Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Архіў навін 2012 года

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін / Студзень 2012 года

Акадэміі навук Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы і іх роля ў грамадстве, заснаваным на ведах


31.01.2012

Супрацоўнікі Нацыянальнай акадэміі навук узнагароджаны Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Дом Урада Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь прыняў пастанову ад 25 студзеня 2012 г. №82, згодна з якой Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь узнагароджаны: за шматгадовую плённую працу і значны асабісты ўклад у распрацоўку і ўкараненне ў сельскай гаспадарцы рэсурсазберагаючых экалагічна бяспечных тэхналогій вытворчасці агароднінных культур і насення - Забара Юрый Міхайлавіч, галоўны навуковы супрацоўнік лабараторыі капусных агароднінных культур рэспубліканскага даччынага ўнітарнага прадпрыемства "Інстытут агародніцтва"; за шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у развіццё палімернага матэрыялазнаўства і ўкараненне ў народную гаспадарку імпартазамяшчальных і экспартаарыентаваных кампазіцыйных матэрыялаў - Пясецкі Сцяпан Сцяпанавіч, загадчык аддзела "Тэхналогія палімерных кампазіцыйных матэрыялаў і вырабаў" дзяржаўнай навуковай установы "Інстытут механікі металапалімерных сістэм імя У.А.Белага Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі". Шчыра віншуем з узнагародай і жадаем новых творчых поспехаў!


31.01.2012

М.У. Мясніковіч: Акадэмія навук павінна стаць галоўным ідэолагам мадэрнізацыі

Дзень беларускай навукі Акадэмія навук павінна стаць галоўным ідэолагам мадэрнізацыі і прапанаваць рашэнні шэрагу праектаў, накіраваных у будучыню. Аб гэтым заявіў Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь М.У. Мясніковіч, выступаючы 27 студзеня ў Гомелі на ўрачыстым пасяджэнні, прысвечаным Дню беларускай навукі. Са зместам яго выступу можна азнаёміцца на сайце Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.


31.01.2012

Аб'яўлены конкурс 2012 года на суісканне прэмій імя акадэміка А.В. Лыкава

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі аб'явіла конкурс 2012 года на суісканне прэмій імя акадэміка А.В. Лыкава. Прэміі імя выдатнага вучонага, заснавальніка сусветна вядомай беларускай навуковай школы па цепла- і масаабмене акадэміка А.В. Лыкава прысуджаюцца за навуковыя працы, што ўносяць буйны ўклад у развіццё тэарэтычных і эксперыментальных даследаванняў па праблемах пераносу энергіі і рэчывы, адкрыццё і апісанне заканамернасцей з'яў і працэсаў цепла- і массопереносу ў прыродных і тэхнічных аб'ектах, асяроддзях рознага агрэгатнага стану пры наяўнасці фазавых і хімічных ператварэнняў, разнастайных знешніх уздзеяннях, што складаюць аснову новых высокаэфектыўных цепламасаабменных тэхналогій і абсталявання для народнай гаспадаркі. Дзве прэміі - адна айчынным навукоўцам і адна міжнароднаму калектыву - прысуджаюцца напярэдадні дня нараджэння А.В. Лыкава - 20 верасня. Аб'ява аб конкурсе размешчана тут, тэрмін прадстаўлення матэрыялаў - да 20 мая 2012 г.


30.01.2012

Фінансаванне беларускай навукі ў 2012 годзе з бюджэту ўзрасце ў 1,8 разы

Дзень беларускай навукі Аб гэтым заявіў 27 студзеня Першы намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь У.І. Сямашка на ўрачыстым сходзе, прысвечаным Дню беларускай навукі. Ён нагадаў, што ў 2011 годзе на фінансаванне навукі было накіравана з бюджэту больш за Br790 млрд. Сродкі, якія будуць вылучацца ў 2012 годзе, неабходна выкарыстоўваць з максімальным эфектам і аддачай, падкрэсліў Першы намеснік Прэм'ер-міністра. Больш падрабязна са зместам яго выступу можна азнаёміцца на сайце Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.


30.01.2012

Устаноўлены штомесячныя персанальныя надбаўкі на 2012 год спецыялістам і кіраўнікам арганізацый аховы здароўя, навукі, культуры і адукацыі

Рэзідэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь У адпаведнасці з пунктам 1 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 лістапада 2004 г. №571 "Аб удасканаленні стымулявання працы ў сферы аховы здароўя, навукі, культуры і адукацыі, унясенні змяненняў і прызнанні страціўшымі сілу некаторых указаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і іх асобных палажэнняў" па выніках рэспубліканскага конкурсу кандыдатур для ўстанаўлення на 2012 год персанальных надбавак за выдатны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны падпісана распараджэнне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 студзеня 2012 г. №23рп "Аб устанаўленні персанальных надбавак на 2012 год спецыялістам і кіраўнікам арганізацый аховы здароўя, навукі, культуры і адукацыі". Гэтым распараджэннем Кіраўніка дзяржавы за выдатны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё рэспублікі на бягучы год устаноўлены штомесячныя персанальныя надбаўкі ў памеры 12-разовай тарыфнай стаўкі першага разраду спецыялістам і кіраўнікам арганізацый названых сфер дзейнасці, у тым ліку ўстаноўлены 44 персанальныя надбаўкі спецыялістам і кіраўнікам арганізацый навукі, з іх 16 спецыялістам і кіраўнікам арганізацый Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.


30.01.2012

Абноўлена інфармацыя аб шэрагу міжнародных мерапрыемстваў 2012 года

Канферэнцыі На старонцы Міжнародныя мерапрыемствы абноўлена інфармацыя аб шэрагу міжнародных канферэнцый і сімпозіумаў, запланаваных для правядзення ці арганізуемых пры падтрымцы арганізацый Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў бягучым годзе. Удакладнены тэрміны правядзення мерапрыемстваў і кантактная інфармацыя, дабаўлены спасылкі на інфармацыйныя лісты арганізацыйных камітэтаў і інтэрнэт-сайты міжнародных канферэнцый.


29.01.2012

У Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прайшлі "Дні адчыненых дзвярэй"

Дзень беларускай навукі Як паведамляе прэс-служба Акадэміі навук, у гэтым годзе рамкі двухдзённых "Дзён адчыненых дзвярэй", якія традыцыйна арганізуюцца ў Нацыянальнай акадэміі навук напярэдадні Дня беларускай навукі, вырашана было пашырыць і даць магчымасць усім жадаючым на працягу цэлага тыдня пазнаёміцца з Акадэміяй навук. Шэсць дзён прымаў гасцей Музей гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, у пастаянна дзеючай экспазіцыі якога прадстаўлена больш за 3,5 тыс. экспанатаў: рэдкія экзэмпляры навуковай літаратуры (часопісы, кнігі, у тым ліку першыя акадэмічныя выданні), рукапісы і навуковая перапіска, аўтабіяграфічныя матэрыялы вядомых беларускіх вучоных, унікальныя фатаграфіі, навуковыя працы і асабістыя рэчы вучоных Акадэміі навук, дзяржаўныя ўзнагароды (ордэны, ганаровыя граматы), макеты ўнікальных прыбораў, узоры новых матэрыялаў і іншай навукова-тэхнічнай прадукцыі, распрацаванай і створанай акадэмічнымі вучонымі і спецыялістамі.


З будынка Прэзідыума НАН Беларусі навук аматары навукі накіроўваліся ў акадэмічныя Музей старажытнабеларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы і Археалагічную навукова-музейную экспазіцыю Інстытута гісторыі. Наведвальнікі Музея мелі магчымасць азнаёміцца з народным традыцыйным касцюмам, узорамі ткацтва, старажытнабеларускім жывапісам (калекцыяй адрэстаўраваных ікон), а таксама новымі паступленнямі - вынікамі навуковых экспедыцый супрацоўнікаў інстытута ў 2011 годзе. Экспазіцыя ў Інстытуце гісторыі прадстаўляе станаўленне археалагічнай навукі ў Беларусі і ілюструе знаходкі першабытнаабшчыннага перыяду, эпохі сярэднявечча і ранняга Новага часу. Яна была адкрыта ў 2007 годзе да I з'езду вучоных Беларусі і змяшчае артэфакты з Белавежскай пушчы, Ашмянаў, Пінска, Шклова, Турава і многіх іншых рэгіёнаў краіны.


Жадаючых прыняць удзел у "Днях адчыненых дзвярэй" было ў гэтым годзе як ніколі шмат: студэнты, настаўнікі, сямейныя пары з маленькімі дзецьмі, пенсіянеры. За гэтыя дні больш за 300 школьнікаў розных узростаў дакрануліся да міру беларускай навукі: даведаліся імёны вядомых на ўвесь свет беларусаў, што ўзбагацілі сваімі ведамі сусветную навуку, пазнаёміліся з перадумовамі і гісторыяй стварэння вышэйшай навуковай арганізацыі краіны, развіццём навуковых школ у галіне лазернай фізікі, генетыкі, хіміі, фізікі паўправаднікоў і інш. Гэта былі навучэнцы школ Мінска, Стоўбцаў, Крупак, Ратамкі, Бараўлянаў, Смалявічаў, Новага Стану. У рамках "тыдня навукі" навучэнцы Смалявіцкай гімназіі імя В.Ф.Купрэвіча наведалі ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя 115-годдзю з дня нараджэння акадэміка, 7-га Прэзідэнта Акадэміі навук БССР Васіля Феафілавіча Купрэвіча, якія праходзілі ў Інстытуце эксперыментальнай батанікі, Цэнтральнай навуковай бібліятэцы і Музеі гісторыі НАН Беларусі. Графік экскурсій быў настолькі шчыльным, што частка груп ужо запрошаны ў сцены Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі на наступным тыдні. Бо моладзь, вочы якой гараць цікавасцю да гісторыі навукі і яе сучаснасці, - гэта тое, дзеля чаго Акадэміі навук варта адчыняць свае дзверы!


28.01.2012

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі павінна функцыянаваць як навукова-вытворчая карпарацыя

Дзень беларускай навукі Такое меркаванне выказаў на сустрэчы з журналістамі Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь М.У. Мясніковіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "У святле тых патрабаванняў, якія вылучае кіраўнік дзяржавы, наша Акадэмія навук павінна стаць навукова-вытворчай карпарацыяй, калі рэалізацыя інавацыйнага праекта адбываецца па поўнаму цыклу ад ідэі да вытворчасці канчатковай прадукцыі, прычым не ў маштабах доследнага ўзору або малой партыі, а сапраўды маштабнай вытворчасці", - падкрэсліў кіраўнік урада, які прыняў учора ўдзел ва ўрачыстым сходзе ў Гомелі, прысвечаным святкаванню Дня беларускай навукі. Больш падрабязна з яго меркаваннем аб развіцці навуковай сферы краіны можна азнаёміцца тут.


28.01.2012

Запрашае афіцыйны інтэрнэт-сайт Палескага інстытута раслінаводства Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Сайт Палескага інстытута раслінаводства У сетцы Інтэрнэт па адрасе polinra.com адкрыты афіцыйны сайт рэспубліканскага навуковага даччынага ўнітарнага прадпрыемства "Палескі інстытут раслінаводства", заснаванага ў 1956 годзе як Палеская сельскагаспадарчая доследная станцыя, які сёння ўваходзіць у склад Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па земляробству. Асноўным напрамкам работы маладой навуковай установы, што дынамічна развіваецца, з'яўляецца павышэнне прадуктыўнасці раслінаводства ў Палескай зоне, рэзка адрознай ад астатніх абласцей Рэспублікі Беларусь на глебава-кліматычных умовах. На інтэрнэт-сайце прадстаўлены звесткі пра гісторыю, арганізацыйную структуру і напрамкі даследаванняў інстытута, распрацаваныя сарты і гібрыды сельскагаспадарчых культур і тэхналогіі іх вырошчвання, прайс-лісты на насенне кукурузы, сланечніка, азімага жыта і цімафееўкі лугавой, на правядзенне экалагічнага сортавыпрабавання і дэманстрацыйных доследаў, вывучэнне сродкаў аховы раслін, навукова-тэхналагічнае суправаджэнне вырошчвання сельскагаспадарчых культур, кантактная і іншая карысная інфармацыя.


28.01.2012

Віншаванне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з Днём беларускай навукі

Дзень беларускай навукі Дзеячам навукі, работнікам навукова-даследчых інстытутаў і вышэйшых навучальных устаноў

Паважаныя сябры!

Сардэчна віншую вас з Днём беларускай навукі.

Ва ўсе часы інтэлект і творчая думка даследчыка з'яўляліся рухаючай сілай грамадскага прагрэсу, важнейшым складальнікам нацыянальнага багацця і дабрабыту народа. Сёння Беларусі асабліва патрэбны новыя канструктыўныя ідэі і іх паспяховае практычнае ўвасабленне. Толькі так магчыма вырашэнне маштабных задач сацыяльна-эканамічнага развіцця, якія стаяць перад нашай краінай.

Сучаснае пакаленне беларускіх вучоных прымнажае традыцыі сваіх папярэднікаў, садзейнічае распрацоўцы прарыўных тэхналогій і іх укараненню ў вытворчасць.

Упэўнены, што вы заўсёды будзеце імкнуцца да дасягнення высокіх навуковых вынікаў, плённа працаваць у імя нашай Радзімы.

Жадаю вам, дарагія сябры, вялікіх адкрыццяў, рэалізацыі самых смелых планаў. Шчасця, дабрабыту і здароўя вам і вашым блізкім!

Аляксандр Лукашэнка

Крыніца: Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь


27.01.2012

Сёння спаўняецца 105 гадоў з дня нараджэння члена-карэспандэнта П.І. Бялькевіча (1907-1992)

27 студзеня 2012 г. спаўняецца 105 гадоў з дня нараджэння вучонага ў галіне фізічнай хіміі, хіміі торфу, заслужанага дзеяча навукі і тэхнікі БССР, у 1945-1952 гг. загадчыка лабараторыі, намесніка дырэктара Інстытута хіміі АН БССР, у 1952-1960 гг. дырэктара, у 1960-1987 гг. загадчыка лабараторыі фізікахіміі торфу і сапрапеляў Інстытута торфу АН БССР, адначасова ў 1947-1960 гг. дацэнта, прафесара, загадчыка кафедры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 1965-1967 гг. загадчыка кафедры Беларускага тэхналагічнага інстытута, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара хімічных навук, прафесара Пятра Іларыёнавіча Бялькевіча.


27.01.2012

Падпісана Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Беларускай гандлёва-прамысловай палатай і Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі

Дзень беларускай навукі Як паведамляе прэс-служба Акадэміі навук, у рамках мерапрыемстваў па святкаванні Дня беларускай навукі ўчора Старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі А.М. Русецкі і Старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты М.М. Мятлікаў падпісалі Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Беларускай гандлёва-прамысловай палатай і Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі. Пагадненне захоўвае пераемнасць у дачыненні да існаваўшых раней напрамкаў супрацоўніцтва БелГПП і Нацыянальнай акадэміі навук, у ліку якіх: аказанне садзейнічання акадэмічным арганізацыям у развіцці міжнародных сувязяў; кансультацыйная дапамога і садзейнічанне ў накіраванні і прыёме бізнес-дэлегацый, правядзенні дзелавых мерапрыемстваў; абмен інфармацыяй аб тэндэнцыях развіцця рынку высокіх тэхналогій. У адпаведнасці з Пагадненнем з боку БелГПП арганізацыям НАН Беларусі будзе аказана садзейнічанне па наступных пытаннях: кансультацыйнае суправаджэнне па прымяненню заканадаўства ў сферы інтэлектуальнай уласнасці; афармленне правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці (рэгістрацыя, патэнтаванне, дэпаніраванню); камерцыялізацыя інтэлектуальнай уласнасці; ахова правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці ад парушэнняў, вырашэнне спрэчак у галіне аховы і выкарыстання аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці. У комплексе падпісаны дакумент дазволіць істотна пашырыць патэнцыял узаемадзеяння бакоў Пагаднення ў справе забеспячэння эфектыўнай аховы і камерцыялізацыі новых беларускіх тэхналогій і іншых вынікаў інтэлектуальнай дзейнасці ў краіне і за мяжой.


27.01.2012

Сёння спаўняецца 80 гадоў з дня нараджэння акадэміка А.У. Руцкага

27 студзеня 2012 г. спаўняецца 80 гадоў з дня нараджэння вучонага ў галіне артапедыі і траўматалогіі, заслужанага дзеяча навукі БССР, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, у 1966-1998 гг. рэктара і адначасова загадчыка кафедры Беларускага дзяржаўнага інстытута ўдасканалення ўрачоў Міністэрства аховы здароўя СССР, з 1998 г. загадчыка кафедры, з 2005 г. прафесара Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара медыцынскіх навук, прафесара Аляксандра Уладзіміравіча Руцкага.


26.01.2012

Віншаванне Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук з Днём беларускай навукі

Дзень беларускай навукі Уважаемые коллеги!

От всей души поздравляю вас с нашим профессиональным праздником - Днем белорусской науки!

Сегодня белорусские ученые занимают прочные позиции в обществе, их работа играет важную роль в развитии экономики страны на базе современных технологий промышленности, медицины, образования. Деятели науки получают объективную оценку на высоком уровне. Свое влияние мы расширяем совместными усилиями, проводя исследования и разработки по наиболее перспективным научно-техническим направлениям.

С каждым годом мы совершенствуем свою работу, делаем шаги в сторону конструктивных реформ, направленных на оптимизацию развития белорусской науки. В ближайшее время в Академии наук будут созданы новые научно-производственные структуры, которые позволят более эффективно внедрять результаты труда ученых в производство. Анализ выполнения научно-технических программ позволил существенно сократить численность заданий с целью ликвидации их параллелизма, концентрации работы ученых и улучшения межинституционального сотрудничества научных сотрудников с целью повышения их результативности.

Руководство страны и общество, оказывая поддержку научной сфере и оценивая ее значение для построения инновационного государства, основанного на "экономике знаний", ждет от белорусских ученых идей и прорывных технологий, повышения их качества и конкурентоспособности.

От всей души благодарю вас за ежедневный труд и желаю вам здоровья, удачи, оптимизма, неиссякаемых сил для сохранения и приумножения интеллектуального богатства белорусского народа!

Председатель Президиума Национальной академии наук Беларуси
Анатолий РУСЕЦКИЙ


26.01.2012

Запыт на тэхналогію захоўвання водных раствораў ва ўмовах падвышанай тэмпературы

NineSigma NineSigma, representing Philips Consumer Lifestyle, has an urgent need to identify technology that will easily store sensitive aqueous solutions at specific elevated temperatures. The final submission date for Proposal Briefs is February 17, 2012. More information is available here and in the request for proposal documents online. Please also click here to view all open requests by technical area, industry, or status.


26.01.2012

Сёння спаўняецца 140 гадоў з дня нараджэння акадэміка М.К. Малюшыцкага (1872-1929)

26 студзеня 2012 г. спаўняецца 140 гадоў з дня нараджэння аграхіміка і раслінавода, з 1920 г. прафесара, загадчыка кафедры Кіеўскага сельскагаспадарчага інстытута, з 1928 г. дырэктара цэнтральнай бульбяной доследнай станцыі Беларускага НДІ сельскай і лясной гаспадаркі, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, прафесара Мікалая Кірылавіча Малюшыцкага.


25.01.2012

Зацверджана стратэгія прыцягнення прамых замежных інвестыцый у Рэспубліку Беларусь на перыяд да 2015 года

Дом Урада Сумеснай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 18 студзеня 2012 г. №51/2 зацверджана стратэгія прыцягнення прамых замежных інвестыцый у Рэспубліку Беларусь на перыяд да 2015 года. У ліку яе асноўных задач - вызначэнне напрамкаў прыцягнення прамых замежных інвестыцый у эканоміку, арыентаванне ўкладанняў замежных капіталаў у стварэнне навукаёмістых высокатэхналагічных вытворчасцей і іншыя заахвочваемыя дзяржавай віды эканамічнай дзейнасці. Стратэгіяй прадугледжваецца садзейнічанне прыцягненню замежных інвестыцый у рэалізацыю праектаў з выкарыстаннем перадавых замежных тэхналогій і менеджменту, стымуляванне прытоку капіталу транснацыянальных карпарацый у рэалізацыю праектаў, што забяспечваюць паскоранае развіццё экспарту ў краіны з высокім плацежаздольным попытам і імпартазамяшчэнне. Прыярытэтным вызначана прыцягненне прамых замежных інвестыцый у высокатэхналагічныя сектары эканомікі (фармацэўтычная прамысловасць, індустрыя бія- і нанатэхналогій, высокія тэхналогіі ў прамысловасці, новыя матэрыялы, інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі); стварэнне і развіццё кластараў - аб'яднанай на аснове вытворча-тэхналагічных, навукова-тэхнічных і камерцыйных сувязяў і засяроджанай на пэўнай тэрыторыі групы арганізацый, што забяспечвае канкурэнтныя пазіцыі на галіновым, нацыянальным і сусветным рынках. Плануецца стварэнне двух кластараў - фармацэўтычнага і па вытворчасці льнопрадукцыі, удзельнікамі якіх стануць таксама навукова-даследчыя арганізацыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.


25.01.2012

Сёння спаўняецца 95 гадоў з дня нараджэння замежнага члена НАН Беларусі І.Р. Прыгожына (1917-2003)

І.Р. Прыгожын 25 студзеня 2012 г. спаўняецца 95 гадоў з дня нараджэння фізіка і фізікахіміка, аднаго са стваральнікаў тэрмадынамікі нераўнаважных сістэм, лаўрэата Нобелеўскай прэміі па хіміі, з 1947 г. прафесара Брусэльскага ўніверсітэта, адначасова з 1962 г. дырэктара Сальвееўскага міжнароднага інстытута фізікі і хіміі (Бельгія ), з 1967 г. дырэктара Навукова-даследчага цэнтра па статыстычнай механіцы і тэрмадынамікі і прафесара Тэхаскага ўніверсітэта (ЗША), у 1969 г. прэзідэнта Бельгійскай каралеўскай акадэміі навук, замежнага члена Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, члена шэрагу акадэмій навук і навуковых таварыстваў, доктара навук, прафесара Іллі Раманавіча Прыгожына.


25.01.2012

Перавод галіны буракаводства на айчыннае насенне зэканоміць ёй € 1 млн у год

Газета Рэспубліка З такім падзагалоўкам у рубрыцы "Галіны" свежага нумара газеты Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь "Рэспубліка" апублікаваны матэрыял аб дасягненнях і перспектывах развіцця беларускага буракаводства. Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства "Доследная навуковая станцыя па цукровых бураках", якое ўваходзіць у склад Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па земляробству, - найстарэйшы даследчы цэнтр беларускага буракаводства, дзе лепшыя розумы і рукі працуюць над стварэннем айчынных гатункаў і гібрыдаў, а таксама сістэм аховы і угнаенняў для салодкага караняплода. У сакавіку 2010 года тут запрацаваў новы селекцыйна-насенняводчы комплекс, унікальны не толькі для Беларусі, але і для суседніх краін. Пра даследаванні і распрацоўкі, якія вядуцца акадэмічнымі буракаводамі на базе гэтага комплексу, можна прачытаць тут.


25.01.2012

Сёння спаўняецца 140 гадоў з дня нараджэння акадэміка М.А. Скрыпніка (1872-1933)

25 студзеня 2012 г. спаўняецца 140 гадоў з дня нараджэння гісторыка, дзяржаўнага дзеяча УССР, з 1920 г. наркама РКІ, унутраных спраў, у 1922-1927 гг. наркама юстыцыі і генеральнага пракурора УССР, у 1927-1933 гг. наркама асветы УССР, у 1933 г. намесніка старшыні СНК і старшыні Дзяржплана УССР, члена ЦВК СССР усіх скліканняў, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, акадэміка Усеўкраінскай акадэміі навук Мікалая Аляксеевіча Скрыпніка.


24.01.2012

Нуклеус малочнага напрамку

Беларуская ніва Пад такім загалоўкам у сённяшнім нумары грамадска-палітычнай урадавай газеты "Беларуская ніва" апублікаваны артыкул, што распавядае аб стварэнні вучонымі Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па жывёлагадоўлі айчыннага племядра высокапрадуктыўных кароў. Сёння генетычны патэнцыял малочнай прадуктыўнасці племянных кароў знаходзіцца на ўзроўні 8 тыс. кілаграмаў малака. У сувязі з неабходнасцю павышэння інтэнсіфікацыі вытворчасці малака перад айчыннай аграрнай навукай пастаўлена задача яго паляпшэння ўжо ў бліжэйшыя гады да 9-10 тыс. кілаграмаў. А на больш далёкую перспектыву намечана стварэнне канкурэнтаздольнай па сваёй генетычнай сутнасці беларускай малочнай каровы з патэнцыялам прадуктыўнасці 12-15 тыс. кілаграмаў малака ў год. З гэтай мэтай у базавай гаспадарцы Навукова-практычнага цэнтра - дзяржаўным прадпрыемстве "ЖодзінаАграПлемЭліта" - ствараецца селекцыйна-племянная ферма-нуклеус малочнага напрамку на 350 кароў з высокім генетычным патэнцыялам. Больш падрабязна аб гэтым інавацыйным пілотным праекце акадэмічных вучоных можна прачытаць тут.


24.01.2012

Сёння спаўняецца 75 гадоў з дня нараджэння члена-карэспандэнта У.П. Радзько

24 студзеня 2012 г. спаўняецца 75 гадоў з дня нараджэння фізіка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР, з 1976 г. загадчыка лабараторыі, з 1987 г. намесніка дырэктара Магілёўскага аддзялення Інстытута фізікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, у 1992-2002 гг. дырэктара, з 2002 г. галоўнага навуковага супрацоўніка Інстытута прыкладной оптыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, з 2005 г. прафесара Беларуска-Расійскага універсітэта, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара фізіка-матэматычных навук, прафесара Усевалада Пятровича Радзько.


24.01.2012

З 24 па 28 студзеня ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі будуць праходзіць "Дні адчыненых дзвярэй"

Музей гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Як паведамляе прэс-служба Акадэміі навук, напярэдадні Дня беларускай навукі, які адзначаецца ў апошнюю нядзелю студзеня, у Акадэміі навук з 24 па 28 студзеня будуць праходзіць "Дні адчыненых дзвярэй". Для ўсіх жадаючых - дзяцей, моладзі, дарослых, арганізаваных груп і індывідуальных наведвальнікаў, для тых, каму цікавыя навука і культура Беларусі, - адкрые дзверы Музей гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 66), дзе прадстаўлена гісторыя з моманту з'яўлення першага чалавека на беларускіх землях і па цяперашні час, калі ў Акадэміі навук праводзяцца даследаванні па найбольш актуальных напрамках сучаснай навукі. З 23 па 27 студзеня будуць працаваць археалагічная экспазіцыя Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (г. Мінск, вул. Акадэмічная, 1) і Музей старажытнабеларускай культуры (г. Мінск, вул. Сурганава, 1, к. 2). Гадзіны працы музеяў: з 9:00 да 17:00. Знаёмства з музеямі Акадэміі навук абсалютна бясплатна, жадаючыя павінны толькі мець пры сабе дакумент, што сведчыць асобу.


24.01.2012

Сёння спаўняецца 115 гадоў з дня нараджэння акадэміка В.Ф. Купрэвіча (1897-1969)

В.Ф. Купревіч 24 студзеня 2012 г. спаўняецца 115 гадоў з дня нараджэння батаніка, дзяржаўнага і грамадскага дзеяча, Героя Сацыялістычнай Працы, заслужанага дзеяча навукі БССР, у 1938-1949 гг. загадчыка лабараторыі, у 1949-1952 гг. дырэктара Батанічнага інстытута Акадэміі навук СССР, у 1952-1969 гг. прэзідэнта Акадэміі навук БССР, адначасова з 1953 г. загадчыка аддзела Інстытута біялогіі АН БССР, з 1958 г. кіраўніка Аддзела фізіялогіі і сістэматыкі ніжэйшых раслін АН БССР, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, члена-карэспандэнта Акадэміі навук СССР, доктара біялагічных навук, прафесара Васіля Феафілавіча Купрэвіча. Юбілейная выстава, што распавядае пра жыццё, навуковы і творчы шлях вучонага і прадстаўляе дакументы з яго асабістага архіва, адкрылася ўчора ў чытальнай зале рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.


23.01.2012

Устаноўлены заказ на пастаўку (нарыхтоўку, здачу) лому і адходаў чорных і каляровых металаў для дзяржаўных патрэб

Дом Урада Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 12 студзеня 2012 г. №40 устаноўлены заказ на пастаўку (нарыхтоўку, здачу) лому і адходаў чорных і каляровых металаў для дзяржаўных (рэспубліканскіх) патрэб на 2012 год. Заказ устаноўлены ў аб'ёме 1500000 тон лому і адходаў чорных металаў і 18284 тон лому і адходаў каляровых металаў, у тым ліку для Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адпаведна 6000 і 350 тон. Рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання і іншым дзяржаўным арганізацыям, падпарадкаваным Ураду Рэспублікі Беларусь, аблвыканкамам і Мінскаму гарвыканкаму даручана ў двухтыднёвы тэрмін давесці да адпаведных юрыдычных асоб, у якіх у працэсе гаспадарчай дзейнасці ўтвараецца металалом, дзяржаўны заказ і забяспечыць кантроль за яго выкананнем, у тым ліку за заключэннем пастаўшчыкамі дзяржаўных кантрактаў на пастаўку металалому для дзяржаўных патрэб і дагавораў пастаўкі металалому для дзяржаўных патрэб. Таксама даручана ў двухмесячны тэрмін распрацаваць і зацвердзіць па ўзгадненні з Міністэрствам прамысловасці і Міністэрствам эканомікі планы мерапрыемстваў, што забяспечваюць выкананне дзяржаўнага заказу, і забяспечыць іх рэалізацыю.


23.01.2012

Малады вучоны, стань чытачом навуковай бібліятэкі бясплатна!

З 23 па 30 студзеня 2012 г. у рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да святкавання Дня беларускай навукі, Цэнтральнай навуковай бібліятэкай імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі праводзіцца акцыя "Стань чытачом навуковай бібліятэкі бясплатна!" для маладых навукоўцаў, аспірантаў, магістрантаў.

Стань чытачом навуковай бібліятэкі бясплатна

Для атрымання чытацкага білета, які дае права карыстання ўсімі інфармацыйнымі рэсурсамі і паслугамі ў чытальных залах і цэнтрах бібліятэкі, неабходна мець пашпарт, службовае пасведчанне або даведку, што пацвярджае месца працы ці вучобы. Даведкі па тэл.: 284-10-12, 284-14-75, 284-10-31.

21.01.2012

Нацыянальная акадэмія навук забяспечыць распрацоўку і ўкараненне ў сельскагаспадарчых арганізацыях прагрэсіўных тэхналогій і перспектыўных машын

Дом Урада У мэтах укаранення ў сельскагаспадарчых арганізацыях рэспублікі прагрэсіўных тэхналогій нарыхтоўкі травяных кармоў пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 12 студзеня 2012 г. №37 Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі даручана да 1 траўня 2012 г. распрацаваць і прадставіць на зацвярджэнне ў Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання тэхнічны нарматыўны прававы акт, што змяшчае тэхнічныя патрабаванні да працэсаў нарыхтоўкі і захоўвання кармоў у палімерных матэрыялах сельскагаспадарчага прызначэння. Акрамя таго, сумесна з Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях, Міністэрствам прамысловасці і Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі даручана ў рамках дзяржаўнай навукова-тэхнічнай праграмы "Механізаванне вытворчасці асноўных сельскагаспадарчых культур" на 2011-2015 гады забяспечыць распрацоўку, асваенне серыйнай вытворчасці чатырох тыпаў перспектыўных машын для нарыхтоўкі і раздачы кармоў.


20.01.2012

Сёння спаўняецца 105 гадоў з дня нараджэння члена-карэспандэнта І.М. Лушчыцкага (1907-1973)

20 студзеня 2012 г. спаўняецца 105 гадоў з дня нараджэння філосафа, заслужанага дзеяча навукі БССР, у 1946-1947 гг. вучонага сакратара Прэзідыума АН БССР, з 1947 г. намесніка дырэктара, дырэктара Інстытута філасофіі і права АН БССР, адначасова загадчыка кафедры Мінскага педагагічнага інстытута, у 1951-1953 гг. загадчыка сектара АН БССР, з 1953 г. прафесара, загадчыка кафедры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара філасофскіх навук, прафесара Івана Мікалаевіча Лушчыцкага.


20.01.2012

Падведзены вынікі Конкурсу на лепшае прадстаўленне навуковых дасягненняў 2011 года ў сродках масавай інфармацыі

Як паведамляе прэс-служба Акадэміі навук, падведзены вынікі Конкурсу на лепшае прадстаўленне навуковых дасягненняў 2011 года ў сродках масавай інфармацыі, аб'яўленага Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі ў канцы мінулага года з мэтай фарміравання цэласнага пазітыўнага вобразу навукі і стымулявання творчай і прафесійнай актыўнасці журналістаў і непрафесійных папулярызатараў навукі. Конкурс быў абвешчаны ў трох намінацыях: "лепшая публікацыя", "лепшы сюжэт (праграма) на радыё і тэлебачанні" і "лепшая публікацыя ў навукова-папулярным выданні". У конкурсную камісію было пададзена больш за 60 работ ад 25 журналістаў беларускіх СМІ, пазаштатных аўтараў і карэспандэнтаў інтэрнэт-выданняў. Прэс-рэліз аб выніках конкурсу размешчаны тут.


20.01.2012

Сёння спаўняецца 120 гадоў з дня нараджэння акадэміка Б.А. Тарашкевіча (1892-1938)

20 студзеня 2012 г. спаўняецца 120 гадоў з дня нараджэння мовазнаўцы, грамадскага і палітычнага дзеяча, аўтара першай "Беларускай граматыкі для школ", акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Браніслава Адамавіча Тарашкевіча.


19.01.2012

Апошнія дасягненні ў галіне медыцынскай навукі будуць абмяркоўвацца ў Лондане ў наступным месяцы

The National Health Service (NHS) is the United Kingdom's largest customer of medicines and medical technologies. In addition to delivering high-quality healthcare, it has a great role to play in strengthening the country's economy, contributing directly to the success of Britain's thriving life sciences sector. Close working between the NHS and industry - including devices, diagnostics, pharma and biotech companies, as well as some of the leading universities and research centres in the world - supports the ability of the UK to deliver health benefits to the public, patients and society. The event titled Advances in Medical Science: Collaboration for Growth will be held on 29th February 2012 in London at Central Hall, Westminster, and will be a showcase of the latest developments in medical science, offering an ideal opportunity for the science community, the NHS and their respective partners to come together to discuss innovative medicines and treatments for pressing health issues. Please view full Programme of the event here.


18.01.2012

Прысуджаны прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 2011 года

Веды Як паведамляе свежы нумар навуковай інфармацыйна-аналітычнай газеты Беларусі "Веды", у адпаведнасці з пастановай Прэзідыума НАН Беларусі ад 26 снежня 2011 г. №57 "Аб прысуджэнні прэмій Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 2011 года" вызначаны лаўрэаты трох прэмій: Прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 2011 года, Прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі імя В.Ф. Купрэвіча для маладых вучоных 2011 года і Прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі імя В.Ф. Купрэвіча для студэнтаў 2011 года. Са спісам лаўрэатаў можна азнаёміцца тут.


18.01.2012

Інстытут Нацыянальнай акадэміі навук вызначаны арганізацыяй, якая аказвае навукова-тэхнічную падтрымку Міністэрству па надзвычайных сітуацыях

Дом Урада Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 11 студзеня 2012 г. №33 дзяржаўная навуковая ўстанова "Аб'яднаны інстытут энергетычных і ядзерных даследаванняў - Сосны" Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі вызначана арганізацыяй, якая аказвае навукова-тэхнічную падтрымку Міністэрству па надзвычайных сітуацыях, ажыццяўляе ў адпаведнасці з актамі заканадаўства арганізацыю і выкананне работ па навукова-тэхнічным забеспячэнні рэгулявання ядзернай і радыяцыйнай бяспекі, уключаючы аналіз і абгрунтаванне крытэрыяў і патрабаванняў такой бяспекі, правядзенне навукова-даследчых работ па павышэнню эфектыўнасці дзяржаўнага рэгулявання ў галiне забеспячэння ядзернай і радыяцыйнай бяспекі аб'ектаў выкарыстання атамнай энергіі, а таксама ажыццяўленне ацэнкі бяспекі ў сферы выкарыстання атамнай энергіі і крыніц іанізуючага выпраменьвання. Адначасова ўнесены змяненні і дапаўненні ў Дзяржаўную праграму "Навуковае суправаджэнне развіцця атамнай энергетыкі ў Рэспубліцы Беларусь на 2009-2010 гады і на перыяд да 2020 года", зацверджаную пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 жніўня 2009 г. №1116.


17.01.2012

Адбылося чарговае пасяджэнне камісіі па акрэдытацыі навуковых арганізацый

13 студзеня 2012 г. адбылося чарговае пасяджэнне камісіі па акрэдытацыі навуковых арганізацый, па выніках якога прыняты і зацверджаны старшынямі Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь заключэнні аб акрэдытацыі ў якасці навуковай арганізацыі 19 юрыдычных асоб, з пералікам якіх можна азнаёміцца тут.


16.01.2012

Сёння спаўняецца 95 гадоў з дня нараджэння члена-карэспандэнта М.М. Зацэпіна

16 студзеня 2012 г. спаўняецца 95 гадоў з дня нараджэння вучонага ў галіне электрамагнетызму і фізікі неразбурючага кантролю, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР, у 1952-1954 гг. вучонага сакратара, у 1954-1970 гг. загадчыка лабараторыі Інстытута фізікі металаў АН СССР, з 1971 г. загадчыка Аддзелам фізікі неразбураючага кантролю АН БССР, у 1980-1987 гг. дырэктара Інстытута прыкладной фізікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, з 1987 г. галоўнага навуковага супрацоўніка гэтага інстытута, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара тэхнічных навук, прафесара Мікалая Мікалаевіча Зацэпіна.


15.01.2012

На сайце размешчаны пералік навуковых канферэнцый, сімпозіумаў, з'ездаў, семінараў і школ Расійскай акадэміі навук на 2012 год

Канферэнцыі На вэб-старонцы Дадатковая інфармацыя аб канферэнцыях размешчаны і даступны для прагляду і запампоўкі пералік навуковых канферэнцый, сімпозіумаў, з'ездаў, семінараў і школ Расійскай акадэміі навук на 2012 год. У выданне ўключана інфармацыя аб 1364 міжнародных, усерасійскіх і рэгіянальных навуковых і навукова-тэхнічных нарадах, канферэнцыях, сімпозіумах, з'ездах, семінарах і школах у галіне прыродазнаўчых і грамадскіх навук, якія плануюцца да правядзення ў гэтым годзе.


14.01.2012

Апублікаваны пералік міжнародных навуковых, навукова-тэхнічных і навукова-практычных мерапрыемстваў на 2012 год

Канферэнцыі На вэб-старонцы Міжнародныя мерапрыемствы апублікаваны пералік міжнародных навуковых, навукова-тэхнічных і навукова-практычных мерапрыемстваў, якія плануюцца да правядзення арганізацыямі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў 2012 годзе, зацверджаны пастановай Бюро Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ад 25 лістапада 2011 г. №455.


14.01.2012

Сёння спаўняецца 70 гадоў з дня нараджэння члена-карэспандэнта А.А. Афанасьева

14 студзеня 2012 г. спаўняецца 70 гадоў з дня нараджэння фізіка, заслужанага дзеяча навукі Рэспублікі Беларусь, у 1994-1998 гг. загадчыка лабараторыі, з 1998 г. намесніка дырэктара па навуковай рабоце Інстытута фізікі імя Б.І. Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, з 2003 г. Першага намесніка Старшыні, з 2006 г. Старшыні Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара фізіка-матэматычных навук, прафесара Анатолія Аляксандравіча Афанасьева. Як паведамляе прэс-служба Кіраўніка дзяржавы, з 70-гадовым юбілеем Старшыню Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь павіншаваў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка. "Перакананы, што Ваш навуковы аўтарытэт і талент кіраўніка будуць і ў далейшым садзейнічаць паспяховай дзейнасці Вышэйшай атэстацыйнай камісіі, накапленню і эфектыўнай рэалізацыі навуковага патэнцыялу Беларусі", - гаворыцца ў віншаванні. Кіраўнік дзяржавы таксама пажадаў А.А. Афанасьеву моцнага здароўя, ажыццяўлення намечаных планаў, шчасця і дабрабыту.


13.01.2012

Вучоныя Нацыянальнай акадэміі навук прапаноўваюць рэцэпты чыстай прадукцыі

СБ-Беларусь Сегодня Зніжэнне хімічнай нагрузкі на сельскую гаспадарку - відавочны сусветны трэнд апошніх гадоў. Вучоныя Інстытута мікрабіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі распрацавалі цэлую лінейку біяпрэпаратаў, здольных калі не цалкам замяніць звыклую "хімію", то звесці да мінімуму неабходнасць у ёй. У аснове ўсіх прэпаратаў, распрацаваных мікрабіёлагамі, - жывыя мікраарганізмы, здольныя эфектыўна супрацьстаяць патагенам, што выклікаюць захворванні раслін і жывёл. Доследныя партыі біяпрэпаратаў вырабляюцца ў біятэхналагічным цэнтры інстытута. Ужо прададзена прадукцыі больш чым на 7 млрд рублёў. Распрацоўкамі сур'езна зацікавіліся ў Расіі, Сербіі, Кітаі. Але вось казаць аб шырокім прымяненні ў нашай краіне, на жаль, пакуль не прыходзіцца. Чаму кола зацікаўленых пакуль вузкае? Пошуку адказу на гэтае пытанне прысвечаны матэрыял карэспандэнта "Савецкай Беларусі" Юліі Васілішынай, апублікаваны ў сённяшнім нумары газеты.


11.01.2012

Тэхналагічны запыт на празрыстыя тэрмаўстойлівыя смолы з нізкім каэфіцыентам лінейнага пашырэння

NineSigma NineSigma, representing a multi-billion dollar manufacturer, invites proposals for a transparent and highly heat resistant resin with low coefficients of linear expansion, similar to that of glass. The final submission date for Proposals is January 30, 2012. Please be reminded that deadline extension by two weeks (early February) is acceptable. More information is available here and in the request for proposal documents online. Please also click here to view all open requests by technical area, industry, or status.


10.01.2012

У кожнай справе павінен быць адзін гаспадар

Газета Рэспубліка Пад такім загалоўкам у рубрыцы "Кампетэнтны суразмоўца" сённяшняга нумара газеты Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь "Рэспубліка" апублікавана інтэрв'ю аглядальніка аддзела навукі, адукацыі і экалогіі Дзмітрыя Патыкі са Старшынёй Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Анатолем Максімавічам Русецкім. Як рэалізуецца задача, пастаўленая ў канцы мінулага года Кіраўніком дзяржавы перад кіраўніцтвам Акадэміі навук? Якія паказчыкі дзейнасці Акадэміі навук у мінулым годзе? Якія распрацоўкі акадэмічных інстытутаў ужо ўкаранёны ў вытворчасць? Што трэба зрабіць для павышэння эфектыўнасці навукі і абнаўлення Акадэміі навук? З падрабязнымі адказамі кіраўніка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі на гэтыя і іншыя пытанні можна азнаёміцца тут.


09.01.2012

Завяршаецца прыём заявак на ўдзел у 4-й Харбінскай міжнароднай выставе навукова-тэхнічных дасягненняў

Рэспубліканскі цэнтр трансферу тэхналогій (РЦТТ) і Харбінскі цэнтр міжнародных навукова-тэхнічных трансфераў ажыццяўляюць адбор праектаў арганізацый Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі для прадстаўлення на 4-й Харбінскай міжнароднай выставе навукова-тэхнічных дасягненняў, якая будзе праходзіць у г. Харбіне (КНР) з 19 па 23 чэрвеня 2012 г. Акадэмічныя арганізацыі, жадаючыя прыняць удзел у выставе, павінны запоўніць анкеты праектаў для прадстаўлення на міжнароднай выставе і прадставіць іх у РЦТТ у электронным выглядзе да 10 студзеня 2012 г. (e-mail: ictt@pochta.ru). Бланк анкеты і іншыя падрабязнасці размешчаны тут.


09.01.2012

Сёння спаўняецца 80 гадоў з дня нараджэння члена-карэспандэнта М.А. Майера

9 студзеня 2012 г. спаўняецца 80 гадоў з дня нараджэння хіміка, з 1986 г. вядучага навуковага супрацоўніка, у 1988-2003 гг. загадчыка аддзела арганічнай хіміі Інстытута фізіка-арганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара хімічных навук, прафесара Мікалая Арцёмавіча Майера.


09.01.2012

Члену-карэспандэнту Афанасьеву А.А. прысвоена ганаровае званне "Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь"

Рэзідэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 студзеня 2012 г. №20 Старшыні Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь, члену-карэспандэнту Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Афанасьеву Анатолю Аляксандравічу прысвоена ганаровае званне "Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь". Сардэчна віншуем з высокай дзяржаўнай узнагародай і жадаем новых творчых дасягненняў!


07.01.2012

Сёння спаўняецца 165 гадоў з дня нараджэння акадэміка А.П. Карпінскага (1847-1936)

А.П. Карпінскі 7 студзеня 2012 г. спаўняецца 165 гадоў з дня нараджэння геолага і грамадскага дзеяча, аднаго з заснавальнікаў рускай геалагічнай школы, лаўрэата Прэміі імя Ж. Кюўе Французскай акадэміі навук, у 1877-1896 гг. прафесара Горнага інстытута ў Пецярбургу, з 1885 г. дырэктара, у 1903-1929 гг. ганаровага дырэктара Геалагічнага камітэта, з 1916 г. віцэ-прэзідэнта, з 1917 г. прэзідэнта Расійскай акадэміі навук, у 1925-1936 гг. прэзідэнта Акадэміі навук СССР, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Пецярбургскай Акадэміі навук, Акадэміі навук СССР, члена многіх замежных акадэмій навук, прафесара Аляксандра Пятровіча Карпінскага.


07.01.2012

Сёння спаўняецца 105 гадоў з дня нараджэння акадэміка К.І. Лукашова (1907-1987)

7 студзеня 2012 г. спаўняецца 105 гадоў з дня нараджэння геолага і геахіміка, заслужанага дзеяча навукі БССР, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР, з 1931 г. загадчыка кафедры, дэкана факультэта, у 1938-1939 гг. рэктара Ленінградскага ўніверсітэта, з 1949 г. загадчыка кафедры Маскоўскага ўніверсітэта, у 1953-1956 гг. рэктара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 1956-1969 гг. віцэ-прэзідэнта АН БССР, адначасова ў 1963-1970 гг. загадчыка Лабараторыі геахімічных праблем АН БССР, у 1971-1977 гг. дырэктара, адначасова з 1975 г. загадчыка лабараторыі Інстытута геахіміі і геафізікі АН БССР, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара геолага-мінералагічных навук, прафесара Канстанціна Ігнатавіча Лукашова.


06.01.2012

Акадэмік Віцязь П.А. вызвалены ад пасады першага намесніка Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі

Рэзідэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 студзеня 2012 г. №3 акадэмік Віцязь Пётр Аляксандравіч вызвалены ад пасады першага намесніка Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Сёння загадам Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі акадэмік, доктар тэхнічных навук, прафесар Віцязь П.А. прызначаны кіраўніком апарата Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.


06.01.2012

Сёння спаўняецца 60 гадоў з дня нараджэння члена-карэспандэнта Ю.П. Астроўскага

6 студзеня 2012 г. спаўняецца 60 гадоў з дня нараджэння вучонага ў галіне кардыяхірургіі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, з 1997 г. кіраўніка Рэспубліканскага цэнтра сардэчна-сасудзістай хірургіі, з 2004 г. загадчыка лабараторыі Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра "Кардыялогія" Міністэрства аховы здароўя, адначасова з 2008 г. загадчыка кафедры Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара медыцынскіх навук, прафесара Юрыя Пятровіча Астроўскага.


05.01.2012

Прысуджаны спецыяльныя прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2011 года

Рэзідэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь За выдатныя дасягненні ў галіне мастацтвазнаўства, выяўленчага, музычнага і тэатральнага мастацтва, аматарскай мастацкай творчасці, музейнай справы, навучання і выхавання творчай моладзі, якія атрымалі грамадскае прызнанне, Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 студзеня 2012 г. №6 прысуджаны 9 спецыяльных прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2011 года. У прыватнасці, за стварэнне кніг "Гісторыя сусветнага мастацтва. Ад старажытных часоў па XVI стагоддзе" і "Гісторыя сусветнага мастацтва. XVII – XVIII стагоддзі" спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь адзначаны Лазука Барыс Андрэевіч, загадчык аддзела старажытнабеларускай культуры дзяржаўнай навуковай установы "Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі". Віншуем з высокай узнагародай і жадаем новых творчых дасягненняў!


05.01.2012

Залатым медалём Джорджа Гровера ўзнагароджаны вучоны Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Як паведамляе прэс-служба Акадэміі навук, Залатым медалём Джорджа Гровера ўзнагароджаны заснавальнік навуковай школы ў галіне цеплавых труб у Беларусі, загадчык лабараторыі порыстых асяроддзяў Інстытута цепла- і масаабмену імя А.В. Лыкава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар тэхнічных навук, прафесар Л.Л. Васільеў. Медаль названая ў гонар фізіка Джорджа Гровера, які паклаў пачатак даследаванням у галіне цеплавых труб у 60-х гадах мінулага стагоддзя. Яна будзе ўручана беларускаму лаўрэату ў траўні 2012 г. у Ліёне (Францыя) на 16-й Міжнароднай канферэнцыі па цеплавых трубах. Іншыя падрабязнасці - у прэс-рэлізе.


05.01.2012

Пачаты прыём матэрыялаў па вылучэнні кандыдатур з ліку арганізацый навукі і навуковага абслугоўвання для занясення на Рэспубліканскую дошку Гонару

Рэспубліканская дошка Гонару Міжведамасная камісія па вызначэнні лепшых сярод арганізацый навукі і навуковага абслугоўвання для занясення на Рэспубліканскую дошку Гонару прыступіла да прыёму матэрыялаў па вылучэнні кандыдатур па выніках работы за 2011 год. Адпаведная інфармацыя накіраваная рэспубліканскім і мясцовым органам дзяржаўнага кіравання і арганізацыям лістом НАН Беларусі ад 04.01.2012 №21-03/29. Вылучэнне кандыдатур з ліку арганізацый навукі і навуковага абслугоўвання для занясення на Рэспубліканскую дошку Гонару ажыццяўляецца ў парадку і ў тэрміны, устаноўленыя наступнымі нарматыўнымі прававымі актамі:

Пры вылучэнні кандыдатур і вызначэнні лепшых сярод іх вынікі работы арганізацый за справаздачны год ацэньваюцца на падставе паказчыкаў навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці і іншых крытэрыяў ацэнкі работы для вылучэння кандыдатур з ліку арганізацый навукі і навуковага абслугоўвання для занясення на Рэспубліканскую дошку Гонару згодна з дадаткам да Інструкцыі. Па кожнай вылучанай кандыдатуры прадугледжаныя Інструкцыяй матэрыялы ў тэрмін да 20 лютага 2012 г. прадстаўляюцца ў міжведамасную камісію па адрасе: 220072, г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 66, каб. 317 і 446. Тэлефоны для даведак: 284-24-56, 284-11-63.


04.01.2012

Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб’яўлена А.А. Кавалені

Рэзідэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за плённую работу па вывучэнню, захаванню і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь аб’яўлена акадэміку-сакратару Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандру Аляксандравічу Кавалені. Адпаведнае распараджэнне Кіраўнік дзяржавы падпісаў 30 снежня.


04.01.2012

Сёння спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння члена-карэспандэнта С.П. Маргунскага (1912-1978)

4 студзеня 2012 г. спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння прававеда, з 1951 г. галоўнага вучонага сакратара Прэзідыума АН БССР, з 1956 г. загадчыка сектара Інстытута філасофіі і права АН БССР, з 1958 г. загадчыка аддзела прававых навук АН БССР, з 1965 г. загадчыка сектара тэорыі і гісторыі дзяржавы і права Інстытута філасофіі і права АН БССР, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара юрыдычных навук, прафесара Сцяпана Парфёнавіча Маргунскага.


04.01.2012

Зазірнуць у свае гены зараз зможа кожны

СБ-Беларусь Сегодня Пад такім загалоўкам у сённяшнім нумары газеты "Советская Белоруссия" апублікаваны матэрыял, які распавядае аб Рэспубліканскім цэнтры геномных біятэхналогій, што адкрыўся на днях на базе Інстытута генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Ці ёсць у вас схільнасць да дыябету або бранхіяльнай астмы? Якія лекі варта абыходзіць бокам? Адкуль родам былі вашы далёкія продкі? Ці не проціпаказаны вашаму дзіцяці спорт высокіх дасягненняў? Зараз на гэтыя і многія іншыя пытанні могуць адказаць спецыялісты гэтага ўнікальнага шматпрофільнага акадэмічнага цэнтра, аналагаў якога няма ў СНД. Падрабязнасці - тут.


03.01.2012

Сёння спаўняецца 80 гадоў з дня нараджэння акадэміка М.І. Смяяна (1932-2007)

3 студзеня 2012 г. спаўняецца 80 гадоў з дня нараджэння вучонага ў галіне аграглебазнаўства, заслужанага дзеяча навукі Рэспублікі Беларусь, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР і прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, у 1963-1969 гг. старшага навуковага супрацоўніка, галоўнага спецыяліста, у 1969-2004 гг. намесніка дырэктара па навуковай рабоце БелНДІ глебазнаўства і аграхіміі, адначасова загадчыка аддзела, з 2004 г. загадчыка аддзела Інстытута глебазнаўства і аграхіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара сельскагаспадарчых навук, прафесара Мікалая Іванавіча Смяяна.


02.01.2012

Сёння спаўняецца 65 гадоў з дня нараджэння акадэміка В.А. Арловіча

2 студзеня 2012 г. спаўняецца 65 гадоў з дня нараджэння фізіка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь і прэміі Ленінскага камсамола Беларусі, з 1994 г. загадчыка лабараторыі, з 1998 г. намесніка дырэктара па навуковай рабоце Інстытута фізікі імя Б.І. Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, з 2003 г. старшыні Навуковага савета - дырэктара выканаўчай дырэкцыі Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара фізіка-матэматычных навук, прафесара Валянціна Антонавіча Арловіча.

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін / Студзень 2012 года / Да пачатку старонкі
Пры поўным ці частковым выкарыстанні інфармацыі спасылка на крыніцу з'яўляецца абавязковай