Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Архіў навін 2012 года

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін / Люты 2012 года

Акадэміі навук Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы і іх роля ў грамадстве, заснаваным на ведах


29.02.2012

Аб'яўлены конкурс беларуска-польскіх навукова-тэхнічных праектаў на 2013-2014 гады

ДКНТ У адпаведнасці з Дагаворам паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча аб супрацоўніцтве ў галіне навукі і тэхналогій ад 18 лістапада 1992 г. Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь (ДКНТ) і Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі Рэспублікі Польшча абвясцілі конкурс сумесных навукова-тэхнічных праектаў. Для ўдзелу ў конкурсе неабходна прадставіць у ДКНТ заяўку на ўдзел у сумесным праекце, а таксама камплект заяўных формаў для праектаў прыкладнога або фундаментальнага характару адпаведна, якія можна спампаваць тут. Дакументы на конкурс прымаюцца па 15 красавіка 2012 г.


28.02.2012

Сёння спаўняецца 125 гадоў з дня нараджэння члена-карэспандэнта М.В. Патапава (1887-1949)

28 лютага 2012 г. спаўняецца 125 гадоў з дня нараджэння гідратэхніка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР, з 1936 г. прафесара Маскоўскага інстытута інжынераў воднай гаспадаркі, у 1940-1941 і 1944-1946 гг. кіраўніка водагаспадарчага сектара ў складзе Аддзялення тэхнічных навук АН БССР, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара тэхнічных навук, прафесара Макарыя Васілевіча Патапава.


28.02.2012

Сёння спаўняецца 85 гадоў з дня нараджэння акадэміка А.Г. Шашкова (1927-2011)

28 лютага 2012 г. спаўняецца 85 гадоў з дня нараджэння цеплафізіка, заслужанага дзеяча навукі і тэхнікі БССР, лаўрэата прэміі НАН Беларусі імя акадэміка А.В.Лыкава, у 1959-1991 гг. загадчыка лабараторыі, у 1971-1974 гг. і 1976-1980 гг. намесніка дырэктара, у 1974-1976 гг. в.а. дырэктара Інстытута цепла- і масаабмену АН БССР, з 1980 г. намесніка дырэктара Інстытута прыкладной фізікі АН БССР, з 1993 г. саветніка Інстытута цепла- і масаабмену імя А.В.Лыкава НАН Беларусі, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара тэхнічных навук, прафесара Анатолія Герасімавіча Шашкова.


27.02.2012

Пайшоў з жыцця член-карэспандэнт А.П. Астапеня

25 лютага 2012 г. на 74-м годзе жыцця раптоўна памёр член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар біялагічных навук, вядомы вучоны ў галіне гідрабіялогіі і экалогіі Аляксандр Паўлавіч Астапеня. Грамадзянская паніхіда адбудзецца 28 лютага 2012 г. у 13.00 па адрасе: г. Мінск, вул. Курчатава, 10 (біялагічны факультэт БДУ).


27.02.2012

Запыт на тэхналогію вытворчасці мікрапалімерных пелет

NineSigma NineSigma, on behalf of a global polymer producer invites proposals for technologies that can accurately produce micropolymeric pellets with a narrow size distribution and with a specified diameter to length ratio. More information is available here and in the request document online. The final submission date for Proposal Briefs is March 16, 2012. Please also click here to view all open requests by technical area, industry, or status.


27.02.2012

Сёння спаўняецца 105 гадоў з дня нараджэння акадэміка П.І. Альсміка (1907-1992)

27 лютага 2012 г. спаўняецца 105 гадоў з дня нараджэння селекцыянера-бульбавода, Героя Сацыялістычнай Працы, заслужанага дзеяча навукі БССР, лаўрэата двух Дзяржаўных прэмій СССР, у 1931-1941 гг. і 1944-1956 гг. навуковага супрацоўніка, загадчыка групай, загадчыка лабараторыі, намесніка дырэктара Беларускай дзяржаўнай селекцыйнай станцыі, з 1956 г. загадчыка аддзела селекцыі бульбы Беларускага НДІ бульбаводства і плодаагародніцтва, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, акадэміка УАСГНІЛ, акадэміка Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь, члена-карэспандэнта Акадэміі сельскагаспадарчых навук ГДР, доктара сельскагаспадарчых навук, прафесара Пятра Іванавіча Альсміка.


25.02.2012

Як даследчыя сеткі спрыяюць развіццю інфраструктуры падтрымкі навукі абмяркуюць у канцы верасня ў Лондане

Research networks are the lifeblood of innovation. It is not just about connecting people, but about creating the right environments and the right support that can help to boost creative knowledge transfer. Key to any system is having ease of access to the skills, facilities and finances required to deliver innovative products, services and ideas. How important is it to have a strong understanding of market conditions and commercialisation routes? How can networks gain an advantage when leveraging for funding and investment? What skills are required to lead and manage a project more effectively? The event titled Research Networks: Developing Infrastructure to Support Science will be held on 27th September 2012 in London and will explore how to foster pioneering research and innovation. The programme will showcase best practice of knowledge transfer, collaboration and excellence, highlighting the network infrastructures that can help to deliver results. Delegates will have the opportunity to learn from some of the leading research projects, institutions and networks in the UK and across Europe. Please view full Programme of the event here.


25.02.2012

Сёння спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння члена-карэспандэнта І.Р. Цішчанкі (1912-1987)

25 лютага 2012 г. спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння хіміка-арганіка, заслужанага дзеяча навукі БССР, з 1953 г. дацэнта, з 1963 г. загадчыка кафедры, адначасова ў 1953-1965 гг. дэкана хімічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара хімічных навук, прафесара Івана Рыгоравіча Цішчанкі.


24.02.2012

Беларусі лёсам наканавана стаць зборачным і канструктарскім цэхам свету

Газета Звязда Пад такім загалоўкам у рубрыцы "Погляд" сённяшняга нумара штодзённай грамадска-палiтычнай беларускай газеты "Звязда" апублікавана гутарка карэспандэнта газеты з акадэмікам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктарам эканамічных навук, прафесарам Пятром Георгіевічам Нікіценкам на тэму прысутнасці Беларусі ў Адзінай эканамічнай прасторы (АЭП). Ці пагражае АЭП стратай суверэнітэту? Наколькі далучэнне да АЭП можа радыкальна змяніць экспартна-імпартную і вытворчую палітыку Беларусі? У чым перавагі Адзінай эканамічнай прасторы для нас? Ці заўсёды бярэцца ў разлік чалавечы фактар пры складанні планаў на глыбокую перспектыву? З грунтоўнымі адказамі акадэміка П.Г. Нікіценкі на гэтыя і іншыя пытанні можно азнаёміцца тут.


23.02.2012

Зацверджана Палажэнне аб рэспубліканскім ландшафтным заказніку "Налібоцкі"

Дом Урада На падставе Закона Рэспублікі Беларусь ад 20 кастрычніка 1994 г. "Аб асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях" прынята пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 лютага 2012 г. №150 аб пераўтварэнні рэспубліканскага ландшафтнага заказніка "Налібоцкі". Заказнік абвешчаны ў мэтах захавання ў натуральным стане ўнікальнага ляснога масіву, які адыгрывае важную ролю ў фарміраванні гідралагічнага рэжыму прылеглых тэрыторый і з'яўляецца месцам росту і побыту дзікарослых раслін і дзікіх жывёл, што адносяцца да відаў, уключаных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь і (або) ахоўных у адпаведнасці з міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь. Зацверджаным Палажэннем аб рэспубліканскім ландшафтным заказніку "Налібоцкі", у прыватнасці, прадугледжана, што мерапрыемствы па рэгуляванні распаўсюджвання і колькасці інвазіўных чужародных відаў дзікарослых раслін у межах заказніка ажыццяўляюцца ва ўстаноўленым парадку па ўзгадненню з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі.


22.02.2012

Пяты форум "Фізіка і грамадства" адбудзецца ў ЦЭРНе ў канцы сакавіка

V Forum Physics and Society 28-29 сакавіка 2012 г. у ЦЭРН (Швейцарыя) адбудзецца пяты форум "Фізіка і грамадства", які арганізуецца Еўрапейскім фізічным таварыствам. На папярэдніх форумах разглядаліся такія пытанні, як прыродазнаўча-навуковая адукацыя, фізіка ў школе, падрыхтоўка настаўнікаў, этыка, інавацыі і камунікацыі. Тэма чарговай сустрэчы: "Фізікі на рынку: магчымасці і пагрозы". Рэгістрацыя ўдзельнікаў заканчваецца 1 сакавіка 2012 г. Праграма форуму і кантактная інфармацыя размешчаны тут.


22.02.2012

Абноўлены пералік нарматыўных прававых актаў, выкананне якіх правяраецца пры ажыццяўленні кантрольнай дзейнасці

Абноўлены размешчаны на гэтым сайце Пералік нарматыўных прававых актаў, што ўстанаўліваюць абавязковыя патрабаванні, выкананне якіх правяраецца пры правядзенні Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі (сумесна з Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь) кантролю за эфектыўным выкарыстаннем дзяржаўных сродкаў, што выдзяляюцца на фінансаванне фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў, распрацовак.


22.02.2012

Акадэмік У.Я. Агабекаў уключаны ў склад Прэзідыума Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь

Рэзідэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 лютага 2012 г. №70 унесены змяненні ў склад Прэзідыума Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь. У прыватнасці, у склад Прэзідыума Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь уключаны акадэмік Агабекаў Уладзімір Янокавіч - дырэктар дзяржаўнай навуковай установы "Інстытут хіміі новых матэрыялаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі", з яго складу выключаны член-карэспандэнт С.К. Рахманаў.


21.02.2012

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь разгледзеў кадравыя пытанні

Рэзідэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Як паведамляе афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, сёння Кіраўнік дзяржавы разгледзеў кадравыя пытанні. У прыватнасці, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь назначыў члена-карэспандэнта Чыжыка Сяргея Антонавіча намеснікам Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, члена-карэспандэнта Кіліна Сяргея Якаўлевіча - галоўным вучоным сакратаром Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.


21.02.2012

Старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук сустрэўся з пераможцамі конкурсу "100 ідэй для Беларусі"

100 ідэй для Беларусі 20 лютага 2012 г. Старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі А.М. Русецкі сустрэўся з маладымі акадэмічнымі вучонымі - пераможцамі конкурсу "100 ідэй для Беларусі". Рэспубліканскі маладзёжны праект "100 ідэй для Беларусі" на лепшую інавацыйную ідэю ў розных сферах сацыяльнага і эканамічнага развіцця краіны, цікавую для практычнай рэалізацыі, праведзенага Грамадскім аб'яднаннем "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі". Па выніках экспертнага адбору ў "залатую сотню" ўвайшлі 16 праектаў маладых вучоных з арганізацый усіх аддзяленняў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Іх абмеркаванне ў ходзе сустрэчы з кіраўніцтвам Акадэміі навук прадэманстравала, што чатыры распрацоўкі ўжо падрыхтаваныя да ўкаранення - маюцца прыборы, доследныя ўзоры, праграмнае забеспячэнне. Па гатовых да ўкаранення распрацоўках дырэктарам інстытутаў даручана сумесна з аўтарамі праектаў, іх навуковымі кіраўнікамі і загадчыкамі лабараторыямі падрыхтаваць графікі рэалізацыі праектаў і распрацаваць тэхніка-эканамічныя абгрунтаванні з вызначэннем арганізацыйнай формы ўзаемадзеяння з заказчыкам. Праекты, што знаходзяцца на стадыі навукова-даследчай работы або наватарскай ідэі, будуць прадстаўлены ў Беларускі рэспубліканскі фонд фундаментальных даследаванняў.


20.02.2012

27 лютага спаўняецца 50 гадоў з дня абрання акадэміка Б.Я. Патона прэзідэнтам Нацыянальнай акадэміі навук Украіны

Б.Я. Патон Як паведамляе прэс-служба Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, 27 лютага 2012 г. спаўняецца 50 гадоў з дня абрання акадэміка Б.Я. Патона прэзідэнтам Нацыянальнай акадэміі навук Украіны. Барыс Яўгенавіч Патон - сусветна вядомы вучоны ў галіне электразваркі, спецыяльнай электрометалургіі і матэрыялазнаўства, выдатны грамадскі дзеяч і таленавіты арганізатар навукі, двойчы Герой Сацыялістычнай Працы, Герой Украіны, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Украіны, лаўрэат Ленінскай прэміі, Дзяржаўнай прэміі СССР, дзяржаўнай прэміі Украіны, прэзідэнт Міжнароднай асацыяцыі акадэмій навук, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, Акадэміі навук СССР, Расійскай акадэміі навук, замежны член Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і многіх іншых акадэмій навук, доктар тэхнічных навук, прафесар. Урачысты сход навуковай грамадскасці, прысвечаны юбілейнай даце, адбудзецца 27 лютага ў Нацыянальнай акадэміі навук Украіны.


20.02.2012

Заўтра адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы

Міжнародны дзень роднай мовы 2012 21 лютага 2012 г. адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы, што быў абвешчаны Генеральнай канферэнцыяй ЮНЕСКА ў лістападзе 1999 года і адзначаецца штогод з лютага 2000 года для садзейнічання моўнай і культурнай разнастайнасці і шматмоўю. Мова з'яўляецца найбольш магутным інструментам захавання і развіцця культурнай спадчыны ў яе матэрыяльных і нематэрыяльных формах. Любая дзейнасць па садзейнічанні распаўсюджванню роднай мовы дапаможа не толькі лінгвістычнай разнастайнасці і шматмоўю, але і больш поўнаму разуменню моўных і культурных традыцый ва ўсім свеце, а таксама салідарнасці на аснове разумення, цярпімасці і дыялогу. "Жыццяздольнасць моў залежыць ад усіх, хто на іх гаворыць і мабілізуе свае намаганні для іх абароны", - гаворыцца ў Пасланні Генеральнага дырэктара ЮНЕСКА з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы 2012 года, правядзенне якога сёлета прысвечана шматмоўю ў інтарэсах інклюзіўнай адукацыі. Заўтра ў рамках Міжнароднага дня роднай мовы ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі пройдзе акцыя "Мова продкаў маіх і нашчадкаў маіх - беларуская родная мова". Падрабязнасці аб мерапрыемстве - тут.


19.02.2012

Расійская акадэмія навук прысудзіла першы Залаты медаль за выдатныя дасягненні ў галіне прапаганды навуковых ведаў

Расійская акадэмія навук Як паведамляе афіцыйны сайт Расійскай акадэміі навук, падведзены вынікі першага конкурсу на суісканне Залатога медалю за выдатныя дасягненні ў галіне прапаганды навуковых ведаў. Новая ўзнагарода заснавана Расійскай акадэміяй навук 15 лістапада 2011 г. у мэтах заахвочвання дзеячаў навукі, адукацыі і культуры за выдатныя дасягненні ў галіне прапаганды навуковых ведаў і прысуджаецца за выдатныя асобныя працы ці серыі прац. У конкурсе на суісканне Залатога медалю можа ўдзельнічаць толькі прыватная асоба персанальна. Медаль прысуджаецца адзін раз у пяць гадоў да Дня расійскай навукі і разам з дыпломам уручаецца ўганараваный асобе на гадавым Агульным сходзе Расійскай акадэміі навук. Днямі Прэзідыум Расійскай акадэміі навук назваў уладальніка першага Залатога медалю за выдатныя дасягненні ў галіне прапаганды навуковых ведаў. Ім стаў галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута фізічных праблем, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар Сяргей Пятровіч Капіца - навуковец, грамадскі дзеяч, вядучы навукова-папулярнай тэлепраграмы "Відавочнае - неверагоднае" і галоўны рэдактар часопіса "У свеце навукі".


18.02.2012

Вучоныя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ствараюць цеплаахову для касмічных караблёў, якія адправяцца на Месяц, Марс і Венеру

Газета Рэспубліка Аб гэтых даследаваннях і распрацоўках распавядаецца ў матэрыяле "Палёты не ў сне, а наяве", апублікаваным у рубрыцы "Навука" свежага нумара газеты Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь "Рэспубліка". Беларускія зорныя караблі пакуль не барозняць нябесныя высі. Што, аднак, зусім не перашкаджае развіццю айчынных касмічных тэхналогій. Не так даўно даследаванні ў галіне распрацоўкі цеплаахоўных пакрыццяў для касмічных апаратаў, якія вяліся вучонымі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, атрымалі высокую ацэнку расійскіх спецыялістаў. "Упершыню ў сусветнай практыцы", - прагучала ў дакуменце, падпісаным намеснікам генеральнага канструктара і генеральнага дырэктара расійскага Навукова-вытворчага аб'яднання імя С.А. Лавачкіна Канстанцінам Пічхадзе. Што ж за прарыў здзейснілі нашы навукоўцы? Падрабязнасці - тут.


18.02.2012

Сёння спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння акадэміка М.А. Савіцкага (1922-2010)

18 лютага 2012 г. спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння жывапісца, Героя Беларусі, народнага мастака СССР, народнага мастака БССР, заслужанага дзеяча мастацтваў БССР, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР, трох Дзяржаўных прэмій Беларусі, Міжнароднай прэміі Фонду Святога Усехвальнага Апостала Андрэя Першазваннага, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, акадэміка Акадэміі мастацтваў СССР і Расійскай Акадэміі мастацтваў Міхаіла Андрэевіча Савіцкага.


17.02.2012

Беларуская мова запатрабавана ў сучасным грамадстве

Як перадае карэспандэнт БЕЛТА, аб гэтым заявіў дырэктар Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, член-карэспандэнт А.А. Лукашанец падчас круглага стала "Папулярызацыя беларускай мовы: сучаснасць і перспектывы", прымеркаванага да Міжнароднага дня роднай мовы. Ён асабліва адзначыў, што беларуская мова з'яўляецца высокаразвітой літаратурнай мовай, якая можа паспяхова абслугоўваць усе сферы жыцця грамадства. Больш таго, беларуская мова сёння пранікае ў тыя сферы, у якіх не была задзейнічана раней, - інтэрнэт-камунікацыі і рэлігію. "Гэта сведчыць аб тым, што яна рэальна запатрабавана і мае тэндэнцыі да пашырэння ў выкарыстанні", - адзначыў прафесар А.А. Лукашанец. Больш падрабязна з яго пазіцыяй па гэтым пытанні можна азнаёміцца тут.


17.02.2012

Абноўлена інфармацыя аб шэрагу міжнародных мерапрыемстваў 2012 года

Канферэнцыі На старонцы Міжнародныя мерапрыемствы абноўлена інфармацыя аб шэрагу міжнародных канферэнцый і сімпозіумаў, запланаваных для правядзення ці арганізуемых пры падтрымцы арганізацый Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў бягучым годзе. Удакладнены тэрміны правядзення мерапрыемстваў і кантактная інфармацыя, дабаўлены спасылкі на інфармацыйныя лісты арганізацыйных камітэтаў і інтэрнэт-сайты міжнародных канферэнцый.


17.02.2012

Тэхналагічны запыт на альтэрнатыўныя метады аховы ліставога металу

NineSigma NineSigma's client seeks processes, expertise, and materials for alternative methods for coating metal sheet for protection. The final submission date for a Statement of Interest is February 29, 2012. More information is available here and in the request document online. Please also click here to view all open requests by technical area, industry, or status.


16.02.2012

Інстытут гісторыі і рэдакцыя газеты "Звязда" падпісалі пагадненне аб інфармацыйным супрацоўніцтве

Газета У мэтах пашырэння супрацоўніцтва са сродкамі масавай інфармацыі краіны 8 лютага 2012 г. падпісана Пагадненне аб інфармацыйным супрацоўніцтве паміж рэдакцыяй газеты "Звязда" і Інстытутам гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Вынікам гэтага пагаднення стануць сумесныя "круглыя сталы" па праблемах беларускай мінуўшчыны, навукова-папулярныя артыкулы аб гістарычных дасягненнях і напрацоўках апошняга часу. У прыватнасці, дасягнута дамоўленасць аб сумесным правядзенні 24 траўня 2012 г. рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі "Газета "Звязда" ў грамадска-палітычным і культурным жыцці Беларусі (да 95-годдзя заснавання, 70-годдзя першага падпольнага выхаду "Звязды" ў гады Вялікай Айчыннай вайны)". Тэксты дакладаў і тэзісы з заяўкай на ўдзел у канферэнцыі можна дасылаць да 21 красавіка 2012 г. Кантактная і іншая неабходная інфармацыя размешчаны тут.


16.02.2012

Сёння спаўняецца 115 гадоў з дня нараджэння акадэміка Г.М. Панкратавай (1897-1957)

16 лютага 2012 г. спаўняецца 115 гадоў з дня нараджэння гісторыка і дзяржаўнага дзеяча, заслужанага дзеяча навукі РСФСР і Казахскай ССР, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР, у 1934-1936 гг. загадчыцы кафедры, у 1947-1953 гг. прафесара Маскоўскага ўніверсітэта, у 1939-1946 гг. намесніка дырэктара, у 1947-1957 гг. старшага навуковага супрацоўніка Інстытута гісторыі АН СССР, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, акадэміка Акадэміі педагагічных навук РСФСР, акадэміка Акадэміі навук СССР, члена шэрагу замежных акадэмій навук, доктара гістарычных навук, прафесара Ганны Міхайлаўны Панкратавай.


15.02.2012

На Нацыянальную акадэмію навук ускладзена каардынацыя навукова-даследчай дзейнасці на тэрыторыі Бярэзінскага біясфернага запаведніка і чатырох нацыянальных паркаў

Рэзідэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь У мэтах развіцця асабліва ахоўных прыродных тэрыторый Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 лютага 2012 г. №59 пераўтвораны Бярэзінскі біясферны запаведнік і нацыянальныя паркі "Белавежская пушча", "Браслаўскія азёры", "Прыпяцкі" і "Нарачанскі" са змяненнем межаў, зон, рэжымаў аховы і выкарыстання гэтых асабліва ахоўных прыродных тэрыторый. Указам таксама зацверджаны палажэнні аб Бярэзінскім біясферным запаведніку і нацыянальных парках, межы, плошча і склад земляў нацыянальных паркаў, іх функцыянальных і ахоўных зон, унесены змены і дапаўненні ў раней прынятыя нарматыўныя прававыя акты па аб'яўленню асабліва ахоўных прыродных тэрыторый. Палажэннямі аб Бярэзінскім біясферным запаведніку і нацыянальных парках устаноўлена, што навукова-даследчая дзейнасць на іх тэрыторыі каардынуецца Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі, а таксама навукова-тэхнічнымі саветамі, створанымі пры гэтых установах.


14.02.2012

Алхімікам і не снілася

Газета Рэспубліка З такім загалоўкам у рубрыцы "Энергетыка" свежага нумара газеты Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь "Рэспубліка" апублікаваны матэрыял, які распавядае аб планах стварэння першага спецыялізаванага цэнтра па перапрацоўцы доўгажывучых радыеактыўных адходаў АЭС. Цэнтр супрацоўніцтва ў галіне падкрытычных сістэм плануецца стварыць пад эгідай МАГАТЭ ў Аб'яднаным інстытуце энергетычных і ядзерных даследаванняў - Сосны Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Дамоўленасць аб гэтым дасягнута з партнёрамі з 17 краін Еўрапейскага саюза і ЗША, якія ў рамках міжнародных праграм і праектаў праводзілі эксперыменты на акадэмічным ядзерна-фізічным падкрытычным комплексе "Ялiна". Гэты комплекс, створаны па распрацаванай беларускімі вучонымі канцэпцыі, як раз і дазваляе праводзіць унікальныя эксперыменты па трансмутацыі, гэта значыць ператварэнню адных атамаў у іншыя. Больш падрабязна аб магчымасцях такога шляху ўтылізацыі адпрацаванага ядзернага паліва можна прачытаць тут.


14.02.2012

Падведзены вынікі конкурсу беларуска-латвійскіх навукова-тэхнічных праектаў

ДКНТ Як паведамляе інтэрнэт-сайт БелІСА, Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях падведзены вынікі конкурсу беларуска-латвійскіх навукова-тэхнічных праектаў, праведзенага сумесна з Міністэрствам адукацыі і навукі Латвіі. Да рэалізацыі ў 2012-2013 гадах прыняты чатыры праекты, якія прадугледжваюць распрацоўку нанаматэрыялаў з новымі ўласцівасцямі, стварэнне біяпрэпаратаў для сельскай гаспадаркі, даследаванне экалагічных аспектаў трансгранічных рэк і ўдасканаленне эканоміка-прававых асноў двухбаковага супрацоўніцтва ў сферы эфектыўнага выкарыстання мінеральнай сыравіны. Беларускімі выканаўцамі трох з чатырох сумесных праектаў з'яўляюцца арганізацыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Падрабязнасці - тут.


13.02.2012

Нацыянальная акадэмія навук забяспечыць стварэнне шэрагу новых прадпрыемстваў і вытворчасцей, што маюць вызначальнае значэнне для інавацыйнага развіцця краіны

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 4 лютага 2012 г. №117 унесены шэраг змяненняў у Дзяржаўную праграму інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2011-2015 гады, у прыватнасці выкладзены ў новай рэдакцыі Пералік найважнейшых праектаў па стварэнні новых прадпрыемстваў і вытворчасцей, што маюць вызначальнае значэнне для інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь. У адпаведнасці з пералікам у гэтай пяцігодцы арганізацыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі забяспечаць: будаўніцтва завода па ахове ад карозіі металаканструкцый метадам гарачага ацынкавання, хімічнага камбіната па глыбокай комплекснай перапрацоўцы хлорзмяшчаючай мінеральнай сыравіны (сумесна з ААТ "Беларуськалій") і рэпрадуктара першага парадку (множніка) на 1000 асноўных свінаматак; арганізацыю вытворчасці святлодыёднай тэхнікі, доследнай вытворчасці фармацэўтычных субстанцый на аснове вытворных амінакіслот і іншых субстанцый, малатанажнай вытворчасці новых фармацэўтычных субстанцый, вытворчасці ўтылізацыі боепрыпасаў падвышанай магутнасці і вытворчасці эмульсійных выбуховых рэчываў магутнасцю да 10000 тон у год, вытворчасці шматфункцыянальных беспілотных лятальных апаратаў з пашыранымі магчымасцямі; стварэнне сістэмы аэракасмічнага маніторынгу і апрацоўкі даных дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі, Рэспубліканскага цэнтра па генетычнаму маркіраванню і пашпартызацыі раслін, жывёл, мікраарганізмаў і чалавека, селекцыйна-племянной фермы на 350 галоў з ужываннем інтэнсіўных рэсурсазберагаючых тэхналогій у малочнай жывёлагадоўлі, а таксама распрацоўку зносастойкіх кампазіцыйных матэрыялаў на аснове фторпалімерных звязваючых з падвышанай дэфармацыйнай трываласцю для вырабу тармазных калодак канатных машын, асваенне тэхналогіі іх вытворчасці і ўкараненне на Беларускім металургічным заводзе.


12.02.2012

Сёння спаўняецца 140 гадоў з дня нараджэння ганаровага члена НАН Беларусі В.К. Бялыніцкага-Бірулі (1872-1957)

12 лютага 2012 г. спаўняецца 140 гадоў з дня нараджэння жывапісца-пейзажыста, аднаго з арганізатараў Асацыяцыі мастакоў рэвалюцыйнай Расіі, члена Таварыства перасоўных мастацкіх выстаў, Народнага мастака БССР, Народнага мастака РСФСР, сапраўднага члена Акадэміі мастацтваў СССР, ганаровага члена Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Вітольда Каятанавіча Бялыніцкага-Бірулі.


10.02.2012

Сёння спаўняецца 80 гадоў з дня нараджэння члена-карэспандэнта Я.А. Продана (1932-1993)

10 лютага 2012 г. спаўняецца 80 гадоў з дня нараджэння хіміка-неарганіка, з 1965 г. старшага навуковага супрацоўніка, з 1976 г. загадчыка лабараторыі Інстытута агульнай і неарганічнай хіміі АН БССР, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара хімічных навук, прафесара Яўгенія Аркадзьевіча Продана.


10.02.2012

Ураджайным гатункам клімат не перашкода

Беларуская ніва Пад такім загалоўкам у рубрыцы "Беларусь аграрная" сённяшняга нумара грамадска-палітычнай урадавай газеты "Беларуская ніва" апублікаваны матэрыял аб дасягненнях і перспектывах беларускага раслінаводства, з якімі чытачоў знаёміць генеральны дырэктар Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па земляробству, доктар сельскагаспадарчых навук Ф.І. Прывалаў. Сёння Беларусь усё гучней заяўляе пра сябе як пра галоўнага вытворцу элітнага насення збожжавых культур. Толькі за мінулую пяцігодку вучонымі акадэмічнага Навукова-практычнага цэнтра па земляробству створана больш за 230 гатункаў раслін і тэхналагічных распрацовак. Многія з іх удастоены прэстыжных узнагарод на міжнародных кірмашах і выставах. А ў 1970-я гады ў краіне было толькі два гатункі збожжавых культур, і яшчэ гадоў дзесяць таму ў нас не выраблялася насенне кукурузы. Цяпер жа ёсць свае гібрыды, што дазваляе эканоміць на імпартных закупках амаль 30 мільёнаў долараў. А па ўраджайнасці шэрагу культур Беларусь ужо дагнала Украіну з яе чарназёмнымі глебамі. Падрабязнасці - тут.


10.02.2012

Сёння спаўняецца 105 гадоў з дня нараджэння акадэміка І.А. Булыгіна (1907-1984)

10 лютага 2012 г. спаўняецца 105 гадоў з дня нараджэння фізіёлага, заслужанага дзеяча навукі БССР, лаўрэата Дзяржаўных прэмій СССР і БССР, у 1953-1984 гг. дырэктара і загадчыка лабараторыі Інстытута фізіялогіі АН БССР, у 1969-1979 гг. адначасова акадэміка-сакратара Аддзялення біялагічных навук АН БССР, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара біялагічных навук, прафесара Івана Андрэевіча Булыгіна.


10.02.2012

Сёння спаўняецца 125 гадоў з дня нараджэння акадэміка В.І. Перахода (1887-1964)

10 лютага 2012 г. спаўняецца 125 гадоў з дня нараджэння вучонага-лесавода, заслужанага дзеяча навукі БССР, з 1921 г. прафесара, дэкана ляснога факультэта Беларускага інстытута сельскай і лясной гаспадаркі, у 1931-1936 гг. намесніка дырэктара Беларускага НДІ лясной гаспадаркі, з 1946 г. загадчыка сектара, у 1944-1954 гг. дырэктара Інстытута лесу Акадэміі навук БССР, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара сельскагаспадарчых навук, прафесара Вячаслава Іванавіча Перахода.


09.02.2012

Расійская акадэмія навук застаецца самай эфектыўнай навуковай арганізацыяй Расіі

Расійская акадэмія навук Такая выснова зроблена ў артыкуле "У акадэмікаў Хірш большы", апублікаваным у нумары "Расійскай газеты", што выйшаў з друку ў Дзень расійскай навукі. Дзе лепш рабіць навуку? Ва ўніверсітэтах або навуковых інстытутах? Тым больш што ў Расійскай акадэміі навук (РАН) колькасць навукоўцаў скарачаецца, ды і фінансаванне акадэмічнай навукі практычна не змяняецца. Як паказала ацэнка эфектыўнасці інстытутаў РАН і расійскіх ВНУ за перыяд 2000-2009 гадоў, праведзеная па колькасці публікацый, цытавання, індэксе Хірша і даных з аўтарытэтных баз Web of Science і Essential Science Indicators, па ліку навуковых публікацый РАН - відавочны лідэр. На яе долю прыпадае амаль палова расійскіх публікацый, узнос ВНУ - каля 18%. А па значэнні індэкса Хірша акадэмія навук апярэджвае ВНУ па ўсіх навуковых дысцыплінах. Іншыя падрабязнасці - тут.


09.02.2012

Лінія генеральнага канструктара

СБ-Беларусь Сегодня Пад такім загалоўкам у сённяшнім нумары газеты "Советская Белоруссия" апублікаваны матэрыял, што распавядае аб прынцыпова новых транспартных сродках, створаных у Беларусі ў выніку цеснага ўзаемадзеяння акадэмічных навукоўцаў і завадскіх канструктараў. Сёння на рахунку моцнага навукова-вытворчага дуумвірату, утворанага Аб'яднаным інстытутам машынабудавання Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі на чале з Героем Беларусі, генеральным канструктарам па аўтамабільнай тэхніцы Рэспублікі Беларусь акадэмікам М.С. Высоцкім і ўпраўленнем галоўнага канструктара Мінскага аўтамабільнага завода, дзе ў руля стаяць вучні і вучні вучняў гэтага знакамітага канструктара і вучонага, - макетныя ўзоры шматзвеннага магістральнага аўтацягніка для транскантынентальных перавозак, у якім увасоблены найноўшыя тэндэнцыі сусветнага аўтамабілебудавання, пастаўленыя на вытворчасць седлавыя аўтацягнікі сярэднетанажныя класа для прыгарадных, рэгіянальных і міжгародніх перавозак, ствараемыя гарадскі аўтобус з гібрыдным рухавіком і грузавая тэхніка з электрычным прывадам, гібрыднымі сілавымі ўстаноўкамі. Больш падрабязна аб унікальных айчынных распрацоўках, у аснове якіх ляжыць навука ў самым высокім разуменні гэтага слова, можна прачытаць тут.


09.02.2012

Зацверджаны Правілы прыёму асоб для атрымання вышэйшай адукацыі II cтупені

Дом Урада На падставе пункта 10 артыкула 57 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 2 лютага 2012 г. №110 зацверджаны і ўступаюць у сілу пасля афіцыйнага апублікавання Правілы прыёму асоб для атрымання вышэйшай адукацыі II ступені. Дзеянне Правілаў распаўсюджваецца на ўстановы вышэйшай адукацыі незалежна ад іх формы ўласнасці і падпарадкаванасці, у тым ліку на тыя, што знаходзяцца ў падпарадкаванні Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, якія рэалізуюць адукацыйную праграму вышэйшай адукацыі II ступені, што фарміруе веды, уменні і навыкі навукова-педагагічнай і навукова-даследчай працы і забяспечвае атрыманне ступені магістра, і (або) адукацыйную праграму вышэйшай адукацыі II ступені з паглыбленай падрыхтоўкай спецыяліста, што забяспечвае атрыманне ступені магістра, а таксама на асоб, якія паступаюць у названыя ўстановы адукацыі для атрымання вышэйшай адукацыі II cтупени ў вочнай, завочнай (у тым ліку дыстанцыйнай) формах атрымання адукацыі.


09.02.2012

Пачаты прыём матэрыялаў па вылучэнні кандыдатур для занясення на Дошку гонару Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Пачаты прыём матэрыялаў па вылучэнні кандыдатур з ліку арганізацый Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі для занясення на Дошку гонару Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Вылучэнне кандыдатур з ліку арганізацый для занясення на Дошку гонару Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па выніках працы за 2011 год ажыццяўляецца ў парадку i тэрмiны, устаноўленыя Палажэннем аб Дошцы гонару Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, зацверджаным пастановай Бюро Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ад 2012/01/16 № 7 "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Палажэнне аб Дошцы гонару Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі". Тэлефоны для даведак: 284-24-56, 284-11-63.


08.02.2012

Выданне акадэмічнага Выдавецкага дому "Беларуская навука" адзначана дыпломам Нацыянальнага конкурсу "Мастацтва кнігі-2012"

За поспехі, дасягнутыя ў мастацка-тэхнічным афармленні і паліграфічным выкананні, Дыпломам першай ступені ў намінацыі "АРТ-Кніга" Нацыянальнага конкурсу "Мастацтва кнігі-2012" адзначаны Выдавецкі дом "Беларуская навука" за выданне кнігі "Библиотека Радзивиллов Несвижской ординации: каталог изданий из фонда Центральной научной библиотеки им. Я. Коласа Национальной академии наук Беларуси, XV-XVI века".



08.02.2012

У Расіі ствараецца першы эндаўмент-фонд для фінансавання фундаментальнай навукі

Як паведамляе інтэрнэт-сайт газеты "Известия", у Расіі ствараецца першы эндаўмент-фонд для фінансавання фундаментальнай навукі. Яго плануе сфарміраваць Расійскі квантавы цэнтр з дапамогай дабрачынных ахвяраванняў. Эндаўмент-фонды - шырока выкарыстоўваемая заходнімі навуковымі ўстановамі сістэма кіравання ахвяраваннямі. Грошы, якія донары ўносяць у фонд, - гэта не інвестыцыі, а ўзнос без чакання атрымання непасрэднага прыбытку. З дапамогай гэтых сродкаў Расійскі квантавы цэнтр зможа забяспечыць сваю працу на доўгатэрміновую перспектыву. У планах цэнтра - аб'яднаць каля 10 груп як расійскіх, так і замежных вучоных агульнай колькасцю каля 100 навуковых супрацоўнікаў. Цэнтру неабходна прыцягваць на працу навукоўцаў з сусветным імем, якіх да гэтага бянтэжылі "кароткія грошы", наяўныя ў яго распараджэнні. Трэць неабходнай сумы - парадку $10 млн - цэнтрам ужо сабрана. Іншыя падрабязнасці - тут.


08.02.2012

У Беларусі неабходна правесці мадэрнізацыю навуковай сферы

Рэзідэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь У Беларусі неабходна правесці мадэрнізацыю навуковай сферы, аддаючы прыярытэт тым навуковым даследаванням, якія арыентаваны на навізну і практычную аддачу. Аб гэтым Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка заявіў учора на цырымоніі ўручэння дыпломаў доктара навук і атэстатаў прафесара навуковым і навукова-педагагічным работнікам. Паводле слоў Кіраўніка дзяржавы, за апошнія гады нямала зроблена для захавання і ўмацавання інтэлектуальнага патэнцыялу Беларусі, павышэння ролі навукі ў дзяржаве. Аднак сёння патрэбныя якасныя змены ў арганізацыі і змесце навукова-даследчай дзейнасці. Менавіта такая задача пастаўлена Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь перад Урадам і Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі. Больш падрабязна з яго пазіцыяй па гэтым пытанні можна азнаёміцца на афіцыйным інтэрнэт-партале Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.


07.02.2012

Сёння спаўняецца 125 гадоў з дня нараджэння акадэміка В.В. Папова (1887-1955)

7 лютага 2012 г. спаўняецца 125 гадоў з дня нараджэння геадэзіста, заслужанага дзеяча навукі і тэхнікі БССР, у 1928-1941 гг. прафесара, загадчыка кафедры геадэзіі Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі, у 1942-1949 гг. загадчыка кафедры Новасібірскага інстытута інжынераў геадэзіі, аэрафотаздымкі і картаграфіі, з 1949 г. прафесара Беларускага лесатэхнічнага інстытута і Беларускага політэхнічнага інстытута, адначасова ў 1953-1955 гг. акадэміка-сакратара Аддзялення фізіка-матэматычных і тэхнічных навук АН БССР, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара тэхнічных навук, прафесара Васіля Васілевіча Папова.


06.02.2012

Зацверджаны План падрыхтоўкі навуковых аналітычных дакладаў па прыярытэтных напрамках навукова-тэхнічнай дзейнасці на 2012 год

Прэзідыум НАНБ У мэтах арганізацыі падрыхтоўкі для ўнясення на разгляд Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання прапаноў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па выкарыстанню дасягненняў айчыннай і сусветнай навукі на практыцы і садзейнічанню іх асваення ў народнагаспадарчым комплексе краіны пастановай Бюро Прэзідыума НАН Беларусі ад 31.01.2012 №23 зацверджаны План падрыхтоўкі навуковых аналітычных дакладаў па прыярытэтных напрамках навукова-тэхнічнай дзейнасці на 2012 год. Планам прадугледжана падрыхтоўка ў лютым-снежні арганізацыямі ўсіх аддзяленняў Акадэміі навук 46 аналітычных дакладаў па шырокім спектры праблем, з якіх 15 будуць разгледжаны на пасяджэннях Прэзідыума НАН Беларусі, 22 - на пасяджэннях Бюро Прэзідыума НАН Беларусі.


06.02.2012

Сёння спаўняецца 60 гадоў з дня нараджэння члена-карэспандэнта С.К. Рахманава

6 лютага 2012 г. спаўняецца 60 гадоў з дня нараджэння вучонага ў галіне фізічнай хіміі, заслужанага дзеяча навукі Рэспублікі Беларусь, з 1991 г. намесніка дырэктара, з 1993 г. дырэктара НДІ фізіка-хімічных праблем Белдзяржуніверсітэта, з 1997 г. прарэктара па навуковай рабоце , першага прарэктара Белдзяржуніверсітэта, з 2006 г. намесніка акадэміка-сакратара Аддзялення хіміі і навук аб Зямлі НАН Беларусі, у 2007-2008 гг. генеральнага дырэктара РУП "Інстытут нафты і хіміі" канцэрна "Белнафтахім", у 2008-2011 гг. намесніка Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, з лістапада 2011 г. Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Японіі, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара хімічных навук, прафесара Сяргея Кімавіча Рахманава.


05.02.2012

Запрашае афіцыйны інтэрнэт-сайт Інстытута льну Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Сайт Інстытута льну НАН Беларусі У сетцы Інтэрнэт па адрасе http://institut-lna.by адкрыты афіцыйны сайт рэспубліканскага навуковага даччынага ўнітарнага прадпрыемства "Інстытут льну", што заснаваны ў 2000 годзе і ўваходзіць у склад Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па земляробству. На інтэрнэт-сайце прадстаўлены звесткі пра гісторыю, кіраўніцтва, арганізацыйную структуру і напрамкі дзейнасці інстытута, выконваемыя дзяржаўныя і галіновыя праграмы, распрацаваныя гатункі льну, тэхналогіі іх вырошчвання і перапрацоўкі, патэнты і нарматыўныя тэхнічныя акты, прайс-ліст на рэалізуемае арыгінальнае насенне льну, прапановы аб супрацоўніцтве па шырокім спектры напрамкаў, а таксама кантактная і іншая карысная інфармацыя.


03.02.2012

Аб'яўлены конкурс 2012 года на саісканне прэмій Расійскай акадэміі навук і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Аб'яўлены конкурс 2012 года на суісканне прэмій Расійскай акадэміі навук і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Прэміі Расійскай акадэміі навук і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прысуджаюцца ў мэтах заахвочвання расійскіх і беларускіх вучоных за найбольш значныя вынікі, атрыманыя пры правядзенні сумесных работ, што маюць важнае навуковае і практычнае значэнне. У конкурсе на суісканне прэмій могуць удзельнічаць расійскія і беларускія навукоўцы, якія з'яўляюцца грамадзянамі Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь і працуюць у навуковых арганізацыях Расійскай акадэміі навук і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. На конкурс могуць быць прадстаўлены работы або серыі сумесных работ, выкананыя калектывам вучоных з навуковых арганізацый гэтых акадэмій навук. Колькасць удзельнікаў, што вылучаюцца на конкурс, не павінна перавышаць трох чалавек з кожнага боку, пры гэтым колькасць удзельнікаў сумесных даследаванняў з расійскага і беларускага боку можа быць неаднолькавай. Працы, што вылучаюцца на суісканне прэмій, прымаюцца да разгляду да 30 чэрвеня конкурснага года. З парадкам прадстаўлення работ на суісканне прэмій Расійскай акадэміі навук і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і неабходнай кантактнай інфармацыяй можна азнаёміцца тут.


02.02.2012

Тэрмін прадстаўлення тэзісаў дакладаў на міжнародныя канферэнцыі па вылічальным інжынірынгу і эксперыментаванню і па дыфузіі ў цвёрдых целах і вадкасцях заканчваецца 15 лютага

DSL-2012ACE-X 2012 The Organizing Committees are glad to invite you to participate in the the 8th International Conference on Diffusion in Solids and Liquids (DSL-2012), which will be held in Istanbul, Turkey, on 25-29 June, 2012, and the 6th International Conference on Advanced Computational Engineering and Experimenting (ACE-X 2012), which will be held in Istanbul, Turkey, on 1-4 July, 2012. The major purposes of the DSL-2012 and the ACE-X 2012 are to provide a platform for discussion, interactions and exchange between researchers, scientists and engineers from industry, research laboratories and academia. The events shall provide ample opportunity for conference delegates to network and improve their knowledge in an attractive, friendly and historical environment: Istanbul, Turkey. Abstract Submission is open until 15 February 2012. For other details please visit the webpages www.dsl-conference.com and www.acex-conference.com.


02.02.2012

Як нам уладкаваць АПК

Беларуская ніва Пад такім загалоўкам у рубрыцы "Дыскусійная трыбуна" сённяшняга нумара грамадска-палітычнай урадавай газеты "Беларуская ніва" апублікаваная першая частка артыкула намесніка Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі, акадэміка У.Р. Гусакова, прысвечанай аналізу розных аспектаў праблемы дзяржаўнага рэгулявання аграпрамысловага комплексу. Чаму ў Японіі ўрадавая падтрымка сельскай гаспадаркі складае каля 3 тыс. долараў на 1 га, у краінах Заходняй Еўропы - каля 1 тыс. долараў, а ў Новай Зеландыі яе няма наогул? У чым сапраўдная сутнасць закупачнай і рознічнага цэн на сельгаспрадукцыю? Якія шасці фактараў ў змешанай мадэлі дзяржаўна-прыватнага партнёрства? Што павінна падтрымліваць дзяржава, а што - самі суб'екты аграбізнесу? З падрабязнымі адказамі акадэміка Гусакова на гэтыя і іншыя пытанні можна азнаёміцца тут.


02.02.2012

Зацверджаны рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенню ў 2012 годзе Года кнігі

Дом Урада У адпаведнасці з пунктам 2 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2011 г. №618 "Аб аб'яўленні 2012 года Годам кнігі" пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27 студзеня 2012 г. №91 зацверджаны рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенню ў 2012 годзе Года кнігі. Рэспубліканскі план, адказным за каардынацыю дзейнасці па выкананні якога вызначана Міністэрства інфармацыі, уключае 40 маштабных мерапрыемстваў па прававым, навуковым, арганізацыйным і інфармацыйным забеспячэнні правядзення Года кнігі, арганізацыі міжнародных кніжных, нацыянальных і іншых выстаў і конкурсаў, а таксама рэкламна-прапагандысцкія мерапрыемствы. Планам прадугледжаны ўдзел Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў распрацоўцы канцэпцыі галіновай праграмы "Навуковыя асновы інавацыйнага развіцця нацыянальнага кнігавыдання і сістэмы кнігараспаўсюджвання Беларусі", арганізацыі і правядзенні прэзентацыйных і іншых мерапрыемстваў, накіраваных на папулярызацыю кнігі на беларускай мове, у тым ліку прысвечаных 130-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа, 100-годдзю з дня нараджэння Максіма Танка, юбілеяў Янкі Брыля, Пімена Панчанкі, Алены Васілевіч, Алеся Адамовіча, Міхаіла Герчыка.


02.02.2012

Сёння спаўняецца 80 гадоў з дня нараджэння члена-карэспандэнта Б.І. Якушава

2 лютага 2012 г. спаўняецца 80 гадоў з дня нараджэння вучонага ў галіне экалогіі і радыеэкалогіі раслін, заслужанага дзеяча навукі Беларусі, з 1963 г. старшага навуковага супрацоўніка, з 1973 г. намесніка дырэктара па навуковай рабоце, з 1978 г. загадчыка лабараторыі Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В.Ф. Купрэвіча Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара біялагічных навук, прафесара Барыса Іванавіча Якушава.


01.02.2012

Зацверджана Дзяржаўная праграма садзейнічання занятасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 2012 год

Дом Урада Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 студзеня 2012 г. №96 зацверджана Дзяржаўная праграма садзейнічання занятасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 2012 год, асноўнай мэтай якой з'яўляецца павышэнне эфектыўнасці выкарыстання працоўных рэсурсаў і канкурэнтаздольнасці працоўнай сілы на рынку працы. Мерапрыемствамі Дзяржаўнай праграмы прадугледжаны, у прыватнасці, удзел Інстытута сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў арганізацыі маніторынгу міграцыйных працэсаў у сферы працоўных рэсурсаў, у тым ліку навуковых і навукова-педагагічных кадраў.


01.02.2012

Заўтра ў Нацыянальнай акадэміі навук пройдзе міжнародная навуковая канферэнцыя "Сям'я і жанчына ў сучасным свеце: сацыяльныя і культурныя аспекты"

Інстытут філасофіі НАН Беларусі 2 лютага 2012 г. Інстытут філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў супрацоўніцтве з Пасольствам Ісламскай Рэспублікі Іран у Рэспубліцы Беларусь праводзіць міжнародную навуковую канферэнцыю "Сям'я і жанчына ў сучасным свеце: сацыяльныя і культурныя аспекты". Мэта канферэнцыі - даць сістэмную ацэнку праблемам асобаснага станаўлення і самарэалізацыі жанчын у кантэксце гендэрнай палітыкі сучасных дзяржаў. Пры гэтым упершыню ў нашай краіне будзе прадпрынятая спроба абгрунтаваць комплексную мадэль дзяржаўнай палітыкі і дзейнасці грамадскіх інстытутаў, накіраванай на рэалізацыю прынцыпаў роўнасці сацыяльных правоў і магчымасцяў мужчын і жанчын, а таксама на павышэнне ролі культурных традыцый як рэгулятара сацыяльных узаемаадносін, фактару бяспекі ў інфармацыйнай і духоўна-маральнай сферы. Інфармацыйнае паведамленне для прэсы размешчана тут, з праграмай канферэнцыі можна азнаёміцца на сайце Інстытута філасофіі.

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін / Люты 2012 года / Да пачатку старонкі
Пры поўным ці частковым выкарыстанні інфармацыі спасылка на крыніцу з'яўляецца абавязковай