Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Архіў навін 2013 года

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін / Студзень 2013 года

31.01.2013

Аб'яўлены конкурс на суісканне прэмій імя акадэміка Б.І.Сцяпанава 2013 года

Б.І.Сцяпанаў У адпаведнасці з Палажэннем аб прэміях Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі імя акадэміка Б.І.Сцяпанава 2013 года, зацверджаным пастановай Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ад 14 студзеня 2013 г. №6, аб'яўлены конкурс на суісканне названых прэмій, прысвечаны 100-гадоваму юбілею вучонага. Дакументы на конкурс прадстаўляюцца да 15 лютага 2013 г. у аддзел прэмій, стыпендый і ўзнагарод упраўлення кадраў і кадравай палітыкі НАН Беларусі на адрас: 220072, г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 66, каб. 413. Аб'ява аб конкурсе размешчана тут. Тэлефоны для даведак у г. Мінску: (017) 284-24-56, (017) 284-11-63.


30.01.2013

Сёння спаўняецца 75 гадоў з дня нараджэння акадэміка В.М. Гурына (1938-2007)

30 студзеня 2013 г. спаўняецца 75 гадоў з дня нараджэння вучонага ў галіне фізіялогіі чалавека і жывёл, заслужанага дзеяча навукі Рэспублікі Беларусь, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, у 1984-2005 гг. дырэктара Інстытута фізіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, адначасова ў 1991-2003 гг. загадчыка кафедры, з 2003 г. прафесара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 1995-2002 гг. акадэміка-сакратара Аддзялення медыка-біялагічных навук Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, замежнага члена Расійскай акадэміі медыцынскіх навук, доктара медыцынскіх навук, прафесара Валерыя Мікалаевіча Гурына.


30.01.2013

Больш за тысячу чалавек наведалі Нацыянальную акадэмію навук Беларусі ў Дні адчыненых дзвярэй

Дзень беларускай навукі Як паведамляе прэс-служба Акадэміі навук, больш за тысячу чалавек наведалі Нацыянальную акадэмію навук Беларусі ў Дні адчыненых дзвярэй у рамках святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню беларускай навукі з 19 па 26 студзеня 2013 г. Восем дзён прымаў гасцей Музей гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У яго пастаянна дзеючай экспазіцыі прадстаўлена больш за 3,5 тыс. экспанатаў: рэдкія асобнікі навуковай літаратуры (часопісы, кнігі, у тым ліку першыя акадэмічныя выданні), рукапісы і навуковая перапіска, аўтабіяграфічныя матэрыялы вядомых беларускіх вучоных, унікальныя фатаграфіі, навуковыя працы і асабістыя рэчы навукоўцаў Акадэміі навук, дзяржаўныя ўзнагароды (ордэны, ганаровыя граматы), макеты ўнікальных прыбораў, узоры новых матэрыялаў і іншай навукова-тэхнічнай прадукцыі, распрацаванай і створанай акадэмічнымі вучонымі і спецыялістамі. Іншыя падрабязнасці - у прэс-рэлізе.


29.01.2013

Сёння спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння акадэміка У.С. Камарова

29 студзеня 2013 г. спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння хіміка, заслужанага дзеяча навукі БССР, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР, прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, у 1964-1966 гг. намесніка дырэктара, з 1966 г. загадчыка лабараторыі, у 1969-1993 гг. дырэктара Інстытута агульнай і неарганічнай хіміі АН БССР, адначасова ў 1982-1992 гг. акадэміка-сакратара Аддзялення хімічных і геалагічных навук АН БССР, з 1994 г. галоўнага навуковага супрацоўніка Інстытута агульнай і неарганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара хімічных навук, прафесара Уладзіміра Сямёнавіча Камарова.


29.01.2013

Заўтра адбудзецца публічная лекцыя на тэму "Запавет вялікіх "еўразійцаў" і будучыня народаў Еўразіі"

Институт философии НАН Беларуси 30 студзеня 2013 г. у Інстытуце філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў рамках мерапрыемстваў навуковага дыскусійнага клуба "Філасофская і палітыка-прававая думка" адбудзецца публічная лекцыя старшыні геапалітычнага цэнтра "Еўразія" (г. Сафія, Балгарыя), доктара філасофскіх і палітычных навук Петкі Ганчава на тэму "Запавет вялікіх "еўразійцаў" і будучыня народаў Еўразіі". Лекцыя, а таксама дыскусія, што адбудзецца па яе выніках, будуць прысвечаны ацэнцы тэарэтычнай спадчыны вядучых прадстаўнікоў "еўразійскага" і "неаеўразійскага" руху ў рускай філасофскай думцы ХХ стагоддзя (Н. Трубяцкой, П. Савіцкі, Г. Вярнадскі, Л. Карсавін, Л Гумілёў і інш.), яго ўплыву на знешнепалітычныя арыенціры сучасных дзяржаў ўсходнееўрапейскага рэгіёну. Падрабязнасці - у прэс-рэлізе.


28.01.2013

Сёння спаўняецца 125 гадоў з дня нараджэння акадэміка Ц.Л. Бурстына (1888-1938)

28 студзеня 2013 г. спаўняецца 125 гадоў з дня нараджэння матэматыка, з 1929 г. загадчыка кафедры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 1931-1937 гг. дырэктара Фізіка-тэхнічнага інстытута АН БССР, з 1936 акадэміка-сакратара Аддзялення прыродазнаўчых і матэматычных, натуральных і тэхнічных навук АН БССР, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара філасофіі, прафесара Цэлясціна Лявонавіча Бурстына.


28.01.2013

Сёння спаўняецца 75 гадоў з дня нараджэння члена-карэспандэнта В.У. Мураўёва

28 студзеня 2013 г. спаўняецца 75 гадоў з дня нараджэння радыёфізіка, заслужанага дзеяча навукі і тэхнікі БССР, у 1966-1975 гг. дацэнта, у 1975-1979 гг. дэкана канструктарска-тэхналагічнага факультэта Мінскага радыётэхнічнага інстытута, з 1979 г. прарэктара па навуковай рабоце, адначасова загадчыка кафедры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара тэхнічных навук, прафесара Валянціна Уладзіміравіча Мураўёва.


26.01.2013

Віншаванне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з Днём беларускай навукі

Дзень беларускай навукі Дзеячам навукі, работнікам навукова-даследчых інстытутаў і вышэйшых навучальных устаноў

Дарагія сябры!

Ад усёй душы віншую вас з Днём беларускай навукі.

У нашы дні веды, нястрымны творчы дух і прага спасціжэння новага ператварыліся ў галоўную рухальную сілу развіцця цывілізацыі. Адважныя адкрыцці, смелыя ідэі і прарыўныя вынаходствы змяняюць сучасны свет, з’яўляюцца асновай эканамічнага поспеху і сацыяльнага прагрэсу.

Удасканаленне навуковай сферы, захаванне і ўзбагачэнне традыцый даследчых школ, умацаванне сувязей вучоных з вытворчасцю – прыярытэтныя напрамкі палітыкі нашай дзяржавы. Дзякуючы яе падтрымцы беларускія даследчыкі дабіліся значных поспехаў у асваенні касмічнай прасторы, развіцці інфармацыйных і іншых высокіх тэхналогій, стварэнні ўнікальных нанаматэрыялаў, распрацоўцы найноўшых метадаў лячэння захворванняў, вырашэнні многіх актуальных праблем.

Упэўнены, што і ў далейшым вы будзеце працаваць гэтак жа эфектыўна і плённа. Уклад вучоных у выкананне задач інавацыйнага развіцця краіны і мадэрнізацыю вытворчасці павінен стаць яшчэ больш важкім.

Жадаю вам, дарагія сябры, натхнення, новых здзяйсненняў, моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.

Аляксандр Лукашэнка

Крыніца: Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь


25.01.2013

Аспірантам назначаны стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на 2013 год

Рэзідэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 верасня 2011 г. №398 "Аб сацыяльнай падтрымцы навучэнцаў" і на падставе прапаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, унесеных па выніках штогадовага адкрытага конкурсу, распараджэннем Кiраўнiка дзяржавы ад 24 студзеня 2013 г. №18рп стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь назначаны 86 аспірантам. Сярод адзначаных стыпендыямі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - 25 аспірантаў з навуковых арганізацый Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.


25.01.2013

На што здольная беларуская навука?

Газета Звязда Пад такім загалоўкам у сённяшнім нумары штодзённай грамадска-палiтычнай беларускай газеты "Звязда" апублікавана інтэрв'ю з Дзмітрыем Муха, навуковым супрацоўнікам Інстытута біяарганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Менавіта да яго, 26-гадовага біяхіміка, удастоенага нядаўна стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым навукоўцам, завітаў журналіст газеты, каб напярэдадні Дня беларускай навукі пагаварыць пра новае пакаленне беларускіх навукоўцаў і перспектывы айчыннай навукі ўвогуле. Падрабязнасці - тут.


24.01.2013

Віншаванне намесніка Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі У.Р. Гусакова з Днём беларускай навукі

Дзень беларускай навукі Дарагія калегі!

Ад імя Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі сардэчна віншую ўсю навуковую грамадскасць Рэспублікі Беларусь, усіх, для каго навука стала справай жыцця, з прафесійным святам - Днём беларускай навукі!

Навука заўсёды з'яўлялася магутным рэсурсам мадэрнізацыі грамадства, важнейшым складальнікам нацыянальнага багацця, рухаючай сілай тэхнічнага прагрэсу.

Навуковая думка нястомна прыносіць у наша жыццё новыя веды і прарыўныя тэхналогіі. І сёння мы можам з гонарам сказаць: беларуская навука знаходзіцца тут на перадавой. Пры непасрэдным удзеле вучоных фарміруюцца новыя для Беларусі вытворчасці і навукаёмістыя галіны - аэракасмічная, біятэхналагічная, атамная энергетыка. Мадэрнізуюцца прадпрыемствы машынабудавання, хіміі, аграпрамысловага комплексу, мікраэлектронікі і многія іншыя. На якасна новы ўзровень выходзіць выкарыстанне сеткі суперкамп'ютараў, створанай навукоўцамі Саюзнай дзяржавы. Ажыццёўлены сапраўдны прарыў у справе распрацоўкі лекавых прэпаратаў новага пакалення, фізіёлагі і біяфізікі ўнеслі значны ўклад у барацьбу з захворваннямі мозгу. Пры дапамозе камп'ютарнага мадэлявання ўдалося сканструяваць злучэнні, што спрыяюць барацьбе з такім захворваннем, як ВІЧ. Вельмі сур'ёзныя дасягненні ў галіне нанатэхналогій вывелі беларускую навуку ў лідэры гэтай перспектыўнай сферы. Нашы фізікі навучыліся рабіць бачнымі аб'екты ўнутры розных целаў, а генетыкі ўдасканалілі дыягностыку ўплыву экалагічных фактараў на здароўе чалавека.

Свае перамогі і ў вучоных-аграрыяў - пры іх дапамозе забяспечаны самы высокі за гісторыю сучаснай Беларусі ўраджай збожжа, імі распрацавана імпартазамяшчальная тэст-сістэма дыягностыкі захворванняў буйной рагатай жывёлы.

Паспяхова працуюць гуманітарныя навукі. Гісторыкі-археолагі склалі ўнікальны збор даных з моманту з'яўлення на берагах Прыпяці першага чалавека. У юбілейным 2012 годзе завершана выданне найбольш поўнага 20-томнага збору твораў Якуба Коласа. Творы Максіма Танка цяпер даступныя ў Зборы твораў у 13-ці тамах. Апублікаваны шэраг каштоўных навуковых прац, сярод якіх - "Гісторыя беларускай дзяржаўнасці", аналагаў якой няма ў свеце.

Важнейшай задачай нашай навукі застаецца эканамічная эфектыўнасць, садзейнічанне росту станоўчага сальда знешняга гандлю, мадэрнізацыя і тэхнічнае перааснашчэнне прадпрыемстваў, стварэнне новых высокаэфектыўных вытворчасцей. І тут навукоўцам ёсць што прапанаваць. Асвоены шырокі спектр імпартазамяшчальнай і экспартаарыентаванай прадукцыі - ад аўтобусаў найноўшага пакалення да новых тыпаў біяпаліва, збожжаўборачных камбайнаў і дызельных рухавікоў.

Для нашай дзяржавы, якая не мае дастатковай сыравіннай базы, але мае значны навуковы патэнцыял, стратэгія развіцця нацыянальнай эканомікі вызначаецца эфектыўным выкарыстаннем дасягненняў навукі.

Растучы навуковы патэнцыял Беларусі павінен стаць асновай высокатэхналагічнай інавацыйнай эканомікі. Краіна чакае ад работнікаў навукова-даследчых інстытутаў і вышэйшых навучальных устаноў новых канструктыўных ідэй і іх эфектыўнага ўвасаблення.

Жадаю вам, калегі, творчых поспехаў, новых адкрыццяў, рэалізацыі смелых планаў. Шчасця, дабрабыту і здароўя вам і вашым блізкім!

Уладзімір Гусакоў,
намеснік Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі


24.01.2013

Зацверджаны план сумесных дзеянняў дзяржаўных органаў і ўдзельнікаў фінансавага рынку па павышэнню фінансавай пісьменнасці насельніцтва

Дом Урада У мэтах кансалідацыі дзейнасці дзяржаўных органаў і ўдзельнікаў фінансавага рынку па павышэнню фінансавай пісьменнасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь сумеснай пастановай ад 17 студзеня 2013 г. №31/1 зацвердзілі план сумесных дзеянняў дзяржаўных органаў і ўдзельнікаў фінансавага рынку па павышэнню фінансавай пісьменнасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 2013-2018 гады і мерапрыемствы плана. У лік адказных выканаўцаў мерапрыемстваў па ацэнцы ўзроўню фінансавай пісьменнасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь уключаны Інстытут сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.


24.01.2013

Абраны новы склад Савета маладых вучоных Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Як паведамляе прэс-служба Акадэміі навук, 23 студзеня 2013 г. адбыўся сход, прысвечаны абранню новага складу Савета маладых вучоных Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі саветаў маладых вучоных аддзяленняў НАН Беларусі, маладыя даследчыкі, акадэмікі-сакратары аддзяленняў, кіраўніцтва Акадэміі навук. Напярэдадні ва ўсіх аддзяленнях прайшлі справаздачныя сходу саветаў маладых вучоных. Падрабязнасці - тут.


23.01.2013

Абноўлены пералік нарматыўных прававых актаў, выкананне якіх правяраецца пры ажыццяўленні кантрольнай дзейнасці

Абноўлены размешчаны на гэтым сайце Пералік нарматыўных прававых актаў, што ўстанаўліваюць абавязковыя патрабаванні, выкананне якіх правяраецца пры правядзенні Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі (сумесна з Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь) кантролю за эфектыўным выкарыстаннем дзяржаўных сродкаў, што выдзяляюцца на фінансаванне фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў, распрацовак. Пералік дапоўнены нарматыўнымі прававымі актамі, якія ўступілі ў сілу з 1 студзеня 2013 г.


23.01.2013

У навуцы няма слупковай дарогі

СБ-Беларусь Сегодня Пад такім загалоўкам перадавіца сённяшняга нумара газеты "Савецкая Беларусь" распавядае аб распрацоўцы Алы Дзеевай, малодшага навуковага супрацоўніка Цэнтральнага батанічнага саду Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, нядаўна удастоенай стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым навукоўцам. Ёю прапанавана тэхналогія атрымання біялагічна актыўнай дабаўкі на аснове пладоў дурніцы, узбагачанай антаціянамі - прыроднымі пігментамі, якія спрыяюць паляпшэнню зроку, умацаванню капіляраў, назапашванню вітаміна С, валодаюць антыаксідантнай і антырадыкальнай актыўнасцю. Яшчэ мінулай вясной, на маладзёжным форуме праектаў "INMAX'12", гэтая распрацоўка была прызнана экспертамі адной з самых камерцыйна перспектыўных. Падрабязнасці - тут.


23.01.2013

На сайце размешчаны пералік навуковых канферэнцый, сімпозіумаў, з'ездаў, семінараў і школ Расійскай акадэміі навук на 2013 год

Канферэнцыі На вэб-старонцы Дадатковая інфармацыя пра канферэнцыях размешчаны і даступны для прагляду і запампоўкі пералік навуковых канферэнцый, сімпозіумаў, з'ездаў, семінараў і школ Расійскай акадэміі навук на 2013 год. У выданне ўключана інфармацыя аб 1407 міжнародных, усерасійскіх і рэгіянальных навуковых і навукова-тэхнічных нарадах, канферэнцыях, сімпозіумах, з'ездах, семінарах і школах у галіне прыродазнаўчых і грамадскіх навук, што плануюцца да правядзення ў гэтым годзе. Тут жа размешчана інфармацыя аб 170 міжнародных, усерасійскіх і рэгіянальных навуковых і навукова-тэхнічных нарадах, канферэнцыях, сімпозіумах, з'ездах, семінарах і школах у галіне прыродазнаўчых і грамадскіх навук, што плануюцца да правядзення ў 2013 годзе ў Сібірскім аддзяленні Расійскай акадэміі навук, а таксама зводная інфармацыя аб 723 навуковых і навукова-тэхнічных мерапрыемствах, што плануюцца да правядзення ў 2013 годзе ў Рэспубліцы Беларусь.


21.01.2013

Падведзены вынікі конкурсу на лепшае прадстаўленне навуковых дасягненняў 2012 года ў сродках масавай інфармацыі

Дзень беларускай навукі Напярэдадні Дня беларускай навукі, пастановай Бюро Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ад 18 студзеня 2013 г. №6 падведзены вынікі і прынята рашэнне аб прысуджэнні прэмій конкурсу на лепшае прадстаўленне навуковых дасягненняў 2012 года ў сродках масавай інфармацыі. Конкурс быў аб'яўлены ў канцы мінулага года ў мэтах фарміравання цэласнага пазітыўнага вобразу навукі, павышэння яе аўтарытэту, прыцягнення ўвагі шырокіх слаёў грамадскасці да дасягненняў беларускіх вучоных, прадстаўлення актуальнай інфармацыі аб распрацоўках, што праводзяцца ў мэтах сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, стымулявання творчай і прафесійнай актыўнасці як журналістаў, так і непрафесійных папулярызатараў навукі. Інфармацыя аб выніках конкурсу размешчана тут.


21.01.2013

Сёння спаўняецца 75 гадоў з дня нараджэння акадэміка Б.А. Калавандзіна (1938-1998)

21 студзеня 2013 г. спаўняецца 75 гадоў з дня нараджэння вучонага ў галіне механікі, лаўрэата Прэміі Савета Міністраў СССР, з 1966 г. старшага навуковага супрацоўніка, з 1973 г. загадчыка лабараторыі Інстытута цепла- і масаабмену імя А.В. Лыкава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара тэхнічных навук, прафесара Барыса Андрэевіча Калавандзіна.


20.01.2013

Сёння спаўняецца 60 гадоў з дня нараджэння акадэміка С.А. Жданка

20 студзеня 2013 г. спаўняецца 60 гадоў з дня нараджэння фізіка, заслужанага дзеяча навукі Рэспублікі Беларусь, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, прэміі Ленінскага камсамола Беларусі, прэміі НАН Беларусі і міжнароднай прэміі НАН Беларусі імя акадэміка А.В.Лыкава, з 1983 г. загадчыка лабараторыі, кіраўніка аддзялення Інстытута цепла- і масаабмену імя А.В.Лыкава НАН Беларусі, у 2002-2004 гг. галоўнага вучонага сакратара НАН Беларусі, з 2004 г. акадэміка-сакратара Аддзялення фізіка-тэхнічных навук НАН Беларусі, адначасова ў 2005-2009 гг. дырэктара Інстытута цепла- і масаабмену імя А.В.Лыкава НАН Беларусі, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара фізіка-матэматычных навук, прафесара Сяргея Аляксандравіча Жданка.


19.01.2013

20 гадоў таму быў прыняты Закон Рэспублікі Беларусь "Аб асновах дзяржаўнай навукова-тэхнічнай палітыкі"

НАН Беларусі: 1928-2013 19 студзеня 1993 г. быў прыняты асноватворны ў навукова-тэхнічнай сферы краіны Закон Рэспублікі Беларусь №2105-XІІ "Аб асновах дзяржаўнай навукова-тэхнічнай палітыкі", у якім упершыню ў гісторыі сучаснай Беларусі быў прадугледжаны комплекс метадаў і сродкаў удзелу дзяржавы ў кіраванні навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасцю. Закон вызначае, што навука знаходзіцца пад апекай дзяржавы і карыстаецца яе падтрымкай як выключна важная сфера для эканамічнага развіцця, развіцця культуры, грамадскіх адносін, і забяспечвае эканамічныя і прававыя гарантыі навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці. Артыкулам 22 Закона устаноўлена, што Нацыянальная акадэмія навук Беларусі з'яўляецца вышэйшай дзяржаўнай навуковай арганізацыяй, дзейнасць якой рэгулюецца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.


18.01.2013

Абноўлена інфармацыя аб міжнародных мерапрыемствах 2013 года

КанферэнцыіНа старонцы Міжнародныя мерапрыемствы абноўлена інфармацыя аб шэрагу навуковых, навукова-тэхнічных і навукова-практычных канферэнцый, запланаваных для правядзення ці арганізуемых пры падтрымцы арганізацый Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў 2013 годзе. Дабаўлены спасылкі на вэб-старонкі і інфармацыйныя лісты арганізацыйных камітэтаў гэтых мерапрыемстваў.


18.01.2013

21 студзеня адбудзецца ўрачыстае адкрыццё філіяла ўніверсітэцкай кафедры ў акадэмічным Інстытуце філасофіі

Дзень беларускай навукі Да Дня беларускай навукі Інстытут філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прымеркаваў урачыстае адкрыццё філіяла кафедры філасофіі і метадалогіі навукі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Гэтая падзея - чарговы этап рэалізацыі комплексу мер па наладжванні цеснага ўзаемадзеяння паміж гуманітарнай навукай і адукацыяй у нашай краіне. У ходзе мерапрыемства, якое адбудзецца 21 студзеня 2013 г., пройдзе прэзентацыя найноўшых навуковых дасягненняў і праектаў універсітэцкай кафедры, а таксама бібліятэкі метадычнай літаратуры па філасофскіх дысцыплінах, якая будзе камплектавацца на базе Інстытута філасофіі. Іншыя падрабязнасці і кантактная інфармацыя - у прэс-рэлізе.


18.01.2013

Сёння спаўняецца 110 гадоў з дня нараджэння члена-карэспандэнта А.В. Фурсенкі (1903-1975)

18 студзеня 2013 г. спаўняецца 110 гадоў з дня нараджэння палеанталога, з 1951 г. загадчыка лабараторыі Інстытута геалагічных навук АН БССР, адначасова загадчыка кафедры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 1964-1975 гг. загадчыка лабараторыі Інстытута геалогіі і геафізікі Сібірскага аддзялення АН СССР, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара геолага-мінералагічных навук, прафесара Аляксандра Васілевіча Фурсенкі.


17.01.2013

Урад вызначыў паказчыкі эфектыўнасці развіцця арганізацый Беларусі на 2013-2015 гады

Дом Урада З мэтай павышэння канкурэнтаздольнасці нацыянальнай эканомікі, забеспячэння яе ўстойлівага эканамічнага росту пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2012 г. №1262 вызначаны паказчыкі эфектыўнасці развіцця арганізацый на 2013-2015 гады. Паказчыкі ўстаноўлены для больш чым 750 прадпрыемстваў рэспублікі ўсіх рэгіёнаў і галін. Да іх даведзены заданні па выручцы ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ, паслуг у разліку на аднаго сярэдняспісачнага работніка, а таксама па дасягненню пэўнага ўзроўню дабаўленага кошту ў разліку на аднаго сярэдняспісачнага работніка на кожны год да 2015 года. У пералік увайшлі 8 прадпрыемстваў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.


17.01.2013

Віцебскі Інстытут тэхнічнай акустыкі НАН Беларусі ўвасабляе ў жыццё ўнікальныя ідэі

Газета Рэспубліка З такім падзагалоўкам ў сённяшнім нумары газеты Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь "Рэспубліка" апублікаваны матэрыял, які распавядае пра сённяшні дзень Інстытута тэхнічнай акустыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Асаблівасць навукова-даследчага цэнтра ў тым, што 18 гадоў таму назад ён ствараўся на базе рэгіянальнага аддзялення сталічнага Інстытута фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў. З улікам месцазнаходжання і спецыфікі мясцовых прадпрыемстваў тут займаліся керамікай, лазерамі, металічнымі сплавамі, ультрагукам і вынікі 90-95% навуковых даследаванняў тады ўкаранялі ў працу прадпрыемстваў абароннай прамысловасці. Сёння спецыялізацыя пашырана, навукоўцы знайшлі прымяненне сваім сілам і ведам ў іншых галінах. Падрабязнасці - тут.


17.01.2013

Сёння спаўняецца 95 гадоў з дня нараджэння акадэміка Я.А. Барбашына (1918-1969)

17 студзеня 2013 г. спаўняецца 95 гадоў з дня нараджэння матэматыка, у 1961-1966 гг. загадчыка аддзела Свярдлоўскага аддзялення матэматычнага інстытута АН СССР, з 1966 г. загадчыка лабараторыі Інстытута матэматыкі АН БССР, адначасова загадчыка кафедры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара фізіка-матэматычных навук, прафесара Яўгенія Аляксеевіча Барбашына.


16.01.2013

Вучонымі Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі падрыхтавана чарговае ўнікальнае выданне

У Выдавецкім доме "Беларуская навука" выйшла з друку другая кніга калектыўнай манаграфіі "Гісторыя беларускай дзяржаўнасці ў канцы XVIII - пачатку XXI ст.". У выданні, падрыхтаваным вучонымі Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, упершыню паказана развіццё беларускай дзяржаўнасці пасля аб'яднання беларускага народа ў 1939 г., яе стан у час Вялікай Айчыннай вайны, адлюстравана пасляваеннае дзяржаўнае будаўніцтва, раскрыты працэс станаўлення і ўмацавання незалежнай, суверэннай дзяржавы - Рэспублікі Беларусь. Кніга рэкамендуецца для выкарыстання ў навукова-даследчай працы і вучэбным працэсе. Разлічана на выкладчыкаў ВНУ, студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў, настаўнікаў, супрацоўнікаў аддзелаў ідэалагічнай работы мясцовых адміністрацый, творчую інтэлігенцыю, шырокае кола чытачоў, не абыякавых да айчыннай гісторыі.


16.01.2013

Унесены змяненні і дапаўненні ў Дзяржаўную праграму інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь

Дом Урада Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 26 сьнежня 2012 г. №1209 унесены змяненні і дапаўненні ў Дзяржаўную праграму інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2011-2015 гады. У прыватнасці, у новую рэдакцыю пераліку важнейшых праектаў па стварэнні новых прадпрыемстваў і вытворчасцей, што маюць вызначальнае значэнне для інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь, уключана 15 праектаў, выканаўцам якіх з'яўляюцца арганізацыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Акрамя таго, прадугледжваецца выкананне 96 праектаў па стварэнні новых і мадэрнізацыі дзеючых вытворчасцей для асваення і выпуску новай прадукцыі, створанай па заданнях дзяржаўных навукова-тэхнічных праграм, дзяржаўным заказчыкам якіх з'яўляецца Нацыянальная акадэмія навук Беларусі.


15.01.2013

З 19 па 26 студзеня Нацыянальная акадэмія навук Беларусі праводзіць "Дні адчыненых дзвярэй"

Музей гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі У рамках святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню беларускай навукі, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі праводзіць "Дні адчыненых дзвярэй". З 19 па 26 студзеня 2013 г. усе жадаючыя бясплатна могуць наведаць: Музей гісторыі НАН Беларусі, выставу НАН Беларусі "Дасягненні айчыннай навукі - вытворчасці", археалагічную экспазіцыю Інстытута гісторыі НАН Беларусі, Музей старажытнабеларускай культуры, Рэспубліканскі суперкамп'ютэрны цэнтр калектыўнага карыстання, цэнтр эксплуатацыі Беларускай касмічнай сістэмы дыстанцыйнага зандзіравання, шэраг лабараторый Інстытута фізікі імя Б.І.Сцяпанава НАН Беларусі, Інстытут падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі. Іншыя падрабязнасці - тут.


15.01.2013

Сёння спаўняецца 105 гадоў з дня нараджэння акадэміка З.І. Азгура (1908-1995)

15 студзеня 2013 г. спаўняецца 105 гадоў з дня нараджэння скульптара, Народнага мастака БССР, Народнага мастака СССР, Героя Сацыялістычнай Працы, лаўрэата дзвюх Дзяржаўных прэмій СССР, з 1980 г. кіраўніка Творчай майстэрні скульптуры Акадэміі мастацтваў СССР у Мінску, з 1991 г. кіраўніка творчай акадэмічнай майстэрні скульптуры Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, сапраўднага члена Акадэміі мастацтваў СССР, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Заіра Ісаакавіча Азгура.


14.01.2013

IV Кангрэс фізікаў Беларусі адбудзецца ў Мінску ў красавіку 2013 года

24-26 красавіка 2013 г. у Мінску адбудзецца IV Кангрэс фізікаў Беларусі, які арганізуецца Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі, Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, Інстытутам фізікі імя Б.І. Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Беларускім дзяржаўным універсітэтам, ГА "Беларускае фізічнае таварыства" і Беларускім рэспубліканскім фондам фундаментальных даследаванняў. У рамках Кангрэса будзе праведзены сімпозіум, прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння акадэміка Б.І. Сцяпанава. Атрымаць больш падрабязную інфармацыю аб мерапрыемстве і зарэгістравацца для ўдзелу ў ім можна на вэб-сайце Кангрэса


13.01.2013

Вызначаны парадак і мэты выкарыстання сродкаў пазабюджэтных цэнтралізаваных інвестыцыйных фондаў

Дом Урада У адпаведнасці з нормамі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 жніўня 2012 г. №357 "Аб парадку фарміравання і выкарыстання сродкаў інавацыйных фондаў" пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 студзеня 2013 г. №9 зацверджана Палажэнне аб парадку і мэтах выкарыстання сродкаў пазабюджэтных цэнтралізаваных інвестыцыйных фондаў. Палажэннем вызначаны парадак і мэты выкарыстання сродкаў пазабюджэтных цэнтралізаваных інвестыцыйных фондаў рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання і іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі, падпарадкаванымі Ураду Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі і іншымі распарадчыкамі названых сродкаў.


12.01.2013

Падпісаны Закон Рэспублікі Беларусь "Аб камерцыйнай тайне"

Рэзідэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 5 студзеня 2013 г. Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь падпісаны Закон Рэспублікі Беларусь №16-З "Аб камерцыйнай таямніцы", прыняты Палатай прадстаўнікоў 17 снежня 2012 г. і адобраны Саветам Рэспублікі 20 снежня 2012 г. Закон, які ўступае ў сілу праз шэсць месяцаў пасля яго афіцыйнага апублікавання, рэгулюе адносіны, што ўзнікаюць у сувязі з устанаўленнем, змяненнем і адменай рэжыму камерцыйнай таямніцы, а таксама ў сувязі з прававой аховай камерцыйнай таямніцы. Да камерцыйнай таямніцы аднесены звесткі любога характару (тэхнічнага, вытворчага, арганізацыйнага, камерцыйнага, фінансавага і іншага), у тым ліку сакрэты вытворчасці (ноў-хаў), што адпавядаюць патрабаванням Закона, у дачыненні да якіх устаноўлены рэжым камерцыйнай таямніцы.


11.01.2013

Перамогу ў тэндэры забяспечыла навука

Газета Рэспубліка З такім падзагалоўкам ў сённяшнім нумары газеты Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь "Рэспубліка" апублікаваны матэрыял, які распавядае аб вартасцях прамысловага абсталявання, што распрацоўваецца і ствараецца ў Фізіка-тэхнічным інстытуце Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Каб выйграць у заходняй фірмы ў тэндэры на пастаўку абсталявання, нашым навукоўцам трэба прапанаваць тэхналогіі на галаву вышэй па ўзроўні, чым у канкурэнтаў. Хоць вытворчых перспектыў у айчыннай навуковай распрацоўкі загадзя менш, чым у замежных апанентаў. Але на тэндэры, аб'яўленым Беларускім аўтамабільным заводам на пастаўку вакуумнай устаноўкі іённа-плазменнага азаціравання дэталяў з канструкцыйных сталей, акадэмічны інстытут прапанаваў настолькі даведзенае да дасканаласці абсталяванне, што ўтрымацца аўтазаводцы не маглі. Тым больш што пры аднолькава высокай якасці ўмацавання кошт айчыннай устаноўкі быў удвая меншы, чым у нямецкага аналагу, а прадукцыйнасць значна вышэйшая. Падрабязнасці - тут.


10.01.2013

Зацверджана Дзяржаўная праграма садзейнічання занятасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 2013 год

Дом Урада Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2012 г. №1211 зацверджана Дзяржаўная праграма садзейнічання занятасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 2013 год, асноўнай мэтай якой з'яўляецца павышэнне эфектыўнасці выкарыстання працоўных рэсурсаў і канкурэнтаздольнасці працоўнай сілы на рынку працы. Мерапрыемствамі Дзяржаўнай праграмы прадугледжана, у прыватнасці, арганізацыя маніторынгу міграцыйных працэсаў у сферы працоўных рэсурсаў, у тым ліку навуковых і навукова-педагагічных кадраў, адным з выканаўцаў якога вызначана Нацыянальная акадэмія навук Беларусі.


10.01.2013

Аб'яўлены конкурс на суісканне прэміі імя акадэміка В.А. Капцюга ў 2013 годзе

Медаль премии У адпаведнасці з Палажэннем аб прэміі імя акадэміка В.А.Капцюга, што прысуджаецца Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі і Сібірскім аддзяленнем Расійскай акадэміі навук, аб'яўлены конкурс на суісканне названай прэміі, прысуджэнне якой у 2013 годзе будзе ажыццяўляцца Прэзідыумам Сібірскага аддзялення Расійскай акадэміі навук. Дакументы на конкурс прадстаўляюцца да 11 сакавіка 2013 г. на адрас: 630090, г. Новасібірск, прасп. Акадэміка М.А.Лаўрэнцьева, 17. Аб'ява аб конкурсе размешчана тут. Тэлефон для даведак у г. Новасібірску: 8-10-7-383-330-15-49. Тэлефоны для даведак у г. Мінску: (017) 284-24-56, (017) 284-11-63.


10.01.2013

Чарговы крок: "тры сямёркі" для тысячы гаспадарак

Беларуская ніва Пад такім загалоўкам у сённяшнім нумары грамадска-палітычнай урадавай газеты "Беларуская ніва" апублікавана інтэрв'ю з генеральным дырэктарам Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па жывёлагадоўлі М.А. Папковым. Аб тэндэнцыях у развіцці жывёлагадоўлі, мадэрнізацыі ферм, нарошчванні вытворчасці малака, стратэгіі развіцця кормавытворчасці ў апошні час гаворыцца шмат. Але калі меркаваць па выніках, то ў апошні час жаданне апярэджвае атрыманыя вынікі. Па крайняй меры рэспубліка пакуль не можа пераадолець сімвалічны пяцітысячную мяжу прадуктыўнасці дойнага статка. Чаму? Што трэба зрабіць для павелічэння надояў малака ад каровы? Наколькі непасрэдныя выканаўцы гатовыя пераадолець гэты свайго роду сімвалічны рубеж, каб вырашыць пастаўленыя задачы, а навука - аказаць ім сваю дапамогу? З падрабязнымі адказамі М.А. Папкова на гэтыя і іншыя пытанні можна азнаёміцца тут.


09.01.2013

Прэм'ер-міністр заслухаў справаздачу кіраўніцтва Нацыянальнай акадэміі навук аб выніках працы ў 2012 годзе і задачах на 2013 год

Дом Урада Як паведамляе сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, сёння Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь М.У. Мясніковіч заслухаў справаздачы Міністра прамысловасці, старшыняў Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта і Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях, а таксама кіраўніцтва Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі аб выніках працы ў 2012 годзе і задачах на 2013 год. У прыватнасці, намеснік Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук акадэмік У.Р. Гусакоў паведаміў, што ў гэтым годзе Акадэмія навук плануе павялічыць экспарт тавараў, работ і паслуг да $55 млн. Ён таксама праінфармаваў Прэм'ер-міністра аб найбуйнейшых рэалізуемых інавацыйных праектах, у тым ліку ў галіне ствалавых клетак, нана- і біятэхналогій.


09.01.2013

Стыпендыямі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і грашовымі прэміямі заахвочаны адораныя навучэнцы і студэнты

Рэзідэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Распараджэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 2012 г. №274рп зацверджана рашэнне савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў. Стыпендыямі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і грашовымі прэміямі заахвочаны 1634 навучэнцаў, студэнтаў, педагагічных работнікаў, два навукова-даследчых і творчых аб'яднання навучэнцаў. У ліку пераможцаў XVIII Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ студэнтаў грашовымі прэміямі заахвочаны магістрант дзяржаўнай установы адукацыі "Інстытут падрыхтоўкі навуковых кадраў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі" Сушко Е.А. (першая прэмія), выпускніцы гэтага ж інстытута Калінкіна А.А. (трэцяя прэмія) і Коўгар В.В. (трэцяя прэмія).


09.01.2013

Зацверджаны рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенню ў 2013 годзе Года беражлівасці

Дом Урада Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 2012 г. №1253 зацверджаны рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенню ў 2013 годзе Года беражлівасці. Адказным выканаўцам шэрагу важных мерапрыемстваў плана, у тым ліку навуковага, навукова-тэхнічнага і метадычнага забеспячэння рашэння задач зніжэння матэрыялаёмістасці і энергаёмістасці ВУП, тэхнічнага перааснашчэння і мадэрнізацыі вытворчасцей у мэтах забеспячэння максімальнай эканоміі рэсурсаў, вызначана Нацыянальная акадэмія навук Беларусі.


08.01.2013

10 студзеня адбудзецца ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае юбілею акадэміка У.В. Гніламёдава

10 студзеня 2013 г. а 15-й гадзіне ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (вул. Сурганава 15, інфармацыйна-выставачны цэнтр, п. 110) адбудзецца ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае юбілею акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзіміра Васільевіча Гніламёдава. У праграме: прэзентацыя новых выданняў, адкрыццё выстаўкі "Чалавек - сукупнасць свайго мінулага...", віншаванні юбіляра. Падрабязнасці і кантактная інфармацыя - тут.



08.01.2013

Падпісаны Закон Рэспублікі Беларусь "Аб выдавецкай справе ў Рэспубліцы Беларусь"

Рэзідэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 29 снежня 2012 г. Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь падпісаны Закон Рэспублікі Беларусь №8-З "Аб выдавецкай справе ў Рэспубліцы Беларусь", прыняты Палатай прадстаўнікоў 17 снежня 2012 г. і адобраны Саветам Рэспублікі 20 снежня 2012 г. Закон, які ўступае ў сілу праз шэсць месяцаў пасля яго афіцыйнага апублікавання, вызначае асновы выдавецкай справы, напрамкі дзяржаўнай палітыкі ў сферы выдавецкай справы, рэгулюе парадак дзяржаўнай рэгістрацыі, перарэгістрацыі выдаўцоў, вытворцаў і распаўсюджвальнікаў друкаваных выданняў.


07.01.2013

Сёння спаўняецца 85 гадоў з дня нараджэння члена-карэспандэнта Ю.К. Казлова

7 студзеня 2013 г. спаўняецца 85 гадоў з дня нараджэння эканаміста, у 1964-1971 гг. загадчыка сектара машынабудавання СССР Савета па вывучэнню прадукцыйных сіл пры Дзяржплане СССР, у 1973-1979 гг. дырэктара НДІ эканомікі і эканоміка-матэматычных метадаў планавання пры Дзяржплане БССР, у 1982 г. загадчыка кафедры Маскоўскага інстытута кіравання, прафесара кафедры Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта дызайну і тэхналогіі, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара эканамічных навук, прафесара Юрыя Канстанцінавіча Казлова.


07.01.2013

Унесены змяненни ў пастанову ДКНТ, якае рэгулюе парадак арганізацыі і правядзення праверак

ДКНТ На падставе пункта 36 Палажэння аб парадку арганізацыі і правядзення праверак, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 кастрычніка 2009 г. №510 "Аб удасканаленні кантрольнай (нагляднай) дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь", пастановай Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь ад 29 лістапада 2012 г. №10 унесены змяненні ў раней прынятую пастанову ад 31 снежня 2009 г. №32, якія ўступілі ў сілу.


06.01.2013

Сёння спаўняецца 75 гадоў з дня нараджэння акадэміка У.М. Рашэтнікава

6 студзеня 2013 г. спаўняецца 75 гадоў з дня нараджэння біёлага, заслужанага дзеяча навукі Рэспублікі Беларусь, у 1977-1978 гг. вучонага сакратара Інстытута эксперыментальнай батанікі АН БССР, з 1978 г. намесніка дырэктара па навуковай рабоце гэтага інстытута, адначасова з 1985 г. загадчыка лабараторыі, у 1997-2009 гг. дырэктара Цэнтральнага батанічнага саду Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара біялагічных навук, прафесара Уладзіміра Мікалаевіча Рашэтнікава.


06.01.2013

Адбылося чарговае пасяджэнне камісіі па акрэдытацыі навуковых арганізацый

26 снежня 2012 г. адбылося чарговае пасяджэнне камісіі па акрэдытацыі навуковых арганізацый, па выніках якога прыняты і зацверджаны заключэнні аб акрэдытацыі ў якасці навуковай арганізацыі 9 юрыдычных асоб, з пералікам якіх можна азнаёміцца тут.


06.01.2013

Сёння спаўняецца 75 гадоў з дня нараджэння члена-карэспандэнта М.І. Стралюка (1938-2000)

6 студзеня 2013 г. спаўняецца 75 гадоў з дня нараджэння вучонага ў галіне энергетыкі, у 1978-1982 гг. намесніка дэкана завочнага факультэта, з 1986 г. дэкана энергетычнага факультэта Беларускага політэхнічнага інстытута, з 1987 г. прарэктара Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара тэхнічных навук, прафесара Мар'яна Іванавіча Стралюка.


06.01.2013

Унесены дапаўненні і змяненні ў шэраг дзяржаўных праграм

Дом Урада Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 снежня 2012 г. №1193 унесены дапаўненні і змяненні ў шэраг пастаноў Урада. Яны закранулі, у прыватнасці, Нацыянальную праграму паскоранага развіцця паслуг у сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій на 2011-2015 гады, Дзяржаўную праграму развіцця вытворчасці ветэрынарных прэпаратаў на 2010-2015 гады, Дзяржаўную комплексную праграму развіцця бульбаводства, агародніцтва і пладаводства ў 2011-2015 гадах, Праграму асваення радовішчаў карысных выкапняў і развіцця мінеральна-сыравіннай базы Рэспублікі Беларусь на 2011-2015 гады і на перыяд да 2020 года, Рэспубліканскую праграму "Дзіцячае харчаванне" на 2011-2015 гады, заказчыкам або выканаўцам якіх з'яўляецца Нацыянальная акадэмія навук Беларусі.


05.01.2013

Сёння спаўняецца 135 гадоў з дня нараджэння акадэміка Ю.А. Вейса (1878-1950)

5 студзеня 2013 г. спаўняецца 135 гадоў з дня нараджэння вучонага ў галіне машыназнаўства, заслужанага дзеяча навукі БССР, у 1920-1941 гг. загадчыка кафедры, прарэктара Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі, у 1941-1946 гг. прафесара Варонежскага сельскагаспадарчага інстытута, у 1946-1947 гг. акадэміка-сакратара Аддзялення прыродазнаўчых і сельскагаспадарчых навук АН БССР, з 1947 г. загадчыка лабараторыі Інстытута механізацыі сельскай гаспадаркі АН БССР, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара тэхнічных навук, прафесара Ювеналія Аляксандравіча Вейса.


05.01.2013

Сёння спаўняецца 75 гадоў з дня нараджэння акадэміка А.П. Вайтовіча

5 студзеня 2013 г. спаўняецца 75 гадоў з дня нараджэння фізіка, дзяржаўнага дзеяча, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, прэміі НАН Беларусі і Сібірскага аддзялення РАН імя акадэміка В.А.Капцюга, з 1980 г. загадчыка лабараторыі, у 1984-1988 гг. намесніка дырэктара па навуковай рабоце Інстытута фізікі АН БССР, з 1992 г. намесніка дырэктара па навуковай рабоце, у 1993-1997 гг. дырэктара Інстытута малекулярнай і атамнай фізікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, адначасова ў 1992-2007 гг. загадчыка лабараторыі гэтага інстытута, у 1997-2000 гг. прэзідэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, у 2000-2003 гг. Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, з 2007 г. загадчыка лабараторыі Інстытута фізікі імя Б.І.Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара фізіка-матэматычных навук, прафесара Аляксандра Паўлавіча Вайтовіча.


04.01.2013

Фармсубстанцыі з Нацыянальнай акадэміі навук могуць канкураваць з замежнымі

Газета Рэспубліка Супернічаць з кітайскімі і індыйскімі прадпрыемствамі, што выпускаюць фармацэўтычныя субстанцыі, - справа быццам бы безвыходная. Дзякуючы каласальным аб'ёмам вытворчасці і іншым перавагам гэтыя вытворцы маюць магчымасць атрымліваць больш танную прадукцыю. Але, лічаць вучоныя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, шанец усё ж ёсць. За кошт выкарыстання ўласных арыгінальных тэхналогій, што забяспечваюць больш высокую якасць, айчынная навука ўжо стварае канкурэнтаздольныя лекі, вырабленыя з беларускіх фармсубстанцый. Прычым гаворка ідзе не аб масавых прэпаратах, дзе нізкая цана субстанцыі мае вырашальнае значэнне, а пра лекі рэдкія і дарагія, пераважна анкалагічнага і кардыялагічнага профіля. Аповяд дырэктара Інстытута біяарганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі члена-карэспандэнта С.А. Усанава пра гэты прыярытэтны напрамак дзейнасці апублікаваны ў сённяшнім нумары газеты Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь "Рэспубліка" пад загалоўкам "Свае "зыходнікі"- справа не безвыходная".


04.01.2013

Сёння спаўняецца 70 гадоў з дня нараджэння члена-карэспандэнта М.Е. Заяца (1943-2004)

4 студзеня 2013 г. спаўняецца 70 гадоў з дня нараджэння вучонага ў галіне эканомікі і фінансаў, заслужанага эканаміста Рэспублікі Беларусь, з 1991 г. прарэктара па вучэбнай рабоце, з 1998 г. прарэктара па навуковай рабоце, з 2002 г. загадчыка кафедры Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара эканамічных навук, прафесара Мікалая Емяльянавіча Заяца.


04.01.2013

Не той даўгунец, што ў полі, а той, што пад страхой

Беларуская ніва Пад такім загалоўкам у сённяшнім нумары грамадска-палітычнай урадавай газеты "Беларуская ніва" апублікавана інтэрв'ю з дырэктарам Інстытута льну Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, членам-карэспандэнтам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі І.А. Голубам, у якім ён дзеліцца сваімі думкамі аб шляхах павышэння эфектыўнасці льнаводчай галіны. Як вучоныя інстытута працуюць з тымі, хто вырошчвае лён? Ці ўлічваюць практыкі рэкамендацый навукоўцаў? Чыё насенне лепшае - айчыннае або замежнае? Ці на належным узроўні арганізаваны працэс уборкі лёну-даўгунцу? Як выглядае сітуацыя з кадрамі для ільнянога падкомплекса? З падрабязнымі адказамі члена-карэспандэнта І.А. Голуба на гэтыя і іншыя пытанні можна азнаёміцца здесь.


02.01.2013

Сёння спаўняецца 85 гадоў з дня нараджэння акадэміка Л.В. Валадзько (1928-1978)

2 студзеня 2013 г. спаўняецца 85 гадоў з дня нараджэння фізіка, заслужанага дзеяча навукі БССР, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР, з 1963 г. загадчыка кафедры, адначасова з 1966 г. прарэктара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара фізіка-матэматычных навук, прафесара Леаніда Вікенцьевіча Валадзько.


02.01.2013

Сёння спаўняецца 80 гадоў з дня нараджэння акадэміка А.М. Ганчарэнкі

2 студзеня 2013 г. спаўняецца 80 гадоў з дня нараджэння фізіка, заслужанага дзеяча навукі БССР, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР, з 1970 г. кіраўніка Магілёўскага аддзялення Інстытута фізікі АН БССР, адначасова з 1982 г. загадчыка лабараторыі, у 1987-1997 гг. галоўнага вучонага сакратара Акадэміі навук Беларусі, адначасова ў 1991-2004 гг. дырэктара Аддзела аптычных праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, з 2004 г. загадчыка лабараторыі, з 2008 г. галоўнага навуковага супрацоўніка Інстытута фізікі імя Б.І.Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара фізіка-матэматычных навук, прафесара Андрэя Маркавіча Ганчарэнкі.


02.01.2013

Сёння спаўняецца 70 гадоў з дня нараджэння акадэміка П.Г. Нікіценкі

2 студзеня 2013 г. спаўняецца 70 гадоў з дня нараджэння вучонага-эканаміста, лаўрэата прэміі акадэмій навук Украіны, Беларусі і Малдовы, у 1990-1995 гг. першага намесніка старшыні Мінгарвыканкама, старшыні камітэта эканомікі, з 1995 г. дырэктара Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра, у 1998-2010 гг. дырэктара Інстытута эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, адначасова з 2002 г. загадчык кафедры Беларускага інстытута правазнаўства, у 2002-2009 гг. акадэміка-сакратара Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў і члена Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, дарадцы Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара эканамічных навук, прафесара Пятра Георгіевіча Нікіценкі.


02.01.2013

Аб публікацыйнай актыўнасці вучоных Беларусі цяпер можна даведацца на сайце Цэнтральнай навуковай бібліятэкі

Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа Для аказання кансультатыўнай дапамогі вучоным і аўтарам навуковых публікацый на сайце Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа створаны новы раздзел - "Публікацыйная актыўнасць вучоных Беларусі". У ім прадстаўлены тры рубрыкі: пералік перыядычных выданняў для публікацыі вынікаў навуковых даследаванняў (па Web of Knowledge); рэйтынг арганізацый Беларусі па індэксу Хірша (SCOPUS); спіс артыкулаў вучоных Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, апублікаваных у базе даных SCOPUS. Падрабязнасці - тут.


01.01.2013

Сёння спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння ганаровага члена НАН Беларусі В.А. Грамыкі

1 студзеня 2013 г. спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння жывапісца, заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь, Народнага мастака Беларусі, у 1959-1997 гг. выкладчыка Беларускай акадэміі мастацтваў, у 1962-1972 і 1977-1982 гг. старшыні праўлення Саюза мастакоў БССР, ганаровага члена Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, прафесара Віктара Аляксандравіча Грымыкі.


01.01.2013

Сёння спаўняецца 75 гадоў з дня нараджэння члена-карэспандента І.М. Карпуця (1938-2012)

1 студзеня 2013 г. спаўняецца 75 гадоў з дня нараджэння вучонага ў галіне ветэрынарыі, лаурэата прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, з 1979 г. загадчыка кафедры Віцебскага ветэрынарнага інстытута, з 1989 г. прарэктара гэтага інстытута, з 2004 г. прафесара Віцебскай ордэна "Знак Пашаны" дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара ветэрынарных навук, прафесара Івана Мацвеевіча Карпуця.

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін / Студзень 2013 года / Да пачатку старонкі
Пры поўным ці частковым выкарыстанні інфармацыі спасылка на крыніцу з'яўляецца абавязковай