непаўторны твар. Серыя канферэнцый носіць імя мысліцеля, філосафа, логіка і псіхолага Анёла Доўгірда (1776-1835), ураджэнца Мсціслаўшчыны, чыя змястоўная творчая спадчына ўяўляе традыцыю навукова-філасофскай думкі ў Беларусі і Літве ў эпоху сінтэзу новаеўрапейскай філасофіі. Праграма канферэнцыі апублікаваная на сайце інстытута, інфармацыйнае паведамленне для прэсы размешчана тут.


21.04.2012

"Дарогі страшэнна важныя. Але гуманітарныя навукі яшчэ важней"

Наука - Газета.Ru Гэта толькі адна цытата з інтэрв'ю Газете.Ru дырэктара выдавецтва "Помнікі гістарычнай думкі", кандыдата гістарычных навук І.М. Кузняцова аб праблемах гуманітарных навук у Расіі. Які ў цэлым стан гуманітарнай навукі ў Расіі? Ці ёсць нейкія змены да лепшага ці ўсё толькі пагаршаецца? Ці правільна гэта - выдаткаваць на фінансаванне праектаў Расійскага гуманітарнага навуковага фонду (РГНФ), з якім выдавецтва шмат супрацоўнічае, толькі мільярд рублёў, як на рамонт дарог у невялікай вобласці? Навошта навукоўцы-гуманітарыі просяць грошай, чаму іх трэба ім даваць і што будзе, калі іх перастаць ім даваць? Як можна паважаць спецыяліста па М.М. Карамзіну, калі ён ходзіць у штанах, набытых 12 гадоў таму? Адказы на гэтыя пытанні - тут.


21.04.2012

Сёння спаўняецца 130 гадоў з дня нараджэння ганаровага члена НАН Беларусі Б.Дз. Грэкава (1882-1953)

21 красавіка 2012 г. спаўняецца 130 гадоў з дня нараджэння гісторыка і грамадскага дзеяча, лаўрэата трох Дзяржаўных прэмій СССР, з 1937 г. дырэктара Інстытута гісторыі АН СССР, адначасова ў 1944-1946 гг. дырэктара Інстытута гісторыі матэрыяльнай культуры АН СССР, у 1947-1951 гг. дырэктара Інстытута славяназнаўстве АН СССР, у 1946-1953 гг. акадэміка-сакратара Аддзялення гісторыі і філасофіі АН СССР, ганаровага члена Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, акадэміка АН СССР, доктара гістарычных навук, прафесара Барыса Дзмітрыевіча Грэкава.


20.04.2012

У Нацыянальнай акадэміі навук адбыўся чэшска-беларускі навукова-практычны семінар

Институт мясо-молочной промышленности Як паведамляе прэс-служба Акадэміі навук, 19-20 красавіка Інстытут мяса-малочнай прамысловасці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Пасольства Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь правялі Міжнародны навукова-практычны семінар "Сучасныя тэхналогіі перапрацоўкі малака ў святле паглыблення супрацоўніцтва паміж Чэшскай Рэспублікай і Рэспублікай Беларусь". Мэтай мерапрыемства было садзейнічанне развіццю малочнай індустрыі і забеспячэнне эфектыўнымі рашэннямі па магчымасці выбару аптымальнага абсталявання беларускіх вытворцаў малочнай прадукцыі. Сярод яго ўдзельнікаў былі прадстаўнікі заводаў-вытворцаў малочнай прадукцыі, беларускія вучоныя, кіраўнікі буйных чэшскіх кампаній і навукова-даследчых інстытутаў, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь і інш. Падрабязнасці аб выніках семінара чытайце ў прэс-рэлізе.


20.04.2012

Сёння спаўняецца 80 гадоў з дня нараджэння члена-карэспандэнта П.І. Нікончыка

20 красавіка 2012 г. спаўняецца 80 гадоў з дня нараджэння вучонага ў галіне земляробства, з 1963 г. старшага навуковага супрацоўніка Беларускага НДІ земляробства, з 1988 г. загадчыка аддзела, з 1990 г. загадчыка лабараторыі, з 2004 г. вядучага навуковага супрацоўніка Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па земляробству, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара сельскагаспадарчых навук Пятра Іванавіча Нікончыка.


19.04.2012

Зацверджаны план сумесных дзеянняў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь на 2012 год

Дом Урада Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 12 красавіка 2012 г. №328/9 зацверджаны план сумесных дзеянняў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага банка па дасягненню параметраў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця, бюджэту і Асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палітыкі Рэспублікі Беларусь на 2012 год. План уключае 66 мерапрыемстваў, у лік адказных выканаўцаў 10 з іх уключана Нацыянальная акадэмія навук Беларусі. У прыватнасці, з яе ўдзелам будзе праведзена падрыхтоўчая работа па стварэнню ў Рэспубліцы Беларусь Нацыянальнага навукова-тэхналагічнага парку ў сферы фармацэўтыкі, нана- і біятэхналогій "БелБіяград", забяспечаны падрыхтоўка праекта Канцэпцыі фарміравання і развіцця нанаіндустрыі ў Рэспубліцы Беларусь, прапрацоўка пытання аб стварэнні Нацыянальнага агенцтва па камерцыялізацыі аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці, падрыхтоўка праекта нарматыўнага прававога акта, што прадугледжвае паэтапнае ўкараненне кантрактна-конкурснай сістэмы фарміравання і фінансавання дзяржаўных навукова-тэхнічных праграм. Планам таксама прадугледжана стварэнне ў структуры Нацыянальнай акадэміі навук дзяржаўных навукова-вытворчых аб'яднанняў "Навуковы цэнтр медыка-біялагічных праблем" і "Прыродакарыстанне".


19.04.2012

У Нацыянальнай акадэміі навук на базе БРУП "Гідролізны завод" адкрыта новая біятэхналагічная вытворчасць

Як паведамляе прэс-служба Акадэміі навук, учора ў Бабруйску з удзелам Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі А.М. Русецкага адбылося афіцыйнае адкрыццё новай біятэхналагічнай вытворчасці на базе БРУП "Гідролізны завод". Завод у канцы 2011 года быў перададзены ў падпарадкаванне Нацыянальнай акадэміі навук і ўвайшоў у склад дзяржаўнага навукова-вытворчага аб'яднання "Хімічны сінтэз і біятэхналогіі", якое курыруе развіццё біятэхналогіі ў краіне. За даволі кароткі перыяд пры навуковым суправаджэнні Інстытута мікрабіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі на заводзе была рэалізавана мадэрнізацыя вытворчых магутнасцяў і тэхналагічнай лініі па асептычнай вытворчасці мікробных прэпаратаў. Дзякуючы гэтым работам стала магчымым забяспечыць прамысловы выпуск біякансервантаў расліннай сыравіны, ветэрынарных прэпаратаў, мікробных угнаенняў, біяпестыцыдаў, біяпрэпаратаў для дэструкцыі ксенабіётыкаў у аб'ёме каля 1000 тон у год. Падрабязная інфармацыя аб паспяховым супрацоўніцтве акадэмічнай навукі і вытворчасці ў галіне біятэхналогій - у прэс-рэлізе.


18.04.2012

Удакладнена папярэдняя праграма семінара "Акадэміі навук Цэнтральнай і Усходняй Еўропы і іх роля ў грамадстве, заснаваным на ведах"

IAP На вэб-сайце Міжакадэмічнай групы па міжнародных праблемах (IAP) апублікаваны ўдакладнены варыянт папярэдняй праграмы рэгіянальнага семінара "Акадэміі навук Цэнтральнай і Усходняй Еўропы і іх роля ў грамадстве, заснаваным на ведах". Мэтай рэгіянальнага семінара, які арганізуецца Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі і падтрымліваецца Міжакадэмічнай групай па міжнародных праблемах і Цэнтральна-Еўрапейскай Ініцыятывай (CEI), з'яўляецца павышэнне навукова-арганізацыйнага патэнцыялу акадэмій навук рэгіёну. З удакладненай папярэдняй праграмай семінара, які пройдзе 11-12 чэрвеня 2012 г. у Мінску, можна азнаёміцца тут.


18.04.2012

Заўтра ў Нацыянальнай акадэміі навук адбудзецца прэзентацыя выдання "Археалагічная спадчына Беларусі"

Центральная научная библиотека 19 красавіка 2012 г. у 15.00 у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі пройдзе прэзентацыя першага ў сваім родзе і самога буйнога выдання "Археалагічная спадчына Беларусі", а таксама вынікаў найноўшых даследаванняў археолагаў Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У рамках прэзентацыі арганізавана выстава, якая складаецца з двух раздзелаў. Першы - кніжная і дакументальная экспазіцыя, што адлюстроўвае станаўленне беларускай археалогіі як самастойнай навукі. У другім будуць прадстаўлены новыя артэфакты, знойдзеныя падчас археалагічных даследаванняў на тэрыторыі Беларусі ў 2011 г., а таксама матэрыялы 1920-1930 гг., якія падчас вайны былі вывезены з Беларусі ў Германію і вернуты на радзіму толькі ў 1960-х гг. Падрабязнасці аб мерапрыемстве - тут.


15.04.2012

Тэхналагічны запыт на хімічна актыўныя палімерныя сеткі для моцна шчолачных асяроддзяў

NineSigma NineSigma, representing representing a global multibillion paints and chemicals company, invites proposals for additive compositions that are capable of forming a three-dimensional network in highly solid filled, highly alkaline systems. More information is available here and in the Request for Proposal document online. The final submission date for Proposal Briefs is April 27, 2012. Please also click here to view all open requests by technical area, industry, or status.


12.04.2012

Сёння спаўняецца 85 гадоў з дня нараджэння акадэміка Л.І. Кісялеўскага (1927-1991)

12 красавіка 2012 г. спаўняецца 85 гадоў з дня нараджэння фізіка, заслужанага дзеяча навукі і тэхнікі БССР, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР і Дзяржаўнай прэміі СССР, у 1968-1970 гг. загадчыка лабараторыі, адначасова ў 1970-1978 гг. намесніка дырэктара Інстытута фізікі АН БССР, у 1978-1983 гг. галоўнага вучонага сакратара Прэзідыума АН БССР, у 1983-1990 гг. рэктара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 1990-1991 гг. акадэміка-сакратара Аддзялення фізікі, матэматыкі і інфарматыкі АН БССР, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара фізіка-матэматычных навук, прафесара Леаніда Іванавіча Кісялеўскага.


11.04.2012

У сусветным і рэгіянальных рэйтынгах публікацыйнай актыўнасці навуковых арганізацый і ВНУ лідзіруюць акадэміі навук

The SCImago Institutions Rankings (SIR) project Пра гэта сведчыць даклад "SIR World Report 2011: Global Ranking", выдадзены даследчай групай SCImago (Іспанія). У гэтым сусветным рэйтынгу публікацыйнай актыўнасці за 2005-2009 гады фігуруюць толькі навуковыя арганізацыі і ВНУ, супрацоўнікі якіх апублікавалі ў 2009 годзе больш за 100 навуковых артыкулаў, аглядаў і матэрыялаў у прэстыжных навуковых часопісах і працах канферэнцый, улічаных навукаметрычна сістэмай Scopus. Першыя месцы ў свеце і на азіяцкім кантыненце займае Кітайская акадэмія навук, трэцяе месца ў свеце і першае месца ва ўсходне-еўрапейскім рэгіёне - Расійская акадэмія навук. Сярод 3042 арганізацый з 104 краін свету Нацыянальная акадэмія навук Беларусі займае 802-е месца, сярод 197 арганізацый Усходняй Еўропы - 32-е, у Рэспубліцы Беларусь - 1-е, апярэджваючы такія прызнаныя навуковыя цэнтры, як Расійскі навуковы цэнтр "Курчатаўскі інстытут" (1058-е месца ў свеце, 49-е месца ва Усходняй Еўропе), Маскоўскі інжынерна-фізічны інстытут (1556-е і 80-е месцы), Інстытут фізікі высокіх энергій (1892-е і 104-е месцы), Маскоўскі фізіка-тэхнічны інстытут (1913-е і 106-е месцы) і інш. З 70 ВНУ і навукова-даследчых арганізацый сектара вышэйшай адукацыі нашай краіны, якія выконваюць навуковыя даследаванні і распрацоўкі, у рэйтынгу фігуруюць толькі БДУ (1310-е месца ў свеце, 64-е месца ва Усходняй Еўропе) і БДУІР (адпаведна 2756-е і 176-е месцы). Ні адна арганізацыя сектара галіновай навукі Беларусі ў сусветны рэйтынг не патрапіла.


10.04.2012

Тэхналогіі з Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі выклікалі вялікую цікавасць удзельнікаў кірмашу "Vietnam Expo 2012"

Vietnam Expo 2012 Як паведамляе прэс-служба Акадэміі навук, вялікую цікавасць удзельнікаў 22-й В'етнамскага міжнароднага гандлёвага кірмашу "Vietnam Expo 2012", які праходзіў у сталіцы Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам з 4 па 7 красавіка 2012 г., выклікалі прапанаваныя вучонымі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі тэхналогіі. У выніку перамоваў падпісаны кантракт паміж ДНВА парашковай металургіі і Ваенна-інжынерным інстытутам (В'етнам) на суму каля паўмільёна долараў ЗША. Галіна супрацоўніцтва - распрацоўка тэхналогіі, апаратурнага і тэхнічнага забеспячэння выбуховага дэмантажу будаўнічых канструкцый. Іншыя падрабязнасці - у прэс-рэлізе.


09.04.2012

Найноўшыя распрацоўкі акадэмічных вучоных і спецыялістаў для прамысловасці будуць прадстаўлены на прамыслова-тэхналагічным форуме ў Мінску

Як паведамляе прэс-служба Акадэміі навук, з 10 па 13 красавіка 2012 г. у Мінску пройдзе найбуйнейшы прамыслова-тэхналагічны форум у складзе шырока вядомых і аўтарытэтных выстаў "Зварка і рэзка - 2012" і "Ахова ад карозіі. Пакрыцці - 2012", адным з ключавых арганізатараў якіх з'яўляецца ДНВА парашковай металургіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. За 12-гадовую гісторыю існавання выставы занялі вядучыя пазіцыі сярод найбуйнейшых прамысловых форумаў, што праходзяць у Рэспубліцы Беларусь, і з'яўляюцца найважнейшым мерапрыемствам, нацэленым на развіццё зварачнай галіны ў Беларусі, мадэрнізацыю і тэхнічнае перааснашчэнне прамысловых прадпрыемстваў. У рамках цяперашняга форуму на аб'яднаным выставачным стэндзе будуць прадстаўлены найноўшыя распрацоўкі акадэмічных вучоных і спецыялістаў у галіне новых матэрыялаў, пакрыццяў, тэхналогій зваркі і спадарожнага абсталявання. Іншыя падрабязнасці - у інфармацыі для прэсы.


08.04.2012

Ці патрэбна Расіі навука?

Расійская акадэмія навук Пад такім нечаканым загалоўкам на афіцыйным сайце Расійскай акадэміі навук апублікавана гутарка з дырэктарам Фізіка-тэхнічнага інстытута імя А.Ф. Іофэ Расійскай акадэміі навук, членам-карэспандэнтам А.Г. Забродскім, якога хранічна не вырашаемыя праблемы дзяржаўнага рэгулявання ў сферы НДДКР, а таксама вельмі нездавальняючы стан самой гэтай сферы заахвоцілі накіраваць ліст Старшыні Урада Расійскай Федэрацыі. У інтэрв'ю адзначаны вялікі кантраст паміж палітычнай дэкларацыяй аб тым, што інавацыйнае развіццё ёсць стратэгічны курс Расіі, і тым, як у рэальнасці прыніжаецца роля навукі, якая пануе блытаніна ў закліканых забяспечыць такое развіццё працэсах - ад заканадаўчых да арганізацыйных і інвестыцыйных. Па праграмах інавацыйнага развіцця дзяржаве пакуль не ўдалося матываваць айчынны бізнэс на інавацыйнае развіццё і заказы для сферы НДДКР. Урад вымушаны прымушаць прадпрыемствы да інавацый, але тым не дастае матывацыі і магчымасцяў. Зараз у Дзярждуме чакаюць сваіх змяненняў 140 законаў i актаў, што рэгулююць трансфер тэхналогій і інтэлектуальнай уласнасці, але цалкам можа апынуцца, што яны не дачакаюцца свайго прыняцця яшчэ шмат гадоў. Прапанаваная яшчэ ў 2007 годзе праграма тэхнічнага пераўзбраення навуковых школ і калектываў распрацоўшчыкаў даследчых інстытутаў да гэтага часу не рэалізавана. Дзяржпадтрымка ў асноўным прадастаўляецца не ім, а узгадоўваемым новым суб'ектам сферы НДДКР (малы і сярэдні інавацыйныя бізнэсы, універсітэты), куды перамяшчаецца як фінансаванне работ, так і стварэнне неабходнай інфраструктуры. Пры гэтым армія вучоных з існуючых даследчых цэнтраў, у тым ліку акадэмічных, па сутнасці, пазбаўленая магчымасці весці актыўныя "баявыя" дзеянні на ніве новых распрацовак у чаканні допуску да рэальных праектаў інфраструктурнага і тэхнічнага пераўзбраення. Хоць менавіта яны і навукаёмісты бізнес, што развіўся з іх за два апошнія дзесяцігоддзі, і з'яўляюцца той рэальнай прадукцыйнай сілай, якая забяспечыла і па гэты дзень забяспечвае распрацоўкамі развіццё высокатэхналагічных галін у Расіі. Больш падрабязна са зместам гэтай вострапалемічнай публікацыі можна азнаёміцца тут.


08.04.2012

11-ы міжнародны сімпозіум "Эканоміка і бізнэс" пройдзе ў курортным комплексе "Сонечны бераг", Балгарыя ў верасні 2012 года

Як паведамляюць арганізатары мерапрыемства, з 1 па 5 верасня 2012 г. у курортным комплексе "Сонечны бераг" (Балгарыя) адбудзецца 11-ы міжнародны сімпозіум "Эканоміка і бізнэс", асноўнымі арганізатарамі якога выступаюць Фонд "Навука і адукацыя" (Балгарыя), Балгарская акадэмія навук і Саюз вучоных Балгарыі. Тэматычныя напрамкі сімпозіума: рэканструкцыя сусветнай эканомікі, эканамічныя тэорыі і дзелавая практыка, эканоміка ведаў і эканоміка інавацый. Дапускаецца ўдзел з двума дакладамі, якія могуць быць прадстаўлены ў вуснай форме або як стэндавыя. З умовамі і формамі ўдзелу, а таксама кантактнай інфармацыяй можна азнаёміцца тут.


07.04.2012

На наступным тыдні адкрыецца выстава "Творчая лабараторыя даследчыка: каштоўнасці кніжна-пісьмовай культуры"

Цэнтральная навуковая бібліятэка Як паведамляе прэс-служба Акадэміі навук, 10 красавіка 2012 г. у 15.00 у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Я. Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбудзецца адкрыццё выставы "Творца лабараторыя даследчыка: каштоўнасці кніжна-пісьмовай культуры" і прэзентацыя выдання "Паэтыка і семіётыка публіцыстычнай літаратуры Беларусі XVI–XVII стст." На выставе будуць прадстаўлены помнікі кніжна-пісьмовай культуры XVI-XVII стст. з фондаў аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў, якія былі прадметам навуковага аналізу філолага, гісторыка і філосафа, доктара філалагічных навук Івана Саверчанкі. Адкрые экспазіцыю шэдэўр кнігавыдавецтва Вялікага Княства Літоўскага XVI ст. - "Брэсцкая Біблія" 1563 г., выдадзеная на сродкі ўплывовага магната Мікалая Радзівіла Чорнага. У рамках выставы ў сценах бібліятэкі наведвальнікі ўбачаць першае беларускае друкаванае "Евангелле вучыцельнае", выдадзенае 17 сакавіка 1569 г. Іванам Фёдаравым і Пятром Мсціслаўцам у Заблудаве. У ім упершыню размешчана пропаведзь вядомага беларускага асветніка ХІІ ст. Кірылы Тураўскага "Словы на Ушэсце". Свецкія выданні XVI-XVII стст. будуць прадстаўлены "Лексiконам славянароскiм", які выйшаў у свет у 1653 г. Асобны раздзел выставы прысвечаны творчым знаходках прафесара І. Саверчанкі, у ім будуць прадстаўлены манаграфіі, падручнікі, тэксталагічныя выданні , навуковыя публікацыі і гістарычныя эсэ вучонага. Месца правядзення выставы: вул. Сурганава, 15, п. 110.


07.04.2012

Тэхналагічны запыт на чарніла для струйнага друку на тканіне без яе насычэння фіксуючым агентам

NineSigma NineSigma, representing a global electronics manufacturer, invites proposals for inkjet ink that instantaneously increases its viscosity after being discharged from a nozzle so that it does not blur when printed on a fabric without a fixing agent. More information is available here and in the Request for Proposal document online. The final submission date for Proposals is April 18, 2012. Please also click here to view all open requests by technical area, industry, or status.


06.04.2012

Дзякуючы ўкараненню распрацовак Нацыянальнай акадэміі навук сталіца Беларусі пераходзіць на святлодыёднае асвятленне

Учора ў Мінску адбыўся ўрачысты ўвод у эксплуатацыю новага асвятлення вуліцы Акадэмічная, якое выканана з дапамогай 26 святлодыёдных вулічных свяцілень "Фенікс". Энергаэфектыўныя святлодыёдныя вулічныя свяцільні распрацаваны рэспубліканскім навукова-вытворчым унітарным прадпрыемствам "Цэнтр святлодыёдных і оптаэлектронных тэхналогій" Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі з прыцягненнем экспертызы кампаніі Philips.


Серыйную вытворчасць свяцілень ажыццяўляе канструктарска-вытворчае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства "ЦКБ" Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Эксплуатацыя новага светлавога абсталявання дасць магчымасць істотна знізіць энергаспажыванне, эксплуатацыйныя выдаткі і забяспечыць высокія святлотэхнічныя параметры адной з цэнтральных вуліц сталіцы Беларусі. Іншыя падрабязнасці - у прэс-релізе.

06.04.2012

Старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі наведаў ААТ "558 авіяцыйны рамонтны завод"

558 авіяцыйны рамонтны завод Як паведамляе прэс-служба Акадэміі навук, у рамках работы ў складзе інфармацыйнай групы па Брэсцкай вобласці 4 красавіка 2012 г. Старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі А.М. Русецкі наведаў ААТ "558 авіяцыйны рамонтны завод" у г. Баранавічы. У рамках рабочага абмеркавання з кіраўніцтвам заводу, у прыватнасці, разгледжаны пытанні забяспечанасці прадпрыемства заказамі і пашырэння супрацоўніцтва з вучонымі акадэмічных інстытутаў: фізіка-тэхнічнага і тэхнічнай акустыкі. У ходзе сустрэчы з калектывам завода і прадстаўнікамі прафсаюза абмяркоўваліся пытанні фінансава-эканамічнага стану прадпрыемства і перспектывы яго развіцця з улікам эканамічнай палітыкі, што праводзіцца сёння ў дзяржаве.


06.04.2012

Аб'яўлены міжнародны конкурс навукова-даследчых праектаў у рамках праграмы Global Research Outreach

The Samsung Advanced Institute of Technology(SAIT) Інстытут перадавых тэхналогій Самсунг (SAIT) аб'явіў аб пачатку штогадовага міжнароднага конкурсу навукова-даследчых праектаў у рамках доўгатэрміновай праграмы Global Research Outreach (GRO) кампаніі Samsung Electronics, Co., Ltd. і роднасных кампаній. Мэтай праграмы з'яўляецца вывучэнне магчымасцяў практычнай рэалізацыі дасягненняў фундаментальнай навукі ў інтарэсах развіцця навукаёмістых тэхналогій. Да ўдзелу ў конкурсе па 71 спецыяльнай праблеме ў рамках 15 напрамкаў даследаванняў запрашаюцца навуковыя калектывы, што валодаюць правамі на інтэлектуальную ўласнасць на наяўныя вынікі прапанаваных даследаванняў. Прапанаваная заяўнікамі тэма для правядзення даследаванняў павінна адрознівацца навізной падыходаў і арыгінальнасцю прапанаваных рашэнняў. Прайшоўшыя конкурс прапановы атрымаюць фінансавую падтрымку на працягу аднаго года на аснове кантракту коштам ад 50 да 100 тыс. долараў ЗША, які можа быць прадоўжаны на тэрмін да трох гадоў. Больш падрабязна з умовамі конкурсу 2012 года можна азнаёміцца тут і на сайце праграмы GRO.


05.04.2012

Пайшоў з жыцця акадэмік М.М. Севярнёў

4 красавіка 2012 г. на 91-м годзе жыцця памёр выдатны вучоны і дзяржаўны дзеяч, патрыярх айчыннай аграрнай навукі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Расійскай акадэміі сельскагаспадарчых навук Міхаіл Максімавіч Севярнёў. Развітанне з акадэмікам М.М. Севярнёвым і грамадзянская паніхіда адбудуцца 6 красавіка 2012 г. з 10.00 да 12.00 у галоўным корпусе Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.


05.04.2012

XIX Годнеўскія чытанні пройдуць у Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 6 красавіка

6 красавіка 2012 г. у 10.00 у Інстытуце біяфізікі і клетачнай інжынерыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (г. Мінск, вул. Акадэмічная, 27, п. 141) пачнуцца XIX Годнеўскія чытанні. З лекцыяй на тэму "Біячыпы з гідрагелевымі ячэйкамі для медыцынскай дыягностыкі" выступіць загадчык лабараторыі біялагічных мікрачыпаў Інстытута малекулярнай біялогіі імя У.А. Энгельгардта Расійскай акадэміі навук, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар А.С. Засядацеляў.


04.04.2012

Заўтра ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбудзецца прэзентацыя праекта па рэалізацыі святлодыёднага асвятлення вуліцы Акадэмічная

Центр светодиодных и оптоэлектронных технологий Як паведамляе прэс-служба Акадэміі навук, 5 красавіка 2012 г. у Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбудзецца прэзентацыя праекта па рэалізацыі новага асвятлення вуліцы Акадэмічная. Унікальнасць праекта заключаецца ў тым, што для асвятлення вуліцы выкарыстаны энергаэфектыўныя святлодыёдныя свяцільні, якія распрацаваны і выраблены ў Нацыянальнай акадэміі навук з прыцягненнем тэхналогій сусветнага лідэра ў галіне святлатэхнікі - кампаніі Philips. Свяцільні дазваляюць істотна зменшыць энергаспажыванне, забяспечваючы пры гэтым высокія паказчыкі асветленасці вуліцы, і адпавядаюць міжнародным нормам і стандартам. Пасля іх усталявання адна з цэнтральных вуліц сталіцы Беларусі стане ўзорам сучаснага гарадскога асвятлення. Праграма мерапрыемства ўключае пресc-канферэнцыю і ўрачысты запуск у 20.15 святлодыёднага вулічнага асвятлення па вул. Акадэмічная, 9. У прэзентацыі прымуць удзел старшы віцэ-прэзідэнт, генеральны дырэктар Philips у Расіі і СНД А. дэ Йонгстэ, Старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі А.М. Русецкі, дырэктар Цэнтра святлодыёдных і оптаэлектронных тэхналогій Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Ю.В. Трафімаў, прадстаўнікі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, міністэрстваў і ведамстваў.


04.04.2012

Унесены змяненні і дапаўненні ў Палажэнне аб парадку стварэння і аб умовах дзейнасці часовых навуковых калектываў

Рэзідэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 красавіка 2012 г. №154 унесены змяненні і дапаўненні ў Палажэнне аб парадку стварэння і аб умовах дзейнасці часовых навуковых калектываў, зацверджанае Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 чэрвеня 2009 г. №349. Указам здымаецца шэраг абмежаванняў на ўмовы дзейнасці часовых навуковых калектываў (ВНК) у выпадку фінансавання іх працы з пазабюджэтных крыніц. Пры гэтым навуковыя даследаванні і распрацоўкі могуць выконвацца ВНК толькі для аднаго заказчыка, а ў выпадку, калі крыніцай іх фінансавання з'яўляюцца бюджэтныя сродкі, - адначасова не больш чым па двух дагаворах на выкананне такіх даследаванняў і распрацовак.


04.04.2012

Працоўны дзень з панядзелка 23 красавіка 2012 г. перанесены на суботу 28 красавіка 2012 г.

Дом Урада Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 2 красавіка 2012 г. №294 "Аб пераносе рабочага дня ў красавіку 2012 г." працоўны дзень з панядзелка 23 красавіка 2012 г. перанесены на суботу 28 красавіка 2012 г. Арганізацыям прадастаўлена права з улікам спецыфікі вытворчасці (работы) ажыццяўляць перанос гэтага працоўнага дня ў іншым парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам.


03.04.2012

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі прадставіць свае распрацоўкі на міжнародным гандлёвым кірмашы "Vietnam Expo 2012"

Vietnam Expo 2012 Як паведамляе прэс-служба Акадэміі навук, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі прадставіць свае распрацоўкі на 22-м В'етнамскім міжнародным гандлёвым кірмашы "Vietnam Expo 2012", які будзе праходзіць у г. Ханой з 4 па 7 красавіка. Пяць акадэмічных арганізацый прадставяць свае распрацоўкі ў В'етнаме: ДНВА парашковай металургіі, Фізіка-тэхнічны інстытут, ДНВА "Цэнтр", Інстытут тэхналогіі металаў і Навукова-практычны цэнтр па матэрыялазнаўству. Падрабязнасці - у прэс-релізе.


03.04.2012

Ад Камітэта па Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь

У адпаведнасці з пунктам 9 Палажэння аб Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 траўня 2006 г. №300 "Аб Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь", Камітэтам па Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь з мэтай шырокага азнаямлення грамадскасці прадстаўляецца інфармацыя аб работах, дапушчаных да ўдзелу ў конкурсе на суісканне Дзяржаўных прэмій Рэспублікі Беларусь 2012 года. З названай інфармацыяй можна азнаёміцца тут.


02.04.2012

Сёння спаўняецца 80 гадоў з дня нараджэння акадэміка І.М. Ярмоленкі (1932-1991)

2 красавіка 2012 г. спаўняецца 80 гадоў з дня нараджэння хіміка, з 1960 г. загадчыка лабараторыі Інстытута агульнай і неарганічнай хіміі Акадэміі навук БССР, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара хімічных навук, прафесара Ігара Мікалаевіча Ярмоленкі.


02.04.2012

Сёння спаўняецца 85 гадоў з дня нараджэння члена-карэспандэнта Г.И. Лазюка

2 красавіка 2012 г. спаўняецца 85 гадоў з дня нараджэння генетыка, заслужанага дзеяча навукі Рэспублікі Беларусь, у 1981-1988 гг. дырэктара філіяла Інстытута медыцынскай генетыкі АМН СССР, з 1988 г. дырэктара НДІ спадчынных і прыроджаных захворванняў Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, з 2005 г. галоўнага навуковага супрацоўніка Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара медыцынскіх навук, прафесара Генадзя Ілліча Лазюка.

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін / Красавік 2012 года / Да пачатку старонкі
Пры поўным ці частковым выкарыстанні інфармацыі спасылка на крыніцу з'яўляецца абавязковай