Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Архіў навін 2012 года

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін / Чэрвень 2012 года

Акадэміі навук Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы і іх роля ў грамадстве, заснаваным на ведах



30.06.2012

Сёння спаўняецца 95 гадоў з дня нараджэння члена-карэспандэнта І.С. Цітовіча (1917-1985)

30 чэрвеня 2012 г. спаўняецца 95 гадоў з дня нараджэння вучонага ў галіне машынабудавання, заслужанага дзеяча навукі і тэхнікі БССР, у 1951-1973 гг. загадчыка кафедры Беларускага політэхнічнага інстытута, з 1973 г. дырэктара, у 1978-1985 гг. намесніка дырэктара Інстытута праблем надзейнасці і даўгавечнасці машын АН БССР, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара тэхнічных навук, прафесара Ігара Сяргеевіча Цітовіча.


28.06.2012

Зацверджаны пералік высокатэхналагічных тавараў Рэспублікі Беларусь

Дом Урада Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 23 чэрвеня 2012 г. №574 зацверджаны пералік высокатэхналагічных тавараў Рэспублікі Беларусь, у які ўключаны 43 пазіцыі. Згодна з падпунктам 1.133 пункта 1 артыкула 140 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь прыбытак арганізацый, атрыманы ад рэалізацыі тавараў уласнай вытворчасці, якія з'яўляюцца высокатэхналагічнымі ў адпаведнасці з названым пералікам, у выпадку, калі доля выручкі, атрыманая ад рэалізацыі такіх тавараў, складае больш за 50% агульнай сумы выручкі, атрыманай ад рэалізацыі тавараў (работ, паслуг), маёмасных правоў, уключаючы даходы ад прадастаўлення ў арэнду (фінансавую арэнду (лізінг)) маёмасці, вызваляецца ад падаткаабкладання падаткам на прыбытак. Дзяржаўнаму камітэту па навуцы і тэхналогіях даручана штогод пры неабходнасці да 1 лютага і 1 жніўня ўносіць ва ўстаноўленым парадку ў Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь прапановы па ўнясенню змяненняў і (або) дапаўненняў у пералік высокатэхналагічных тавараў Рэспублікі Беларусь.


28.06.2012

У Нацыянальнай акадэміі навук распачата падрыхтоўка пераліку навуковых, навукова-тэхнічных і навукова-практычных мерапрыемстваў на 2013 год

Канферэнцыі З мэтай падрыхтоўкі пераліку навуковых, навукова-тэхнічных і навукова-практычных мерапрыемстваў, якія плануюць правесці арганізацыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў 2013 годзе, распараджэннем Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі ад 25 чэрвеня 2012 г. №31 аддзяленням і арганізацыям Нацыянальнай акадэміі навук даручана падрыхтаваць па форме дадатку на беларускай, рускай і англійскай мовах адпаведныя прапановы і прадставіць іх з прыкладаннем абгрунтаванняў неабходнасці правядзення мерапрыемстваў не пазней 3 кастрычніка 2012 г. ва Упраўленне навукова-арганізацыйнай і інфармацыйна-аналітычнай работы апарату НАН Беларусі (пакой 227).


27.06.2012

Адбылося чарговае пасяджэнне камісіі па акрэдытацыі навуковых арганізацый

20 чэрвеня 2012 г. адбылося чарговае пасяджэнне камісіі па акрэдытацыі навуковых арганізацый, па выніках якога прыняты і зацверджаны старшынямі Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь заключэнні аб акрэдытацыі ў якасці навуковай арганізацыі 12 юрыдычных асоб, з пералікам якіх можна азнаёміцца тут.


26.06.2012

Заўтра ў Нацыянальнай акадэміі навук адкрываецца беларуска-ізраільскі кантактна-кааперацыйны форум у галіне высокіх тэхналогій

ДКНТ Як паведамляе інтэрнэт-сайт Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях, 27-28 чэрвеня 2012 г. у Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі пройдзе беларуска-ізраільскі кантактна-кааперацыйны форум у галіне высокіх тэхналогій. У рабоце бізнес-форуму, арганізатарамі якога з беларускага боку выступаюць ДКНТ, НАН Беларусі і ААТ "ЦНДІТК", а з ізраільскай - кампанія "Globe Gateway", прымуць удзел ізраільскія кампаніі і арганізацыі, што працуюць у галіне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва і "хай-тэка". Мяркуецца, што ў ходзе работы беларуска-ізраільскага форуму ўдзельнікі абмяркуюць перспектывы супрацоўніцтва, у тым ліку па рэалізацыі сумесных праектаў. Іншыя падрабязнасці - тут.


26.06.2012

Аспірантка Інстытута генетыкі і цыталогіі Анастасія Сапун стала лаўрэатам "Прэміі Менегецці - 2012"

6 чэрвеня 2012 г. у Маскве, у Круглай зале Дома Саюзаў, адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў Міжнароднага конкурсу навуковых работ сярод маладых вучоных "Прэмія Менегецці - 2012", арганізаванага Навуковым фондам "Антоніа Менегецці" (г. Масква) у супрацоўніцтве з навуковым часопісам "Alma Mater". У гэтым годзе міжнародны конкурс на лепшую навуковую публікацыю па выніках міждысцыплінарных навуковых даследаванняў у галіне онтапсіхалогіі праводзіўся па трох напрамках: сацыяльна-гуманітарныя навукі і эканоміка; прыродазнаўчыя навукі; мастацтва. На конкурс, у кожнай з намінацый якога вызначаецца толькі тры прызёры, паступіла больш за 280 артыкулаў і эсэ маладых вучоных з 9 краін. Адным з 8 лаўрэатаў "Прэміі Менегецці - 2012" стала аспірантка Інстытута генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, магістр біялагічных навук Анастасія Сапун. За працу "Праблема падаўжэння жыцця чалавека ў кантэксце онтапсіхалагічных ведаў" ёй прысуджана першае месца ў катэгорыі "прыродазнаўчыя навукі".


25.06.2012

Абноўлена інфармацыя аб рэспубліканскіх і міжнародных мерапрыемствах 2012 года

КанферэнцыіНа старонках Рэспубліканскія мерапрыемствы і Міжнародныя мерапрыемствы абноўлена інфармацыя аб шэрагу навуковых, навукова-тэхнічных і навукова-практычных канферэнцыях, запланаваных для правядзення ці арганізуемых пры падтрымцы арганізацый Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў другім паўгоддзі 2012 года. Удакладнены тэрміны іх правядзення і кантактная інфармацыя, дабаўлены спасылкі на інфармацыйныя лісты арганізацыйных камітэтаў гэтых мерапрыемстваў.


25.06.2012

Сёння адкрываецца Беларуска-Карэйскі форум "Інавацыі ў навуцы і тэхналогіях"

25-26 чэрвеня 2012 г. у Мінску пройдзе Беларуска-Карэйскі форум "Інавацыі ў навуцы і тэхналогіях", прысвечаны 20-годдзю ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Карэя. У ходзе Форуму, адным з арганізатараў якога з'яўляецца Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, плануецца правядзенне пасяджэнняў Сумеснага Беларуска-Карэйскага камітэта па навуцы і тэхналогіях і Савета кіравання Беларуска-Карэйскага цэнтра па супрацоўніцтве ў галіне адукацыі, навукі і тэхналогій. Плануецца таксама правядзенне тэматычных секцый па нанаэлектроніцы, геномных біятэхналогіях, новых хімічных матэрыялах і фатоніцы, мадэратарамі якіх выступяць акадэмікі НАН Беларусі Лабуноў У.А. і Івашкевіч А.А., член-карэспандэнт НАН Беларусі Кільчэўскі А.У. і дырэктар акадэмічнага Інстытута фізікі, д-р фіз.-матем. навук Кабанаў У.В. Больш падрабязна з праграмай мерапрыемства можна азнаёміцца тут.


24.06.2012

Заўтра ў Мінску адкрываецца ХV Міжнародны сімпозіум па візуалізацыі плыняў

The 15th International Symposium on Flow Visualization 25-28 чэрвеня 2012 г. у Мінску будзе працаваць ХV Міжнародны сімпозіум па візуалізацыі плыняў (ISFV15), арганізатарам якога выступае Інстытут цепла- і масаабмену імя А.В.Лыкава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Сімпозіум, які ўпершыню з 1977 г. праводзіцца на постсавецкай прасторы, будзе прысвечаны эксперыментальным і лікавым метадам візуалізацыі ў фундаментальных і прыкладных даследаваннях праблем механікі вадкасцей, газаў, плазмы, цепла- і масаабмену, аэрадынамікі, музычнай акустыкі, плыняў у медыцыне, біялогіі, навакольным асяроддзі, фізіцы гарэння і выбуху, мікра- і нанаразмерных сістэмах. У рамках навуковага форуму, у якім прымуць удзел больш за 200 вучоных з 30 краін свету, будуць таксама ўручаны міжнародныя ўзнагароды - медаль імя Леанарда да Вінчы, прэмія імя Асанумы і дзве прэміі для маладых навукоўцаў імя Р.І. Салаухіна "Залатыя рукі". З праграмай мерапрыемства, кантактнай і іншай інфармацыяй можна азнаёміцца на афіцыйным сайце сімпозіума.


23.06.2012

Апублікаваны трэці выпуск Нацыянальнага рэйтынгу ўніверсітэтаў Расіі

Міжнародная інфармацыйная група "Інтэрфакс" і радыёстанцыя "Эха Масквы" прадставілі трэці штогадовы Нацыянальны рэйтынг вышэйшых навучальных устаноў Расіі, падрыхтаваны па выніках 2011/2012 навучальнага года. Галоўнай мэтай сумеснага праекта, заснаванага на спецыяльна распрацаванай методыцы, з'яўляецца развіццё механізмаў і працэдур незалежнай сістэмы ацэнкі расійскіх ВНУ і іх адукацыйных праграм, стымуляванне канкурэнцыі росту "інтэлектуальнай капіталізацыі" расійскіх ВНУ, павышэнне іх канкурэнтаздольнасці ў сусветных адукацыйнай і даследчай прасторах. У трэці выпуск рэйтынгу, які ўзначаліў Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М.В. Ламаносава, увайшло 105 ВНУ, у тым ліку 76 класічных універсітэтаў і 29 нацыянальных даследчых універсітэтаў, якія спалучаюць адукацыйную і даследчую дзейнасць. Самую вялікую вагу ў выніковай ацэнцы мелі ацэнкі адукацыйнага працэсу і навукова-даследчай дзейнасці ВНУ (па 0,2); вагі ацэнак сацыяльнай дзейнасці, міжнароднай дзейнасці, брэнда ВНУ, інавацый і камерцыялізацыі распрацовак былі роўныя 0,15. Ацэнка праводзілася на падставе даных анкет, запоўненых прадстаўнікамі ВНУ, даступных публічных даных, што размяшчаюцца навучальнымі ўстановамі на сваіх афіцыйных сайтах, а таксама даных з інфармацыйных сістэм Распатэнта, Расстата і інш. Як адзначаюць складальнікі рэйтынгу, з накіраваных у электронныя адрасы рэктараў адабраных ВНУ 105 апытальных анкет запоўненыя анкеты атрыманы ад 56 ВНУ, 31 ВНУ не даслала ў адведзены час запоўненую анкету без тлумачэння прычын, 18 ВНУ адмовіліся запаўняць яе па прычыне празмернай загружанасці адміністрацыі справаздачнай працай. Іншая інфармацыя і поўная версія Нацыянальнага рэйтынгу ўніверсітэтаў прадстаўлены на афіцыйным сайце праекта.


22.06.2012

Зацверджана справаздача аб дзейнасці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў 2011 годзе

Сесія Агульнага сходу НАН Беларусі, што адбылася ўчора, зацвердзіла "Справаздачу аб дзейнасці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў 2011 годзе". Прадстаўленыя ў ёй статыстычныя даныя і даведачна-аналітычныя матэрыялы сведчаць, што ў справаздачным годзе дзейнасць НАН Беларусі характарызавалася высокай дынамічнасцю і выніковасцю, зацверджаныя на 2011 г. параметры прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця акадэмічных арганізацый выкананы. У прыватнасці, пры практычна нязменнай колькасці работнікаў НАН Беларусі, агульны аб'ём работ, выкананых усімі арганізацыямі Акадэміі навук за 2011 г. за кошт усіх крыніц фінансавання, склаў 152,1%, а па навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці - 162% да ўзроўню 2010 г. Прырост аб'ёму НДДК(Т)Р, выкананых па дагаворах з заказчыкамі, склаў 56,2% да ўзроўню 2010 г., пры гэтым аб'ём работ па гаспадарчых дагаворах вырас на 28,9%. У цэлым за справаздачны год за кошт пазабюджэтных крыніц арганізацыямі Акадэміі навук выраблена прадукцыі, выканана работ і паслуг на суму 837,3 млрд рублёў, або 156,5% да ўзроўню 2010 г. На 1 рубель бюджэтных сродкаў, выдзеленых у справаздачным годзе НАН Беларусі з рэспубліканскага і саюзнага бюджэтаў, прыходзіцца 2,6 рубля заробленых сродкаў. Сярэднямесячная заработная плата ў цэлым па Акадэміі навук за 2011 г. склала 2107,7 тыс. рублёў і ўзрасла ў 1,5 разы ў параўнанні з 2010 г.


22.06.2012

Сёння спаўняецца 110 гадоў з дня нараджэння акадэміка І.Д. Юркевіча (1902-1991)

22 чэрвеня 2012 г. спаўняецца 110 гадоў з дня нараджэння вучонага-геабатаніка, фенолага, лесавода, заслужанага дзеяча навукі БССР, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР і Дзяржаўнай прэміі БССР, з 1953 г. загадчыка лабараторыі і дырэктара Інстытута лесу АН БССР, з 1956 г. загадчыка лабараторыі Інстытута біялогіі АН БССР, з 1963 г. дырэктара, з 1967 г. загадчыка лабараторыі Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В.Ф. Купрэвіча АН БССР, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара сельскагаспадарчых навук, прафесара Івана Данілавіча Юркевіча.


21.06.2012

Міхаіл Мясніковіч: "У АЭП мы павінны стаць інаватарамі"

Веды Сёння нямала гаворыцца пра тое, якім шляхам павінна развівацца беларуская навука ў найбліжэйшай будучыні і якое месца ў гэтым працэсе зойме Акадэмія навук. Сваім меркаваннем на гэты конт з навуковай інфармацыйна-аналітычнай газетай Беларусі "Веды" падзяліўся Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар эканамічных навук, прафесар Міхаіл Уладзіміравіч Мясніковіч. З яго інтэрв'ю, азагалоўленым "У АЭП мы павінны стаць інаватарамі", можна азнаёміцца тут.


21.06.2012

Сёння адбудзецца сесія Агульнага сходу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

НАНБ21 чэрвеня 2012 г. у Вялікай канферэнц-зале Акадэміі навук (пр. Незалежнасці, 66, галоўны корпус, 2-гі паверх) адбудзецца чарговая сесія Агульнага сходу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У парадку дня сесіі - справаздача Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі за 2011 год. З дакладам па гэтым пытанні выступіць Старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі А.М. Русецкі. Запланаваны выступленні членаў Агульнага сходу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і прыняцце пастановы Агульнага сходу аб зацвярджэнні справаздачы. Рэгістрацыя членаў Агульнага сходу будзе праходзіць з 8.30 да 9.40. Сесія пачне сваю работу ў 10.00.


20.06.2012

Чарговая Міжнародная канферэнцыя па аднаўляемых крыніцах энергіі і якасці электраэнергіі адбудзецца ў сакавіку 2013 года

The Steering Committee, the Local Organising Committee and the chairmen of the Special Sessions are glad to invite you to the next “International Conference on Renewable Energies and Power Quality (ICREPQ'13)”, which will be held in the Bizkaia Aretoa-UPV/EHU Building, Bilbao (Spain) from 20 to 22 of March, 2013. The ICREPQ is an International Conference where specialists of industrial and academic world can discuss together in a pleasant location about recent developments and actual trends in the field of Renewable Energies and Power Quality. Within these areas, ICREPQ'13 has the aim to identify the most relevant applications evidencing main problems and strategies. The Organising Committees strongly encourage to submit papers to the ICREPQ'13 conference. Deadline for materials submissions: October 30, 2012. For other details please visit the Conference Web Site.


19.06.2012

На наступным тыдні ў Маскве адбудуцца расійска-беларускія навукова-практычная канферэнцыя і круглы стол

27 чэрвеня 2012 г. на гістарычным факультэце Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М.В.Ламаносава адбудзецца расійска-беларуская навукова-практычная канферэнцыя "Расія - Беларусь - Саюзная дзяржава: гуманітарнае вымярэнне". Арганізатарамі канферэнцыі выступілі: гістарычны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага універсітэта імя М.В.Ламаносава, Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Пастаянны Камітэт Саюзнай дзяржавы, Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі, Рэгіянальная грамадская арганізацыя "Нацыянальна-культурная аўтаномія "Беларусы Масквы". Мерапрыемства праводзіцца ў сувязі з 20-годдзем устанаўлення дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй у рамках Года Расійскай гісторыі. Удзел у канферэнцыі, з праграмай якой можна азнаёміцца тут, прымуць вядучыя расійскія і беларускія навукоўцы, палітолагі, журналісты; іншыя падрабязнасці - у прэс-рэлізе. На наступны дзень, 28 чэрвеня 2012 г., у Расійскім дзяржаўным гуманітарным універсітэце пройдзе расейска-беларускі круглы стол на тэму: "Расія - Беларусь - Саюзная дзяржава: у пошуках гістарычнай ідэнтычнасці", праграма якога размешчана тут.


19.06.2012

Для вырашэння задач у сферы адукацыі Нацыянальная акадэмія навук мае значны кадравы патэнцыял і рэальныя магчымасці

Адным са статутных напрамкаў дзейнасці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі з'яўляецца садзейнічанне павышэнню навуковага ўзроўню нацыянальнай сістэмы адукацыі, прычым для вырашэння задач у гэтай сферы Акадэмія навук мае значны кадравы патэнцыял, што мае багаты вопыт выкладчыцкай работы, і рэальныя магчымасці. Па стане на канец 2011 г. у акадэмічных арганізацыях працавалі 248 навуковых работнікаў, што маюць вучонае званне прафесара, і 516 навуковых работнікаў, што маюць вучонае званне дацэнта. У мінулым годзе работнікі НАН Беларусі чыталі курсы лекцый у навучальных установах рэспублікі па 633 дысцыплінах, па 385 праводзілі практычныя заняткі. У лекцыйным працэсе прымалі ўдзел 20% акадэмікаў і 22,5% членаў-карэспандэнтаў, 27,9% дактароў навук і 13,8% кандыдатаў навук. Акадэмічныя вучоныя з'яўляліся кіраўнікамі або сукіраўнікамі 1603 курсавых, 845 дыпломных і 155 магістарскіх прац. НАН Беларусі супрацоўнічала з 54 установамі вышэйшай адукацыі і іх філіяламі, 4 установамі паслявузаўскай адукацыі, 12 каледжамі і 9 галіновымі ўстановамі перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі, а таксама з 25 замежнымі ўніверсітэтамі, у ёй дзейнічалі 40 сумесных з ВНУ цэнтраў, лабараторый, кафедраў і іх філіялаў. У навуковых установах НАН Беларусі стажыроўку прайшлі 64 выкладчыкі ўстаноў вышэйшай адукацыі, вытворчую і пераддыпломную практыку - 1283 студэнты. У выкананні НДДК(Т)Р удзельнічалі 241 выкладчык і 349 студэнтаў.


19.06.2012

Аб'яўлены рэспубліканскі конкурс кандыдатур для ўстанаўлення персанальных надбавак на 2013 год за выдатны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё рэспублікі

Мінск, Беларусь У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 лістапада 2004 г. №571 "Аб удасканаленні стымулявання працы ў сферы аховы здароўя, навукі, культуры і адукацыі, унясенні змяненняў і прызнанні страціўшымі сілу некаторых указаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і іх асобных палажэнняў", Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі аб'яўлены конкурс кандыдатур для ўстанаўлення персанальных надбавак за выдатны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё рэспублікі спецыялістам і кіраўнікам арганізацый навукі, што фінансуюцца з бюджэту і карыстаюцца дзяржаўнымі датацыямі. Матэрыялы для ўдзелу ў конкурсе афармляюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Інструкцыі аб парадку і ўмовах правядзення конкурсу на вылучэнне кандыдатур для ўстанаўлення персанальных надбавак за выдатны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё рэспублікі спецыялістам і кіраўнікам арганізацый навукі, што фінансуюцца з бюджэту і карыстаюцца дзяржаўнымі датацыямі (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2005 г., №23, 7/487). Вылучэнне кандыдатур у арганізацыях Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і прадстаўленне матэрыялаў у аддзяленні неабходна завяршыць да 1 верасня 2012 г. Кандыдатуры, рэкамендаваныя арганізацыямі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі для ўстанаўлення персанальных надбавак, разглядаюцца ў аддзяленнях і ва ўстаноўленым парадку прадстаўляюцца ў аддзел прэмій, стыпендый і ўзнагарод упраўлення кадраў і кадравай палітыкі апарату Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі да 15 верасня 2012 г. З інструкцыяй аб парадку і ўмовах правядзення конкурсу можна азнаёміцца тут (файл у фармаце pdf) і тут (файл у фармаце rtf).


18.06.2012

Аб'яўлены прыём у дактарантуру і аспірантуру Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў 2012 годзе

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі аб'явіла прыём у дактарантуру і аспірантуру ў 2012 годзе па шырокім спектры навуковых спецыяльнасцей. Прыём дакументаў ад паступаючых у дактарантуру і аспірантуру - з 1 жніўня па 30 верасня 2012 г. Прыём уступных экзаменаў па спецыяльных дысцыплінах - з 8 па 12 кастрычніка 2012 г. Іншыя падрабязнасці і кантактная інфармацыя тут.


18.06.2012

Заўтра адбудзецца навукова-практычная канферэнцыя "Традыцыі кніжнасці як фактар духоўнай пераемнасці пакаленняў"

Інстытут філасофіі НАН Беларусі 19 чэрвеня 2012 г. у Доме культуры г. Лагойска Інстытут філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі праводзіць навукова-практычную канферэнцыю "Традыцыі кніжнасці як фактар духоўнай пераемнасці пакаленняў". Канферэнцыя арганізавана пад эгідай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі, значную падтрымку ў яе падрыхтоўцы аказалі Саюз пісьменнікаў Беларусі і Лагойскі раённы выканаўчы камітэт. Задачай выязнога мерапрыемства з'яўляецца не толькі папулярызацыя найноўшых распрацовак у сферы тэорыі і метадалогіі культурных працэсаў, але і наладжванне эфектыўнай "зваротнай сувязі" паміж акадэмічнай гуманітарнай навукай і кіруючымі кадрамі, а таксама педагагічным супольнасцю рэгіёнаў Беларусі. Інфармацыйнае паведамленне для прэсы размешчана здесь.


17.06.2012

Акадэмік Цыганаў А.Р. вызвалены ад пасады намесніка Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі

Рэзідэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 чэрвеня 2012 г. №270 акадэмік Аляксандр Рымавіч Цыганаў вызвалены ад пасады намесніка Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.


16.06.2012

Сёння спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння члена-карэспандэнта А.Л. Амбросава (1912-1984)

16 чэрвеня 2012 г. спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння фітапатолага-вірусолага, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР, у 1944-1951 гг. дырэктара Ганусоўскай сельскагаспадарчай доследнай станцыі, з 1956 г. загадчыка аддзела БелНДІ бульбаводства і плодаагародніцтва, з 1971 г. дырэктара, у 1978-1983 гг. загадчыка лабараторыі БелНДІ аховы раслін, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара біялагічных навук, прафесара Антона Лаўрэнцьевіча Амбросава.


15.06.2012

Публікацыі хімікаў з Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прызнаны лепшымі сярод навуковых артыкулаў, апублікаваных з 2007 года ў галіне сінтэзу кампанентаў нуклеінавых кіслот

BioMedLib Як паведаміў прадстаўнік пошукавай сістэмы BioMedLib™, заснаванай на найбуйнейшай у свеце базе даных па медыцынскіх навуках MEDLINE Нацыянальнай медыцынскай бібліятэкі ЗША, публікацыя супрацоўнікаў Інстытута біяарганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі - доктара хімічных навук Сіўца Р.Г., лаўрэатаў Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь доктара хімічных навук Калінічэнка А.М. і члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара хімічных навук, прафесара Міхайлопула І.А. заняла першы радок у Топ 20 лепшых навуковых артыкулаў, апублікаваных з 2007 года ў галіне сінтэзу кампанентаў нуклеінавых кіслот. Другое месца ў рэйтынгу належыць іх жа публікацыі ў суаўтарстве з амерыканскімі вучонымі, якая выйшла ў свет у 2009 годзе у тым жа часопісе "Nucleosides, Nucleotides and Nucleic Acids".


15.06.2012

Тэхналагічны запыт на тэхналогіі высакахуткаснага нагрэву і склейвання поліалефінавых плёнак

NineSigma NineSigma, representing a major company invites proposals for technologies that can rapidly heat cardboard backed polyolefin films above their melting point so that two such films will be strongly bonded when pressed together. More information is available here and in the Request for Proposal document online. The final submission date for Proposals is July 6, 2012. Please also click here to view all open requests by technical area, industry, or status.


14.06.2012

Што здольна забяспечыць інавацыйнае развіццё аграпрамысловага комплексу

Беларуская ніва З такім падзагалоўкам ў рубрыцы "Эканоміка" сённяшняга нумара грамадска-палітычнай урадавай газеты "Беларуская ніва" апублікаваны артыкул "Асноўны крытэрый - практыка". Яе аўтар - намеснік Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, акадэмік-сакратар Аддзялення аграрных навук, акадэмік У.Р. Гусакоў падкрэслівае, што сёння навука прадастаўляе агравытворчасці найноўшыя высокакаштоўныя гатункі і гібрыды сельскагаспадарчых раслін і пароды жывёл, ресурсаэфектыўныя тэхналогіі, што дазваляюць весці інтэнсіўную і канкурэнтную вытворчасць, навукаёмістую прадукцыйную, надзейную і якасную тэхніку, шматмэтавыя распрацоўкі гатовых харчовых тавараў пад разнастайны спажывецкі попыт. Навукова-практычныя цэнтры і навукова-даследчыя інстытуты Аддзялення аграрных навук Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі не толькі спраўляюцца з пастаўленымі задачамі, але і ўзялі на сябе адказнасць за навучанне і кансультаванне спецыялістаў і кіраўнікоў прадпрыемстваў аграрнай сферы ўсіх формаў уласнасці найноўшым метадам гаспадарання, навуковае суправаджэнне інтэнсіўнай вытворчасці на месцах, актыўнае распаўсюджванне лепшых навуковых дасягненняў ва ўсе рэгіёны. З поўным тэкстам артыкула можна азнаёміцца тут.


13.06.2012

Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь сустрэўся з прадстаўнікамі навуковых арганізацый

Дом Урада Як паведамляе афіцыйны сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, сёння Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь М.У. Мясніковіч сустрэўся з прадстаўнікамі навуковых арганізацый. На сустрэчы, у якой прынялі ўдзел прадстаўнікі замежных навуковых арганізацый, што ўдзельнічалі ў рабоце рэгіянальнага семінара "Акадэміі навук Цэнтральнай і Усходняй Еўропы і іх роля ў грамадстве, заснаваным на ведах", а таксама прадстаўнікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, кіраўнік беларускага ўрада паведаміў аб тым, што Беларусь будзе ініцыяваць стварэнне ў Мытным саюзе, Адзінай эканамічнай прасторы буйных міжнародных навукова-тэхнічных і навукова-адукацыйных цэнтраў, у тым ліку з удзелам вядомых сусветных карпарацый. Такія цэнтры інтэграцыйных аб'яднанняў, лічыць Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь, павінны стварацца пад рашэнне канкрэтных мэтавых задач на інтэрнацыянальнай аснове на перыяд да 5 гадоў. Падрабязнасці сустрэчы - тут.


13.06.2012

Спецыяльны выпуск міжнароднага навуковага часопіса прысвечаны памяці акадэміка В.С. Танаева (1940–2002)

Спецыяльны выпуск "Scheduling: New Branches, Old Roots" міжнароднага навуковага часопіса Journal of Scheduling (Volume 15, Number 4, 2012) выдавецтва Springer прысвечаны памяці вядомага вучонага, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Вячаслава Сяргеевіча Танаева - ініцыятара і лідэра даследаванняў па тэорыі раскладаў ў Савецкім Саюзе і краінах Усходняй Еўропы. Галоўная тэма гэтага выпуску заключаецца ў развіцці ідэй, матэматычнага аналізу і падыходаў да рашэння задач, якія былі прапанаваны на больш ранніх этапах даследаванняў па тэорыі раскладаў, але не страцілі сваёй актуальнасці і ў цяперашні час. Рэдакцыйны артыкул і асобныя артыкулы дадзенага выпуску прысвечаны ўкладу В.С. Танаева ў развіццё тэорыі раскладаў і сумежных абласцей навуковых даследаванняў.


11.06.2012

Адкрыўся рэгіянальны семінар "Акадэміі навук Цэнтральнай і Усходняй Еўропы і іх роля ў грамадстве, заснаваным на ведах"

IAP Сёння ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі пачаў сваю работу рэгіянальны семінар "Акадэміі навук Цэнтральнай і Усходняй Еўропы і іх роля ў грамадстве, заснаваным на ведах". Задачай двухдзённага міжнароднага семінара, арганізаванага Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі пры падтрымцы Міжакадэмічнай групы па міжнародных праблемах (IAP) і Цэнтральна-Еўрапейскай Ініцыятывы (CEI), з'яўляецца павышэнне навукова-арганізацыйнага патэнцыялу акадэмій навук рэгіёну. Сярод яго ўдзельнікаў - прадстаўнікі акадэмій навук з краін-членаў Еўрапейскага саюза, краін Усходне-еўрапейскага партнёрства і прыгранічных краін, што дасць магчымасць разгледзець розныя падыходы ў адносінах да выклікаў, што ўзніклі ў апошні час перад акадэміямі навук. Семінар прадаставіць удзельнікам магчымасць падзяліцца вопытам і прыкладамі добрага практычнага ўзаемадзеяння вучоных з палітыкамі, прамысловым сектарам, моладдзю і грамадствам.


11.06.2012

Сёння спаўняецца 125 гадоў з дня нараджэння члена-карэспандэнта А.М. Жырмунскага (1887-1970)

11 чэрвеня 2012 г. спаўняецца 125 гадоў з дня нараджэння геолага, у 1936-1938 гг. дырэктара Інстытута геалогіі і гідрагеалогіі АН БССР, загадчыка кафедры Белдзяржуніверсітэта, у 1946-1949 гг. навуковага супрацоўніка Інстытута геалагічных навук АН БССР, у 1949-1951 гг. навуковага супрацоўніка Усесаюзнага НДІ салянай прамысловасці ў Ленінградзе, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара геолага-мінералагічных навук, прафесара Аляксандра Мацвеевіча Жырмунскага.


10.06.2012

Ядро не здрыганецца? Навуковая моладзь гатовая пастаяць за Акадэмію

Газета Поиск Пад такім загалоўкам у рубрыцы "Навука" свежага нумара штотыднёвай газеты навуковай супольнасці "Пошук" апублікаваны матэрыял аб II Навукова-практычнай канферэнцыі маладых вучоных Расійскай акадэміі навук (РАН), якая адбылася ў канцы траўня ў Санкт-Пецярбургу. Аб новым фармаце канферэнцыі сведчыла ўжо яе назва: "Фундаментальная і прыкладная навука вачыма маладых вучоных. Поспехі, перспектывы, праблемы і шляхі іх вырашэння". У першы дзень яе ўдзельнікі з рэгіянальных аддзяленняў і навуковых цэнтраў РАН прадставілі вынікі сваіх даследаванняў па шырокім спектры праблем. Другі дзень канферэнцыі быў цалкам прысвечаны абмеркаванню праблем навуковай моладзі і ролі Саветаў маладых вучоных у іх вырашэнні. Кропку ў дыскусіі на гэтую тэму паставіла кандыдат біялагічных навук В.А. Мысіна, старшыня Савета маладых вучоных Расійскай акадэміі навук: сёння не час мерацца сіламі, сувязямі і дасягненнямі. Сіла ў адзінстве! Трэба згуртавацца вакол акадэміі, не зачыняючы вочы на яе недахопы, не даць знешнім сілам яе разбурыць. Насуперак міфу аб драхласці РАН моладзь складае 25% ад агульнай колькасці яе навуковых супрацоўнікаў, гэта значыть у акадэміі ёсць крэатыўнае ядро, а значыць, будучыня. Больш падрабязна аб ходзе дыскусій і рэкамендацыях канферэнцыі можна даведацца таксама тут.


10.06.2012

На базе акадэмічнага інстытута адбылося выязное пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічнаму прагрэсу

Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1 чэрвеня 2012 г. на базе дзяржаўнай навуковай установы "Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі" адбылося выязное пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічнаму прагрэсу, на якім разглядалася пытанне "Аб ролі навукі ў ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь". У пасяджэнні прынялі таксама ўдзел навуковыя супрацоўнікі інстытута і прадстаўнікі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Дэпутаты пазнаёміліся з асноўнымі напрамкамі дзейнасці інстытута, у тым ліку навуковымі даследаваннямі ў сферы народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі, этнамузыкалогіі і архітэктуры. Начальнік упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Чарняўскі І.М. падкрэсліў плённасць супрацоўніцтва Міністэрства культуры і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны. Падчас пасяджэння яго ўдзельнікі пазнаёміліся з экспазіцыяй Музея старажытнабеларускай культуры, які ўваходзіць у структуру інстытута і вядомы ў краіне як буйны культурны, навуковы і асветніцкі цэнтр. З паведамленнем прэс-службы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь аб гэтай падзеі можно азнаёміцца тут.


09.06.2012

Зацверджаны ў новай рэдакцыі парадак разліку сродкаў, затрачаных дзяржавай на падрыхтоўку навуковага работніка вышэйшай кваліфікацыі, спецыяліста, рабочага, служачага

Дом Урада Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 1 чэрвеня 2012 г. №516 "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 чэрвеня 2011 г. №821" унесены змяненні і дапаўненні ў Палажэнне аб парадку кампенсацыі ў рэспубліканскі і (або) мясцовыя бюджэты сродкаў, затрачаных дзяржавай на падрыхтоўку навуковага работніка вышэйшай кваліфікацыі, спецыяліста, рабочага, службоўца, а таксама выкладзены ў новай рэдакцыі Парадак разліку сродкаў, затрачаных дзяржавай на падрыхтоўку навуковага работніка вышэйшай кваліфікацыі, спецыяліста, рабочага, служачага.


08.06.2012

Сяргей Сідорскі і Анатолій Русецкі абмеркавалі ролю навукі ў рамках Адзінай эканамічнай прасторы

8 чэрвеня 2012 г. у Прэзідыуме Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прайшла нарада з удзелам членаў Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) на тэму "Роля навукі ў інтэграцыйных працэсах у рамках Адзінай эканамічнай прасторы". З боку Акадэміі навук у нарадзе прынялі ўдзел Старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Анатолій Русецкі, намеснік Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір Гусакоў, кіраўнікі шэрагу акадэмічных арганізацый.


Еўразійскую эканамічную камісію прадстаўлялі Член Калегіі (Міністр) па прамысловасці і аграпрамысловаму комплексу ЕЭК Сяргей Сідорскі, кіраўнік Сакратарыята Члена Калегіі (Міністра) па прамысловасці і аграпрамысловаму комплексу ЕЭК Мікалай Зайчанка, дырэктар Дэпартамента аграпрамысловай палітыкі ЕЭК Надзея Каткавец і іншыя асобы. У рамках нарады яе ўдзельнікі абмеркавалі пытанні, звязаныя з рэалізацыяй міждзяржаўных праграм, стратэгіяй развіцця АПК Рэспублікі Беларусь у кантэксце інтэграцыйных працэсаў у рамках АЭП, выкарыстаннем сучасных інфармацыйных тэхналогій для фарміравання рынку тавараў і паслуг у рамках Адзінай эканамічнай прасторы.

08.06.2012

Пад вынаходніцтвы трэба ствараць фірмы

Газета Звязда Так лічыць намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе, доктар фізіка-матэматычных навук, акадэмік Мікалай Станіслававіч Казак. Размова з ім пра ўмовы, неабходныя беларускай навуцы для забеспячэння прарыву ў эканоміцы, апублікавана ў сённяшнім нумары штодзённай грамадска-палiтычнай беларускай газеты "Звязда". Ці мае навука патрэбу ў кіраванні? Які ўзровень удаецца трымаць нашай навуцы? Якімі навуковымі кірункамі мы можам ганарыцца? Як складаецца сёння лёс беларускіх вынаходніцтваў? З грунтоўнымі адказамі на гэтыя і іншыя пытанні акадэміка М.С. Казака можно азнаёміцца тут.


08.06.2012

Сёння спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння акадэміка У.А. Белага (1922-1994)

У.А. Белы 8 чэрвеня 2012 г. спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння вучонага ў галіне механікі металапалімерных сістэм, заслужанага вынаходніка БССР, заслужанага дзеяча навукі і тэхнікі БССР, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР, з 1963 г. кіраўніка Аддзела механікі палімераў АН БССР, у 1969-1979 гг. дырэктара Інстытута механікі металапалімерных сістэм АН БССР, адначасова ў 1969-1973 гг. рэктара Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 1973-1987 гг. віцэ-прэзідэнта АН БССР, адначасова ў 1978-1983 гг. рэктара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, з 1987 г. саветніка пры дырэкцыі Інстытута механікі металапалімерных сістэм АН БССР, з 1993 г. ганаровага дырэктара гэтага інстытута, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара тэхнічных навук, прафесара Уладзіміра Аляксеевіча Белага.


07.06.2012

Чым моцная разумная машына?

Газета Рэспубліка Усяго два дзесяткі гадоў прайшло з таго моманту, як рэспублікі былога СССР здабылі незалежнасць, а для многіх грамадзян "непарушнага" сённяшняя жыццё і дасягненні суседзяў - ужо загадка. Не сталі выключэннем і наведаўшыя Беларусь расійскія журналісты, якія ўдзельнічалі ў прэс-туры з нагоды I Форуму Саюзнай дзяржавы ВНУ інжынерна-тэхналагічнага профілю. Ва ўсякім выпадку, што тычыцца беларускай навукі, то яе высокі ўзровень з'явіўся для многіх з іх адкрыццём. Адной з пляцовак прэзентацыі магчымасцяў навукі рэспублікі і прыкладам мэтанакіраванай працы на самы шырокі для нас рынак аўтатрактарнай тэхнікі - расійскі - стаў Аб'яднаны інстытут машынабудавання Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Больш за ўсё расійскіх журналістаў уразіў шматзвёны аўтацягнік, створаны на Мінскім аўтазаводзе па задуме і пры актыўным удзеле навукоўцаў інстытута. У рэалізацыі гэтага рэвалюцыйнага і навукаёмістага праекта былі занятыя таксама расійскія партнёры, якія вырабілі некаторыя кампаненты аўтамабіля. Чым жа моцная гэтая разумная машына? Якія іншыя працы выконваюць навукоўцы акадэмічнага інстытута ў садружнасці амаль з двума дзесяткамі расійскіх партнёраў? Ці існуюць праблемы, што ўскладняюць іх супрацоўніцтва? Адказы на гэтыя пытанні дае матэрыял Чым моцная разумная машына?, апублікаваны ў рубрыцы "Навука" сённяшняга нумара газеты Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь "Рэспубліка".


07.06.2012

Адкрыты доступ да інфармацыйнай сістэмы дзяржаўнай бібліяграфічнай інфармацыі

ІС ДБІ Як інфармуе інтэрнэт-сайт Нацыянальнай кніжнай палаты Беларусі, адкрыты анлайн-доступ карыстальнікаў да інфармацыйнай сістэмы дзяржаўнай бібліяграфічнай інфармацыі (ІС ДБІ). Сістэма прадастаўляе доступ да базы даных друкаваных выданняў Рэспублікі Беларусь, якая ўключае бібліяграфічныя звесткі аб кнігах, часопісах, газетах, выяўленчых, нотных, картаграфічных выданнях, аўтарэфератах дысертацый, артыкулах з перыядычнага друку (уключаючы выданні Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі), выпушчаных у свет на тэрыторыі нашай краіны. Прадстаўлена таксама бібліяграфія замежных публікацый беларускіх аўтараў, на беларускай мове, аб Беларусі. Карыстальнікі ІС ДБІ могуць самастойна фарміраваць запыты, ажыццяўляць пошук і праглядаць інфармацыю аб выдавецкай прадукцыі Рэспублікі Беларусь, пачынаючы з 80-х гадоў мінулага стагоддзя. Сайт ІС ДБІ размешчаны тут.


06.06.2012

Першы намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь азнаёміўся з ходам стварэння ў Нацыянальнай акадэміі навук біятэхналагічнага прадпрыемства

Учора Першы намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь У.І. Сямашка наведаў дзяржаўную навуковую ўстанову "Інстытут біяфізікі і клетачнай інжынерыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі", дзе азнаёміўся з ходам работ па арганізацыі ў 2012 годзе біятэхналагічнага прадпрыемства "Міжнародны навукова-медыцынскі цэнтр - Клетачныя тэхналогіі" і ходам рэалізацыі праграмы Саюзнай дзяржавы "Ствалавыя клеткі". У наведванні прынялі ўдзел Старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі А.М. Русецкі і Першы намеснік Міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Дз.Л. Піневіч. У ходзе візіту У.І. Сямашка заслухаў кароткія даклады акадэміка-сакратара Аддзялення біялагічных навук І.Дз. Валатоўскага і дырэктара Інстытута біяфізікі і клетачнай інжынерыі Л.В. Дубоўскай аб дзейнасці цэнтра клетачных тэхналогій, на базе якога ажыццяўляецца распрацоўка перадавых клеткавых тэхналогій у інтарэсах медыцыны. Першы намеснік Прэм'ер-міністра азнаёміўся з вынікамі выкарыстання ствалавых клетак у практыцы клінічных устаноў Беларусі і рэкамендаваў развіваць даследаванні ў галіне клетачных біятэхналогій, умацоўваць супрацоўніцтва акадэмічных устаноў з установамі Міністэрства аховы здароўя, а таксама прыняць неабходныя крокі для падаўжэння праграмы "Ствалавыя клеткі". У той жа дзень у Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбылася сустрэча У.І. Сямашкі з вучонымі для абмеркавання пытанняў рэфармавання навуковай сферы.


06.06.2012

Працоўны дзень з панядзелка 2 ліпеня 2012 г. перанесены на суботу 30 чэрвеня 2012 г.

Дом Урада Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 1 чэрвеня 2012 г. №515 "Аб пераносе працоўнага дня ў ліпені 2012 г." працоўны дзень з панядзелка 2 ліпеня 2012 г. перанесены на суботу 30 чэрвеня 2012 г. Арганізацыям прадастаўлена права з улікам спецыфікі вытворчасці (работы) ажыццяўляць перанос гэтага працоўнага дня ў іншым парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам.


06.06.2012

Тэхналагічныя запыты на сумесную распрацоўку тэхналогій і вытворчасць матэрыялаў на аснове смол

NineSigma NineSigma, representing a major materials manufacturer, seeks joint development partners for 1) producing resin materials that have high thermal conductivity and electrical insulating ability, and 2) technologies to make resins incombustible in order to develop flame-resistant transparent resins. More information is available here and in the Request for Proposal document online. The final submission date for Proposals is June 25, 2012. Please also click here to view all open requests by technical area, industry, or status.


05.06.2012

Заахвочаны арганізацыі, занесеныя на Рэспубліканскую дошку Гонару

Рэспубліканская дошка Гонару Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь прыняў пастанову ад 31 траўня 2012 г. №502 "Аб заахвочванні пераможцаў спаборніцтва 2011 года, занесеных на Рэспубліканскую дошку Гонару". У адпаведнасці з пастановай для заахвочвання пераможцаў спаборніцтва за дасягненне ў 2011 годзе найлепшых вынікаў у выкананні асноўных мэтавых паказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця і па эканоміі паліўна-энергетычных і матэрыяльных рэсурсаў, занесеных на Рэспубліканскую дошку Гонару, выдзелена 320 млн рублёў са сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на іншыя агульнадзяржаўныя выдаткі. У прыватнасці, па 6,6 млн рублёў выдзелена на заахвочванне дзяржаўнай навуковай установы "Інстытут фізікі імя Б.І.Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі" і Дзяржаўнага навукова-вытворчага аб'яднання парашковай металургіі, якія занялі другое месца сярод арганізацый навукі і навуковага абслугоўвання.


04.06.2012

Акадэмічныя арганізацыі прымуць актыўны ўдзел у міжнароднай спецыялізаванай выставе "Белагра-2012"

З 5 па 8 чэрвеня 2012 г. будзе праходзіць 22-я Міжнародная спецыялізаваная выстава "Белагра-2012" - традыцыйны штогадовы форум работнікаў сельскай гаспадаркі, дзе сваю прадукцыю і свае інтарэсы прадстаўляюць беларускія і замежныя таваравытворцы. Актыўны ўдзел у прадстаўнічым форуме прымуць арганізацыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Разам з традыцыйнымі ўдзельнікамі выставы - навукова-практычнымі цэнтрамі Аддзялення аграрных навук: па механізацыі сельскай гаспадаркі, па земляробству, па харчаванні, па жывёлагадоўлі, па бульбаводству і плодаагародніцтву, - свае распрацоўкі прадставяць і інстытуты біялагічнага, хімічнага і фізіка-тэхнічнага профілю. Экспазіцыі арганізацый НАН Беларусі будуць прадстаўлены ў мабільным павільёне ў палявых умовах ААТ "Гастэлаўскае" Мінскага раёна і ў Футбольным манежы. Іншыя падрабязнасці - у прэс-рэлізе.


02.06.2012

Сёння спаўняецца 75 гадоў з дня нараджэння члена-карэспандэнтаа А.С. Майхровіча (1937-2004)

2 чэрвеня 2012 г. спаўняецца 75 гадоў з дня нараджэння вучонага ў галіне гісторыка-філасофскай навукі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР і прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, з 1980 г. загадчыка аддзела, з 1994 г. дырэктара Інстытута філасофіі і права Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, з 1999 г. дырэктара Інстытута філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара філасофскіх навук, прафесара Альфрэда Сцяпанавіча Майхровіча.


01.06.2012

Сёння спаўняецца 75 гадоў з дня нараджэння акадэміка М.А. Кавалёва

1 чэрвеня 2012 г. спаўняецца 75 гадоў з дня нараджэння вучонага ў галіне ветэрынарыі, з 1968 г. загадчыка аддзела, з 1988 г. дырэктара Беларускага НДІ эксперыментальнай ветэрынарыі імя С.М.Вышалескага, з 1999 г. загадчыка лабараторыі, з 2002 г. галоўнага навуковага супрацоўніка Інстытута эксперыментальнай ветэрынарыі імя С.М.Вышалескага Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара ветэрынарных навук, прафесара Мікалая Андрэевіча Кавалёва.

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін / Чэрвень 2012 года / Да пачатку старонкі
Пры поўным ці частковым выкарыстанні інфармацыі спасылка на крыніцу з'яўляецца абавязковай