Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Архіў навін 2013 года

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін / Люты 2013 года

28.02.2013

Рэспубліка Беларусь далучылася да Сінгапурскага дагавора аб законах па таварных знаках

Рэзідэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 10 снежня 2012 г. Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь падпісаны і 26 лютага 2013г. афіцыйна апублікаваны Закон Рэспублікі Беларусь №1-З "Аб далучэнні Рэспублікі Беларусь да Сінгапурскага дагавора аб законах па таварных знаках", прыняты Палатай прадстаўнікоў 15 лістапада 2012 г. і адобраны Саветам Рэспублікі 27 лістапада 2012 г. Сінгапурскі дагавор быў сфармуляваны ў 2006 годзе і дазваляе ўніфікаваць нацыянальныя і рэгіянальныя працэдуры рэгістрацыі таварных знакаў, гарманізуючы і спрашчаючы іх. Да сённяшняга дня колькасць краін, якія ўзялі на сябе абавязацельствы па добраахвотным выкананні палажэнняў гэтага найважнейшага інструмента міжнароднага аўтарскага права, дасягнула 30. З тэкстам Сінгапурскага дагавора можна азнаёміцца тут.


27.02.2013

Заўтра адбудзецца прэзентацыя выстаўкі "Старонкі гісторыі паўстання 1863-1864 гг."

Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа 28 лютага 2013 г. у 16.00 у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (вул. Сурганава, 15, інфармацыйна-выставачны цэнтр, пакой 110) адбудзецца прэзентацыя выстаўкі "Старонкі гісторыі паўстання 1863–1864 гг.". На ёй прадстаўлена больш за 100 друкаваных і рукапісных дакументаў XIX-XXI стст. з фондаў бібліятэкі - апісанні ваенных дзеянняў, зборнікі справаводчых матэрыялаў і публіцыстыкі, мемуары, даследаванні айчынных і замежных навукоўцаў. Іншыя падрабязнасці і кантактная інфармацыя - тут.


27.02.2013

Сёння спаўняецца 115 гадоў з дня нараджэння акадэміка В.К. Шчарбакова (1898-1938)

27 лютага 2013 г. спаўняецца 115 гадоў з дня нараджэння гісторыка, у 1931-1935 гг. віцэ-прэзідэнта АН БССР, у 1935-1937 гг. неадменнага сакратара АН БССР, з 1931 г. намесніка дырэктара, у 1936-1937 гг. дырэктара Інстытута гісторыі АН БССР, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара гістарычных навук Васіля Карпавіча Шчарбакова.


26.02.2013

Памёр Герой Беларусі акадэмік М.С. Высоцкі

25 лютага 2013 г. пасля працяглай хваробы на 86-м годзе жыцця памёр выдатны вучоны і канструктар у галіне машынабудавання, адзін з заснавальнікаў беларускай школы грузавога аўтамабілебудавання, Герой Беларусі, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР, заслужаны работнік прамысловасці СССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР і Дзяржаўнай прэміі БССР, генеральны канструктар па аўтамабільнай тэхніцы Рэспублікі Беларусь, былы дырэктар Навуковага цэнтра праблем механікі машын, генеральны дырэктар Навукова-інжынернага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Белаўтатрактарабудаванне" і Аб'яднанага інстытута машынабудавання Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар тэхнічных навук, прафесар Міхаіл Сцяпанавіч Высоцкі. Грамадзянская паніхіда адбудзецца 27 лютага 2013 г. з 11.30 да 13.30 па адрасе: г. Мінск, вул. Кастрычніцкая, 5. Пахаванне адбудзецца на Маскоўскіх могілках г. Мінска.


26.02.2013

Унесены змяненні і дапаўненні ў Палажэнне аб парадку распрацоўкі і выканання навукова-тэхнічных праграм

Дом Урада Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 18 лютага 2013 г. №114, якая ўступіла ў сілу, унесена шырокае кола змяненняў і дапаўненняў у Палажэнне аб парадку распрацоўкі і выканання навукова-тэхнічных праграм, зацверджанае пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 жніўня 2005 г. №961. У прыватнасці, устаноўлена, што праграмы распрацоўваюцца на чарговы перыяд дзеяння прыярытэтных напрамкаў навукова-тэхнічнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь, і не дапускаецца правядзенне пасля 1 ліпеня бягучага года дзяржаўнай навукова-тэхнічнай экспертызы праектаў заданняў, па якіх прадугледжана выкананне НДДК(Т)Р у бягучым годзе за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту. У новай рэдакцыі выкладзены патрабаванні да зместу праектаў праграм, што прадстаўляецца на конкурс, а таксама парадак заключэння дагавораў на іх выкананне з галаўнымі арганізацыямі - выканаўцамі праграм. Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь персанальная адказнасць за своечасовае і якаснае выкананне навукова-тэхнічных праграм, мэтавае і эфектыўнае выкарыстанне прадугледжаных на іх рэалізацыю фінансавых сродкаў ускладзена на кіраўнікоў дзяржаўных заказчыкаў праграм.


26.02.2013

Сёння адбудзецца круглы стол на тэму "Дзеці вайны: жыццёвы шлях, грамадскае становішча, меры сацыяльнай падтрымкі"

Інстытут філасофіі НАН Беларусі 26 лютага 2013 г. у Інстытуце філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбудзецца рэспубліканскі круглы стол на тэму "Дзеці вайны: жыццёвы шлях, грамадскае становішча, меры сацыяльнай падтрымкі". Мерапрыемства падрыхтавана сумесна з міжнародным грамадскім аб'яднаннем "Узаемаразуменне". Яго ўдзельнікамі стануць прадстаўнікі органаў сацыяльнай абароны і грамадскіх арганізацый, што займаюцца сацыяльнай падтрымкай ветэранаў і пажылых людзей, вучоныя-гуманітарыі, а таксама людзі, што непасрэдна адносяцца да катэгорыі "дзяцей Вялікай Айчыннай вайны". Пачатак у 12.00. Іншыя падрабязнасці - у прэс-рэлізе.


25.02.2013

Аб'яўлены конкурс сумесных беларуска-ўкраінскіх навукова-тэхнічных праектаў на 2014-2016 гады

ДКНТ У рамках Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Украіны аб супрацоўніцтве ў галіне навукі і тэхналогій і па дамоўленасці бакоў Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнае агенцтва па пытаннях навукі, інавацый і інфарматызацыі Украіны аб'явілі конкурс сумесных беларуска-ўкраінскіх навукова-тэхнічных праектаў на 2014-2016 гады. Мяркуецца прафінансаваць 8-10 сумесных праектаў па наступных прыярытэтных для абедзвюх краін напрамках: нанатэхналогіі; інфармацыйныя тэхналогіі; касмічныя тэхналогіі; лазерныя тэхналогіі; біятэхналогіі; новыя матэрыялы; ахова навакольнага асяроддзя; медыцына, фармацыя. Заяўкі на конкурс прымаюцца з 1 сакавіка па 15 красавіка 2013 г. Інфармацыя аб умовах конкурсу і неабходных дакументах для падачы заявак размешчана тут.


25.02.2013

Пачаты прыём матэрыялаў па вылучэнні кандыдатур з ліку арганізацый навукі і навуковага абслугоўвання для занясення на Рэспубліканскую дошку Гонару

Рэспубліканская дошка Гонару Нацыянальная акадэмія навук Беларусі пачала прыём матэрыялаў па вылучэнні кандыдатур для наступнага ўнясення на разгляд міжведамаснай камісіі па вызначэнні лепшых сярод арганізацый, што ажыццяўляюць навуковыя даследаванні і распрацоўкі, для занясення на Рэспубліканскую дошку Гонару па выніках работы за 2012 год. Адпаведная інфармацыя накіравана рэспубліканскім і мясцовым органам дзяржаўнага кіравання і арганізацыям лістом НАН Беларусі ад 22 лютага 2013 г. №21-03/929. Вылучэнне кандыдатур з ліку арганізацый, што ажыццяўляюць навуковыя даследаванні і распрацоўкі, ажыццяўляецца ў парадку і тэрміны, устаноўленыя:

Прадугледжаныя Інструкцыяй матэрыялы па кожнай вылучанай кандыдатуры прадстаўляюцца ў тэрмін да 20 сакавіка 2013 г. па адрасе: 220072, г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 66, каб. 317, 413. Тэлефоны для даведак: (017) 284-24-56, (017) 284-11-63.


22.02.2013

Аб'яўлены конкурс праектаў па перапрацоўцы месцаў пахавання (палігонаў) цвёрдых камунальных адходаў

Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь аб'явіла адкрыты конкурс праектаў па перапрацоўцы месцаў пахавання (палігонаў) цвёрдых камунальных адходаў з атрыманнем другасных матэрыяльных рэсурсаў (шкло, пластык, папера, гума, металы і інш.). Дадатковая і кантактная інфармацыя размешчаны тут.


22.02.2013

Сёння спаўняецца 110 гадоў з дня нараджэння акадэміка А.Н. Сеўчанкі (1903-1978)

А.Н. Сеўчанка 22 лютага 2013 г. спаўняецца 110 гадоў з дня нараджэння вядомага савецкага вучонага, аднаго з найбуйнейшых спецыялістаў у галіне люмінесцэнцыі, Героя Сацыялістычнай працы, заслужанага дзеяча навукі БССР, у 1955-1957 гг. дырэктара Інстытута фізікі і матэматыкі АН БССР, адначасова ў 1956 г. в.а. акадэміка-сакратара Аддзялення фізіка-матэматычных і тэхнічных навук АН БССР, у 1957-1972 гг. рэктара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, з 1972 г. дырэктара НДІ прыкладных фізічных праблем пры Белдзяржуніверсітэце, у 1957-1973 гг. члена Прэзідыума АН БССР, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара фізіка-матэматычных навук, прафесара Антона Нікіфаравіча Cеўчанкі.


21.02.2013

Кожны другі расіянін лічыць працу ў навуцы прэстыжнай

УЦВГД Пра гэта сведчаць вынікі агульнарасійскага апытання, праведзенага Усерасійскім цэнтрам вывучэння грамадскай думкі (УЦВГД) у пачатку лютага 2013 года. Як паведамляе прэс-выпуск "Прэстыж навукі ў Расіі", апублікаваны на сайце УЦВГД, праца ў навуковай галіне ўяўляецца прэстыжнай 48% апытаных расіян. Часцей за іншых у прэстыжнасці навуковай працы перакананыя маладыя (55%), расіяне сярэдняга ўзросту (48%), з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй (51%) і высокаадукаваныя (49%). 76% расіян станоўча глядзяць на з'яўленне ў сям'і маладых навукоўцаў і падтрымалі б свайго дзіцяці ў жаданні рабіць навуковую кар'еру. Іншыя падрабязнасці - тут.


21.02.2013

Зацверджана Канцэпцыя фарміравання і развіцця нанаіндустрыі ў Рэспубліцы Беларусь

Дом Урада Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 18 лютага 2013 г. №113 зацверджаны Канцэпцыя фарміравання і развіцця нанаіндустрыі ў Рэспубліцы Беларусь і план мерапрыемстваў па рэалізацыі Канцэпцыі. Мэтай Канцэпцыі з'яўляецца ацэнка наяўнага ў Рэспубліцы Беларусь патэнцыялу і вызначэнне перспектыў і арганізацыйна-эканамічнага механізму фарміравання і развіцця нанаіндустрыі ў 2013-2015 гадах і на перыяд да 2020 года. Рэалізацыя Канцэпцыі дазволіць да 2016 года сфарміраваць значны зачын для паскоранага развіцця нанаіндустрыі, што дасць магчымасць Рэспубліцы Беларусь максімальна выкарыстоўваць магчымасці, звязаныя са зменай ў сусветнай эканоміцы тэхналагічных укладаў, і ўвайсці ў лік краін, што эфектыўна выкарыстоўваюць тэхналогіі шостага тэхналагічнага ўкладу.


21.02.2013

Сёння спаўняецца 105 гадоў з дня нараджэння члена-карэспандэнта Ф.А. Апейкі (1908-1970)

21 лютага 2013 г. спаўняецца 105 гадоў з дня нараджэння вучонага ў галіне механікі тарфяных машын, з 1949 г. загадчыка кафедры Беларускага політэхнічнага інстытута, адначасова ў 1938-1941 гг. і з 1949 г. старшага навуковага супрацоўніка Інстытута торфу Акадэміі навук БССР, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара тэхнічных навук, прафесара Фёдара Аляксандравіча Апейкі.


20.02.2013

Заўтра адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы

Міжнародны дзень роднай мовы 2013 21 лютага 2013 г. адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовышто быў абвешчаны Генеральнай канферэнцыяй ЮНЕСКА ў лістападзе 1999 года. Мэтай яго святкавання з'яўляецца садзейнічанне моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, а таксама прыцягненне ўвагі да важнасці адукацыі на роднай мове. Абіраючы тэму Міжнароднага дня роднай мовы 2013 года - "Кнігі для навучання на роднай мове", - арганізатары імкнуцца нагадаць усім зацікаўленым бакам, што садзейнічанне выданню кніг на роднай мове з'яўляецца істотным для падтрымкі адукацыі на месцах. Заўтра ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі пройдуць святочныя тэматычныя літаратурныя чытанні, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы. Падрабязнасці аб мерапрыемстве - тут.


19.02.2013

Аб'яўлены дадатковы адкрыты конкурс праектаў (работ), што фінансуюцца за кошт сродкаў інавацыйнага фонду НАН Беларусі ў 2013 годзе

У мэтах выканання пункта 7 Палажэння аб парадку фарміравання і выкарыстання сродкаў інавацыйных фондаў, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 жніўня 2012 г. №357, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі аб'явіла дадатковы адкрыты конкурс праектаў (работ), што фінансуюцца за кошт сродкаў інавацыйнага фонду Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў 2013 годзе. З пералікам прадстаўленых на конкурс праектаў (работ), кантактнай і іншай інфармацыяй можна азнаёміцца тут.


19.02.2013

Праграмы (планы) комплекснай мадэрнізацыі прадпрыемстваў будуць распрацаваныя да 1 сакавіка

Дом Урада Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 12 лютага 2013 г. №102 устаноўлена, што рэспубліканскія і камунальныя ўнітарныя прадпрыемствы, гаспадарчыя грамадства, акцыі (долі ў статутных фондах) якіх належаць Рэспубліцы Беларусь і (або) адміністрацыйна-тэрытарыяльным адзінкам, а таксама камерцыйныя арганізацыі, якія з'яўляюцца ўдзельнікамі холдынгаў, у статутных фондах кіруючых кампаній якіх акцыі (долі) знаходзяцца ва ўласнасці дзяржавы, павінны забяспечыць распрацоўку праграм (планаў) комплекснай мадэрнізацыі гэтых арганізацый на 2013-2015 гады да 1 сакавіка 2013 г. Пры гэтым названыя праграмы (планы) не распрацоўваюцца арганізацыямі, створанымі ў 2012 годзе ці ствараемымі ў 2013 годзе, а таксама тымі, што знаходзяцца ў стадыі рэструктурызацыі або ў адносінах да якіх адкрыта конкурснае вядзенне па справе. Іншыя падрабязнасці - тут.


18.02.2013

Прэс-канферэнцыя з удзелам дырэктара Інстытута сацыялогіі прафесара І.В. Катлярова адбудзецца 21 лютага

Як паведамляе БЕЛТА, 21 лютага 2013 г. у 13.00 у прэс-цэнтры БЕЛТА (вул. Энгельса, 30) адбудзецца прэс-канферэнцыя на тэму: "Развіццё сеткавага гандлю ў Беларусі: лічбы і факты". Як развіваецца сеткавы гандаль у нашай краіне? Дзе беларусам выгадней рабіць штодзённыя пакупкі? На гэтыя і іншыя пытанні журналістаў адкажа дырэктар Інстытута сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар сацыялагічных навук, прафесар Ігар Васільевіч Катляроў.


18.02.2013

Сёння адбудзецца прэзентацыя выстаўкі, прысвечанай 120-годдзю з дня нараджэння Максіма Гарэцкага

Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа 18 лютага 2013 г. у 16.00 у чытальнай зале рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбудзецца прэзентацыя выстаўкі "Браму скарбаў сваіх адчыняю ...", прысвечанай 120-годдзю з дня нараджэння выдатнага беларускага пісьменніка, класіка беларускай літаратуры, аднаго з заснавальнікаў беларускай прозы, вучонага, педагога Максіма Гарэцкага (1893-1938). Іншыя падрабязнасці - тут.


18.02.2013

Зацверджаны План падрыхтоўкі навуковых аналітычных дакладаў па пытаннях развіцця народнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь на 2013 год

Прэзідыум НАНБ У мэтах арганізацыі падрыхтоўкі для ўнясення на разгляд Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання прапаноў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па выкарыстанню дасягненняў айчыннай і сусветнай навукі на практыцы і садзейнічанню іх асваенню ў народнагаспадарчым комплексе краіны, а таксама прадстаўлення дзяржаўным органам навукова абгрунтаваных рэкамендацый па рашэнні канкрэтных праблем, што стаяць перад галінамі эканомікі Рэспублікі Беларусь, пастановай Бюро Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ад 13 лютага 2013 г. №38 зацверджаны План падрыхтоўкі навуковых аналітычных дакладаў па пытаннях развіцця народнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь на 2013 год. Планам прадугледжана падрыхтоўка ў лютым-снежні арганізацыямі ўсіх аддзяленняў Акадэміі навук 49 аналітычных дакладаў па шырокім спектры праблем, з якіх 9 будуць разгледжаны на пасяджэннях Прэзідыума НАН Беларусі, 17 - на пасяджэннях Бюро Прэзідыума НАН Беларусі, 23 - на пасяджэннях бюро аддзяленняў НАН Беларусі.


17.02.2013

VII Міжнародны Форум "Ад навукі да бізнэсу" адбудзецца ў Санкт-Пецярбургу ў траўні 2013 года

Першы цыркуляр 15-17 траўня 2013 г. у Санкт-Пецярбургу (Расія) адбудзецца VII Міжнародны Форум "Ад навукі да бізнэсу", тэмай якога стане глабалізацыя інавацый. Мэта Форуму - канструктыўнае абмеркаванне праблем і міжнароднага вопыту па фарміраванні эканомікі, пабудаванай на ведах, асноўная задача - прэзентацыя, абмеркаванне расійскага і міжнароднага вопыту, а таксама распрацоўка рэкамендацый у адрас дзяржаўных органаў улады, бізнес-супольнасці і навукова-адукацыйнай грамадскасці па пытаннях эфектыўнага ўзаемадзеяння для стварэння эканомікі, пабудаванай на ведах. Уся неабходная інфармацыя аб мерапрыемстве размешчана на афіцыйным сайце Форуму.


15.02.2013

Створана Рэспубліканская асацыяцыя нанаіндустрыі

Як паведамляе прэс-служба Акадэміі навук, сёння ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбыўся ўстаноўчы сход Рэспубліканскай асацыяцыі нанаіндустрыі, членамі якой сталі каля 20 беларускіх арганізацый. Як было падкрэслена на ўстаноўчым сходзе, асацыяцыя створана з мэтай каардынацыі навукова-даследчай, інавацыйнай і прадпрымальніцкай дзейнасці ў сферы нанатэхналогій. Яе дзейнасць будзе накіравана на распаўсюджванне інфармацыі аб выніках работы прадпрыемстваў, што ўваходзяць у асацыяцыю, і папулярызацыю іх дасягненняў. Іншыя падрабязнасці - у прэс-рэлізе.


15.02.2013

Падпісаны першы камерцыйны кантракт на пастаўку здымкаў з Беларускага касмічнага апарата

Як паведамляе прэс-служба Акадэміі навук, 12 лютага 2013 г. Навукова-інжынернае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства "Геаінфармацыйныя сістэмы" Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі - Нацыянальны аператар Беларускай касмічнай сістэмы дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі і Геаінавацыйнае агенцтва "Інатэр" падпісалі рамачны дагавор на аказанне паслуг па прадастаўленню агенцтву геапрасторавай інфармацыі дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі, атрыманай з Беларускага касмічнага апарата. У адпаведнасці з умовамі дагавора ўчора НІРУП "Геаінфармацыйныя сістэмы" ажыццявіла пастаўку ГІА "Інатэр" першага камплекта мікракадраў панхраматычнай і шматзанальнай здымкі на агульную плошчу 2740 кв. км. Інфармацыя прадстаўлена беларускім аператарам для выканання ГІА "Інатэр" сумесна з яго амерыканскімі партнёрамі ў інтарэсах Міністэрства лясной гаспадаркі і аховы глеб Непала навукова-даследчай работы па вызначэнні якасных і колькасных характарыстык лясных масіваў, пароднага саставу лесу і ацэнкі шкоды, нанесенай лясным масівам пажарамі, забруджваннем паветра і незаконнымі высечкамі.


15.02.2013

Сёння адбудзецца адкрытая лекцыя на тэму "Балотная археалогія і яе перспектывы для Беларусі"

15 лютага 2013 г. у 17.00 у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбудзецца адкрытая лекцыя гісторыкаў-археолагаў на тэму "Балотная археалогія і яе перспектывы для Беларусі". Мэта мерапрыемства - пазнаёміць жыхароў сталіцы з некаторымі цікавымі вынікамі археалагічнага вывучэння старажытных паселішчаў, якія знойдзены ў беларускіх балотах і ўзніклі больш за 3-5 тысяч гадоў таму назад. Іншыя падрабязнасці і кантактная інфармацыя - тут.


14.02.2013

Для гэткай казы капусты не шкада

Пад такім загалоўкам у сённяшнім нумары перыядычнага выдання Савета Міністраў Саюза Беларусі і Расіі - газеты "Саюз. Беларусь-Расія" апублікаваны аповяд пра вынікі, дасягнутыя беларускімі і расійскімі вучонымі ў ходзе выканання саюзнай праграмы "БелРасТрансген-2", якая завяршаецца ў гэтым годзе. У Навукова-практычным цэнтры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па жывёлагадоўлі створана цэлае статак коз, якім укаранёны чалавечы ген, што адказвае за выпрацоўку самага каштоўнага бялку - лактаферыну. Плануецца атрымаць з малака гэтых жывёл унікальныя лекавыя прэпараты. Над рашэннем гэтай задачы вучоныя Беларусі і Расіі, абапіраючыся на падтрымку Саюзнай дзяржавы, разам працуюць ужо некалькі гадоў. Падрабязнасці - здесь.


14.02.2013

Пачаты прыём заявак на ўдзел у Рэспубліканскім конкурсе інавацыйных праектаў 2013 года

ДКНТ Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь пачаў прыём заявак на ўдзел у Рэспубліканскім конкурсе інавацыйных праектаў 2013 года. Конкурс праводзіцца па намінацыях "Лепшы інавацыйны праект", "Лепшы маладзёжны інавацыйны праект" і "Лепшы інавацыйны IT-праект". Мэты конкурсу: стымуляванне перспектыўных інавацыйных праектаў і распрацовак, садзейнічанне ў пошуку інвестыцыйнай падтрымкі інавацыйных праектаў, камерцыялізацыя вынікаў навуковых даследаванняў. Іншыя падрабязнасці і кантактная інфармацыя - тут.


14.02.2013

Акадэмік У.Р. Гусакоў узнагароджаны Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Дом Урада За шматгадовую плённую навуковую дзейнасць і значны асабісты ўклад у развіццё айчыннай аграэканамічнай навукі пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 11 лютага 2013 г. №100 намеснік Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі акадэмік Гусакоў Уладзімір Рыгоравіч узнагароджаны Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. Сардэчна віншуем Уладзіміра Рыгоравіча з высокай урадавай узнагародай і жадаем новых творчых дасягненняў!


13.02.2013

Сёння адкрываецца міжнародная канферэнцыя "Клетачная біялогія і біятэхналогія раслін"

Клетачная біялогія і біятэхналогія раслін 13-15 лютага 2013 г. на біялагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта адбудзецца Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Клетачная біялогія і біятэхналогія раслін", арганізатарамі якой выступаюць Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт) і Нацыянальная акадэмія навук Беларусі (Інстытут біяфізікі і клетачнай інжынерыі). Асноўная тэматыка навуковага форуму - фундаментальныя малекулярныя і клетачныя механізмы функцыянавання раслін і стварэнне на іх аснове новых бія- і агратэхналогій. Канферэнцыя будзе ўключаць вусныя даклады, стэндавые сесіі, дыскусіі. У апошні дзень адбудзецца сесія, прысвечаная даследаванням маладых вучоных у галіне клетачнай біялогіі і біятэхналогіі раслін. З праграмай мерапрыемства можна азнаёміццатут.


12.02.2013

Сёння спаўняецца 60 гадоў з дня нараджэння акадэміка У.Р. Гусакова

У.Р. Гусакоў 12 лютага 2013 г. спаўняецца 60 гадоў з дня нараджэння вучонага ў галіне аграрнай эканомікі, заслужанага дзеяча навукі Рэспублікі Беларусь, з 1992 г. загадчыка сектара Беларускага НДІ эканамічных праблем АПК, з 1994 г. дырэктара Беларускага НДІ эканомікі і інфармацыі АПК, у 1997-2001 гг. віцэ-прэзідэнта Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь, з 2002 г. віцэ-прэзідэнта, з 2004 г. намесніка Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, адначасова з 2002 г. акадэміка-сакратара Аддзялення аграрных навук Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, замежнага члена Украінскай акадэміі аграрных навук, Расійскай акадэміі сельскагаспадарчых навук, Акадэміі сельскагаспадарчых навук Рэспублікі Казахстан, доктара эканамічных навук, прафесара Уладзіміра Рыгоравіча Гусакова.


10.02.2013

11 лютага пройдуць урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя 85-годдзю Героя Беларусі акадэміка М.С. Высоцкага

Як паведамляе прэс-служба Акадэміі навук, 11 лютага 2013 г. у Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі пройдуць урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя 85-годдзю Героя Беларусі, Генеральнага канструктара па аўтамабільнай тэхніцы Рэспублікі Беларусь, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, намесніка генеральнага дырэктара ДНУ "Аб'яднаны інстытут машынабудавання Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі" Міхаіла Сцяпанавіча Высоцкага. У праграме мерапрыемстваў: 11.00-13.00 - пашыранае пасяджэнне Бюро Прэзідыума НАН Беларусі, прысвечанае 85-годдзю М.С. Высоцкага (пр. Незалежнасці, 66, пакой 218); 14.00-17.30 - пашыранае пасяджэнне Вучонага Савета Аб'яднанага інстытута машынабудавання НАН Беларусі (вул. Акадэмічная, 12). Юбілею будзе прысвечана выстава манаграфій, артыкулаў і навучальных дапаможнікаў, аўтарам якіх з'яўляецца акадэмік М.С. Высоцкі, кніг пра юбіляра. Будзе разгорнута выстава навукова-тэхнічных дасягненняў і вынікаў інавацыйнай дзейнасці вучоных і спецыялістаў Аб'яднанага інстытута машынабудавання. Плануецца таксама дэманстрацыя фільма пра жыццё і дзейнасць М.С. Высоцкага, з асноўнымі вехамі якіх можна азнаёміцца ў прэс-рэлізе.


10.02.2013

Сёння спаўняецца 65 гадоў з дня нараджэння акадэміка І.П. Шэйко

10 лютага 2013 г. спаўняецца 65 гадоў з дня нараджэння вучонага ў галіне жывёлагадоўлі, заслужанага дзеяча навукі Рэспублікі Беларусь, у 1996-2006 гг. дырэктара Інстытута жывёлагадоўлі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, з 2006 г. першага намесніка генеральнага дырэктара Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па жывёлагадоўлі, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, замежнага члена Расійскай акадэміі сельскагаспадарчых навук, доктара сельскагаспадарчых навук, прафесара Івана Паўлавіча Шэйко.


10.02.2013

Сёння спаўняецца 85 гадоў з дня нараджэння Героя Беларусі акадэміка М.С. Высоцкага

М.С.Высоцкі 10 лютага 2013 г. спаўняецца 85 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Сцяпанавіча Высоцкага, выдатнага вучонага і канструктара ў галіне машынабудавання, аднаго з заснавальнікаў беларускай школы грузавога аўтамабілебудавання, Героя Беларусі, заслужанага дзеяча навукі і тэхнікі БССР, заслужанага работніка прамысловасці СССР, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР і Дзяржаўнай прэміі БССР, генеральнага канструктара па аўтамабільнай тэхніцы Рэспублікі Беларусь, у 1992-1997 гг. віцэ-прэзідэнта АН Беларусі, у 1993-2001 гг. дырэктара Навуковага цэнтра праблем механікі машын НАН Беларусі, у 2001-2003 гг. генеральнага дырэктара Навукова-інжынернага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Белаўтатрактарабудаванне" НАН Беларусі, у 2006-2012 гг. генеральнага дырэктара Аб'яднанага інстытута машынабудавання НАН Беларусі, акадэміка, доктара тэхнічных навук, прафесара. Як паведаміла прэс-служба Кіраўніка дзяржавы, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка павіншаваў акадэміка М.С. Высоцкага з 85-годдзем. "З Вашым імем непарыўна звязаны выдатныя навуковыя дасягненні ў галіне машынабудавання, якія атрымалі прызнанне ў Беларусі і за яе межамі Створаныя пад Вашым кіраўніцтвам унікальныя інжынерныя распрацоўкі сталі асновай для фарміравання ў рэспубліцы сучаснай вытворчасці аўтамабільнай тэхнікі", - адзначаецца ў віншаванні. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь пажадаў юбіляру здароўя, невычэрпнай энергіі, шчасця і дабрабыту. "Няхай і надалей Ваш інтэлект, непераўзыдзены талент і высокі прафесіяналізм спрыяюць умацаванню і росквіту беларускай дзяржавы", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.


08.02.2013

Зацверджана Палажэнне аб камерцыялізацыі вынікаў навуковай і навукова-тэхнічнай дзейнасці, створаных за кошт дзяржаўных сродкаў

Рэзідэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь У мэтах павышэння канкурэнтаздольнасці айчыннай эканомікі і эфектыўнасці выкарыстання вынікаў навуковай і навукова-тэхнічнай дзейнасці, створаных за кошт сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў, у тым ліку дзяржаўных мэтавых бюджэтных фондаў, а таксама дзяржаўных пазабюджэтных фондаў, Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 лютага 2013 г. №59 зацверджана Палажэнне аб камерцыялізацыі вынікаў навуковай і навукова-тэхнічнай дзейнасці, створаных за кошт дзяржаўных сродкаў, а таксама вызначаны шэраг іншых мер, накіраваных на актывізацыю працэсаў асваення і ўкаранення ў вытворчасць вынікаў навуковых даследаванняў і распрацовак.


07.02.2013

Акадэмічныя выданні адзначаны ўзнагародамі Нацыянальнага конкурсу "Мастацтва кнігі-2013"

6 лютага 2013 г. у рамках 20-й Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу адбылося ўручэнне ўзнагарод Нацыянальнага конкурсу "Мастацтва кнігі-2013". Сярод узнагароджаных - РУП "Выдавецкі дом "Беларуская навука".

Так, у намінацыі "Эўрыка" (навуковыя, навукова-папулярныя выданні) ганаровым знакам-сімвалам "Залаты фаліянт" і дыпломам адзначана выданне "Хто жыве ў Беларусі", у стварэнні якога прымалі ўдзел навукоўцы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Спецыяльны дыплом у намінацыі "Літ-фармат" журы конкурсу прысудзіла Выдавецкаму дому за выпуск 13-томнага збору твораў Максіма Танка. У намінацыі "Залатыя скрыжалі" (даведачныя і энцыклапедычныя выданні) лепшым стала падарункавае выданне "Гісторыя Беларускай чыгункі. З стагоддзя XIX - у стагоддзе XXI" выдавецтва "Мастацкая літаратура", створанае сіламі навукоўцаў Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. З поўным спісам пераможцаў і лаўрэатаў можна пазнаёміцца тут.


07.02.2013

Сёння спаўняецца 65 гадоў з дня нараджэння члена-карэспандэнта М.Р. Пракапчука

7 лютага 2013 г. спаўняецца 65 гадоў з дня нараджэння фізікахіміка, лаўрэата прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, з 1971 г. супрацоўніка Інстытута фізіка-арганічнай хіміі АН БССР, з 1996 г. загадчыка кафедры Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара хімічных навук, прафесара Мікалая Раманавіча Пракапчука.


06.02.2013

У Беларусі плануецца аднавіць інстытут генеральных канструктараў

Дом Урада Як паведамляе афіцыйны сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, ва Урадзе Рэспублікі Беларусь з удзелам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі распрацаваны праект Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, які прадугледжвае аднаўленне інстытута генеральных канструктараў па найважнейшых кірунках навукова-тэхнічнай дзейнасці. Іх функцыі, правы і абавязкі, а таксама асноўныя пытанні развіцця буйных канструктарскіх бюро вызначаюцца ў Палажэнні аб генеральным канструктары важнейшых відаў тэхнікі, сістэм і комплексаў, якое будзе зацверджана Урадам пасля прыняцця Указа.


06.02.2013

Сёння спаўняецца 105 гадоў з дня нараджэння акадэміка В.І. Шэмпеля (1908-1975)

6 лютага 2013 г. спаўняецца 105 гадоў з дня нараджэння аграхіміка, заслужанага дзеяча навукі БССР, у 1942-1946 гг. вучонага сакратара Прэзідыума АН БССР, з 1946 г. дырэктара Інстытута сацыялістычнага сельскай гаспадаркі АН БССР, з 1949 г. рэктара Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі, з 1952 г. дырэктара Беларускага НДІ земляробства Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР, у 1973-1975 гг. загадчыка аддзела гэтага інстытута, у 1957-1961 гг. акадэміка-сакратара Аддзялення земляробства, меліярацыі і раслінаводства Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Віктара Іванавіча Шэмпеля.


06.02.2013

Сёння спаўняецца 115 гадоў з дня нараджэння члена-карэспандэнта Р.А. Пёрышкіна (1898-1990)

6 лютага 2013 г. спаўняецца 115 гадоў з дня нараджэння вучонага ў галіне гідратэхнічнага будаўніцтва, у 1953-1965 гг. дацэнта, прафесара, загадчыка кафедры Беларускага політэхнічнага інстытута, адначасова ў 1961-1962 гг. дырэктара Інстытута водных праблем АН БССР, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, прафесара Рыгора Андрэевіча Пёрышкіна.


06.02.2013

Сёння спаўняецца 105 гадоў з дня нараджэння члена-карэспандэнта В.М. Шчарбіны (1908-1976)

6 лютага 2013 г. спаўняецца 105 гадоў з дня нараджэння геолага і геахіміка, у 1955-1964 гг. загадчыка сектара, загадчыка лабараторыі Інстытута геалагічных навук АН БССР, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара геолага-мінералагічных навук, прафесара Валянціна Мікалаевіча Шчарбіны .


06.02.2013

Сёння спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння члена-карэспандэнта М.І. Вядуты (1913-1998)

6 лютага 2013 г. спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння эканаміста, у 1962-1967 гг. дырэктара Цэнтральнага навукова-даследчага і праектна-тэхналагічнага інстытута арганізацыі і тэхнікі кіравання, у 1967-1977 гг. загадчыка сектара Інстытута эканомікі АН БССР, адначасова загадчыка кафедры Беларускага інстытута народнай гаспадаркі, у 1977-1989 гг. старшага навуковага супрацоўніка, загадчыка сектарам НДІ ЭВМ (Мінск), у 1989-1993 гг. вядучага навуковага супрацоўніка БелНДІ навукова-тэхнічнай інфармацыі Дзяржплана БССР, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара эканамічных навук, прафесара Мікалая Іванавіча Вядуты.


04.02.2013

Тэхналагічны запыт на інавацыйныя тэхналогіі вытворчасці флакулянтаў на аснове поліакрыламіду / поліакрылату

Der Deutsche Technologiedienst - dtd - Strategic Knowledge Management For some years the Deutsche Technologiedienst acts exclusively in accordance with the technological and informational needs of its clients assisting them with international networks and unique information/innovation management systems in an all-embracing, target-oriented way. Now, on behalf of a client, the Deutsche Technologiedienst is searching for R&D partners, technology providers and/or new, innovative process techniques for the production of polyacrylamide / polyacrylate flocculants. You may find more information on this Technology Inquiry here.


03.02.2013

Сёння спаўняецца 70 гадоў з дня нараджэння акадэміка У.С. Улашчыка

3 лютага 2013 г. спаўняецца 70 гадоў з дня нараджэння вучонага ў галіне фізічнай медыцыны, заслужанага дзеяча навукі Рэспублікі Беларусь, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР, з 1977 г. загадчыка кафедры Беларускага інстытута ўдасканалення ўрачоў, у 1983-1986 гг. намесніка міністра і начальніка IV Галоўнага ўпраўлення Міністэрства аховы здароўя БССР, у 1986-1993 гг. Міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, у 2005-2010 гг. дырэктара Інстытута фізіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара медыцынскіх навук, прафесара Уладзіміра Сяргеевіча Улашчыка.


03.02.2013

У гэты дзень 10 гадоў таму быў зацверджаны дзеючы Статут Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

НАН Беларуси: 1928-2013 У гэты дзень 10 гадоў таму Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 3 лютага 2003 г. №56 "Аб некаторых пытаннях Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі" быў зацверджаны дзейны Статут Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, а таксама вызначана колькасць сапраўдных членаў (акадэмікаў) і членаў-карэспандэнтаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адпаведна 100 і 145 адзінак.


02.02.2013

Сёння спаўняецца 75 гадоў з дня нараджэння члена-карэспандэнта У.Ф. Багінскага

2 лютага 2013 г. спаўняецца 75 гадоў з дня нараджэння вучонага ў галіне лесазнаўства, лаўрэата прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, у 1989-1991 гг. намесніка дырэктара па навуковай рабоце Беларускага НДІ лясной гаспадаркі, у 1992-2006 гг. намесніка дырэктара па навуковай рабоце Інстытута лесу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, з 2007 г. прафесара Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Фр.Скарыны, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара сельскагаспадарчых навук, прафесара Уладзіміра Феліксавіча Багінскага.


02.02.2013

Нішто так не спрыяе развіццю тэорыі, як добрая практыка

Белорусская нива З такім падзагалоўкам у сённяшнім нумары грамадска-палітычнай урадавай газеты "Беларуская ніва" апублікавана інфармацыя аб выязным пасяджэнні Пастаяннай камісіі па аграрнай палітыцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, якое праходзіла на базе РУП "Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па жывёлагадоўлі". Яно адбылося ў рамках падрыхтоўкі да разгляду ў другім чытанні праекта Закона Рэспублікі Беларусь "Аб племянной справе ў жывёлагадоўлі". З поўным тэкстам публікацыі, азагалоўленай "На ферме дэпутаты даганялі навуку і практыкаў", можна азнаёміцца тут.


01.02.2013

Сёння спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння акадэміка А.А. Ахрэма (1913-2010)

А.А. Ахрэм 1 лютага 2013 г. спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння хіміка-біяарганіка, заслужанага дзеяча навукі БССР, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР, у 1963-1972 гг. загадчыка лабараторыі, у 1972-1974 гг. загадчыка аддзела Інстытута фізіка-арганічнай хіміі АН БССР, у 1974-1988 гг. дырэктара Інстытута біяарганічнай хіміі АН БССР, з 1988 г. ганаровага дырэктара і загадчыка лабараторыі гэтага інстытута, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара хімічных навук, прафесара Афанасія Андрэевіча Ахрэма.

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін / Люты 2013 года / Да пачатку старонкі
Пры поўным ці частковым выкарыстанні інфармацыі спасылка на крыніцу з'яўляецца абавязковай