Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Архіў навін 2013 года

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін / Чэрвень 2013 года

29.06.2013

Кіраўніцтва Сібірскага аддзялення Расійскай акадэміі навук звярнулася да навуковай грамадскасці Расіі

Сібірскае аддзяленне Расійскай акадэміі навук 27 чэрвеня 2013 г. Урад Расійскай Федэрацыі адобрыў і на наступны дзень накіраваў у Дзяржаўную думу законапраект аб карэннай трансфармацыі структуры, змене статусу і функцый Расійскай акадэміі навук і іншых дзяржаўных акадэмій, што выклікала рэзкую крытыку навуковай грамадскасці. У прыватнасці, кіраўнікі Сібірскага і Далёкаўсходняга аддзяленняў РАН, Краснаярскага і Іркуцкага навуковых цэнтраў і Савета навуковай моладзі СА РАН, а таксама Старшыня Савета дырэктараў РАН накіравалі адкрыты ліст першым асобам краіны і кіраўнікам парламенцкіх партый з патрабаваннем усебаковага абмеркавання законапраекта ва ўсіх зацікаўленых суб'ектах навукі, адукацыі і інавацый у Расіі. Сваю нязгоду з урадавай канцэпцыяй рэфармавання як накіраванай на канчатковае знішчэнне фундаментальнай навукі ў Расіі ў звароце да Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі выказаў Прэзідыум Уральскага аддзялення РАН. У гэтай абстаноўцы кіраўніцтва Сібірскага аддзялення РАН прыняло зварот да навуковай грамадскасці Расіі, з тэкстам якога можна азнаёміцца тут.


28.06.2013

Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па земляробству праводзіць "Дні поля-2013"

Як паведамляе сённяшні нумар грамадска-палітычнай урадавай газеты "Беларуская ніва", з 24 чэрвеня па 12 ліпеня 2013 г. рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства "Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па земляробству" праводзіць традыцыйны семінар "Дні поля-2013". Цэнтр з'яўляецца вядучай навукова-даследчай установай аграрнай галіны Беларусі. Сваімі распрацоўкамі ў галіне прыкладных і фундаментальных даследаванняў і іх укараненнем у вытворчасць уносіць значны ўклад у забеспячэнне харчовай бяспекі рэспублікі. Тут распрацаваны і пастаянна ўдасканальваюцца сучасныя напрамкі даследаванняў у галіне земляробства, селекцыі і насенняводства сельскагаспадарчых культур. Дні поля - гэта ўнікальная магчымасць убачыць прадукцыю, якая прымяняецца ў сельскай гаспадарцы, не толькі на паперы, але і ў рэальнай справе, проста ў полі. Іншыя падрабязнасці - тут.


28.06.2013

Інстытут механікі металапалімерных сістэм імя У.А. Белага занесены на Рэспубліканскую дошку Гонару

Рэспубліканская дошка Гонару Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь падпісаны Указ ад 27 чэрвеня 2013 г. №281 "Аб занясенні на Рэспубліканскую дошку Гонару пераможцаў спаборніцтва 2012 года". За дасягненне ў 2012 годзе найлепшых вынікаў у сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця пераможцамі прызнаныя і занесены на Рэспубліканскую дошку Гонару таксама чатыры арганізацыі, што выконваюць навуковыя даследаванні і распрацоўкі. У іх ліку дзяржаўная навуковая ўстанова "Інстытут механікі металапалімерных сістэм імя У.А. Белага Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі". Віншуем кіраўніцтва і калектыў інстытута і жадаем творчых поспехаў і новых навуковых здзяйсненняў!


27.06.2013

Беларускія навукоўцы ацанілі якасць айчынных і імпартных цукерак

Як паведамляе прэс-служба Акадэміі навук, спецыялісты Рэспубліканскага кантрольна-выпрабавальнага комплексу па якасці і бяспечнасці прадуктаў харчавання РУП "Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па харчаванні" правялі выпрабаванні цукровых кандытарскіх вырабаў вытворчасці Рэспублікі Беларусь (159 найменняў, у тым ліку цукерак - 73), Расійскай Федэрацыі (641 найменне, у тым ліку цукерак - 587) і Украіны (613 найменняў, у тым ліку цукерак - 571). Узоры выпрабоўваліся па арганалептычных, мікрабіялагічных і фізіка-хімічных паказчыках, зместу радыенуклідаў, таксічных элементаў, пестыцыдаў і мікатаксінаў, а таксама на наяўнасць ГМА. Падрабязнасці - у прэс-рэлізе.


27.06.2013

У Нацыянальнай акадэміі навук распачата падрыхтоўка пераліку навуковых, навукова-тэхнічных і навукова-практычных мерапрыемстваў на 2014 год

Конференции З мэтай падрыхтоўкі пераліку навуковых, навукова-тэхнічных і навукова-практычных мерапрыемстваў, якія плануюць правесці арганізацыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў 2014 годзе, распараджэннем намесніка Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі ад 25 чэрвеня 2013 г. №27 аддзяленням і арганізацыям Нацыянальнай акадэміі навук даручана падрыхтаваць на беларускай, рускай і англійскай мовах адпаведныя прапановы і прадставіць іх з прыкладаннем абгрунтаванняў неабходнасці правядзення мерапрыемстваў не пазней за 3 кастрычніка 2013 г. ва Упраўленне навукова-арганізацыйнай і інфармацыйна-аналітычнай работы апарату НАН Беларусі (пакой 227). Распараджэнне даведзена да акадэмічных арганізацый праз аўтаматызаваную сістэму "Абмен дакументамі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі".


26.06.2013

Зацверджана Дзяржаўная праграма мер па змякчэнні наступстваў змены клімату на 2013-2020 гады

Дом Урада Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 21 чэрвеня 2013 г. №510 зацверджана Дзяржаўная праграма мер па змякчэнні наступстваў змены клімату на 2013-2020 гады. Яе мэтамі з'яўляецца выкананне міжнародных абавязацельстваў Рэспублікі Беларусь па Рамачнай канвенцыі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый аб змяненні клімату і Кіёцкім пратаколе да гэтай канвенцыі, правядзенне мерапрыемстваў, накіраваных на змякчэнне наступстваў змены клімату, для забеспячэння ўстойлівага развіцця эканомікі краіны, скарачэнне выкідаў парніковых газаў у мэтах змяншэння тэмпаў і велічыні змены клімату. Заказчыкамі Дзяржаўнай праграмы вызначаны міністэрствы прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, лясной гаспадаркі, адукацыі і Нацыянальная акадэмія навук Беларусі.


25.06.2013

У Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі распрацаваны метад атрымання ствалавых клетак з валасоў

Газета Рэспубліка Пра гэта паведамляе ў матэрыяле, што мае назву "Варта было зазірнуць у корань", сённяшні нумар газеты Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь "Рэспубліка". У адрозненне ад касцявога мозгу, пупавіны або тлушчавай тканіны, якія можна назваць магутнымі фабрыкамі ствалавых клетак, у новай іх крыніцы - валасяных фалікулах - ствалавых клетак адносна няшмат. Але вялікай перавагай такой крыніцы варта лічыць яе даступнасць і абсалютную нетраўматычнасць "здабычы". Гэтая акалічнасць і спадвігла вучоных Інстытута генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі пачаць распрацоўку тэхналогіі атрымання і тыражавання ствалавых клетак чалавека з фалікулаў валасоў. На рэалізацыю ідэі, прывабнай яшчэ і тым, што ствалавыя клеткі з каранёў уласных валасоў, цалкам дакладна, не будуць адрыньвацца арганізмам, ім спатрэбілася пяць гадоў. Падрабязнасці - тут.


25.06.2013

Сёння спаўняецца 75 гадоў з дня нараджэння члена-карэспандэнта В.К. Лукашова (1938-1998)

25 чэрвеня 2013 г. спаўняецца 75 гадоў з дня нараджэння вучонага ў галіне геахіміі і геалогіі, з 1972 г. загадчыка лабараторыі Інстытута геахіміі і геафізікі АН БССР, з 1993 г. загадчыка лабараторыі Інстытута геалагічных навук Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара геолага-мінералагічных навук, прафесара Валянціна Канстанцінавіча Лукашова.


24.06.2013

Падведзены вынікі сумеснага беларуска-азербайджанскага конкурсу навуковых даследаванняў

Як паведамляе прэс-служба Акадэміі навук, Фонд развіцця навукі пры Прэзідэнце Азербайджанскай Рэспублікі і Беларускі рэспубліканскі фонд фундаментальных даследаванняў аб'явілі вынікі Першага міжнароднага сумеснага беларуска-азербайджанскага конкурсу навуковых даследаванняў. Пераможцамі сталі 7 сумесных навукова-даследчых работ, што маюць прыкладны характар, у галіне нанатэхналогій, фізікі і матэматыкі, энергетыкі, радыяцыйнай медыцыны і гуманітарных навук. Падрабязнасці - у прэс-рэлізе.


24.06.2013

Тэхналагічны запыт на новыя матэрыялы для вытворчасці сасудаў пад ціскам

NineSigma NineSigma, representing a global polymer producer invites proposals for novel materials to produce pressure vessels. The successful proposal includes both material and method to produce the vessels. More information is available here and in the Request for Proposal document online. The final submission date for Proposal Briefs is Friday, July 26, 2013. Please also click here to view all open requests by technical area, industry, or status.


21.06.2013

Беларусь рэкамендавалі прыняць у члены Камітэта ААН па выкарыстанні касмічнай прасторы ў мірных мэтах

Як паведамляе сайт Камітэта па выкарыстанні касмічнай прасторы ў мірных мэтах (COPUOS), заснаванага Генеральнай Асамблей Арганізацыі Аб'яднаных Нацый у 1959 годзе, на сваёй чарговай сесіі, што адбылася ў Вене 12-21 чэрвеня 2013 г., Камітэт вітаў заяву Рэспублікі Беларусі аб прыёме ў члены гэтага міжурадавага органа ААН і вырашыў рэкамендаваць Генеральнай Асамблеі на яе 68-й сесіі ў 2013 годзе прыняць Рэспубліку Беларусь у члены Камітэта па выкарыстанні касмічнай прасторы ў мірных мэтах. Іншыя падрабязнасці - тут.


21.06.2013

Вучоныя і спецыялісты Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адзначаны дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь

Рэзідэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 чэрвеня 2013 г. №279, за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў і высокае прафесійнае майстэрства, значны асабісты ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай пагранічнай палітыкі, аказанне медыцынскай дапамогі насельніцтву, развіццё сельскай, жыллёва-камунальнай, дарожнай гаспадаркі, дасягненні ў галіне адукацыі, навукі, культуры і спорту шэраг грамадзян нашай краіны ўзнагароджаны дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь. Сярод узнагароджаных -. навукоўцы, спецыялісты і члены Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Ордэнам Францыска Скарыны ўзнагароджаны ганаровы член Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Народны мастак Беларусі Грамыка Віктар Аляксандравіч - мастак-жывапісец, член грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз мастакоў". Медалём "За працоўныя заслугі" ўзнагароджаны Анюхоўскі Анатоль Васільевіч - дырэктар рэспубліканскага вытворчага даччынага ўнітарнага прадпрыемства "Талачынскі кансервавы завод". Ганаровае званне "Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь" прысвоена члену-карэспандэнту Плескачэўскаму Юрыю Міхайлавічу - старшыні Прэзідыума Гомельскага філіяла Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Ганаровае званне "Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь" прысвоена Папкову Мікалаю Андрэевічу - генеральнаму дырэктару рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па жывёлагадоўлі".

Шчыра віншуем нашых калег з высокімі дзяржаўнымі ўзнагародамі і жадаем новых творчых поспехаў!


21.06.2013

Адкрыты тэставы доступ да электронных прадуктах выдавецтваў Nature Publishing Group і World Scientific Publishing

Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Я.Коласа У Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адкрыты тэставы доступ да электронных версій навуковых часопісаў выдавецтва Nature Publishing Group і калекцыі электронных кніг выдавецтва навуковай, тэхнічнай і медыцынскай літаратуры World Scientific Publishing Co. Доступ будзе доўжыцца з 18 чэрвеня па 31 жніўня 2013 г. Іншыя падрабязнасці - тут і тут.


20.06.2013

Аб'яўлены прыём у дактарантуру і аспірантуру Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў 2013 годзе

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі аб'явіла прыём у дактарантуру і аспірантуру ў 2013 годзе па шырокім спектры навуковых спецыяльнасцей. Прыём дакументаў ад паступаючых у дактарантуру і аспірантуру - з 1 жніўня па 30 верасня 2013 г. Прыём уступных экзаменаў па спецыяльных дысцыплінах - з 7 па 11 кастрычніка 2013 г. Іншыя падрабязнасці і кантактная інфармацыя тут.


20.06.2013

Сёння спаўняецца 70 гадоў з дня нараджэння члена-карэспандэнта М.А. Манака

20 чэрвеня 2013 г. спаўняецца 70 гадоў з дня нараджэння кардыёлага, заслужанага дзеяча навукі Рэспублікі Беларусь, у 1993-2000 гг. дырэктара Беларускага навукова-даследчага інстытута кардыялогіі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, у 2000-2004 гг. дырэктара Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра "Кардыялогія", у 2006-2013 гг. першага намесніка Старшыні Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара медыцынскіх навук, прафесара Мікалая Андрэевіча Манака.


19.06.2013

Археалагічная паэма без заканчэння

СБ-Беларусь Сегодня Пад такім загалоўкам у сённяшнім нумары газеты "Советская Белоруссия" апублікаваны матэрыял, што распавядае аб археалагічнай экспертызе земляных і будаўнічых работ, якую ў нашай краіне каардынуе Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Спрэчак няма, без будаўніцтва сёння - ніяк. Што ж рабіць, калі ў яго зону трапляе помнік археалогіі? Згарнуць праект магчыма далёка не заўсёды. Быў знойдзены кампраміс - працы пачынаюцца толькі пасля навуковага даследавання. Сёння заканадаўства дае вучоным магчымасць абследаваць літаральна кожны метр зямлі, якую пасля зоймуць новабудоўлі. На жаль, далёка не ўсе дзеляцца з вучонымі сваімі планамі - у выніку пакутуе, а то і незваротна страчваецца наша культурна-гістарычная спадчына. Падрабязнасці - тут.


19.06.2013

Аб'яўлены конкурс для назначэння стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь для аспірантаў на 2014 год

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 верасня 2011 г. №398 "Аб сацыяльнай падтрымцы навучэнцаў" Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь сумесна з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі аб'явілі аб правядзенні адкрытага конкурсу па прызначэнні стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аспірантам на 2014 год. Вылучэнне кандыдатур для назначэння стыпендый праводзіцца ў тры этапы, першыя два этапы для ўдзельнікаў з ліку аспірантаў, якія навучаюцца пры навуковых арганізацыях Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, праводзяцца ў Акадэміі навук. Інфармацыя аб парадку і ўмовах правядзення адкрытага конкурсу размешчана тут. Аформленыя ў адпаведнасці з вызначанымі патрабаваннямі дакументы неабходна прадставіць да 20 верасня 2013 г. у аддзел прэмій, стыпендый і ўзнагарод упраўлення кадраў і кадравай палітыкі апарату НАН Беларусі па адрасе: 220072, г. Мінск, прасп. Незалежнасці, 66, пакой 117. Кантактны тэл:. 284-14-52.


18.06.2013

Калі палюбім чароўны "лубін"?

Беларуская ніва Пад такім загалоўкам у рубрыцы "Аграрная палітыка" сённяшняга нумара грамадска-палітычнай урадавай газеты "Беларуская ніва" апублікаваны матэрыял аб малаалкалоідных гатунках лубіна, якія вывелі селекцыянеры акадэмічнага Навукова-практычнага цэнтра па земляробству. Сцвярджэнне, што гэтая культура ў ежу для чалавека не падыходзіць, знаёма многім. Але навука не стаяла на месцы і змагла-такі за пару дзесяцігоддзяў ператварыць "каровін ласунак" у даступны для чалавека прадукт. Прычым высакаякасны, які валодае ўнікальнымі, у тым ліку і лячэбнымі, уласцівасцямі. Дзякуючы сучасным навуковым метадам гэты прарыў у селекцыі адбыўся амаль адначасова ў некалькіх краінах, у тым ліку ў Беларусі. На думку навукоўцаў, звычайны лубін можа стаць асновай харчовай бяспекі краіны. Падрабязнасці - тут.


18.06.2013

Сёння спаўняецца 75 гадоў з дня нараджэння акадэміка А.Г. Лабанка

18 чэрвеня 2013 г. спаўняецца 75 гадоў з дня нараджэння вучонага ў галіне мікрабіялогіі і біятэхналогіі, заслужанага дзеяча навукі Рэспублікі Беларусь, лаўрэата прэміі акадэмій навук Украіны, Беларусі і Малдовы, у 1973-1975 гг. загадчыка Аддзела мікрабіялогіі АН БССР, у 1975-2004 гг. дырэктара Інстытута мікрабіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, з 2005 г. загадчыка лабараторыі гэтага інстытута, у 1997-2002 гг. акадэміка-сакратара Аддзялення біялагічных навук Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара біялагічных навук, прафесара Анатолія Георгіевіча Лабанка.


17.06.2013

Заўтра адбудзецца прэзентацыя электроннага выдання "Брестская Библия: к 450-летию издания"

Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Я. Коласа Як паведамляе прэс-служба Акадэміі навук, 18 чэрвеня 2013 г. а 15-й гадзіне ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Я. Коласа НАН Беларусі (вул. Сурганава, 15, інфармацыйна-выставачны цэнтр, пакой 110) адбудзецца прэзентацыя электроннага выдання "Брестская Библия: к 450-летию издания". Да імпрэзы прымеркавана выстаўка "Брэсцкая Біблія - шэдэўр кнігадрукавання XVI ст.", на якой будзе экспанавацца адзіны ў Беларусі арыгінальны экзэмпляр гэтай Бібліі. Падчас прэзентацыі экзэмпляры электроннага выдання будуць перададзены ў дар прадстаўнікам буйнейшых бібліятэк і іншых устаноў навукі і культуры. Іншыя падрабязнасці - у прэс-рэлізе.


16.06.2013

Сёння спаўняецца 80 гадоў з дня нараджэння члена-карэспандэнта Р.Я. Айзберга

16 чэрвеня 2013 г. спаўняецца 80 гадоў з дня нараджэння геолага, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР, прэміі НАН Беларусі і Сібірскага аддзялення РАН імя акадэміка В.А.Капцюга, у 1976-1990 гг. загадчыка сектара Беларускага навукова-даследчага геолагаразведачнага інстытута, з 1990 г. галоўнага навуковага супрацоўніка Інстытута геалагічных навук Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, з 2008 г. галоўнага навуковага супрацоўніка Інстытута прыродакарыстання Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара геолага-мінералагічных навук, прафесара Рамана Яфімавіча Айзберга.


15.06.2013

Аб'яўлены конкурс сумесных беларуска-казахскіх навукова-тэхнічных праектаў

ДКНТ У адпаведнасці з Пагадненнем паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Казахстан аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве аб'яўлены конкурс сумесных беларуска-казахстанскіх навукова-тэхнічных праектаў на 2013-2015 гады. Мяркуецца прафінансаваць 5-7 сумесных праектаў па наступных прыярытэтных для абедзвюх краін напрамках: новыя матэрыялы; нанатэхналогіі і нанаматэрыялы; біятэхналогіі; новыя тэхналогіі ў аграпрамысловым комплексе; інфармацыйныя тэхналогіі; ахова навакольнага асяроддзя, абарона ад надзвычайных сітуацый. Заяўкі на конкурс прымаюцца строга з 15 чэрвеня па 15 ліпеня 2013 г. Іншыя падрабязнасці - тут.


14.06.2013

Павялічаны аб'ёмы выдаткаў інавацыйнага фонду Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Дом Урада Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 11 чэрвеня 2013 г. №472 удакладнены аб'ёмаў даходаў і выдаткаў некаторых рэспубліканскіх інавацыйных фондаў. У прыватнасці, выдаткі рэспубліканскага інавацыйнага фонду Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі павялічаны на суму 86,85 млрд рублёў, якія будуць накіраваны на фінансаванне ў 2013 годзе інавацыйных праектаў па стварэнні перспектыўнага беларускага касмічнага апарата і тэхнічнаму пераўзбраенню доследна-тэхналагічнай вытворчасці РУП "Інстытут мяса-малочнай прамысловасці ".


14.06.2013

Сёння спаўняецца 75 гадоў з дня нараджэння Героя Беларусі П.Л. Марыева

П.Л. Марыеў 14 чэрвеня 2013 г. спаўняецца 75 гадоў з дня нараджэння Героя Беларусі, заслужанага работніка прамысловасці Рэспублікі Беларусь, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, дырэктара навукова-тэхнічнага цэнтра "Кар'ерная тэхніка" дзяржаўнай навуковай установы "Аб'яднаны інстытут машынабудавання Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі", доктара тэхнічных навук Паўла Лук'янавіча Марыева. Юбілею П.Л. Марыева будзе прысвечана пашыранае пасяджэнне вучонага савета Аб'яднанага інстытута машынабудавання, якое адбудзецца 17 чэрвеня 2013 г. Падрабязнасці - у прэс-рэлізе.


13.06.2013

Удасканалены доступ да заканадаўства

Спецыялістамі Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь удасканалены доступ да заканадаўства. Зараз, выкарыстоўваючы інтэрфейс ЭТАЛОН-ONLINE, можна бясплатна азнаёміцца з тэкстамі ўсіх кодэксаў Рэспублікі Беларусь у іх актуальным стане - з усімі змяненнямі і дапаўненнямі, ажыццяўляць паартыкульна навігацыю па тэксце кодэкса або праглядзець картку дакумента. Падрабязнасці - тут.


13.06.2013

Заўтра адбудзецца прэзентацыя выстаўкі "М. Доўнар-Запольскі - даследчык гісторыі трох народаў"

Як паведамляе прэс-служба Акадэміі навук, 14 чэрвеня 2013 г. а 14-й гадзіне ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Я. Коласа НАН Беларусі (вул. Сурганава, 15, інфармацыйна-выставачны цэнтр, пакой 110) адбудзецца прэзентацыя выстаўкі "М. Доўнар-Запольскі - даследчык гісторыі трох народаў". Экспазіцыя выстаўкі, падрыхтаваная Цэнтральнай навуковай бібліятэкай НАН Беларусі, Музеем гісторыі НАН Беларусі, Інстытутам гісторыі НАН Беларусі, Санкт-Пецярбургскім філіалам Архіва Расійскай акадэміі навук, адлюстроўвае шматгранную навуковую дзейнасць вядомага беларускага гісторыка, этнографа, фалькларыста і эканаміста Мітрафана Віктаравіча Доўнар-Запольскага (1867-1934). Іншыя падрабязнасці - у прэс-рэлізе.


13.06.2013

Дырэктар навукова-тэхнічнага цэнтра П.Л. Марыеў узнагароджаны Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Дом Урада Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 10 чэрвеня 2013 г. №471 за шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у развіццё машынабудаўнічай галіны Рэспублікі Беларусь, распрацоўку i ўкараненне ў вытворчасць новай канкурэнтаздольнай кар'ернай тэхнікі Герой Беларусі Павел Лук'янавіч Марыеў, дырэктар навукова-тэхнічнага цэнтра "Кар'ерная тэхніка" дзяржаўнай навуковай установы "Аб'яднаны інстытут машынабудавання Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі" узнагароджаны Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. Сардэчна віншуем Паўла Лук'янавіча з высокай урадавай узнагародай і жадаем новых творчых дасягненняў!


11.06.2013

Зацверджаны склад Нацыянальнага камітэта па народанасельніцтве пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь

Дом Урада У адпаведнасці з артыкулам 10 Закона Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2002 г. "Аб дэмаграфічнай бяспецы Рэспублікі Беларусь" пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 7 чэрвеня 2013 г. №464 зацверджаны Палажэнне аб Нацыянальным камітэце па народанасельніцтве пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь і яго склад. У склад Нацыянальнага камітэта па народанасельніцтве ўключаны намеснік Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі акадэмік Гусакоў У.Р.


10.06.2013

На гэтым тыдні пройдзе міжнародная канферэнцыя "Рэспубліка Беларусь - Еўрапейскі Саюз: праблемы і перспектывы партнёрства"

Институт философии НАН Беларуси Як паведамляе прэс-служба Акадэміі навук, 13-14 чэрвеня 2013 г. Інстытут філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, Прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюза ў Рэспубліцы Беларусь праводзіць міжнародную навукова-практычную канферэнцыю "Рэспубліка Беларусь - Еўрапейскі Саюз: праблемы і перспектывы партнёрства". У ходзе канферэнцыі будуць разгледжаны актуальныя пытанні грамадска-палітычных, сацыяльна-эканамічных і навукова-культурных узаемадзеянняў на Еўрапейскім кантыненце ва ўмовах развіцця ўзаемаадносін Еўрасаюза і дзяржаў, што ўваходзяць у яго склад, з Рэспублікай Беларусь і іншымі ўсходнімі партнёрамі, абмеркавання і рэалізацыі еўрапейскіх і еўразійскіх інтэграцыйных праграм. Асаблівая ўвага будзе нададзена сацыяльным, гуманітарным і культурным вымярэнням еўрапейскага супрацоўніцтва ў кантэксце агульначалавечых каштоўнасцяў. Іншыя падрабязнасці - у прэс-рэлізе.


10.06.2013

Запыт на тэхналогіі, што зніжаюць узровень трэння паміж скурай і прыстасаваннем для даляду за ёй

NineSigma NineSigma, representing Philips Consumer Lifestyle invites proposals for technologies or materials that lower the friction between a personal care device and skin that are non-irritating, even to mildly damaged skin. More information is available here and in the Request for Proposal document online. The final submission date for Proposal Briefs is Friday, July 3, 2013. Please also click here to view all open requests by technical area, industry, or status.


07.06.2013

Абноўлены пералік невыкарыстоўваемых будынкаў, збудаванняў і нежылых памяшканняў рэспубліканскай уласнасці

На вэб-сайце апублікавана абноўленая рэдакцыя Пераліку невыкарыстоўваемых будынкаў, збудаванняў і нежылых памяшканняў рэспубліканскай уласнасці, якія знаходзяцца ў аператыўным кіраванні або ў гаспадарчым вядзенні арганізацый Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, з прапановамі па іх далейшаму выкарыстанню.


06.06.2013

Пералік дзяржаўных праграм навуковых даследаванняў на 2011-2015 гады выкладзены ў новай рэдакцыі

Дом Урада Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 3 чэрвеня 2013 г. №439 унесены змяненні і дапаўненні ў пастановы Урада ад 28 лістапада 2005 г. №1339 і ад 9 чэрвеня 2010 г. №886. У прыватнасці, пералік дзяржаўных праграм навуковых даследаванняў на 2011-2015 гады, зацверджаны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 18 лютага 2013 г. №115, зноў выкладзены ў новай рэдакцыі. Пастанова ўступіла ў сілу з дня яе прыняцця. Іншыя падрабязнасці - тут.


06.06.2013

Аб'яўлены прыём у магістратуру Інстытута падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі на 2013 год

Інстытут падрыхтоўкі навуковых кадраў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі аб'явіў прыём у магістратуру на 2013 год па деcяти спецыяльнасцях: аграномія, біялогія, мастацтвазнаўства, матэматыка, машынабудаванне і машыназнаўства, прыкладная матэматыка і інфарматыка, сацыялогія, фізіка, хімія, эканоміка і кіраванне народнай гаспадаркай. Прыём у магістратуру ажыццяўляецца на бюджэтнай і платнай аснове. Заявы прымаюцца з 27 чэрвеня па 5 ліпеня 2013 г., уступныя экзамены будуць праводзіцца з 6 па 12 ліпеня 2013 г. Іншыя падрабязнасці - тут.


05.06.2013

Рэктар Інстытута падрыхтоўкі навуковых кадраў узнагароджаны Ганаровай граматай Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь

Загадам Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь ад 20 тращня 2013 г. №59 за шматгадовую добрасумленную працу па падрыхтоўцы навуковых і навукова-педагагічных кадраў вышэйшай кваліфікацыі рэктар дзяржаўнай установы адукацыі "Інстытут падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі", кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт Шкурко Уладзімір Валянцінавіч узнагароджаны Ганаровай граматай Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь. Сардэчна віншуем Уладзіміра Валянцінавіча і жадаем новых поспехаў і дасягненняў у працы!


05.06.2013

Сёння спаўняецца 55 гадоў з дня нараджэння члена-карэспандэнта С.В. Гапоненкі

5 чэрвеня 2013 г. спаўняецца 55 гадоў з дня нараджэння фізіка, лаўрэата прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, у 1997-1999 гг. намесніка дырэктара па навуковай рабоце, у 1999-2000 гг. в.а. дырэктара, у 2000-2007 гг. дырэктара і адначасова з 2001 г. загадчыка лабараторыі Інстытута малекулярнай і атамнай фізікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, з 2007 г. загадчыка лабараторыі Інстытута фізікі імя Б.І.Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара фізіка-матэматычных навук, прафесара Сяргея Васільевіча Гапоненкі.


04.06.2013

Міжнародная навуковая канферэнцыя, прысвечаная 1025-годдзю Хрышчэння Русі, пройдзе ў Мінску 6-7 чэрвеня

Як паведамляе прэс-служба Акадэміі навук, 6-7 чэрвеня 2013 г. у Мінску пройдзе Міжнародная навуковая канферэнцыя "Хрышчэнне Русі ў лёсах народаў Беларусі, Расіі і Украіны: выбар цывілізацыйнага шляху". Гэта адно з першых мерапрыемстваў, што адкрываюць серыю міжнародных святочных мерапрыемстваў у Беларусі, Расіі, Украіне ў рамках святкавання 1025-годдзя Хрышчэння Русі. Адкрыццё форуму адбудзецца 6 чэрвеня 2013 г. у 10.00 у галоўным корпусе Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Іншыя падрабязнасці - у прэс-рэлізе.


03.06.2013

Зацверджаны аб'ёмы фінансавання ў 2013 годзе праектаў па стварэнні ў Нацыянальнай акадэміі навук пілотных інавацыйных аб'ектаў

Дом Урада Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 траўня 2013 г. №423 зацверджаны пералік і аб'ёмы фінансавання у 2013 годзе 30 праектаў па стварэнні ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі пілотных інавацыйных аб'ектаў па адпрацоўцы найноўшых перспектыўных тэхналогій, машын і абсталявання для аграпрамысловага комплексу.


03.06.2013

Сёння спаўняецца 75 гадоў з дня нараджэння акадэміка М.М. Бамбалава

3 чэрвеня 2013 г. спаўняецца 75 гадоў з дня нараджэння біягеахіміка, з 1962 г. навуковага супрацоўніка, загадчыка лабараторыі Інстытута торфу АН БССР, з 1976 г. загадчыка лабараторыі Інстытута прыродакарыстання Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара сельскагаспадарчых навук, прафесара Мікалая Мікалаевіча Бамбалава.


03.06.2013

Заўтра адкрываецца Міжнародная навуковая канферэнцыя "Мікробныя біятэхналогіі: фундаментальныя і прыкладныя аспекты"

Як паведамляе прэс-служба Акадэміі навук, 4-6 чэрвеня 2013 г. адбудзецца Міжнародная навуковая канферэнцыя "Мікробныя біятэхналогіі: фундаментальныя і прыкладныя аспекты". Асноўныя навуковыя напрамкі канферэнцыі: мікробны сінтэз біялагічна актыўных рэчываў; генна-інжынернае канструяванне штамаў мікраарганізмаў; мікробныя тэхналогіі для сельскай гаспадаркі і медыцыны; біяпрэпараты для медыцыны і прамысловасці; біятэхналогіі для кантролю навакольнага асяроддзя. У рамках канферэнцыі адбудуцца круглы стол, прысвечаны абмеркаванню вынікаў рэалізацыі міждзяржаўнай мэтавай праграмы ЕўрАзЭС і праекта канцэпцыі праграмы на 2016-2020 гг., выстава прадукцыі ДНВА "Хімічны сінтэз і біятэхналогіі", на якой будуць прадстаўлены найноўшыя мікробныя прэпараты, дыягностыкумы, наборы рэагентаў, прыборы для сельскай гаспадаркі, медыцыны, прамысловасці і аховы навакольнага асяроддзя. З праграмай канферэнцыі можна азнаёміцца тут. Іншыя падрабязнасці - у прэс-рэлізе.


02.06.2013

Сёння спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння члена-карэспандэнта І.Я. Марчанкі (1923-1997)

2 чэрвеня 2013 г. спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння гісторыка, з 1962 г. загадчыка сектара, загадчыка аддзела, адначасова ў 1962-1968 гг. і 1975-1981 гг. намесніка дырэктара па навуковай рабоце Інстытута гісторыі АН БССР, з 1993 г. галоўнага навуковага супрацоўніка Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара гістарычных навук, прафесара Івана Ягоравіча Марчанкі.


02.06.2013

Арганізацыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прымуць актыўны ўдзел у выставе "Белагра-2013"

Белагра-2013 З 4 па 9 чэрвеня 2013 г. будзе праходзіць 23-я Міжнародная спецыялізаваная выстава "Белагра-2013" - традыцыйны штогадовы форум працаўнікоў сельскай гаспадаркі, дзе сваю прадукцыю і свае інтарэсы прадстаўляюць беларускія і замежныя таваравытворцы. Як паведамляе прэс-служба Акадэміі навук, актыўны ўдзел у гэтым прадстаўнічым форуме прымуць арганізацыі чатырох аддзяленняў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі - аграрнага, біялагічнага, хімічнага і фізіка-тэхнічнага профілю. Экспазіцыі арганізацый Нацыянальнай акадэміі навук будуць прадстаўлены ў мабільным павільёне ў палявых умовах ААТ "Гастэлаўскае" Мінскага раёна. Іншыя падрабязнасці - у прэс-релізе.


01.06.2013

Сёння спаўняецца 70 гадоў з дня нараджэння члена-карэспандэнта А.Г. Майсяёнка

1 чэрвеня 2013 г. спаўняецца 70 гадоў з дня нараджэння біяхіміка, вітамінолага, у 1980-1985 гг. загадчыка лабараторыі Аддзела рэгуляцыі абмену рэчываў АН БССР, у 1992-1996 гг. намесніка дырэктара, у 1996-1998 гг. в.а. дырэктара, з 1998 г. загадчыка лабараторыі Інстытута біяхіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, з 2006 г. загадчыка аддзела Інстытута біяхіміі біялагічна актыўных злучэнняў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара біялагічных навук, прафесара Андрэя Георгіевіча Майсяёнка.

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін / Чэрвень 2013 года / Да пачатку старонкі
Пры поўным ці частковым выкарыстанні інфармацыі спасылка на крыніцу з'яўляецца абавязковай