Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Архіў навін 2012 года

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін / Травень 2012 года

Акадэміі навук Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы і іх роля ў грамадстве, заснаваным на ведах


31.05.2012

У Інстытуце мовы і літаратуры НАН Беларусі пачынаецца вялікая праца - складанне зводнага слоўніка беларускіх народных гаворак

Газета Звязда З такім падзагалоўкам у рубрыцы "Культура" сённяшняга нумара штодзённай грамадска-палiтычнай беларускай газеты "Звязда" апублікаваны артыкул "Праз слова абуджаць любоў да радзімы", які распавядае пра стварэнне зводнага слоўніка беларускіх народных гаворак, працу над якім распачалі ў Інстытуце мовы і літаратуры iмя Я.Коласа і Я.Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Што будзе ўяўляць сабой сучасны зводны слоўнік? Ці будзе пры яго стварэнні выкарыстоўвацца толькі архіўны матэрыял? Ці магчыма сёння прыцягнуць да справы збірання слоў краязнаўцаў, як гэта было ў 20-я гады? З грунтоўнымі адказамі на гэтыя і іншыя пытанні супрацоўніка аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі акадэмічнага Інстытута мовы і літаратуры, кандыдата філалагічных навук В.М. Курцовай можно азнаёміцца тут.


30.05.2012

Заўтра ў Інстытуце філасофіі адбудзецца пасяджэнне навукова-метадалагічнага семінара "Філасофскія праблемы прыродазнаўства і тэхнікі"

Інстытут філасофіі НАН Беларусі 31 траўня 2012 г. у Інстытуце філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбудзецца пасяджэнне навукова-метадалагічнага семінара "Філасофскія праблемы прыродазнаўства і тэхнікі". На абмеркаванне выносіцца даклад доктара тэхнічных навук, прафесара, заслужанага дзеяча навукі Рэспублікі Беларусь, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Украіны, навуковага кіраўніка НВА "Трыбафатыка" Л.А. Сасноўскага. Тэма даклада: "Асновы агульнай тэорыі эвалюцыі з элементамі розуму". Іншыя падрабязнасці - тут.


30.05.2012

Абноўлена інфармацыя аб міжнародных мерапрыемствах 2012 года

Канферэнцыі На старонцы Міжнародныя мерапрыемствы абноўлена інфармацыя аб шэрагу міжнародных канферэнцый, запланаваных для правядзення ці арганізуемых пры падтрымцы арганізацый Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў бягучым годзе. Удакладнены тэрміны правядзення мерапрыемстваў і кантактная інфармацыя, дабаўлены спасылкі на інфармацыйныя лісты арганізацыйных камітэтаў і інтэрнэт-сайты міжнародных канферэнцый.


30.05.2012

VII Форум праектаў праграм Саюзнай дзяржавы адбудзецца ў лістападзе

Форум праектаў праграм Саюзнай дзяржавы Як паведамляе Інфармацыйна-аналітычны партал Саюзнай дзяржавы, 20 лістапада 2012 г. у Кангрэс-цэнтры Гандлёва-прамысловай палаты Расійскай Федэрацыі плануецца правядзенне VII Форуму праектаў праграм Саюзнай дзяржавы "Праграмы Саюзнай дзяржавы: мэты і перспектывы". Мэты арганізацыі і правядзення штогадовых Форумаў - абагульненне вопыту рэалізацыі праграм Саюзнай дзяржавы ў сферы вытворчасці, навуковых даследаванняў, культуры, адукацыі і сацыяльнай сферы і вызначэнне найбольш перспектыўных праектаў для іх наступнай рэалізацыі пад эгідай Саюзнай дзяржавы. Ухваленыя на форумах распрацоўкі ў далейшым, як правіла, рэалізуюцца як праграмы Саюзнай дзяржавы, якія сталі дзейсным інструментам інтэграцыі ва ўсіх галінах саюзнага будаўніцтва. У прыватнасці, у 2011 г. арганізацыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ўдзельнічалі ў выкананні 12 праграм Саюзнай дзяржавы, Акадэмія навук з'яўлялася дзяржаўным заказчыкам ад Рэспублікі Беларусь 6 праграм - "Космас-НТ", "Нанатэхналогія-СД", "БелРасТрансген-2", " Стандартызацыя-СД", "Прамень" і "Ствалавыя клеткі". Больш падрабязна пра VII Форуме праектаў праграм Саюзнай дзяржавы і ўмовах удзелу ў ім можна даведацца тут.


29.05.2012

У дзіцячым аздараўленчым лагеры "Фатон" Нацыянальнай акадэміі навук будуць праведзены 4 аздараўленчыя змены

З мэтай своечасовай арганізацыі і якаснага забеспячэння адпачынку дзяцей работнікаў Нацыянальнай акадэміі навук у дзяржаўнай установе адукацыі Дзіцячы аздараўленчы лагер "Фатон" Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, пастановай Бюро Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ад 22 траўня 2012 г. №187 вызначана, што ў 2012 годзе ў лагеры "Фатон" будуць праведзены 4 аздараўленчыя змены працягласцю 18 дзён кожная. Устаноўлены наступныя тэрміны правядзення змен: 4-21 чэрвеня 2012 г.; 25 чэрвеня - 12 ліпеня 2012 г.; 16 ліпеня - 2 жніўня 2012 г.; 6-23 жніўня 2012 г.


29.05.2012

Да п'едэстала - праз ДНК-тэсціраванне

Газета Рэспубліка У аднайменным матэрыяле, апублікаваным у рубрыцы "Навука" сённяшняга нумара газеты Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь "Рэспубліка", распавядаецца аб тым, як айчынныя навукоўцы дапамагаюць спартсменам выяўляць гены пераможцы. У Інстытуце генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, дзе створаны, акрэдытаваны і атрымаў ліцэнзію Міністэрства аховы здароўя на масавы скрынінг спартсменаў Рэспубліканскі цэнтр геномных біятэхналогій, ужо маецца досвед працы з 15 нацыянальнымі алімпійскімі зборнымі. Навукоўцамі назапашаны генетычны банк, што змяшчае каля 500 узораў ДНК. Таму з вялікай цікавасцю чакаліся іх даклады на міжнародным навуковым семінары для трэнераў, урачоў, спартсменаў, спартыўных чыноўнікаў і вучоных, які нядаўна адбыўся ў гэтым акадэмічным інстытуце. Яго мэтай была прэзентацыя і абмеркаванне вынікаў сумеснай працы навуковых, спартыўных і медыцынскіх спецыялістаў у галіне спартыўнай генетыкі, а таксама метадаў увядзення генетычнай пашпартызацыі спартсменаў у сістэму іх падрыхтоўкі. Падрабязнасці - тут.


28.05.2012

Тэхналагічны запыт на распрацоўку інавацыйных працэсаў злучэння валакністых кампазіцыйных сістэм з эластамернай матрыцай

Der Deutsche Technologiedienst - dtd - Strategic Knowledge Management For some years the Deutsche Technologiedienst acts exclusively in accordance with the technological and informational needs of its clients assisting them with international networks and unique information/innovation management systems in an all-embracing, target-oriented way. Now, on behalf of a client, the Deutsche Technologiedienst is searching for R&D partners or technology providers for the development of innovative processes / materials to connect fibers / fiber composite systems to an elastomer matrix. You may find more information on this Technology Inquiry here.


26.05.2012

За мінулы год вучонымі і спецыялістамі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі апублікавана больш за 11 тысяч навуковых прац

Дасягненні вучоных і спецыялістаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці знаходзяць шырокае адлюстраванне ў навуковых артыкулах, дакладах і тэзісах дакладаў, прэпрынтах і кнігах, што выдаюцца як у нашай краіне, так і за яе межамі. Пра гэта сведчаць даныя аб публікацыйнай актыўнасці арганізацый Акадэміі навук у 2011 годзе - па выніках даследаванняў і распрацовак апублікавана больш за 11 тыс. найменняў навуковых прац. У іх ліку каля 577 найменняў кніжных выданняў, у тым ліку 185 манаграфій, амаль трэць з якіх выдадзена за мяжой, 38 найменняў кніг даведачнага характару, 114 зборнікаў навуковых прац (артыкулаў), зборнікаў матэрыялаў, дакладаў і зборнікаў тэзісаў дакладаў на міжнародных і нацыянальных канферэнцыях, 60 найменняў падручнікаў, навучальных дапаможнікаў, метадычных распрацовак для вышэйшай і сярэдняй школы. Акадэмічнымі вучонымі апублікавана больш за 10,4 тыс. навуковых артыкулаў, прэпрынтаў, тэзісаў дакладаў, з іх 33,4% - за межамі СНД. Пры гэтым у параўнанні з 2006 годам колькасць спасылак на навуковыя публікацыі, аўтарамі ці суаўтарамі якіх з'яўляюцца супрацоўнікі Нацыянальнай акадэміі навук, у 2011 годзе павялічылася ў базе даных Scopus з 5069 да 6969, або ў 1,37 раза, у базе даных Web of Science - з 4327 да 7202, або ў 1,66 раза.


25.05.2012

Зацверджана рашэнне Камісіі па ацэнцы выніковасці дзейнасці навуковых арганізацый Расійскай акадэміі навук

Газета Поиск Пра гэта паведамляе ў рубрыцы "Навуковая палітыка" штотыднёвая газета навуковай супольнасці "Пошук". Разгледзеўшы матэрыялы Камісіі па ацэнцы выніковасці дзейнасці навуковых арганізацый Расійскай акадэміі навук па выніках работы 74 падведамных навуковых арганізацый за 2006-2010 гады, Прэзідыум Расійскай акадэміі навук у адпаведнасці з крытэрыямі, устаноўленымі пастановай Урада Расійскай Федэрацыі ад 8 красавіка 2009 г. №312 "Аб ацэнцы выніковасці дзейнасці навуковых арганізацый, што выконваюць навукова-даследчыя, доследна-канструктарскія і тэхналагічныя работы грамадзянскага прызначэння", прысвоіў акадэмічным навуковым арганізацыям катэгорыі, прадугледжаныя дадзенай пастановай. 67 арганізацый аднесены да першай катэгорыі (навуковыя арганізацыі-лідэры), 6 - да другой (стабільныя навуковыя арганізацыі, якія дэманструюць здавальняючую выніковасць), па адной арганізацыі рашэнне не прынята. Кіраўнікам навуковых арганізацый, якім па выніках працы за 2006-2010 гады прысвоена другая катэгорыя, прадпісана ў месячны тэрмін падрыхтаваць планы па ўдасканаленні дзейнасці і павышэнню выніковасці арганізацый і прадставіць іх на зацвярджэнне ў адпаведныя аддзяленні РАН.


25.05.2012

Міжнародная геафізічных канферэнцыя і выстава "Нафта і газ" адбудуцца ў верасні ў Стамбуле

International Geophysical Conference and Oil & Gas Exhibition The organizers informed, that the International Geophysical Conference and Oil & Gas Exhibition will be held on September 17-19, 2012 in Istanbul, Turkey. The aim of the conference and exhibition is to create a suitable environment covering the geophysical research and applications for current and future activities introduced, discussed by local and international scientists, researchers, public and private sector officials, as well as short courses applied works seminars and oral presentations of scientific papers and posters. The conference topics are: Seismic Data Acquisition, Processing and Interpretation Case Studies; General Geophysical Topics; Special Data Processing Topics; Data Acquisition and Data Processing. Expanded abstracts should be submitted before 12 June 2012, 23:59 hrs (GMT). Please visit the the conference and exhibition web site to find other details.


24.05.2012

Выйшла з друку калектыўная манаграфія "Полацк"

Полацк У Выдавецкім доме "Беларуская навука" выйшла з друку калектыўная манаграфія "Полацк", якая працягвае серыю фундаментальных прац "Старажытныя гарады Беларусі" па гісторыка-археалагічнаму вывучэнню найстаражытных гарадоў на тэрыторыі нашай краіны. У падрыхтаваным у Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі выданні на аснове вынікаў больш чым 80-гадовага (1928-2011 гг.) гісторыка-археалагічнага даследавання Полацка раскрываюцца найстаражытныя старонкі гісторыі горада, прыводзяцца факты, вылучаюцца гіпотэзы, абгрунтоўваюцца падзеі, што мелі месца ў рэчаіснасці. Разглядаюцца механізм зараджэння Полацка, яго станаўленне і развіццё, даецца тлумачэнне шэрагу гістарычных падзей і ацэнка гаспадарча-эканамічнага, сацыяльна-палітычнага і культурнага значэння горада на розных этапах эпохі сярэднявечча і ранняга новага часу. Больш чым 740-старонкавая манаграфія, выхад якой прымеркаваны да 1150-годдзя гэтага старажытнага горада Усходняй Еўропы і пачатку беларускай дзяржаўнасці, разлічана на гісторыкаў, археолагаў, работнікаў музеяў, выкладчыкаў і студэнтаў ВНУ, а таксама самы шырокі круг чытачоў, што цікавяцца старажытнай гісторыяй гарадоў нашай Радзімы. Набыць яе можна ў кнігарні "Акадэмічная кніга".


24.05.2012

Сёння ў акадэмічным Інстытуце гісторыі адбудзецца канферэнцыя, прысвечаная 95-годдзю заснавання газеты "Звязда"

Газета 24 траўня 2012 г. у дзяржаўнай навуковай установе "Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі" адбудзецца Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя "Газета "Звязда" ў грамадска-палітычным і культурным жыцці Беларусі (да 95-годдзя заснавання, 70-годдзя першага падпольнага выхаду "Звязды" ў гады Вялікай Айчыннай вайны)". У працы канферэнцыі возьмуць удзел гісторыкі, палітолагі, журналісты, мовазнаўцы і літаратуразнаўцы, прадстаўнікі Міністэрства інфармацыі і Беларускага саюза журналістаў.


23.05.2012

Тэхналагічны запыт на мяккія і трывалыя матэрыялы, якія мыюцца

NineSigma NineSigma, representing a Fortune 500 consumer goods company, invites proposals for durable and washable materials that can formed into macroscopic strands, tufts, or fibers. More information is available here and in the Request for Proposal document online. The final submission date for Proposal Briefs is June 1, 2012. Please also click here to view all open requests by technical area, industry, or status.


22.05.2012

Ноў-хаў сусветнага ўзроўню і найноўшыя распрацоўкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі выкарыстаны ў шматзвённым аўтапоездзе Мінскага аўтамабільнага завода

Аб гэтай распрацоўцы Мінскага аўтамабільнага завода і вучоных Аб'яднанага інстытута машынабудавання Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ідзе гаворка ў перадавіцы сённяшняга нумара газеты "Советская Белоруссия". Сумеснымі намаганнямі яны стварылі шматзвённы аўтацягнік агульнай даўжынёй 47 метраў, здольны ў трох грузавых модулях аб'ёмам 259 кубаметраў перавозіць 56 тон грузу. Сярод пераваг навінкі - скарачэнне ўтрая патрэбнасці ў вадзіцелях, значна меншы расход паліва ў разліку на адзінку грузу, шырокае прымяненне электронікі і іншыя. У новым аўтапоездзе выкарыстаны найноўшыя распрацоўкі 12 акадэмічных навукова-даследчых інстытутаў рознага профілю, ад металургіі да нанатэхналогій. Падрабязней пра гэта прынцыпова новае сямейства беларускіх аўтапаяздоў можна прачытаць тут.


22.05.2012

Абноўлена Дошка гонару Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Па выніках конкурсу, праведзенага ў красавіку 2012 г., пераможцамі за дасягненне ў 2011 годзе найлепшых вынікаў у навуковай, навукова-тэхнічнай, інавацыйнай і вытворчай дзейнасці прызнаны і занесены на Дошку гонару Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 7 арганізацый:

  • дзяржаўная навуковая ўстанова "Інстытут хіміі новых матэрыялаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі";
  • дзяржаўная навуковая ўстанова "Інстытут генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі";
  • дзяржаўная навуковая ўстанова "Інстытут сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі";
  • рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства "Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па харчаванні";
  • рэспубліканскае навуковае даччынае ўнітарнае прадпрыемства "Інстытут аховы раслін";
  • навукова-вытворчае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства "НВА "Цэнтр" дзяржаўнага навукова-вытворчага аб'яднання "Цэнтр" Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі;
  • рэспубліканскае вытворчае даччынае ўнітарнае прадпрыемства "Эксперыментальны завод" РУП "Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі".

У адпаведнасці з пастановай Бюро Прэзідыума НАН Беларусі ад 19.04.2012 №147 кіраўнікі арганізацый, занесеных на Дошку гонару Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, прэміраваны ў памеры службовага акладу са сродкаў цэнтралізаванага фонду Акадэміі навук. Ім рэкамендавана прэміраваць з уласных сродкаў арганізацыі работнікаў у залежнасці ад іх асабістага ўкладу ў дасягненне высокіх вынікаў працы.


21.05.2012

Сёння адбудзецца прэзентацыя серыі кніг акадэмічнага вучонага па гісторыі сусветнага мастацтва

21 траўня 2012 г. у 17.00 у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (пр-т Незалежнасці, 116, 2-гі паверх, галерэя "Атрыум") адбудзецца прэзентацыя выданняў загадчыка аддзела старажытнабеларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К.Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Б.А. Лазукі - трохтомніка "Гісторыя сусветнага мастацтва", які прадстаўляе аналіз развіцця сусветнага мастацтва, пачынаючы са старажытных часоў і да пачатку XX ст. Гэта першыя ў сучасным айчынным мастацтвазнаўстве даследаванні, прысвечаныя замежнай культурнай спадчыне, разам з разглядам помнікаў якой прадстаўляецца развіццё айчыннай архітэктуры, жывапісу, скульптуры, графікі, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Кнігі вядомага беларускага вучонага, адзначаныя ў гэтым годзе спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва, з'яўляюцца прыкладам сучаснага класічнага мастацтвазнаўства, якому ўласцівыя паслядоўная храналагічная пабудова, выдзяленне асноўных нацыянальных і рэгіянальных школ, прадстаўленне творчасці найбольш буйных майстроў.


Кожная з трох кніг серыі вызначана канкрэтнымі часавымі рамкамі, гістарычнымі і стылявымі перыядамі. У першай прасочваецца эвалюцыя мастацтва ад яго зараджэння да эпохі Рэнесансу з акцэнтамі на культуру антычнага свету, Візантыі, рамантыкі і готыкі. Другая ахоплівае перыяд XVII - XVIII стст. і прадстаўлена дасягненнямі вядучых еўрапейскіх нацыянальных школ Італіі, Фландрыі, Галандыі, Іспаніі, Францыі, Англіі, Расіі. Трэцяя кніга прысвечана гісторыі рускага і беларускага пластычных мастацтваў ХІХ - пач. ХХ ст., эвалюцыя якіх прадстаўлена на шырокім грамадскім фоне, ва ўзаемасувязі з агульнаеўрапейскімі працэсамі. Многія з апісаных у выданнях помнікаў раней не разглядаліся або былі вядомыя пераважна вузкаму колу спецыялістаў. У прэзентацыі прымуць удзел прадстаўнікі навуковай, мастацкай і педагагічнай грамадскасці, прадстаўнікі міністэрстваў інфармацыі і культуры, СМІ, музеяў і бібліятэк.

21.05.2012

23 траўня кіраўнік Нацыянальнай акадэміі навук правядзе прамую тэлефонную лінію

Як паведамляе прэс-служба Акадэміі навук, 23 траўня 2012 г. з 14.00 да 15.00 Старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Анатоль Максімавіч Русецкі правядзе прамую тэлефонную лінію з насельніцтвам. Усе жадаючыя атрымаць адказы на пытанні, што тычацца навуковай і інавацыйнай палітыкі ў краіне, дзейнасці арганізацый Акадэміі навук у інтарэсах розных галін эканомікі, могуць тэлефанаваць ва ўказаны час па тэлефоне (017) 284-18-62.


21.05.2012

Сёння спаўняецца 135 гадоў з дня нараджэння члена-карэспандэнта С.М. Мялкіх (1877-1952)

21 траўня 2012 г. спаўняецца 135 гадоў з дня нараджэння тэрапеўта, заслужанага дзеяча навукі БССР, з 1922 г. загадчыка кафедры медыцынскага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (з 1930 г. Мінскага медыцынскага інстытута), адначасова ў 1923-1930 гг. дэкана гэтага факультэта, у 1937-1941 гг. загадчыка аддзела навукі і падрыхтоўкі кадраў Наркамата аховы здароўя БССР, у 1940-1941 і 1944-1952 гг. дырэктара Інстытута тэарэтычнай і клінічнай медыцыны АН БССР, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара медыцынскіх навук, прафесара Сяргея Міхеевіча Мялкіх.


20.05.2012

Чацвёртая штогадовая канферэнцыя SciTech Europe будзе прысвечана шляхам стварэння адзінага рынку для ведаў, даследаванняў і інавацый

The fourth annual SciTech Europe conference, a high-profile meeting where the science community will gather to share ideas, build new partnerships and explore how to develop an integrated approach to innovation, will be held on 22nd November 2012 in Brussels, Belgium. The event titled SciTech Europe: Broadening Horizons - Creating a Single Market for Knowledge, Research and Innovation will provide a fantastic opportunity to build new partnerships, strengthen innovation strategies and promote world-class research. Delegates will gain insights into the very latest developments across the European science community and learn how policies are striving to benefit knowledge, prosperity and society at large. The meeting will bring together leading industry stakeholders, academic experts and key policymakers to outline a collaborative approach to European science, technology and innovation. Please click here to view full Programme of the event.


19.05.2012

Вучоныя - гэта якасць, а не колькасць

Известия Так азагалоўленая чарговая публікацыя ў рубрыцы "Навука" інтэрнэт-сайта газеты "Известия". Яе аўтар - намеснік навуковага кіраўніка Нацыянальнага даследчага ўніверсітэта "Вышэйшая школа эканомікі" (ВШЭ) прафесар Л.Л. Любімаў дзеліцца меркаваннем пра тое, чаму абараняецца мала добрых дысертацый. "Падрыхтоўка ў ВШЭ кадраў вышэйшай кваліфікацыі (аспірантура) вымяраецца стандартнымі колькаснымі (!), як быццам гаворка ідзе аб вытворчасці зэдлічкаў, параметрамі: колькі аспірантаў з ліку залічаных абаранілі дысертацыі ў тэрмін ... Паказчык, на мой погляд, нават не прыдуркаваты, а проста безадказны", - заключае прафесар Любімаў. У дысертацыйных саветах ВШЭ даўно пастаўлена планка сусветнага мэйнстрыму эканамічнай навукі, амаль недасяжная за тры аспіранцкіх года для тых, хто, будучы ў аспірантуры, працуе, каб утрымліваць сябе і сваю сям'ю. Таму доля абараніўшых дысертацыі ў тэрмін невялікая. "Хоць гэтыя людзі - сапраўды кадры вышэйшай кваліфікацыі, пра што можна даўно справіцца ў шматлікіх працадаўцаў. Але для адпаведных чыноўнікаў якасць - "па барабане". Ім падавай долю абараніўшых дысертацыі ў тэрмін, а што было "абаронена", значэння не мае", - канстатуе аўтар палемічнага матэрыялу, са зместам якога можна азнаёміцца тут.


19.05.2012

Сёння спаўняецца 75 гадоў з дня нараджэння акадэміка У.С. Салдатава

19 траўня 2012 г. спаўняецца 75 гадоў з дня нараджэння фізікахіміка, заслужанага дзеяча навукі Рэспублікі Беларусь, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР, прэмій Ленінскага камсамола і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, з 1966 г. загадчыка лабараторыі, з 1981 г. дырэктара Інстытута фізіка-арганічнай хіміі, адначасова ў 1988-1992 гг. віцэ-прэзідэнта АН Беларусі, з 2004 г. загадчыка аддзела, лабараторыі Інстытута фізіка-арганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара хімічных навук, прафесара Уладзіміра Сяргеевіча Салдатава.


18.05.2012

Сёння Музей гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі праводзіць дзень адчыненых дзвярэй

Міжнародны Дзень Музеяў 2012 Сёння, у Міжнародны дзень музеяў, які штогод святкуецца 18 траўня, Музей гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі праводзіць дзень адчыненых дзвярэй. У залах музея размяшчаецца каля 2,5 тыс. экспанатаў: навуковыя працы, асабістыя рэчы вучоных, ордэны і ганаровыя граматы, макеты распрацаваных навукоўцамі Акадэміі навук прыбораў, узоры новых матэрыялаў, асноўных нарматыўных прававых актаў, што вызначаюць арганізацыйную структуру і рэгулююць дзейнасць Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, фатаграфіі і іншая інфармацыя пра яе навуковую і навукова-арганізацыйную дзейнасць у розныя перыяды. З 10.00 да 17.00 наведвальнікі могуць азнаёміцца з яго багатай экспазіцыяй. Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэл. 284-14-52.


18.05.2012

У Расіі прыняты маштабныя меры па рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў галіне адукацыі і навукі

У мэтах далейшага ўдасканалення дзяржаўнай палітыкі ў галіне адукацыі і навукі і падрыхтоўкі кваліфікаваных спецыялістаў з улікам патрабаванняў інавацыйнай эканомікі Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі У.У. Пуцін падпісаў 7 траўня 2012 г. Указ "Аб мерах па рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў галіне адукацыі і навукі". У галіне адукацыі Ураду Расійскай Федэрацыі, у прыватнасці, даручана забяспечыць: распрацоўку і зацвярджэнне ў снежні 2013 г. Канцэпцыі развіцця матэматычнай адукацыі ў Расійскай Федэрацыі на аснове аналітычных даных аб стане матэматычнай адукацыі на розных узроўнях адукацыі; правядзенне да канца снежня 2012 г. маніторынгу дзейнасці дзяржаўных адукацыйных устаноў у мэтах ацэнкі эфектыўнасці іх працы і рэарганізацыі неэфектыўных дзяржаўных адукацыйных устаноў; распрацоўку і зацвярджэнне да канца кастрычніка 2012 г. плана мерапрыемстваў па развіцці вядучых універсітэтаў, якія прадугледжваюць павышэнне іх канкурэнтаздольнасці сярод вядучых сусветных навукова-адукацыйных цэнтраў; уваходжанне да 2020 года не менш пяці расійскіх універсітэтаў у першую сотню вядучых сусветных універсітэтаў паводле сусветнага рэйтынгу ўніверсітэтаў. Ураду Расійскай Федэрацыі даручана забяспечыць дасягненне наступных паказчыкаў у галіне навукі: павелічэнне да 2015 года ўнутраных выдаткаў на даследаванні і распрацоўкі да 1,77% унутранага валавога прадукту з павелічэннем долі адукацыйных устаноў вышэйшай прафесійнай адукацыі ў такіх выдатках да 11,4%; павелічэнне да 2015 года долі публікацый расійскіх даследчыкаў у агульнай колькасці публікацый у сусветных навуковых часопісах, індэксіруемых у базе даных "Сетка навукі" (Web of Science), да 2,44%; павелічэнне да 2018 года агульнага аб'ёму фінансавання дзяржаўных навуковых фондаў да 25 млрд рублёў, а таксама забяспечыць зацвярджэнне ў снежні 2012 г. праграмы фундаментальных навуковых даследаванняў у Расійскай Федэрацыі на доўгатэрміновы перыяд.


18.05.2012

Сёння спаўняецца 75 гадоў з дня нараджэння члена-карэспандэнта М.У. Паўлюкевіча

18 траўня 2012 г. спаўняецца 75 гадоў з дня нараджэння вучонага ў галіне цеплафізікі, лаўрэата прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі імя акадэміка А.В. Лыкава, c 1991 г. намесніка дырэктара па навуковай рабоце, з 2005 г. галоўнага навуковага супрацоўніка Інстытута цепла- і масаабмену імя А.В. Лыкава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара фізіка-матэматычных навук Мікалая Уладзіміравіча Паўлюкевіча.


18.05.2012

Сёння спаўняецца 60 гадоў з дня нараджэння члена-карэспандэнта С.Я. Кіліна

18 траўня 2012 г. спаўняецца 60 гадоў з дня нараджэння фізіка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь і прэміі Ленінскага камсамола Беларусі, з 1994 г. загадчыка лабараторыі Інстытута фізікі імя Б.І. Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, з 2008 г. намесніка акадэміка-сакратара Аддзялення фізікі, матэматыкі і інфарматыкі, з 2012 г. галоўны вучонага сакратара Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара фізіка-матэматычных навук, прафесара Сяргея Якаўлевіча Кіліна.


17.05.2012

Прысуджана прэмія імя акадэміка В.А. Капцюга 2012 года

У адпаведнасці з Палажэннем аб прэміі імя акадэміка В.А. Капцюга, што прысуджаецца Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі і Сібірскім аддзяленнем Расійскай акадэміі навук, пастановай Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ад 28 красавіка 2012 г. №24 прэмія імя акадэміка В.А. Капцюга 2012 года прысуджана за цыкл работ "Распрацоўка навуковых асноў стварэння кампазіцыйных і нанаструктурыраваных матэрыялаў для перспектыўных сістэм вадароднай энергетыкі і даследаванне прыстасаванняў з іх выкарыстаннем" калектыву аўтараў у складзе: Ільюшчанка Аляксандра Фёдаравіча, генеральнага дырэктара Дзяржаўнага навукова-вытворчага аб'яднання парашковай металургіі - дырэктара дзяржаўнай навуковай установы "Інстытут парашковай металургіі" Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара тэхнічных навук, прафесара; Смарыга Алега Львовіча, загадчыка навукова-даследчай лабараторыі дзяржаўнай навуковай установы "Інстытут парашковай металургіі" Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, кандыдата тэхнічных навук, дацэнта, і чатырох навукоўцаў з арганізацый Сібірскага аддзялення Расійскай акадэміі навук. Віншуем лаўрэатаў з высокай узнагародай і жадаем новых творчых поспехаў!


17.05.2012

Што нам свеціць ад VI укладу?

Газета Рэспубліка Адказ на гэтае пытанне змяшчаецца ў аднайменным матэрыяле, апублікаваным у рубрыцы "Энергазберажэнне і эфектыўнасць" свежага нумара газеты Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь "Рэспубліка". Гаворка ў ім ідзе пра падзею, якую можна лічыць знакавай для сталіцы нашай дзяржавы. Нядаўна вуліца Акадэмічная стала першай вуліцай ў Мінску, цалкам асветленай святлодыёднымі свяцільнямі, якія ў некалькі разоў эканамічней любых іншых дзякуючы шырокаму выкарыстанню тэхналогій, што адносяцца да самага высокага, VI тэхналагічнага ўкладу. Распрацаваны гэтыя крыніцы святла Цэнтрам святлодыёдных і оптаэлектронных тэхналогій Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі з прыцягненнем тэхналогій і экспертызы кампаніі "Philips". Серыйную вытворчасць новай прадукцыі арганізавала акадэмічнае канструктарска-вытворчае прадпрыемства "ЦКБ", а сёння ўжо абмяркоўваюцца пытанні стварэння зборачных вытворчасцей у Азербайджане, Казахстане і Украіне з перадачай ноу-хау. Доўгатэрміновыя планы распрацоўшчыкаў і вытворцаў свяцілень новага пакалення звязаныя не толькі з вулічным і камунальных асвятленнем, але і з магчымай арганізацыяй выпуску ў Беларусі галоўнага кампанента такой тэхнікі - святлодыёдаў. На думку спецыялістаў, патэнцыял нашай навукі і прамысловасці, усталяваных партнёрскіх сувязей з кампаніяй "Philips" робяць гэтую мэту цалкам дасягальнай. Больш падрабязна аб гэтай высокатэхналагічнай прадукцыі, распрацаванай і выпускаемай у сценах Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, можна прачытаць тут.


17.05.2012

Сёння спаўняецца 105 гадоў з дня нараджэння акадэміка М.С. Казлова (1907-1993)

17 траўня 2012 г. спаўняецца 105 гадоў з дня нараджэння хіміка, заслужанага дзеяча навукі і тэхнікі РСФСР, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР, у 1946-1967 гг. загадчыка кафедрамі Пермскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута і Пермскага сельскагаспадарчага інстытута, у 1967-1972 гг. дырэктара Інстытута фізіка-арганічнай хіміі АН БССР, з 1973 г. загадчыка лабараторыі, у 1988-1993 гг. дарадцы пры дырэкцыі гэтага інстытута, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара хімічных навук, прафесара Мікалая Сямёнавіча Казлова.


16.05.2012

Заўтра ў Нацыянальнай акадэміі навук адбудзецца прэзентацыя факсімільнага выдання "Жыціе блажэннай Еўфрасінні, ігуменні манастыра Уседзяржыцеля Святога Спаса ў горадзе Полацку"

17 траўня 2012 г. у 13.00 у інфармацыйна-выставачным цэнтры Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбудзецца прэзентацыя факсімільнага выдання (у двух кнігах) Выдавецтва Беларускага Экзархата "Жыціе блажэннай Еўфрасінні, ігуменні манастыра Уседзяржыцеля Святога Спаса ў горадзе Полацку" (спіс сярэд. XVI ст.), прымеркаваная да святкавання 1150-годдзя Полацка.


У рамках прэзентацыі аддзелам рэдкіх кніг і рукапісаў бібліятэкі арганізавана выстава "Славен град Полацк", на якой прадстаўлена больш за 115 кніжных дакументаў канца XVI - пачатку XXI ст., прысвечаных гісторыі і культуры горада. Іншыя падрабязнасці аб мерапрыемстве і кантактная інфармацыя размешчаны тут.

16.05.2012

За шэсць гадоў аб'ём выпуску прамысловай прадукцыі ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі вырас у 14 разоў

Паводле даных дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці, у 2011 годзе камерцыйнымі арганізацыямі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, асноўным відам дзейнасці якіх з'яўляецца выпуск прамысловай прадукцыі, выраблена прамысловай прадукцыі ў фактычных цэнах на суму 285,8 млрд рублёў, што на 63,7% перавышае аб'ём 2010 года. У параўнанні жа з узроўнем 2005 года аб'ём выпуску прамысловай прадукцыі ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі вырас у 14 разоў.


15.05.2012

Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці аб'яўлены конкурсы

Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці аб'явіў конкурсы "На лепшую арганізацыю вынаходніцкай дзейнасці і кіраванне інтэлектуальнай уласнасцю" і "На лепшага работніка службы па ахове і кіраванню інтэлектуальнай уласнасцю". Да ўдзелу ў конкурсах запрашаюцца юрыдычныя асобы Рэспублікі Беларусь незалежна ад формаў уласнасці, а таксама работнікі службаў па ахове і кіраванню інтэлектуальнай уласнасцю арганізацый. Тэрмін падачы конкурсных заявак - да 20 траўня 2012 г. Формы заяваў на ўдзел у конкурсах, анкеты ўдзельнікаў конкурсаў і кантактная інфармацыя размешчаны тут.


15.05.2012

Сёння адбудзецца прэзентацыя выставы "Юзаф Крашэўскі ў люстэрку гісторыі"

15 мая 2012 г. у 15.00 у чытальнай зале рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (п. 601) адбудзецца прэзентацыя выставы "Юзаф Крашэўскі ў люстэрку гісторыі", прымеркаванай да 200-годдзя з дня нараджэння вядомага польскага пісьменніка Юзафа Ігнацыя Крашэўскага (1812-1887), падрыхтаванай з удзелам Польскага Інстытута ў Мінску. На выставе, падрыхтаванай супрацоўнікамі аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў бібліятэкі, прадстаўлены выданні XIX-XXI стст. з фондаў аддзела, што адлюстроўваюць усю разнастайнасць творчай спадчыны пісьменніка. Іншыя падрабязнасці аб мерапрыемстве і кантактная інфармацыя размешчаны тут.


15.05.2012

Абноўлены пералік невыкарыстоўваемых будынкаў, збудаванняў і нежылых памяшканняў рэспубліканскай уласнасці

На вэб-сайце апублікавана абноўленая рэдакцыя Пераліку невыкарыстоўваемых будынкаў, збудаванняў і нежылых памяшканняў рэспубліканскай уласнасці, якія знаходзяцца ў аператыўным кіраванні або ў гаспадарчым вядзенні арганізацый Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, з прапановамі па іх далейшаму выкарыстанню.


14.05.2012

Заўтра адкрываецца II Міжнародны водна-хімічны форум

БелэнергоремналадкаИнститут физико-органической химии НАН Беларуси 15-17 траўня 2012 г. дзяржаўная навуковая ўстанова "Інстытут фізіка-арганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі" сумесна з ААТ "Белэнергарамналадка "праводзяць II Міжнародны водна-хімічны форум. Яго мэта - інфармаванне спецыялістаў аб перадавых замежных і айчынных тэхналогіях водападрыхтоўкі і водаачысткі ў розных галінах прамысловасці, матэрыялах і абсталяванні, знаёмства з вопытам іх прымянення і ўкаранення ў практыку, прасоўванне перспектыўных навукова-тэхнічных распрацовак. Пра свой удзел у мерапрыемстве ўжо заявілі звыш 50 арганізацый Беларусі, Расіі, Украіны, Казахстана, Турцыі, Кітая. Адкрыццё форуму адбудзецца 15 траўня ў 11.00 па адрасе: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 18, актавая зала ААТ "Белэнергарамналадка". З яго папярэдняй праграмай можна азнаёміцца тут.


14.05.2012

Сёння спаўняецца 105 гадоў з дня нараджэння акадэміка М.П. Яругіна (1907-1990)

14 траўня 2012 г. спаўняецца 105 гадоў з дня нараджэння матэматыка, Героя Сацыялістычнай Працы, заслужанага дзеяча навукі БССР, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР, у 1952-1956 гг. дырэктара Ленінградскага аддзялення Матэматычнага інстытута АН СССР, з 1956 г. кіраўніка лабараторыі, з 1959 г. дырэктара Інстытута матэматыкі АН БССР і загадчыка кафедры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 1977-1982 гг. члена Прэзідыума АН БССР, з 1982 г. загадчыка лабараторыі, дарадцы пры дырэкцыі Інстытута матэматыкі АН БССР, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара фізіка-матэматычных навук, прафесара Мікалая Паўлавіча Яругіна.


12.05.2012

Тэхналагічны запыт на новыя тэхналогіі злучэння арміраваных валакном пластмас са сталёвымі дэталямі

NineSigma NineSigma, representing Johnson Controls, invites proposals for novel technologies to join/connect fiber reinforced plastics with metal components. Both early laboratory-stage and production-ready solutions are welcome. More information is available here and in the Request for Proposal document online. The final submission date for Proposal Briefs is June 1, 2012. Please also click here to view all open requests by technical area, industry, or status.


12.05.2012

Адбылося чарговае пасяджэнне камісіі па акрэдытацыі навуковых арганізацый

26 красавіка 2012 г. адбылося чарговае пасяджэнне камісіі па акрэдытацыі навуковых арганізацый, па выніках якога прыняты і зацверджаны старшынямі Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь заключэнні аб акрэдытацыі ў якасці навуковай арганізацыі 18 юрыдычных асоб, з пералікам якіх можна азнаёміцца тут.


11.05.2012

Нацыянальная акадэмія навук прыме ўдзел у Беларускім прамысловым форуме-2012

Як паведамляе прэс-служба Акадэміі навук, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, у якасці аднаго з суарганізатараў і буйнога экспанента, прыме актыўны ўдзел у працы Беларускага прамысловага форуму-2012, які пройдзе з 15 па 18 траўня 2012 г. у Мінску. На аб'яднаным стэндзе Акадэміі навук будуць прадстаўлены распрацоўкі 12 арганізацый: навукова-практычных цэнтраў па матэрыялазнаўству і механізацыі сельскай гаспадаркі, інстытутаў тэхнічнай акустыкі, механікі металапалімерных сістэм, прыкладной фізікі, цепла- і масаабмену, фізіка-тэхнічнага, аб'яднанага інстытута машынабудавання, дзяржаўных навукова-вытворчых аб'яднанняў "Цэнтр" і парашковай металургіі, Цэнтра святлодыёдных і оптаэлектронных тэхналогій. Падрабязнасці чытайце ў прэс-рэлізе.


09.05.2012

Віншаванне Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі з Днём Перамогі

Курган Славы Паважаныя калегі, дарагія ветэраны!

Ад усёй душы віншую вас з вялікім і святым святам - Днём Перамогі. У гэты дзень мы з удзячнасцю ўспамінаем абаронцаў Беларусі розных пакаленняў, ушаноўваем людзей, што прысвяцілі сваё жыццё служэнню Радзіме і беларускай навуцы.

У нашых сэрцах не вычэрпваецца падзяка і пакланенне перад подзвігам ветэранаў-франтавікоў, працаўнікоў тылу, а таксама ўсіх тых, хто падымаў разораную краіну з руін і попелу. Асаблівыя словы падзякі мы адрасуем ветэранам-навукоўцам, якія зрабілі усё, што ад іх залежыць, каб Беларусь пераадолела наступствы ліхалецця і пабудавала магутную навуковую і адукацыйную сферу, канкурэнтаздольную прамысловасць і сельскую гаспадарку.

Дарагія ветэраны, цяжка пераацаніць значэнне вашага ўкладу ў выхаванне грамадзянскасці і патрыятызму нашай моладзі. Сваёй мудрасьцю, актыўнасцю і перакананасцю вы шмат зрабілі для маральнай загартоўкі новага пакалення, многія гады былі выдатным прыкладам для маладых людзей, што вырашылі прысвяціць сваё жыццё навуцы. І сёння ўжо ім трэба працягнуць і развіць слаўныя традыцыі старэйшых пакаленняў, захаваць культурную спадчыну, дамагчыся далейшага прагрэсу і росквіту.

У гэты знамянальны дзень шчыра жадаю ўсім шчасця і моцнага здароўя. Хай Перамога і памяць пра яе будуць заўсёды з намі. Даўгалецця, дабрабыту і поспехаў у новых здзяйсненнях.

З святам вас, дарагія ветэраны і калегі!

З павагай,
Старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Анатолій Русецкі


08.05.2012

За мінулы год Нацыянальная акадэмія навук Беларусі памаладзела на два гады!

Пра гэта сведчаць даныя ведамаснай і аператыўнай справаздачнасці. Па стане на канец 2011 г. у Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі працавалі больш за 18,5 тыс. чал., у тым ліку ў навуковых арганізацыях - 12,2 тыс. чал., у арганізацыях навукова-вытворчай сферы - 5,2 тыс. чал., у арганізацыях кіравання, адукацыі, аховы здароўя, абслугоўвання і іншых арганізацыях невытворчай сферы - 1,1 тыс. чал. За апошнія гады якасна палепшылася ўзроставая структура як усяго персаналу, так і кіруючага складу арганізацый, што знаходзяцца ў падпарадкаванні Нацыянальнай акадэміі навук. Сярэдні ўзрост работнікаў знізіўся з 51 года у 2010 г. да 49 гадоў у 2011 г. Доля кіраўнікоў арганізацый ва ўзросце да 40 гадоў на канец 2011 г. склала 13,1%, доля кіраўнікоў ва ўзросце ад 40 да 50 гадоў узрасла да 9,1%. Доля даследчыкаў ва ўзросце да 29 гадоў у акадэмічных арганізацыях складае 21,7% і адпавядае паказчыку, пры якім забяспечваецца стабільнае ўзнаўленне навуковых кадраў.


08.05.2012

Прымаюцца заяўкі на Рэспубліканскі конкурс інавацыйных праектаў 2012 года

ДКНТ Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь і Беларускі інавацыйны фонд аб'явілі аб прыёме заявак на Рэспубліканскі конкурс інавацыйных праектаў 2012 года. Конкурс праводзіцца па намінацыях "Лепшы інавацыйны праект" і "Лепшы маладзёжны інавацыйны праект". Мэты конкурсу: стымуляванне перспектыўных інавацыйных праектаў і распрацовак, садзейнічанне ў пошуку інвестыцыйнай падтрымкі інавацыйных праектаў, камерцыялізацыя вынікаў навуковых даследаванняў. Заяўкі на ўдзел у конкурсе прымаюцца да 1 кастрычніка 2012 г. Дадатковая інфармацыя размешчана тут.


06.05.2012

У Расійскай Федэрацыі зацверджана комплексная праграма развіцця біятэхналогій да 2020 года

Міністэрства эканамічнага развіцця Расійскай Федэрацыі 24 красавіка 2012 г. Старшыня Урада Расійскай Федэрацыі У.У. Пуцін зацвердзіў Комплексную праграму развіцця біятэхналогій у Расійскай Федэрацыі да 2020 года, каардынатарам якой вызначана Міністэрства эканамічнага развіцця Расійскай Федэрацыі. Стратэгічнай мэтай праграмы з'яўляецца выхад Расіі на лідзіруючыя пазіцыі ў галіне распрацоўкі біятэхналогій, у тым ліку па асобных напрамках біямедыцыны, аграбіятэхналогій, прамысловай біятэхналогіі і біяэнергетыкі, і стварэнне глабальна канкурэнтаздольнага сектара біяэканомікі, які разам з нанаіндустрыяй і інфармацыйнымі тэхналогіямі павінен стаць асновай мадэрнізацыі і пабудовы постіндустрыяльнай эканомікі. Сярод галоўных мэт таксама інтэграцыя навукова-тэхналагічнага сектара Расіі ў міжнародную сістэму вытворчасці ведаў з выхадам на апераджальнае развіццё навуковага патэнцыялу, арыентаванага на стварэнне ведаў і тэхналогій, здольных нараўне з нанатэхналогіямі і інфармацыйнымі тэхналогіямі забяспечыць мадэрнізацыю прамысловага сектара краіны. Чаканымі вынікамі выканання праграмы стануць павелічэнне аб'ёму вытворчасці біятэхналагічнай прадукцыі ў 33 разы, павелічэнне долі экспарту ў яе вытворчасці больш чым у 25 разоў, выхад на ўзровень вытворчасці біятэхналагічнай прадукцыі ў Расійскай Федэрацыі ў памеры каля 1% ВУП да 2020 г. і іншыя. Фінансавае забеспячэнне праграмы будзе ажыццяўляцца за кошт сродкаў федэральнага бюджэту, бюджэтаў суб'ектаў Расійскай Федэрацыі, мясцовых бюджэтаў, а таксама пазабюджэтнага фінансавання. У 2012-2020 гг. на гэтыя мэты мяркуецца накіраваць 1150 млрд рас. рублёў.


05.05.2012

Сёння спаўняецца 75 гадоў з дня нараджэння акадэміка М.А. Картэля

5 траўня 2012 г. спаўняецца 75 гадоў з дня нараджэння генетыка, заслужанага дзеяча навукі Рэспублікі Беларусь, лаўрэата прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, у 1967-1978 гг. старшага навуковага супрацоўніка, у 1978-1994 гг. намесніка дырэктара па навуковай рабоце Інстытута генетыкі і цыталогіі АН БССР, у 1994-2004 гг. дырэктара Інстытута генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, з 2005 г. загадчыка лабараторыі гэтага інстытута, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара біялагічных навук, прафесара Мікалая Аляксандравіча Картэля.


04.05.2012

Беларусь захоўвае высокія пазіцыі ў сусветным рэйтынгу інтэнсіўнасці патэнтавай дзейнасці

World Intellectual Property Indicators Пра гэта сведчыць Справаздача аб паказчыках дзейнасці ў галіне інтэлектуальнай уласнасці за 2011 год, апублікаваная Сусветнай арганізацыяй інтэлектуальнай уласнасці (САІУ). У справаздачы канстатуецца, што аднаўленне тэмпаў росту колькасці заявак на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці ідзе значна хутчэй, чым аднаўленне эканамічнай сітуацыі ў цэлым. За 3,6%-ным спадам колькасці заявак на патэнты ў 2009 г. адзначаны яе рост на 7,2% у 2010 г., што з'явілася самым высокім паказчыкам тэмпаў росту за апошнія пяць гадоў. У 2010 г. агульная колькасць заявак на патэнты на вынаходствы, пададзеных ва ўсе нацыянальныя і рэгіянальныя патэнтныя ведамствы, склала 1,98 млн і дасягнула самага высокага ўзроўню за ўсю гісторыю падачы заявак. Агульная колькасць патэнтаў, выдадзеных у свеце, склала 909 тыс. і на 12,4% перавысіла ўзровень 2009 г. У выніку, на канец 2010 г. ва ўсім свеце дзейнічала каля 7,3 млн патэнтаў, прычым найбольшая іх колькасць падтрымлівалася ў сіле ў ЗША (2,02 млн) і Японіі (1,42 млн). Рэспубліка Беларусь захавала самыя высокія пазіцыі ў сусветным рэйтынгу інтэнсіўнасці патэнтавай дзейнасці. Па колькасці заявак на вынаходствы, пададзеных у 2010 г. нацыянальнымі заяўнікамі, у разліку на 1 млрд долараў ВУП яна займае 6-е месца ў свеце (14,5), саступаючы толькі Рэспубліцы Карэя (99,8), Японіі (73,7 ), Кітаю (32,2), ЗША (18,4) і Германіі (17,2). У 2010 г. рэкорднага значэння дасягнула таксама колькасць заявак на патэнты на карысныя мадэлі, якая склала 496 тыс. і вырасла ў параўнанні з 2009 г. на 24%. Беларусь увайшла ў дваццатку краін-лідэраў па гэтым тыпе патэнтавай дзейнасці, заняўшы 12-е месца ў свеце па колькасці пададзеных заявак і 9-е - па колькасці выдадзеных патэнтаў на карысныя мадэлі.


04.05.2012

Аб'яўлены рэспубліканскі конкурс для назначэння стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым вучоным на 2013 год

У адпаведнасці з Палажэннем аб парадку правядзення штогадовага адкрытага рэспубліканскага конкурсу для назначэння стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым вучоным, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 жніўня 2005 г. №367 "Аб удасканаленні стымулявання творчай працы маладых вучоных", аб'яўлены рэспубліканскі конкурс для назначэння стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым вучоным на 2013 год. Для ўдзелу ў конкурсе вылучаюцца кандыдатуры дасягнуўшых найлепшых вынікаў у навуковай, навукова-тэхнічнай, інавацыйнай дзейнасці дактароў навук ва ўзросце да 45 гадоў, кандыдатаў навук - да 35 гадоў, вучоных без ступені - да 30 гадоў на 1 студзеня года, у якім ажыццяўляецца вылучэнне. Пры вылучэнні кандыдатур таленавітых маладых вучоных для ўдзелу ў конкурсе ўлiчваюцца iх дасягненнi ў прыярытэтных напрамках фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў і навукова-тэхнічнай дзейнасці, уклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь. Больш падрабязна з інфармацыяй аб конкурсе можна азнаёміцца тут.


03.05.2012

Першы намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь азнаёміўся з акадэмічнымі вытворчасцямі навукаёмістай прадукцыі

Учора Першы намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь У.І. Сямашка наведаў дзяржаўную навуковую ўстанову "Фізіка-тэхнічны інстытут Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі", дзе азнаёміўся з акадэмічным цэхам вырабу і зборкі беспілотных авіяцыйных комплексаў , а таксама імпартазамяшчальнымі вытворчасцямі сучасных паўправадніковых генератараў і ўстановак індукцыйнага нагрэву. У ходзе візіту У.І. Сямашка заслухаў кароткія даклады Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі А.М. Русецкага і намесніка Старшыні Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта І.М. Быкава аб ходзе работ па стварэнню беспілотных авіяцыйных комплексаў рознага прызначэння.


Па выніках дакладу в.а. дырэктара Фізіка-тэхнічнага інстытута, акадэміка А.І. Гардзіенкі аб асноўных напрамках дзейнасці і перспектывах развіцця арганізацыі Першы намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь адзначыў плённае супрацоўніцтва акадэмічнага інстытута з галіновымі прадпрыемствамі, даручыў нарошчваць яго ў далейшым, а таксама даў канкрэтныя даручэнні інстытуту па рашэнні задач, што стаяць перад прадпрыемствамі канцэрна "Беллеспаперапрам" і Міністэрства прамысловасці.

03.05.2012

Акадэмічны план мерапрыемстваў па рэалізацыі Праграмы дзейнасці Урада Рэспублікі Беларусь зацверджаны ў новай рэдакцыі

З мэтай забеспячэння своечасовага і якаснага выканання ў частцы, што датычыцца Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Праграмы дзейнасці Урада Рэспублікі Беларусь на 2011-2015 гады, распараджэннем Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ад 18 сакавіка 2011 г. №15 быў зацверджаны акадэмічны план мерапрыемстваў па яе рэалізацыі. На працягу 2011 года і I квартала 2012 года з 118 мерапрыемстваў акадэмічнага плана 14 мерапрыемстваў выкананы ў поўным аб'ёме, па астатніх мерапрыемствах, тэрмін выканання большасці з якіх заканчваецца ў 2015 годзе, арганізавана выкананне ў арганізацыях і апараце Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. З улікам рашэнняў, прынятых Прэзідэнтам і Урадам Рэспублікі Беларусь, а таксама змяненняў у арганізацыйнай структуры апарату і адбыўшыхся кадравых прызначэнняў распараджэннем Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ад 2 мая 2012 г. №25 у План мерапрыемстваў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па рэалізацыі Праграмы дзейнасці Урада Рэспублікі Беларусь на 2011-2015 гады ўнесены неабходныя змяненні і дапаўненні і ён зацверджаны ў новай рэдакцыі.


02.05.2012

Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь даручыў павялічыць экспарт святлодыёдных свяцільняў

Такое даручэнне ён даў сёння падчас наведвання Цэнтра святлодыёдных і оптаэлектронных тэхналогій і канструктарска-вытворчага прадпрыемства "ЦКБ" Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Прэм'ер-міністру Рэспублікі Беларусь М.У. Мясніковічу былі прадстаўлены імпартазамяшчальныя распрацоўкі ў галіне святлодыёднай тэхнікі, выкананыя ў Нацыянальнай акадэміі навук, серыйнае асваенне якіх пачата ў 2012 годзе на ўласнай вытворчасці РУП "ЦКБ". Створаныя акадэмічнымі вучонымі і спецыялістамі святлодыёдныя свяцільні для жыллёва-камунальнай гаспадаркі ўжо пастаўляюцца ў Расію, Украіну, Азербайджан, Казахстан, Германію. У ходзе наведвання М.У. Мясніковіч таксама азнаёміўся з рэалізуемымі інавацыйнымі праектамі вытворчасці бязвірусных мініклубняў бульбы на аснове аэрапонікі і энергазберагаючых святлодыёдных выпраменьвальнікаў.


Па выніках нарады з удзелам прадстаўнікоў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання кіраўніком Урада дадзены даручэнні па пытаннях нарошчвання вытворчасці святлодыёдных свяцільняў, пашырэння навукова-тэхнічнага суправаджэння вытворчасці святлодыёднай прадукцыі, геаграфіі экспарту гэтай прадукцыі і больш актыўнага асваення еўрапейскіх рынкаў.

02.05.2012

Вызначаны парадак арганізацыі выстаў і кірмашоў у Рэспубліцы Беларусь і нацыянальных выстаў (экспазіцый) за мяжой

Дом Урада У мэтах далейшага садзейнічання развіццю выставачнай і кірмашовай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь і за яе межамі пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 23 красавіка 2012 г. №384 зацверджаны Палажэнне аб парадку арганізацыі выстаў і кірмашоў у Рэспубліцы Беларусь і Палажэнне аб парадку арганізацыі нацыянальных выстаў (экспазіцый) Рэспублікі Беларусь за мяжой. Міністэрству гандлю прадастаўлена права даваць тлумачэнні аб парадку прымянення зацверджаных палажэнняў.


02.05.2012

Ні адна ўстанова вышэйшай адукацыі Беларусі не ўвайшла ў Лейдэнскі рэйтынг-2011/2012

Лейдэнскі ўніверсітэт Сярод сістэм ранжыравання ўстаноў вышэйшай адукацыі па іх навуковай прадуктыўнасці, што выкарыстоўваюцца сёння ў свеце, дасканаласцю сістэмы паказчыкаў, высокай дакладнасцю іх вымярэння і празрыстай метадалогіяй ацэнкі, якая выключае ўплыў суб'ектыўных меркаванняў экспертаў або выкарыстанне даных, прадстаўленых самімі ВНУ, характарызуецца Лейдэнскі рэйтынг. Ён распрацаваны ў найстарэйшай (заснавана ў 1575 г.) ВНУ Нідэрландаў - Лейдэнскім універсітэце, які з'яўляецца членам Лігі даследчых універсітэтаў Еўропы (LERU), і грунтуецца на больш чым 25-гадовым бібліяметрычным вопыце Цэнтра навукі і тэхналагічных даследаванняў універсітэта. Рэйтынг улічвае толькі навукова-публікацыйную актыўнасць і толькі тых універсітэтаў, політэхнічных, тэхналагічных і іншых інстытутаў, супрацоўнікі якіх публікуюць штогод мінімум 500 навуковых публікацый (артыкулаў, кароткіх паведамленняў, аглядаў), праіндэксаваных ў найбольш аўтарытэтнай базе навуковага цытавання Web of Science кампаніі Thomson Reuters. Чарговая версія Лейдэнскага рэйтынгу складзена на аснове даных аб навуковых публікацыях толькі ў галіне прыродазнаўчых і сацыяльных навук (без мастацтваў і гуманітарных навук), улічвае публікацыі ВНУ за перыяд 2005-2009 гг., колькасць іх цытаванняў (выключаючы самацытаванне аўтарамі) да канца 2010 г., долю міжнародных сумесных публікацый і шэраг іншых бібліяметрычных паказчыкаў, у тым ліку магчымасць уліку публікацый не на англійскай мове або іх выключэння з ліку індыкатараў. Па колькасці і ўплывовасці навуковых публікацый у гэты сусветны рэйтынг патрапілі 500 устаноў вышэйшай адукацыі з 41 краіны свету, уключаючы Венгрыю, Польшчу, Расію, Сербію, Славенію і Чэхію. Як і ў папярэднія гады, ні адна беларуская ВНУ ў Лейдэнскі рэйтынг-2011/2012 не ўвайшла.


01.05.2012

Сёння спаўняецца 85 гадоў з дня нараджэння члена-карэспандэнт А.І. Савасцюка (1927-1998)

1 траўня 2012 г. спаўняецца 85 гадоў з дня нараджэння філосафа, у 1962-1968 гг. вучонага сакратара, у 1968-1989 гг. намесніка дырэктара Інстытута філасофіі і права АН БССР па навуковай рабоце, у 1989-1992 гг. загадчыка аддзела праблем сацыяльнага развіцця, у 1992-1997 гг. дарадцы пры дырэкцыі Інстытута філасофіі і права Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара філасофскіх навук, прафесара Антона Іванавіча Савасцюка.

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін / Травень 2012 года / Да пачатку старонкі
Пры поўным ці частковым выкарыстанні інфармацыі спасылка на крыніцу з'яўляецца абавязковай