Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Архіў навін 2012 года

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін / Жнівень 2012 года

31.08.2012

Канферэнцыя "Расія - Беларусь - Сколкава: адзіная інавацыйная прастора" адбудзецца ў Мінску 19 верасня

19 верасня 2012 г. у Мінску ў рамках выязнога пасяджэння Кансультатыўнага навуковага савета фонду "Сколкава" адбудзецца канферэнцыя "Расія - Беларусь - Сколкава: адзіная інавацыйная прастора" (РБС'2012). Канферэнцыя праводзіцца з мэтай прадстаўлення і абмеркавання практычных аспектаў удзелу беларускіх рэзідэнтаў у інавацыйных праектах Сколкава. Навуковая праграма канферэнцыі ўключае фундаментальныя і прыкладныя пытанні стварэння навукаёмістых тэхналогій, матэрыялаў і прадуктаў па пяці напрамках (кластарах) дзейнасці фонду "Сколкава". Умовы ўдзелу ў канферэнцыі і іншыя падрабязнасці размешчаны тут, а таксама на вэб-старонцы канферэнцыі.


31.08.2012

Зацверджана інструкцыя аб парадку вылучэння кандыдатур з ліку арганізацый, што ажыццяўляюць навуковыя даследаванні і распрацоўкі, для занясення на Рэспубліканскую дошку Гонару

Рэспубліканская дошка Гонару На падставе новай рэдакцыі Палажэння аб Рэспубліканскай дошцы Гонару, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 верасня 1999 г. №573 "Аб Рэспубліканскай дошцы Гонару", Нацыянальная акадэмія навук Беларусі і Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь распрацавалі і сумеснай пастановай ад 25 ліпеня 2012 г. №2/6 зацвердзілі Інструкцыю аб парадку вылучэння кандыдатур з ліку арганізацый, што ажыццяўляюць навуковыя даследаванні і распрацоўкі, і вызначэння лепшых сярод іх для занясення на Рэспубліканскую дошку Гонару, якая ўступае ў сілу з сённяшняга дня. Пастаянная спасылка на Інструкцыю адлюстравана на карце сайта у раздзеле "Даведачная інфармацыя".


30.08.2012

З беларускага касмічнага апарата атрыманы першыя здымкі зямной паверхні

Як паведамілі ў Навукова-інжынерным рэспубліканскім унітарным прадпрыемстве "Геаінфармацыйныя сістэмы", на 38-ы дзень арбітальнага палёту і правядзення лётных выпрабаванняў, у працягу якіх былі правераны і пратэставаны асноўныя сістэмы касмічнай платформы (энергазабеспячэння, цеплавога рэжыму, бартавога вылічальнага комплексу, арыентацыі і навігацыі, кіравання) і радыёлінія перадачы мэтавай інфармацыі, з беларускага касмічнага апарата атрыманы першыя здымкі зямной паверхні. Прыём касмічнай інфармацыі ажыццяўляўся на прыёмную станцыю ў г. Мінску адначасова па двух каналах з максімальна магчымай хуткасцю ў чорна-белым і каляровым відарысах. Наладка оптыка-электроннай апаратуры для розных рэжымаў дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі працягваецца.


30.08.2012

Прынята пастанова Урада аб стварэнні ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі пілотных інавацыйных аб'ектаў

Дом Урада Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 жніўня 2012 г. №785 "Аб стварэнні ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі пілотных інавацыйных аб'ектаў" устаноўлена, што фінансаванне ў 2012 годзе 27 праектаў па стварэнні ў Нацыянальнай акадэміі навук пілотных інавацыйных аб'ектаў па адпрацоўцы найноўшых перспектыўных тэхналогій, машын і абсталявання для аграпрамысловага комплексу будзе ажыццяўляцца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, прадугледжаных на фінансаванне мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы ўстойлівага развіцця вёскі на 2011-2015 гады, зацверджанай Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 жніўня 2011 г. №342.


29.08.2012

Які ўзровень радыяцыі з'яўляецца бяспечным?

Газета Рэспубліка З такога пытання пачынаецца артыкул "Натуральны фон" В.К. Дашкевіча, вядучага навуковага супрацоўніка дзяржаўнай навуковай установы "Аб'яднаны інстытут энергетычных і ядзерных даследаванняў - Сосны" Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, апублікаваны ў сённяшнім нумары газеты Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь "Рэспубліка". Радыяцыя адносіцца да тых фактараў фізіялагічнага ўздзеяння на арганізм чалавека, для ўспрымання якіх у яго адсутнічаюць рэцэптары. Ні ўбачыць, ні пачуць, ні адчуць яе на навобмацак або на смак ён проста не ў стане. Адсутнасць прамых прычынна-следчых сувязяў паміж радыяцыяй і рэакцыяй арганізма на яе ўздзеянне дазваляе пастаянна і дастаткова паспяхова эксплуатаваць ідэю небяспекі ўплыву малых доз на здароўе чалавека. Якая ж доза абпрамянення бяспечная? Як супаставіць дзеючыя нарматывы радыяцыйнай бяспекі з рэальнай небяспекай для здароўя? З грунтоўнымі адказамі на гэтыя і іншыя пытанні можна азнаёміцца тут.


29.08.2012

Нацыянальная акадэмія навук забяспечыць навуковае суправаджэнне працэсу ўступлення Рэспублікі Беларусь у СГА

Дом Урада Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 23 жніўня 2012 г. №782 зацверджана ў новай рэдакцыі Палажэнне аб Міжведамаснай камісіі па пытаннях далучэння Рэспублікі Беларусь да Сусветнай гандлёвай арганізацыі, створанай для ажыццяўлення выпрацоўкі перамоўнай пазіцыі, арганізацыі і правядзення перамоў па ўступленні нашай краіны ў СГА. Палажэннем прадугледжана, што Нацыянальная акадэмія навук Беларусі і дзяржаўная навуковая ўстанова "Навукова-даследчы эканамічны інстытут Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь" ажыццяўляюць навуковае суправаджэнне працэсу ўступлення Рэспублікі Беларусь у СГА. Акрамя таго, Нацыянальная акадэмія навук уваходзіць у лік органаў дзяржаўнага кіравання і арганізацый, адказных за разгляд пытанняў у рамках уступлення ў СГА.


28.08.2012

Пайшоў з жыцця член-карэспандэнт М.А. Майер

24 жніўня 2012 г. на 81-м годзе жыцця памёр вядомы вучоны-хімік, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар хімічных навук, прафесар Мікалай Арцёмавіч Майер.


28.08.2012

На Навукова-практычны цэнтр па харчаванню ўскладзена навукова-практычнае забеспячэнне праграмы вытворчасці плодаагародніннай кансерваванай прадукцыі

Дом Урада Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25 ліпеня 2012 г. №681 зацверджана Праграма вытворчасці плодаагародніннай кансерваванай прадукцыі ў Рэспубліцы Беларусь у 2012-2015 гадах, адным з асноўных распрацоўшчыкаў і выканаўцаў якой выступае Нацыянальная акадэмія навук Беларусі. Мэта праграмы - завяршэнне рэканструкцыі арганізацый, што вырабляюць плодаагароднінныя кансервы, павышэнне эфектыўнасці іх працы і стабілізацыя іх фінансавага стану. Базавай арганізацыяй па навукова-практычным забеспячэнни праграмы вызначана РУП "Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па харчаванні".


28.08.2012

Сёння спаўняецца 75 гадоў з дня нараджэння члена-карэспандэнта З.М. Ільіной

29 жніўня 2012 г. спаўняецца 75 гадоў з дня нараджэння вучонага ў галіне эканомікі і кіравання ў аграпрамысловым комплексе, лаўрэата прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, з 1991 г. загадчыка аддзела Інстытута аграрнай эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, з 2008 г. загадчыка аддзела Інстытута сістэмных даследаванняў у АПК Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара эканамічных навук, прафесара Зінаіды Макараўны Ільіной.


28.08.2012

Сёння спаўняецца 75 гадоў з дня нараджэння акадэміка І.М. Багдзевіча

29 жніўня 2012 г. спаўняецца 75 гадоў з дня нараджэння вучонага ў галіне аграхіміі і сельскагаспадарчай радыеэкалогіі, заслужанага работніка сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, з 1971 г. намесніка дырэктара па навуковай рабоце Беларускага НДІ глебазнаўства і аграхіміі, у 1980-2005 гг. дырэктара Інстытута глебазнаўства і аграхіміі НАН Беларусі, з 2006 г. загадчыка аддзела гэтага інстытута, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, замежнага члена Украінскай акадэміі аграрных навук, доктара сельскагаспадарчых навук, прафесара Іосіфа Міхайлавіча Багдзевіча.


25.08.2012

Сёння спаўняецца 80 гадоў з дня нараджэння акадэміка Г.А. Анісовіча (1932-2003)

25 жніўня 2012 г. спаўняецца 80 гадоў з дня нараджэння вучонага ў галіне матэрыялазнаўства, заслужанага дзеяча навукі і тэхнікі БCCP, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР, з 1970 г. намесніка дырэктара па Магілёўскаму аддзяленню Фізіка-тэхнічнага інстытута АН БССР, з 1992 г. дырэктара Інстытута тэхналогіі металаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (г. Магілёў), у 1997-2003 гг. акадэміка-сакратара Аддзялення фізіка-тэхнічных праблем машынабудавання і энергетыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара тэхнічных навук, прафесара Генадзя Анатольевіча Анісовіча.


24.08.2012

Апублікаваны Акадэмічны рэйтынг універсітэтаў свету за 2012 год

Academic Ranking of World Universities 15 жніўня апублікавана 10-я версія аднаго з самых аўтарытэтных у свеце рэйтынгаў устаноў вышэйшай адукацыі Academic Ranking of World Universities 2012. Яго складае Цэнтр даследавання ўніверсітэтаў сусветнага класа Шанхайскага ўніверсітэта Цзяо Тун і публікуе ў выглядзе спісу 500 лепшых ВНУ. У адрозненне ад рэйтынгу Webometrics, замест прысутнасці ВНУ ў Інтэрнэце, даследчы універсітэт з Шанхая ацэньвае: колькасць навуковых артыкулаў, апублікаваных у часопісах Nature або Science, індэкс цытуемасці публікацый Science Citation Index, колькасць выкладчыкаў, удастоеных Нобелеўскай або Філдсаўскай прэмій, колькасць часта цытуемых у навуковых выданнях публікацый. Вага кожнага з гэтых паказчыкаў складае 20%, яшчэ па 10% укладу ў ацэнку даюць колькасць выпускнікоў, якія атрымалі тыя ж прэстыжныя прэміі, і адносіны пералічаных паказчыкаў да колькасці персаналу ВНУ. Паводле чарговага "Шанхайская рэйтынгу", большасць лепшых ВНУ знаходзіцца ў ЗША. Трыма ўніверсітэтамі ў спісе лепшых прадстаўлены Ірландыя, Партугалія, Саудаўская Аравія і Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка, двума - Венгрыя, Грэцыя, Польшча, Расія, Сінгапур і Чылі. Па адным прадстаўніку ў рэйтынгу маюць Егіпет, Індыя, Іран, Малайзія, Мексіка, Турцыя, Сербія, Славенія, Харватыя і Чэхія. Ні адна ўстанова вышэйшай адукацыі Беларусі ў лік 500 лепшых у свеце не патрапіла.


23.08.2012

Аб'яўлены дадатковыя намінацыі ў рамках конкурсу інавацыйных праектаў 2012 года

ДКНТ Як паведамляе сайт Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях, у рамках Рэспубліканскага конкурсу інавацыйных праектаў 2012 года, што праводзіцца ДКНТ пры ўдзеле Міністэрства адукацыі, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і іншых зацікаўленых арганізацый, зацверджаны дадатковыя намінацыі для ўдзельнікаў конкурсу: "Лепшы інавацыйны праект для краін ЕўрАзЭС", "Лепшы інавацыйны праект (тэхналогія) для рэстаўрацыі гістарычных будынкаў", "Лепшы інавацыйны праект для трансгранічнага супрацоўніцтва Літва-Беларусь". З умовамі конкурсу можна азнаёміцца тут.


23.08.2012

Сёння спаўняецца 95 гадоў з дня нараджэння Народнага паэта БССР, ганаровага члена НАН Беларусі П.Е. Панчанкі (1917-1995)

23 жніўня 2012 г. спаўняецца 95 гадоў з дня нараджэння паэта, Народнага паэта БССР, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР імя Я. Купалы і Дзяржаўнай прэміі СССР, у 1954-1958 гг. галоўнага рэдактара часопіса "Советская Айчына", у 1958-1966 гг. галоўнага рэдактара часопіса "Маладосць", у 1966-1971 гг. сакратара праўлення Саюза пісьменнікаў БССР, ганаровага члена Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Пімена Емяльянавіча Панчанкі.


22.08.2012

Ці стане РАН лакаматывам рэфармавання расійскай навукі?

Расійская акадэмія навук Прэс-канферэнцыя прадстаўнікоў Расійскай акадэміі навук на гэтую тэму адбылася 20 жніўня 2012 г. на сайце РБК. Як павінна быць рэфармавана Расійская акадэмія навук? Як вымераць выніковасць працы РАН і ці варта гэта рабіць? Як трэба мяняць сістэму кіравання ў РАН? Ці існуе праблема пакаленняў у РАН? Якія магчымыя сцэнарыі развіцця расійскай навукі ў выпадку страты фінансавай самастойнасці РАН? З адказамі віцэ-прэзідэнта РАН, акадэміка Валерыя Казлова і намесніка галоўнага вучонага сакратара Прэзідыума РАН Уладзіміра Іванова на гэтыя і іншыя не менш вострыя пытанні можна азнаёміцца на сайце Расійскай акадэміі навук.


21.08.2012

Унесены змяненні і дапаўненні ў некаторыя дакументы па пытаннях падрыхтоўкі і атэстацыі навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі

Дом Урада У адпаведнасці з пунктам 5 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 снежня 2011 г. №561 "Аб некаторых пытаннях падрыхтоўкі і атэстацыі навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі" і ў мэтах удасканалення рэгулявання пытанняў падрыхтоўкі навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 жніўня 2012 г . №750 унесены змяненні і дапаўненні ў некаторыя дакументы па пытаннях падрыхтоўкі і атэстацыі навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі. Яны закранулі, у прыватнасці, Палажэнне аб ацэнцы вынікаў навуковай дзейнасці, Палажэнне аб парадку выдзялення грантаў на выкананне навукова-даследчых работ дактарантамі, аспірантамі і студэнтамі, Палажэнне аб аплаце працы асобных членаў Прэзідыума Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь, членаў яе экспертных саветаў, апеляцыйных камісій, саветаў па абароне дысертацый, апанентаў і экспертаў, Палажэнне аб парадку планавання, фінансавання і кантролю падрыхтоўкі навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту і шэраг іншых.


17.08.2012

Адчуванне поспеху. Ці можа прыгожая навуковая кар'ера стаць масавай з'явай?

Газета Поиск Пад такім загалоўкам у свежым нумары штотыднёвай газеты навуковай супольнасці "Пошук" апублікаваны дыялог доктара эканамічных навук Ірыны Дзежынай і доктара фізіка-матэматычных навук Сяргея Егерава па важных пытаннях навуковага жыцця, звязаных з поспехам вучонага. Што разумець пад такім поспехам? Якім ён у прынцыпе можа быць? Ці можна класіфікаваць яго як фармальны поспех (званні - пасады - рэгаліі - бібліяметрычныя паказчыкі), ці як прызнанне ў навуковай супольнасці (тое, што называюць "па гамбургскім рахунку"), або, нарэшце, як самаадчуванне? Ці важныя ўсе гэтыя тры складнікі? Бо ў навуцы, а ў фундаментальнай навуцы ў асаблівасці, поспех выяўляецца на працяглым прамежку часу, падобна геалагічным працэсам. Забегшы на хвілінку ў лабараторыю, вы наўрад ці вызначыце, ці паспяховая каманда тут кватаруе... Цалкам гэтая цікавая размова двух вядомых расійскіх науказнаўцаў апублікаваная тут.


14.08.2012

У Нацыянальнай акадэміі навук арганізавана выкананне Комплексу мер па карэннай перабудове навуковай сферы Рэспублікі Беларусь

Мінск, Беларусь З мэтай забеспячэння своечасовага і якаснага выканання Комплексу мер па карэннай перабудове навуковай сферы Рэспублікі Беларусь у мэтах забеспячэння яе адпаведнасці патрэбнасцям рэальнага сектара эканомікі і грамадскага развіцця краіны, зацверджанага Першым намеснікам Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Сямашка У.І. 18 чэрвеня 2012 г., загадам Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ад 30 ліпеня 2012 г. №119 зацверджаны разгорнуты план мерапрыемстваў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па рэалізацыі Комплексу мер, вызначаны адказныя выканаўцы мерапрыемстваў і тэрміны прадстаўлення інфармацыі аб ходзе іх выканання.


10.08.2012

Падпісаны Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Аб парадку фарміравання і выкарыстання сродкаў інавацыйных фондаў"

Рэзідэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь У мэтах стварэння дадатковых умоў для фінансавай падтрымкі інавацыйнага развіцця краіны Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь падпісаны Указ ад 7 жніўня 2012 г. №357 "Аб парадку фарміравання і выкарыстання сродкаў інавацыйных фондаў". Указам Кіраўніка дзяржавы зацверджана Палажэнне аб парадку фарміравання і выкарыстання сродкаў інавацыйных фондаў, згодна з якім названыя фонды ствараюцца ў мэтах фінансавання развіцця высокатэхналагічных галін, што забяспечваюць высокі ўзровень канкурэнтаздольнасці нацыянальнай эканомікі, фарміравання і развіцця інавацыйнай інфраструктуры, выканання найноўшых даследаванняў і распрацовак, інавацыйных праектаў, а таксама іншых мерапрыемстваў і работ. Указам таксама ўстаноўлена, што шырокае кола органаў дзяржаўнага кіравання і арганізацый, уключаючы Нацыянальную акадэмію навук Беларусі, мае права фармаваць пазабюджэтныя цэнтралізаваныя інвестыцыйныя фонды, сродкі якіх накіроўваюцца на мэты, звязаныя з рэалізацыяй мерапрыемстваў дзяржаўных, галіновых і рэгіянальных праграм, інвестыцыйных праектаў, набыццём, у тым ліку па дагаворах фінансавай арэнды (лізінгу), машын і механізмаў, транспартных сродкаў і тэхналагічнага абсталявання, неабходных для развіцця вытворчых магутнасцяў, на пагашэнне крэдытаў банкаў, прыцягнутых на гэтыя мэты, і выплату працэнтаў па іх, а таксама на іншыя мэты, вызначаныя Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь па ўзгадненні з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.


09.08.2012

Флуарэсцэнтныя фарбавальнікі для ДНК-зондаў з НАН Беларусі аказаліся лепш імпартных

Газета Рэспубліка ДНК-тэсціраванне, у тым ліку з дапамогай такога сучаснага аператыўнага метаду, як полімеразная ланцуговая рэакцыя, - задавальненне не з танных. Мала таго, што для яго правядзення патрабуецца дарагая імпартная апаратура, дык яшчэ і флуарэсцэнтныя меткі, што выкарыстоўваюцца для вырабу ДНК-зондаў, здольныя спустошыць любую дыягнастычную лабараторыю. Вырашыць вострую праблему ўзяліся вучоныя Інстытута фізіка-арганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і аказаліся паспяховымі ў гэтым настолькі, што іх заказчыкамі сталі не толькі айчынныя навуковыя і медыцынскія ўстановы, але і вядомая фінская кампанія "Metkinen Chemistry". Прычым беларускаму вытворцу, які нечакана заявіў аб сабе серыяй рэзанансных публікацый у вядучых міжнародных навуковых часопісах, скандынавы аддалі перавагу таму, што наша прадукцыя аказалася ў разы больш эфектыўнай, чым замежныя аналагі. Падрабязнасці аб новай распрацоўцы акадэмічных вучоных можна даведацца з нататкі Атрымалі "светлую метку", апублікаванай у сённяшнім нумары газеты Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь "Рэспубліка".


06.08.2012

На шляху фарміравання біяэканомікі

Экономика Беларуси: итоги, тенденции, прогнозы Мадэрнізацыя сучаснага грамадства неад'емна звязана з актыўнай распрацоўкай і ўкараненнем у практыку вынікаў біятэхналагічных даследаванняў. Важную ролю ў гэтым працэсе адыгрываюць геномныя біятэхналогіі, якія атрымалі інтэнсіўнае развіццё дзякуючы поспехам геномікі ў вывучэнні структуры і функцый геномаў жывых арганізмаў. У нашай краіне адным з вядучых навуковых цэнтраў у гэтай галіне з'яўляецца Інстытут генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, які ажыццяўляе сістэмнае вывучэнне структурна-функцыянальнай арганізацыі геномаў раслін, жывёл, мікраарганізмаў і чалавека з мэтай распрацоўкі геномных біятэхналогій V-VI тэхналагічных укладаў для сельскай гаспадаркі, медыцыны, спорту і аховы навакольнага асяроддзя. Вялікая ўвага ў інстытуце надаецца таксама ўкараненню геномных распрацовак у народную гаспадарку. Аб гэтай працы распавядае артыкул "На шляху фарміравання біяэканомікі" дырэктара інстытута, члена-карэспандэнта А.У. Кільчэўскага і вучонага сакратара інстытута, кандыдата біялагічных навук А.А Сычовай, апублікаваная ў свежым нумары выдання Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь - эканамічным ілюстраваным часопісе "Эканоміка Беларусі: вынікі, тэндэнцыі, прагнозы".


05.08.2012

Сёння спаўняецца 120 гадоў з дня нараджэння акадэміка Б.І. Трусевіча (1892-1961)

5 жніўня 2012 г. спаўняецца 120 гадоў з дня нараджэння тэрапеўта, заслужанага дзеяча навукі БССР, у 1934-1941 гг. загадчыка 2-й тэрапеўтычнай клінікай г. Мінска, з 1943 г. загадчыка кафедры Мінскага медыцынскага інстытута, адначасова прафесара і загадчыка кафедры Беларускага інстытута ўдасканалення ўрачоў, у 1952-1954 гг. галоўнага тэрапеўта Міністэрства аховы здароўя БССР, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара медыцынскіх навук, прафесара Барыса Іпалітавіча Трусевіча.


05.08.2012

Сёння спаўняецца 75 гадоў з дня нараджэння члена-карэспандэнта Г.Р. Маньшына

5 жніўня 2012 г. спаўняецца 75 гадоў з дня нараджэння вучонага ў галіне тэхнічнай кібернетыкі, кіравання, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР, з 1970 г. вучонага сакратара Аддзялення фізіка-тэхнічных навук АН БССР, з 1974 г. загадчыка лабараторыі Інстытута тэхнічнай кібернетыкі АН БССР, з 2000 г. загадчыка лабараторыі Аб'яднанага інстытута машынабудавання Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара тэхнічных навук, прафесара Геральда Рыгоравіча Маньшына.


04.08.2012

Сёння спаўняецца 95 гадоў з дня нараджэння Народнага пісьменніка БССР, ганаровага члена НАН Беларусі І.А. Брыля (1917-2006)

4 жніўня 2012 г. спаўняецца 95 гадоў з дня нараджэння пісьменніка, Народнага пісьменніка БССР, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР і Дзяржаўнай прэміі БССР, у 1966-1971 гг. сакратара праўлення Саюза пісьменнікаў БССР, ганаровага члена Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Брыля Івана Антонавіча (Янкі Брыля).


03.08.2012

Трэцяя міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "ТРЫІН 2012" адбудзецца ў кастрычніку

17-19 кастрычніка 2012 г. у Мінску адбудзецца 3-я міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "ТРЫІН 2012", арганізатарамі якой выступаюць часопіс "Навука і інавацыі ", Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, ТАА "ТРЫІН". Мэта канферэнцыі - прафесійнае абмеркаванне, выяўленне і распаўсюджванне эфектыўнага вопыту выкарыстання новых ведаў, інавацый і інвестыцый у вытворчых, адукацыйных і даследчых прадпрыемствах і арганізацыях. Жадаючыя прыняць удзел у канферэнцыі павінны накіраваць заяўку ў адрас аргкамітэта да 10 верасня 2012 г. Інфармацыйны ліст аргкамітэта размешчаны тут.


01.08.2012

Зацверджана Праграма развіцця прамысловага комплексу Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2020 года

Дом Урада Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 ліпеня 2012 г. №622 зацверджана Праграма развіцця прамысловага комплексу Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2020 года, адным з асноўных распрацоўшчыкаў якой выступала Нацыянальная акадэмія навук Беларусі. Асноўнымі мэтамі Праграмы з'яўляюцца фарміраванне канкурэнтаздольнага інавацыйнага прамысловага комплексу, арыентаванага на стварэнне высокапрадукцыйных працоўных месцаў і рост прадукцыйнасці працы па дабаўленай вартасці не менш як 50 працэнтаў ад еўрапейскага ўзроўню, павелічэнне выпуску адпаведнай сусветным стандартам прадукцыі і нарошчванне экспартнага патэнцыялу. Акадэмія навук вызначана адказным выканаўцам цэлага шэрагу мерапрыемстваў па развіццю прамысловага комплексу да 2020 года, акадэмічнымі арганізацыямі будзе рэалізавана больш за 20 інвестыцыйных праектаў, што маюць вызначальнае значэнне для развіцця прамысловага комплексу Рэспублікі Беларусь, галін ці рэгіёнаў. Са зместам Праграмы можна азнаёміцца тут.

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін / Жнівень 2012 года / Да пачатку старонкі
Пры поўным ці частковым выкарыстанні інфармацыі спасылка на крыніцу з'яўляецца абавязковай